- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
1999 год стаў годам заканчэньня легітымнасьці Аляксандра Лукашэнкі як прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1994 годзе шляхам дэмакратычных выбараў ён быў абраны на пяцігадовы тэрмін. Аднак увосень 1996 году А. Лукашэнка з дапамогаю, як сьведчаць міжнародныя назіральнікі, у тым ліку прадстаўнікі Еўрасаюзу... Болей »
Статыстыка і храналягічны парадак парушэньня правоў чалавека ў Беларусі вядуцца праваабарончай праваабарончай арганізацыяй “Вясна” ад самага моманту яе паўстаньня ў 1996 годзе. На старонках выданьня у дакладных акалічнасьцях і храналягічнай форме адзначаліся шматлікія парушэньні правоў чалавека ў 1999... Болей »
У 1998 годзе, калі ўвесь сьвет адзначаў 50-годзьдзе абвяшчэньня Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, рэжым Лукашэнкі працягваў антыдэмакратычныя дзеяньні. У Рэспубліцы Беларусь ішоў адкрыты наступ на палітычных апанентаў з боку ўлады. На працягу 1998 году аказваўся пастаянны ціск на кіраўніцтва розных... Болей »
Ад імя грамадскіх арганізацый Гомеля і Гомельскай вобласці выказваем рашучы пратэст у сувязі з чарговым грубейшим парушэннем Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, якое пагражае самому існаванню нашай краіны. Падзеі апошніх часоў паказалі, што чалавек, які кліча сябе кіраўніком дзяржавы, зрабіў новыя крокі... Болей »
В 1998 году, когда весь мир отмечал 50-летие провозглашения Всеобщей декларации прав человека, режим Лукашэнка продолжал антидемократические действия. В Беларуси шло открытое наступление на политических оппонентов со стороны властей. На протяжении 1998 г. оказывалось постоянное давление на руководство... Болей »
Магілёўскае аддзяленьне грамадзкай арганізацыі «Праваабарончы цэнтар «Вясна» было заснаванае напрыканцы 1998 году. Аддзяленьне стала трэцяй праваабарончай арганізацыяй у вобласьці, пасьля філіі Гэльсынскага камітэту і Магілёўскага праваабарончага цэнтру. Сёньня можна казаць аб тым, што філія «Вясны»... Болей »
Да пачатку дзейнасьці у г. Віцебску аддзялення Праваабарончага Цэнтру “Вясна-96" праваабарончая дзейнасць у горадзе ажыццяўлялася ў рамках камісіі па правах чалавека Віцебскай Рады БНФ “Адраджзнне”. За гэты час складалася справаздача аб паруэнні правоў чалавека — незаконным затрыманні Ю. Мароза, A. Мудрычэню... Болей »
Республика Беларусь предусматривает защиту прав человека во II разделе Конституции. Страна является членом ООН, СНГ и ОБСЕ, но не Совета Европы. Комиссия по правам человека ООН в 2004 году установила мандат специального докладчика по правам человека в Республике Беларусь, а в 2007 г. пришедший ей на... Болей »
Каждый случай должен быть расследован, каждая жертва должна быть защищена. Август 2020 года для Беларуси войдет в историю — героическую и трагическую. Тысячи человек в разных городах страны были задержаны во время протестов против итогов президентских выборов, сотни подверглись издевательствам в заключении... Болей »
Беларусь — апошняя краіна ў Еўропе і на постсавецкай прасторы, якая выкарыстоўвае смяротнае пакаранне. Праваабарончы цэнтр “Вясна”, Беларускі Хельсінкскі Камітэт, Amnesty International выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння. Мы лічым, што жыццё з’яўляецца найвышэйшай... Болей »