- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
Беларусь хавае сьмяротныя пакараньні. Міжнародная арганізацыя Amnesty International апублікавала штогадовую справаздачу аб становішчы з правамі чалавека ў сьвеце за 2008 год. У разьдзеле, прысьвечаным Беларусі, адзначаецца ціск уладаў на грамадзянскую супольнасьць, узмацненьне дзяржаўнага кантролю... Болей »
Свабоды слова менш, чым у Зімбабве... Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў, такіх, дзе, паводле ацэнак "Freedom House", свабодныя медыі ці адсутнічаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Кіраўнік "Freedom House" Крыстафер Уолкер гаворыць: "Мы не назіралі... Болей »
Галоўнае – дэмакратыя і захаваньне правоў чалавека. Лідэры беларускай апазіцыі перадалі кангрэсменам свой план дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэча адбылася 16 красавіка ў Вільні. На ёй прысутнічалі былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька... Болей »
Арцём Дубскі – на волі... З бабруйскага ізалятару нечакана вызвалілі актывіста Маладога Фронту Арцёма Дубскага. На волю Арцём Дубскі выйшаў позна ўвечары 15 красавіка. "У 21.30 да мяне ў камеру прыйшоў в.а. начальніка СІЗА маёр Кутурмін і сказаў, каб я зьбіраў рэчы, – распавядае Арцём Дубскі. – Я хутка... Болей »
Устаноўчы сход "Нашай Вясны". 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна". На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадзкія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія... Болей »
Абмяркуюць Беларусь. У Бруселі па ініцыятыве Еўрапейскай народнай партыі і Партыі еўрапейскіх сацыялістаў пройдзе дыскусія "Праз шэсьць месяцаў: якія посьпехі і праблемы чакаюць Беларусь і ЕС". На ёй будуць абмяркоўвацца стасункі Еўрасаюзу і Беларусі, а таксама дэмакратычныя рэформы. Удзел у дыскусіі... Болей »
Без выбарчай рэформы не абыйсьціся. 10 лютага ў Менску эксьперты Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека АБСЕ і эксперты Нацыянальнага цэнтру заканадаўчай дзейнасьці пачынаюць абмеркаваньне магчымых зьмяненьняў Выбарчага кодэксу краіны. Сакратар Цэнтральнай выбарчай камісіі Мікалай Лазавік... Болей »
У Беларусі яшчэ парушаюцца правы чалавека. Дэлегацыя самай буйной фракцыі Еўрапарламенту – "Еўрапейская Партыя Народаў – Еўрапейскія дэмакраты" – наведала 20 лютага Менск, каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялогу Беларусь-ЕС. Асаблівая ўвага надавалася сітуацыі з правамі... Болей »
Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня... У Беларусі распачалася кампанія "Праваабаронцы супраць сьмяротнага пакараньня". Мэта кампаніі – спыненьне сьмяротнай кары ў краіне і далучэньне Беларусі да агульнаеўрапейскіх каштоўнасьцяў. Прадстаўнікі праваабарончай супольнасьці краіны падрыхтавалі... Болей »
Human Rights Watch крытыкуе Беларусь. 15 студзеня Міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу аб стане выкананьня правоў чалавека ў розных краінах сьвету. Справаздача адметная найперш вострай крытыкай на адрас ЗША, і ў прыватнасьці адыходзячай адміністрацыі... Болей »