- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Праваабарончы цэнтр «Вясна» -- няўрадавая праваабарончая арганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займалася дапамогай арыштаваным і іх сем’ям. Таму першапачаткова арганізацыя мела назву “Вясна-96”. 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна”. Уяўляе сабой рэспубліканскае аб’яднаньне з цэнтрам у г.Менску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Беларусі. Па ўсёй краіне колькасьць сябраў складае каля 200 чалавек. Асноўныя паўнамоцтвы па кіраваньні арганізацыяй належаць Радзе і Старшыні Рады, якія абіраюцца на Агульным сходзе.
Рашэньнем Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні пад час прэзідэнцкіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб’яднаньне “Праваабарончы цэнтр “Вясна” было безпадстаўна пазбаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ “Вясна” быў прыняты ў Міжнародную Федэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).
У звязку з правядзеннем у 2015 годзе чарговых выбараў прэзідэнта Беларусі ўдзельнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Валянцін Стэфановіч, Уладзімір Лабковіч і Ірына Смеян-Семянюк разважаюць над пытаннямі празрыстасці і даверу да вынікаў беларускіх выбараў.www.spring96.org ... Болей »
Яшчэ летась беларускі ўрад на чале з ягоным кіраўніком, намагаючыся палепшыць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне, вырашыў распачаць сур'ёзную барацьбу з тымі грамадзянамі, хто не папаўняе дзяржаўны бюджэт, - так званымі "тунеядцамі". Адпаведнасць семантычнага значэння расейскага слова "тунеядец"... Болей »
The edition was prepared on the basis of reviews of human rights violations in Belarus published every month in 2014. Each of the monthly reviews includes an analysis of the most important events infl uencing the observance of human rights and outlines the most eloquent and characteristic facts of human... Болей »
Предупрежден – значит вооружен. Знание своих прав и обязанностей во многих ситуациях может облегчить жизнь и избавить от лишних неприятностей. Особенно ценным это знание может оказаться при общении с сотрудниками правоохранительных органов. Данное пособие раскрывает механизмы защиты своих прав, и рассказывает... Болей »
Выданне падрыхтавана на падставе аглядаў сiтуацыi з правамi чалавека ў Беларусi за кожны месяц 2014 года. Кожны з месяцовых аглядаў уключае аналiз важнейшых падзей, якiя ўплывалi на выкананне правоў чалавека за дадзены перыяд, а таксама найбольш яўныя i характэрныя факты парушэнняў, зафiксаваных за... Болей »
Смяротнае пакаранне – у розных людзей гэтыя словы выклікаюць розныя пачуцці ды ўявы. Гэта і справядлівая адплата, бязлітаснасць і бяздушнасць дзяржавы, халодная сталь сякеры кáта, цывілізаванае варварства, пісталетны стрэл, жах і адчай, рэвалюцыйная мэтазгоднасць, гільяціна з кашом, куды скочваюцца адсечаныя... Болей »
У апошнім у адыходзячым годзе выпуску праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" вынікі 2014 года падводзяць старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі, палітолаг, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэй Ягораў і намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, www.spring96.org ... Болей »
Чарговы выпуск праваабарончага відэапраекта "Кухня TV" прысвечаны абмеркаванню змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь “Аб сродках масавай інфармацыі”. У абмеркаванні ўдзельнічаюць намеснік старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч, намеснік старшыні БАЖа, юрыст Андрэй Бастунец і медыяэксперт... Болей »
10 снежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, Праваабарончы цэнтр “Вясна” прэзентаваў аналітычнае даследванне “Справаздача па выніках маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання ў Рэспубліцы Беларусь”. На “Кухня TV» праблему абмяркоўваюць старшыня Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі, намеснік... Болей »
Другі выпуск праваабрончага відэапраекта "Кухня TV" прысвечаны прыняццю парламентам Беларусі 10 лістапада 2014 году ў першым чытанні законапраект «Аб альтэрнатыўнай службе». Некаторыя моманты гэтага дакумента выклікаюць занепакоенасць у праваабронцаў. У абмеркаванні прымаюць удзел старшыня праўлення... Болей »