video
Каліна Юры, Сейбіт

Сейбіт

Каліна Юры

Герой фільму – жыхар раёну Студзіводы ў Бельску Падляскім Дарафей Фіёнік: беларус, грамадзянін Польшчы (як і ягоныя продкі), выпускнік праваслаўнай духоўнай семінарыі, рэгент царкоўнага хору, стваральнік Музею малой бацькаўшчыны ў Студзіводах, рэдактар этнаграфічнага часопісу «Бельскі гасцінец», аўтар кніжак пра гісторыю рэгіёну. Ён заснаваў гурт «Жэмэрва» («Żemerwa»), што выконвае аўтэнтычны фальклор Падляшша, а кіруе калектывам ягоная... Болей »


video
Мазынскі Валеры, Як пошуг маланкі

Як пошуг маланкі

Мазынскі Валеры

Супраціў савецкай уладзе з боку моладзі Беларусі пасля ІІ сусветнай вайны. Што мы ведаем пра яго? Удзельнікі супраціву яшчэ сёння жывуць сярод нас, і дагэтуль з іх не знялі кляйма «вораг народу». Былых зняволеных раскідала па свеце: нехта пасля ГУЛАГу застаўся ў Расеі, нехта аказаўся ў Літве, але большасць – у Польшчы. У цэнтры аповеду – лёс Расціслава Лапіцкага, кіраўніка моладзевага антысавецкага супраціву на паўночным захадзе Беларус... Болей »


video
Віктар Корзун, рэж., Эпоха Барадуліна

Эпоха Барадуліна

Віктар Корзун, рэж.

Рыгор Барадулін – жывы класік беларускай літаратуры, народны паэт Беларусі, – быў блізкім сябрам Васіля Быкава, званага «сумленнем нацыі», і Уладзіміра Караткевіча – аўтара самых вядомых твораў на гістарычную тэматыку. Вясковы хлопец, ён стаў гонарам народу. Заўсёды стаўленне да яго з боку ўладаў было неадназначнае, а цяпер ён стаў для уладаў апазіцыянерам. Як сапраўдны мастак, дзядзька Рыгор не залежыць ад кан’юнктуры часу, бо сам уплы... Болей »


video
Аўтары фільму пажадалі застацца невядомымі, Верасень 1939. Як нас вызвалялі

Верасень 1939. Як нас вызвалялі

Аўтары фільму пажадалі застацца невядомымі

Так званы «вызваленчы» паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 г. Што мы ведаем пра яго? Перш за ўсе тое, што здарылася ў верасні 1939 г., сталася магчымым у выніку цынічнага гандлю паміж дзвюма таталітарнымі дзяржавамі – гітлераўскай Нямеччынай і Савецкім Саюзам. Па-другое, насельніцтва акупаванай Чырвонай Арміяй Заходняй Беларусі адразу зведала, што такое савецкі лад, які не мог бы ўтрымацца без паўсядзённага тэрору, в... Болей »


video
Антон Цялежнікаў, рэж., Гульня ў вайнушку

Гульня ў вайнушку

Антон Цялежнікаў, рэж.

Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы. Прэм’ера філ... Болей »


video
Катовіч Зоя, Няскораная

Няскораная

Катовіч Зоя

Ларыса Геніюш – адна з найлепшых паэтак Беларусі. Ейныя вершы, выпрабаваныя суворым часам, і сёньня, у год яе стогадовага юбілею, гучаць цалкам сучасна і нават надзённа. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму ж краіна, якой гэтая таленавітая жанчына прысвяціла сваё самаахвярнае жыццё, дзеля якой стварала і пакутавала, адхінаецца ад яе нават цяпер, калі рухнула антычалавечая камуністычная сістэма... Болей »


video
Корзун Віктар, Караткевіч Уладзімір, Душа застанецца

Душа застанецца

Уладзімір Караткевіч

Корзун Віктар, Караткевіч Уладзімір

Ён пражыў 53 гады, але гэтага яму хапіла, каб стварыць Беларусь. Такую Беларусь, якую мы любім менавіта як Беларусь. Ён стварыў яе сваімі кнігамі для сябе і для нас. Творы Уладзіміра Караткевіча – гэта не толькі цікавая гістарычна-дэтэктыўная літаратура, але і прышчэпка любові да Беларусі. Свядома ці несвядома, але атрымаўся менавіта такі эфект. На тое і геній. Тэлеканал «Белсат» 20 траўня ў цыкле «Невядомая Беларусь» паказаў дакументал... Болей »


wmv
mp3
video
Цялежнікаў Антось, Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.

Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.

Беларускі Рэзыстанс

Цялежнікаў Антось

Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў: А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі... Болей »


video
Дашкевіч Алег, Журналісты

Журналісты

Дашкевіч Алег

“Напачатку 1990-х, пасьля распаду Савецкага Саюза і падзення жалезнай заслоны, беларускія журналісты нарэшце адчулі значэньне, вартасьць і задавальненьне, якія нясе іх прафэсія”, - такімі словамі пачынаюць фільм ягоныя аўтары. Перад камэрамі выступаюць журналісты й супрацоўнікі незалежных мэдыяў, якія распавядаюць пра свой жыцьцёвы выбар. Адныя рызыкуюць свабодай і жыцьцём, працуюць у апазыцыйных выданьнях, іншыя выбралі кар’еру і спаўн... Болей »


video
Лебядовыя гады

Лебядовыя гады

У савецкай Беларусі таксама быў “Галадамор”. Голад забіў некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў у красавіку 1934 г. Сотні тысячаў галадавалі. Машыны з’елі людзей – да такой высновы прыходзяць аўтары фільму – беларускія дакументалісты, якія запісалі ўспаміны апошніх сведкаў вялікага голаду пачатку 1930 г. У дакументальным фільме ўдзельнічаюць гісторык Ірына Раманава, сведкі голаду ў БССР: Ганна, Марыя і Екацярына Клабук, Адам Філіпцоў. <br /... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-2]   Наступная   Апошняя