Лебядовыя гады

Лебядовыя гады

У савецкай Беларусі таксама быў “Галадамор”. Голад забіў некалькі дзясяткаў тысяч беларусаў у красавіку 1934 г. Сотні тысячаў галадавалі. Машыны з’елі людзей – да такой высновы прыходзяць аўтары фільму – беларускія дакументалісты, якія запісалі ўспаміны апошніх сведкаў вялікага голаду пачатку 1930 г. У дакументальным фільме ўдзельнічаюць гісторык Ірына Раманава, сведкі голаду ў БССР: Ганна, Марыя і Екацярына Клабук, Адам Філіпцоў. <br /... Болей »


Антон Цялежнікаў, рэж., Гульня ў вайнушку

Гульня ў вайнушку

Антон Цялежнікаў, рэж.

Стужка паказвае цяперашняе беларускае войска – ад побыту да ідэалогіі. Аснову фільма склалі расповеды палітычных прызыўнікоў – Франака Вячоркі, Івана Шылы, Андрэя Цянюты ды іншых грамадскіх актывістаў. Некаторых з іх, не зважаючы на кепскі стан здароўя, прызывалі на вайсковую службу. Успаміны палітпрызыўнікоў чаргуюцца з афіцыёзнаю вайсковаю прапагандаю – яна даводзіць, нібыта толькі 1 % жаўнераў хацелі б пазбегнуць службы. Прэм’ера філ... Болей »


Корзун Віктар, Караткевіч Уладзімір, Душа застанецца

Душа застанецца

Уладзімір Караткевіч

Корзун Віктар, Караткевіч Уладзімір

Ён пражыў 53 гады, але гэтага яму хапіла, каб стварыць Беларусь. Такую Беларусь, якую мы любім менавіта як Беларусь. Ён стварыў яе сваімі кнігамі для сябе і для нас. Творы Уладзіміра Караткевіча – гэта не толькі цікавая гістарычна-дэтэктыўная літаратура, але і прышчэпка любові да Беларусі. Свядома ці несвядома, але атрымаўся менавіта такі эфект. На тое і геній. Тэлеканал «Белсат» 20 траўня ў цыкле «Невядомая Беларусь» паказаў дакументал... Болей »


Катовіч Зоя, Няскораная

Няскораная

Катовіч Зоя

Ларыса Геніюш – адна з найлепшых паэтак Беларусі. Ейныя вершы, выпрабаваныя суворым часам, і сёньня, у год яе стогадовага юбілею, гучаць цалкам сучасна і нават надзённа. Аднак імя творцы не сустрэнеш у школьных падручніках беларускай літаратуры. Чаму ж краіна, якой гэтая таленавітая жанчына прысвяціла сваё самаахвярнае жыццё, дзеля якой стварала і пакутавала, адхінаецца ад яе нават цяпер, калі рухнула антычалавечая камуністычная сістэма... Болей »


Аўтар невядомы, Усебеларускі З\'езд

Усебеларускі З'езд

у 2000 годзе

Аўтар невядомы

29 ліпеня 2000 года ў Мінску адбыўся Усебеларускі з'езд за незалежнасць, дэлегаты на які былі выбраны на сходах грамадзян ва ўсіх гарадах і раёнах Беларусі. З'езд прыняў Акт Незалежнасці Беларусі, у якім абвясціў: "Мы, дэлегаты Усебеларускага з'езда, сведчым Богам і гісторыяй дадзенае нашаму народу права мець сваю незалежную дзяржаву з яе адвечнымі сімваламі — бел-чырвона-белым сцягам і гербам Пагоня; абвяшчаем незалежнасць і дзяржаўны ... Болей »


Хайдарава Л., Ліра

Ліра

Хайдарава Л.

Серыя цыклічнай тэлеперадачы, прысвечанай дзейнасці Беларускага Фонда імя Рэрыхаў, створаны госцем студыі – вядомым паэтам Алесем Разанавым, прапагандуе (набліжае) дасягненні і філасофію Мікалая Рэрыха, вандроўніка, пісьменніка і стваральніка плыні, названай ім жывою этыкай. Але́сь Раза́наў (нарадзіўся 5 сьнежня 1947) — беларускі паэт і перакладчык. Нарадзіўся ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Вучыўся ў БДУ (1966... Болей »


Аўтар невядомы, Цар Ірад

Цар Ірад

на падставе традыцыйных сюжэтаў IXX-XX стагодзяў

Аўтар невядомы

Утрыманае ў канвэнцыі беларускай батлейкі прадстаўленьне лялечнага тэатру, героі якога момантамі пакідаюць сцэну і выходзяць на вуліцы Менску. Галоўны герой мае вусы і лысіну з характэрнай прычоскай, а да сваіх падуладных зьвяртаецца на трасянцы. Свае шматлікія дэкрэты заводзіць пры дапамозе хулігана з палкай, у вопратцы дзіўным чынам нагадваючую міліцэйскую форму... Болей »


Аўтар невядомы, Ікона

Ікона

інтэрвю зь Юрым Хадыкам

Аўтар невядомы

Юры Харыда - навуковец, фізык, намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту расказвае пра сваё жыцьцёвае захапленьне, вынікам якога было заснаваньне ім пры Акадэміі Навук у 1979 годзе Музею Беларускага Даўняга Мастацтва. Юры Віктаравіч Хадыка — беларускі фізык і грамадзка-культурны дзеяч. З 1988 намесьнік старшыні Беларускага Народнага Фронту (да сьнежня 2007). У 1996—2000 уваходзіў у назіральную раду Беларускага Хэльсінскага камітэт... Болей »


Аўтар невядомы, Марш свабоды

Марш свабоды

Аўтар невядомы

Кароткая гісторыя выбараў і рэфэрэндумаў арганізаваных Аляксандрам Лукашэнкам і нязьменна спадарожнічаючых ім акцыяў пратэсту. Фільм аздоблемы музыкай легэндаў беларускай рок-музыкі - Крамы, NRM і Новага Неба. "Гэта наша з вамі краіна. Дзе пенсіі - 20 даляраў. Дзе беспрацоўе, п’янства, карупцыя і злачыннасьць. Дзе сярод белага дня проста так зьнікаюць людзі. Дзе да 70% моладзі мараць зьехаць за мяжу. Краіна, дзе не відаць перспэтыў..." ... Болей »


wmv
mp3
Цялежнікаў Антось, Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.

Беларускі антысавецкі супраціў 1944-1957 гг.

Беларускі Рэзыстанс

Цялежнікаў Антось

Да сёньняшняга дня тэма пасьляваеннага антыкамуністычнага партызанскага руху зьяўляецца белай плямай беларускай гісторыі. Аб падзеях тых дзён нам распавядаюць толькі кароткія архіўныя зьвесткі, а нешматлікія жывыя ўдзельнікі тагачасных падзеяў да сёньняшняга дня захоўваюць маўчаньне. Аб сюжэце дакумэнтальнага фільму расказвае ягоны рэжысэр, Антось Цялежнікаў: А. Цялежнікаў: Фільм наш аснаваны на кнізе "Беларускі супраціў", якую напісалі... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя