- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Аўтар кнігі „Дудары Глыбоцкага краю”, Віталь Воранаў, разказвае пра традыцыю беларускай дуды ў Беларусі, і ў асаблівасці на сваёй малой радзіме. Даследчык дударскіх слядоў прадстаўляе выбраныя літаратруныя, мастацкія і этнаграфічныя крыніцы, звязаныя з гісторыяй беларускага дударства. Шырокай публіцы... Болей »
Уладзімір Арлоў чытае некалькі кароткіх аповедаў з новага выдання ягонай кнігі “Імёны Свабоды”. Яна прысвечаная тым, хто з часоў Тадэвуша Касцюшкі і да нашых дзён змагаўся на беларускай зямлі за свабоду ў самых розных яе вымярэннях і ўвасабленнях. Гераіні аповедаў Уладзіміра Арлова – паўстанкі і змагаркі... Болей »
Беларускамоўная літаратарка і даследчыца з Гішпаніі Анхела Эспіноса Руіс у рамках праекту «Кнігі бяз літар» дзеліцца сваімі эмоцыямі і ўражаннямі ад апошніх падзеяў у Беларусі і ў жыцці блізкіх ёй беларусаў, чытае вершы пра рэвалюцыю, каханне і жыццё. Анхела нарадзілася ў Малазе (Гішпанія) 6 лютага 1993... Болей »
Алесева «Сёе-тое» у рамках «Кнігі бяз літар» на Kamunikat.org Алесь Камоцкі - нарадзіўся 9 чэрвеня 1958 года ў Барысаве. У 1975-1976 навучаўся ў музычнай вучэльні па класе кларнета (Маладзечна). У 1977-1979 гадах служыў у войску. У 1986 годзе скончыў філасофскі факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта.... Болей »
Вядомы празаік, публіцыст, педагог Франц Сіўко чытае апавяданне «Месяц месячыку ясны». Франц Сіўко Нарадзіўся 3 траўня 1953 г. Скончыў філалагічны факультэт БДУ. Аўтар трынаццаці кніг прозы, шматлікіх публікацый у літаратурна-мастацкіх і перыядычных выданнях. У творчасці аддае перавагу жанрам прыпавесці... Болей »
У гады Другой сусьветнай вайны беларусы ваявалі на розных франтох і ў войсках розных краінаў. Некаторыя з іх па волі лёсу апынуліся ў шэрагах Польскіх Узброеных Сілаў на Захадзе (ПУСЗ). Гэта былі рэгулярныя вайсковыя фармаваньні, якія падпарадкоўваліся польскаму эміграцыйнаму ўраду і змагаліся ў Паўночнай... Болей »
Сяргей Чыгрын - беларускі паэт, літаратуразнавец, гісторык, краязнавец, перакладчык, журналіст. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і Беларускай асацыяцыі журналістаў. Жыве ў Слоніме. Нарадзіўся 24 верасня 1958 года ў вёсцы Хадзявічы Слонімскага раёна. Скончыў тэатральнае... Болей »
Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Захоп Беларусі марсіянамі». Падзеі ў ім адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык... Болей »
2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка).... Болей »
У рамках праекту «Кнігі бяз літар на Kamunikat.org» найноўшае апавяданне Віталя Воранава, напісанае падчас каранціннага закрыцця. Віталь Воранаў – нар. 18 сакавіка 1983 г. у Менску. Літаратар, перакладнік, выдавец. Сузаснавальнік і старшыня Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру ў Познані. Абсальвэнт... Болей »