- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Юры Весялкоўскі — эміграцыйны беларускі гісторык і публіцыст. Нарадзіўся 2 студзеня 1924 г. у Новым Сьвержані. У 1942 г. пачаў навуку ў Беларускай Настаўніцкай Сэмінарыі ў Нясьвіжы. Вясною 1944 г. у групе шасьцідзесяці сэмінарыстаў накіраваны ў афіцэрскую школу Бе-ларускай Краёвай Абароны. У канцы чэрвеня школу эвакуіравалі ў Прусію, а яе вучняў накіравалі на францускі фронт. У канцы жніўня 1944 г. уцёк да францускай партызанкі і быў інтэрнаваны амэрыканцамі. Як грамадзянін II Рэчы Паспалітай быў пераведзены ў польскі ваенны лягер у Марсыліі. Пасьля абучэньня 27 сьнежня 1944 г. накіраваны ў польскія падразьдзяленьні, якія змагаліся ў Італіі.
Пасьля вайны пераехаў у ВялІкабрытанію. Жыве ў Лёндане. У 1947 г. быў адным з закладчыкаў Згуртаваньня Беларусаў Вялікабрытаніі. Дзеяч Хрысціяньскага Аб'еднаньня Беларускіх Работнікаў — да 1962 г. яго сакратар. Рэдактар часопісаў „Аб'еднаньне" (1948-1962), „Званіца" (1974-1976) і двухмесячніка „Голас Часу" (1989-1996).
Памёр Юры Весялкоўскі 9 жніўня 2017 г.
Гэту кнігу міжволі ўзважваеш на далоні, нібы ёмістую цагліну з гістарычнага падмурку Беларушчыны. Узважваеш з нялёгкім уздыхам: глыбока ў душу, трывожна й пранікліва, яна, гэта кніга, гэты „Дух часу” ўглядаецца вачыма замежжа, той заходняй дыяспары, ад імя якой узяўся мужна, на публіцыстычным дыханьні... Болей »
Пасьля перамогі над гітлераўскай Нямеччынай у 1945 годзе Сталін пашырыў межы СССР і стварыў вялікую камуністычную імпэрыю. Партыйная прапаганда даказвала, што краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы былі вызвалены ад гітлераўскай тыраніі. Фактычна яны не былі вызваленыя, а толькі занятыя Чырвонай Арміяй у... Болей »
У пошуках мінулага чалавек мае два галоўныя заданьні: знайсьці факты і паказаць іх. Зрабіць гэта сёньня ня так проста і лёгка, калі справа датычыць штодзённага жыцьця таго ці іншага старажытнага народу, калі няма на гэта пэўных запісаў. А такімі запісамі зьяўляецца гісторыя або аповед пра людзей, пра... Болей »
У сваю новую кнігу беларускі публіцыст і гісторык з Англіі Юры Весялкоўскі ўключыў артыкулы пра Другую сусьветную вайну. Аднак, хаця іхны аўтар быў непасрэдным сьведкам і ўдзельнікам самай жахлівай ў гісторыі чалавецтва с.усьветнай бойні, кніга, за рэдкім выняткам, не зьяўляецца аўтабіяграфічнай. Гэта... Болей »
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую... Болей »
Юры Весялкоўскі вядомы ў беларускім замежжы як публіцыст. Аднак праз усё сваё доўгае жыццё ён пісаў таксама й вершы, друкуючы іх зрэдку ў розных беларускіх выданьнях. На схіле гадоў пастанавіў аб'яднаць свае вершаваныя творы ў кнігу, каб вынесьці на суд чытача. І хоць іхны аўтар сьцьвярджае, што ён "пачаў... Болей »
Так склаліся гістарычныя абставіны беларускага народа, што ён на сваёй роднай зямлі не заўсёды мог свабодна выказацца, а толькі дзейнічаць у акрэсьленых рамках акупацыйнага рэжыму і прадстаўляць сваю гісторыю з пункту гледжаньня варожай сілы. Таму разглядаючы гісторыю Беларусі трэба зьвярнуць асаблівую... Болей »
Лёс кожнага чалавека складаецца на лёс усяго народа. Разглядаючы біяграфіі людзей зь мінулых пэрыядаў знаходзім у іх тыя самыя праблемы, якія датычылі ўсёй нацыі. Таксама гісторыя беларускай палітычнай эміграцыі ўказвае нам, якія складаныя пэрыяды перажылі нашы бацькі і дзяды ў нядаўнім мінулым. Вывучэньне... Болей »
Сабраны матэрыял зьяўляецца часткай гісторыі бурлівых гадоў Першай Сусьветнай вайны, у якім я стараўся дайсьці праўды, ды апублікаваць яе для тых беларусаў, якія цікавяцца гісторыяй Беларусі, але мала яе ведаюць і мала ведаюць сваіх суседзяў. Закрануў я таксама крыху і перадваенны матэрыял, каб такім... Болей »
Амаль 50 гадоў дзейнасьць Арміі Краёвай на Заходняй Беларусі, у час апошняй вайны і па вайне, заставалася белай плямай. Аб ёй мала хто з маладога пакаленьня беларусаў чуў, бо палітыка савецкага ўраду была такая, каб не выклікаць горкіх успамінаў і гэтым не парушыць добрасуседзкія адносіны з Польшчай.... Болей »