be

Янушкевіч Язэп

Янушкевіч Язэп

Язэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце літаратуры ім. Янкі Купалы Акадэміі Навук Беларусі. Пасля заканчэння застаўся ў Інстытуце як навуковы супрацоўнік. З 1996 адначасова загадчык аддзела археаграфіі Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы (1996—2006). Адначасова на грамадскіх пачатках быў намеснікам галоўнага рэдактара выдавецтва «Беларускі Кнігазбор» (з 1997 г.); намеснікам, а потым выконваючым абавязкі старшыні Археаграфічнай Камісіі Камітэта па архівах і справаводству пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь. Сябра саюза пісьменнікаў Беларусі, у 2005—2006 гг. старшыня Беларускага Літаратурнага Фонда (Беллітфонд).

Як архівіст даследаваў шэраг архіваў - Варшавы, Вроцлава, Вільні, Кіева, Кракава, Курніка, Львова, Ленінграда, Масквы, Парыжа… Кандыдат філалагічных навук.

Аўтар звыш 330 публікацый, у тым ліку асобных выданняў: «Беларускi Дудар»: Праблема славянскiх традыцый i ўплываў у творчасцi В. Дунiна-Марцiнкевiча;  «У прадчуваннi знаходак»: З адной вандроўкi ў архiвы Варшавы, Вроцлава, Кракава;  «Неадменны сакратар Адраджэння: Вацлаў Ластоўскі»; «Нацыянальная  праграма выдання гiстарычных крынiц»: Аднаўленне Беларускай  Археаграфiчнай Камiсiі (БАК); «За архіўным парогам»: Беларуская літаратура XIX—XX ст. у святле архіўных пошукаў»; «Святыня над Іслачай: Ракаўскі касцёл Маці Божай Ружанцовай (гісторыя, дакументы)»,. «Зямля Кенатафаў» Апавяданні, артыкулы, эсэ .

Даследуе гісторыю беларускай літаратуры і культуры XІX-XX ст., беларуска-польскія, беларуска-еўрапейскія гісторыка-літаратурныя сувязі. Адзін з аўтараў  акадэмічнай «Гісторыі беларускай літаратуры». Упершыню апублікаваў арыгінал «Пінскай шляхты» В.Дуніна-Марцінкевіча; «Лісты з-пад шыбеніцы» Кастуся Каліноўскага, «Тастамент» Адам Кікора і інш.

Як археограф-тэкстолаг падрыхтаваў шэрах навуковых выданняў айчыннай спадчыны: Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Францішка Багушэвіча, Вацлава Ластоўскага; «Гісторыя беларускае лiтаратуры» Максiма Гарэцкага, а таксама першы акадэмічны Збор твораў В. Дуніна-Марцінкевіча; «Дыярыюш з ХІХ стагоддзя: Дзённікі Міхала Галубовіча як гістарычная крыніца». Укладальнік трохмоўных (бел., польск. і руск.) выданняў паэмы Адама Міцкевіча «Пан Тадэвуш», і Якуба Коласа «Новая зямля», а таксама шматмоўнай кнігі «КЛАСІКА» (Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч. «Пінская шляхта» - аўтэнтык, беларуская, англійская, нямецкая, польская, руская мовы; Кастусь Вераніцын. «Тарас на Парнасе» - беларуская, англійская, балгарская, іспанская, нямецкая, польская, руская, украінская мовы).

Янушкевіч Язэп. Выданьні

Крыніца 2 (8) 1994
pdf djvu

Крыніца 2 (8) 1994

Штомесячны культуралагічны часопіс

Часопіс “Крыніца” пачаў выходзіць з 1989 году пад кіраўніцтвам Уладзіміра Някляева. На той момант вакол выдання згуртаваліся найбольш яскравыя беларускія паэты, празаікі, мастакі, музыкі. 1989-1994: выданне пазіцыянуе сябе як масавы грамадска-палітычны часопіс, паступова нарошчваючы ўласна літаратурна-мастацкую... Болей »

Полымя 05(781)1994

Полымя 05(781)1994

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс пісьменнікаў Беларусі

* Ліст да народнага пісьменніка Беларусі I. П. Шамякіна * БАДАК АЛЕСЬ, Яшчэ адна вандроўка ў мінуўшчыну * БАШЛАКОЎ МІХАСЬ, Вершы * ВІТКА ВАСІЛЬ, Чатыры апавяданні. (3 дзённіка лета-92) * ДАМАШЭВІЧ УЛАДЗІМІР, Першыя крокі ў незалежнасць * ДУБОЎКА УЛАДЗІМІР, Salus populi... ... Болей »

Наша Ніва 7/1992
djvu pdf

Наша Ніва 7/1992

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Полымя 4 (756) 1992

Полымя 4 (756) 1992

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Арочка Мікола, Уваскрослыя постаці Барсток Марына, Прыцягальнасць звычайнага Вольскі Артур, Вершы Гарадзецкі Міхась, Спецперасяленцы Гніламёдаў Уладзімір, Яго жыццёвая сіла Клебановіч Міхась, Імярэк Кулакоўскі Аляксей, Салют над зямлёй Новік Аляксандра, Акно ў памяць... ... Болей »

Полымя 6 (746) 1991

Полымя 6 (746) 1991

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »

Маладосць 03 (445) 1990
pdf

Маладосць 03 (445) 1990

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Бібіцкі Алесь, Вершы * Вераб’ёў Павел, Вершы * Гарагляд Ніна, Вершы * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі. Працяг * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман. Працяг * Кароль Мікалай, Савецкая ўлада: маці ці мачаха? * Кашуба Ганна, Вершы * Котава Алена, Вершы * Лейка Кандрат, З літаратурнай спадчыны *... Болей »

Маладосць 08 (438) 1989
pdf

Маладосць 08 (438) 1989

Штомесячны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны ілюстраваны часопіс

* Варановіч Адольф, Сон на зялёнай паляне. Паўлюк з Жалезнікаў. Апавяданні * Дукса Мар’ян, Вершы * Ермаловіч Мікола, Старажытная Беларусь. Працяг * Калодзежны Леанід, Раллі пяшчотны дух. Зялёныя сонцы. Крыўда. Сачнелі травы. Жахі навальнічнай ночы. Белы бэз. Вераснёўскія вогнішчы. Кароткія апавяданні *... Болей »

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях
mp3

Шчыра за гарбатай альбо з Рацыяй у гасьцях

У гасьцях у Язэпа Янушкевіча
Запольская Яна, Янушкевіч Язэп

зэп Янушкевіч, архівіст, археограф, пісьменнік, нарадзіўся 07.03.1959 г. у мястэчку Ракаў на Валожыншчыне. Бацька працаваў цырульнікам, маці – рахункаводам сельпо. Вучыўся ў Ракаўскай СШ. Пасля паступіў ва ўніверсітэт на філалалагічны факультэт, які скончыў у 1981 г. Далей – аспірантура пры Інстытуце... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org