be

Юнацтва

Юнацтва. Выданьні

Вечная далеч
pdf epub mobi fb2

Вечная далеч

Вершы
Законнікаў Сяргей

Зборнік лаўрэата літаратурнай прэміі Саюза пісьменнікаў БССР імя А. Куляшова складаюць вершы пра сучасную моладзь, пра яе здзяйсненні, мары і каханне.... Болей »

Зеніт
pdf epub mobi fb2

Зеніт

Раман
Шамякін Іван

Мядзведжагорск быў мёртва-бязлюдны, таму да жудасці таямнічы. Жыла толькі чыгуначная станцыя. Там збілася некалькі эшалонаў, утварыўся людскі муравейнік. Гурчалі маторы, ляскалі буферы. Трашчала дрэва. Разгружалі танкі... Гучна падаваліся каманды. Гамана. Смех. Нават гармонік. Наш. Пазнаю па голасу.... Болей »

Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага

Крылы, альбо Адзін год з жыцця Віталя Пятроўскага

Аповесць
Васілеўская Галіна

Школьнік з Баранавіч Віталь Пятроўскі яшчэ толькі паступіў у тэхнічнае вучылішча, а пра яго адкрыццё ўжо ведалі вучоныя. Хлопчык прапанаваў механізм развядзення мастоў, якія прыводзяцца ў рух самой плынню ракі. Да гэтага ніхто ў свеце, апроч юнага вынаходніка, не дадумаўся... Пра адзін год з жыцця Віталя... Болей »

Меч князя Вячкі
pdf

Меч князя Вячкі

Раман
Дайнека Леанід

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх... Болей »

Сінія арэлі
pdf epub

Сінія арэлі

Вершы
Бураўкін Генадзь

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР i прэміі Ленінскага камсамола Беларусі Генадзя Бураўкіна ўвайшлі творы аб камсамольскім юнацтве. адданасці рэвалюцыйным ідэалам, аб светлым пачуцці кахання. У любві да цябе я не раз буду клясціся.... Болей »

Гайшынскія гісторыі / Паданні роднага краю

Гайшынскія гісторыі / Паданні роднага краю

Апавяданні
Баскін Марат, Ланеўскі Генадзь

Кнігу складаюць творы двух аўтараў. У першай частцы М. Баскін расказвае розныя вясёлыя гісторыі пра гайшынцаў, у якіх «жарты на агародзе растуць, разам з бульбай гайшынцы іх і ядуць... Яны і з сябе пасмяюцца і суседа не абыдуць, шартам зачэпяць». У другую частку кнігі ўвайшлі «Паданні роднага краю» Г.... Болей »

Навечна з сонцам
pdf

Навечна з сонцам

дакументальныя паэмы
Чарняўскі Мікола

Антон Губараў, Міхась Усоскі, Марат Казлоў... Гэтыя імёны ўвекавечаны ў назвах вуліц, караблёў, піянерскіх дружын і атрадаў. У дакументальных паэмах, якія складаюць зборнік, аўтар расказвае пра подзвіг кожнага з гэтых юных герояў, пра тое, як змагаліся яны з ворагам і ў жорсткай барацьбе аддалі жыццё... Болей »

У сонечным паходзе

У сонечным паходзе

Вершы і паэмы
Чарот Міхась

Зборнік склалі лепшыя вершы і паэмы Міхася Чарота. Голас паэта і сёння гучыць узнёсла і молада. Міхась Чарот — адзін з буйнейшых пісьменнікаў — пачынальнікаў беларускай савецкай літаратуры. Яго жыццёвы і творчы шлях у многім тыповы для таго пакалення літаратараў, якія прыйшлі ў літаратуру адразу пасля... Болей »

Як дрэва карэннем
pdf

Як дрэва карэннем

Вершы і паэмы
Гілевіч Ніл

Зборнік “Як дрэва карэннем” лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР Ніла Гілевіча складаецца з чатырох раздзелаў: у першым — вершы пра радасць жыцця, працы і творчасці, пра дружбу і каханне, пра высокі абавязак і адказнасць быць чалавекам на зямлі; другі — прысвечаны памяці вайны; у трэці раздзел увайшлі вершы... Болей »

Браніслава
pdf epub

Браніслава


Панізнік Сяргей

Аўтар, карыстаючыся паказаннямі сведкаў і архіўнымі дакумектамі, расказвае пра жорсткія расправы гітлераўцаў на Асвейшчыне ў гады Вялікай Айчыннай вайны. На шматлікіх прыкладах паказана дружба беларусаў, рускіх, латышоў, якая дапамагла ім аб'яднаць свае намаганні ў выратаванні маленькіх вязняў Саласпілса.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org