be

Юнацтва

Юнацтва. Выданьні

Урок без перапынку

Урок без перапынку

Аповесці
Гаўрылкін Леанід

Кнігу складаюць два творы. У аповесці «Рыжая лісіца» расказваецца пра вучобу дзяцей у першыя месяцы пасля вызвалення Беларусі ад фашыстаў. У аповесці «Урок без перапынку» аўтар раскрывае сучасныя праблемы школьнага выхавання. У спартыўным класе адной сярэдняй школы адбыліся важныя падзеі. Для адных герояў... Болей »

Цяпло на першацвет

Цяпло на першацвет

Апавяданні маладых беларускіх пісьменнікаў

У зборніку друкуюцца апавяданні беларускіх празаікаў, чые творы заваявалі папулярнасць у маладых чытачоў. Тэматыка зборніка адлюстроўвае круг праблем, якія хвалююць моладзь — тут змешчаны апавяданні пра непарушную сувязь пакаленняў, пра імкненне знайсці адказ на вечныя пытанні жыцця, роздум аб роднай... Болей »

Героі Элады

Героі Элады

з міфаў старажытнай Грэцыі
расказала для дзяцей Вера Смірнова

Шмат вякоў назад на Балканскім паўвостраве пасяліўся народ, які потым пачалі называць грэкамі. У адрозненне ад сучасных грэкаў, мы называем той народ старажытнымі грэкамі, або элінамі, а іх краіну — Эладай. Эліны пакінулі народам усяго свету багатую спадчыну: велічныя збудаванні, якія і да нашых дзён... Болей »

Дзень добры, Бяроза!

Дзень добры, Бяроза!

Апавяданні
Вольскі Віталь

«Дзень добры, БярозаІ» — кніга вядомага беларускага пісьменніка Віталя Вольскага — прысвечана асноўнай тэме аўтара — чалавек і прырода. Яна складаецца з цыкла апавяданняў аб Бярэзінскім запаведніку, аб яго прыродзе і геаграфічных асаблівасцях, аб жыцці звяроў і птушак у вярхоўях Бярэзіны. У аснове кнігі... Болей »

Зоркі - зорачкі
pdf

Зоркі - зорачкі

Вершы і казкі
Чарняўскі Мікола

Мікола Чарняўскі, Мікалай Мікалаевіч Чарняўскі (нар. 16 студзеня 1943, в. Буда-Люшаўская, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць; Псеўданімы: Аўсюг Самасейка, Мікола Сівец) — беларускі паэт, празаік. Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага... Болей »

Ля аднаго вогнішча
pdf epub

Ля аднаго вогнішча

Літаратурна-крытычныя. артыкулы
Гніламёдаў Уладзімір

У кнізе расказваецца аб творчасці Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, В. Зуёнка і іншых. Гэта майстры розных творчых індывідуальнасцей. Сёння яны разам са сваімі старэйшымі таварышамі нясуць «галоўную службу» ў літаратуры, пішуць таленавіта і цікава. Ідэйна-мастацкая праблематыка іх творчасці, звернутай да... Болей »

Партрэт салдата
pdf epub mobi fb2

Партрэт салдата

Апавяданні
Ткачоў Васіль

Зборнік апавяданняў для дзяцей “Партрэт салдата” увабраў у сябе творы, аб’яднаныя тэмай вайсковай службы ў далёкія часы і ў сённяшнім дні, усё гэта бачанае і пераасэнсаванае дзіцячым розумам, прадстаўленае праз прызму дзіцячага успрымання. Тонкі псіхолаг, выдатны назіральнік і асоба, здольная зразумець... Болей »

Пасланец Праметэя
pdf

Пасланец Праметэя

Дакументальная аповесць
Калеснік Уладзімір

Складаныя часы першай паловы ХХ стагоддзя. Рэвалюцыйнае бражэнне, станаўленне новай імперыі, неспакойная сітуацыя ў Заходняй Беларусі. Пісьменнік Уладзімір Калеснік расказвае аб жыцці і дзейнасці Анатоля Альшэўскага, сакратара Цэнтральнага Камітэта камсамола былой Заходняй Беларусі, паплечніка Веры Харужай.... Болей »

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2

Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2

Аповесці
Гамолка Мікола

Галоўныя героі прыгодніцкай аповесці «Лясная крэпасць» — настаўнік Вадзім Мікалаевіч Мурашка і чатырнаццацігадовы падлетак Ціток Каляда. У час Вялікай Айчыннай вайны яны змагаліся з фашыстамі на Палессі. Аднойчы на Буян-возеры яны трапілі на востраў, сталі рабінзонамі. Аўтар паказаў выпрабаванне чалавечых... Болей »

Дзякуй, вялікі дзякуй!
pdf

Дзякуй, вялікі дзякуй!

П'есы
Вярцінскі Анатоль

У кнігу вядомага беларускага паэта Анатоля Вярцінскага ўвайшлі тры п'есы: «Гефест — друг Праметэя», «Дзякуй, вялікі дзякуй!», «Скажы сваё імя, салдат». Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org