be

Юрэвіч Лявон

Юрэвіч Лявон

Лявон Юрэвіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 г. у Менску. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990—1993). З 1993 г. жыве ў ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філялёгіі і магістра бібліятэчнай справы. Сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, а так сама рэдакцыйнай калегіі часопісу «Запісы БІНІМ» і кніжнай сэрыі «Беларуская Мэмуарная Бібліятэка». Радны БНР.

Л. Юрэвіч дасьледуе беларускую культуру й літаратуру на эміграцыі.

Саўкладальнік бібліяграфіі «Францішак Скарына: жыцьцё і дзейнасць» (Менск, 1995), падрыхтаваў да выдання кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан ( Канада); Нью-Ёрк, 1996; Менск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Менск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Менск, 2006), а таксама зборы працаў Уладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Менск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998); Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003). Браў удзел у працы над выданьнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945-1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006).

Аўтар кніг: «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997); «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы» (Менск, 1999), «Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мэмуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Менск, 2012), суаўтар кнігі «Вяртання маўклівая споведзь» (Менск, 1994).

Аўтар артыкулаў у амэрыканскіх энцыкляпэдыях.

Юрэвіч Лявон. Выданьні

Архіўная кніга
pdf

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным... Болей »

Альманах Беларус
pdf

Альманах Беларус

Літаратурны альманах беларускіх пісьменьнікаў замежжа

“Абежнік Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня”, грамадзка палітычны незалежны часапіс сатыры й гумару “Асьцюк”, часапіс Беларускага Жаночага Аб’еднаньня ў Францыі “Беларуска”, “Бюлетэнь Крывіцкага Навуковага Таварыства Пранціша Скарыны”, часапіс беларускай моладзі “Вясна”, ворган беспартыйнага задзіно... Болей »

Дзеяслоў 101
pdf

Дзеяслоў 101

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Запісы 40
pdf

Запісы 40

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Дзеяслоў 82

Запісы 38

Запісы 37

Асоба і час 5
pdf

Асоба і час 5

беларускі біяграфічны альманах
Фядута Аляксандр - уклад.

У пятым выпуску альманаха «Асоба і час» чытач сустрэнецца з Янам Баршчэўскім, Напалеонам Ордам, Зоськай Верас, Міхасём Стрельцовым, Кастусём Акулам ды іншымі вядомымі беларусамі. Асобны раздзел прысвечаны святарам — мітрапалітам Станіславу Богушу-Сестранцэвічу, Мелхіседэку, Мікалаю, а таксама ксяндзу... Болей »

Запісы 36
pdf

Запісы 36

Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва

“Запісы” — навукова-папулярны альманах, прысьвечаны гісторыі й сучаснасьці беларускага замежжа, выданьне Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва. Выдаецца ад 1952 году. Першыя 6 тамоў у 1952—1954 гг. выйшлi ў Нью-Ёрку; 5 наступных — у 1962—1970 гг. друкавалiся ў Мюнхэне. З 12-га (1974) да 24-га (1999)... Болей »

Запісы 35
djvu pdf

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org