be

Выдавец Зміцер Колас

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі
pdf

«Краёвая ідэя» ў беларускай гісторыі

зборнік навуковых артыкулаў
Смалянчук Аляксандр

Матэрыялы зборніка прысвечаныя феномену «краёвай ідэі» або «краёвасці», якая на пачатку ХХ ст. на тэрыторыі «гістарычнай Літвы» была пэўным ідэалагічным канкурэнтам дамінуючай нацыянальнай ідэі ў этнакультурным варыянце. У цэнтры ўвагі даследаванне ўзаемадачыненняў краёвасці і беларускай ідэі. Зборнік... Болей »

Пад вольным небам

Пад вольным небам

Выбраныя вершы
Транстромер Тумас

Зборнік знаёміць з творчасцю выдатнага шведскага паэта, лаўрэата Нобелеўскай прэміі 2011 г. Тумаса Транстромера (1931—2015), мастацкай і чалавечай скарбонкай якому служыла сусветная літаратура. Антычныя, а збольшага біблійныя крыніцы, а таксама хрысціянская містыка і барочная паэзія ўдыхнулі жыццё ў... Болей »

Перавыбранае
pdf

Перавыбранае


Алесь Разанаў

Алесь Разанаў (нар. 1947) – беларускі паэт-наватар, авангардыст, рэфарматар паэтычнай мовы; майстар такіх жанраў, як пункцір, версэт, квантэма, зном, злёса, вершаказ. Яго творы перакладзены на шэраг моваў свету, а некаторыя паэт сам напісаў па-нямецку і па-літоўску.... Болей »

Выбраная паэзія
pdf

Выбраная паэзія


Апалінэр Гіём

Гіём Апалінэр (1880–1918, сапраўднае імя – Вільгельм Альберт Уладзімір Апалінарый Кастравіцкі) – французскі паэт з беларуска-польскімі каранямі, адна з найбольш уплывовых постацяў еўрапейскага літаратурнага авангарду ў пачатку ХХ стагоддзя. Творы ў гэтым зборніку публікуюцца ў новых перакладах Андрэя... Болей »

І боль, і прыгажосць…

І боль, і прыгажосць…

Выбраныя творы паэтаў Еўропы і Амерыкі ў перакладах Лявона Баршчэўскага

Увазе беларускага чытача прапаноўваецца беспрэцэдэнтная аўтарская анталогія паэзіі Еўропы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, у якую ўключаныя каля 250-ці твораў ста розных паэтаў, перакладзеныя Лявонам Баршчэўскім больш як з трыццаці моваў.... Болей »

Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрства

Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрства

матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі

У зборніку змешчаны матэрыялы навукова-практычнай канферэнцыі «Праблемы аховы і інтэрпрэтацыі помнікаў гісторыі і культуры, грамадска-дзяржаўнае партнёрства», якая адбылася 30 красавіка 1 мая 2016 г. у агратурыстычным комплексе «Наносы-Наваселле» i была арганізавана грамадскім аб’яднаннем «Беларускае... Болей »

Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі
pdf

Восень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі


Асновай зборніка сталі матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, прысвечанай адлюстраванню падзеяў восені 1939 г. у вуснай гісторыі, а таксама ў даследаваннях апошняга часу, заснаваных на архіўных крыніцах. Падрыхтаваныя даследчыкамі тэксты прапануюць яшчэ раз задумацца пра значэнне падзеяў 75-гадовай... Болей »

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст
pdf

Гарадзенскі соцыум. Чалавек у прасторы горада. XV–XX стст

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гародня, 7–8 лістапада 2014 г.)

Матэрыялы зборніка прысвечаныя сацыяльным аспектам гісторыі Гародні ды іншых гарадоў Беларусі, Польшчы, Літвы і Украіны. Галоўным героем зборніка з’яўляецца гараджанін як суб’ект лакальнай гісторыі, а таксама гарадскі гісторыка-культурны асяродак. Кніга адрасаваная ўсім, каго цікавіць гістарычная ўрбаністыка... Болей »

Жыць і дзеіць

Жыць і дзеіць

Успаміны
Кіпель Вітаўт

У кнізе ўспамінаў “Жыць і дзеіць” адзін зь вядучых дзеячоў беларускай эміграцыі доктар Вітаўт Кіпель прыгадвае сваё дзяцінства ў Менску і ў расейскай высылцы, юнацтва ў акупаваным Менску, маладосьць у Нямеччыне і Бэльгіі і сталае жыцьцё ў Злучаных Штатах — амаль стагодзьдзе беларускай гісторыі, дзе аўтар... Болей »

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі
pdf

Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі

Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі Лондан, 27–29 сакавіка 2014 г.

Матэрыялы зборніка знаёмяць чытачоў з актуальнай праблематыкай гістарычных даследаванняў постаці Кастуся Каліноўскага і падзеяў Паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Беларусі, а таксама з аналізам ролі міфа Каліноўскага і вобразу Паўстання для беларускага нацыятворчага працэсу. Зборнік адрасаваны ўсім... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org