- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Васіль Зуёнак - нарадзіўся 3 чэрвеня 1935, в. Мачулішча Халопеніцкага раёна, цяпер Крупскі раён) — беларускі паэт.
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Барысаўскае педвучылішча (1954), потым аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ. Працаваў у рэдакцыі газеты «Рабочае юнацтва» (Мінск), у 1960—1966 г. — у газеце «Піянер Беларусі». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972—1978). У 1966—1972 г. — намеснік галоўнага рэдактара, у 1978—1982 г. — галоўны рэдактар часопіса «Маладосць». Член Саюза пісьменнікаў БССР (з 1966). У 1982—1989 г. — сакратар, у 1989—1990 г. — першы сакратар, у 1990—1998 — старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.
Дэбютаваў падчас вучобы ў Барысаўскім педвучылішчы ў барысаўскай раённай газеце, у рэспубліканскім друку ў 1954 г. Аўтар зборнікаў паэзіі «Крэсіва» (1966, лірыка), «Крутаяр» (1969), «Сяліба» (1973), «Нача» (1975), «Маўчанне травы» (1980), «Світальныя птушкі» (1982), «Лукам’е» (1984), «Вызначэнне» (1987), «Лета трывожных дажджоў» (1990), «Чорная лесвіца» (1992), «Пісьмы з гэтага свету» (1995), зборніка гумарыстычных вершаў «Качан на п’едэстале» (1973), кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983) і лірычнай прозы «Паміж небам і зямлёй» (2009).
Выйшлі кнігі выбраных вершаў «Час вяртання» (1981), вершаў і паэм «Жніўны дзень» (1985), «Азірнуўшыся, не скамянець…» (2013), двухтомнік выбраных твораў — вершаў «Гронка цішыні» (1996) і паэм «Пяцірэчча» (1998).
Пачынаючы ад зборніка паэзіі для дзяцей «Вясёлы калаўрот» (1965), творы для дзяцей занялі значнае месца ў паэзіі В. Зуёнка — зборнікі паэзіі «Жылі-былі пад вадой» (1969), «Сонечны клубочак» (1972), «Будзем сілы набірацца» (1974), «Шапка-ўсёвідзімка» (1983), «Хата, поўная гасцей» (1987), «Бадзірог», «Па ельнічку, па бярэзнічку…». Таксама В. Зуёнак аўтар кніг нарысаў і замалёвак «Любіць прыроду — любіць Радзіму» (1962), «Працай славіцца чалавек» (1963).
В. Зуёнак працуе і ў ліра-эпічным жанры, аўтар паэм «Сяліба» (1974), «Прыцягненне» (1979), «Маўчанне травы» (1982), «Лукам’е» (1984), «Падарожжа вакол двара» (1992).
У творах усіх жанраў пісьменнік выяўляе сябе як лірык з эпічным светабачаннем: чуйна рэагуе на ўсе трывогі свету, аднак маштабнасць успрымання быцця не захіляе ад яго адзінкавага, прыватнага. Мастака нязменна прывабліваюць пытанні жыцця і смерці, маральнай чысціні асобы, узаемаадносін чалавека з прыродай, захавання нацыянальнай самабытнасці народа.
Перакладае з рускай, украінскай, балгарскай, польскай, славацкай, сербскай і інш. моў. Разам з Р. Барадуліным пераклаў кніжку вершаў У. Лучука «Возера-Бульдозера» (1978). Вершы В. Зуёнка перакладаліся на англійскую, балгарскую, польскую, славацкую і інш. мовы.
Пра творчасць В. Зуёнка пісалі Р. Барадулін, У. Караткевіч, У. Калеснік, П. Панчанка, А. Лойка, А. Вярцінскі і інш., адзначаючы фенаменальны мастацкі дар паэта, дзякуючы якому ў радках спалучаецца сучаснасць і гісторыя, лірыка і эпас, міф і рэальнасць, імкненне да вечнага і фельетонная стракатасць звычайнай паўсядзённасці.
Крыніца: be.wikipedia.org
* СЯРОД КНІГ * Воінаў Мікалай, БЕЛАРУСКАМОЎНЫЯ ПЕРАКЛАДЫ ТВОРАЎ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ * Дранько-Майсюк Леанід, ХВАРОБА Ў КРАСАВІКУ * Дубіцкі Янка, ТРОХКРЫЛЫЯ ПТУШКІ * Дудзінская Дзіна, ВАКЦЫНА СУПРАЦЬ ХЛУСНІ * Зарэмба Людміла, ПРА ЛІРЫКУ УЛАДЗІМІРА ГАЙДУКА * Зуёнак Васіль... Болей »
* Ліст да народнага пісьменніка Беларусі I. П. Шамякіна * БАДАК АЛЕСЬ, Яшчэ адна вандроўка ў мінуўшчыну * БАШЛАКОЎ МІХАСЬ, Вершы * ВІТКА ВАСІЛЬ, Чатыры апавяданні. (3 дзённіка лета-92) * ДАМАШЭВІЧ УЛАДЗІМІР, Першыя крокі ў незалежнасць * ДУБОЎКА УЛАДЗІМІР, Salus populi... ... Болей »
Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач... Болей »
* Барадулін Рыгор, Замілаванасць * Ветах Алесь, Перакрыжаванне. Апавяданне * Геніюш Ларыса, Споведзь. Дзённікі * Герасюк Іван, Чарга даўжынёй у жыццё * Дайнека Леанід, Жалезныя жалуды. Раман * Зуёнак Васіль, Вершы * Мароз Уладзімір, Вершы * Пяткевіч Андрэй, Вершы * Рудкоўскі Міхась, Вершы *... Болей »