be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Сяргей Дубавец занураецца ў літоўскую паэзію праз беларускія пераклады — падкаст
2025-09-16 21:48
Сяргей Дубавец занураецца ў літоўскую паэзію праз беларускія пераклады — падкаст
У новым выпуску аўтарскага падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргей Дубавец рэфлесуе пасля прачытання кнігі «Горад на гары» — анталогіі літоўскай паэзіі ў беларускіх перакладах, што пабачыла свет сёлета. Адкуль радасць і бязрадаснасць у вершах, ці перадае літоўская паэзія эстафету беларускай, ці магчымы...
«Нас называлі праклятым народам». Руслан Кулевіч пра апошнюю кнігу ўспамінаў сталых гродзенцаў і параўнанне іх лёсаў з нашым
2025-09-15 20:43
«Нас называлі праклятым народам». Руслан Кулевіч пра апошнюю кнігу ўспамінаў сталых гродзенцаў і параўнанне іх лёсаў з нашым
У цэнтры Людвіка Заменгофа ў Беластоку 19 верасня адбудзецца прэзентацыя кнігі ўспамінаў сталых гродзенцаў пра 1920–1940-я гады «Апошнія сведкі». «Будзьма Беларусамі» паразмаўляла з яе аўтарам Русланам Кулевічам пра працу над новай кнігай і самыя захапляльныя гісторыі з новай кнігі.Гродзенскі журналіст...
Жыў кнігай і з няспыннай прагай тварыць. Юлі Таўбін
2025-09-15 20:28
Жыў кнігай і з няспыннай прагай тварыць. Юлі Таўбін
114 гадоў таму, 15 верасня 1911 г. нарадзіўся Юлі Таўбін — паэт і перакладчык, адзін з наймаладзейшых паэтаў-ахвяраў сталінскага тэрору. Паэт быў расстраляны ў чорную ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўзросце 26 гадоў. «Можна ганарыцца, што ў Беларусі быў свой Рэмбо (я пра фенаменальную адоранасць...
Творы бэльгійска-францускай клясыкіні ўпершыню выданы па-беларуску
2025-09-15 16:53
Творы бэльгійска-францускай клясыкіні ўпершыню выданы па-беларуску
Упершыню па-беларуску зьявіліся творы бэльгійска-францускай пісьменьніцы Маргерыт Юрсэнар (1903-1987). Два творы — Anna, soror... і Арыентальныя навэлі — пад адной вокладкай пабачылі сьвет у выдавецтве "Скарына" ў перакладзе сталага аўтара «Новага Часу» Ўладзіслава Гарбацкага. Нарэшце, беларускае чытацтва...
Выдавецтва «Мяне няма» выпускае кнігу беларускай рэжысёркі Юліі Шатун — «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте»
2025-09-15 15:28
Выдавецтва «Мяне няма» выпускае кнігу беларускай рэжысёркі Юліі Шатун — «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте»
У беларускай рэжысёркі, сцэнарысткі, аўтаркі фільмаў «Заўтра», «Межы» Юліі Шатун выходзіць кніга «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте». Незвычайнае выданне, якое ўтрымлівае 43 тэксты і 65 фотаздымкаў, публікуе выдавецтва «Мяне няма».«Празаічная паэзія пра паэтызацыю прозы жыцця, па-майстэрску...
У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў
2025-09-15 15:21
У Маргарыты Аляшкевіч выйшла новая кніга вершаў
У выдавецтва hochroth Minsk выйшла новая кніга вершаў — зборнік паэткі Маргарыты Аляшкевіч «Нескладова і троху лацінкай».Паводле анатацыі, другая кніга вершаў Маргарыты Аляшкевіч — гэта апошнія пяць гадоў беларускага жыцця, падгледжаныя паэткай са сваёй званіцы.«Некалькі гадоў таму я дапамагаў Рыце збіраць...
Болей »
Ягня ахвярнае
pdf epub mobi fb2

Ягня ахвярнае

Прыпавесці, аповесць
Сіўко Франц

Апрычнікі наляцелі ўначы. Агаласілі пустыя вулкі страхавітымі воклічамі і гіканнем, паўрываліся ў хаты, павыцягвалі сонных местачкоўцаў на пляц перад управаю. Там, акружыўшы з усіх бакоў і весела пазвэнькваючы шаблямі ў чаканні хуткай забавы, пратрымалі на марозе да раніцы. А як толькі небасхіл заірдзеўся... Болей »

Паміж песняй і болем
pdf epub mobi fb2

Паміж песняй і болем

Выбраныя творы
Трубач Леанід

Цяжка паверыць, што няма ўжо ў Паставах Леаніда Трубача. Няма нашага аднакурсніка, сябра, філолага, педагога і, вядома ж, цудоўнага паэта. Невылечная хвароба 46-гадовага мужчыну скасіла вельмі хутка. Таму не верыцца, што Лёнька (мы так яго ўсе называлі) не патэлефануе, не прыедзе на сустрэчу аднакурснікаў... Болей »

Я - мінчанін
pdf epub

Я - мінчанін


Рублеўская Людміла

Я правяду цябе па сваім родным горадзе, дружа… Магчыма, гэта і твой родны горад, і ты таксама можаш з гордасцю сказаць: “Я – мінчанін”. І нават калі гэта не так, павер: гэты горад – самы прыгожы ў свеце. Ты можаш запярэчыць мне: на свеце столькі гарадоў большых і старажытнейшых, дзе ёсць хмарачосы... Болей »

Карона на дне віра
pdf epub

Карона на дне віра

альбо Казкі з хутара Юстына
Рублеўская Людміла

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны... Болей »

Женщины
pdf epub mobi fb2

Женщины


Тамковіч Аляксандр

Когда я только приступал к работе над этим проектом, журналист Саша Федута посоветовал начать его очерком о моей маме, которой, к сожалению, уже нет. Мысль хорошая. Поначалу так и собирался сделать, но потом понял, что в этом нет смысла. В данных интервью есть именно то, о чем хотелось сказать. И... Болей »

Інтэрв’ю, якіх не было
fb2 mobi epub pdf

Інтэрв’ю, якіх не было


Тамковіч Аляксандр

Пачаў рабіць гэтую кнігу 1 жніўня 2008 года, а скончыў 21 красавіка 2009-га. Менавіта “рабіць”, бо пісаў (журналісты ўсё ж такі) кожны самастойна. Я толькі даслаў па электроннай пошце аднолькавыя для ўсіх пытанні і потым размясціў адказы згодна з беларускім алфавітам. А яшчэ да кожнага артыкула прыстасаваў... Болей »

Сэрца мармуровага анёла
pdf

Сэрца мармуровага анёла

Аповесці, апавяданні
Рублеўская Людміла

На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым... Болей »

Як акіян з кропелькай барукаўся
mobi fb2 epub pdf

Як акіян з кропелькай барукаўся

Казкі
Бутэвіч Анатоль

Новую кнігу аўтара склалі казкі пра цікаўных, добрых і спагадлівых дзяцей, пра дрэвы, птушак і іншых незвычайных істот.Прырода ў іх нібы ажывае і набывае здольнасць тварыць цуды. Акрамя традыцыйных матываў, у казкі ўваходзяць рэаліі сённяшняга дня: чароўныя здольнасці камп’ютэраў, магчымасці Інтэрнету.... Болей »

Аповесці
fb2 mobi epub pdf

Аповесці


Быкаў Васіль

Гэта быў звычайны чыгуначны пераезд, якіх нямала параскідана на сталёвых шляхах зямлі. Ён абраў тут зручную мясціну пуці, дзе скончыўся насып, што пралёг па асакаватай голай балацявіне, і рэйкі ўезджанай аднапуткі беглі па жвіры амаль на ўзроўні зямлі. Гасцінец, споўзшы з пагорка, пераскакваў чыгунку... Болей »

Альпійская балада
pdf fb2 mobi epub

Альпійская балада

Аповесць
Быкаў Васіль

Ён упаў, спатыкнуўшыся аб штосьці, і адразу ж ускочыў – адчуў: трэба хутчэй ад гэтага месца, ад забітага камандафюрэра; пакуль не спахапіліся, трэба недзе зашыцца, схавацца, а можа, і прарвацца з завода. Але ў віхурыстым пыле, які накрыў цэх, амаль нічога не было відаць, і ён ледзьве не сунуўся ў чорную... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org