be

Навіны

Кароткі спіс прэміі Гедройця
2025-09-30 19:12
Кароткі спіс прэміі Гедройця
Галоўная інтрыга года ў беларускай літаратуры хутка раскрыецца!Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў абвяшчаюць кароткі спіс літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. Журы назвала шэсць галоўных кніг 2024 года, якія прайшлі ў фінальны этап конкурсу і змогуць далей змагацца за...
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
2025-09-25 20:54
Хадановіч: Сяргей Пясецкі належыць і польскай, і беларускай культуры
29 верасня у Варшаве адбудзецца ўрачыстая цырымонія перапахавання Сяргея Пясецкага — пісьменніка, удзельніка вайны, афіцэра выведкі, жаўнера Арміі Краёвай.Беларускі паэт, перакладчык і літаратуразнаўца Андрэй Хадановіч падкрэслівае, што Пясецкі — гэта постаць памежжа, якая належыць адразу дзвюм культурам:-...
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
2025-09-25 16:49
Выйшаў зборнік артыкулаў пра Вацлава Ластоўскага і дыскурс 1920-х
Выдавецтва Skaryna Press выдала матэрыялы міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай Вацлаву Ластоўскаму, якая праходзіла ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лондане ў 2023 годзе. Том мае назву — «Новым імкненьням даць новыя формы. Вацлаў Ластоўскі і культурны дыскурс 1920-х гадоў».Постаць Вацлава Ластоўскага — палімата-самавука...
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
2025-09-25 16:41
Нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі сустракае 63-годдзе за кратамі
63 гады спаўняецца 25 верасня Нобелеўскаму лаўрэату, вядомаму беларускаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму. Улады Беларусі засудзілі яго да10 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Адбывае пакаранне палітвязень у папраўчай калоніі № 9 у Горках Магілёўскай вобласці.Агулам гэта ўжо восьмы дзень народзінаў, які...
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
2025-09-23 20:58
Тры вокладкі кніг ад Камуніката намінаныя да прэміі імя Міхала Анемпадыстава за 2024 год
Прэмія за найлепшую кніжную вокладку імя Міхала Анемпадыстава абвяшчае поўны спіс намінантаў 2024 года. У спісе тры вокладкі кніг выдадзеных Фондам Kamunikat.org. Увагу журы звярнулі вокладкі да кніг Васіля Быкава «Бліндаж. Афганец», Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» і Змітра Бартосіка «Забіць упалмінзага»....
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
2025-09-23 16:38
У новым падкасце Сяргей Дубавец разглядае альбом забытай экспедыцыі Ластоўскага
Новы выпуск аўтарскага падкасту «Літаратурныя зацемкі» Сяргея Дубаўца прысвечаны выданню альбома «Экспэдыцыя Вацлава Ластоўскага 1928 году», які выйшаў у выдавецтве Skaryna Press у 2024 годзе. Ці сапраўды Вацлаў Ластоўскі ёсць Дэміургам беларускага адраджэння, а краязнаўства стала адным з галоўных штуршкоў...
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
2025-09-23 15:25
Апублікаваная праграма фестывалю «Прадмова» ў Вільні і Празе
Увосень пройдзе VII Міжнародны фестываль PRADMOVA, які аб’яднае Вільню, Прагу, Познань і Варшаву праз літаратурны, мастацкі і дыскусійны дыялог. Сёлетні лозунг фестывалю — «Птушкі без гнёздаў» — адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.PRADMOVA — гэта найбуйнейшы...
Болей »
Свабода (Тут і цяпер) 19/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 19/2006


Сёлета 1 верасня кожны вучань першакласнік атрымаў падарунак — кнігу пра Беларусь. Шыкоўна выдадзеная кніга багата ілюстраваная здымкамі, на якіх можна бачыць Аляксандра Лукашэнку ў форме галоўнакамандуючага, у форме хакеіста з нумарам “1” і ў іншых абліччах і позах. Шасцігадовыя дзеткі могуць даведацца... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 18/2006


Гісторыя з высяленнем Саюза беларускіх пісьменнікаў з Дома літаратара ў Мінску цягнецца ўжо некалькі гадоў і сёння набліжаецца да лагічнага завяршэння. Няма сумневу, што наступным крокам у змаганні прэзідэнта з пісьменнікамі стане ліквідацыя Саюза на падставе страты юрыдычнага адраса. У чым логіка гэтай... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 17/2006


Столькі новых даражэзных “мерсаў” і “лексусаў”, колькі ездзіць сёння пад беларускімі нумарамі па вуліцах сацыялістычнага Мінска, вы не пабачыце ані ў буржуазнай Варшаве, ані ў капіталістычных Рызе і Вільні. Капіталісты - людзі рацыянальныя, яны ведаюць, што ўкладаць у аўтамабіль больш за $30 тысяч -... Болей »

Свабода (Тут і цяпер) 1/2004
pdf

Свабода (Тут і цяпер) 1/2004


14 гадоў таму мы выпусьцілі ў сьвет першы нумар “Свабоды”. Яе магутны ўзьлёт, выхад у лідэры беларускай мэдыя-прасторы скончыўся прыкрым падзеньнем. Гісторыя мела нешчасьлівы канец, адбіты ў чалавечых лёсах. Але канец газэты ня мог стаць канцом свабоды. Таму “Свабода”, зь якой у 1902-м пачалася сучасная... Болей »

Выспа
pdf

Выспа


Лукша Міра

Выспа - зборнік прозы Міры Лукшы, які сабраў пад адной вокладкай апавяданні пра жыхароў прыпушчанскіх вёсак, пра іх лёсы, іх пачуцці, перажыванні. Кніга насамрэч пра смерць, пра паміранне. Часам гэта паміранне людзей, часам – пачуццяў, мараў, спадзяванняў і, нават, ідэі. Але, як аказваецца, ідэя застаецца... Болей »

Паэмы
pdf

Паэмы


Сачко Зоя

Зоя Сачко выдала свой першы томік вершаў у 19 гадоў. І гэта кніга на досыць высокім узроўні. Вялікая сіла кнігі Зоі Сачко ў тым, што яе вершы, паказваюць, што кожная, нават самая звыклая рэч, мае схаваны ў сабе свой глыбокі метафізічны сэнс. (Тэрэса Занеўская, www.racyja.com)... Болей »

Белы гарлачык
pdf

Белы гарлачык


Мартынюк Жэня

Перад тым, як разгарнуць паэтычны зборнічак Жэні Мартынюк пад назваю “Белы гарлачык”, не ўтрымаешся, каб хві­лінку не палюбавацца на выяву кветкі на вокладцы. Сярод халоднага колеру вады ў аздобе абыякава-безаблічных талерак лісьцяў асабліва выразна бачыцца адзінокая прыгажосьць чысьцюткіх пялёсткаў... Болей »

Субота ў Малінніках
pdf

Субота ў Малінніках


Буйнюк Юрка

Некалькі слоў аб паэзіі У акце натхнення з самотай спараджаецца паэтычнае слова. Няма паэзіі без самоты, як слова без думкі. У сучасным свеце назіраецца недахоп думкі ды слова. Паэзія з’яўляецца злучнікам унутранага свету творцы са знешнім ды яго адносін з ім. Паэзія ёсць імпульсіўнай дзялянкай мастацтва... Болей »

Rezonanse pamięci
pdf

Rezonanse pamięci


Szatyłowicz Dymitr

Зборнік вершаў Дзьмітрыя Шатыловіча “Рэзанансы памяці” пабачыў свет у 2006 годзе і ўключыў у сябе аўтарскія пераклады з беларускай на польскую вершаў, якія раней друкаваліся ў зборніках "Эцюды падарожжа", "Маё Падляшша", а таксама некаторыя вершы з пазнейшых зборнікаў. Прадстаўленыя творы звязаныя з... Болей »

З крыніц
pdf

З крыніц

Зборнік артыкулаў

Зборнік матэрыялаў канферэнцыі, якая прайшла ў 1996 годзе ў Беластоку. Міжнародная канфэрэнцыя, арганізаваная беларускім літаратурным аб’яднаньнем “Белавежа”, прысьвечаная творчасьці беларускага пісьменьніка зь Беласточчыны Сакрата Яновіча. Дасьледчыкі беларускай літаратуры зь Беларусі, Нямеччыны, Вялікай... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org