be

Прафесар Аляксей Міхайлавіч Пяткевіч

Бібліяграфічны агляд навукова-педагагічнай дзейнасці

Мой родны куток — мястэчка Новы Свержан, што каля раённага цэнтра Стоўпцы. Тыповае беларускае мястэчка (гісторыю сваю вядзе з пачатку XV ст), досыць вялікае, з паўтара дзесятка вуліц, разлеглася на беразе Нёмана. На ўскраіне яго, каля чыгункі — лесазавод, які даваў заробак ці не палове жыхароў у тым ліку і майму бацьку. У цэнтры мястэчка, на былой рыначнай плошчы, дзе размяшчаліся велічныя, як на маё дзіцячае ўражанне, гандлёвыя рады, разбураныя падчас другой сусветнай вайны, — самыя значныя і прыгожыя будынкі, узведзеныя ў канцы XVI ст., — Успенская царква і Петрапаўлаўскі касцёл. Прыязджаючы штогод дадому, у апусцела-сіратлівую бацькоўскую хату, мушу абавязкова пастаяць на беразе Нёмана, пабыць на могілках і схадзіць у царкву. Тут, у прахалодначыстай і строгай атмасферы невялікай аднанефнай залы, дзе пахне свечкамі, дымком кадзільніка і яшчэ чымсьці таямнічатутэйшым, мусіць, нутром шафаў адкуль толькі што вымалі святочнае адзенне для царквы малазнаёмыя ўжо мне мае землякі, пад паэтычна-ўрачысты рэчытатыў святара і мілагучны харал пеўчых заўсёды адтайваў душою і чуўся дома, на бацькаўшчыне.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"
  • Месца выхаду: Гродна
  • Дата выхаду: 2001
  • Рэдактар: Пацюпа Ю.
  • Выдавец: Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Установа адукацыі "Гродзенскі дзяржаўны універсітэт імя Янкі Купалы"
  • Памеры: 44с., 21см
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Біяграфіі
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 414
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org