be
pdf

На хвалях часу

Сокал Васіль
(летапіс)

Кніга ўспамінаў аўтарства Васіля Сокала – сапраўдны леапіс ляхавіцкай вёскі Зубелявічы. Гэтая кніга стала спараўднай працай усяго жыцьця чалавека, які зьвязаў яго з роднай вёскай. Нарадзіўшыся ў 1921 годзе Васіль Сокал па-сапраўднаму як летапісец апісаў падзеі і зьмены зьвязаныя з роднай вёскай цягам трох чвэрцяў стагодзьдзя. Беларуская вёска, якая трымалася сваёй традыцыі праз доўгія гады русыфікацыі і палянізацыі, сутыкнулася пасьля вайны з небывалай зьявай саветызацыі. Васіл Сокал, які прайшоў вайну, вярнуўся настаўнічаць, а пасьля кіраваць школай у родную вёску, якую любіў усім сэрцам. Перад намі адкрываецца не прыфарбаваная праўда ломкі вясковага ўкладу і змаганьня са зьнішчэньнем беларускай вёскі. Аўтар не хавае праўду і пра складаныя старонкі агульнабеларускай гісторыі, не замоўчвае праўду “народнай” партызанкі ды распавядае пра амаль грамадзянскую вайну на тэрыторыі Беларусі у часе Другой Сусьветнай вайны. Кніга ўспамінаў пабачыла сьвет ужо пасьля сьмерці аўтара і стала выкананьнем яго запавету. (З.К.)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Дыярыуш
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Дыярыуш
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2008
  • Рэдактар: Арэшка Вацлаў
  • Выдавец: Дыярыуш
  • Выдавецтва/ друкарня: Мэдысонт
  • ISBN: 978-985-6887-16-4
  • Катэгорыя: Гісторыя, Культура, Мэмуары
  • Copyright: © 2008 by Дыярыуш, Мэдысонт
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 2907, 2907-2, 2907-3
  • Дадатковая даведка: Дадзеная публікацыя рэалізаваная ў рамках праграмы польскай замежнай дапамогі Міністэрства замежных спраў РП у 2008 годзе. Непасрэдны выканаўца праграмы — Усходнееўрапейскі дэмакратычны цэнтр. Дадзеная публікацыя адлюстроўвае толькі погляды аўтараў і не адлюстроўвае афіцыйны погляд МЗС РП.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org