be
pdf

Кніганоша 55

Інфармацыйны бюлетэнь

Шаноўны Уладзімір Аляксандравіч, большасць чытачоў ведае Вас як празаіка, але не так даўно выйшла Вашая кніга «Папяровая шапка: хайку». Вы вырашыл вярнуцца да паэзіі? – Я з паэзіі не сыходзіў. Вершы пісаў і пішу. Калі-нікалі друкую. Зборнік хайку «Папяровая шапка» склаўся паступова. Там ёсць як радкі, напісаныя ў мінулым годзе, так і дваццаць гадоў таму. Вяртацца да паэзіі мне не давялося, бо яна ўвесь час побач, ці не штодня запісваецца, перапісваецца... – Кнігі ў Вас выходзяць даволі рэдка, хоць у Вас шмат публікацый у літаратурных выданнях. Адна з публікацый летась была адзначана літаратурнай прэміяй «Залаты апостраф». Чым гэтая прэмія каштоўная для Вас асабіста? – Кожная прэмія – каштоўная… Найперш увагай тых, хто яе дае. Для мяне гонар атрымаць прэмію «Залаты апостраф» ад рэдакцыі часопіса «Дзеяслоў». Калі шчыра, то такая адзнака мяне моцна і прыемна здзівіла. – Вы шмат і актыўна пішаце ў сацыяльных сетках, у Фэйсбуку, публікуеце свае назіранні, уражанні, новыя творы. Што дае Вам такая магчымасць непасрэдных зносінаў з чытачамі? – Публікацыі ў сацыяльных сетках даюць магчымасць хуткіх кантактаў з чытачамі, якіх у беларускай літаратуры мала. Тых, хто каментуе мае творы ў Фэйсбуку, я ведаю асабіста. Не ўсіх, але многіх. Калі атрымліваецца зрабіць чытачом беларускай літаратуры чалавека новага, то гэта радуе.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Кніганоша
Выдаўцы і выдавецтвы: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2019-06
  • Рэдактар: Сачанка Алесь
  • Выдавец: МГА «ЗБС «Бацькаўшчына» і ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»
  • Copyright: © 2019 by Кніганоша
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org