be

Мастакі гродзеншчыны

Падрыхтоўка і выданне гэтага каталога мела на мэце пазнаёміць шырокія колы аматараў выяўленчага мастацтва з Гродзенскай абласной арганізацыяй Саюза мастакоў Беларусі ў яе сучасным стане, з мастакамі, якія ўваходзяць у яе склад, з іх творчымі магчымасцямі, імкненнямі і намаганнямі. Гродзенская абласная арганізацыя Саюза мастакоў Беларусі адносна маладая. Створаная на базе мастацкіх майстэрняў у 1971 г., яна аб 'яднала жывапісцаў і графікаў, скульптараў і майстроў інтэр 'еру, мастакоў ману-ментальнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, што жывуць і працуюць У Гродна і вобласці. Вядома, больш чым за 20 гадоў існавання склад арганізацыі значна змяніўся. Штогод ў яе ўліваюцца новыя маладыя мастакі і такім чынам пашыраецца не толькі яе колькаСны састаў, але і дыяпазон творчых спецыяльнасцяў. У той жа час, шэраг мастакоў з тых, хто стаялі ля вытокаў стварэння арганізацыі^спынілі сваю дзейнасць у ёй. Пайшлі з жыцця I. Пушкоў (першы старшыня арганізацыі), Д. Парахня, М. Плужнік, М. Якунін; паехалі жыць і працаваць у іншыя мясціны В. Савіцкі, Г. Буралкін, М. Апіёк і г. д. (Л. Дабравольская, фрагмент)

Каталёг: Каталёг EEDC
Выдаўцы і выдавецтвы: Гродзенская абласная арганізацыя Саюза мастакоў Беларусі, Упраўленне кулыуры Гродзенскага аблвыканкама
  • Месца выхаду: Гродна
  • Выдавец: Гродзенская абласная арганізацыя Саюза мастакоў Беларусі, Упраўленне кулыуры Гродзенскага аблвыканкама
  • Катэгорыя: Культура
  • Кнігазбор:
    • EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: EEDC — 636
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org