be

Мінскі магістрат і гарадская рада ў дакументах

1919-1920 гг.

Пратаколы пасяджэнняў мінскага магістрата і гарадской рады найбольш поўна з вядомых дакументаў структур мясцовага самакіравання асвятляюць пытанні дзейнасці органаў польскай улады ў горадзе ў 1919–1920 гг. У іх адлюстравана арганізацыйная структура, асабовы склад, асноўныя напрамкі дзейнасці, пытанні ўзаемадзеяння магістрата з польскай ваеннай уладай і органамі грамадзянскай адміністрацыі. Асаблівае значэнне яны маюць для вывучэння рэалій паўсядзённага жыцця жыхароў Мінска і яго ваколіц. На сённяшні дзень стан захаванасці большасці з матэрыялаў мінскага магістрата нездавальняючы: танная папера, прызначаная для стварэння копій дакументаў, з-за ветхасці стала ломкай і пачала крышыцца, а выгаранне чарніл прывяло да таго, што частка тэкстаў не чытаецца. Усё гэта пагражае стратай унікальных дакументальных крыніц. Таму адной з галоўных мэт дадзенага зборніка стала іх выратаванне і ўвядзенне ў шырокі навуковы зварот. Ёсць іменны, геаграфічны і прадметны паказальнікі. Кніга разлічана на прафесійных даследчыкаў, выкладчыкаў і ўсіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі ХХ стагоддзя.

Каталёг: Каталёг БГТ
Выдаўцы і выдавецтвы: А. М. Янушкевіч
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2020
  • Рэдактар: Дашкевіч Алена, Скеп\'ян Анастасія - укладальнікі
  • Выдавец: А. М. Янушкевіч
  • Памеры: 396 с., [16] арк. іл. + карта
  • ISBN: 978-985-7210-70-1
  • Катэгорыя: Гісторыя
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4881
  • Дадатковая даведка: Падрыхт. да друку, прадм. і камент. А. Г. Дашкевіч, А. А. Скеп’ян ; пер. з пол. А. А. Скеп’ян
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org