be
pdf

Пад Лебядзіным Знакам

Глыбінны Уладзімер
Аповесьць пра Максіма Багдановіча

1911 год... Другая палова чэрвеня... Цягнік у Вільню ўжо імчаўся па беларускіх прасторах. Паабапал вагонаў імпэтна прабягалі зялёныя мурожныя лугі, маладыя сасоньнікі на валуновых узгорках, сінявата-зялёныя пушчы. Вочы маладога чалавека прагна ўглядаліся ў родны краявід. "Вось яна, зямля беларуская, крыніца роднага слова, сустрэчы з якою я смагнуў праз усё маё жыцьцё й заўсёды нешта было на перашкодзе, — езьдзіў у розныя іншыя краіны, пазнаў Прыуральле й Волгу, а да родных загонаў толькі цяпер выбраўся. Скарыстаю лета, каб запазнацца з краем і мовай маіх дзядоў. Цяпер у перапынку паміж гімназіяй і ліцэем якраз добры час і зрабіць гэта. Яшчэ сярэдзіна чэрвеня, добры час наперадзе. Вацлаў Ластоўскі пісаў мне, што Антон Луцкевіч ужо дамовіўся са сваім дзядзькам адносна майго ўстаткаваньня ў яго фальварку. Ды зрэшты й сам Антон ужо пісаў, запрашаючы мяне на летаваньне ў Ракуцёўшчыну. Але што гэта за фальварак і як ён выглядае, аднаму толькі Богу вядома, бо нічога яны аб ім не пісалі. Але такой бяды, важна, што на роднай зямлі ды сярод сваіх людзей, для якіх роднае слова — хлеб штодзённы, без яго яны ні дня ня жывуць...," —думаў Максім, углядаючыся праз вокны вагона ў прыгожыя краявіды. Яшчэ перад поўным спынкам, вагонны калідор напоўніўся галасамі й гаворкамі тых, хто злазіў. А насустрач ім на прыпынку ўліваўся новы натоўп пасажыраў і поўніў маладымі галасамі вагонную прастору. Максім прагна лавіў кажнае слова тутэйшых людзей і стараўся дайсьці да сэнсу кажнага сказу. (Там дзе плывуць берагі Вяльлі, фрагмент)

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуска-Амэрыканскі Навукова-Літаратурны Клюб
  • Месца выхаду: Нью-Ёрк
  • Дата выхаду: 1983
  • Выдавец: Беларуска-Амэрыканскі Навукова-Літаратурны Клюб
  • Выдавецтва/ друкарня: Друкарня Міколы Прускага
  • Памеры: 98с., 21см
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг MiOKB, Каталёг БГТ, Прыватны каталёг
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1450, MiOKB — 1225, 1873, 4965, 7357
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org