be

Андзілеўка Людміла

Андзілеўка Людміла

Людміла Андзілеўка – Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, проза. Мастачка ў жанры INSITA.

Нарадзілася ў горадзе Глыбокае Віцебскай вобласці. Дзяцінства часта бавіла на хутары ля вёскі Шыпы. Вучылася ў Глыбоцкай школе №1, менавіта ў школе сустрэла выкладчыкаў, якія пасеялі зерне ўпэўненасці ў здольнасці да творчасці, падтрымалі імкненне маляваць, запісваць думкі, развілі любоў да музыкі. Скончыла музычную школу па класу баяна 1973 г., паступіла ў Наваполацкае музычнае вучылішча. (Музычныя здольнасці перадаліся па роду маці. У яе сям’і было семера дзяцей, усе добра спявалі, самі майстравалі музычныя інструменты, маглі іграць “з вуха”. Схільнасць да мастацкага аповеду таксама атрымала ад маці, яна умела знаходзіць трапнае слова, любіла распавядаць розныя гісторыі артыстычна і эмацыянальна.)

Пасля заканчэння вучылішча адкрывала ў г.п. Падсвілле новую музычную школу, дзе адпрацавала ў выніку больш за трыццаць гадоў. Была настаўнікам па класу баяна, кіраўніком аркестра, для рэпертуара якога пісала партытуры, апрацоўкі народных мелодый. Акрамя аркестра, прыходзілася кіраваць хорам і вакальнай групай выкладчыкаў музычнай школы. Напісала некалькі харавых партытур: “Зелен дуб” на свае словы, “Хвала Табе, Божа!” на словы паэткі Марыі Баравік, “Ляці, Пагоня!” на словы, напісаныя разам з спадаром Пётрам Садоўскім і “Дзе ты, восень” (дзіцячая песня польскага кампазітара Ежы Вазоўскі, словы Ханна Здзітавецка, пераклала на беларускую мову.)

У 1984 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны інстытут культуры, стала дырэктарам музычнай школы і занімала гэту пасаду па 2007год.

З 1994 года пачала пісаць прозу. Адбыўся дэбют у рэспубліканскім друку ў часопісе “Літаратура і мастацтва” з уступнай прамовай Юрася Свіркі, потым “Маладосць”, “Нёман”, “Беларусь”. 1998 годзе ў “Бібліятэчцы часопіса Маладосць” выйшла першая кніга апавяданняў пад назвай “Проста ноч на дварэ”. 2002 год – прынялі ў Саюз пісьменнікаў. Вышлі кнігі прозы: “Гэта ты” - 2013, “Паляванне не музу” - 2015. “Ключ у боціку” - 2017, “Няхай выбачае юнацтва” – 2020, 2022 – “Эфект плацэба”, напісаны і друкаваны ў рэспубліканскіх часопісах у асобных артыкулах зборнік эсэ “Сябе не ведаем знутры”.

Напісала лібрэта да оперы “Нябесныя бегі”, прысвечана Язэпу Драздовічу.

У 1989 годзе, калі ўжо мела траіх дзяцей, прыйшло непераадольнае жаданне маляваць. Хутка прапанавалі зрабіць раённую выставу першых работ у горадзе Глыбокім.

Адбыліся абласныя, рэспубліканскія, міжнародныя выставы.

12.02.2020 года Рада Міністэрства культуры Беларусі прызнала Віцебскае інсітнае мастацтва годным мець статус “Культурная каштоўнасць Беларусі”. Прозвішча Андзілеўка Людміла ўпісана прыкладам ідэнтыфікацыі.

1995 – персанальная выстава ў Віцебску. 2008г. – удзел у ІІІ нацыянальнай выставе жывапісу INSITA, 2012г. – удзел у Y нацыянальнай выставе жывапісу INSITA. У І і ІІ Усебеларускіх фестывалях народнага мастацтва “Беларусь – мая песня” 1998 і 2005гг. Удзельніца міжнародных выставак “Дар майстру”, прысвечана М.Шагалу - 2007г. Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. “Фэстнаіў”- 2010 г., “Фэстнаіў-2011г.” Маскоўскі музей наіўнага мастацтва. У красавіку 2018 года ў Мінску персанальная выстава у Палацы культуры Ветэранаў “Ахвярам Чарнобыля прысвячаецца”. У ліпені 2020 г – персанальная раённая выстава ў родным горадзе Глыбокае - “Для вас мая душа”.

Андзілеўка Людміла. Выданьні

Любоў брэд, альбо Эфект плацэба
epub

Любоў брэд, альбо Эфект плацэба

накід сцэнарыя кароткаметражнага фільма
Андзілеўка Людміла

Восень. Правінцыйны горад. На вуліцы маладая сучасная жанчына развітваецца з дачушкай, дзяўчынкай гадоў дзесяці-дванаццаці, выпраўляе ў школу. Пяшчотна папраўляе вопратку, усміхаецца, чакае лоб — «бадаюцца», цалуе дзіця ў нос, шчокі. (фрагмент)... Болей »

Спасцігаючы Кафку
epub

Спасцігаючы Кафку

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Можна выйсці на гаўбец, пераважыцца праз парэнчы, абаперціся на локці, удыхнуць свежага паветра і лавіць у далонь кроплі надаедлівага восеньскага дажджу ці лёгкія сняжынкі прыспелай зімы, мо проста назіраць знаёмае наваколле: кавалачак неба, што толькі і пакінулі дамы. Насупраць, з бакоў і спрэс-спрэс... Болей »

Бізнес-лэдзі
epub

Бізнес-лэдзі

дзённік нянькі
Андзілеўка Людміла

Паўтарагадовы Жэка даядаў астаткі баршчу, і тут якаясь халера штурхнула мяне пацягнуцца да палічкі па маленькі прастакутнічак файлаў, па абодва бакі старонак у ім былі паўстаўляныя каляровыя здымкі. Звычайна маці забаўляла Жэньку гэтымі фоткамі, падманам торкаючы ў рот лыжку кашы ці булёну. Навошта спатрэбіўся... Болей »

Шапэн. Чыжоўка. COVID
epub

Шапэн. Чыжоўка. COVID

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Дзясятая бальніца, гінекалагічнае аддзяленне, часова аддадзенае, як і многія з іншых, пад наплыў хворых на COVID. Адзінаццаць палат, набітых да адказу, дзве з іх пераабсталяваныя ў рэанімацыю: бясконца гудуць апараты штучнай вентыляцыі лёгкіх — піў, піў, піў, пляўмб, піў, піў піў, пляўмб. Адна з палат... Болей »

«Когда б вы знали, из какого сора…»
epub

«Когда б вы знали, из какого сора…»

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Тэлефанавалі з рэдакцыі: «Чаму цураецеся нашага органа? Не жадаеце пазнаёміць чытачоў роднага горада са сваёй творчасцю? Дайце падборку — надрукуем». Я люблю чытачоў. Творы падабрала, выслала. Надрукавалі ў двух нумарах з прыемнай прадмовай. Дзякую! Прыходжу ў бібліятэку, вітаюся — на мяне з-пад ілба... Болей »

«Замежжа нам дапаможа»
epub

«Замежжа нам дапаможа»

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Еду ў агульнаграмадскім транспарце, маю ўвагу палоніць купка смуглявых іншаземцаў: не тое каб выглядам (да гастарбайтэраў наша вока ўжо звыклася) і не паводзінамі — людзі трымаюцца даволі прыстойна. Вуха ўвесь час ловіць настойлівыя і незразумелыя, але чымсьці знаёмыя гукаспалучэнні: «Каляляська, каляляська... Болей »

Эфект плацэба
pdf epub

Эфект плацэба

Апавяданні
Андзілеўка Людміла

Грамадства набліжаецца да мяжы расчалавечвання. Страчваецца боскі пачатак: любасць, сапраўднасць падмяняюцца на прынцып формы. Нараджэнне дзіцяці перастала быць радасцю, цудам, сакраментальнай таямніцай. Дзіця можна прадаць, купіць, атрымаць у прабірцы. Жанчына — інкубатар, прамысловы кантэйнер для жывога... Болей »

З інтымнага жыцця старэчы
epub

З інтымнага жыцця старэчы

апавяданне
Андзілеўка Людміла

Тэлефонны званок разбудзіў рана, ноч зноў выдалася бяссоннай, сабраўся даспаць, крыху палепшыць самаадчуванне, толькі задрамаў — так лёгка, лагодна, у нейкім маладым флёры, і — на табе, як у сэрца нажом, бы кіпнем абдало, нават ціск, адчуваецца, падскочыў. Званок, рэзкі — гук забыўся адключыць з вечара:... Болей »

Невядомы прыпынак
epub

Невядомы прыпынак

проза
Андзілеўка Людміла

Ад самай раніцы Сеньку круціла. Так бывала, калі вечарам чакалася гулянка. Зараз другое. Чалавека аж распірала знутры. То накоціць жаль, сум здушаць болем, то лагодная хваля прыплыве, зробіцца светла, хораша, цікаўна, лёгка. Потым ні з таго ні з сяго зноў заные душа, злосць нападзе, бы звер драпежны... Болей »

Няхай выбачае юнацтва
pdf epub

Няхай выбачае юнацтва

Кніга прозы
Андзілеўка Людміла

На гэты раз аўтар прапануе «дарожную чытанку для жанчын і чулых мужчын». Сапраўды, апавяданні лёгка чытаюцца, займальныя, прыцягваюць цікавымі сюжэтамі і дзіўнымі паваротамі людскіх лёсаў.... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org