be

Бадак Алесь

Бадак Алесь

Алесь Бадак

Нарадзіўся 28 лютага 1966 г. у в. Туркі (Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). Беларускі пісьменнік, паэт-песеннік, публіцыст, крытык. Аўтар больш як дзесяці паэтычных кніг, шматлікіх крытычных артыкулаў і рэцэнзій, а таксама тэкстаў песень

У 1983 годзе пасля заканчэння школы паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Служыў у Савецкай Арміі (1984—1986). Пасля дэмабілізацыі працягнуў вучобу ва ўніверсітэце, які скончыў у 1990 годзе[2]. У тым жа годзе прыняты ў Саюз пісьменнікаў Беларусі.

Працаваў пазаштатным карэспандэнтам-арганізатарам Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюзу пісьменнікаў Беларусі (1990—1991), рэдактарам аддзелу, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Бярозка» (1991—2001), рэдактарам аддзела часопіса «Полымя» (2001—2002), загадчыкам аддзела прозы, адказным сакратаром, намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Маладосць» (2002—2009). У 2009—2014 гадах галоўны рэдактар часопіса «Нёман». У 2014—2015 гадах галоўны рэдактар часопіса «Полымя».

Адначасова ў 2009—2012 гадах 1-ы намеснік дырэктара Рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і мастацтва». У 2012—2015 гадах намеснік дырэктара РВУ Выдавецкі дом «Звязда».

З 2015 года дырэктар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Пачынаў, як паэт. З першымі вершамі выступіў у друку ў 1979 годзе[2] (газета «Піянер Беларусі»). Пачаў журналісцкую дзейнасць у газеце «Будаўнік камунізму» (цяпер «Ляхавіцкі веснік»). На пачатку 1990-х гадоў напісаў вельмі шмат песень. Гэта быў пік працы А. Бадака як паэта-песенніка. На вершы аўтара складалі песні Аляксандр Саладуха, Анатоль Ярмоленка, Алеся. Алесь Бадак з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх конкурсаў песні.

У 2003 годзе быў у ліку першых лаўрэатаў літаратурнай прэміі «Залаты апостраф»[3]. Пазней пачынае выдаваць прозу і творы для дзяцей. Выступае актыўным прапагандыстам дзіцячай літаратуры, з’яўляецца адным з арганізатараў клуба дзіцячых пісьменнікаў, піша багата вершаў, аповесцей, казак, пазнавальнай літаратуры.

У апошнія гады часцей выступае ў перыядычным друку з літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі.

Крыніца: be.wikipedia.org

Бадак Алесь. Выданьні

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
pdf

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў


Бадак Алесь

Чытачоў твораў, якія ўвайшлі ў гэту кнігу, чакаюць захапляльныя падарожжы ў самыя незвычайныя і загадкавыя краіны: у адной з іх жывуць толькі гультаі, у другой — ведзьмы, а ў трэцяй і ўвогуле валадарыць Белая Варона. Сярод іншых герояў — добрыя Пластмасавыя Чалавечкі і мудрыя феі, вясёлыя Сонечныя Зайчыкі... Болей »

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца
pdf

Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца

аповесці
Баравікова Раіса, Бадак Алесь, Наварыч Алесь

Аповесць Алеся Бадака «Адзінокі васьмікласнік хоча пазнаёміцца» прысвечана праблеме няпростых адносін паміж старшакласнікам і маладой настаўніцай, якія, у выніку, прывялі да трагедыі. У творы дзве сюжэтныя лініі, аб’яднаныя тэмай першага кахання: адна з іх пераносіць чытача ў школу пачатку 80-х гадоў... Болей »

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў
pdf

Незвычайнае падарожжа ў Краіну Ведзьмаў

Аповесці-казкі
Бадак Алесь

Дзяўчынка Карына і хлопчык Граня ў пошуках Краіны Ведзьмаў сустракаюцца з пластмасавымі чалавечкамі, знаёмяцца з Белай Варонай — валадаркай загадкавай Краіны Сонечных Зайцоў. Яны дапамагаюць маленькаму скарбніку Ліну вярнуць украдзены чароўны посах. Нямала вясёлых і цікавых прыгод адбываецца і з амерыканскай... Болей »

Верабей з рагаткай

Верабей з рагаткай

Казкі, вершы, лічылкі
Бадак Алесь

"Праз палеткі, цераз бор / Ехаў важны памідор. / Гнаў, як мог, веласіпед, / Каб патрапіць у абед / Прама на талерку / Хлопчыку Валерку. // Ды Валерка гвалт узняў, / На ўсю хату закрычаў: / - Не хачу я памідора! / Не пускайце на надворак! / Не пускайце! Хай ён едзе, / Калі хоча, да суседзяў..." (Пра галоднага... Болей »

Мы купілі кракадзіла
pdf

Мы купілі кракадзіла

Вершы
Бадак Алесь, Шніп Віктар

Уцякала мышка Ад коціка, Пагубляла мышка Боцікі. Ой, памерзлі ў бедненькай Ножкі, Хворая ляжыць яна Ў ложку. Дактары прыходзяць к ёй Часта. Горкія даюць ёй Лякарствы. Гладзіць мама Мышку-малышку: - Можа, пачытаць табе Кніжку? Не сумуй, мая ты Малютка. Станеш ты здароваю Хутка. Новыя куплю табе Боцікі.... Болей »

Будзень
pdf epub

Будзень

Вершы
Бадак Алесь

У маладога паэта звычайная біяграфія — вясковае дзяцінства, служба ў арміі, вучоба на філфаку універсітэта. Лірычна асэнсоўваючы гэты свой невялікі жыццёвы вопыт, Алесь Бадак свабодна ператварае яго ў паэзію пачуцця, у паэзію настрою. На схіл ідзе другая палова 80-х гадоў, на ветах — апошняя чвэрць стагоддзя...... Болей »

Тутэйшыя
pdf

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае... Болей »

Полымя 1(1021) 2015
pdf

Полымя 1(1021) 2015

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Як і ўсе вялікія прыгоды, мае пачаліся з сямейнага скандалу. Вярнуўся з работы, есці хочацца, а мая ненаглядная чарговы серыял глядзіць, адарвацца ад тэлевізара не можа. Я гэтак далікатненька намякаю, што галодны мужчына — горай за афрыканскага льва. А яна — пачакай трошкі, сотую серыю дагледжу і пачну... Болей »

Нёман 11/ 2013
pdf

Нёман 11/ 2013

Ежемесячный литературно-художественный и общественно-политический журнал

В то воскресное утро, помнится, Никита Егорович Мехов проснулся в радужном настроении, что-то легкое и яркое приснилось, оставив на сердце радость. Вдобавок за окном светило солнце на безоблачном небе. Но когда он вышел из ванны, затрезвонил телефон. Старая знакомая сообщила, что исчез Семен Листопадов... Болей »

Нёман 5 / 2013
pdf

Нёман 5 / 2013

Ежемесячный литературно-художественный и общественно-политический журнал

Если собрать вместе произведения российских авторов, которые на протяжении последних лет печатал «Нёман» в номерах, выходящих при поддержке Постоянного Комитета Союзного государства (этот выпуск — уже восьмой!), получится целая библиотечка. Войдут в нее, конечно же, рассказы Валентина Распутина, Юрия... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org