be

Дашкевіч Алег

Дашкевіч Алег

Рэжысёр дакументальных фільмаў, нарысаў, рэпартажаў. Нарадзіўся ў Менску.

У 1989 годзе скончыў Беларускі інстытут фізкультуры.

З 1990 года – інструктар-кансультант Галоўнай рэдакцыі спартовых праграмаў Беларускага тэлебачання.

З 1992 да 1998 года – рэпарцёр, шэф-рэдактар праграмы навінаў першай незалежнай тэлерадыёкампаніі ММ4.

З 1995 года – уласны карэспандэнт інфармацыйнай сеткі «Internews Network» у Беларусі.

У 1996 годзе закончыў школу тэлевізійнай журналістыкі «Internews Network» у Кіеве.

У 2005 годзе закончыў міжнародную школу прадзюсараў, International Co-production Workshop «Baltic Sea Forum» у Вільні.

Сябра Саюзу кінематаграфістаў Беларусі.

Захапленні: бокс, літаратура, жыццё.

Дашкевіч Алег. Выданьні

Хмара
epub

Хмара

апавяданне
Дашкевіч Алег

Сонца жарыла як у апошні дзень. Стаяла такая задуха, што без вады было не абысціся. Мы сабраліся і душэўнай кампаніяй паехалі на Цну. Я, Віця, Кася, Сева і Гена. Па шляху здарыўся піўбар «Фрэгат», пасля зайшлі ў краму і павольна пасунуліся, шукаючы зручнага месца для прыпынку на беразе вадасховішча.... Болей »

Сон пасля катастрофы
epub

Сон пасля катастрофы

апавяданне
Дашкевіч Алег

У Хойнікі прыехалі апоўдні, а там палівачка ездзіць і палівае бясконца пляц перад райкамам. Ездзіць па коле, як завадная, пырскае і пырскае вадой. І больш нікога. Прыехалі на поле калгаснае, здымаем, як цёткі капусту садзяць. Сядзяць на баразне, што за трактарам, у павязках марлевых, і торкаюць у барозны... Болей »

З вышыні птушынага палёту
pdf

З вышыні птушынага палёту

Апавяданні
Дашкевіч Алег

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі... Болей »

Настальгія па „Нашай ніве”
epub

Настальгія па „Нашай ніве”

Дыптых
Дашкевіч Алег

— О-ба-на! — Старэйшы прапаршчык выхапіў газету з рук байца Н., задаволена пасьміхнуўся, глянуў на першую старонку і зрабіў твар сур’ёзным, як у лейтэнанта. — Таварыш баец, прапаную вам слухаць мяне, і слухаць уважліва. Салдат увогуле, а баец сьпецназу Узброеных сілаў перадусім, мусіць думаць выключна... Болей »

Кабанчык
epub

Кабанчык

Аповед
Дашкевіч Алег

У садзе, падчэпленая да галінаў старой грушы, вісіць вялізная кабанова туша. Пад ёю на сьнезе стаіць міска, куды сьцякае кроў. Дзед Ян падстаўляе пад струменьчык крыві медную конаўку. Побач, у запэцканым крывёй ватніку, стаіць дзядзька Міша. Настылая на марозе медзь пакрысе запаўняецца чырвоным. Ад конаўкі... Болей »

Дзеяслоў 125
pdf

Дзеяслоў 125

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 120
pdf

Дзеяслоў 120

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі... Болей »

Дзеяслоў 14
pdf

Дзеяслоў 14

Літаратурна-мастацкі часопіс

* Акулін Эдуард, Па дарозе ў рай... * Аскоцкі Валянцін, Супрацьстаяць таталітарызму. Гутарка з Васілём Быкавым * Астравец Сяргей, Жыцьцё ёсьць жыцьцё. Тры эсэ пра тое, што любяць беларусы * Аўчыньнікава Ганна, Сэрца і неба * Багдановіч Ірына, Навабеліцкія талісманы * Барадулін... Болей »

Дзеяслоў 04
pdf

Дзеяслоў 04


* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак... Болей »

Наша Ніва 3 (100) 1998
pdf djvu

Наша Ніва 3 (100) 1998

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org