be

Крывальцэвіч Мікалай

Крывальцэвіч Мікалай

Я, Крывальцэвіч Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся 5 снежня 1957 г. у вёсцы Серадзібар (у 1960-ыя гады вёска была перайнаменаваная і атрымала назву Канстанцінаўка). У дакументах бацькі запісалі мне днём нараджэння 1 студзеня 1958 г. (“каб год не губляўся”). Такім чынам, паводле афіцыйных папер, я значуся народжаным 1 студзеня 1958 г. у вёсцы Канстанцінаўка Любанскага раёна Мінскай вобласці. Мой тата Крывальцэвіч Мікалай Мацвеевіч (1938 г. нарадж.) і маці Крывальцэвіч Таццяна Іосіфаўна (1936 г. нарадж.) былі сялянамі і працавалі ў мясцовым калгасе. Неўзабаве ў 1961 годзе мая мама заўчасна памерла ад хваробы, а бацька праз нейкі час з’ехаў на заробкі. Мяне гадавала цётка Вера – сястра маці, якая жыла ў Серадзібары. У 1963 годзе бацька вярнуўся ў вёску, ажаніўся другі раз і забраў мяне ў пасёлак Сосны (Любанскі раён Мінскай вобласці) – я апынуўся ў новай сям’і. У Соснах давялося жыць толькі два гады. У 1965 г. бацька завёз мяне ў Гарадзейскую школу-інтэрнат, што ў мястэчку Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, дзе я гадаваўся і вучыўся да 1973 г. З Гарадзейскай школы-інтэрнат, пасля заканчэння ў 1973 годзе 8-мі класаў, мяне перавялі вучыцца ў 9 і 10 класы Жодзінскай школы-інтэрнат (г. Жодзіна Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці), якую я скончыў у 1975 годзе. Пасля школы ў 1975 – 1976 гадах працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе (г. Жодзіна). У 1976 годзе стаў слухачом дзённых падрыхтоўчых курсаў, а затым у 1977 годзе паступіў на гістарычны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага. У 1982 годзе скончыў вучобу ў інстытуце па спецыяльнасці “гісторыя і замежная мова”.

Ужо на першым курсе стаў цікавіцца археалогіяй. У 1977 годзе, пасля першага курса археалагічную практыку праходзіў пад кіраўніцтвам У.Ф.Ісаенкі, які ў той час капаў паселішчы неаліту і эпохі бронзы Камень 8 і Камень 2, што ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Усе наступныя студэнцкія гады летам працаваў у якасці лабаранта ў археалагічных экспедыцыях Інстытута гісторыі пад кіраўніцтвам У.Ф.Ісаенкі, А.Г.Калечыц, Л.Д.Побаля. Студэнцкае захапленне археалогіяй каменнага і бронзавага веку перарасло ў жаданне займацца ёю прафесійна. У 1982 годзе паступіў у аспірантуру Інстытута гісторыі па спецыяльнасці археалогія. Перад паступленнем, у верасні-кастрычніку 1982 г. працаваў настаўнікам гісторыі ў Любанскім раёне Мінскай вобласці, куды быў накіраваны па размяркаванню. У аспірантуры мне ўдалося павучыцца толькі да пачатку чэрвеня 1983 г. У чэрвені мяне забралі на службу ў Савецкае Войска. Вучэбную вайсковую падрыхтоўку праходзіў у Барысаве, а затым служыў у сапёрным батальёне каля Полацка. Службу скончыў у снежні 1984 г. Па вяртанні з войска ў студзені 1985 г. быў адноўлены на вучобе ў аспірантуры Інстытута гісторыі Акадэміі навук. Менавіта з лета 1985 г. я пачаў весці самастойныя археалагічныя раскопкі і разведкі на тэрыторыі Палесся, якія здзяйсняліся па плану падрыхтоўкі кандыдацкай дысертацыі і для выканання навукова-даследчых тэм інстытута. Летам 1987 г., пасля заканчэння аспірантуры быў прыняты на пасаду малодшага навуковага супрацоўніка ў аддзел археалогіі Інстытута гісторыі. Перад яе заканчэннем, у красавіку 1987 г. ажаніўся.

У 1988 годзе разам з іншымі навукоўцамі ў якасці эксперта-археолага браў удзел у працы дзяржаўнай камісіі і займаўся эксгумацыяй месца масавых сталінскіх растрэлаў ва ўрочышчы Курапаты каля Мінска. Па выніках даследавання ў суаўтарстве з іншымі спецыялістамі напісаў і апублікаваў некалькі навуковых, навукова-папулярных артыкулаў і манаграфій.

У 1991 годзе ў Кіеве ў Інстытуце археалогіі Акадэміі навук Украіны абараніў дысертацыю кандыдата гістарычных навук “Бронзавы век цэнтральнай часткі Беларускага Палесся” (навуковы кіраўнік, доктар гістарычных навук Л.Д.Побаль). У Інстытуце гісторыі ў аддзелах археалогіі працаваў на пасадах: малодшага навуковага супрацоўніка (1987 – 1993 гг.); навуковага супрацоўніка (1993 – 1996 гг.); старшага навуковага супрацоўніка (1996 – 2008 гг.).

Асноўны накірунак даследаванняў – археалогія позняга неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Беларускага Палесся. Вывучаю праблемы: культурнай ідэнтыфікацыі, перыядызацыі і храналогіі, гаспадарчай дзейнасці і асваення прыродных рэсурсаў, развіцця пахавальнай традыцыі, сацыяльнай структуры, культурных сувязяў старажытнага насельніцтва ІІІ – ІІ тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларускага Палесся і сумежных рэгіёнаў. Праводзіў раскопкі на 25 помніках каменнага, бронзавага вякоў і некаторых іншых перыядаў. Аўтар 186 публікацый, сярод якіх: 3 манаграфіі па археалогіі позняга неаліту і эпохі бронзы, раздзелы ў дзьвюх калектыўных манаграфіях (Археалогія Беларусі: У 4. Т.1. Каменны і бронзавы вякі. – Мінск, 1997; Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т.1. Старажытная Беларусь: Ад першапачатковага засялення да сярэдзіны ХІІІ ст. Мінск, 2000), навукова-папулярная кніжка (Крывальцэвіч М. Археалягічныя адкрыцьці сьвету. Менск, 2000) навуковыя і навукова-папулярныя артыкулы, інш. Многія публікацыі друкаваліся за межамі Беларусі ў навуковых выданнях Польшчы, Літвы, Украіны, Германіі, Вялікабрытаніі, Расіі. Сярод замежных публікацый – манаграфія ў перакладзе на польскую мову (Krywalcewicz Mikołaj. Prorwa 1. Cmentarzysko z połowy III – początku II tysiąclecia przed Chr. na gуrnym Naddnieprzu. – Archaeologia Bimaris. Monografie. Tom 2. Wydawnictwo Poznańskie. Poznań, 2007). Удзельнічаў у палявых археалагічных даследаванняў на тэрыторыі Польшчы і Расіі. Пераможца міжнароднародных навуковых конкурсаў, удзельнік міжнародных праектаў, сябар рэдакцыйных камітэтаў, Еўрапейскай асацыяцыі археолагаў (2006), Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Крывальцэвіч Мікалай. Выданьні

Археалягічныя адкрыцьці сьвету
pdf

Археалягічныя адкрыцьці сьвету


Крывальцэвіч Мікола

У гэтую кніжку ўключаныя найбольш яркія археалягічныя адкрыцьці 1970-1990-х гадоў. Пра большасьць зь іх нашыя суайчыньнікі маглі бадай толькі чуць з кароткіх паведамленьняў сусьветных інфармацыйных службаў. Толькі найбольш дасьведчаныя ды цікаўныя, а таксама зарыентаваныя на пошук спэцыяльнай замежнай... Болей »

Азярное І паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся
pdf

Азярное І паселішча эпохі бронзы на поўначы Палесся


Крывальцэвіч Мікалай

Гэтай кнігай Інстытут гісторыі НАН Беларусі ўзнаўляе серыю выданняў, пачатую ў 1959 г. (Материалы по археологии Белоруссии, т. 1. Минск 1959). Кнігамі серыі плануецца ўводзіць у навуковы зварот матэрыял з археалагічных помнікаў Беларусі. У прадстаўленай манаграфіі на падставе аналіза археалагічных комплексаў... Болей »

Курапаты
epub html

Курапаты


Пазьняк Зянон, Шмыгалёў Яўген, Крывальцэвіч Мікола, Іоў Алег

Курапаты – наша сумленне, наш боль. Курапаты – рана ў душы кожнага беларуса. Курапаты – урочышча, дзе з рук службоўцаў НКВД гінулі бязвінныя людзі. Гінулі толькі таму, што былі адукаваныя, што называліся беларусамі, за тое, што марылася ім лепшая будучыня. Яны мелі далёкасяжныя жыццёвыя планы, мелі жаданні... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 17 Сшытак 1-2 (32-33)

навуковы часопіс

Патрэба ў размове аб прафесійных хваробах і клопатах нашай гістарычнай навукі наспела даўным-даўно. Хоць у афіцыйных дакладах і публікацыях, як спецыяльных, так і прынагодных, сітуацыя ў сучаснай гістарыяграфіі Беларусі ацэньваецца наўздзіў пазітыўна, у кожнага, хто сам належыць да супольнасці акадэмічных... Болей »

ARCHE 02(36)2005
pdf

ARCHE 02(36)2005

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

У гэтым нумары: Віталь Сіліцкі пра вынікі Памаранчавай рэвалюцыі ва Ўкраіне "Выбары палітычнагавыбару", Пётра Рудкоўскі пра ірацыянальнае ў палітычным "Чатыры кулі для прэзыдэнта. Каханьне і сьмерць у беларускай палітыцы", Андрэас Капэлер пра "двухсэнсоўнасці русіфікацыі". Таксама ў нумары — гутарка... Болей »

Беларускі Гістарычны Агляд Том 7 Сшытак 1 (12)
pdf

Беларускі Гістарычны Агляд Том 7 Сшытак 1 (12)

навуковы часопіс

** Артыкулы * Вячаслаў Насевіч. Карэньшчына: тры стагоддзі з жыцця аднаго маёнтка * Бeрнгард K'яры. Лёс беларускіх габрэяў у «Генеральным камісарыяце Беларутэніі»* Спроба наблізіцца да незразумелага * Астрыд Зам. Беларускі нацыяналізм ці нацыяналізм Беларусі? ** Публікацыі * Генадзь Сагановіч. Інфлянцкія... Болей »

Наша Ніва 8 (105) 1998
djvu pdf

Наша Ніва 8 (105) 1998

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 34 (95) 1997
djvu pdf

Наша Ніва 34 (95) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 19-20 (86) 1997
pdf djvu

Наша Ніва 19-20 (86) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Наша Ніва 17-18 (85) 1997
djvu pdf

Наша Ніва 17-18 (85) 1997

беларуская газэта

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org