be

Раткевіч Аляксандр

Раткевіч Аляксандр

Аляксандр Аляксандравіч Раткевіч (Алесь Раткевіч, краязнаўца, член Саюза беларускіх пісьменнікаў) нарадзіўся 24 чэрвеняў 1957 годзе ўвёсцы Чарвякі (цяпер Сакалоўка) Хаценчыцкага сельсавета, што на Вілейшчыне.

У 1972 годзе скончыў Крамянецкую васьмігодку. У гэтым жа годзе паступіў у Вілейскае СПТВ-16. Скончыў яго ў 1974-м і адразу ўладкаваўся ў саўгас «Лукавец» трактарыстам. Ужо тады,яшчэ ў юнацкія гады пачаў спрабаваць сябе ў журналістыцы на краязнаўчую тэму, ад якой быў у захапленні. Але вайсковая служба ўнесла свае карэктыроўкі. Вярнуўшыся з войска назад у свой саўгас у якасці шафёра, так і не ажыццявіў сваёй мары аб журфаку. Але журналістыку і краязнаўства не пакінуў, а наадварот пачаў больш удзеляць часу гэтаму захапленню.

Пасля Чарнобыльскай трагедыі, з сям’ёй перабраўся ў Чысць Маладзечанскага раёна на новабудоўлю буйнапанэльнага домабудавання. Спачатку працаваў брыгадзірам, а пры ўводзе завода ў эксплуатацыю быў прызначаны майстрам змены фармовачнага цэха.

Напрыканцы 90-х мінулага стагоддзя звольніўся па стане здароўя. Атрымаўшы 3-ю групу інваліднасці, працаваў у сельвыканкаме на пасадзе рахункавода-касіра. Але, каб не «скаржанець» ад таго, што мала працы, пачаў надаваць больш увагі і часу грамадскай дзейнасці. Двойчы абіраўся дэпутатам пассавета. А краязнаўства і журналістыка стала часткай жыцця. Добраахвотны арганізатар і каардынатар практычных работ па рэстаўрацыі помнікаў, аднаўленні брацкіх магіл ахвяр мінулай вайны, усталяванні мемарыяльных дошак і помнікаў у вёсках Вілейшчыны, Маладэчаншчыны, Смаргоньшчыны, з прозвішчамі загінуўшых у Другой сусветнай вайне, ўшанаванні памяці вядомага свайго земляка Пётры Сыча на яго малой Радзіме ў Лукаўцы (Батурыне).

Аўтар шматлікіх рознатэмных артыкулаў, сярод якіх перавагу маюць краязнаўчыя творы. Артыкулы друкаваліся як у незалежных, так і ў дзяржаўных выданнях. Суаўтар першага гістарычнага зборніка «Вілейскі павет» (ваенная тэматыка). У сакавіку 2018 года выдаў асабістую кнігу «Невядомая гісторыя майго краю». У гэтым жа годзе стаў членам Союза беларускіх пісьменнікаў, а праз год, у 2019 годзе, вышла другая кніга «Па другі бок мяжы». Вясной 2022 г. пабачыла свет трэйцяя, «Праз смерць і пакуты».

Раткевіч Аляксандр. Выданьні

Праз смерць i пакуты
pdf

Праз смерць i пакуты


Раткевіч Аляксандр

Другая сусветная вайна для мяне вельмі балючая тэма. І пагэтаму ў чарговы раз хочацца нагадаць нашым нашчадкам, што вайна — гэта не толькі ўзнагароды, ордэны, медалі ды зоркі герояў, а яшчэ шматмільённыя чалавечыя страты, вайна – гэта зруйнаваныя гарады і мястэчкі, холад і голад, нявінна пралітая кроў... Болей »

Па другі бок мяжы
pdf

Па другі бок мяжы


Раткевіч Аляксандр

У гэтай кнізе апісваецца гісторыя, невядомая шырокаму колу грамадства, Лагойшчыны і Вілейшчыны. Падзеі, якія адбываліся ў нашых мясцінах, ніколі не ўключаліся ў школьную праграму навучання. Не публікаваліся ў сродках масавай інфармацыі, таму што ўтрымліваюць не вельмі прыемныя гістарычныя звесткі, якія... Болей »

Невядомая гісторыя майго краю
pdf

Невядомая гісторыя майго краю


Раткевіч Аляксандр

Расповеды старажылаў пра нялёгкі і ў большасці сваёй трагічны лёс кожны раз мяне хвалявалі да глыбіні душы. Пра жыццё беларусаў (асабліва «заходнікаў») пры царскай Расеі, за польскім часам ды і пасляваенным бальшавіцкім «вызваленні». Трагічны час Другой сусветнай вайны, якая забрала траціну беларускага... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org