Czasopis

Białoruskie pismo społeczno-kulturalne

01/2003


Да гісторыі беларускай дурнаты: Гродна

Даўно вядома, што свабодаю і дзяржаўнай незалежнасцю трэба ўмець карыстацца. Калі заходнія палітыкі пакрыўдзіліся на прэзідэнта Лукашэнку і на гэтых недабойкаў нашых, ад камуністаў да нацыяналістаў, дык тады сыпануў на Беларусь залаты дождж, дакладней: зялёны ў выглядзе даляравых грантаў. Не ўвесь грант – да апошняга сэнта ці фэніга – выдаткоўваецца на тое, дзеля чаго прызначаны. Гэта нават натуральна, што частка яго апускаецца ў прыватныя кішэні... Іначай кажучы: крадуцца яны.

Дзіўна, аднак, не само крадзежніцтва. Аказваецца, што той лёгкі здабытак выклікаў дзівосную з’яву яднання часткі апазіцыянераў з часткай зайздруючых ім функцыянераў Рэспублікі Беларусь. Асабліва ідуць на тое, так званыя, верхушки (абодвух бакоў). Няўжо гэта пачатак працэсу зліцця ўлады і яе антаганістаў? Дзяльба грантаў? Ад некаторага часу відаць усё ж голым вокам – не адзін шумны апазіцыянер ужо добра пабудаваўся на прыгарадных пляцах, чаго не скажаш пра лукашэнкаўскіх начальнікаў. Надта цікава наглядаць гэта ў нашым правінцыйна-губернскім Гродне. У тым, роўным Беластоку, Гродне, у якім тым часам датла спляжана беларускае школьніцтва, ганебна, хоць дзесяць гадоў назад, яшчэ за савецкім часам, налічвалася трохі беларускамоўных школаў (сёння ліквідавана іх да апошняга вучня, стопрацэнтная тут Расея). І на гэтай гродзенскай беларуска-нацыянальнай пустыні незразумела чаму буйна квітнее адзінокім кустом беларускі культурна-асветніцкі цэнтр „Ратуша” пад кіраўніцтвам былога віцэ-мэра горада Гродна, доктара Аляксандра Мілінкевіча.

Інтэлігенцыя ў нашым Гродне над Нёманам з’явілася з двух накірункаў – з роднай вёскі на Гарадзеншчыне і з далёкай Расіі. Але сам Мілінкевіч кваліфікуецца іначай, бо ён з патомных гродненских мещан, бацька якога ў даваеннай Польшчы жыў-пажываў на osiedlu nauczycielskim і нябедна настаўнічаў, нават дырэктараваў. У такім доме Аляксандр Мілінкевіч размаўляў таксама на французскай мове, і іншых; быў па-людску выхаваным маладзёнам без хамскіх звычак, і валодаў майстэрствам ладзіць з усімі, каго лёс настустрач пашле. Гродна – гэта малая Вільня і таму чалавек з osiedla nauczycielskiego мог быць кім хочаш: палякам або рускім, і хоць сабе жыдам. Мілінкевіч быў перш за ўсё grodnianinem.

У заняпад могучего СССР, у апошні прыступ тае халоднае вайны, паехаў grodnianin у Алжыр оказать помощь братскому народу, выкладаючы там арабскім студэнтам фізіку па-французску. І ўсёмоцнае тадышняе КГБ беспаерашкодна выпусціла за мяжу такога сына буржуя? А ў агонію таго непераможнага СССР, яму зноў пашэнціла, калі новым мэрам горада стаў Сямён Домаш, камуніст па ідэі і аўтамеханік па прафесіі. Запрасіў ён доктара А. Мілінкевіча на пасаду віцэ-мэра па справах культуры. Але Домаш неўзабаве пайшоў у губернатары пасля таго, як наняты кімсьці прафесіянал-забойца, класны killer, укокошил губернатара Арціменю (з некім, відаць, не падзяліўся каласальнымі грашыма). Новаспечаны губернатар Домаш чамусьці не ўзяў з сабою, у віцэ-губернатары, менавіта Мілінкевіча. Заходзіла яго сонца?

А потым прыйшоў Лукашэнка і паразганяў усіх кидрени бабушки. Тады Мілінкевіч спакойна ўзначаліў „Ратушу” з грантамі, а прасцякаваты аўтамеханік Домаш бегаў без работы, без заробкаў.

Найбольш незвычайна з усяе Еўропы на такую неспадзяванку, як незалежная з 1991 г. Рэспубліка Беларусь, адрэагавалі ў Францыі. У адной парыжскай газеце можна было прачытаць, што Беларусь гэта месца, дзе жывуць... белагвардзейцы ўцалелыя з расійскай рэвалюцыі. Што гэта „Белая Россия”, а „никаких белоруссов нет вообще”, паводле словаў сакратара французскай амбасады ў Мінску, графа Талстога. У падобным духу вёў сябе і Аляксандр Мілінкевіч, калі яшчэ быў віцэ-мэрам. Яму музей Максіма Багдановіча і газета „Пагоня” не існавалі, бо музей наскрозь беларускі, а „Пагоня” друкавалася – ужасно сказать! – на беларускай мове.

Аляксандр Мілінкевіч, могучы быць рускім, палякам і жыдам адначасова, за нішто на свеце не хацеў быць менавіта беларусам. – Ну вот не могу я всё время (!!!) на белорусском говорить! Ну вот противно мне, вот и всё!! – казаў беларускі віцэ-мэр па справах культуры, і таму няма дзіва, што ад такіх начальнікаў засталіся ў Гродне адны галавешкі ад беларушчыны. На гук беларускага слова іх бралі і бяруць наваніты! Гэта каланізатары самай подлай маркі! Толькі пытанне, чыю калонію яну тут будуюць? Рэспубліка Беларусь ім вовсе не нужна! Рэспубліка Беларусь ім несерьёзное государство. Какое-то недоразумение!!

Калі б Мілінкевіч самавызначыўся жыдам, дык не сцярпеў бы ён вечнага бардаку на нашых вашывых Крэсах з тараканамі і эміграваў куды-небудзь, найлепей у чысцюткую Нямеччыну або ў любую Францыю. Але такія, як ён, ненавідзяць жыдоў страшней, чым смутна вядомы Адольф Алёйзавіч.

Яшчэ крыху лет і Рэспубліка Беларусь пераўтворыцца ў лішнюю рускаму народу рускую дзяржаву, бо дзецям руская мова ўжо зрабілася роднай, а беларуская наадварот, чужою. Ідэнтычна, як дзецям беларусаў на Беласточчыне – роднай, матчынай, мовай зрабіўся ukochany język polski.

Беларускі тыднёвік „Пагоня” ў Гродне быў заснаваны прафесійным журналістам Міколам Маркевічам, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета, якім гэта фактычна кіраваў тады прэм’ер-міністр Часлаў Кебіч. У таго Кебіча мелася звычка падыходзіць у калідоры да дэпутата з пытаннем: „Тебе что нужно?” Маркевічу была нужна свая газета і Кебіч намёкліва папытаў гродзенскага губернатара Арціменю наконт этой пустяковины. І Арціменя тады клікнуў да сябе ў кабінет пару дырэктараў фабрык ды ўмомант заснаваўся Культурна-Асветніцкі Фонд „Бацькаўшчына” на чале з Міколам Маркевічам, і на гэтай базе пачала выходзіць „Пагоня”. Потым усякае бывала, „Бацькаўшчына” прапала, засталася менавіта „Пагоня” за новой власти под началом Александра Григориевича. Цікава, што, як толькі знікла „Бацькаўшчына”, паўстала і расквітнела „Ратуша” вечна асцярожнага доктара Мілінкевіча, які ніколі раней не бываў беларусам и вообще не сунулся в политику. Але гэта субгісторыя. Гэта тое, пра што газеты не пішуць.

Жыццё „Пагоні” – можна ўжо гаварыць пра яе ў мінулым часе – я падзяліў бы на тры этапы. На першым – „Пагоня” была характэрным правінцыйным тыднёвікам, якому фатальна не хапала аўтараў (у правінцыялаў заўсёды так). Ад усякіх графаманаў, шарлатанаў і скандалістаў выратоўвала, аднак, „Пагоню” яе беларускамоўнасць у гэтым катастрафічна заруселым горадзе, з якога вымецена беларушчыну. Столичными товарищами в гродненской России.

На другім этапе, у гадах прыблізна 1994-97, „Пагоня” пераўтварылася ў фанатычны орган Беларускага Народнага Фронту. Перастала быць тыднёвікам для ўсіх, стаўшы на савецкі капыл надта ідэйнай. Хлопцы-фронтаўцы шрайбавалі ў яе свае нудныя эпістолы, галоўным героем стаў Лукашэнка, бы ксяндзам д’ябал. Нават у рубрыцы спорту ці народнай медыцыны... Гэта псіхічная анамалія, пачатак хваробы. Наклад тыднёвіка, ясная справа, пахіснуўся і спакваля падаў. Чыталі толькі „свае хлопцы”, або іначай: „наши ребята”.

На трэцім этапе – гэта апошнія гады – „Пагоня” накіравала сваю ўвагу на люмпенаў і ўсякую вулічную публіку, якая любіць шумець, але не мае за што купляць газету ды неўзвычаеная чытаць што-небудзь. Рэдакцыя „Пагоні” нагадвала ўжо пераходны падворак на нейкай пралетарскай Пагулянцы. Яе проста затапталі, гэтую адзіную беларускую – у чатырохсоттысячным русском Гродне!

Быў такі час, калі Мікола Маркевіч сам падумваў аб тым, каб зачыніць „Пагоню” ды пайсці ў бізнес. Гранты грантамі, але ў бізнесе заробкі ўсё ж падобныя на заробкі, прычым без чужое ласкі. Тады звярнуўся да Маркевіча шэф гродзенскіх цэнзараў, товарищ Амелька, які уговорил Маркевіча не пакідаць газету. Думаеце, цэнзар забаяўся патраціць свой штат пасля ліквідацыі сірочага беларускага тыднёвіка? Не так просценька ўсё адбывалася, „Пагоня” была патрэбна лукашэнкаўцам ад таго моманту, калі зрабілася яна газетай савецкай галоты, абадранскага люмпенства, якога ўлада зусім не баіцца, бо галота здольная толькі на безумный русский бунт. Але затое тая ж улада якраз безумно баіцца інтэлігенцыі, мозга всяких перемен. У асаблівым страху яна ад беларускай інтэлігенцыі, бо тая стварае нацыю, не дае пераўтварыць народ во что-то безобличное, у масавую смярдзюху которая уж ничего не ждёт от жизни. Савет гэта савет і ні ў чым рэжыму не пагражае, нават дзіўна беларускамоўны савет. Хоць руская мова ў Беларусі распалася на дзве – на русскую і на тоже-русскую (чытай: трасянка). Зусім не тое, што ў Польшчы, дзе нават курва і жабрак намагаюцца гаварыць чысцютка па-польску, у Беларусі кажды гаварыт как хаціт. Всенародная неграмотность, люмпенский жаргон, простонародное наречье. Чужой мовай не так лёгка авалодаць, хоць і ахвота.

На тым трэцім этапе наклад „Пагоні” ўпаў з дзесяці тысяч да двух-трох. Пачаў дамінаваць у ёй прынцып: спачатку рабіць, потым думаць. Глупствы „Пагоні” на яе схіле былі ўсяго два. Перш надрукавалі ў ёй „антыпрэзідэнцкі” вершык нейкай, па-тратуарнаму графаманскай, бабы, у стылі вульгарнай народнай паэзіі на сценах публічных шалетаў. Затым – дваццацігадовы Паўлік Мажэйка напісаў у „Пагоню” гэтак званую „праўду” аб тым, як хацелі звербаваць яго на даносчыка ў КГБ (Коммитет Государственной Безопасности). Спрабавалі, вось, вербаваць Паўліка проста ў прывулічным скверыку, што насупраць фарнага касцёла, ды Паўлік не даўся завербавацца... Па сваёй дзяцінасці ён не ведаў, што тайныя службы не так вярбуюць, усё роўна, бы кавалер паненку якую на распусту. Па-першае, Паўлік, вярбоўка адбываецца праз знаёмых. Па-другое, Паўлік, зазвычай з кампраметуючымі матэрыяламі ў руках. А калі незнаёмыя з вуліцы чапляюцца цябе з такімі прапановамі, дык толькі дзеля таго, каб „памацаць”, наколькі ты цвёрды, і не больш таго. Калі скажаш „Хорошо, я подумаю”, тады ты іх кандыдат. На „стукача” кандыдат, на шпіёна.

Хтосьці нядурна сказаў, што апазіцыя гэта люстэрка ўлады. Іначай: якая ўлада, такая і апазіцыя. Не зразумеўшы таго, мы ніколі не ўцямім, чаму гродзенская пракуратура так па-жлобску заелася на Маркевіча і ягонага юначага журналіста Мажэйку. Засудзілі абодвух, уляпілі нешта на паўтара года прымусовых работ кожнаму. Жыве пакуль Беларусь наша неразумная!

Трэба іншай апазіцыйнай палітыкі, нацэленай не на diabolica Лукашэнку, а на нацыю, на яе будучыню. Калі прападзе толькі Лукашэнка і яго дварня, дык анічога ад таго не зменіцца, бо на яго месца зараз жа сядзе падобны лукашэнчык. Самымі небяспечнымі для Беларусі ёсць не імперскія расейцы, але якраз беларусы! Што ж рабіць? Лепей паставіць пытанне: чаго не рабіць? Як не начаўпсці новай дурнаты?

Апрацаваў Сакрат Яновіч