Эротыка і парнаграфія - вось дзе сама брутальна эксплуатуецца выява чалавечага цела! Цікавасць да іх гнязьдзіцца недзе ў глыбіні сьвядомасьцяў людзей і з часам не зьнікае - інстынкты ёсьць інстынкты, - але нейкія мэтамарфозы зь імі ў часе адбываюцца. Чаго вартыя эратычныя перажываньні чалавека эпохі рамантызму, які ўбачыў жаночую лытку, што выпадкова высунулася з-пад сукенкі - іх можна супаставіць хіба з буйнымі эмоцыямі беларуса, што ўгледзеў супляменьніцу супрацьлеглага полу ў лазьні. Назіраньне жа за кветкамі іншанароднай эрата-парнаграфічнай фантазіі для эўрапейцаў заўжды было справай эмацыйна і візуальна цікавай і захапляльнай.
ХЕНТАЙ - "ВЫЧВАРЭНСТВА"
выключна японскае. У японскай мове слова hentai выкарыстоўваецца ў розных сэнсах, аднак за межамі краіны за ім замацавалася адзінае значэньне - "маляваная эротыка і парнаграфія" - як статычная, у выглядзе коміксаў (манга), так і анімаваная (анімэ).
Эратычная графіка існуе ў Японіі немаведама колькі часу. Дакладней - вядома: першыя насьценныя малюнкі, якія дайшлі з сярэдзіны першага тысячагодзьдзя нашай эры, мелі яўна выражаную эратычную афарбоўку. Да таго ж уласныя геніталіі японцы бачаць ня першае стагодзьдзе: яшчэ пры сьвяткаваньні традыцыйных сельскагаспадарчых сьвятаў жыхары краіны ўзыходзячага сонца шырока выкарыстоўвалі фалічную сымболіку. Сусьветнавядомыя эратычныя гравюры на дрэве сюнга [shunga] - "вясеньнія карцінкі", якімі цешыліся і народ, і эліта ў 17 ст, калі ў малюнках была забароненая ўсялякая сацыяльшчына з палітычным падтэкстам,.
Зь сівой даўніны шмат чаго ў Японіі зьмянілася, але цікавасьць да маляванай эротыкі і парнаграфіі чамусьці ня зьменшылася - хутчэй наадварот. У 19 ст. ад сваіх амэрыканскіх сяброў японцы даведаліся, што апрача высокага мастацтва існуе народны жанар - коміксы. У выніку такога рэвалюцыйнага адкрыцьця ўжо падчас Другой сусьветнай вайны мілітарысцкія японскія ўлады багата фінансавалі стваральнікаў "правільнага манга", якое разглядалі як адзін з самых эфэктыўных сродкаў прапаганды супраць саюзьнікаў (тых жа амэрыканцаў), і даводзілі да белага каленьня, дакладней, да эратыка-прыгодніцкіх сюжэтаў, асабліва заўзятых мастакоў-карыкатурыстаў.
І вось, калі ва ўсім сьвеце ўжо даўна адгула "Тропік-Рака" з падрабязным апісаньнем эратычных сцэнаў, дык у Японіі толькі ў 1984 годзе выйшаў першы хентай-сэрыял "Лаліта" [Lolita]. Ён адразу стаў легендарным, што зразумела: пры складанасьці і неадназначнасьці японскай пісьменнасьці паспрабуйце з дапамогай мінімуму вядомых сярэднестатыстычнаму японцу іерогліфаў перадаць на пісьме ўсю прыгажосьць жанчын і мужчын падчас make love. Можна-та можна, але ёсьць шанец "апусьціцца" да танка - радасьці рафінаваных эстэтаў. Куды прасьцей і прымальней для простага люду разглядаць карцінкі зь невялікімі камэнтарамі кшталту "М-м-м, I like it". Інфармацыі ў "м-м-м" для любога нармальнага чалавека больш чым дастаткова.
ХЕНТАЙ - ДЛЯ ЎСІХ
Самі спажыўцы - ад школьнікаў старэйшых клясаў да пэнсіянэраў-аматараў каханьня з коткамі - задаюць патрабаваньні па змесьце і эстэтыцы хентаю, дзякуючы якім можна выдзеліць дзьве асноўныя "ўзроставыя" групы прадукцыі.
Японскім тынэйджэрам прапануюць манга і анімэ: у іх апэлююць ня толькі да банальнага "траху", але розных тэмаў кшталту цяжкасьцяў пераходнага ўзросту, першага каханьня з эратычнай афарбоўкай і інш.
Хентай для дарослых нашмат больш просты і ўтылітарны. Ён не нясе ніякіх звышыдэй, апроч галоўнай - прыўнесьці ў кожны дом часьцінку радасьці ад сэксу. Адсюль і сюжэты - надзвычай прымітыўныя і схематычныя, цалам зарыентаваныя на паказ сэксуальных сцэнаў. У жанчын - гіпэртрафаваныя грудзі, шырокія вочы на поўтвара, як правіла, даўгія і бляндыністыя валасы, астатняе - па жаданьні кліента. А яны таксама асабліва непрыцязальныя. Напрыклад, кліентура настойліва патрабуе ў стваральнікаў, каб шчупальцы маляваных герояў былі больш жвавыя.
Справа ў тым, што жорсткае да эротыкі і порна японскае заканадаўства забараняе паказ мужчынскіх геніталіяў. У выніку ўзьніклі tentacles - разнавіднасьць хентаю, дзе чэлес выглядае як велізарныя шчупальцы. Напрыклад, у анімэ-сэрыяле "Блакітная дзяўчына" [La Blue Girl] вядзецца пра дэмана, падкага да подзьвігаў дзеля міру ва ўсім міры мсье, які пастаянна мастурбуе, каб перасоўвацца зь сьвету дэманаў у сьвет людзей і абараняць апошніх. Іх, дэманаў са шчупальцамі-замяняльнікамі першасных мужчынскіх полавых прыкмет, адрозьнівае неверагодная патэнцыя і неабмежаваныя сэксуальныя апетыты. Публіцы падабаецца.
ХЕНТАЙ-ДЭВІЯЦЫІ
Побытавы фэмінізм, калі жанчыны імкнуцца зарабляць грошы і фінансава не залежаць ад мужчын, нарадзіў сада-маза хентай: зьнявечаныя ад салодкага болю японскія твары у антуражы клясычнай чорнай скураной амуніцыі, нагаек і да т.п. рэквізыту. Найлепшы прыклад - "Пінк з "Дракону" [Dragon Pink], RPG-гулялка з нескладаным сюжэтам і звычайнай камандай гульцоў: Герой, Варвар, Чараўніцай, а для прыхільнікаў S&M - яшчэ і Рабыня. Функцыі апошняй - самыя відавочныя. І вось толькі ня трэба ныць, выбраўшы апошнюю, - "калі што якое, дык адразу Рабыня"!..
Гома і лесьбі таксама не засталіся па-за сюжэтам: яой [jaoi] і юры [yuri] глядзяць ня толькі блакітныя і ружовыя, але і шэрыя гетэрасэксуалы: хлопчыкі ў яой прыгожыя, так бы мовіць, эстэтычна дасканалыя, - і так міла кахаюцца (глядзіце анімэ і манга "Wish")! А дзяўчынкі ў юры: вельмі sexy - іхныя добра развітыя малочныя залозы, падкрэсьленыя школьнай формай, падымаюць усемагчымыя настроі ўдзячных гледачоў.
Камерцыйны хэнтай складае ў Японіі прыкладна ? усёй анімэ- і комікс-прадукцыі. Акрамя гэтага, існуе і аматарскі хентай - додзінсі [doujinshi]. Яго ствараюць непрафэсійныя мастакі, якія пасьпяхова прадаюць сваю творчасьць малымі партыямі і за вялікія грошы. Часта додзінсі - гэта перапрацоўка вядомых твораў, толькі з улікам "колькасьці і якасьці" ў сэксуальных сцэнах - у інтэрнэце нядаўна былі знайшлі хрэстаматыйнага Чабурашку ва ўзбуджаным стане. Але ён так і ня змог перабіць гістэрыю па додзінсі-каханьні пакемона Пікачу і Сатосі - апалягетаў сумесі хана [hana-hentai] - "кветкавага хентаю" з адносінамі а-ля мыльныя оперы, лімон [lemon-hentai] з голым сэксам і Г-хентаю [G-hentai] - адкрытага хентаю з выключна жорсткім і вычварэнскім сэксам.
У асноўным менавіта ў выглядзе додзінсі японскі хентай трапляе празь інтэрнет да эўрапэоідаў - аматараў парнушкі . Колькасць такіх атаку [otaku]-фэнаў бесьперастанку расьце, чаму псыхааналітыкі знаходзяць свае тлумачэньні.
Хентай задавальняе два асноўныя комплексы. Па-першае, "комплекс Лаліты": многія мужчыны састарэлага (то бок пасьля 20-і) узросту ва ўласных фантазіях ня супраць былі б пафліртаваць (і гэта яшчэ мякка сказана) зь непаўнагадовымі дзяўчынкамі, у якіх аформіліся другасныя полавыя прыкметы. Дзякуй богу, усіх патэнцыйных пэдафілаў стрымліваюць жорсткія нормы закону, якія, аднак, не распаўсюджваюцца на хентай. Па-другое, "комплекс двухмернасьці", калі "хворыя" (і гэта сказана нямякка) аддаюць перавагу маляваным пэрсанажам - да рэальных людзей іх не прыцягвае.
Дарэчы, тыя ж псыхааналітыкі з радасьцю канстатуюць: камэрцыйны посьпех хентаю на неяпонскім рынку ў бліжэйшыя гады забясьпечаны. Ну прыцягвае эўрапейцаў і амэрыканцаў загадкавая японская душа ў розных іпастасях!