Паліталёгія

Асноўны курс


6. Характарыстыка прафэсіі - Палiтоляг-жанчына або палiтоляг-мужчына — пошукi новай саматоеснасьцi

1. Стэрэатыпы i рэальнасьць

У сярэдзiне сакавiка 1985 году Элiзабэт Ноэле-Нойман з Інстытуту дэмаскапii (Аленсбах) апублiкавала фундамэнтальнае дасьледаваньне, у якiм зьбертыя дадзеныя па вывучэньні грамадзкай думкi ў адносiнах да некаторых дысцыплiн i iх слухачоў. Адзiн разьдзел быў прысьвечаны палiтолягам i сацыёлягам. У iм былі пададзены ацэнкавыя элемэнты i рэпрэзэнтатыўна адлюстраваныя адпаведныя настроi. 78 % насельнiцтва згадзiлася з такой характарыстыкай прафэсii палiтоляга:

«Студэнты-палiтолягi абралi гэтую дысцыплiну таму, што ня ведалi нiчога лепшага альбо ня здолелi выбраць iншай спэцыяльнасьці, альбо не жадалi iсьцi ў войска. Яны вучацца непрапарцыйна доўга, часта ўступаюць у левыя групы i арганiзацыi, само навучаньне абцяжарвае iх. Многiя не заканчваюць курсу навучаньня, а тыя, хто пасьпяхова яго скончыў, звычайна не атрымлiваюць працы i, стаўшы беспрацоўнымi, пагаршаюць жыцьцё iншых падаткаплатнікаў».

Гэтае дасьледаваньне Элiзабэт Ноэле-Нойман не адкрыла нiчога новага, але прыведзеныя ў iм стэрэатыпы зьяўляюцца, мабыць, рэалiстычнымі. У залежнасьцi ад палiтычнай мэтазгоднасьцi яны пераносяцца i на своеасаблiвую мову палiтыкi. Чытач можа палiчыць высновы, зробленыя ў дасьледаваньнi Элiзабэт Ноэле-Нойман, абсалютна праўдападобнымі.

Калi вы прыйдзеце сёньня да палiтолягаў Свабоднага ўнiвэрсытэту Бэрлiну практычна на любы сэмiнар або калёквiюм падчас першага сэмэстру i запытаеце аб ацэнцы iх асабiстых, прафэсiйных i палiтычных пэрспэктываў, пачутае ў адказ можна будзе супаставiць з наступным абсалютна рэпрэзэнтатыўным выказваньнем:

«Я стаў вывучаць палiталёгiю таму, што мяне гэта проста цiкавiла, я хацеў зразумець, што ўяўляе сабой капiталiзм i чаму iнстытут iмя Ота Зура[2] адыграў вялiкую ролю ў студэнцкiм руху. Пасьля 4-х сэмэстраў навучаньня я адчуў, што навука мне гэтага разуменьня ня дасьць, што ад сэмэстру да сэмэстру ўсё становiцца больш няясным i складаным, што iнстытут iмя Ота Зура ня мае адносiнаў да палiтыкi, i што пазьней усе мы не атрымаем працоўнага месца. Таму ўжо сёньня я маю пасьведчаньне таксiста, — бо цi скончу я навучаньне, мне пакуль не вядома. Прапанаваныя навучальныя мерапрыемствы i ўзровень выкладаньня мяне не задавальняюць, i таму пачуваюся «бараном» у навучальнай установе».

Абодва меркаваньнi могуць падацца занадта рэзкiмi, але яны выяўляюць як адрозьненьне памiж 60-мi i 70-мi гадамi, так i дадатны эфэкт ад пашырэньня палiталягiчных ведаў.

1. Iснаваньне грамадзкай i палiтычна нэгатыўнай перадузятасьцi ў адносiнах да пашырэньня палiталягiчных ведаў i прафэсiйных пэрспэктываў палiтолягаў не зьяўляецца чымсьцi новым i часткова абгрунтоўваецца грамадзкай функцыяй дысцыплiны. Ужо напрыканцы 60-х гадоў перад палiтолягамi ўстала пытаньне магчымасьці атрыманьня працы, а тэзыс аб практычнай запатрабаванасьці дысцыплiны быў бесцырымонна ўзяты пад сумненьне. Гэтыя стэрэатыпы не рабiлi вялiкага ўплыву амаль да сярэдзiны 70-х гадоў: выкладнікі i студэнты былi перакананыя ў важнасьцi сваёй спэцыяльнасьцi, разглядалi пашырэньне навуковых ведаў як iстотны складнiк асабiстай, прафэсiйнай i палiтычнай пэрспэктывы i спадзявалiся заняць пасаду, адэкватную ўзроўню сваёй адукацыi.

2. Ад сярэдзiны 70-х гадоў i асаблiва ад канца 70-х гадоў назiраецца страта нутраной сувязi памiж палiталёгiяй i здабыцьцём адпаведнага прафэсiйнага статусу ў сфэры грамадзкіх навук. Падаецца, што ня толькi адчувальна падужэлi нэгатыўныя стэрэатыпы, але ў сувязi з пагаршэньнем сытуацыі на рынку працы адбылася страта прэстыжнасьцi навучаньня. Як студэнты, так i выкладнікі ўсё болей пераконваюцца ў нямэтазгоднасьцi таго, чым яны займаюцца, i ўсьведамляюць, што iх становiшча стала яшчэ болей хiсткiм як дзесяць гадоў таму, да таго ж пэрспэктыва беспрацоўя per se ўсё болей i болей стаўляе пашырэньне навуковых ведаў пад пытаньне. Магчыма, матывацыя да навучаньня ў студэнтак і студэнтаў захоўваецца толькi дзякуючы таму, што iх працоўныя i жыцьцёвыя пляны накiраваныя на найблiжэйшую будучыню, а пэрспэктывы пазьнейшага працаўладкаваньня пакуль не бяруцца ў разьлiк.

3. Можна зрабiць вывад, што палiталягiчная адукацыя знаходзiцца пад падвойным уцiскам. Па-першае, для слухачоў у будучым спатрэбiцца нешта большае, чымся простае ўзнаўленьне навукова абгрунтаваных пачуцьцяў нямогласьцi. Гэта значыць, што iх трэба iнфармаваць прынамсi аб тым, як найбольш мэтазгодна выкарыстаць выпускнiкам сваю адукацыю ў сфэры грамадзкіх навук, як разьвiваць новыя працоўныя i прафэсiйныя формы, як ацэньваць навучальныя, а таксама працоўныя i жыцьцёвыя пэрспэктывы. Толькi так магчыма будзе пачаць дыскусiю па праблемах адукацыi ў сфэры грамадзкіх навук, спрыяць зьмяненьню стаўленьня да навучаньня і практыкі падчас навучаньня, а таксама паляпшэньню падрыхтоўкі да працоўнай дзейнасьці. Па-другое, палiтычная навука павiнна часьцей, чымся раней, аспрэчваць агульнапрынятыя ўяўленьнi, якiя прадугледжваюць другаснасьць гуманiтарных i грамадзкiх навук — асаблiва сацыялёгii i палiталёгii — перад прыродазнаўчымі. Iснуе небясьпека пераразьмеркаваньня грашовых сродкаў з гуманiтарных i грамадзкiх навук на карысьць прыродазнаўчых. Цікава, што гэта стратэгiя грунтуецца ня толькi на прынцыпах эканамiчнага разьвiцьця ФРН, але разам з тым прадугледжвае лепшыя шанцы на працаўладкаваньне спэцыялiстаў прыродазнаўчых дысцыплiн. У гэтай сувязi назiраецца скарачэньне колькасьцi працоўных месцаў для навуковага пэрсаналу ад грамадзкiх навук, скарачаецца колькасьць дасьледаваньняў на палiтычныя i сацыялягiчныя тэмы пры падрыхтоўцы пэдагагiчных кадраў (Нордрайн-Вэстфалiя).

2. Дасьледаваньнi прафэсійных пэрспэктываў

Мы ведаем мала...

Для ФРН мы ведаем мала пра тое, у якiм стане знаходзiцца палiталёгiя. У строгiм сэнсе эмпiрычны матэрыял маецца па сутнасьцi толькi для Бэрлiну. Нягледзячы на ўсе асаблiвасьцi гэтага гораду, у якiм шмат ВНУ, мы кладзем у аснову нашага дасьледаваньня зьвесткi, атрыманыя менавiта там. У Бэрлiне, як i раней, пiшацца i абараняецца болей дыплёмаў, чымся ў разам узятых ВНУ Марбургу, Гамбургу i Бамбэргу.

Выходным пунктам дасьледаваньня сталi дадзеныя шырокага пiсьмовага апытаньня, якое праводзiлася сярод дыплёмнiкаў-палiтолягаў Свабоднага ўнiвэрсытэту ў зiмовы сэмэстар 1980—1981 гг., калi студэнты трымалi экзамены за пэрыяд навучаньня зь зiмы 1974—1975 гг. да зiмы 1979—1980 гг. Былi зроблены даклады аб першых вынiках дасьледаваньня (матывацыя навучаньня i квалiфiкацыя) i перш-наперш аб прафэсiйным стане выпускнiкоў-палiтолягаў, паколькi яны могуць сёньня фігураваць у канкрэтных дасьледаваньнях i дыскусiях аб прафэсiйных якасьцях палiтолягаў i, такiм чынам, у ацэнцы пэрспэктываў працэсу навучаньня палiталёгii. У дасьледаваньнi зьвяртаецца ўвага на малавывучаныя фэномэны так званых шэрых рынкаў працы. Агульны лiк выпуснiкоў, якiя ўзялi ўдзел у апытаньнi — 564 чалавекі. Адказ быў атрыманы на 441 апытальны лiст; 266 апытальных лiстоў вярнулася назад (сума вяртаньня — 57,2 %).

Выходзячы са стэрэатыпаў, якiя склалiся ў ходзе традыцыйнай дыскусii аб рынках працы i палiтычнай адукацыi, былi прапанаваны два варыянты адказу на пытаньне аб магчымых эмпiрычных пэрспэктывах: пэсымiстычны варыянт дапускае, што бальшыня выпускнiкоў хутчэй ня зможа працаваць у сфэры грамадзкiх навук, i таму iх квалiфiкацыя зусiм не прынясе (цi прынясе толькi частковы) пажытак, а навучаньне ў сувязi зь сёньняшняй працоўнай i жыцьцёвай сытуацыяй ацэньваецца нэгатыўна. Такi варыянт мiжволi ўзьнiмае пытаньне аб мэтазгоднасьцi палiталягiчнай адукацыi ўвогуле.

Аптымiстычны варыянт дапускае, што бальшыня выпускнiкоў як i раней будзе працаваць у сфэры грамадзкiх навук, скарыстае сваю квалiфiкацыю; ён дадатна ацэньвае як навучаньне, так i сёньняшнюю працоўную ды жыцьцёвую сытуацыю. Такi варыянт прадугледжвае разьвiцьцё — пры некаторых дробных карэктывах — палiталягiчнай адукацыi.

Разам з тым iснуе, вядома, трэцi варыянт, якi дапускае, што вельмi шмат выпускнiкоў будуць працаваць у сфэры грамадзкiх навук, але сёньня рэальна гэтым выклiкаецца падзел на «good jobs» i «bad jobs». Гэта ўзьнiкае таму, што, нягледзячы на павелічэньне квалiфiкацыi ў сфэры грамадзкіх навук, сёньняшняя сытуацыя на рынку працы была б лепшай, калi б палiталягiчная адукацыя больш арыентавалася на новыя грамадзкiя патрэбы, якiя крыюцца за шэрымi зонамi рынку працы. Пры гэтым ня варта адмаўляцца i ад ранейшых квалiфiкацый.

Таблiца I: Матывы навучаньня (у працэнтах).

Таблiцы толькі ў друкаванай кніжцы

Матывы навучаньня

Вынiкi нашых дасьледаваньняў матываў навучаньня пацьвердзiлi вынiкi ранейшых дасьледаваньняў: будучыя грамадазнаўцы пры паступленьнi кiруюцца хутчэй грамадзка-палiтычнымi прычынамi, чымся зьвязанымi з прафэсiяй: больш як 80 % палiтолягаў вызначылi грамадзка-палiтычныя зацiкаўленьнi ў якасьцi матыву навучаньня.

Зь лiчбаў робiцца ясна, што палiтолягi-мужчыны i яшчэ больш палiтолягi-жанчыны прыводзяць дакладныя па зьмесьце матывы навучаньня. Палiталёгію радзей выбiраюць тыя, хто хацеў бы здабыць толькi агульнае разьвiцьцё, хто ня мае нiчога лепшага («цяжкое становiшча») цi ня змог атрымаць iншую спэцыяльнасьць.

Асноўныя кiрункi навучаньня

Высокi ўзровень беспрацоўя сярод палiтолягаў часта стаецца аргумэнтам для цьверджаньня, што такое становiшча абумоўлена тым, што iх папросту занадта шмат «прадукуецца», а ўзровень падрыхтоўкi не адпавядае патрэбам рынку. Першае пярэчаньне супраць гэтага аргумэнту сьцьвярджае, што арыентаваная выключна на прафэсію праграма навучаньня будзе ўсяляк замінаць узьнікненьню неабходнай для аналізу і ацэнкі крытычнай дыстанцыі да сацыяльных і палітычных структураў і працэсаў. Па-другое, цяжка вытлумачыць, што такое адэкватныя рынку працы асноўныя кірункі навучаньня, калі нястача прафэсіяналізму якраз і характарызуе прафэсію палітоляга. Тым больш уяўляе інтарэс тое, якія кiрункi навучаньня палiтолагаў сапраўды разьвiваліся ў апошнiя гады, i ў якой меры яны знаходзяць ужытак у прафэсiйнай практыцы.

Няцяжка ўявiць, што такiя асноўныя кiрункi, як палiтычная эканомiя, мiжнародная палiтыка, гiсторыя эканомiкі i грамадзтва, партыi i аб’яднаньні ў якасьцi клясычных галiн ведаў палiтычнай навукi маюць першараднае значэньне i ў працэсе навучаньня. Тое, што палiтычная эканомiя займае першае месца ў асноўных кiрунках навучаньня, тлумачыцца дэбатамi ў палiталёгіі аб суадносiнах памiж палiтыкай i эканомiкай. Клясычныя асноўныя кiрункi навучаньня папаўняюцца згодна са сваёй спэцыфiкай, пры гэтым, рэч ясная, «тыповымi» заганамi палiталягiчнай адукацыi можа лiчыцца нежаданьне студэнтаў цiкавiцца статыстыкай, электроннай апрацоўкай дадзеных, эмпірычнымi дасьледаваньнямi грамадзтва i правам. Значэньне акурат гэтых сфэраў дзейнасьцi для прафэсiйнай практыкi выяўляюць адказы на нашыя пытаньнi. Амаль 1/4 палiтолягаў, якiя адказвалi на пытаньне: «У якiм абсягу яны жадалi б павысiць сваю квалiфiкацыю?» — абралi статыстыку і электронную апрацоўку дадзеных.

Традыцыйныя, «шэрыя» i «альтэрнатыўныя сфэры» дзейнасьцi

Дасьледуюючы стэрэатыпы, якiя выявіліся ў ходзе грамадзкiх дэбатаў («непатрэбная адукацыя», «будуць беспрацоўнымi», «рыхтуюць толькi незадаволеных маладых людзей»), мы атрымалi нечаканыя дадзеныя: 58,7 % выпускнiкоў могуць выкарыстаць атрыманую квалiфiкацыю ў палiталёгii на практыцы; 47 % знаходзяцца на ўзроўнi, якi адпавядае квалiфiкацыi i статусу палiтоляга; 5,3 % знаходзяцца ў стане, якi адпавядае статусу палiтоляга i 6,4 % атрымлiваюць ганарары. Да iх трэба далучыць 9 % тых, хто пры неабходнасьцi можа павысiць квалiфiкацыю i 5 % тых, для каго яе павышэньне зьяўляецца абавязковым. Гэты, на першы погляд, дадатны вынiк дасьледаваньня, аднак, падлягае сумненьню, бо амаль 20 % агульнага лiку выпускнiкоў маюць лябiльныя працоўныя i жыцьцёвыя пэрспэктывы: яны асьцерагаюцца звальненьня з працы цi ўкладаньня кароткатэрмiновай працоўнай дамовы.

Нечаканым вынiкам дасьледаваньня стала i тое, што «рэальнае» беспрацоўе аказалася значна меншым, чымся прадбачылася (4,9 % беспрацоўных). Умовы жыцьця i працы ўказваюць на тое, што, згодна з афiцыйнай статыстыкай, беспрацоўе не азначае свабоду ад працы, дзейнасьцi, занятасьцi. Наша дасьледаваньне пацьвярджае iснаваньне з даўнiх часоў шэрых зонаў рынку працы для палiтолягаў. Гэта дазваляе ствараць розныя камбiнацыi дзейнасьцi (камэрцыйная справа, дамова падраду/беспрацоўе, дамова на атрыманьне ганарару, праца ў альтэрнатыўным праекце), якiя зьяўляюцца разнастайнымi формамi якаснай i / або колькаснай частковай занятасьцi. У шэры рынак так цi iнакш уцягнута цяпер 28,3 % нашых выпускнiкоў-палiтолягаў.

У ходзе дасьледаваньня нечакана высьветлiлася, што нашы выпускнiкi прынамсi да канца 70-х гадоў добра выкарыстоўвалi традыцыйныя магчымасьцi працаўладкаваньня ў грамадзкiм i дзяржаўна-прыватным сэктарах (вышэйшая школа, дасьледаваньнi, дабрачынныя арганiзацыi), але ў той жа самы час ня мелi шанцаў для працаўладкаваньня ў прафсаюзах, СМІ, радыё. Для працаўладкаваньня сэктар узаемадапамогi i альтэрнатыўны сэктар адыгрываюць таксама маргінальную ролю.

Яшчэ адным неспадзяваным вынiкам дасьледаваньня зьяўляецца высокая ступень задавальненьня нашых выпускнiкоў сваім прафэсiйным становішчам i рашэньнем выбраць нашу, а ня iншую, ВНУ. Тыя, хто можа выкарыстоўваць сваю квалiфiкацыю ў розных формах i чые даходы дапускаюць пэўную жыцьцёвую свабоду дзеяньняў, дадатна ацэньваюць сваю працоўную i жыцьцёвую сытуацыю i выбар ВНУ, нават калi пацьвярджаюцца заганы ў прафэсiйнай падрыхтоўцы i адсутнасьць практычных навыкаў.

Тым ня менш, фiнансавае становiшча цяпер цяжкае і ўсё больш аддаляецца да ідэальнага. А менавіта назіраецца такое разьмеркаваньне даходаў, пры якім дасягненьне традыцыйнага «акадэмiчнага ўзроўню даходаў» робiцца амаль немагчымым. Каля 30 % апытаных дыплямаваных палiтолягаў зарабляюць ня больш за 1000 нямецкіх марак; заробак наступных 14 % вагаецца паміж 1 000 i 1 500 маркамі, а яшчэ 20 % — памiж 1500 i 2000 марак. Дзьве трэція выпускнiкоў, адпаведна, маюць заробак ад 2000 марак.

3. Новы жыцьцёвы балянс: праца — сям’я — уласная справа

Насуперак некаторым — часткова таксама i нашым уласным — спадзяваньням наша апытаньне паказала, што поле прафэсійнай дзейнасьці палітолягаў прынамсі гнуткае, а таксама тое, што традыцыйны рынак працы нечакана вычарпаў сябе i, апрача таго, узьнiклi новыя формы працы ў галіне грамадзкіх навук. Факты недвухсэнсоўна сьведчаць, што асаблiва ў пэрыяд з 1978 па 1979 г. для палiтолягаў моцна пагоршылася пэрспэктыва атрымаць працу па спэцыяльнасьцi: гэта датычыць дасьледаваньняў у галіне грамадзкіх навук i асаблiва тэарэтычных распрацовак, таму што скарачэньне фінансаваньня ў першую чаргу адбілася на падрыхтоўцы маладых навуковых кадраў. Гэта характэрна таксама для публічнай, паўпублічнай i царкоўнай сфэраў, у якіх цяжкасьці з працаўладкаваньнем, пачынаючы з 1979—1980 прыводзілі да павышэньня беспрацоўя. Нарэшце, гэта датычыць усiх вiдаў прафэсiйнай дзейнасьцi, якiя часткова цi поўнасьцю фiнансуюцца зь дзяржаўнага бюджэту, у тым лiку праекты і магчымасьці працаўладкаваньня ў сфэры сацыяльнага забесьпячэньня i альтэрнатыўным сэктары.

Эмпiрычныя дадзеныя дасьледаваньня дазваляюць рабiць прагнозы. Непазьбежнымi ўва ўсiх адносiнах трэба лiчыць наступныя кiрункi разьвiцьця: усё сьведчыць аб тым, што ў будучым традыцыйныя для грамадзкіх навук сфэры дзейнасьцi (ВНУ, дасьледаваньнi, адмiнiстрацыя) будуць выконваць меншую ролю нават пры адсутнасцi значнага зьмяненьня курсу тарыфнай палітыкі і палітыкі занятасьці. Фактычнае спыненне найму на дзяржаўную службу, скарачэньне выдаткаў на навуковыя дасьледаваньні і вышэйшую школу маюць для маладых выпускнiкоў згубныя наступствы, таму што «часовыя вакансіі» першыя падаюць ахвярамі рэжыму эканоміі. Таму можна чакаць, што неўзабаве больш як удвая зьменшацца магчымасьцi працаўладкаваньня палітолягаў у традыцыйным рынку працы. З другога боку, з эмпiрычных дадзеных нашага дасьледаваньня вынiкае, што i ў будучым палiтолягi ня толькi ня стануць «арміяй беспрацоўных», але, выкарыстоўваючы шматлiкiя магчымасьцi, паспрабуюць нават заняць шэрыя зоны рынку працы. Шмат што кажа аб тым, што выпускнiкi-палiтолягi змогуць знайсьці працу, якая адпавядае іх квалiфiкацыі ў абсягу грамадзкіх навук і патрэба ў палiталягiчнай адукацыі як і раней будзе сьцьверджана. Наяўнасьць шэрых зонаў рынку працы пацьвярджае тэзыс аб тым, што, як i раней, iснуе грамадзкае запатрабаваньне ў квалiфiкацыi ў галіне грамадзкіх навук. Адсутнасьць бюджэтнага фінансаваньня — калі можна так завострана сфармуляваць — горшы індыкатар гэтага запатрабаваньня, чымся шэрыя зоны рынку працы. Вышэйшая школа, выконваючы сваю функцыю пашырэньня палiталягічнай адукацыi, не гатова да масавага пашырэньня шэрых зонаў рынку працы. Яна паставіла працэс навучаньня такім чынам, быццам сытуацыя на рынку працы, пачынаючы з 1973—1974 гг. i асаблiва 1979—1980 гг., зусім не зьмянілася. Навучаньне дагэтуль накiраванае на тое, каб маладыя выпускнiкi неўзабаве атрымалі працоўнае месца ў якімсьці дасьледчым праекце, замацаваліся ў апараце кіраваньня эканомікі або здабылі прызначэньне на радыё. У той меры, у якой вышэйшая школа датрымлiваецца выключна традыцыйных адукацыйных стандартаў i сыстэматычна ня ўлічвае ў працэсе навучаньня спэцыфiчных прафэсiйных вымогаў шэрых зонаў рынку працы, відавочным робіцца надлом, калі бальшыня студэнтак і студэнтаў-палітолягаў ухiляецца ад навучальнай практыкi або займаецца толькі зусiм фармальным навучаньнем. Неабходная дыскусiя пра ўзаемасувязь памiж зьмяненьнем грамадзкiх патрэбаў i зьвязанымі з гэтым магчымымі новымi прафэсiйнымi пэрспэктывамi і працоўнымі вакансіямі яшчэ не праведзена.

Ёсьць важкія падставы дапушчаць, што вышэйшая школа, дакладней, прафэсiйны абсяг паліталёгіі, не прадбачыць у дастатковай ступені гэтага працэсу. Навуковы пэрсанал занадта даражыць рэпутацыяй установаў вышэйшай школы, каб на нейкі час прасякнуцца няўпэўненасьцяй дзякуючы шчырай дыскусіі, неабходнасьць правядзеньня якой ужо насьпела. Усё гэта ўзглядам паліталягічнага навучаньня недвухсэнсоўна прамаўляе за тое, што ў студэнтаў i выкладнікаў працягваецца ўзаемны працэс страты матывацыі да навучаньня і што перадусім студэнты перад абліччам спадзяваных прафэсійных пэрспэктываў усё менш жадаюць зьвязваць адукацыю ў галіне грамадзкіх навук з сваiмi асабiстымi, прафэсiйнымi i палiтычнымi пэрспэктывамi.

Але паколькi ў агляднай будучынi арыентаваныя на прапанову, попыт або пераразьмеркаваньне працы стратэгіі палітыкі занятасьці, дзякуючы наяўным структурам улады i інтарэсам наўрад ці атрымаюць посьпех або магчымасьці рэалізацыі і, такім чынам, будзе прадукавацца такі ж самы падзел рынку працы і курс сацыяльнай дзяржавы, застанецца толькi магчымасьць інтэнсіўнай прапаганды новага жыцьцёвага балянсу традыцыйнай працы, хатняй працы i ўласнай справы. Студэнткі і студэнты і бяз гэтага з усё меншым запалам уяўляюць сабе, што на працягу 60-гадзіннага працоўнага тыдня трэба канцэнтравацца на традыцыйнай працы, падтрымліваць заснаваны на разьдзяленьні палоў падзел працы i мець вобмаль часу для сацыяльнай i палiтычнай дзейнасьці. Выходзячы з гэтай пэрспэктывы, студэнткі і студэнты ў сваіх вартасных уяўленьнях заклікаюць — добраахвотна ці вымушана — першае, пра што мусіць ісьці гаворка ў будучыні: поўная занятасьць — перадусім мужчын! — павінна быць скарочана самымі рознымі формамі, пры гэтым тыя, хто пры сваёй кваліфікацыі адрозьнiваецца ад iншых супрацоўнікаў толькi годам нараджэньня, маглi працаваць згодна з сваёй квалiфiкацыяй, але адначасна правесьці скарачэньне так, каб заснаваны на разьдзяленьні палоў падзел працы раз і назаўсёды быў скасаваны і тым самым маглі ўзьнікнуць якасна іншыя балянсы працы і жыцьця.

Літаратурныя жаролы

Ebbinghausen, R. / Grottian, P. / Grühn, D. / Jakli, Z. / Ost, R. / Osterholz, U. / Preißler, R. / Sämann, U.: Berliner Politologen auf dem Arbeitsmarkt — Suche nach einer neuen Identität?; in: Politische Vierteljahresschrift (PVS) 1/83.

Deutsche Vereinigung für Politische Wissenschaft: Empfehlungen für den Diplomstudiengang Politikwissenschaft, Magisterstudiengang sowie das politikwissenschaftliche Nebenfachstudium, März 1982.

Freerk, C.: Tätigkeitsorientierte Ausbildung von Politologen, Diss. FU Berlin 1979.

Grottian, P. / Grühn, D. / Kuck, M.: Hochschulabsolventen im Selbsthilfe- und Alternativsektor; in: Symposion des Instituts für Arbeitsmarkt- und Berufsforschung zur Verbleibsforschung 1984.

Hartung, D. / Nuthmann, R. / Winterhager, W. D.: Politologen im Beruf. Zur Aufnahme und Durchsetzung neuer Qualifikationen im Beschäftigungssystem, Stuttgart 1970.

Rentrop, G.: Berufspraxis Politologen I: Besser Generalist oder Spezialist; in: Uni 11 / 78 und Arbeitsmarkt Politologen II: Politologe ist noch kein ; in: Uni 12 / 78.

Зацемы рэдактара

1. Разьдзел часткова базуецца на супольным дасьледчым праекце, а таксама на публiкацыях па нашай тэме бэрлiнскiх палiтолягаў i сацыёлягаў (пар. сьпiс лiтаратуры)

2. Інстытут Ота Зура (Otto Suhr Institut) — адна з найбуйнейшых нямецкіх паліталягічных установаў, разьмешчаная ў Бэрліне. Займаецца вывучэньнем нутраной і міжнароднай палітыкі, сыстэмных параўнаньняў і рэгіянальных дасьледаваньняў, эканамічнымі аналізамі палітычнай сыстэмы і г.д. Названа ў гонар Ота Зура (1894—1957) — бэрлінскага бурмістра часоў халоднай вайны.