Паліталёгія

Асноўны курс


2. Эканоміка і палітыка - Дзяржава і рынак

1 Уводзiны

Зацятыя спрэчкi разгортваюцца ў цяперашнi час памiж рознымi палiтычнымi і сацыяльна-эканамiчнымi лягерамі ўва ўсiх лібэральна-дэмакратычных індустрыйных грамадзтвах Захаду: кансэрватыўныя і эканамiчна-лібэральныя групоўкi, абапiраючыся на «пануючае ў навуцы разуменьне сутнасьці справы», абвяшчаюць тэзыс, што нязьмерна ўзрослая за апошнiя 30 гадоў актыўнасьць дзяржавы здушыла iндывiдуальную эканамiчную iнiцыятыву. Шырока разьвітая дзяржаўная сыстэма сацыяльнага забесьпячэньня і высокiя падаткi нэгатыўна ўзьдзейнiчаюць на гатоўнасьць ашчаджаць, iнвэставаць і працаваць. Галоўная крынiца дынамiчнай рынкавай эканомiкi, стымуляванае попытам і прапановай на свабодным рынку iмкненьне да максымальна магчымага ўзроўню iндывiдуальных прыбыткаў, якое сёньня найлепш можа забясьпечыць дабрабыт для ўсiх, знаходзiцца пад пагрозай бюракратызму, дзяржаўнай неэфэктыўнасьці і безадказнага iндывiдуалiсцкага прэтэнзiйнага складу мысьленьня. Толькi дзякуючы значнаму скарачэньню дзяржаўнага ўмяшаньня ў эканомiку і грамадзтва, шырокамаштабнай перабудове дзяржавы як разьмеркавальнiка дабротаў шляхам рэпрыватызацыi і ўводжаньня новых гнуткiх мэханiзмаў, можна зноў ажывiць тыя рынкавыя сiлы і прыватныя iнiцыятывы, якiя ў стане забясьпечыць эканамiчны ўзрост, мiжнародную канкурэнтаздольнасьць, стабiльныя рабочыя месцы і сацыяльны дабрабыт для ўсiх.

У апазыцыi гэтаму, як у палiтычным, так і эканамiчным сэнсе, знаходзiцца «прагрэсiўны» сацыял-дэмакратычны/сацыялiстычны лягер. Яго стратэгii перадусiм трэба прыпiсаць тое, што пасьля другой сусьветнай вайны была дасягнута згода памiж буржуазным блёкам і рабочым рухам: у зьмешанай (кейнсiянскай) эканомiцы павiнны таксама і надалей дзейнiчаць рынкавыя сiлы; але яны патрабуюць як дзяржаўнай арганiзацыi і кантролю, так і сацыяльных гарантыяў з боку працадаўцаў. Таму ў (плянаванай) дэмакратычнай і сацыяльнай дзяржаве цэнтральнай ёсьць рэгулюючая функцыя. Дзякуючы гарантыi поўнай занятасьці, ажыцьцяўленьню сацыяльнай падтрымкi з боку дзяржавы, актыўнай структурнай палiтыцы, а таксама дэмакратычнаму праву ўдзельнiчаць у сумесных рашэньнях дзяржава павiнна будаваць палiтычна рэгуляваны, бязкрызысны і сацыяльна арыентаваны капiталiзм.

Але ў апошнi час яшчэ адзiн, трэцi варыянт падрывае непахiснасьць як «правай», так і «левай» палiтычнай стратэгii: палiтычная філязофiя і палiтыка, якая знае толькi рынак і/альбо дзяржаву, пакiдае чалавеку — такiя аргумэнты аднагалосна выстаўляюць зялёныя/альтэрнатыўныя [палiтычныя рухi], а таксама некаторыя кансэрватыўна настроеныя навукоўцы накшталт дасьледнікаў карпаратызму[1] — толькi выбар памiж атамiстычным, робячым індывіда самотным і iзаляваным, рынкам ды ўціскаючым індывіда і спаганяючым грошы дзяржаўным адмiнiстрацыйным мэханiзмам. Таму як з боку рынку, так і з боку дзяржавы (улады) павiнна быць створана прастора для невялiкiх самавызначаных і самакiраваных сетак, для задзiночаньня, салiдарнасьці і самапомачы, каб сфармаваць у грамадзтве новыя і эфэктыўныя сыстэмы рэгуляваньня (Dettling 1982). А ў дыскусii аб карпаратызьме з мэтай пераадоленьня ўзьнікаючых спадарожных праблемаў у дзяржаве альбо на рынку перавага аддаецца самаарганiзацыi прафсаюзаў (Ronge 1980; Streek 1983).

Як значны вынiк гэтых спрэчак можна ў першую чаргу адзначыць тое, што кагадзе апiсаны пасьляваенны кансэнсус у пачатку 70-х гадоў быў разбураны ў вынiку ўсеагульнага застою ў эканамiчным разьвіцьці, абвостранай мiжнароднай канкурэнцыi і ўзрастаючага структурнага зацяжнога беспрацоўя. У 50-60-х гадох ува ўсiх асноўных палiтычных і сацыяльна-навуковых лягерах панавала далекасяжная згода наконт таго, што кейнсiянская эканамiчная тэорыя зь яе нацiскам на актыўную кiруючую функцыю дзяржавы ёсьць адзiнай прыдатнай для сучасных дзяржаваў з рынкава-эканамiчнай мадэльлю. Ужо ў 1965 годзе (раней кансэрватыўны) брытанскi грамадазнаўца Эндру Шонфiлд характарызаваў заходнi капiталiзм як «плянавы». У Фэдэратыўнай Рэспублiцы Нямеччыне, пачынаючы зь сярэдзiны 60-х гадоў, усе палiтычныя сiлы падтрымалi заканадаўчае ўводжаньне дзяржаўнага глябальнага кiраваньня эканомiкай у форме прынятага ў 1967 годзе «вялiкай каалiцыяй» ХДЗ/ХСЗ і СПН «Закону аб стабiльнасьці». І ў межах палiталёгii ня толькi палiтычнае плянаваньне разьвілася ў «прагрэсiўную палiтычна-адмiнiстрацыйную стратэгiю вырашэньня праблемаў» (Нашальд), але выйшла на сцэну і тэорыя палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы, адцясьніўшы ўбок такiя традыцыйныя навукова-палiтычныя канцэпцыi, як тэорыя дэмакратыi, прафсаюзаў альбо партыяў (Fach 1982; 1983). Наадварот, зь сярэдзiны 70-х гадоў ува ўсiх заходнiх індустрыйна разьвітых краiнах, незалежна ад таго, было iх кiраўнiцтва «правым» альбо «левым», адбыўся радыкальны паварот у эканамiчнай палiтыцы: ад арыентаваных на попыт стратэгiяў поўнай занятасьці кейнсiянізму ў бок арыентаванай на прапанову праграмы па стабiлiзацыi ў межах так званай палiтыкi жорсткай эканоміі. Новая эканамiчная канцэпцыя ўлучае панiжэньне высокага ўзроўню iнфляцыi дзякуючы эканомii сродкаў у дзяржаўным бюджэце і абмежаваньню даходаў, пераразьмеркаваньне вызваленых такiм чынам сродкаў на мадэрнiзацыю структуры вытворчасьці народнай гаспадаркi, умацаваньне ў вынiку гэтага канкурэнтаздольнасьці на мiжнародным рынку, канкурэнцыя на якiм увесь час абвастраецца. Гэта дасягаецца таксама і за кошт даўжэйшага пэрыяду высокага ўзроўню беспрацоўя, але шляхам бескампрамiсных рашучых захадаў і пазбаўленьня штучнага стрымліваньня рынкавых сiлаў паступова можна забясьпечыць больш хуткi ўзрост вытворчасьці і большую колькасьць працоўных месцаў, чымся гэта можна зрабiць без выкарыстаньня шокавай тэрапii. У рамках палiталягічнай дыскусii гэты паварот настаў таксама і ў вынiку зьмяненьня парадыгмы: усё часьцей iдзе размова аб «нерэгуляванасьці» як памылковым дыягназе нястаннасьці дзяржавы і аб «мiнiмальнай дзяржаве» (Nozick 1974) без сацыяльных забавязаньняў і з адзiнай мiсiяй гарантаваць «law and order».

Гэты адбываны сёньня «зрух палiтычнай кан'юнктуры» — безумоўна, ня новая гiстарычная зьява. З таго часу, як у XIX стагодзьдзi сфармавалася буржуазнае грамадзтва, дзяржава і грамадзтва (эканомiка) «вымушана знаходзяцца ў напружаных узаемаадносiнах (Ziebura 1982). Пасьля таго, як буржуазiя, абапiраючыся на дактрыну «сувэрэнiтэту народаў» і «Contrat social»[2] — шляхам бяскроўных (Англiя) альбо крывавых (Францыя) рэвалюцыяў адваявала сабе пэўны аб’ём свабоды ў «абсалютысцкай» дзяржавы, яна адразу ж адчула, што ёй патрэбная дзяржава як улада для падтрыманьня парадку і гарант яе iнтарэсаў у адносiнах да iншых сiлаў. Гэтымi сiламi, што ёй пагражалi, зьяўлялiся спачатку традыцыйныя арыстакратычныя элiты, а пасьля і маладая рабочая кляса, якая патрабавала сваёй долі дабрабыту. І перад рэфармаванай буржуазiяй прадстаўнiчай канстытуцыйнай дзяржавай паўстала дылема: з аднаго боку, забясьпечваць законнасьць тых грамадзкiх сiлаў, на якiх яна трымаецца, з другога боку, як «манаполii легiтымнага ўжываньня гвалту» (Макс Вэбэр) ёй неабходна ўзьнімацца над усiмi грамадзкiмi сiламi, каб падтрымлiваць сваю дзеяздольнасьць у адносiнах да ўсяго грамадзтва. «Супэрлібэральнай дзяржавы», якая б прадастаўляла свабоду дзеяньняў рынкавым сiлам і разам з тым улiчвала iнтарэсы ўдзельнiкаў рынку, нягледзячы на ўсё шырэйшае распаўсюджаньне гэтай ідэалёгii, не iснавала нiколi. Супраць гэтай папулярнай iдылii Паланьi (Polanyi 1944) прывёў важкiя пярэчаньні, зьвярнуўшы ўвагу на ўзьніклы двухбаковы «падвойны рух» памiж рынкавым рэгуляваньнем і дзяржаўным умяшаньнем, і паказаўшы, што гэты працэс можа на доўгi час забясьпечыць трываласьць рынкава-эканамiчнай сыстэмы. А Франц Нойман (1967) сфармуляваў коратка і ясна, што лібэральная дзяржава заўсёды была настолькi моцнай, наколькi гэтага патрабавалi палiтычная і сацыяльная сытуацыя і буржуазныя iнтарэсы.

Гэты кароткi экскурс у гiсторыю і сучаснасьць павiнен ясна паказаць, што пытаньне, хто павiнен быць дамiнуючай альбо нават адзiнай рэгулюючай сiлай у лiбэральна-капiталiстычным грамадзтве — дзяржава альбо рынак, якiя суадносiны памiж iмi абодвума былi б найбольш рацыянальнымi і дзе было б найлепш правесьці мяжу памiж дзяржаўнай актыўнасьцю і рынкавай функцыяй, вырашаецца ня ў вынiку навуковых дэбатаў і тэарэтычных дыспутаў. Адказам на яго ёсьць канкрэтны вынiк сацыяльных і палiтычных спрэчак памiж рознымi сiламi ў кажным гiстарычна канкрэтным грамадзтве. Палiталягічны аналiз можа, ведама, пры выяўленьні і крытыцы iснуючых рознагалосьсяў у сфэры тэорыi грамадзтва і дзяржавы, пры гiстарычна-эмпiрычнай распрацоўцы ўзаемаадносiнаў памiж дзяржавай і эканомiкай (рынкам) у капiталiстычным грамадзтве даць крытычную ацэнку значэньня і важнасьці гэтых спрэчак.

2. Палiталягічныя тэорыi ўзаемаадносiнаў дзяржава — грамадзтва / эканомiка

У далейшай дыскусii дзеля эканомii месца мы павiнны адмовiцца ад тэарэтычна-гiстарычнай характарыстыкi клясыкаў гэтых праблемаў — Мак’явэлi, Гобса, Лока, Русо, Смiта, Канта, Гегеля, Маркса, Джона Ст’юарта Мiля ды Макса Вэбэра — і сканцэнтравацца на сучасных тэарэтычных дэбатах. Пры тым нельга забывацца, што ўсе абмеркаваныя тут падыходы эксплiцытна або iмплiцытна базуюцца на шырокiм фундамэнце аснаватворных працаў па тэорыi грамадзтва і дзяржавы, якiя назапасiлiся больш за 400 гадоў вывучэньня структуры і спосабу функцыянаваньня палiтычнай улады ў буржуазным грамадзтве.

Падыходы тэорыі ўплыву: дзяржава як арганiзаваны валявы цэнтар, які кiруе грамадзтвам і эканомiкай

Меркаваньне, што дзяржава ёсьць iнстанцыяй, неабходнай і здольнай усеабдымна фармаваць грамадзкiя ўзаемаадносiны і рэгуляваць разьвіцьцё грамадзтва, у штодзённым палiтычным жыцьці ўсё яшчэ вельмi распаўсюджанае. Гэтае «публічна прынятае» меркаваньне пастаянна замацоўвае ў нармальнага грамадзянiна перадсуды, асаблiва калi ў адпаведнасьці зь iм бундэсканцлер пачынае характарызавацца як «лоцман на борце». Пры гэтым яно абапiраецца на палiталёгiю, якая ўсьведамляе сябе нарматыўнай навукай iснуючай лібэральна-дэмакратычнай сыстэмы ўлады альбо «дэмакратыязнаўствам» (Kastendiek 1975). Яна сыстэматычна распрацоўвалася як тэорыя палiтычнага волевыяўленьня альбо тэорыя плюралiзму. Згодна зь ёй, дзяржава ёсьць арганiзуючым цэнтрам палiтычнага волевыяўленьня ў дэмакратычна арганізаваным грамадзтве; у iм прынцыпова, без абмежаваньняў, прымаюцца абавязковыя для ўсіх палiтычныя рашэньні, якiя дзяржава праводзіць у жыцьцё.

«Фармаваньне — патэнцыйна ўсiх — «сацыяльных узаемаадносiнаў» ёсьць ад таго часу ўсеабдымным заданьнем нутраной палiтыкi, а iх абарона і, па магчымасьці, iх паляпшэньне зьяўляецца заданьнем вонкавай палiтыкi... Разьвіцьцё індустрыйнага грамадзтва зь яго абодвух бакоў: тэхнiкi (Марксавых «прадукцыйных сiлаў») і спосабу яе эканамiчна-сацыяльнага выкарыстаньня (Марксавых «вытворчых адносiнаў») як асновы падтрыманьня сучасных умоваў жыцьця стала галоўным полем дзейнасьці сучаснай дзяржаўнай палiтыкi (Draht 1973, S. 367).

Нягледзячы на тое, што гэты iнструмэнт усеабдымнага фармаваньня грамадзтва, што валодае ўласнай арганiзацыйнай самастойнасьцю, iснуе побач з грамадзтвам, тэарэтыкi плюралiзму адмаўляюць доўгi час пашыранае ў нямецкай кансэрватыўнай дактрыне дзяржаўнага права меркаваньне аб незалежнасьці дзяржавы ад эканомiкi і грамадзтва. Наадварот, iснуе шмат магчымасьцяў уплыву розных грамадзкiх iнтарэсаў на працэс дзяржаўнага кiраваньня і прыняцьця рашэньняў пры дапамозе iнстытутаў і працэсаў дэмакратычнага волевыяўленьня (выбары, прафсаюзы і г.д.). Пры гэтым тэорыя плюралiзму выходзiць з таго, што са станаўленьнем дэмакратычнай сацыяльна арыентаванай дзяржавы вырашаецца антаганiстычная супярэчнасьць памiж уласьнікамi сродкаў вытворчасьці ды найманымi рабочымi, а разам зь iмi і шматлiкiмi эканамiчнымi, палiтычнымi, этнiчнымi і рэлiгiйнымi групамi, а таксама прафэсiйнымi і грамадзкiмi арганiзацыямi (Pross 1963). Больш за тое, вялікая колькасьць гетэрагенных групаў з рознымi, часта супярэчлівымi памiж сабой iнтарэсамi і iх сутыкненьнямi ўтвараюць палiтычны працэс — канфлiкт памiж найманай працай і капiталам ёсьць толькi адным з многiх сутыкненьняў iнтарэсаў. Пры палiтычным волевыяўленьні яны ўсе ўзаемадзейнiчаюць, а дзяржаўным iнстытутам надаецца функцыя выконваць ролю свайго роду трацейскага судзьдзi. Гэта азначае, што пры прыняцьці канчатковых рашэньняў яна павiнна ўсебакова ўзважваць розныя iнтарэсы і шляхам кампрамiсу прапаноўваць прыймальныя для ўсяго грамадзтва рашэньні, накiраваныя на збалянсаванае задавальненьне гэтых iнтарэсаў. Паколькi дапускаецца ўзаемнае абмежаваньне ўлады і ўплыву зацiкаўленых груповак, кажнай зь iх даводзiцца некалі выйграваць або прайграваць і таму не выпадае не лiчыцца зь неабходнымi ўмовамi функцыянаваньня плюралiстычнага збалянсаваньня iнтарэсаў: прынамсi, мiнiмальнага кансэнсусу што да спосабу вырашэньня канфлiктаў (правiлаў гульнi), а таксама прыняцьця легітымных рашэньняў (Кremendahl 1977).

Блiзiнi гэтай мадэлi дзяржавы да эканамiчнага лібэралiзму нельга не заўважыць: канкурэнцыя многiх індывідаў альбо групаў мае сваiм канчатковым вынiкам дабрабыт супольнасьці. Канфлiкт і гармонiя ўтвараюць сынтэз у лібэральнай рынкавай мадэлi. У некаторых плюралiстаў (у першую чаргу ў амэрыканскiх палiтолягаў) iзноў усплывае «invisible hand» Адама Смiта — толькi на гэты раз не iндывiдуальная, а групавая канкурэнцыя, якая паклiкана натуральным чынам прывесьці да стану раўнавагi. Гэтай пазыцыi, рэч ясная, супрацьстаiць распаўсюджанае ўяўленьне, што збалянсаваньне iнтарэсаў не ўстанаўляецца аўтаматычна, але можа зьявiцца вынiкам сьвядомай дзяржаўнай дзейнасьці. Яшчэ больш выразна прасочана ўзаемасувязь зь лібэральнай рынкавай мадэльлю ў распрацаванай Шумпэтэрам (1950) і Даўнсам (1957) эканамiчнай тэорыi палiтыкi, якая, у сваю чаргу, характарызуецца цеснай роднаснасьцю з нэалібэральнай эканамiчнай тэорыяй Ойкена (1959): згодна зь ёй, памiж рынкам і дэмакратыяй абавязкова iснуе стасунак адпаведнасьці: для забесьпячэньня дэмакратыi неабходны свабодны рынак, а для забесьпячэньня свабоднага рынку неабходная дэмакратыя. Тым часам як на рынку аўтаномныя, зарыентаваныя на атрыманьне сваёй уласнай выгады iндывiды (альбо арганiзаваныя групы) уступаюць памiж сабой у канкурэнцыю і дзякуючы мэханiзму попыту, прапановы і свабоднага цэнаўтварэньня ўстанаўляецца гарманiчная эканамiчная раўнавага iнтарэсаў, канкурэнцыя сярод палiтычна актыўных грамадзянаў краiны альбо сярод зацiкаўленых сацыяльных групаў, мэханiзм выбараў і прынцып бальшыні галасоў, а таксама канкурэнцыя сярод розных палiтычных элiтаў за асобныя галасы выбарцаў прыводзіць да ўраўнаважваньня палiтычных iнтарэсаў. Безумоўна, кажная дзяржава, паводзіны якой вызначаюцца аўтаномнасьцю і нэўтральнасьцю, павiнна паспрабаваць устанавiць ня толькi гэтую раўнавагу палiтычных iнтарэсаў шляхам адміністрацыйнай дзейнасьці, яна павiнна, як моцная дзяржава, назiраць за рамкавымі ўмовамi і правiламi гульнi ў гэтым працэсе і ў меру неабходнасьці чыніць рэпрэсiўныя захады супраць парушэньняў і парушальнiкаў.

Кансэрватыўная і лібэральна-эканамiчная крытыка ўзрастаючых прэтэнзiяў і ўсё большай недзеяздольнасьці дзяржавы сіляе свае аргумэнты з наступнага пастуляту тэорыi дзяржавы: дзяржава ўсьцяж знаходзіцца пад пагрозай стаць ахвярай партыкулярных iнтарэсаў і тым самым абмежаваць свой стваральны патэнцыял. Паколькi, з другога боку, трэба разглядаць узрастаючую кiруючую функцыю дзяржавы як немiнучы вынiк падзелу працы ў індустрыйным грамадзтве, патрабуецца моцная, як мага больш «ачышчаная» ад сутыкненьняў iнтарэсаў дзяржава, дзяржава, якая забясьпечвае «тэхнiчны бок» бізнэс-актыўнасьці, рынкава-эканамiчнай дынамiкi разьвіцьця і засьцерагае ўсё гэта ад якіх-любя «iрацыянальных» уплываў (гл. крытыку гэтага ў: Saage 1982).

Таксама і варыянты крытыкi плюралiзму, якiя канстатуюць структурную нятоеснасьць патэнцыялу ўлады і ўплыву (Bachrach 1967), недастатковыя магчымасьці прадстаўнiцтва асобных неарганiзаваных альбо неканфлiктагенных групаў (Wolff 1966; Scharpf 1970) і, пагатоў, наяўнасьць спэцыфічных праўрадавых аб’яднаньняў (Mills 1956), канцэптуальна застаюцца пад узьдзеяньнем мадэлi тэорыi ўплыву. Тое самае можна сказаць і аб марксiсцка арыентаваных падыходах, якiя разглядаюць дзяржаўны апарат капiталiстычнага грамадзтва як iнструмэнт пануючай клясы альбо пэўных манапольных групаў (тэорыя дзяржаўна-манапалiстычнага капiталiзму), якi дзякучы iнстытуцыянальным каналам уплыву надае асобным блёкам капiталу альбо індустрыйным групам магчымасьць паўплываць на прыняцьцё рашэньняў у сэнсе ўхiленьня ад дзяржаўнага кантролю і ўмяшаньня (Lindblom 1947), а таксама маюць магчымасьць простым і ўскосным чынам асабіста ўплываць на дзяржаўны апарат шляхам канкрэтных асабiстых сувязяў (Мiliband 1969, Оffe 1972).

Прынцыповыя пярэчаньні супраць гэтых тэарэтычных варыянтаў можна падагульнiць наступным чынам:

Здольнасьць дзяржавы да кiраваньня ўсiм грамадзтвам вынiкае не з тэарэтычнага і эмпiрычнага аналiзу, а выстаўляецца ў якасьці датэарэтычнай перадумовы. Каб пацьвердзiць гiпотэзу пра кiраваньне, трэба тэарэтычна абгрунтаваць як сыстэмны аналiз усяго грамадзтва, так і праверыць шляхам эмпiрычных дасьледаваньняў шматкроць апасродкаваныя iнтэрактыўныя палi, а таксама не вынiкаючыя беспасярэдне з канкрэтных намераў і матываў дзеючых асобаў вялiкай палiтыкi функцыянальныя ўзаемасувязi памiж дзяржавай, грамадзтвам і эканомiкай — шлях, якім кіруюцца падыходы тэорыі ўзаемазалежнасьці. Замест гэтага адбывалася канцэнтрацыя ўвагi на намерах, стратэгiях і сьвядомай дзейнасьці дзеючых асобаў вялiкай палiтыкi — ненаўмысны ўплыў гэтай дзейнасьці, а таксама аб’ектыўныя, што стаяць за сьпінай дзеючых асобаў, функцыянальныя ўзаемасувязi і вынiкi не траплялi ў поле зроку.

У агульным выглядзе дзяржаўны апарат уяўляецца як «black box». Не паддавалася дакладнаму аналiзу яго нутраная структура і спосаб функцыянаваньня, не прымалiся ў разьлік магчымыя супярэчнасьці і выкліканыя імі накладкі і збоi. Гэта было вырашальнай прычынай таго, што ў пачатку 70-х гадоў у немарксiсцкай палiталёгii ўстанавiлася перакананьне, каб цалкам адмовiцца ад аналiзу канцэпцыi дзяржавы, паставiўшы на гэтае месца катэгорыю «палiтычная сыстэма» (Naschold 1972, von Beyme 1972).

Cтруктурныя дэтэрмiнанты, спосабы функцыянаваньня, а таксама ўзаемаадносiны сілы і ўлады ў грамадзтве і эканомiцы не паддавалiся сыстэматычнаму дасьледаваньню. Дасьледаваньне было ў значнай ступенi «завязанае» на тэорыi дзяржавы (Zeuner 1976). У найлепшым выпадку прапаноўвалася гарманiчная мадэль мноства свабодных і роўных iндывiдаў клясычнага рынкавага грамадзтва, якiя iмкнуцца дасягчы максымальнай выгады. Цi могуць хавацца за гэтай гарманiчнай збалянсаванасьцю iнтарэсаў адносна рынку структурныя ўзаемаадносiны сілы і ўлады, а таксама адносiны залежнасьці, якiя вядуць да структурнай неўраўнаважанасьці і асымэтрычнага разьмеркаваньня выдаткаў і прыбыткаў — усё гэта не прыцягвала ўвагі як праблема.

«Насуперак цьверджаньню, што барацьба iнтарэсаў на ўзроўнi палiтычнай сыстэмы ёсьць адлюстраваньнем канфлiкту iнтарэсаў ува ўсім грамадзтве, грамадзкiя iнтарэсы пастаянна паддаюцца спэцыфічнай дэфармацыi, адно падчас якой у iх узьнікае магчымасьць увайсьці ў палiтычную сыстэму ў якасьці сфэры свабоды і роўнасьці. І паколькi ўва ўнівэрсальна-абстрактнай сфэры палiтыкi на iнтарэсы толькi тады можа быць зьвернутая ўвага, калi яны самi тычацца абстрактных унівэрсальных мэтаў і «дабра», напр., «права» (як усеагульных законаў) і «грошай» (як «пераразьмеркаваньня»), дэфармаваныя такiм чынам iнтарэсы выглядаюць iснасна тоеснымi міжсобку, прынцыпова сумяшчальнымi, ураўнаважванымi шляхам кампрамiсу і г.д.» (Zeuner 1976, S.146).

Згэтуль вынiкае, што дзяржава з пункту гледжаньня iнтарэсаў, што склаліся ў эканамiчна-грамадзкім абсягу, выглядае ў вялікай меры адасобленай iнстанцыяй. Пытаньне, цi зажадала б дзяржава і якiм, адпаведна, чынам, быць сфармаванай у сваёй структуры і спосабе функцыянаваньня шляхам спэцыфічнага прадстаўленьня эканамiчна-грамадзкiх iнтарэсаў і вынiкаючых згэтуль узаемаадносiнаў сiлы і ўлады, апускаецца.

Таксама і вылучаная як датэарэтычная перадумова арыентацыя дзяржавы на нэўтралiтэт і ўсеагульны дабрабыт усьцяж нiвэлюецца ў тым лiку і шматлiкiмi эмпiрычнымi сьведчаньнямi структурнай нятоеснасьці патэнцыялаў улады і ўплыву. Але і гэтая «левая» крытыка плюралiзму ня ў стане растлумачыць, якiя структурныя ўзаемаадносiны iснуюць памiж няроўным або пагатоў клясавым грамадзтвам і нутраной структурай ды спосабам функцыянаваньня дзяржавы.

«Не было дастаткова ўсьвядомлена, што ўзьнікаючыя iнтарэсы асобных капiталаў альбо групаў капiталаў не супадаюць з аб’ектыўнымi iнтарэсамi клясы капiталiстаў. Таксама не ўдалося адкiнуць мэханiстычнага панятку ўлады, які разглядае ўладу як любы прыдатны для выкарыстаньня колькасны патэнцыял сiлы, што належыць тым, хто трымае ўладу ў сваiх руках, на карысьць «рэлятыянальнай» (relationalen) альбо «рэфлексіўнай» канцэпцыi ўлады, якая выводзiць панятак «улада» з адпаведных узглядных вартасных уяўленьняў, мэтавых установак, дыспазыцыяў iнтарэсаў і патэнцыялаў санкцыяў у складаных грамадзкiх узаемасувязях (Hirsch 1974, S. 220).

У цэлым падыходы тэорыi ўплыву «правага», «лібэральнага» і «левага» паходжаньня аказалiся няздольнымi адказаць на пытаньне аб узаемаадносiнах дзяржавы — грамадзтва / эканомiкi і з гэтай прычыны былi замененыя падыходамі тэорыi ўзаемазалежнасьці, а таксама матэрыялiстычнымi падыходамі.

Падыходы тэорыі ўзаемазалежнасьці: дзяржава як палiтычная субсыстэма

Падыходы тэорыі ўзаемазалежнасьці заяўляюць аб сваiх праграмных прэтэнзiях на тое, што яны могуць належным чынам тэарэтычна сфармуляваць складаную ўзаемасувязь памiж дзяржавай, грамадзтвам і эканомiкай у высока дыфэрэнцыяваным, структураваным адносна падзелу працы сучасным iндустрыяльным грамадзтве шляхам функцыянальнага сыстэмнага аналiзу. Адначасова яны хочуць пераадолець iзаляванасьць навуковых спэцыяльных дысцыплiнаў і асэнсаваць як «архiтэктуру комлекснасьці» (Сiмон) сучасныя грамадзтвы, а таксама магчымасьці кiраваньня iмi такiм чынам, каб зрабiць магчымай сэнсоўную палiтычную дзейнасьць (Naschold 1969, S. 8). Шматлiкiя авансы, якiя з гэтай прычыны рабiлiся новай «навуцы аб кiраваньні» (Blanke u.a. 1975, S. 284) з боку сацылягічнага функцыяналiзму, агульнай тэорыi сыстэмаў і сацыяльнай кiбэрнэтыкi, тут разглядацца ня будуць (Глядзi адносна гэтага Narr 1969; Tjaden 1972; Schmid 1974; Greven 1974). Наш разгляд будзе сканцэнтраваны на двух значных падыходах гэтай парадыгмы: на хутчэй аптымiстычным адносна здольнасьці да кiраваньня палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмай падыходзе «Policy science» і хутчэй пэсымiстычнай канцэпцыi «капiталiстычнай дзяржавы».

Падыход «Policy science»

Пазнаваўчы iнтарэс да гэтага падыходу цесна спалучаны з палiтычнай эўфарыяй ад рэформаў, якія ў 60-я гады былі праведзеныя ўва ўсiм заходнiм сьвеце. Арыентаваная на «Policy science» палiталёгiя, калi прывесьці ўсё да супольнага назоўнiка, iмкнулася і iмкнецца стаць эмпiрычна iнфармаванай і практычна рэлевантнай палiтычнай навукай, якая можа аказаць палiтыку беспасярэднюю дапамогу ў прыняцьці рашэньняў у форме рэцэптыўнай рэглямэнтацыi дзеяньняў і шырокамаштабных альтэрнатыўных грамадзкiх праектаў (Schmid / Treiber 1975). Каб ажыцьцявiць гэтую праграму, трэба спачатку тэарэтычна ўпарадкаваць структуру і спосаб функцыянаваньня дзяржаўна-бюракратычнай верхавiны ў рамках дадзенага грамадзтва. Гэта можна растлумачыць найперш на прыкладзе ўжыванага тут тэрмiну «палiтыка»: нямецкi тэрмiн «Politik» утрымлiвае ўласна тры парамэтры, якiя ў ангельскай мове паняцьцёва разрозьніваюцца. «Politics» азначае барацьбу за сваю долю ўлады, уплыў, задавальненьне iнтарэсаў, амбiцыяў і зьдзяйсьненьне плянаў; «policy», насуперак гэтаму, азначае палiтычны праект, праграму, плян арганiзацыi грамадзкiх узаемаадносiнаў; і ўрэшце «polity» азначае iнстытуцыйны п’едэстал, на якiм знаходзяцца як «politics», так і «policies», мэханiзмы абмежаваньня кампэтэнцыi — ад канстытуцыi да плянаў пераразьмеркаваньня кампэтэнцыі памiж фэдэральнымi мiнiстэрствамi.

Хоць у гэтай канцэпцыi праводзiцца думка, што асноўны нацiск пры аналiзе павiнен прыпадаць на аспэкт «policy», бо менавiта тут вывучаюцца прычыны «няздольнасьці пераходных структураў да ажыцьцяўленьня фундамэнтальных палiтычных рашэньняў (Naschold 1969, S. 199), усё ж неабходна сыстэматычна разглядаць усе тры аспэкты ў іх цеснай узаемасувязi памiж сабой. Пры такiм разглядзе дачыненьні палiтыкi са сваiм асяродзьдзем, асаблiва з «канстытуцыяй» гэтага асяродзьдзя, выяўлюцца зусiм па-iншаму, чымся ў традыцыйным дасьледаваньні палiтыкi. Iнакш кажучы, размова iдзе аб канцэптуалiзацыi актуальнай для ўсяго грамадзтва сыстэмнай мадэлi асяродзьдзя, дзе асноўнай тэмай павiнны стаць эканамiчныя, сацыяльнаструктурныя і iдэалягічныя фактары, а таксама мэханiзмы, якiя падтрымлiваюць адзiнства асобных субсыстэмаў.

Для ажыцьцяўленьня гэтага заданьня канцэпцыя «Policy science» паслугоўваецца распрацаванай тэорыяй сыстэмаў і сацыяльнай кiбэрнэтыкай схемай апісаньня, дзе адрозьніваюцца тры пад(суб)сыстэмы любога грамадзтва: палiтычна-адмiнiстрацыйная, эканамiчная і сацыякультурная сыстэма (Оffе 1973, S. 213).

Памiж гэтымi трыма аналiтычна рознымi падсыстэмамi адбываюцца разнастайныя і складаныя адносiны абмену, якiя сыстэматычна можна абагульнiць наступным чынам: дарма што палiтычна-адмiнiстрацыйная сыстэма спрабуе шляхам дасягненьня эканамiчна-палiтычнага рэгуляваньня і сацыяльна-палiтычнага забесьпячэньня штодзённага жыцьця стварыць эканамiчна дзейсную і сацыяльна арыентаваную канструкцыю ўнівэрсальнага грамадзтва, пры гэтым яна ўсё ж будзе структурна залежнай ад бесьперапыннага паступленьня фiнансавых сродкаў (падаткавая дзяржава) з эканамiчнай сыстэмы і пастаяннай падтрымкi/ухваленьня (масавай ляяльнасьці) тых, хто падпарадкаваны яе ўладзе ў сацыякультурнай сфэры. Пры гэтым па сутнасьці ня трэба спэцыяльна згадваць, што «вытворчасьць» фiскальных рэсурсаў і масавая ляяльнасьць залежаць ад таго, наколькi пасьпяхова функцыянуе працэс абмену таварамi, паслугамi і працай памiж эканамiчнай і сацыяльна-культурнай сыстэмамi — што, у сваю чаргу, цесна зьвязана са здольнасьцю палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы да эканамiчнага рэгуляваньня і сацыяльнай iнтэграцыi.

Тут таксама без папярэдняга тэарэтычна-эмпiрычнага тлумачэньня канчаткова ўводзiцца панятак палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы як цэнтру кiраваньня грамадзтвам, дзеля чаго гэты падыход у дадзеным пункце не выходзiць за рамкi традыцыi, зьвязанай з мадэльлю тэорыi ўплыву. Праўда, iнакш, чымся ў гэнай мадэлi, паддаецца дыфэрэнцыяванаму аналiзу нутраная структура палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы і яе здольнасьць да выкананьня сваiх стваральных заданьняў. Апрача таго, падыход пераадольвае ўласьцівую тэорыі дзейнасьці тэндэнцыю iнтэрпрэтаваць дзяржаўную дзейнасьць выключна як вынiк супольных дзеяньняў і супрацьдзеяньняў уладавых групаў, якiя змагаюцца за ўплыў на дзяржаўны апарат. Дзяржаўная палiтыка ёсьць вынiкам аб’ектыўных, не-наўмысных, тых, што ажыцьцяўляюцца за сьпінай, па той бок сьвядомай дзейнасьці, функцыянальных узаемасувязяў памiж iндывiдамi і сацыяльнымi групамi, якiя ствараюцца палiтычнай, эканамiчнай і сацыякультурнай сыстэмамi.

«Асяродзьдзе» палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы, якое складаецца з эканамiчнай і сацыякультурнай сыстэмаў, апiсваецца як складанае, дынамiчнае, схiльнае да крызысаў індустрыйнае грамадзтва альбо «турбулентнае поле». Яно характарызуецца:

«высокiм і ўвесь час узрастаючым узроўнем працы, функцыянальнай і структурнай дыфэрэнцыяцыi, а таксама вельмi высокiм і ўсё больш узрастаючым узроўнем функцыянальнай узаемазалежнасьці памiж дыфэрэнцыяванымi падсыстэмамi. Адначасна гэтыя падсыстэмы не зьяўляюцца стабiльнымi ў сацыяэканамiчным асяродзьдзi, яны знаходзяцца ў працэсе iмклiвых зьменаў, выклiканых у першую чаргу ўласна дынамiкай эканамiчнага і навукова-тэхналягічнага разьвіцьця. Пры высокiм узроўнi ўзаемазалежнасьці падсыстэмаў такiя дынамiчныя працэсы павiнны прыводзiць да iмклiвых, цяжка ўлоўных, ледзьве фiксаваных камулятыўных зьменаў усёй сыстэмы, у вынiку якiх зьнікае гарантыя таго, што ўдасца пазьбегчы разбуральных для сыстэмы крызысаў (Scharpf 1974, S. 6 f).

Экскурс у канцэпцыю «індустрыйнага грамадзтва»

Канцэпцыя «індустрыйнага грамадзтва» падводзiць нас да базысу тэорыi «Policy science» — тэорыі грамадзтва. З індустрыйным грамадзтвам асацыюецца наўперад такi абсалютна трывiяльны факт, што жыцьцё ў сучасных грамадзтвах у значнай ступенi вызначаецца індустрыйнай вытворчасьцю. Да таго ж сама канцэпцыя выстаўляе ўсеабсяжную прэтэнзію (Аron 1964, Dahrendorf 1959): iндустрыялiзацыя ёсьць той унівэрсальнай тэндэнцыяй, да якой iмкнуцца ўсе грамадзтвы сучаснасьці нягледзячы на ўсе свае асаблiвасьці, бо яна ў значнай ступенi вызначае структуру і дынамiку сацыяльных пераўтварэньняў і пануючых у палiтыцы ўзаемаадносiнаў. Паколькi, такiм чынам, неспэцыфічна грамадзкiя тэхнiчныя фактары, прылады вытворчасьці абвешчаныя выходным пунктам і цэнтральнай рухальнай сiлай эпохi, выглядае, што разьвіцьцё грамадзтва рэгулюецца тэхнiчна-рацыянальнай дзелавой неабходнасьцю: у вынiку ўсе грамадзтвы — капiталiстычнае, сацыялiстычнае, слабаразьвітае — канвэргуюцца ў аднародны працоўны і жыцьцявы сьвет як з аднолькавымi структурнымi і арганiзацыйнымi прынцыпамi, так і з аднолькавай палiтычнай уладай (тэорыя канвэргенцыi).

Сацыяльным наступкам зьяўляюцца ўзрастаючы тэхнiчна-функцыянальны падзел працы і шматплянавая дыфэрэнцыяваная структура грамадзтва са шматлiкiмi рознымi прафэсiйнымi ролямi, якiя функцыянальна залежныя і татальна ўзаемазьвязаныя памiж сабой (Durkheim 1977). Нiводны з носьбiтаў пэўных прафэсiйных роляў ня мае сацыяльнай альбо палiтычнай улады над iншымi, усе падпарадкоўваюцца аб’ектыўнай неабходнасьці iндустрыйна-тэхнiчнай рацыянальнасьці. А калi ўзьнікаюць выпадкi нераўнавартага разьмеркаваньня выдаткаў і прыбыткаў у матэрыяльнай альбо сацыяльнай сфэры, то гэта вынiк гэтай рацыянальнасьці альбо дэфэктнай сыстэмы рэгуляваньня. Таксама ў сфэры беспасярэдняй вытворчасьці ня мае вырашальнага значэньня нi валоданьне сродкамi вытворчасьці, нi супярэчнасьць памiж найманай працай і капiталам. «Пануюць» толькi мэнэджэры (Burnham 1941), якiя каардынуюць і кантралююць працэс вытворчасьці і яе ўзнаўленьня, якi ажыцьцяўляецца па прынцыпе падзелу працы — але яны пануюць не дзеля спэцыфічных уласных iнтарэсаў, а як тэхнiчныя выканаўцы ролi аб’ектывiсцкага «безiнтарэсоўнага» працэсу iндустрыялiзацыi, якi дзейнiчае на карысьць усiм.

На iдэалягічным узроўнi ўзрастае значэньне і колькасьць установаў рацыянальнага мысьленьня «навукова-тэхнiчнага тыпу» (Кlages 1973). Усё большае значэньне набываюць такiя вартасьці, як «дзелавiтасьць» і «дзейснасьць». Павялiчваецца вартасьць iнструмэнтальных прыкладных ведаў як элемэнту сацыяльных ролевых перадумоваў і як дэтэрмiнанты «мабiльнасьці». Плянаваньне і арганiзацыя робяцца ключавымi катэгорыямi ў эканамiчнай, сацыяльнай і палiтычнай сфэры.

Сыстэма палiтычнай улады таксама падпарадкоўваецца гэтым тэхнiчна-дзелавым варункам: індустрыйнае грамадзтва са сваiмi здыфэрэнцыяванымi ў адпаведнасьці зь яго ўласнай рацыянальнасьцю асобнымi сфэрамi дазнае праблемы збояў і непаладак, што ўзьнікаюць з прычыны недастатковай каардынацыi падсыстэмаў альбо дзякуючы выканаўцам роляў, якiя ўздымаюць iнтэграцыйныя праблемы, бо ня могуць болей даць рады з сваімі шматлiкiмі і разнастайнымі абавязкамi. Ведама, iснуюць такiя генэратыўныя мэханiзмы рэгуляваньня, як грошы, права і ідэалёгiя, якiя гарантуюць пэўны мiнiмум камунiкацыi, каардынацыi і iнтэграцыi памiж падсыстэмамi. Урэшце дзяржаўная ўлада неабходная для таго, каб шляхам плянамернай апекі гарантаваць стабiльнасьць сыстэмы. Палiтычная ўлада згортваецца, такiм чынам, да выкананьня кiруючых і рэгулюючых функцыяў. Ад гэтага застаецца малы крок да сьцьвярджэньня, што палiтычная ўлада ёсьць функцыянальна неабходным, а значыць, і нязьменным для любога сучаснага грамадзтва атрыбутам (Hondrich 1973). Для Гелбрайта (Galbraith 1968) яна да таго ж цалкам самадастатковая і, такiм чынам, зьліваецца з усiмi iншымi кiруючымi і функцыянальнымi структурамi ў так званую тэхнаструктуру.

Гэтая канцэпцыя, а таксама пабудаваны на ёй падыход «Policy science», адмаўляецца ад веры ў магчымасьць самастабiлiзацыi рынкава-эканамiчнай сыстэмы, а магчымасьць стабiлiзацыi ўсёй сыстэмы зьвязвае з функцыянальнымi дасягненьнямi, якiя можа забясьпечыць палiтычна-адмiнiстрацыйная сыстэма свайму сацыяэканамiчнаму асяродзьдзю. Застаецца эмпiрычна адкрытым пытаньне: цi можа такая палiтыка ўзмацнiць дынамiку крызысных тэндэнцыяў індустрыйнага грамадзтва, не ўплываць на яе альбо яна ў стане iх аслабiць, кампэнсаваць альбо кантраляваць. Адказ на гэтае пытаньне залежыць у асноўным ад нутраной структуры палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы альбо ад спэцыфiчных фiнансавых, пэрсанальных, iнфармацыйных, арганiзатарскiх і асабовых перадумоваў для «актыўнай» палiтыкi: (1) цi характарызуецца яна высокай ступеньню аўтаномii ад любых асабiстых iнтарэсаў у сацыяэканамiчным абсягу; (2) цi вядзецца яна ў адпаведнасьці з рэальнымi ўзаемасувязямi ўсiх без вынятку эканамiчных і грамадзкiх праблемных пазыцыяў і (3) урэшце, цi можа яна плянавацца на доўгi час, каб забясьпечыць дзейсны рэгулюючы эфэкт.

Насуперак скептычным меркаваньням, згодна зь якiмi такая актыўная, усеабсяжная і заплянаваная на доўгi тэрмiн палiтыка была б немагчымай ужо з той прычыны, што яна павiнна скончыцца беспасьпяхова беспасярэдне ад вонкавых абмежаваньняў капiталiстычнай структуры эканомiкi альбо ў вынiку недастатковага базысу паўнамоцтваў (Оffe 1972), падыход «Policy science» настойвае на прынцыповай магчымасьці палiтычнага рэгуляваньня: дзяржава пры дапамозе палiтычных захадаў можа прапанаваць прадпрымальнiкам выгадныя стымулы:

«Акурат таму, што эканамiчныя рашэньні пры капiталiзьме арыентуюцца (хоць і не выключна, але пераважна) на чаканы прыбытак, павiнна iснаваць магчымасьць прынцыповага рэгуляваньня шляхам палiтычнага ўплыву на ўмовы атрыманьня прыбыткаў» (Scharpf 1974, S. 17).

Прававая праблематыка можа быць высьветленая шляхам арганiзацыi палiтычнай дыскусii ўсiх зацікаўленых. Узьнікаюць прынцыповыя сумневы, «цi ўжо просты факт прынцыпова абмежаванай магчымасьці выбару можа выключыць магчымасьць рацыянальна-дыскусiйнай легітымацыі. Значна больш угрунтаваным здаецца меркаваньне, што нарматыўная і эмпiрычная складанасьць сьвету і ў дыскусii над мараляй можа быць асэнсаваная толькi шляхам утварэньня субсыстэмы, у якой аргумэнтацыя павiнна канцэнтравацца на абраных мэтавых устаноўках і абмежаваных фрагмэнтах сапраўднасьці, а адпаведнае «асяродзьдзе» свайго аргумэнтацыйнага поля разглядацца прынамсi як папярэдняя дадзенасьць. Ведама, кажную асобную з гэтых дадзенасьцяў з гледзішча аргумэнтацыі ды стратэгiі і тактыкі ў прынцыпе можна паставiць пад сумнеў, але гэтага нельга зрабiць з усiмi дадзенасьцямi, так што абмеркаваньне вонкавых абмежаваньняў адназначна павiнна належаць таксама і да маральнай дыскусii па палiтычных пытаньнях. Калi гэта так, тады ўва ўсялякiм разе адразу нельга ўбачыць, чаму абмеркаваньне эканамiчных праблемаў — напрыклад, рызыкi ўцечкi капiталу або пагрозы беспрацоўя — у капiталiстычных умовах павiнна пахаваць законную сiлу палiтычнай дыскусii. Усемагутнасьць дзеючых асобаў нi ў якiм разе ня ёсьць неабходнай перадумовай маральна-дыскусiйнай легітымацыі (тамсама, S. 23).

У гэтай спрэчцы аб тэорыi позьняга капiталiзму яшчэ раз выяўляецца сацыяльна- і эканамiчна-тэарэтычны фундамэнт падыходу «Policy science» і ўплыў на яго канцэпцыi індустрыйнага грамадзтва: узьдзеяньне дзяржавы на грамадзтва ўспрымаецца як тэхнiчная праблема; вытворчасьць і рэпрадукцыя грамадзтва (абсяг эканомiкi) у адпаведнасьці з эканамiчнай тэорыяй палiтыкi разглядаецца як аб’ектыўны працэс, як функцыянальная ўзаемасувязь iндывiдаў альбо прадпрымальнiкаў, што iмкнуцца да максымальнага прыбытку. Такi падрабязны аналiз — супольная рыса як нэаклясычнай, так і кейнсiянскай эканамiчнай тэорыi — магчымы толькi таму, што ўлада распарадчыкаў прыватнай уласнасьці на сродкi вытворчасьці, цi то найманых мэнэджэраў, цi то самiх уласьнікаў капiталу, вельмi нязначная — адсюль вынiкае, што прыватнае кантраляваньне працэсу рэпрадукцыі грамадзтва ўжо выключаецца з тэорыi, а макраэканамiчная ўзаемасувязь кан'юнктуры і крызысу ды зьвязаныя зь iмi клясавыя рухi і канфлiкты не ўважаюцца болей за праблемы. Лiчыцца, што дзяржава абсалютна «па-кейнсiянску» кантралюе макраэканамiчныя мэханiзмы, і клясавыя канфлiкты зьяўляюцца толькi ў форме канфлiктаў iнтарэсаў у палiтычнай сыстэме (Blanke u.a. 1975, S. 357). Рынак і прынцыпы арыентацыi на прыбытак выдзяляюцца з капiталiстычных вытворчых адносiнаў і iнтэрпрэтуюцца як функцыяналiсцкi iнструмэнт.

Адпаведна з гэтым далейшы iнтарэс засяроджваецца на магчымым полi дзеяньняў палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы, а таксама на ўнутрыструктурных перадумовах для ажыцьцяўленьня актыўнай палiтыкi: абмежаваньні актыўнай палiтыкi могуць быць фармальна-палiтычнымi (канстытуцыйныя паўнамоцтвы), фармальна-эканамiчнымi (правапарадак і эканамiчнае заканадаўства), матэрыяльна-палiтычнымi (залежнасьць ад канкрэтных абставiнаў і структурныя перашкоды доўгатэрмiноваму плянаваньню) і матэрыяльна-эканамiчнымi («уцiск рэалiяў» эканомiкi і наяўныя сродкi) (Маyntz / Schаrpf 1973). У межах гэтых ужо прынятых абмежаваньняў дзеяньняў шляхам нутраных структурных пераўтварэньняў палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы на працяглую пэрспэктыву (часавы вымер) можна ўстанавiць шырокую збалянсаванасьць iнтарэсаў (прадметны вымер), накiраваных супраць арганiзаванага супрацiву (сацыяльны вымер), а таксама салiдарнасьць, легітымнасьць і стабiльнасьць. Яны абапiраюцца на:

— рацыяналiзацыю iнфармацыйных і аналiтычных здольнасьцяў, а таксама на каардынацыю дзеяньняў пры палiтычнай вытворчасьці ў асобных мiнiстэрствах і памiж рознымi мiнiстэрствамi;

— павышэньне эфэктыўнасьці працэсу прыняцьця рашэньняў, iх выкананьня і кантролю за iх вынiкамi;

— актывiзацыю разнастайных грамадзянскiх iнтарэсаў;

— iнкарпарацыю функцыянальна важных iнтарэсаў у фармуляваньне і ажыцьцяўленьне спэцыяльных палiтык (тэарэма нэакарпаратызму).

«Калi выкарыстаць дасьледаваньні, прысьвечаныя розным аспэктам працэсу «Policy» і спробам iх спалучэньня, у вынiку мы атрымаем элемэнты дыфэрэнцыяваных аналiтычных рамак для вывучэньня «Policy», пры дапамозе якiх можна ахапiць увесь працэс так, каб пры гэтым не засталiся неасьветленымi яго асобныя фазы альбо аспэкты. Але гэта зусiм не азначае, што мы ўжо валодаем распрацаванай эмпiрычнай тэорыяй асэнсаваньня праблемаў у грамадзтве выходзячы з палiтычна-адмiнiстрацыйнай сыстэмы, з тэорыi палiтычнага кiраваньня» (Mayntz 1982, S. 77).

Аднак цi можа гэтая тэорыя кiраваньня палiтыкай быць сфармуляваная ў тым выпадку, калi пэрспэктыва тэорыі грамадзтва захоўвае свой тэхнiчна-прадметны характар? Такое пытаньне было пастаўленае ў сярэдзiне 70-х гадоў, г.зн. тады, калi крытыкi, якiя сымпатызавалi гэтай тэорыi, патрабавалi, каб ацэнка поля дзейнасьці актыўнай палiтычнай сыстэмы (фундамэнтальнае пытаньне палiтычнай аўтаномii) выходзiла з аналiзу грамадзтва і наяўных у iм абмежаваньняў згодна з падыходам «Policy science», пашыранага з дапамогай аднаго з варыянтаў палiтэканомii, якi прынцыпова не адмаўляе магчымасьць дзейснага кiраваньня эканамiчнымi працэсамi. Такое расшырэньне тэорыi мела сваёй мэтай найперш прывесьці выходны пункт рэформы палiтычнай сыстэмы ў тэарэтычную адпаведнасьць са зьмененымi ўмовамi працэсу грамадзкай вытворчасьці, быццам зь якiх у першую чаргу вынiкаюць праблемы, што патрабуюць вырашэньня. Гэтыя зьмены зьяўляюцца ў значнай ступенi невыпадковымi, яны знаходзяцца ў сыстэматычнай узаемасувязi з тым, як грамадзтва арганiзуе вызначэньне, вытворчасьць і разьмеркаваньне сваiх патрэбаў. Толькi такога кшталту тэарэтычная пэрспэктыва, якая выходзiць з шматгранна пераломленых адносiнаў памiж дзяржавай і эканомiкай, надае актыўнай палiтычнай сыстэме пэўную ступень аўтаномii, але патрабуе рэалiстычна ацэньваць стратэгiю рэформаў і iх ажыцьцяўляльнасьць (Blankenburg / Schmid / Treiber 1974, S. 47).

Ведама, пад палiтэканамiчным аналiзам можна разумець усё тое, што можа адпавядаць яго прэтэнзіі ня меней моднага характару, чымся ў аналiзе палiтыкі і грамадзтва, прынятым у тэорыі сыстэмаў. А тое, што палiтычна-эканамiчнае дасьледаваньне плянаваньня, г.зн. дасьледаваньне дзяржавы, можа таксама загрузнуць у структурных абмежаваньнях падыходу тэорыi ўзаемазалежнасьці, дэманструе канцэпцыя «капiталiстычнай дзяржавы», да якой мы цяпер зьвернемся.

Канцэпцыя «капiталiстычнай дзяржавы»

Канцэптуальна гэтая тэорыя застаецца ў рамках мадэлi тэорыі ўзаемазалежнасьці, бо яна прымае «дзьвюхсыстэмнасьць» позьнекапiталiстычнага грамадзтва і гэтым самым дапушчае, што «дзяржава (функцыянальна: палiтыка) і, у прыватнасьці, эканомiка ня толькi функцыянальна, але і структурна ды iнстытуцыйна могуць разглядацца як асобныя сацыяльныя сфэры» (Ronge 1979, S.18). Адрозьненьне ад падыходу «Policy science» палягае ў тым, што тут больш сур’ёзна тэарэтычна разглядаецца капiталiстычны спосаб аграмаджваньня: эканомiка і палiтыка зьвязваюцца памiж сабой не па спосабе тэхнiчна-прадметнага функцыянаваньня, а па адпаведнай структураванасьці, вызначанай капiталiстычным мэханiзмам аграмаджваньня: як «капiталiстычная эканомiка», якая ўзнаўляе сябе паводле лёгiкі своекарысьлівых капiталiстычных iнтарэсаў і абапёртых на iх структураў улады, сутыкненьняў iнтарэсаў ды канфлiктаў і як «капiталiстычная дзяржава», якая мусiць сваёй канкрэтнай палiтыкай забясьпечыць кантынуальнасьць гэтага працэсу аграмаджваньня, улучна зь яго сацыяльнымі мэханiзмамі (Оffe 1975, Оffe / Ronge 1976). Такі падыход засяроджаны на структуры разгортваньня палiтыкі і тэарэтычна-мэтадычных перадумовах яе пэрспэктываў з гледзішча тэорыі дзяржавы. Гэта павiнна прывесьці да адпаведнай канцэпцыi капiталiстычнай дзяржавы, паколькі яна робiць спробу аднабакова разьвіць «палiтычна» і «эканамiчна» арыентаваныя дасьледчыя падыходы. З аднаго боку, было б яўна бессэнсоўна пры дасьледаваньні канкрэтнай палiтыкi (policies) выходзiць з уяўленьня пра дзяржаву, цалкам аўтаномную ў сваiх мэтах і дзеяньнях, з другога боку, нельга забывацца, «што дынамiка сацыяльна-эканамiчных тэндэнцыяў разьвіцьця грамадзкiх фармацыяў можа быць выяўлена толькi пры ўмове, што існуе набор дзяржаўных арганiзацыйных сродкаў, якiмi могуць паслугавацца прадстаўнікі вытворчасьці/назапашваньня» (Offe 1975, S. 23).

Такiм чынам, кажная спроба ўгрунтаваць зьмест дзяржаўнай дзейнасьці зьбегам абставiнаў і пазадзяржаўнымi iнтарэсамi немiнуча прыводзiць у тэорыi да заганнага кола, бо грамадзкія iнтарэсы ўвогуле могуць спраўджвацца толькi вызначаным функцыянальным мэханiзмам палiтычнай сыстэмы шляхам. Згодна з гэтым, трэба рэканструяваць «узаемавытворчасьць формы і зьместу сродкаў арганiзацыi і матэрыяльных працэсаў (тамсама, S.11).

У межах капiталiстычнай вытворчасьці і яе ўзнаўленьня (капiталiстычная дзяржава вызначае iндывiдаў як уладальнiкаў тавараў, а iх узаемадачыненьні як абмен, паколькi яна «шляхам вылучэньня «недзяржаўнай» сфэры вытворчасьці і ўзнаўленьня надзяляе яе спэцыфічнымi дзяржаўнымi арганiзацыйнымi сродкамi, у прыватнасьці, свабодай (асацыяцыяў), якiя ствараюць перадумовы для выяўленьня рэальна недзяржаўных эканамiчных заканамернасьцяў». Але гэтыя распрацаваныя і падтрыманыя дзяржавай «Кірункі разьвіцьця грамадзтва» зьяўляюцца толькi фармальным вызначэньнем грамадзкiх працэсаў, «простай формай» грамадзкага руху, «якая паводле сваёй структуры не прызначаная і непрыдатная для дасягненьня існасных мэтаў і станаў (тамсама, S.10 ff). Такога тыпу дзейнасьць дзяржавы, «адцягненая ад мэтаў» і нэўтральная ў дачыненьні канкрэтных грамадзкiх iнтарэсаў, «узьнікае выключна з зацiкаўленасьці дзяржаўнай улады ў несупярэчлівым і бесьперапынным самазахаваньні і самасьцьвярджэньні» (S.17). Матывам дзяржаўнай дзейнасьці ёсьць такiм чынам «зацiкаўленасьць дзяржавы ў самой сабе», г.зн. у адзiнстве і сумяшчальнасьці сыстэмы правiлаў, што рэглямэнтуюць арганiзацыйныя формы і сродкi грамадзкага жыцьця як такога.

Гэтая ў найвышэйшай ступенi абстрактная, пазбаўленая якога-кольвечы зьмястоўнага вызначэньня зацікаўленасьць дзяржавы ў самой сабе асабліва відавочная тады, калi праблемы, што ўзьніклi ў вынiку анархiчнага працэсу адзяржаўлiваньня, пачынаюць пагражаць адзiнству дзяржавы і непарушнасьці сыстэмы дзяржаўных арганiзацыйных сродкаў, а таксама яе парадкуючай функцыi.

«Дзяржава, праводзячы адпаведную палiтыку, не сама вызначае вiд, час правядзеньня і аб’ём сваiх прававых і палiтычных iнавацыяў, матываваных зацiкаўленасьцю ў самазахаваньні, — штуршкi да такой рэарганiзацыi выклiкаюцца надзвычай няроўна разьмеркаваным дэзарганізацыйным патэнцыялам клясаў і групаў» (Оffе 1975, S.17).

Гэта зусiм не азначае, што «штуршок» і «рэакцыя» маюць быць існасна тоеснымi. Наадварот: не iснуе аднавымернай прычыннай сувязi, намеры і крытэры посьпеху палітыкі абсалютна не вырашаюць праблемаў катэгорыяў грамадзкiх iнтарэсаў; такія існасна скiраваныя на грамадзтва ўзьдзеяньні зьяўляюцца ў асноўным пабочным вынiкам распрацоўкi праблемаў ўнутрыдзяржаўнай кансыстэнцыі. Таму вытворчасьць сродкаў арганiзацыі дзяржавы не рэгулюецца «пануючымi iнтарэсамi»; палiтычная ўлада яе носьбітаў хутчэй толькi нэгатыўна палягае ў дэзарганiзацыi сыстэмы гэтых арганiзацыйных сродкаў, пры тым што і тут гутарка iдзе толькi аб «пабочным вынiку перасьледаваньня прыватных iнтарэсаў». Дасьледаваньне палiтыкі мусiць iсьці з гэтай прычыны «дуалiстычным шляхам тлумачэньня палiтычных падзеяў». Па-першае, яны маюць быць iдэнтыфiкаваныя з пункту гледжаньня сацыяльна-эканамiчнага разьвіцьця пэўных працэсаў дэзарганiзацыі. Тады мае быць высьветлена, якая «дзяржаўна-арганiзацыйная нутраная структура», якая «iнстытуцыялiзаваная мэтодыка» рэгулюе тэматызацыю палiтычных праблемаў і дзяржаўныя стратэгii рэарганiзацыі:

«Паколькi, з аднаго боку, гэта залежыць ад канкрэтнай iнстытуцыялiзаванай мэтодыкi правядзеньня палiтыкi, якой катэгорыi сацыяльных і эканамiчных працэсаў уяўляюцца як учыненьне шкоды яе стабiльнасьці і функцыi рэгуляцыi; з другога боку, гэта залежыць ад канкрэтных дэструкцыйных тэндэнцыяў, паводле чыіх правiлаў палiтычная сыстэма арганiзуе iх апрацоўку» (тамсама, S. 19).

З мэтай удакладненьня гэтых дзяржаўна-тэарэтычных пэрспэктываў дасьледаваньня палiтыкі на базе аналiзу тэндэнцыяў разьвіцьця позьнекапiталiстычнага грамадзтва і яго структурных прыкметаў была распрацаваная мадэль капiталiстычнай дзяржавы. Што ж разумець пад позьнім капiталiзмам?

Экскурс у панятак «позьні капiталiзм»

Для вялiкай групы марксiсцка арыентаваных грамадазнаўцаў разьвіцьцё капiталiстычнага спосабу вытворчасьці падзяляецца на розныя фазы, якiя няўхiльна зьмяняюць адна адну: раньні, сталы (канкурэнтны) і позьні альбо манапалiстычны капiталiзм, пры гэтым выточным пунктам служыць падзел дзяржава/грамадзтва і палiтыка/эканомiка. Раньняму капiталiзму адпавядае мэркантылiсцкая палiтыка дзяржавы або такая эканамiчная палiтыка, якая шляхам iнтэнсiўнага ўмяшаньня ў гаспадарчае жыцьцё ўсебакова спрыяе фармаваньню капiталiстычнга спосабу вытворчасьці. Падчас сталага альбо канкурэнтнага капiталiзму (ад канца XVII да апошняй трэцi XIX стагодзьдзя), калi капiталiзм дасягнуў поўнага росквiту, функцыя дзяржавы абмяжоўвалася прадухiленьнем засталых перашкодаў дзеяньню капiталiстычнай канкурэнцыi і забесьпячэньнем унівэрсальных грамадзкiх перадумоваў вытворчасьці, не мяшаючыся беспасярэдне ў працэс вытворчасьці і яе ўзнаўленьня (лібэральная «аморфная дзяржава»). І нарэшце падчас позьняга альбо манапольнага капiталiзму дзяржаве ўсё больш iнтэнсiўна даводзіцца мяшацца ў эканамiчны працэс, бо ў вынiку працэсу канцэнтрацыi вытворчасьці эканомiка трацiць сваю здольнасьць на падставе iманэнтных яму заканамернасьцяў забясьпечваць назапашваньне капiталу надалей (Rosenbaum 1972).

Тым часам як для ўсiх «капiталiзмаў» застаюцца справядлівымі аснаватворныя структурныя прыкметы, законы разьвіцьця і супярэчнасьці гэтага спосабу вытворчасьці (прыватнае прысваеньне і распараджэньне прадукцыяй, створанай усім грамадзтвам), позьні капiталiзм адзначаецца пэўнымi новымi гiстарычнымi зьявамi, якiя неабходна тэарэтычна дапасаваць да канцэпцыi капiталiзму. Гэта, ведама, прывяло да таго, што з характарыстыкай гэтай эпохi сталi зьвязвацца разнастайныя, у цэлым супярэчлiвыя і неаднародныя комплексы значэньняў (Esser 1985). Дзеля гэтага, напрыклад, у Барана і Свiзi (Baran / Sweezy) а таксама ў распрацаванай у НДР тэорыi дзяржаўна-манапалiстычнага капiталiзму (Der Imperialismus der BRD 1972) манапольны капiталiзм вызначаецца тым, што манапалiстычныя канцэрны-гiганты — выкарыстоўваючы паўнату сваёй улады альбо дапамогу дзяржавы — як правiла, вызваляюцца ад узьдзеяньня закону вартасьці і пасьля гэтага могуць пазьбегчы крызысных тэндэнцыяў, структурна ўласьцівых капiталiзму (выпадак нормы прыбытку) за кошт уцісканьня правоў велізарнай часткі антыманапалiстычна настроенага грамадзтва. У адрозьненьне ад гэтага, Мандэль (Mandel 1972) падкрэсьлівае якасна новае значэньне «навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi» і (плянуючай) ролi дзяржавы.

Аналягічна, але значна шырэй разглядаюць гэтае пытаньне Офэ (1972) і Габэрмас (1973) — і акурат iх падыход ляжыць у аснове абмяркоўванай тут тэорыi дзяржавы. Яны лiчаць, што ўзаемадачыненьне эканомiкi і палiтыкi, а таксама праблематыка крызысаў прынцыпова зьмянiлiся (Esser 1975; Ebbighausen 1981). Таму ў працэсе разьвіцьця капiталiзму і як вынiк яго ўзрастаючай схiльнасьці да крызысаў дзяржаве немiнуча і незваротна надаюцца надзвычайныя паўнамоцтвы, якія выражаюцца ня толькi ў рэпрэсiўным умяшаньні, але і ў пэрманэнтных спробах эканамiчнага кiраваньня (сыстэмнай iнтэграцыi) і сацыяльнага забесьпячэньня штодзённага iснаваньня (сацыяльнай iнтэграцыі); апрача гэтага, у пару матэрыяльнай беднасьці палiтычна-iдэалягічная актыўнасьць выконвае важную функцыю сацыяльна-iнтэграцыйнага псэўдарашэньня праблемаў (ідэалёгiя ахвяры). Але з гэтага не вынiкае, што дагэтуль існуючая схільнасьць да крызысаў структурна-анархiчнага капiталiстычнага працэсу вытворчасьці і яе аднаўленьня — як сьцьвярджае Мандэль — выклікае цыклiчныя эканамiчныя крызысы. Усё часьцей эканамічныя крызысы спрабуюць пераадолець праз палітычныя захады — і тым самым ператвараюць іх у лятэнтны палiтычны зацяжны крызыс або на час запыняюць іх. Тады гэтыя палiтычныя крызысы праяўляюцца ў рамках палiтычнай сыстэмы як крызысы прававой і фiскальнай сыстэмы альбо рацыянальнасьці (падобна O’Connor 1973).

У такім выпадку капiталiстычная дзяржава стаецца ня толькі выключанай з «капiталiстычнай вытворчасьці», і матэрыяльна залежнай ад яе (нэгатыўнае вызначэньне структуры); адначасна яна дзеля зацікаўленасьці ў самой сабе вымушана ўсяляк забясьпечваць бесьперапыннасьць вытворчасьці і назапашваньня, г. зн. прадухiляць пагражаючыя рэсурсам эканамiчныя крызысы і вонкава захоўваць свой нэўтралiтэт, тым самым пазьбягаючы клясавага канфлiкту, якi зьніжае ляяльнасьць грамадзян (пазытыўнае вызначэньне функцыi).

Узаемадапаўняльнасьць памiж дзяржавай і дынамiкай капiталiстычнай эканомiкi грунтуецца на чатырох «арганiзацыйных перадумовах» альбо злучальных мэханiзмах (правiлах выбарнасьці):

— «свабода» як арганiзацыйны сродак, якi прывязвае абмен і кантрактную камунікацыю памiж суб’ектамi права выключна да iхнага прыватнага права на распараджэньне;

— «падаткавая дзяржава» як арганiзацыйны сродак, якi прывязвае матэрыяльную свабоду дзеяньняў дзяржавы да вынiкаў прыватнага абмену;

— «сацыяльна арыентаваная дзяржава» як арганiзацыйны сродак, што надае такі кірунак праграме дзеяньняў дзяржавы, які палягае ў забесьпячэньні вартасьцяў, якiя ня ўпісваюцца ў таварную форму, а таксама… ува ўнівэрсалізацыі таварнай формы, г.зн. у сталым забесьпячэньні магчымасьці абмену для кажнага ўладальнiка капiталу і працы;

— «дэмакратыя» як арганiзацыйны сродак, якi ставіць дзеяздольнасьць кажнай канкрэтнай галіны ўлады ў залежнасьць ад легітымацыі, якая дасягаецца праз рэгулярныя, усеагульныя і прадстаўнiчыя выбары» (Оffe 1975, S. 303).

Канкрэтная дзяржаўная палiтыка можа тады разумецца як «працэс дзейнасьці, дзякуючы якому носьбiты дзяржаўнай улады рэагуюць на няўстойлiвасьць і актуальную неспалучальнасьць гэтых чатырох арганiзацыйных перадумоваў сыстэмнай структуры капiталiстычнай дзяржавы. Дзяржаўная палiтыка … перасьледуе надзвычай абстрактны, пазбаўлены якога-любя зьмястоўнага вызначэньня «існасны інтарэс» дзяржавы ў самой сабе — у адзiнстве і спалучальнасьці сваіх арганiзацыйных сродкаў» (тамсама, S. 30 f).

Безумоўна, такая «адцягненая ад мэтаў iнтэграцыйная палiтыка» прывязаная да канкрэтных перадумоваў. Функцыянальная мэта палiтыкi капiталiстычнай дзяржавы — лiквiдацыя разнастайных перашкодаў для рынкавай камунікацыі памiж уладальнiкамi тавараў, г.зн. «палiтычнае ўмацаваньне таварнай формы» — ува ўсё большай ступені зьдзяйсьняецца толькi як пабочны вынiк неабходных у дадзены момант захадаў, якія стымулююцца пэўнымi грамадзкiмi і палiтычнымi iнтарэсамi і мусяць пераадольваць супраціў пэўных іншых інтарэсаў.

«Палiтычнае разьвіцьцё капiталiстычнай дзяржавы адзначаецца, так бы мовіць, дваякім крытэрам раўнавагi: паводле генэзысу палітыкі, то бок з увагі на палітыку як вынiк палiтычных дыскусiяў і барацьбы за ўладу, ейным крытэрам раўнавагi ёсьць адлюстраваньне пэўнай канфігурацыі арганiзаваных iнтарэсаў: паводле ейнай функцыi, то бок з увагі на палітыку як кіраваньне забесьпячэньнем працэсу жыцьця грамадзтва ўстойлiвай сыстэмай арганiзацыйных сродкаў, крытэрам раўнавагi палiтыкі ёсьць тое, што яна мусіць быць «пасьпяховай», г.зн. мусіць падтрымліваць праз наблiжэньне да дадатнага крытэру «iнтэграцыi» ўнівэрсальны абмен памiж адзінкамі вытворчасьці і тым самым спрыяць назапашваньню капiталу ў цэлым» (тамсама, S.78).

Такім чынам праводзіцца адрозьненьне памiж узроўнем канфліктаў iнтарэсаў (дэзарганiзацыя) — тут маюцца на ўвазе такiя грамадзкiя iнтарэсы, якiя ўзьнікаюць як ненаўмысны, але непазьбежны пабочны вынiк «аб’ектыўных праблемных сытуацыяў», і ўзроўнем кiраваньня (рэарганiзацыi), дзе наяўны набор арганiзацыйных сродкаў прадвызначае тэматызацыю палiтычных праблемаў. У адваротнасьць ад аднамернага «эканамiсцкага» інтэрпрэтацыйнага падыходу, арыентаванага на рэдукцыю iнтарэсаў, гэты падыход прэзэнтуе «двухполюсную структурную мадэль»:

«Простае абагульненьне пабочных вынікаў прыватнага і аўтаномнага ўчынку само зь сябе ніколі ня зможа растлумачыць, зь якой прычыны дзяржаўная палiтыка заапякоўваецца пэўным прадметам, робячы яго палiтычнай тэмай. І наадварот, таксама й палiтыка нiколi ня зможа вылучыць з самой сябе гэтых прадметаў свайго зацікаўленьня, не знаходзячы для гэтага падставаў у сацыяльна-эканамiчных працэсах, матэрыяльны ўплыў на фармаваньне якіх у капiталiстычным грамадзтве для яе збольшага мінімальны… Такім чынам, тэарэтычна мы мусім выходзiць з таго, што заўсёды, калi пэўная палiтычная праблема раптам стаецца прадметам дзяржаўнай дзейнасьці, эмпiрычна гэта тлумачыцца рухам і пабочнымi вынiкамi стратэгiяў праблематворных катэгорыяў iнтарэсаў, і адначасна — структурай дзяржаўных арганiзацыйных сродкаў і ўбудаваных у дзяржаўны апарат мэханiзмаў успрыняцьця» (тамсама, S.160 f).

Абумоўленая тэорыяй крызысаў своеасаблівасьць гэтага падыходу палягае ў тым, што на прыкладзе канкрэтных палітычных дзеяньняў можна паказаць, што грамадзкiя структуры і палiтычна-адмiнiстрацыйныя мэханiзмы пабудаваныя такiм чынам, што канкрэтныя iнтэграцыйныя стратэгii абавязкова церпяць правал — то бок, што «пануючыя тэарэтычныя канцэпцыі і практычныя спробы «больш актыўнага» палiтычнага разьвіцьця з увагі на магчымасьць iхнай палiтычнай рэалiзацыі» выклiкаюць сумнеў (тамсама, S. 49).

Крытыка

Аналiз палiтычнай сыстэмы ў рамках тэорыi ўзаемазалежнасьці — і ў гэтым палягае ягоная прагрэсіўнасьць у параўнаньні з канцэпцыяй тэорыі ўплыву — можа сыстэматычна ўздымаць праблему ўзаемаадносiнаў дзяржавы і грамадзтва і сфармуляваць агульныя палажэньні аб структурных межах «палiтызацыi» працэсаў, свомых усяму грамадзтву. Адылі пры занадта выяўна ўводзеным разрозьненьні грамадзкіх субсыстэмаў ён нiколi не даваў пасьлядоўнага тлумачэньня таго, на якіх гiстарычна абумоўленых грамадзкiх працэсах грунтуецца ўтварэньне субсыстэмаў гэткага кшталту. Тое, што ён вызначае як «сыстэму», уяўляецца беспасярэдне дадзеным. Хоць ён правільна заўважае, што падчас гiстарычнага працэсу ўтварылiся пэўныя формы грамадзкага падзелу працы, пэўныя сфэры ўзаемадзеяньня з узгляднай самастойнасьцю, але ён ня можа вызначыць матэрыяльную ўзаемазалежнасьць сыстэмы і субсыстэмы і, зноў жа, загадзя прыпушчае як дадзенае, што гэтыя сыстэмы «адасобленыя» адна ад адной, «вонкавыя» адна адной. Адсюль вынікае не падлягаючае далейшай праблематызацыі прыпушчэньне, што палiтычную сыстэму можна здэфініяваць як цэнтар кiраваньня ўсім грамадзтвам і прыпісаць палiтычнаму працэсу наяўнасьць хоць і мадыфiкаваных, але ўвогуле захаваных аўтаномных уласных законаў.

Аднак сьпярша трэба разгледзець матэрыяльны працэс вытворчасьці і яе ўзнаўленьня ў пэўнай гiстарычнай грамадзкай фармацыi і грамадзкiя ўзаемаадносiны iндывiдаў міжсобку. Адно на гэтым падмурку можна тэарэтычна вызначыць, чаму ўвогуле ў гэтым грамадзтве ўтварылася грамадзкая субсыстэма — палiтычная сыстэма (генэтычны вымер), якую канкрэтную гiстарычную форму набыло гэтае ўтварэньне (структурны вымер) і якiмi ёсьць ейныя функцыi што да ўсяго грамадзтва (функцыянальны вымер), дзе і чаму iснуюць функцыянальныя парушэньні і надломы гэтай сыстэмы. Замест гэтага матэрыяльны працэс узнаўленьня вытворчасьці, упiсаныя ў яго сацыяльныя структуры і палiтычна-сацыяльныя рухi згортваюцца тут да сацыяэканамiчнага асяродзьдзя альбо (параўн. Luhman 1971) наагул да абстрактнай сукупнасьці асяродзьдзя.

Канцэпцыя «капiталiстычнай дзяржавы», нягледзячы на значны прагрэс, таксама застаецца пад уладай гэтага абмежаваньня: прагрэс тэорыі дзяржавы, які выходзіць за рамкі падыходу «policy science», палягае ў тым, што тут ня толькi падкрэсьліваецца значэньне нутраных структураў палiтычнай сыстэмы і ўзглядна самастойнай дынамiкі палiтычных працэсаў і на гэтай аснове робяцца важкія ўнёскі ў тлумачэньне спосабу функцыянаваньня дзяржавы ў разьвітых капiталiстычных грамадзтвах, але таксама ў рамках тэорыi крызысаў паказваецца, што ёсьць грамадзкiя структуры і адмiнiстрацыйныя мэханiзмы, якiя мусова прыводзяць да крышу дзяржаўнай палiтыкi. Далей, гэты падыход здольны пераканаўчым чынам зьняпраўдзіць няўклюдныя як «правыя», так і «левыя» падыходы, зьвязаныя з рэдукцыяй інтарэсаў. Зь іншага боку, пры «этатысцкай пэрспэктыве» стаецца вiдавочным сыстэмна-тэарэтычны «bias» (перадсуд): дзяржава і тут выступае як суб’ект — зацікаўлены ў самім сабе, то бок ува ўласнай волі і спэцыфічных уласных iнтарэсах. Напачатку і тут слушна сьцьвярджаецца, што цэнтральным элемэнтам буржуазнага аграмаджаньня ёсьць палiтычны апарат улады, існаваньне якога фармальна аддзеленае ад пануючай клясы. З гэтага вынiкае, што буржуазiя не наўпрост кантралюе «сваю» дзяржаву, а дзяржаўныя апараты беспасярэдне кiруюцца групай прафэсiйных дзяржаўных агентаў, якім свомыя ўласныя матывы і структуры iнтарэсаў. Гэта важная ўмова таго, што накiраваны на захаваньне буржуазнай улады супольны клясавы iнтарэс, нягледзячы на індывідуальную капiталiстычную канкурэнцыю, наагул можа спраўдзіцца ў палiтычным працэсе, і што ўцісканыя клясы палітычна-ідэалягічна могуць быць iнтэграваныя ў iснуючы кантэкст сыстэмы ўлады. Адылі зацікаўленасьць дзяржавы ў самой сябе ня трэба прыпiсваць нейкаму абстрактнаму суб’екту, сацыяльную матывацыю гэтага можна знайсьці ў клясавых структурах капiталiстычнага грамадзтва. Але вырашальнае значэньне мае тое, што гэткі важны элемэнт ажыцьцяўленьня ўлады не ўзьнікае сам зь сябе, а мусіць, адпаведна, матэрыялiзавацца са спэцыфічных клясавых узаемаадносiнаў. Пры гэтым не надаецца належнай увагі той акалiчнасьці, што ў грамадзтве адначасна ўзьнікаюць шматлiкiя супярэчныя адна адной аб’ектыўныя праблемныя сытуацыi, што дзяржава мусіць рабіць нейкі выбар альбо аддаваць перавагу пэўным рэчам (з iнфляцыяй ці беспрацоўем яна змагаецца ў першую чаргу) і што вызначэньне і стратэгiчная апрацоўка заданьняў адбываецца ў сілавым полі канфлiктуючых грамадзкiх iнтарэсаў і розных палiтычных арганiзацыйных патэнцыялаў клясаў, групаў усярэдзіне клясаў і г.д. І ад актуальнага раскладу сілаў клясаў і iхнага стаўленьня да дзяржаўнага апарату залежыць, бадай, якiм зьместам будуць вызначацца «інтарэсы дзяржавы». Тэматызацыю і распрацоўку палiтыкi трэба разумець, такім чынам, як дзьвюхступенны працэс арганiзацыі і дэзарганiзацыі грамадзкіх інтарэсаў.

Наапошку крытычнае слова аб тэорыi позьняга капiталiзму. Нягледзячы на мноства дэталёвых і аналiтычна плённых апiсаньняў «капiталiзму ўсеагульнага дабрабыту», зробленых у часе паміж другой сусьветнай вайной і прыкладна пачаткам 70-х гадоў, гэтая тэорыя ёсьць праблематычнай ня толькi з прычыны браку аналітычнай выбіральнасьці і рознага ўжываньня панятку «позьні капiталiзм». З аднаго боку, азначэньне «позьні» наводзіць на думку, што капiталiстычны спосаб вытворчасьці даўно пераступіў свой апагей і цяпер перажывае свой (апошні?) пэрыяд заняпаду. Зь іншага боку, гэты заняпад прадстаўляецца як непазьбежны лягічны вынік саміх iманэнтных заканамернасьцяў гэтага спосабу вытворчасьці. Праўда, гэткi гегельянска-эвалюцыянiсцкi пункт погляду супярэчыць фундамэнтальнаму марксiсцкаму тэзысу аб тым, што гiсторыя — гэта гiсторыя клясавых змаганьняў, якія хоць і адбываюцца ў спэцыфічна гiстарычных матэрыяльных рамкавых умовах, але ў сваёй сутнасьці прынцыпова адкрытыя. Але супраць яго можна прывесьці і важныя эмпiрычныя пярэчаньні: так званая мiкраэлектронная рэвалюцыя, якая цяпер адбываецца, зьвязанае зь ёй абвастрэньне канкурэнтнай барацьбы памiж капiталiстычнымi мэтраполiямi за вядучыя пазыцыi на сусьветным рынку, заўважнае паўсюль аслабленьне ці перабудова сацыяльнай дзяржавы і апякунчай дзейнасьці дзяржавы, глыбокiя зьмены ў клясавай структуры і клясавых рухах, якія аднолькава закранаюць буйную і дробную буржуазiю, а таксама рабочую клясу, дазваляюць меркаваць, што цяпер капiталiзм ува ўсiм сьвеце знаходзiцца ў гiстарычнай фазе пераструктурызацыі, для спасьціжэньня якой непрыдатныя паняткі накшталт «позьняга» альбо «манапалiстычнага» капіталізму.

Матэрыялiстычныя падыходы: дзяржава як iнтэгральны складнік рэпрадукцыi ўсяго грамадзтва

Матэрыялiстычны аналiз дзяржавы, пабудаваны на аснове распрацаванай Карлам Марксам «Крытыкi палiтычнай эканомii», знаходзiцца — калі ня ўлічваць канцэпцыі капiталiстычнай дзяржавы, бо яе сувязi і супярэчнасьці з матэрыялiстычным падыходам больш складаныя — у сьвядомай апазыцыi да кагадзе разгледжаных падыходаў. Апошнім закідаюць, што яны выкарыстоўваюць агiстарычныя мэтады, то бок, што яны сыстэматычна затушоўваюць узаемасувязь памiж iнстытуцыялiзацыяй палiтычнай улады і эканамiчна-сацыяльнай структурай грамадзтва. З марксiсцкай пэрспэктывы тое, што мы сёньня называем «дзяржавай», ёсьць прадуктам буржуазна-капiталiстычнай грамадзкай фармацыi і таму, паводле сваёй структуры і спосабу функцыянаваньня, чымсьці цалкам інакшым ад формаў палiтычнай улады мінулых некапiталiстычных альбо магчымых пасьлякапiталiстычных грамадзкiх фармацыяў. З гэтага вынікае патрабаваньне займацца аналiзам дзяржавы толькi як аналiзам усяго грамадзтва. Маўляў, у гiстарычнай грамадзкай фармацыі, якую можна апісаць як пэўную розумасяжную сукупнасьць эканамiчных, сацыяльных, палiтычных і iдэалягічных структураў, цэлае абумоўлівае свае асобныя часткi гэтаксама, як часткі абумоўліваюць цэлае. Спэцыфічная форма і спосаб функцыянаваньня інтэгральнага аспэкту гэтай грамадзкай сукупнасьці, напрыклад, палiтычнай улады, паддаецца тлумачэньню толькi праз структуру і дынамiку разьвіцьця рэпрадукцыi ўсяго грамадзтва.

Адылі гэты гiстарычна-генэтычны і функцыянальна-структурны (Blanke 1973) аналiз суадносiнаў палiтыкi і эканомікі ў капiталiзьме ўчастых лучаў у аблуду — а наймя ад другога (сацыялiстычнага) паўз трэцi (камунiстычны) iнтэрнацыянал да «дэбатаў аб дзяржаўнай традыцыі» ў ФРН напачатку 70-х гадоў, — бо выходзіў з структурнай iдэнтычнасьці капiталiстычных грамадзкiх фармацыяў, якая трывае ўсе гiстарычныя пэрыяды. Толькi дзякуючы паўторнаму адкрыцьцю твораў Грамшы (1971) і iх далейшага разьвіцьця ў працах Пуландзаса (1978) альбо Бучы-Глюксмана (1975) абстрактна-фармальны, часткова мэханiстычна-эканамiсцкі і ў цэлым (таксама) агiстарычны аналiз дзяржавы зазнаў крытыкі належнай вастрыні і з таго часу (прынамсі часткова) пераадолены. Такім чынам, хоць распрацоўваць унівэрсальны панятак буржуазнай дзяржавы — што зь вялiкiмi намаганьнямi спрабавалі зрабіць, напрыклад, у «дэбатах аб дзяржаўнай традыцыі» — тэарэтычна правільна, гэты «структурна-аналiтычны ўзровень унівэрсальнага вызначэньня буржуазнай дзяржавы павiнен кансыстэнтна дасягацца шляхам дасьледаваньня канкрэтна гiстарычных палiтычных працэсаў і ператварэньняў усярэдзіне дзяржаўнага апарату» (Hirsch 1980, S. 55).

Гэта азначае, «што аналiз канкрэтных палiтычных працэсаў і дзяржаўных функцыяў не павінен засяроджвацца выключна на агульных, абстрагаваных ад гiстарычных працэсаў умовах структураваньня і разьвіцьця, наадварот, трэба дасьледаваць і тэарэтычна спасьцігаць зьменлiвыя варункі, пры якіх у працэсе гiстарычнага разьвіцьця ўзнаўляецца капiтал і праца, а таксама разнастайную грамадзкую практыку iндывiдаў, зьмененыя структуры аграмаджаньня і падзелу працы» (тамсама, S. 56, параўн. таксама Ziebura 1980).

Такiм чынам, першае заданьне матэрыялiстычнага аналiзу дзяржавы палягае ў тым, каб у кантэксьце ўсяго грамадзтва вызначыць форму і спосаб функцыянаваньня буржуазна-капiталiстычнай дзяржавы.

Пры гэтым выходны пункт палягае ў тым, што ў кажнай гiстарычнай грамадзкай фармацыi фундамэнт улады складае ейны кантроль над матэрыяльнымі ўмовамі вытворчасьці і даданым прадуктам. Тое, якiм чынам гэты прадукт прысвойваецца, вызначае форму і зьмест палiтычнай улады. Клясавыя грамадзтвы адзначаюцца тым, што пануючыя клясы манапольна кантралююць усе ўмовы вытворчасьці і гвалтам забіраюць у беспасярэдніх вытворцаў, уцісканых клясаў створаны iмi даданы прадукт. Але тое, якую форму набываюць гэтыя суадносіны ўлады, залежыць ад ужыванага модусу прысваеньня даданага прадукту і барацьбы клясаў за гэты модус.

Капiталiстычныя грамадзкiя фармацыi адрозьніваюцца ад iншых тым, што прысваеньне клясам капiталiстаў даданага прадукту ў форме даданай вартасьці адбываецца не празь беспасярэдні ўжытак фiзычнага гвалту, а праз пасярэдніцтва ўяўна свабоднага і роўнага абмену тавараў (закон вартасьці): найманыя рабочыя прадаюць сваю рабочую сiлу як тавар капiталiстам, якiя валодаюць сродкамi вытворчасьці, за кошт, які забясьпечвае матэрыяльнае iснаваньне гэтых рабочых і iх сем’яў; створаная iмi даданая вартасьць застаецца ў руках капiталiстаў. Гэты ўвесь час паўтараны працэс накіраваны на тое, каб рабочая кляса заставалася рабочай клясай, а багацьце, якое ствараецца ўсім грамадзтвам, набывала форму награмаджэньня (акумуляцыi) капiталу. Iншымi словамi: уяўна эквівалентная менавая камунікацыя памiж фармальна свабоднымi і роўнымi ўладальнiкамi тавараў (найманыя работнiкі: рабочая сiла; капiталiсты: сродкi вытворчасьці) рэгулюе як эканамiчную эксплюатацыю клясы найманых рабочых, так і рэпрадукцыю клясы найманых рабочых і клясы капiталiстаў.

Адылі перадумова свабоднага абмену тавараў і ажыцьцяўленьня закону вартасьці на яго грунце палягае ў тым, што канкурэнцыя ўладальнiкаў тавараў памiж сабой павінна адбывацца без выкарыстаньня сродкаў фізычнага гвалту, а дачыненьні паміж уладальнiкамi тавараў павінны будавацца як паміж фармальна свабоднымі і роўнымі. Таму капiталiстычнае клясавае грамадзтва можа ўзнаўляць сябе на сваёй уласнай глебе толькi ў тым выпадку, калi ўсе ўдзельнiкi абмену (у тым ліку і асобныя капiталiсты) будуць пазбаўленыя сродкаў фiзычнага гвалту, кантроль над якiмі цэнтралiзуецца і інстытуцыялізуецца ў аддзеленай таксама і ад пануючай клясы форме. Гэтае «адасабленьне» апарату фiзычнага гвалту і супрацьстаўленьне яго як эксплюатуючым, так і эксплюатаваным клясам можна пазначыць як своеасаблівую форму, якую мусова набывае палiтычная ўлада ў капiталiстычным грамадзтве, і такім чынам таксама і спэцыфічныя ўзаеміны памiж «палiтыкай» і «эканомiкай», «дзяржавай» і «грамадзтвам»: буржуазна-капiталiстычная дзяржава ёсьць гэтым адасобленым, узглядна самастойным таксама і што да пануючых клясаў iнстытутам, надзеленым «манаполіяй легiтымнага фiзычнага гвалту» (Макс Вэбэр). Яе асноўная функцыя палягае ў тым, што яна ў якасьці апошняй iнстанцыі рэпрэсiўна гарантуе палiтычныя, рэгуляцыйныя і матэрыяльныя рамкавыя ўмовы бесьперапыннасьці працэсу капiталiстычнай вытворчасьці і яе інтэнсіфікацыі, прычым паводле формы і функцыянальнага прызначэньня яна iстотна адрозьніваецца ад улады ў некапiталiстычных грамадзтвах.

Адылі гэта ня значыць, што беспасярэдняе дачыненьне памiж капiталам і найманай працай у вытворчым працэсе ня ёсьць дачыненьнем прымусу. «Немы гвалт дачыненьняў» (Маркс), якi пад пагрозай пагiбелi вымушае рабочых прадаваць сваю рабочую сiлу, пры беспасярэднім працэсе вытворчасьці заўсёды зьяўляецца падпарадкаваньнем уладзе фабрычнага «ладу» і заўсёды адчуваецца як такі. Але яго не стае для гарантаваньня капiталiстычных вытворчых адносiнаў: капiталiстычнае аграмаджваньне апроч беспасярэдне дзейснай эканамiчнай вымагае таксама і ўскосна дзейснай палiтычнай улады. Забясьпечваючы за дапамогай сваёй манаполii на гвалт працэс капiталiстычнай вытворчасьці і яе інтэнсіфікацыі, дзяржава заразом захоўвае клясавую супярэчнасьць, якая ўтрымліваецца ў ім. У гэтай структурнай адэкватнасьці памiж капіталістычнымі вытворчымi адносiнамi і палітычнай формай улады палягае аснова клясавага характару буржуазнай дзяржавы. Гэтая структурная адэкватнасьць паміж вытворчымі адносінамі і дзяржавай знаходзіць працяг у канкрэтнай арганiзацыi дзяржавы, гiерархiчнай будове яе бюракратыi, мэханiзмах рэпрэзэнтацыi памiж тымі, на каго распаўсюджваецца ўлада, працэсе прыняцьця палiтычных рашэньняў, у разгалiнаванай структуры iнстанцыяў і ўстановаў і, нарэшце, у iснаваньні прафэсiйных ураднікаў і прафэсiйных палiтыкаў. Ува ўсiм гэтым адлюстроўваюцца клясавыя і зьвязаныя з падзелам працы дачыненьні буржуазнага грамадзтва: канкрэтная форма дзяржаўнай арганiзацыi спараджаецца грамадзкай і клясавай структурамі і адначасна служыць яе рэпрадукцыi (Poulantzas 1978).

З прычыны таго, што буржуазная дзяржава ёсьць iнстытутам, аддзеленым ад усiх грамадзкiх клясаў, у тым ліку ад буржуазii, ажыцьцяўленьне палітычнай улады таксама ня можа быць беспасярэдне зьвязанае з валоданьнем сродкамi вытворчасьці. Наадварот, буржуазная дзяржава павiнна валодаць уласнымi сродкамi і мэханiзмамi ў форме права, грошай (праз спагнаньне падаткаў) і бюракратыi, каб забясьпечыць сваё існаваньне і выконваць свае функцыi. Безумоўна, забесьпячэньне iснаваньня, выкананьне функцыяў і эфэктыўнасьць сродкаў ня ёсьць — як можна было б меркаваць на падставе памылковага функцыяналісцкага цьверджаньня — нечым пастаянна дадзеным, іх увесь час трэба адстойваць у барацьбе з супрацьлежнымi тэндэнцыямi падчас адкрытага гiстарычнага працэсу, прычым заўжды iснуе магчымасьць няўдачы.

Каб растлумачыць сутнасьць гэтых канфлiктных узаемаадносiнаў памiж дзяржавай і грамадзкiмi сiламi, матэрыялiстычная тэорыя дзяржавы характарызуе дзяржаву як «матэрыяльнае ўвасабленьне суадносінаў сілаў памiж клясамi і сэгмэнтамі клясаў» (Poulantzas 1978). Такім чынам, яна ёсьць вузлавым пунктам стратэгiяў клясаў ды іхных сэгмэнтаў — і iхныя антаганiзмы і супярэчнасьці эканамiчнага працэсу ўзнаўленьня вытворчасьці выяўляюцца таксама і ўсярэдзіне дзяржаўных апаратаў, і памiж імі. Таму «дзяржава» ў сапраўднасьці ўяўляе сабой гетэрагенны зьвяз апаратаў з досыць рознымі клясавымі дачыненьнямі і функцыямi. Ведама, калi б дзяржава не была ў стане існаваць узглядна аўтаномна, калі б яна была ня чым iншым, як месцам сутыкненьня супрацьлежных iнтарэсаў, яна б не магла выконваць сваёй сыстэмаўтваральнай функцыі. Грамадзкi патэнцыял анархiі і канфлiктаў не «ўтаймоўваўся» б, а яшчэ больш завастраўся б за дапамогай дзяржаўных сродкаў гвалту.

Вось жа, праблематыку захаваньня дзяржавы можна сфармуляваць у пытаньні, цi валодае дзяржава, апроч мноства апаратаў, неабходнай кампэтэнцыяй для прыняцьця рашэньняў, абавязковых для ўсіх і не зьвязаных з пэўнымі асобнымі iнтарэсамі, а калі валодае, дык якім чынам. Адзiнства, неабходнае з увагі на шматстайнасьць апаратаў, павiнна забясьпечвацца праз агульны кантэкст эканамiчнай рэпрадукцыi і клясавай улады, то бок, гэтыя рашэньні мусяць суадносіцца з дадзенай пазыцыяй сваёй грамадзкай фармацыi ў капiталiстычным сусьветным рынку і дбаць пра тое, каб свая фармацыя больш пасьпяхова дапасоўвалася да лёгікі і дынамiкі ягонага разьвіцьця і імпэратыву яго інтэнсіфікацыі. З другога боку, яны мусяць абапiрацца на існуючыя ў собскім грамадзтве і ўгрунтаваныя ў вытворчых адносiнах суадносіны сілаў паміж клясамі, спрабаваць палiтычна стабiлiзаваць iх: дзяржаўная ўлада — гэта пазычаная клясавая ўлада, паводле трапнага азначэньня Пуландзаса. Iнакш кажучы: дзяржава павiнна ўвесь час імкнуцца арганiзаваць два вiды «клясавай раўнавагi»: з аднаго боку — кампрамiс памiж капiталамi і фракцыямi капiталаў пануючага «блёку ўлады» (Poulantzas 1978), якiм пад цiскам канкурэнцыi заўсёды патрэбная дзяржава, каб фармуляваць і зьдзяйсьняць супольную «палiтыку капiталу» (напрыклад, у вонкавай палітыцы падчас сутыкненьня індывідуальных пратэкцыянiсцкiх iнтарэсаў і інтарэсаў свабоднага гандлю). Адылі з прычыны таго, што любыя дзяржаўныя захады што да арганiзацыi блёку ўлады маюць спэцыфічныя наступствы для ўцісканых клясаў, а іх iнтэграцыя (ляяльнасьць масаў) ёсьць функцыянальным патрабаваньнем для захаваньня буржуазнай улады, дзяржава павiнна, з другога боку, таксама і ў стасунку да iх дасягаць кампрамiсу. Зьмест апошняга складае спалучэньне матэрыяльных саступак, стратэгiяў iдэалягічнай мабiлiзацыі і рэпрэсіўнага выкарыстаньня гвалту. Фактычна тут ідзецца пра дэзарганiзацыю «народу»; бо мэта дадзенай палiтыкi палягае ў тым, каб замінуць узросту сьвядомасьці і працэсу арганiзацыі ўцісканых клясаў ды расшчапіць iсныя клясавыя арганiзацыi, альбо інстытуцыялізаваць іх у iсныя формы буржуазнай палiтыкi. Імпэратыў дзяржаўнай палiтыкi гучыць наступным чынам: арганiзацыя гегемонii ўладавага блёку, дэзарганiзацыя аўтаномii «народу» (Poulantzas 1978). Iнстытуцыйнай гарантыяй гэтага спосабу фiльтраваньня, перафармаваньня і дэталёвай апрацоўкi iнтарэсаў і патрабаваньняў ёсьць «матэрыяльнасьць» дзяржаўнай прасторы сьцісканьня: яна ёсьць «арэнай» з уласнымi заканамернасьцямi, а падрабязная «няўклюдная» сыстэма дзяржаўных парадкаў, мэтадаў, загадаў, кампэтэнцыяў, кантролю, гiерархiяў, традыцыяў стварае дыстанцыю памiж дзяржавай і грамадзтвам. Апроч таго, iснуюць «нутраныя» крытэры прыняцьця рашэньняў, згодна зь якiмi адбiраюцца, мадыфiкуюцца і камбiнуюцца вонкавыя ўплывы.

Узброеная гэтай «узгляднай аўтаномiяй» дзяржава спрабуе надаць сваiм акцыям абмежаваную палiтычную адкрытасьць. Нягледзячы на гэта, вынiкам пэрманэнтнага працэсу «пошуку» зьяўляюцца супярэчлiвыя ў сваёй сутнасьці і ў адносiнах памiж сабой палiтычныя праграмы, якiя выяўляюцца ў форме ўсё новых супярэчнасьцяў і кампрамiсаў унутры асобных дзяжаўных апаратаў і памiж імі. У вынiку гэтага дзейнасьць дзяржавы «як цэлага» ніколі не бывае цэльнай; ёсьць мноства апаратных палiтык, якiя часткова супярэчаць адна адной, і iхныя перадумовы ўвесь час набываюць новыя формы разам са зьмяненьнем варункаў рэпрадукцыі і суадносiнаў сілаў паміж клясамі. Спроба растлумачыць супярэчлiвую палiтыку дзяржаўных апаратаў проста недахопамi каардынацыi, iнстытуцыйнымi блякаваньнямі і тэхнiчнымі дэфэктамі, як гэта робiць падыход «Policy science», абмінае ўвагай тое, што пэўная адмiнiстрацыйная анархiя якраз і ёсьць умовай iснаваньня палiтычнай сыстэмы (Hirsch 1974). Гэта заразом азначае, што палiтычная функцыя асобных дзяржаўных апаратаў у першую чаргу вызначаецца не арганiзацыйна-прававымі межамі кампэтэнцыі, а хутчэй іхнай пазыцыяй у полі клясавых дачыненьняў.

Двайная функцыя дзяржавы — арганiзацыя «блёку ўлады» / дэзарганiзацыя ўцісканых клясаў — увесь час матэрыялiзуецца і ўзнаўляецца ў кан'юнктуры дзяржаўнай дзейнасьці, якую — калі ня браць пад увагу надта важкія палітычныя пытаньні — сыстэматычна можна ўціснуць у дзьве асноўныя формы «звычайнага» выкананьня дзяржаўных функцыяў: лібэралiсцкi варыянт, у якiм арганiзацыя і дэзарганiзацыя адбываюцца празь дзяржаўнае «неўмяшаньне» («мiнiмальная» дзяржава), і этатысцкі варыянт, дзе арганiзацыя і дэзарганiзацыя стаюцца прадметам дзяржаўнай iнтэрвэнцыi («максымальная» дзяржава). У першым выпадку дзяржава дае волю грамадзкiм сiлам: мацнейшы перамагае слабейшага, палiтычныя акцыi калi і праводзяцца, дык служаць умагчымленьню «свабоднай гульнi сiлаў» і ліквідацыі сыстэматычных перашкодаў спаборнiцтву — нешта накшталт нашумелага «Закону пра аб’яднаньні», скіраванага на аслабленьне ўплыву прафэсiйных зьвязаў. Палітыка скарачэньня дзяржаўных захадаў што да сацыяльнай абароны ці датацыяў/пратэкцыянiзму ў прамысловасьці належыць да гэтай сама катэгорыi. У другiм выпадку дзяржава наўпрост мяшаецца ў грамадзкiя канфлікты. Гэта дзеецца альбо праз дырыжызм, калі палiтычная адмiнiстрацыя спадзяецца на сваіх тэхнiчных экспэртаў і палiцыйны iнструмэнтар, каб незалежна ад «грамадзкай прадукцыйнай сiлы — удзелу ў палітычным жыцьці», а ў выпадку сумневаў нават насуперак ёй, пракласьці «правільны» шлях разьвіцьця. Альбо гэта дзеецца праз карпаратызм з дапамогай адрасатаў дзяржаўнай актыўнасьці. У гэтым выпадку дзяржава спрабуе пасадзiць усiх зацікаўленых «за адзiн стол», каб разьвязаць актуальныя канфлiктныя пытаньні прымальным для ўсіх чынам. Гэтая стратэгiя супольных акцыяў і «трохбаковых круглых сталоў» выходзiць з таго, што ў пэўных абставiнах «аб’ектыўна неабходнае» лягчэй ажыцьцявіць праз «новую сацыяльную дамову» альбо «новы сацыяльны кансэнсус» пры пасярэдніцтве дзяржавы, чымся праз «свабоднае ад дзяржавы» высьпяваньне й разьвязаньне клясавых канфлiктаў (Eser u.a. 1983). Якi з варыянтаў рэгуляваньня выберуць у канкрэтным выпадку — гэта гiстарычна-эмпiрычнае пытаньне: адказаць на яго можна толькi з улiкам канкрэтнай эканамiчнай сытуацыі і клясавых рухаў, якiя патрабуюць ад дзяржавы стратэгiчных разьлікаў. Агульна можна сказаць толькi тое, што сэгмэнтаваная структура дзяржавы заўсёды абцяжвае забесьпячэньне ці захаваньне гэтай падвойнай клясавай раўнавагi: напрыклад, калі пэўныя фракцыi капіталу, асобныя зацікаўленыя групы (таксама і з уцісканых клясаў), ствараючы з дапамогай сувязяў на iнстытуцыйным і асабовым узроўні апорныя пункты і пляцдармы ў дзяржаўнай бюракратыi, могуць такім чынам квазікалянiзоўваць часткi адмiнiстрацыйнага апарату (Häußermann 1977) — вайскова-індустрыйны альбо навукова-індустрыйны комплексы ёсьць ведамымi прыкладамi гэтага. Альбо калi ў выніку «канцэптуальных» палiтычных супярэчнасьцяў не ўдаецца iнтэграцыя ўцісканых клясаў. У той ступенi, у якой такiя сувязі з пэўнымі асобнымі клясамі стаюцца дамінантнымі ў дзяржаўным апараце альбо ў якой праблемы інтэграцыі ўцісканых клясаў не паддаюцца разьвязаньню сродкамi «нармальнай» палiтыкi, дзяржава губляе сваю ўзглядную аўтаномiю — і разам зь ёй здольнасьць да гарантаваньня рэпрадукцыi ўсяго грамадзтва. Разьвязаньне — хай нават часовае — гэтай супярэчнасьці з увагі на непразрыстасьць адносiнаў унутры бюракратыi для самiх палітычных дзеячоў наўрад цi палягае ў сьвядомай палiтыцы. Хутчэй можна меркаваць, што спрычыненыя стратай аўтаномii эканамiчныя крызысы перарастуць у палiтычныя, напрыклад, буйныя канфлiкты з мэтай дасягненьня гегемонiі памiж асобнымi фракцыямi капiталу і iх палiтычнымi прадстаўнiкамi, альбо канфлікты ўнутры ўсяго блёку ўлады. Тады ў палiтычна-адмiністрацыйнай сыстэме стаюцца неабходнымі рэарганізацыйныя працэсы, якiя могуць прывесьці да новых арганiзацыйных структураў і клясавых дачыненьняў у дзяржаве, аж да радыкальных зьменаў формы палiтычнай улады (Hirsch 1980).

Абагульняючы, можна сказаць: выкананьне дзяржавай ейных функцыяў рэгулюецца аб’ектыўнымi межамi, вызначанымi яе формай: працэс капiталiстычнай рэпрадукцыі ў сваёй сутнасьці непрыступны для дзяржаўнага ўмяшаньня з прычыны прыватнай уласнасьці на сродкi вытворчасьці — гэта сыстэмная мяжа, а канкрэтны характар клясавай барацьбы, якая адбываецца ў рамках гэтага працэсу рэпрадукцыі, абумоўлівае ў форме зьменлівых суадносiнаў сiлаў памiж клясамi прастору дзейнасьці дзяржавы: функцыянальную мяжу (Blanke u.a. 1975). З усяго гэтага вынiкае, што дзяржаўныя функцыі заўсёды могуць толькі рэагаваць на ўмовы, якiя дэтэрмінуюцца апасродкаваным сусьветным рынкам эканамiчным працэсам рэпрадукцыі і ўгрунтаванымі ў ім суадносiнамі сiлаў памiж клясамi. Дзяржава не кiруе імі, а можа толькi спрабаваць мадыфiкаваць, стабiлiзаваць і забясьпечыць iх.

Дзеля таго што форма і функцыя буржуазнай дзяржавы ёсьць выражэньнем гiстарычна-спэцыфічных клясавых узаемаадносiнаў і клясавых рухаў, закладзеных у працэсе матэрыяльнай вытворчасьці, гiстарычнае зьмяненьне формаў і функцыяў дзяржавы трэба тлумачыць зьменлівасьцю гістарычных варункаў, у якiх узнаўляюцца капiтал і праца, то бок гiстарычным працэсам награмаджэньня капiталу, клясавай структуры і клясавай барацьбы. Тое, што разьвіцьцё капiталiстычнай грамадзкай фармацыi не зьяўляецца кантынуумам і што яе структура на працягу гiстарычнага разьвіцьця дазнавала радыкальныя зьмяненьні, і ёсьць асновай розных тэорыяў аб стадыях. Слабасьць гэтых тэорыяў замыкаецца ў тым, што яны не выходзяць за межы апiсаньня розных фазаў і не надаюць належнай увагi тэарэтычнаму тлумачэньню умоваў узьнікненьня, крызысу асобных фазаў разьвіцьця і пераходу ад адной фазы да іншай. Для пераадоленьня гэтай хібы прыдаецца Марксаў закон пра тэндэнцыю памяншэньня нормы прыбытку і зьвязаная зь ім тэорыя крызысаў (Hirsch 1974, Mandel 1972).

Згодна зь ёй, пры кажнай фазе капiталiстычнага разьвіцьця ўзглядна бесьперашкодны ход акумуляцыі, г.зн. вытворчасьці і рэалiзацыi дастатковай для матэрыяльнага папаўненьня капiталу масы даданай вартасьці, залежыць ад цэлага комплексу грамадзкiх умоваў: тэхналёгiяў, арганiзацыi працы, клясавых структураў, суадносiнаў сiлаў, формаў палiтычнай улады і мадэляў легітымацыі. Вось жа, значэньне «закону пра тэндэнцыю памяншэньня нормы прыбытку» палягае ў спробе давесьці, што пры нязьменных сацыяльна-тэхналягічных рамкавых умовах працэс награмаджэньня ў вынiку сваёй собскай лёгiкi мусіць натыкнуцца на крызысны бар’ер: масы вытваранай даданай вартасьці ў дачыненьні да награмаджанага капiталу больш не стае, каб падтрымліваць агульны працэс акумуляцыi.

Наступае крызысны застой і працяглая стагнацыя. Гэты крызысны цыкль узглядна доўгатэрмiновы і адрозьніваецца ад больш кароткiх, кан'юнктурных цыкляў («доўгiя хвалi»). Пераадоленьне гэткай структурнай фазы крызысу і стагнацыі вымагае радыкальнага зьмяненьня сацыяльна-тэхналягічных умоваў вытворчасьці даданай вартасьці, г.зн. новых тэхнік вытворчасьці і збыту, новых формаў арганiзацыi працы і рэпрадукцыi рабочай сiлы, рэфармаваньня клясавых структураў і клясавых адносiнаў. Структурныя крызысы працэсу капiталiстычнай рэпрадукцыі могуць быць пераадоленыя толькi з дапамогай новай стратэгii назапашваньня, якая адначасна нясе ў сабе новую інстытуцыйную форму рэгуляваньня клясавых адносiнаў, новую мадэль грамадзкiх вартасьцяў і карціну сьвету. Карацей: патрабуецца новы палiтычна-iдэалягічны праект улады, якi аптымальным чынам спалучыць iнтарэсы назапашваньня і iнтарэсы ўлады (Jessop 1983).

Адылі пераадоленьне так званых доўгатэрміновых крызысаў шляхам рэалiзацыі новага праекту ўлады нi ў якiм выпадку ня ёсьць вынiкам аб’ектыўнай, свомай лёгіцы капіталу заканамернасьці, наадварот, гэта вынік усеабсяжных, асабліва абвостраных падчас крызысу клясавых сутыкненьняў і клясавых змаганьняў, дзякуючы якiм зьмененыя адносiны ўлады і залежнасьці памiж фракцыямi капiталу, новыя расклады клясаў, а таксама зрухі ў іх перарастаюць у адносіны сiлы памiж нацыямi на сусьветным рынку. Тэарэтычна можна спрагназаваць толькi непазьбежнасьць зацяжнога крызысу, якi сыгналізуе канец пэўнай фазы, але ня спосаб яго пераадоленьня. (Hirsch 1986). Такім чынам, было б памылкай інтэрпрэтаваць закон пра тэндэнцыю памяншэньня нормы прыбытку як тэорыю заняпаду (параўн. дыскусiю ў Sweezy 1970), бо гэты «закон» тлумачыць ня больш як аб’ектыўныя рамкавыя ўмовы клясавай барацьбы, пытаньне пра вынiк якой у прынцыпе застаецца адкрытым.

Такiм чынам, асобныя фазы разьвіцьця капіталізму можна вызначыць як «арганiчныя» грамадзка-структурныя комплексы, якiя фармуюцца шляхам клясавай барацьбы і адзначаюцца наяўнасьцю пэўных стратэгiяў назапашваньня з уласьцівымі ім грамадзка-палiтычнымі рамкавымі ўмовамі. У гэтым кантэксьце распачатыя Грамшы яшчэ ў 20-х гадох нашага стагодзьдзя досьледы і сёньня прадвызначаюць матэрыялiстычны аналiз дзяржавы: ён назваў пасьлядоўныя ступенi разьвіцьця капiталiстычнага грамадзтва зь яго спэцыфічнымi стасункамі памiж «базысам» і «надбудовай» гiстарычнымі блёкамi, якiя адначасна характарызуюцца спэцыфічнай стратэгiяй назапашваньня з адпаведнымi формамi вытворчасьці, рэпрадукцыi і аграмаджваньня і суадноснай адміністрацыйнай структурай (Gramsci 1967, Buci-Glucksmann 1975, Priester 1981). Устойлівасьць і ўзглядная доўгатрываласьць пэўнага гiстарычнага блёку паводле Грамшы залежыць ад дачыненьня памiж стратэгiяй назапашваньня i адміністрацыйнай структурай, якое нi ў якiм выпадку ня ёсьць загадзя вызначаным, бо яно само ўзьнікае адно ў вынiку палiтычна-сацыяльных канфлiктаў і клясавай барацьбы. Адміністрацыйная структура «цэмэнтуе» гiстарычны блёк, у канцавым выніку непазьбежны крызыс якога ў сваёй сутнасьці выклікаецца неабходнасьцю ажыцьцяўленьня закону павелічэньня вартасьці капіталу, а наймя пэрыядычна выкарыстоўваць новыя стратэгii назапашваньня, што адначасна патрабуе рэарганiзацыi ўсiх адміністрацыйных адносiнаў, палiтыкi і ідэалёгii. Таму крызыс гiстарычнага блёку заўсёды заразом ёсьць эканамiчным і адміністрацыйным, палiтычна-iдэалягічным крызысам. Такім чынам, незалежна ад аснавасяжных вызначэньняў формаў капiталiстычнай дзяржавы, ейнаму канкрэтнаму абліччу і спосабу яе функцыянаваньня ў кантэксьце рэпрадукцыі грамадзтва даводзіцца істотна зьмяняцца цягам гiстарычнага разьвіцьця капiталiстычнага грамадзтва. Структура кажнага гiстарычнага блёку імплікуе асаблівыя ў кажным выпадку ўмовы рэгуляваньня вытворчасьці, абарачэньня і рэпрадукцыi рабочай сiлы, раўнавагі ўціску і кампрамiсу пры клясавых стасунках, вытворчасьці iдэалёгіі і рэгуляваньня канфлiктаў. Толькi iсная структура ўлады абумоўлівае адзiнства і функцыянальную ўзаемасувязь сэгмэнтаваных апаратаў палiтычнай сыстэмы, адмiнiстрацыi, парлямэнту, партыяў, прафсаюзаў і г.д.

Высновы

Падыход тэорыі ўзаемазалежнасьці да дачыненьня паміж дзяржавай і грамадзтвам/эканомiкай пераадольвае тэарэтычныя слабасьці канцэпцыяў тэорыі ўплыву ў той меры, у якой ён у стане сыстэматычна ахапiць функцыянальныя ўзаемасувязi памiж палiтычнай, сацыякультурнай і эканамiчнай сыстэмамi і сфармуляваць агульныя палажэньні аб структурных межах «палiтызацыi». Яшчэ адна яго заслуга палягае ў пераадоленьні рэдукцыянізму інтарэсаў, які бачыць крыніцу палiтычных працэсаў адно ў плюралiстычнай барацьбе за ўладу альбо ў патэнцыяле ўплыву магутных сацыяльных групаў. Нарэшце, ён зьняпраўджвае (нэа-)лібэральную веру ў здольнасьць рынкава-эканамічных сыстэмаў да самаўдасканаленьня і прызнае за дзяржавай у выглядзе палiтычнай сыстэмы цэнтральныя функцыi ў рынкавых эканомiках.

Адылі матэрыяльная ўзаемазалежнасьць памiж цэлай сыстэмай і субсыстэмай пры падыходзе «Policy science» — які тут насьлядуе тэорыі індустрыйнага грамадзтва — зводзіцца да аб’ектыўна-прадметных функцыянальных законаў. Эканамiчныя крызысы і сацыяльныя канфлiкты ў прынцыпе вырашаюцца з дапамогай узглядна аўтаномнай дзяржавы. Суадносiны сілаў і ўлады ў грамадзтве выкарыстоўваюцца функцыянальна і незалежна ад дзяржавы — пры гэтым лічыцца бесьпярэчным тое, што дзяржава павінна кiраваць сацыяэканамiчным.

Канцэпцыя «капiталiстычнай дзяржавы» значна больш пэсымiстычная, таму што яна зьвязвае функцыянальную ўзаемасувязь памiж дзяржавай і грамадзтвам з нутранымi крызыснымi тэндэнцыямi і разбуральным патэнцыялам капiталiстычнага працэсу назапашваньня. Але і тут дзяржава захоўвае свой суб’ектны характар; у такой жа малой ступені, як і ў падыходе «Policy science», удаецца тэарэтычна-эмпірычна вызначыць форму і функцыю капіталістычнай дзяржавы, а таксама мяжу памiж эканомiкай і дзяржавай. І зусім вонках увагі застаецца тое, што зьместы дзяржаўнай палiтыкi ёсьць вынiкам ня толькi праблемаў яе ўласнага існаваньня (зацiкаўленасьці дзяржавы ў самой сабе), але і спэцыфічнай грамадзкай арганізацыі інтарэсаў, якая, як і пэўныя дачыненьні дзяржаўнага апарату з грамадзтвам, уласьцівая самой дзяржаве. Пры гэтым якраз у сьцісла выкладзенай напачатку спрэчцы пра аслабленьне дзяржаўнай апекі і пра дзяржаву ўсеагульнага дабрабыту, а таксама пра палічаныя мэтазгодным мяшаныя суадносіны памiж актыўнасьцю дзяржавы і рынкавымi сiламi і г.д. вельмі выразна выяўляецца тое, што перш-наперш канстэляцыі сiлаў у грамадзтве абумоўліваюць адпаведную форму і спосаб функцыянаваньня дзяржавы — што пакідае вынікаючаму з гэтых канстэляцыяў дэзарганiзацыйнаму патэнцыялу дзяржавы ў якасьці ўзглядна аўтаномнага заданьня далёка ня толькі прыняцьцё пэўных рашэньняў.

Матэрыялiстычны падыход можа, дзеля таго што ён пераадольвае эканамісцка-мэханiстычныя і фармальна-абстрактныя заганныя лініі разьвіцьця і ў традыцыі Грамшы канцэптуальна ахоплiвае гiстарычна-спэцыфічную матэрыяльную ўзаемасувязь памiж назапашваньнем капiталу, клясавымi структурамi і клясавымi рухамi, а таксама палiтычна-iдэалягічную арганiзацыю ўлады, пераадолець гэтыя хібы. Пры гэтым трэба ясна разумець, што гэты падыход адкрыты для гiстарычна-эмпiрычнага дасьледаваньня і яшчэ тэарэтычна не прадвызначае разьвіцьця грамадзкай фармацыі, дзяржаўнай формы і дзяржаўных функцыяў — хоць яму гэта часта, але несправядліва закідаюць.

Выходзячы з дагэтулешняй дыскусii пра тэорыю дзяржавы, можна зрабiць наступныя высновы пра сьцісла выкладзеную ўва ўводзiнах палiтычную дыскусію:

1. Пытаньне, цi аддзеленыя адна ад адной у капiталiстычных грамадзтвах дзяржава і гаспадарка, палiтыка і эканомiка і ці «вонкавыя» яны ў стасунку адной да адной, г.зн. ці становяць яны дзьве сыстэмы ў межах усяго грамадзтва, няправiльна пастаўленае таму, што для капiталiстычных грамадзкіх фармацыяў ад самага пачатку было і ёсьць канстытутыўным структурнае перапляценьне эканомiкi і палiтыкi. І з прычыны таго, што дзяржава нiколi не была адно «надбудовай», а заўсёды была iнтэгральным складнікам капiталiстычнай вытворчасьці і рэпрадукцыі, г.зн., што нiколi не iснавала свабоды эканомікі ад дзяржавы альбо свабоды дзяржавы ад эканомікі ў лібэральным сэнсе, пры грамадзка-палітычных ці эканамічна-палітычных сутыкненьнях ход можа быць толькi пра канкрэтнае, суадноснае з інтарэсамі афармленьне гэтага канстытутыўнага дачыненьня.

2. Дыскусiя аб тым, што выконвае кіраўнічыя функцыі ў капіталістычных грамадзтвах — рынак альбо дзяржава, альбо іншыя iнстанцыi, альбо нейкая сумесь усіх іх, ёсьць марнай, бо капiталiстычнымі грамадзтвамі не кіруюць анi дзяржава, анi рынак — яны ўвогуле ня маюць адзiнага цэнтру кiраваньня. Iх канкрэтнае разьвіцьцё ёсьць вынiкам адкрытага гiстарычнага працэсу, да якога ў аднолькавай ступені спрычыняюцца як канкрэтныя ўмовы матэрыяльнага працэсу рэпрадукцыі і ім структурна абумоўленыя клясы, так і вынiкаючыя зь яго клясавыя рухi і клясавая барацьба ўлучна зь iх палiтычна-iдэалягічнай формай арганiзацыi.

3. Эканамiчная і сацыяльная палiтыка ў ФРН: сацыяльна арыентаваная рынкавая эканомiка і палiтычны кейнсiянiзм

Пры канцы мы пункцірна абмалюем эканамiчную і сацыяльную палiтыку ў ФРН, што павінна праілюстраваць шчыльную ўзаемасувязь эканамiчных умоваў рэпрадукцыi, суадносiнаў клясавых сiлаў і дзяржаўных функцыяў.

Нямецкая эканомiка цягам свайго пасьляваеннага разьвіцьця здолела заваяваць і да сёньня захаваць вядучыя пазыцыі на сусьветным рынку, асаблiва на эўрапейскiм. Гэты «эканамiчны цуд» ёсьць вынiкам спэцыфічнай камбiнацыi эканамiчных, сацыяльных і палiтычных умоваў:

Эканамiчным базысам і маторам гэтага разьвіцьця ёсьць прыватны капiтал. Ягоная дзеяздольнасьць стала цэнтральнай прычынай эканамiчнага ўздыму. Дзякуючы гiстарычна спрыяльным умовам нямецкім прадпрыемствам удалося дасягчы гэтай дамiнуючай пазыцыi перадусім у якасьці экспартэраў высокатэхналягічнай прадукцыі. Па-першае, iм паспрыяла тое, што яны маглi абаперціся на збольшага неразбуранае, нават тэхналягічна абноўленае падчас вайны капітальнае абсталяваньне, якое выдатна згадзілася для таго, каб у 50-я гады ўзяць актыўнейшы за сярэднестатыстычны ўдзел у інтэнсіфікацыі сусьветнага гандлю. Яго штогадовы ўзрост даваў ім прыбыткі перадусім ад попыту на прадукты вытворчасьці і інвэстыцыі, а таксама ад пашырэньня і лібэралiзацыi эўрапейскага рынку дзякуючы заснаваньню ЭЭС (Эўрапейскай эканамiчнай супольнасьці). У гэтай фазе «працяглай кан’юнктуры для экспарту», што доўжылася да пачатку 70-х гадоў, доля ФРН у сусьветным экспарце павялiчылася прыкладна да адзінаццацёх адсоткаў — і за гэты ж час доля экспарту ў валавым сацыяльным прадукце павялiчылася прыкладна да 25 адсоткаў. У структурным пляне гэты працэс, з аднаго боку, прывёў да павелічэньня арыентаванага на экспарт прамысловага сэктару, перадусім такiх тэхналягічна перадавых галiнаў, як машынабудаўніцтва і вытворчасьць транспартных сродкаў, хiмiчная вытворчасьць, нафтаперапрацоўка і электратэхнiка. З другога боку, нямецкая эканамiчная мадэль ад самага пачатку вызначалася цеснай узаемасувязяй усiх галiнаў вытворчасьці; апроч таго, грамадзкая і прыватная сфэра аказаньня паслугаў (банкi, страхавыя службы, маркетынг, біржы) функцыянальна «падпарадкаваная» арыентаванаму на сусьветны рынак капiталу (падрабязна аб гэтым Esser 1982, S. 68 ff). Важную ролю ў гэтай сыстэме маюць буйныя банкi і страхавыя кампанii. Праз кумуляцыю крэдытаў, простага і ўскоснага ўдзелу (права ўдзелу банка ў справах акцыянэрнага таварыства, якое забясьпечваецца акцыямi, здадзенымi яму на захаваньне), шчыльных узаемасувязяў паміж назiральнымі радамі і ўправамі прадпрыемстваў на асабовым узроўні і, нарэшце, назапашваньня i арганiзацыйнай апрацоўкі iнфармацыi пра дынаміку абарачэньня і рэнтабэльнасьці ўсiх прадпрыемстваў і сфэраў вытворчасьці буйныя банкi і страхавыя кампанii фактычна працуюць як прыватныя «iнстытуты кіраваньня інвэстыцыямі і структурай» для ўсёй эканомікі — прынамсі, у той меры, у якой увогуле ў капiталiстычнай гаспадарцы магчыма плянавае кiраваньне. Такiм чынам, заходненямецкая эканомiка ў значнай ступені сама валодае дастатковымі арганiзацыйнымі магутнасьцямі, каб каардынаваць і ажыцьцяўляць рашэньні, неабходныя для прыстасаваньня да зьменлівых умоваў канкурэнцыі на сусьветным рынку.

Роля дзяржавы, у адваротнасьць ад гэтага, здаўна абмяжоўваецца да фінансавага (датацыі, падаткавыя ільготы), заканадаўчага і прававога (iдэалягічнага, сацыяльна-палiтычнага) забесьпячэньня гэтых працэсаў, прыведзеных у рух «сыстэматызаваным капiталiзмам» (Hack / Hack 1979), а таксама да забесьпячэньня агульных перадумоваў вытворчасьці (навука, адукацыя). Гэтая палiтычная канцэпцыя атрымала такое ідэалягічнаяе азначэньне, як сацыяльна арыентаваная рынкавая эканомiка (Müller-Armack 1956). Ажыцьцяўляную ХДЗ пасьля другой сусьветнай вайны пад вялізным цiскам амэрыканскай дзяржавы-пераможцы, яе трэба разумець як сынтэз прыватнай уласнасьці, рынкавай эканомiкi і сацыяльнай дзяржавы. Дзяржава павiнна быць моцнай, яна павiнна ня толькi стварыць і ўбясьпечыць палiтычныя рамкавыя ўмовы для бяскрызыснага працэсу капiталiстычнай вытворчасьці і разьмеркаваньня, але, звыш таго, таксама прадухіліць структурныя недахопы рынкавай сыстэмы і прапанаваць эканамiчную падтрымку там, дзе самі прадпрыемствы не даюць сабе рады альбо іхны патэнцыял самаарганізацыі, якi падтрымліваецца банкамi, страхавымі кампанiямi і цэнтральнымі зьвязамі прадпрымальнiкаў, стаецца недастатковым. Нарэшце, да кампэтэнцыі дзяржавы належыць важнае заданьне карэктаваньня альбо зьмякчэньня нэгатыўных насьледкаў свабоднага эканамiчнага працэсу для асобных грамадзянаў празь дзяржаўную сацыяльную палiтыку, — г. зн. даваць дапамогу для ўзаемадапамогi (датацыйны прынцып). Адзiн пільны замежны назіральнiк назваў гэты сынтэз «эканамiчнай свабоды і сацыяльнай справядлiвасьці» «арганiзаванай свабоднай рынкавай эканомiкай» (Shonfield 1968, S. 283 ff).

«Зьмяненьне палiтыкi» падчас крызысу 1966—1967 гг. як вынiк вялiкай каалiцыi ХДЗ/ХСЗ і СПН, а таксама «палiтыка рэформаў» сацыяльна-лібэральнай каалiцыi, пачынаючы ад 1969 году, былi спробамі палiтычна-адмінiстрацыйнай рацыяналiзацыi (Hirsch 1980) у рамках iснай палiтычнай мадэлі. Каб палiтычна забясьпечыць прыстасаваньне прадпрыемстваў да зьменлівых варункаў сусьветнага рынку, палiтычна-адмiнiстрацыйная iнстытуцыйная сыстэма — адначасна з аслабленьнем фэдэральных земляў і мясцовых супольнасьцяў — была цэнтралiзаваная (тэрытарыяльная рэформа, «супольныя заданьні фэдэрацыi і земляў», рэгiянальныя супольнасьці па плянаваньні, Рада фiнансавага плянаваньня, Рада па кан'юнктуры). Апроч гэтага, былi створаныя iнструмэнты для «актыўнай» палiтыкi (структурная палiтыка, палітыка рынку працы, адукацыйная, навуковая, разьвівальная палітыка). Нарэшце, дзякуючы так званай супольнай акцыі прадстаўнiкоў дзяржавы, капiталу і прафсаюзаў удалося дамовіцца і з прафсаюзамі, глыбей інтэграваць іх у сыстэму (з мэтай зьмяншэньня напружанасьці ў справе заробкаў).

«Палiтычны кейнсiянiзм» (Buci-Glucksman / Therborn 1982) ня быў канчатковай вяршыняй трываючага ўжо больш за 30 гадоў «сацыяльнага кансэнсусу», характэрнай прыкметы грамадзкага разьвіцьця Фэдэратыўнай Рэспублiкі і індыкатара надзвычайна ўдалай палiтычнай iнтэграцыi рабочага руху ў «сацыяльную рынкавую эканомiку». Гэты фундамэнтальны настрой на супрацоўніцтва ў рабочых арганiзацыях (сацыял-дэмакратыя, Нямецкая фэдэрацыя прафсаюзаў) ёсьць таксама запозьненым вынiкам фашысцкай лiквiдацыi супрацiву. Праўда, пры гэтым нельга забывацца аб адным вырашальным фактары: прыстасаваньне нямецкага рабочага руху да капiталiстычнага ладу эканомікі і лібэральна-дэмакратычнай сыстэмы ўлады адбылося яшчэ пасьля заканчэньня першай сусьветнай вайны, у эру Ваймарскай рэспублiкi. Яе нарожнымі вартасьцямі былі «эканамiчная дэмакратыя» і «рэфармiзм». З гэтай пэрспэктывы парлямэнт, дзе дамiнавалі сацыял-дэмакраты, у зьвязку зь дзяржаўным плянаваньнем эканомiкі і ўдзелам работнікаў у кіраваньні прадпрыемствамі, павiнен быў трывала ўбясьпечваць капiталiзм ад крызысаў і ствараць «дабрабыт для ўсiх». Для прафсаюзаў гэта і сёньня азначае зварот да вылучна эканамiчнай барацьбы з прадпрымальнiкамі ў рамках адказнасьці за падтрымліваны дзяржавай «усеагульны дабрабыт», а таксама дэлегаваньне палiтычных тэмаў «кампэтэнтным» iнстанцыям: партыям, парлямэнту, ураду («дзяржаўніцкая скіраванасьць»). У значнай ступені ўдалося інтэграваць у гэтую канцэпцыю каталiцкую меншыню сярод рабочых (сацыяльная дактрына каталiцызму), «астатніх жа клясавых змагароў» (камунiстаў) прыдушылі з дапамогай дзяржавы.

Хоць шырокае ажыцьцяўленьне «эканамiчнай дэмакратыi» з гiстарычнай пэрспэктывы перажыло няўдачу, праз парытэтны ўдзел у кiраваньні прадпрыемствамі ў горнай індустрыі, а таксама на трэць парытэтны ўдзел у кiраваньні згодна з законам аб правах і абавязках прадпрымальнiка і працоўнага калектыву ад 1952 году з папраўкамі ад 1972 году ўдалося дабіцца трох частковых посьпехаў, якiя набылi цэнтральнае значэньне для iдэалягічнага апраўданьня палiтыкi «сацыяльнага партнэрства». Яшчэ важнейшым ад гэтага ёсьць тое, што працяглы эканамiчны росквiт 50-х і 60-х гадоў, здавалася, наблiзiў старую мэту «дабрабыту для ўсіх» на дасяжную адлежнасьць. Зьніжэньне беспрацоўя ў 50 х гадох, сталае павышэньне рэальных заробкаў і законнае права на шырокую палiтру здабыткаў сацыяльнага забесьпячэньня рабілі ўражаньне, быццам клясавае грамадзтва можа быць пераадоленае праз сплянававую дзяржавай палiтыку рэформаў. Тое, што з таго часу выдаецца прафсаюзамi і СПН за «дэмакратычны сацыялiзм», ёсьць ня чым iншым, як палiтычна (па-кейнсiянску) рэгуляваным сацыяльным капiталiзмам. І паказальна, што панятак «капiталiзм» выкарыстоўваецца ў рабочым руху ўсё радзей. Тут таксама ўмацавалася канцэпцыя «індустрыйнага грамадзтва».

«Сацыяльная рынкавая эканомiка», улучна зь яе кейнсiянскім расшырэньнем да «глябальнага кiраваньня», прывяла да фармаваньня ў ФРН, у тым лiку і ў шырокiх слаёх рабочай клясы, у якасьці дамiнантнай iнструмэнтальнай карцiны грамадзтва:

«Адцяпер захаваньне існуючых у грамадзтве функцыянальных узаемасувязяў (і тым самым грамадзкага статус-кво) утварае крытэр, паводле якога суб’екты — якiя дагэтуль дзеялі згодна з разьлікам на асабiстую выгаду — павiнны кантраляваць свае паводзіны. Гэта канкрэтызуецца ў імпэратыве падтрымліваць дзяржаўныя намаганьні дзеля ўсеагульнага дабрабыту, дакладней: не рабіць нiчога, што магло б перашкодзiць гэтым намаганьням. Такiм чынам у пэрспэктыву дзейнасьці індывіда ўлучаюцца iндывiдуальная ды грамадзкая рацыянальнасьць» (Vobruba 1983, S. 147).

Iнструмэнтальная карцiна грамадзтва, такім чынам, не адмаўляе, а пераiнтэрпрэтоўвае перасьледаваньне ўласных інтарэсаў: захаваньне сыстэмы падаецца ў якасьці асабістага інтарэсу (тамсама, S.152).

Калi ў пачатку/сярэдзiне 70-х гадоў эканамiчна моцная, убясьпечаная палітыкай «сацыяльнага партнэрства» і палітычна абароненая народная гаспадарка ФРН у выніку сусьветнага памяншэньня тэмпаў узросту і памераў прыбытку ды абвастрэньня мiжнароднай канкурэнцыi трапiла пад павышаны цiск адаптацыі і мадэрнiзацыi, усе традыцыйныя грамадзкiя сiлы абралі наступальную і антыпратэкцыянiсцкую стратэгiю адаптацыі, якая б забясьпечвала старыя рынкi і адкрывала б новыя (Esser / Fach / Simonis 1980). У гэтай стратэгіі нiколi не аспрэчвалася актыўная роля дзяржавы. Прафсаюзы пагадзiлiся з правядзеньнем гэтай стратэгii, нягледзячы на зьвязаныя зь ёй высокiя сацыяльныя выдаткі (працяглае структурнае беспрацоўе, павышэньне iнтэнсiўнасьці працы і ўзрастаючы працэс дэквалiфiкацыі, зьмяншэньне рэальнай заработнай платы і дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі, абвастрэньне няроўнасьці ў разьвіцьці рэгiёнаў). Яны меркавалi, што гэтае супрацоўніцтва — неблагі варыянт у параўнаньні зь іншымі краінамі: з аднаго боку, вышэйшыя за сярэднiя заробкі і ўзровень сацыяльнага забесьпячэньня, з другога боку — хуткая і гнуткая адаптацыя да новых, патрабаваных сусьветным рынкам эканамiчных умоваў, дзякуючы якому таксама і сацыяльныя выдаткі будуць мець «мякчэйшы» характар, чымся дзе-небудзь яшчэ, і іх будзе лягчэй «амартызаваць» пры дапамозе маштабнага сацыяльнага плянаваньня і зьніжэньня пэнсiйнага веку. Праўда, гэты пазытыўны досьвед узаемадзеяньня замінаў якім-колечы дыскусiям што да альтэрнатыўных уяўленьняў пра сацыяльную і эканамiчную палiтыку і зьвязаных зь iмi стратэгiяў яе рэалізацыі, у выніку чаго падчас цяперашняга крызысу адчуваецца нястача рэальных і канкрэтных альтэрнатываў. У такім палажэньні дагэтулешні дадатны досьвед узаемадзеяньня адмяняецца ў непазьбежны, безальтэрнатыўны, навязваны абвостранай канкурэнцыяй на сусьветным рынку прымус да ўзаемадзеяньня.

Праўда, вынiкам гэтай палiтыкi ёсьць новы вiд падзелу грамадзтва: у цэнтры месьціцца здаровае ядро народнай гаспадаркі, якое складаюць канкурэнтаздольныя на сусьветным рынку галіны прамысловасьці разам з прыналежнымі ім функцыямi аказаньня паслугаў; на ўскрайках — палiтычна кантраляваны, iдэалягічна iзаляваны лішак насельнiцтва (Esser / Fach 1981).

Гэты падзел грамадзтва быў адной з асноўных прычынаў таго рэзкага зьмяншэньня электарату СПН і перамогi хрысьціянска-лібэральнай каалiцыi на выбарах сакавiка 1983 году. Ведама, новая каалiцыя працягвае, нягледзячы на ўсе лёзунгi аб «павароце», ранейшую палiтыку мадэрнiзацыi, арыентаваную на сусьветны рынак: працэсы далейшай рацыяналiзацыi і пераструктурызацыі, а таксама фарсаванае ўводжаньне новых ключавых тэхналёгiяў — мiкраэлектронiкi, iнфармацыйных і камунiкацыйных тэхналёгіяў, прамысловых робатаў і бiятэхналёгiяў — павінны забясьпечыць вядучае становішча нямецкай эканомiкі падчас так званай трэцяй фазы індустрыйнай рэвалюцыi. Насуперак праграмным дэклярацыям, яна нi ў якiм выпадку ня думае аб вяртаньні да «лібэральнай», «дакейнсiянскай» дзяржавы. Хутчэй перад ёй стаіць заданьне арганізаваць дзяржаўны кантроль над грамадзтвам як мага больш эфэктыўным, танным і палітычна выгадным чынам. «Моцная» дзяржава паводле ХДЗ павiнна быць аўтарытарнай, па магчымасьці вызваленай ад «неапраўданых» грамадзкiх прэтэнзiяў і «неапраўданага» палiтычнага цiску, г.зн. ад уласьцівага сацыяльнай дзяржаве забесьпячэньня штодзённага існаваньня «адміністрацыйнай» дзяржавай. Фiнансавая ж маса, вызваленая дзякуючы гэтай «перабудове» сацыяльнай дзяржавы, служыць магутным дзяржаўным iнтэрвэнцыям, накіраваным на адаптацыю структуры прамысловасьці (Esser / Hirsch 1984). Iншымi словамi: згаданае напачатку кансэрватыўнае і эканамiчна-лібэральнае патрабаваньне «больш рынку і менш дзяржавы» — мае зацiкаўлены і палiтычна арганiзаваны новай урадавай каалiцыяй асяродак: пасьля таго, як зь сярэдзiны 60-х гадоў даход з капiталу ў ФРН — падобна як у іншых найважнейшых індустрыйна разьвітых краiнах Захаду — моцна ўпаў (OEDC-Economic Outloock, Nr. 33, July 1983, S. 55—58), і пасьля таго, як узьнікла патрэба пераструктурызацыі сэктараў і галінаў нямецкай гаспадаркі, дзяржаўная дзейнасьць павiнна не аслабляцца, а рэарганiзоўвацца на карысьць вышэйшай рэнтабэльнасьці капiталу і забесьпячэньня канкурэнтаздольнасьці на мiжнародным рынку. «Аб’ектыўны прымус абставiнаў» вымагае скасаваньня дзяржавы ўсеагульнага дабрабыту — і людзі павiнны з гэтым лiчыцца.

Застаецца адкрытым пытаньне, якую ролю ў будучыні будуць адыгрываць прафсаюзы ў гэтай «новай» палiтыцы. З упэўненасьцю можна сказаць, што кансэрватыўны лягер ня думае — як у брытанскiм выпадку — выключыць iх з традыцыйнай мадэрнiзацыйнай каалiцыi. У гэтым выпадку кансэрватыўна наснуджаная «мадэль Нямеччыны» страцiла б сваю iстотную перавагу ў мiжнароднай канкурэнцыi. Хутчэй можна прыпусьціць, што адбудзецца спроба і надалей заручыцца супрацоўнiцтвам функцыянальна важных частак найманых працаўнікоў і iхных прафсаюзаў, перш за ўсё ў ключавых галiнах новай стратэгii індустрыялізацыі. Гэтую канцэпцыю можна было б назваць, у адваротнасьць ад па-этатысцку цэнтралiзаванага карпаратызму сацыял-дэмакратычнай кейнсiянскай эры, сэгмэнтаваным карпаратызмам (Esser / Hirsch 1984).

Літаратурныя жаролы

Выкарыстаная літаратура

Aron, R. 1964: Die industrielle Gesellschaft, Frankfurt / Hamburg.

Bachrach, P. 1967: Die Theorie demokratischer Elitenherrschaft, Frankfurt/M.

Baran, P. / Sweezy, P. 1967: Das Monopolkapital, Frankfurt/M.

Beyme, K. von 1972: Die politischen Theorien der Gegenwart, München.

Blanke, B. / Jürgens, U. / Kastendiek, H. 1975: Kritik der politischen Wissenschaft, 2 Bde., Frankfurt/M.

Blankenburg, E. / Schmid, G. / Treiber, H. 1974: Von der reaktiven zur aktiven Politik? Darstellung und Kritik des Policy science-Ansatzes, in: P. Grottian / A.Murswieck (Hrsg.): Handlungsspielräume der Staatsadministration, Hamburg, S. 37-51.

Buci-Glucksmann, C. 1975: Gramsci et l’etat, Paris.

Buci-Glucksmann, C. / Therborn, G. 1982: Der sozialdemokratische Staat, Hamburg.

Burnham, J. 1941: Managerial Revolution, New York.

Dahrendorf, R. 1959: Class and Class Conflict in Industrial Society, Stanford.

Der Imperialismus der BRD, Frankfurt/M. 1972.

Dettling, W. 1982: Krise des Wohlfahrtsstaates, in: J. Matthes (Hrsg.): Krise der Arbeitsgesellschaft? Frankfurt / New York, S. 518—523.

Downs, A. 1957: An Economic Theory of Democracy, New York; dt. ökonomische Theorie der Demokratie, Tübingen 1968.

Draht, M. 1973: Staat, in: G. von Eynern (Hrsg.): Wörterbuch zur politischen Ökonomie, Opladen, S. 363—369.

Durkheim, E. 1977: Über die Teilung der sozialen Arbeit, Frankfurt/M.

Ebbighausen, R. 1981: Politische Soziologie, Opladen.

Esser, J. 1975: Einführung in die materialistische Staatsanalyse, Frankfurt/M.

— 1982: Gewerkschaften in der Krise — Die Anpassung der deutschen Gewerkschaften an neue Weltmarktbedingungen, Frankfurt/M.

— 1985: Spätkapitalismus, in: D. Nohlen / R. O. Schultze (Hrsg.): Politikwissenschaft. Pipers Wörterbücher zur Politik Bd. l, München.

— Fach, W. 1981: Korporatistische Krisenregulierung im «Modell Deutschland» in: U. von Alemann (Hrsg.): Neokorporatismus, Frankfurt/M., S. 158—179.

— Väth, W. 1983: Krisenregulierung — Zur politischen Durchsetzung ökonomischer Zwänge, Frankfurt/M.

— Simonis, J. 1980: Grenzprobleme des «Modells Deutschland» in: Prokla 40 (1980), S. 40—63.

— Hirsch, J. 1982: Materialistische Staatstheorie und Verwaltungswissenschaft, in: J.J.Hesse (Hrsg.): Politikwissenschaft und Verwaltungswissenschaft, Opladen, S.105—121.

— 1984: Der CDU-Staat: Ein politisches Regulierungsmodell für den «nachfordistischen» Kapitalismus, in: Prokla 56, S. 51—66.

Eucken, W. 1959: Grundsätze der Wirtschaftspolitik, Reinbek bei Hamburg.

Fach, W. 1982: Verwaltungswissenschaft — Ein Paradigma und seine Karriere, in: J.J.Hesse (Hrsg.): Politikwissenschaft und Verwaltungswissenschaft, Opladen, S. 55—73.

- 1983: Zustände der Verwaltungswissenschaft, in: H. H. Hartwich (Hrsg.): Gesellschaftliche Probleme als Anstoß und Folge von Politik, Opladen, S. 462—474.

Galbraith, J.K. 1968: Die moderne Industriegesellschaft, München/Zürich.

Gramsci, A. 1967: Philosophie der Praxis, Frankfurt/M.

- 1971: Selections from Prison Notebooks, London.

Greven, M.T. 1974: Systemtheorie und Gesellschaftsanalyse, Darmstadt / Neuwied.

Habermas, J. 1973: Legitimationsprobleme im Spätkapitalismus, Frankfurt/M.

Hack, L./Hack, I. 1979: Bewirtschaftung der Zukunftsperspektive, in: Gesellschaft-Beiträge zur Marx’schen Theorie 12, Frankfurt/M., S. 101-237.

Häußermann, H. 1977: Die Politik der Bürokratie, Frankfurt/M.

Hirsch, J. 1974: Staatsapparat und Reproduktion des Kapitals, Frankfurt/M.

— 1980: Der Sicherheitsstaat, Frankfurt/M.

— 1983: Nach dor «Staatsableitung», in: Argument — Sonderband AS 100, S. 158—170.

Hondrich, K. O.1973: Theorie der Herrschaft, Frankfurt/M.

Jessop, B. 1983: Accumulation Strategies, State Forms and Hegemonie Projects, in: Kapitalistate Nr. 10/11, S. 89—111.

Kastendiek, H. 1975: Desintegration einer Integrationswissenschaft, in: B. Blanke / U. Jürgens / H. Kastendiek: Kritik der politischen Wissenschaft, Bd. l, Frankfurt/M., S. 27-125.

Klages, H. 1973: Industrielle Gesellschaft, in: G. Von Eynem (Hrsg.): Wörterbuch zur politischen Ökonomie, Opladen, S. 142—149.

Kremendahl, H. 1977: Pluralismustheorie in Deutschland, Leverkusen.

Lindblom, C. 1977: Politics and Markets, New York.

Luhmann, N. 1971: Politische Planung, Opladen.

Mandel, E. 1972: Der Spätkapitalismus, Frankfurt/M.

Mayntz, R. 1982: Problemverarbeitung durch das politisch-administrative System: Zum Stand der Forschung, in: J.J.Hesse (Hrsg.): Politikwissenschaft und Verwaltungswissenschaft, Opladen, S. 74—89.

— Scharpf, F.W. (Hrsg.) 1973: Planungsorganisation, München.

Miliband, R. 1969: The State in Capitalist Society, London; dt.: Der Staat in der kapitalistischen Gesellschaft, Frankfurt/M. 1972.

— Poulantzas, N. 1976: Kontroverse über den kapitalistischen Staat, Berlin.

Mills, C. W. 1956: The Power Elite, New York.

Müller-Armack, A. 1956: Soziale Marktwirtschaft, in: Handwörterbuch der Sozialwissenschaften, Bd. 9, S. 360 ff.

Narr, W. D. 1969: Theoriebegriffe und Systemtheorie, Stuttgart.

Naschold, 1969: Systemsteuerung, Stuttgart.

— 1970: Politische Wissenschaft, Freiburg / München.

— 1972: Zur Politik und Ökonomie von Planungssystemen, in: Politische Vierteljahresschrift, Sonderheft 4 (1972), S. 13 ff.

Neumann, F. 1967: Der Funktionswandel des bürgerlichen Gesetzes, in: ders.: Demokratischer und autoritärer Staat, Frankfurt/M., S. 7—57.

Nozick, R. 1974: Anarchy, State and Utopia, New York.

O’Connor, J. 1973: The Fiscal Crisis of the State (dt. Die Finanzkrise des Staates, Frankfurt/M. 1974).

Offe, C. 1972: Strukturprobleme des kapitalistischen Staates, Frankfurt/M.

— 1973: «Krisen des Krisenmanagements»: Elemente einer politischen Krisentheorie, in: M. Jänicke (Hrsg.): Herrschaft und Krise, Opladen, S. 197—232.

— 1975: Berufsbildungsreform, Frankfurt/M.

— Ronge, V. 1976: Thesen zur Begründung des Konzepts des «kapitalistischen Staates» und zur materialistischen Politikforschung, in: C. Pozzoli (Hrsg.): Rahmenbedingungen und Schranken staatlichen Handelns, Frankfurt/M., S. 54—70.

Polanyi, K. 1944: The Great Transformation (dt.: Ausgabe Frankfurt/M. 1978).

Poulantzas, N. 1978: Staatstheorie, Hamburg.

Priester, K. 1981: Studien zur Staatstheorie des italienischen Marxismus: Gramsci und Dela Volpe, Frankfurt / New York.

Pross, H. 1963: Zum Begriff der pluralistischen Gesellschaft, in: Zeugnisse: Theodor W. Adorno zum 60. Geburtstag, Frankfurt/M., S. 441 ff.

Ronge, V. 1979: Bankpolitik im Spätkapitalismus, Frankfurt/M.

— (Hrsg.) 1980: Am Staat vorbei, Frankfurt / New York.

Rosenbaum, W. 1972: Staatsinterventionismus und Wirtschaftsplanung im modernen Kapitalismus, in: R. Kühnl (Hrsg.): Der bürgerliche Staat der Gegenwart, Reinbek bei Hamburg, S. 9—56.

Saage, R. 1982: Rückkehr zum starken Staat? Frankfurt/M.

Scharpf F. W. 1970: Demokratietheorie zwischen Utopie und Anpassung, Konstanz.

— 1974: Politische Durchsetzbarkeit innerer Reformen, Göttingen.

— 1972: Planung als politischer Prozeß, Frankfurt/M.

Schmid, G. 1974: Funktionsanalyse und politische Theorie, Düsseldorf.

— Treiber, H. 1975: Bürokratie und Politik, München.

Schumpeter, J. 1950: Kapitalismus, Sozialismus und Demokratie, 2. Auflage, Bern.

Shonfield, A. 1968: Geplanter Kapitalismus, Köln / Berlin.

Streeck, W. 1983: Zwischen Markt und Staat. Interessenverbände als Träger öffentlicher Politik, in: F. W. Scharpf / M. Brockmann (Hrsg.): Institutionelle Bedingungen der Arbeitsmarkt- und Beschäftigungspolitik, Frankfurt/M., S. 179—197.

Sweezy, P. 1970: Theorie der kapitalistischen Entwicklung, Frankfurt/M.

Tjaden, K. H. 1972: Soziales System und sozialer Wandel, Stuttgart.

Vobruba, G. 1983: Keynesianismus als politisches Prinzip. Zur Theorie des instrumentellen Gesellschaftsbildes, in: ders: Politik mit dem Wohlfahrtsstaat, Frankfurt/M., S. 129-155.

Weber, M. 1956: Wirtschaft und Gesellschaft, Tübingen.

Wolff, R.P. 1966: Jenseits der Toleranz, in: R. P. Wolff / B. Moore / H. Marcuse: Kritik der reinen Toleranz, Frankfurt/M., S. 7-59.

Zeuner, B. 1976: Verbandsforschung und Pluralismustheorie, in: Leviathan, 2 (1976), S. 137—177.

Ziebura, G. 1980: Frankreich 1789-1870. Entstehung einer bürgerlichen Gesellschaftsformation, Frankfurt / New York.

— 1982: Verstaatlichung der Gesellschaft oder Vergesellschaftung des Staates?, in: Landeszentrale für politische Bildung des Landes Nordrhein-Westfalen (Hrsg.): Ziele für die Zukunft — Entscheidungen für morgen, Köln, S. 213—228.

Карысная літаратура

Alemann, U. (Hrsg.) 1981: Neokorporatismus, Frankfurt/M.

Anderson, P. 1979: Die Entstehung des absolutistischen Staates, Frankfurt/M.

Bader, V. u.a. 1976: Einführung in die Gesellschaftstheorie, 2 Bde., Frankfurt/M.

Blanke, B. 1973: Staat (aus marxistischer Sicht), in: G. von Eynern (Hrsg.): Wörterbuch zur politischen Ökonomie, Opladen, S. 369—379.

Böckenförde, E. W. (Hrsg.) 1976: Staat und Gesellschaft, Darmstadt.

Bohret, C. u.a. 1979: Innenpolitik und politische Theorie, Opladen.

Brandes, V. u.a. (Hrsg.) 1977: Handbuch 5: Staat, Frankfurt / Köln.

Bruder, W. (Hrsg.) 1986: Forschungs- und Technologiepolitik in der BRD, Opladen.

Forsthoff, E. 1971: Der Staat der Industriegesellschaft, München.

Furth, P. / Greffrath, M. 1977: Soziologische Positionen, Frankfurt/M.

Giddens, A. 1973: The Class Structure of the advanced Society, London; dt.: Die Klassenstruktur fortgeschrittener Gesellschaften, Frankfurt/M.

Hack, L. / Hack, I. 1985: Die Wirklichkeit, die Wissen schafft — Zum wechselseitigen Begründungsverhältnis von und , Frankfurt / New York.

Jessop, B. 1982: The Capitalist State, Oxford.

— 1985: Nicos Poulantzas — Marxist Theory and Political Strategy, London.

Kohl, J. 1985: Staatsausgaben in Westeuropa, Frankfurt / New York.

Matzner, E. 1982: Der Wohlfahrtsstaat von morgen, Frankfurt / New York.

McLennan, G. / Held, D. / Hall, S. 1984: The Idea of the Modern State, Oxford.

Narr, W.D. / Offe, C. (Hrsg.) 1975: Wohlfahrtsstaat und Massenloyalität, Köln.

Poulantzas, N. 1974: Politische Macht und gesellschaftliche Klassen, Frankfurt/M.

Rudel, G. 1981: Die Entwicklung der marxistischen Staatstheorie in der Bundesrepublik, Frankfurt / New York.

Scharpf, F.W. 1979: Die Rolle des Staates im westlichen Wirtschaftssystem: Zwischen Krise und Neuorientierung, in: C. C. von Weizsäcker (Hrsg.): Staat und Wirtschaft. Schriften des Vereins für Socialpolitik, N. F., Bd. 102, Berlin.

Schluchter, W. 1972: Aspekte bürokratischer Herrschaft, München. Thurow, L.C. 1984: Gefährliche Strömungen. Wirtschaftspolitik in der Krise, Frankfurt / New York.

Van der Wee 1984: Der gebremste Wohlstand. Geschichte der Weltwirtschaft im 20. Jahrhundert, Bd. 6, München.

Зацемы рэдактара

1. У гуманітарных навуках на Захадзе тэрмін «карпаратызм» ужываецца ў двух значэньнях. Па-першае, як сынонім раньняй грамады людзей і як уяўленьне пра грамадавы лад жыцьця. Па-другое, як узьнікаючыя ў межах сыстэмы інтарэсаў пэўныя працоўныя і клясавыя стасункі, абумоўленыя індустрыйнымі працэсамі. Гістарычнымі перадумовамі сучаснага карпаратызму лічыцца старавечнагрэцкая канцэпцыя «натуральных» сацыяльных клясаў, рымская дактрына сацыяльнай і функцыянальнай гіерархіі і хрысьціянскае ўяўленьне пра Богам дадзены, унівэрсальны парадак. Першыя «карпарацыі» ў выглядзе гільдыяў, войска і ўнівэрсытэтаў у Эўропе зьяўляюцца ў XII стагодзьдзі. Лічыцца «каталіцкай альтэрнатывай пратэстанцкаму лібэралізму». На тэму карпаратызму ў Нямеччыне гл. манаграфію Вольфганга Штрэека «Korporatismus in Deutschland. Zwischen Nationalstaat und Europäischer Union».

2. Прыраўн. датаваны 1762 годам твор Жан-Жака Русо «Contrat social» («Грамадзкая дамова»).