Драмы

Юхнавец Янка


Мiтусьня

...i тады пайшлi па ўсёй зямлi
Айчынай нашай вястуны й парокi
ўсялякiя: i злыя, й добрыя.
(З беларускага паданьня)

Дзея адбываецца ў годзе канчальнага заняпаду Беларуска-Лiтоўскае дзяржавы.

Пустэльнiк — зь лясных пустак, каля 40 гадоў;

Млынар — уладнiк вятрака, каля 70 гадоў;

Дамаведка;

Князь — зусiм стары;

Хведар — царска-расейскi ахвiцэр;

Ганка — выгатаваная ў доме ў млынара;

(усе iншыя асобы аб’яўляюцца ў ходзе дзеяньня).

(Узгорыстае месца сярод лясных пустак. Летняя пара. Ледзь-ледзь прарэзалася сонца ў полымi зары. Пад адлогам узорку бруiць ручай. З адзiным вакенцам i, бы шчылiна, дзьвярыма, будан).

Пустэльнiк
(выходзiць з будана з драўляным бэльчакам)

Сьвiтанак зноў.
Я аднэй усё хажу сьцяжынкай.
Жыву пустэчай i шумам дрэў,
i цiхатой.
Глумлюся у закове Гасподняй веры.
На мiг даўгi ўявай час спыняю.
Прыкiдваюся чаканьням нейкай асалоды,
як вецер той, дзесь напаткаўшы хвою
з радасьцяй кудлочыць сучча
адным узмахам.
Гэтак i я
душу сваю кудлочу,
хцiва курчуся казаньнямi прызначэньня:
у маёй пустэльнi ня валяцца гарады ў крушню,
тут сьцiснуты Богам толькi я —
упобач з шорахамi духоў разгульля...
Няштораз, прыпадкам, зь вялiччам царскiм падыходжу
сустрэць вандроўнiка ў маiх мясьцiнах,
каб паслухаць ад яго навiны
пра смутак цi пра радасьць бытаваньня.
А смуткаў i зьгiнотаў стулiць ня можа!
Але-ж iльдзець пакутамi
я iхнымi ня думую.
Канайце ў сваёй зьнямозе прызначэньня!...
Сьвет увесь,
ты згонай ацяжэў сваiх пакутаў!

(прысеўшы глядзiць на ручай)

Скорапiс вятраны ня клаўся на гладзiну тваю, —
упяршыню чаму,
вось сяньня спакмецiў гэта я?
Ручай, ты любасьць шчырая мiж небам i зямлёй,
няўтрапенна мыеш жвiрiсты злуд пяшчынаў.
Я-ж кажны дзень жыву ўторана
груняй слоў адведаных з кнiжак, напiсаных ад сьвятых
але ня тораньнем тваiм журлiвым.
Мне камiцца: пад схон гадоў маiх
знайшоў падмурак нечаканы я.
Ён вырас пада мной у шумятнi бароў
адчуваньнем непадзельнай зблiжнасьцi.
Усё там прыйдзе наступам,
што будзе апавядаць, як грэх зьлягчэе
буднямi iншых жарсьцяў.
Пакутам там
шчасьце будзе нiзiць
стрымы плёны нязьдзiўленых радасьцяў...

(ледзь узбудрожана)

О, Божа Валадарны, прабач маю спакусу!
Прад гэтым хоць мальбу я ўтвару.

(молiцца)

... ты, Божа наш, Ты бачыш, Ты спаткаў
мяне зусiм у iншым захапленьнi.
З мяне звалiлася цяжэйшая ахона,
што прыкрывала ад вачэй Уладных.
Я сяньня не дармо з мальбою ранiшняй
прад Табою стаў расчыненым харомам,
дзе тулiцца ў моўкнасьцi i цемра, i спакой,
дзе можа блiзiцца вясёласьць маiх наўмераў.
На маiм аблiччы маршчыкамi спаласаваная
цiхна зазiхцiлася цярплiвасьць
i жаданьне пакiнуць роду нашаму
штосьцi iншае.
Я, ападак зь мiж нязьлiчоных зор,
хачу сьвяцiцца жыцьцёвай сьвятлазорасьцяй.
Ты толькi асьвяцi мяне,
а Сам астанься там, у небе,
у дайным назiраньнi.
Я-ж буду тут — прынукай успамiнаў у шэразе гадоў
ускрослых пакаленьняў iзь цела Абэля.
Я стануся тварцом кону iхнага,
касцом пожняў iхных хваляваньняў.
Дай, Божа, каб мая зямля
засьцiгла подыхам вясьнянага першапаўстаньня!

(хрысьцiцца, абмывае твар у ручаi, зачэрпвае бэльчыкам ваду, iдзе да будана)

Апошнюю балонку ў Бiблii
пасьля я дачытаю... Кароткай дарогай iдучы
ад ручая, я ўзмацнею зноў...
Божа, чаму Ты блукаеш у моцы ў сваёй?
Навошта захапляешся пакутамi й шчасьцем
аднолькава?
Ня будзь Ты цямрынёй
мiж дзён людзкiх. Схiлiся над сахой
вунь побач з селянiнам.
Не ляжы мяжой спакметнай мiж людзьмi,
што гэтак морацца ў змозе неадоленай,
каб быць спрадвечнасьцяй... цi толькi ўсяго
жыцьцём-наканаваньнем...
Ды час пайсьцi ўжо. Пайсьцi! Пайсьцi!
Айчынная дадумнасьць апавядае:
— Як пайшоў, дык зноў куток знайшоў
парожнi.
Замовы каля мяне шапочуцца аддаўна...

(уваходзiць у будан; неўзабаве стуль выходзiць з пучкамi сухiх красак-травы)

———————————————-

(Стары замак. У некаторых месцах ён паўразбураны. Насустрач выбягае Дамаведка)

Дамаведка

Хутчэй, хутчэй, ты, чалавек сьвяты!
Я толькi што зьбiралася пабегчы да цябе
прасiць сьвятой мальбы i помачы тваёй...

Пустэльнiк

А я сам iду... баржджу, i ведаю — чаму.

Дамаведка

Наш князь яшчэ жывы,
i, мабыць, да адходу
яму прыносiць трэба пакору i пашану.

Пустэльнiк
(ледзь прыпынна каля Дамаведкi)

Мае пачуцьцi спагады й дабра
заўсёды зь iм... ня толькi сяньня.
(паўголасам да сябе)
Пашана незраўнёна — сьмех учарашнi.
Але-ж хвалю яго, каб вырвацца зь ярма
пагарды...

Дамаведка

Што, ойча, кажа? Я не пачула гутаркi сьвятой.

Пустэльнiк
(уваходзiць, дае пучок сухой травы Дамаведцы; шапотна)

Даўно я ведаю пра князевы нямоцы.
Нат уначы я думаў, як памагчы яму...
Ты-ж гэтыя звары цярплiва краскi
й астудзi,
каб можна пiць было адразу, нагбам,
Але сама ня пi навару,
бо цуды-моцы прападуць усе.

Дамаведка (упэўнена)

Цуды набожныя, сьвятыя
князю памогуць, ня мне.
А лек мой, ойча, грыб сухi
звараны ў капусьце кiсьленай...

Пустэльнiк

Акыш, гарэзная!
Гарыш сытнелая
хлебамi-князькамi.

————————————-
(Князява адпачывальня. Уваходзiць Пустэльнiк. Князь напаўзьлёзе ў ложку)

Пустэльнiк (спачувальна)

Князя нашага багасловiць Бог!
Прашу спагад сьвятых пакутам князкiм...
Ледзь толькi дзень пачаўся ў маiм самотнiку,
я душой ачуненай клiч пачаў ратунку.
Я пабарзьдзiў. Князю, бачыш — яшчэ рана гэтак,
першым променем усё не абзарэла...
У князя, мабыць, пакуты тыя самыя?
Сiлы таёмныя хваробы нежаданай
даюць магчымасьць тлець агням балючым.
Так сьмерць прабуе моц сваю заўсёды
каля варотаў зямнога раю...
(пахопна)
... але абдымкамi няроднай мацеры
вас, князь, напэўна, не прыгубляе.
Цярпеце з ласкаю — так Богу трэба.

Князь
(Пакутна ўсхоплiваецца; кароткi час глядзiць на Пустэльнiка, адхiнаецца на падушкi)

Унок ты Богаў, як раптам ты зьмянiўся.
З маўклiвым болем паслухаў твае словы.
Ты маладзейшы за мяне,
бяз грэху ты прад Госпадам,
ты неяк гутарыш прыгодай эвангельскай.
Я ў мiнуласьцi наводлесьць падобныя
ня слухаў ад цябе.
Год не адзiн гасьцiў у маiх харомах —
нiчога не казаў. Чаму?
Мо тады азначаў няпустэльна
днi iншыя i цягi нясунятныя
да асалод жыцьця.
Чаму пра сьмерць
ты мне гаворыш сяньня?
(глядзiць у столь)
... о сэрца i душа зьняможнага старэчы!
Каму адход прарочаць людцы
зь iмём каб жыць у днях ледзь сытным.
Яны ўсе — прасмаленая вяроўка,
трымальнiк вечны ад прыгод жыцьцёвых!
Дух сьвяты,
просьбу спадабай маю — сьцеражы мяне!
Я жыву яшчэ — жывым жыву...

Пустэльнiк (лагодна перапыняе)

Апраўднасьцi грахам сваiм
шукайце, шукайце, княжа.
Просьбы нашы, i князявы —
радасьць нам хлусьлiвая
народзiцца ўвабраная ў столкi слоў,
што заўтра зблуджаны ў лесе зьвер,
здаецца, стукаецца ў дзьверы да паляўнiчага...

Князь

О, не!
Вобмацна прароцтва скарбнiцу
выпрашваеш у Бога,
цi нюхам зьвера людзiцца, цi як
сьмерцi небясьпекi пазнаваць?
О, не!.. Буду жыць яшчэ.
Гняздо сваё ня кiну.
Я тут адзiн. Нашчадкаў я ня песьцiў
у гэтым сьвеце, дзе па нараджэньнi
прыходзiць сьмерць, дзе сэрцам адчуваеш
i вачыма бачыш: моцны, горды й прагны жыць
вадзянай кропляй вiсне,
якую вецер зьдмухне порстка
павеiстай часаiнай iм наўрочнай.
Лепш было старэчам гэткiм жыць,
чым адчуваць i памятаць маладзенства сiлу.
Як цяжка не глядзець на вечнасьць!
Сьцiскаць яе раздольлем усялякiм,
ды хоць-бы мройнымi спадзяваньнямi,
цi прыгодамi дурнаватымi,
або крыламi шасьцець няспыннымi
пад воблiскi маланак летам над гасьцямi ў замку старавечным.

(уважлiва)

Сядай, мой спадарожнiк,
ашчада дзён маiх.
Ты ня быццам iх пiльнаваў
дзеля майго зьнiбеньня.
Навошта?
Пытаюся: навошта? Адказвай.
Я раней ня думаў
пра жах кананьня.
Твой розум быў даступны з Богам,
ён чуў у лесе анёлава шаптаньне...
Навошта? Шпурнi сваю ты сьцiпласьць.
Будзь князем з мной, будзь роўным!

(дрыготкай рукой да Пустэльнiка)

Скажы ўсё... Я кiдаюся туды,
аж да таго, што страчана калiсьцi мной
бяз ашчады...
Чаму прымоўк? Упобачы ня чуеш князя?
Наўжо ты бачыш навакол мяне
мой згон, як ты казаў нядаўна?

Пустэльнiк

Князь, ты будзеш доўга жыць...
Я зёлак дам табе iз цудамi сьвятымi.
Вып’еш — паздаравееш.

Князь (прабуе ўстаць, але слабы)

Iншыя?
Чаму раней iх не даваў удостач?..
Распука! Прокмець узбудрожаная
кадзе замак, здаецца, ускалынула,
i кропля першае крывi з мяне
сплыла кропляй сьмерцi.

(упэўнена)

Не, — ня кропляй сьмерцi!
Голас мой зноў стане бураклiчным
i небалючым болем хваробу абмiну.

(узiрлiва на Пустэльнiка)

Замоўк. Чаму маўчыш? Гнябеняй сьвятой
стаiш прад князем.
Цiшыня мяне жахлiвiць. Гаманi.
У замку месца ёсьць казаньням разыйсьцiся
рэхам ад словаў чалавечых.
Гаманi. Я абяцаў з табою роўным быць.

Пустэльнiк

Мы роўныя з табой, мой князю,
перад Богам...

Князь (урывiста)

У чым? Кажы — паслухую!..
Змаганьня сiлы ў непавiне блiзкай
з маёй старасьцяй.

Пустэльнiк (убажлева)

Блiзасьць сьмерцi — гуканьне абароны,
i сьмерць — жыцьця крынiцы.
Зноў ручаi быцьця iзь iх цякуць
у постаць чалавечую, у лапы ў зьвярыныя.

Князь

Жахнасьцяй твой голас зноў азначаўся
ў маёй душы.

Пустэльнiк (задавольна-асьцярожна)

Але зьнямога,
i жыцьця сканчэньня
ў самiм яго запале, бо-ж нараджэньне —
каб памерцi.

Князь

У тваiх словах чую захоны вялiзарныя,
скуль можна выбягаць, душыць i рабаваць,
зноў да iх вяртацца шчасным.
Працягваецца дабыча ў сiле шчасьця...
А сьмерць — жыцьця крынiцы.
О праўда! Якая праўда днёс!..
Але чаму да вазяроў — магiлiцаў
яны цякуць руплiва?

(уваходзiць Дамаведка; прынесла адвар зёлак)

Дамаведка (пабожна сьхiляе галаву)

Сьвятое зельле князю прынесла...

Пустэльнiк

Князю, зельле — цуды збаўнае
выпiце.
Жадобаю на варце дзён тваiх
спынюся на заўсёды.
Не хвалюйцеся,
бо могiльнiк — спамiн найлепш.
А сум астанецца ў тых,
хто крыху апынецца
за курганам,
у руках з рыдлёўкай.
(Князь выпiвае адвар. Дамаведка адходзiць)

Князь

Я спадзяюся, я веру табе.
Мне будзе лепш,
я ведаю,
ад зельля, ад твайго сьвятога.

Пустэльнiк (сьцiпла)

Убогi мой учынак,
няхай уславiць князя.

Князь

Я моцай аджыву, ты кажыш, дружа мой,
ад зёлак цудных сьвятога чалавека?..
Ды палахлiва мне, як падумаеш:
што буду жыць iзноў i глядзець, i слухаць
шорахi падкрадлiвае сьмерцi...
(рашуча i неспадзеўна)
Даймо маё наўперад я азначу
ў запавеце. Каму? — Сьвятому чалавеку?
Я надысь абяцаў табе,
бо мiж пячор-палацаў замку
жыў азначаным сваiм жыцьцём —
насьледнiкаў ня песьцiў у гэты сьвет.
Няпустош зьневажанае уладцам некалiсьцi —
памяць па сабе пакiнуць жыздру.

Пустэльнiк

Я адкажу сардэчнасьцяй уздвоенай.
(iдзе да вакна)
Госпадзе, дай вынiк!

Князь

Малiся за мяне, сьвяты мой ойча!
Я любiць спраўляюся тваёй любовяй.

Пустэльнiк

Усе сьвятые каля цябе, мой князю.
(надалей каля вакна, пры сабе)
Дзiвосная часiна ёсьць.
Яе спакоем я назваць гатовы.
Кропля скропне на траву,
i прагнасьць пiльная
ахвотна рэчай моўкне.
Мне цяжка выбiраць было спакой.
Яго ў цемры я пазнаваў усё-ткi.
Малiўся я i слухаў брунь крынiцаў,
ад якiх дзялiлася да ракi зямля.
(азiраецца на Князя)

Князь

Заныла цела рэзяй,
ды чую гожасьць сiлы
ў розуме маiм.

Пустэльнiк

Благое зь цела розум выганяе.
Мой князю, я дапамагу. Вер у словы Боскiя...
(ветлiва i руплiва)
Падпiшы найперш вось гэтыя цыдулькi.
Усьцеражы маю табе адданасьць.
У магiстраце новыя зьявiлiся ўклады
пра маёмнасьць —
цар расейскi сваволiць над усiм...
Я-ж цi больш табе знаёмы,
заўсёдны лекар-знахар аж у днясь,
i тлумачу зь веры паслухмянай нашай,
як валаводзiцца вiднотна
зь людзьмi прывыклымi каля замку жыць.
Я памагаў i памагу твайму здароўю.
Быццам закаруз у берагах тваiх,
як возера або рака ўлетку,
й iншым, што сказаў ўжо...
(упакорлiвай пашане)
Скрай кажнае сьцяны вiдзён у замку,
(якi набожны, цудоўны сяньня дзень!),
бруць твае душы марнець не дазваляе.
Лепш, княжа, мне за цябе пакутваць,
i Бог мяне напэўна чуе.

Князь

Я гатоў усе зрабiць.
Дзе падпiсаць — паказвай!
Збаў мяне ад пакут хваробных.
Ты жывы, i я жыву.
(Пустэльнiк падае гусiнае пяро i напiсаную паперу; князь падбiсвае i азiрлiва адвальваецца на падушкi)
Дай на часiну хоць ад змроку ухiлiцца.
Ад змроку сьмерцi ухiлiцца — дай...
Ратуй мяне сьвятымi лекамi.
Малiся, ойча! Набожнасьць зьмiласьцiвiць
мяне пра Богам.
(раскiдвае накрыж рукi)
Ах, як здзекаваецца зь мяне
цемень за-магiльная...

Пустэльнiк (памацаў чало князя; паслухаў ягонае дыханьне; разглядае падпiсаны запавет; адыходзiць да сьцяны)

А там спакой iзноў. Прынукана пастукаю.
Дзьверы не адчыняюць, я цемлю iх спалохi.
(праводзiць пальцам па сьцяне)
Мiзэрная пясочына трымае мур правечна.
(паказвае пальцам на князя)
Ты-ж — Боская струна, што трэскаецца
ў днёх жыцьця, а была нацягнутая
ў музычным зладзе
граць хвалу пажорным перамогам.
(азiрае князя; зноў слухае цi дыхае; кладзе на стол запавет; падыходезiць да дзьвярэй, голасна клiчаць)
Сюды, сюды, хто дома ёсьць жывы!
Князь памёр, сканаў пад Боскай ласкай...
Сюды, сюды!

(убягае Дамаведка)

Дамаведка

Памёр? Няўжо памёр?
I зельля не памагло яму?

Пустэльнiк

Не памагло.
Бог ведае, чаму яно расьце.

Дамаведка
(спачувальна пазiрае на князя)

Падайца наш.
Пасланцам Боскiм
над намi быў.

Пустэльнiк
(узбочна адварачваецца; нягучна)

На пагосьце дамавiнным
да баляваньня паставiм стол.

Дамаведка

Ойча, няўжо князь памёр?
мальба твая сьвятая не памагла,
А можа, зёлкi не ўварыла добра?

Пустэльнiк (паклонна да яе)

Ты добра ўварыла iх...
але малiся ты, i я... малюся.
У цялесным вобразе Госпадам убачаны,
каля мяне ўсе сьвятыя лётаюць...
Я — сын утораньня Надвышняга,
i процьма мрояў беспрапалых —
я памагаў яму.
(клiча Дамаведку пальцам; устрэсвае на стале прад ёю запавет)
... а ты яшчэ жывеш i ведай:
князь запаветам дорыць мне
уладнасьць,
што ня мог забраць з сабой.
Ты крыжыкамi, крыжыкамi падпiшыся
i падпiшы
вось тут унiзе
над iмём маiм.

Дамаведка
(самаахвотна, нязьдзiўлена падпiсвае запавет)

Але-ж трэба памалiцца
за душу яго, княза нашага.

Пустэльнiк (азiрае яе; пакручвае галавой)

Мальбой жывым зрабiць памёрлага
ня можна.
Гняўлiва да жыцьця бухторыўся аддаўна,
бо-ж ты жывеш i iншыя жывуць,
i князь тлумачыўся сабе ў здоле падняволеных:
нiкому не дазволена ўцемна дасягнуць
ягонае цьвiценьне за дзьвярмi жыцьця.
Але напiсана ў Бiблii сьвяцейшай —
можа, там не пра яго,
ён прахам мусiць быць
i прахам будзеш таксама ты.
Малiся, пакорнiца яго,
бяз слоў мальба сьвяцейшая заўсёды.
(адыходзiць да вакна; сам сабе)
I я малюся:
... усё, што ёсьць, было даступна часу,
састыгне некалiсьцi
пачаткам новых, iншых дзён.
Ён Хартыi пiсаў:
сыйдзецеся ў статак у адзiн
пад зорамi Усемагутнага.
У рупнасьць валадарцаў не сваiх
свой клопат закаменяваў,
ды без азiрна ерзануў,
бо сьмерць, бо сьмерць прыходзiць.
Ён скарбнiцы (была-ж свая)
выпрашваў у iх,
быць вялiкомым, што цi як,
памiж народам наскiм непагарджаны.
навобмацак сьвяткуй — пазнаны мёрлымi!
Чму-ж ня ўсклiкнуў у ахопе пэўным:
о, кроў мая, ты з мной!
(а тады цярплiва Дамаведцы)
Я баржджу...
Мiр прахнасьцям усякiм.

Дамаведка (даведлiва)

калiсьцi я прыгожая была,
ня тое, што кадзе,
ад кроку лiшчяга квялiць у паясьнiцы...
Княжа спадабаў мяне.
Але, напраўдзе, пакойны тата,
службу выпрасiў у яго,
бо-ж я прыгожая была.

Пустэльнiк

Костакi хварлiвыя прад князем
не напрастаеш.
Я баржджу —
не замiнай мне часу,
у судзьдзяў запавет пацьвердзiць мушу.
(скавырыста азiрае Дамаведку, праводзiць пясьцяй па ключох на ейным сьцягне???; яна разявiстая)
паховiны па-царску справiм.
А цяпер мне ў дарогу. Надару кажную
патрэбна мне схапiць.
(адважна Дамаведцы)
Я зла сусьветнага змагар.
Дай, Божа! Багаславi мане!

Дамаведка

Як шчыра ты малiўся, ойча,
i молiшся ўскрадкi ад мяне.
(журна)
А каб жывы
мой быў пакойны татка,
ён з дня ў дзень за яго малiўся.
Ён так любiў яго калiсьцi.
Князевы валосiкi з галавы зьбiраў —
шкадаваў: трасцай невядомай нейкай
уладца наш пакутаваў штодня.
Бывала, татка раскладзе валосiкi ягоныя,
i спомнiць мне:
— Тры гады таму даўчасу,
у Вялiкодны дзень, вось гэтыя
асыпалiся зь яго тырсой сiвой;
а гэтыя — о, Бог яго сьцярог! —
гасьцей вяльможных сустракаючы,
руньвой па вопратку багатую
ацярушылiся на князя шыза.

Пустэльнiк (няцерплiва)

Я баржджу!
Не замiнай мой час аднойчы Богам дадзены.
(зноў азiрае Дамаведку i прагладжвае па ключох)
Пра гэта досыць я пачуў ужо.
Мiр прахнасьцям усякiм...
А заўтра... пасьля разлукi з князем —
паховiны адправiм,
i скажыш мне ўсё,
што ў душы тваёй
астаўляць ня можна.
(выходзiць; пакуль азiрае замкавы пляц)
О, госпадзе!
Усё ў дзiкасьцi,
У дзiкасьцi жыцьцё сучаснае i бывалае,
ёсьць у нас самiх чым асудзiць, —
увесьць чым будзем прад Табой тады?
Гэта можа здарыцца i пачацца,
(дазволь, прашу пачаць!),
я ня iншаму ўкорнiку,
каб потым не зьвяртацца да Цябе
ахлебным, асудлiвым узглядам
аглядзець памылкi, складзеныя на хрыбет,
што гэтак вiжыцца, бы нейкая рука,
ня боская,
прыхiльна супакоеная — аж дзiвiцца можна,
пераходзiць у вялiкi лад чуцьця.
Ды, Божа, дай мне ўладу, дзеля мяне
багаславi яе!
Мня цяжка, — Ты ня думаеш, як Бог...
Я бiблiю чытаў, чытаць умею добра,
усе сьвядомасьцi пераняў зь яе...
Думкi дзеяй, сiлай асялiлiся,
адным прывалам мяне ўспакоiць,
выбранцам стацца ад усiх сьвятых.
(позiрна на вышэйшую замкавую вежу, павольна хрысьцiцца)

———————————————-

(Крылы ветрака круцяцца неразмашыста. На уваходзе да ветрака сядзiць Млынар. падыходзiць падарожнiк у зношанай вопратцы расейскага ахвiцэра)

Млынар (устае й схiляецца ў пашане)

Дабрыдзень, ахвiцэру!

Хведар

памагай нам Бог у працы!
Сьпякотны дзень... — я стомлены вандроўкай.
Iду, хаджу па сьвеце... пустальга.
Мо пiць дасьць, ягамосьць?
I есьцi хочацца — не адмоўце.

Млынар

Шмат ручаёў зямлю палосьцяць нашу,
як аглянiся —
папiць ня мог?..
З Айчыны наскай ты?

Хведар

Але. Радзiўся тут. А потым узрос,
я доўга блукаўся ў краёх далёкiх.
(Млынар нахiнаецца праз парог i падае конаўку з вадой. Хведар п’е)

Млынар

Прыгод шукалi, думаю, заморскiх, а нянаскiх?
Удзячны Богу будзь —
вярнуўся да сваiх жывы...
(з большай ахвотай пагутарыць)
... о, сьвет цяперашнi,
у iм усё нязьвязана:
куды нi паглядзi — трывогi й пакуты,
сьцеляцца i днямi, i па начах!
Бо жывеш, жывуць навошта людзi?
Вось кручу вятрак я напаказ,
пад iм адлучаныя стаяць тупыя жорны,
навошта высякаць, зубрыць iх гостра,
калi зярна нi калiва
прывезьцi ды змалоць?

Хведар

У непрыязьнi вам спытаюся:
— А дзе-ж яно?

Млынар

У людзей нестрача, хоць зямля i родзiць,
ды iх на сьвеце шмат, здаецца, шмат.
У зубы лусту хлеба дай,
дай у казну i на зачопы багатырскiя;
жорнамi ручнымi астанкi самi меляць,
не пазiраючы, як вецер дзьме
ў ветразi майго млына.

Хведар

А я надзеяй сябе лагодзiў.
Да вас у парабкi жадаў прасiцца.
Я з тых цяпер, хто ськiбцы хлеба рады.

Млынар

А ты скажы: хто ты ўсё ткi?
Бо-ж чалавек, яшчэ iз каранямi,
ня вывернуўся я iз дайнае зямлi.
Я памагчы да дзей ахвотны.
Як назваць цябе, скажы?

Хведар

Хвёдарам, было, мяне назвалi
на зямлi, дзе стаю цяпер.
I я прыйшоў сюды паслухаць шчыра
прысуд жыцьця нясуджаны самiм.

Млынар (няздзiўлена)

Як добра умясьцiцца ўратаваным,
зусiм ня ходзячы да прошчаў усялякiх.
То праўды прыгожасьць
у тваiм казаньнi.
Да, бачу, тут цябе ня першым,
нязвычным гэткiм.
Лядайкасьць турбавацца
пра жыцьцё сваё i дабро
ў людзей, у iншых пырхкае
аж да сьмерцi птушкай.

Хведар (садзiцца побач Млынара)

Прынамсi, ведаю:
учынкаў я сваiх,
развагай мудрай
калiсьцi не гняцiў.
Ахвярна дабiваўся там
я шчырасьцi грамадзянiна
гэройскага iмкненьня,
у падабенства, у такiх выпадках,
калi шкiлет астанецца яшчэ цалюткi,
уявiў сябе вядомым ваяводам.
Сваё прызначаньне выслужлiваў аддана.
Вадзiў палкi змагарскiя
да мясьцiн чужацкiх.
Я па галовах асечаных хадзiў
з пачуцьцём гордасьцi й права ва ўсiм
пераможцы... але не валадарцам.
Моц вялiкомасьцi я адчуваў сьвяточна
сярод пакутаў iншых,
бо-ж мной прынесеных...
I вось жывы астаўся я.
Зайдрошчу нават сабе самому.
Падвешваў мэдалёў, бы дар за дар, —
пашану металёвую
й зноў нахабнай прыцяй мкнуўся
за сьмерцяй
для сыноў сьвятых камусьцi...
Ды вось аднойчы ахамянуўся я.
Забраны ў палон стары змагар,
каханец дасьмяротны сваёй свабоды,
бязь нiякай злосьцi, звычайнай цехай слоў,
удзел пакiнуў мне,
сказаўшы: — Я люблю
шырынь мае Айчыны, бадай яна вялiкая,
як той сувет магiлы!..
Выбранасьць зьявiлася да мяне тады.
Ягоны гутар быў адвечнасьцяй прарока...
Натхнёны клiч мяне сюды вярнуў,
дзе нарадзiўся я,
дзе камянiцы Бонаў,
дзе Ягайлы дзяржаўныя спажыткi,
прынесеныя ад нашае крывi,
i рукамi нашымi — языкi бязмоўныя,;
потым расьцярушаныя
iз плённасьцяй ледзь прыпамiнаенай.
Я мiснасьцяй усёй пераадолены,
пакiнуў шэрагi, акоймленыя тыранствам.
Я ўскрос прыгаством Айчынным,
дзе месца ёсьць i пеклу i, разам, раю —
я вярнуўся да свае Айчыны.

Млынар (ухоплiва)

I не шкадуеш ты тэй памяцi-бяды?
Ты шчыра судзiш незадавольнасьць!

Хведар (намерыста да гутаркi пачатай)

Што-ж калi ў сьвеце нашым усё так складзена:
блiшчыць адзiн усьцьветам свае волi,
другi згiнаецца,
хоць з талентам уроджаны,
тварцом найлепшым людзкога ладу быць.
Адных славуцяць, бадай, да пальца кажнага,
сродкаў не шкадуюць, (ён болей, чым метал з-пад гнёту скалаў вырваны рабом, якi жыве жыцьцём, бы мятлiка),
I быццам на аўтар паганскi, цi хрысьцiанскi
кладуць здабыткi iхных дзеяў.
(ледзьве падумаўшы)
I полымем гарыць агонь запалены,
iскрамi ўзносiцца пакорнiкаў хвала.
Палымнець змушае серцы грэшных —
умельства здатлiвае падпальшчыкаў...
Шмат каго стаўляюць збудовай статуi,
якую можна пiрхнуць заўсёды,
або падмаляваць, (знойдуцца),
сьвятыняй-сьвятасьцi
жыцьця райскага дзеля будучынi;
цi пераканаць нябедна-зрочным хвальшам,
значным зьместам багаслаўлёнага,
з напiсаным на сьцягне iмём:
— Цар цароў i ледзь ня бог усякiх валадароў...

Здарылася — i я пiхнуў сябе, — судзеце!
Наўцемеўшы: — Я не адзiн належу
цяжкасьцяй мiнулага iмгненьня — зла
для асуднасьцi ад маёй Айчыны.
Сваё тлетворнае iмкненьне —
за свабоду i любоў памiж людзьмi,
за хаварство збiранае
ад усiх народаў
народу кажнаму...

Млынар (ухоплiва)

Украдзеная зямлёй вада
дзесь зноў прасочацца ручаём
на роўнядзь!
(усьмешлiва)
... вашэцi — злачынства зборнiк.
Цяпер з усiх бакоў краiны наскай,
з-пад лоб’я цi за плячыма цiшкам,
на цябе зiрнуць пачнуць,
i сьведкi знойдуцца сказаць:
— Ты iх уласьнiк.

Хведар

Сумленьням я нiколi не крануся.
Было-было! Усё мiнае.
Я прывучыў сябе,
упобач ацьвярдзелых, уладных ладаў,
да захапленьня
свае ўлады...
(падумаўшы)
... ды запамяталася, зачаленыя:
зь цярплiвасьцяй за небакрай,
з паслугай ветру хмары
адхонiста плылi,
iх вецер, здэцца, гнаў з мае Айчыны...
Абвесьцiў iм: — Ад сяньня не належу вам!
(а тады ўразьлiва)
Памiж скрыкамi — я больш iм ня гэрой:
— Напасьнiк! Здрайца! —
дзяўчыны голас, маўляў з анёльскiх вуснаў,
падажлiвы ўсяк пачуў,
яна сказала:
— Iдзi адгэтуль,
твая Айчына там, адкуль i я сама!..
Заплакаў я, той, якi ня плакаў
сярод трупоў, сярод пашуг агнiстых,
i болесных кананьняў...
(усчолена)
Я прыйшоў сюды прасiць сваё жыцьцё
усе памылкi мае паправiць!..
(Млынар i Хведар азiрнулiся, з-за
ветрака выходзiць Пустэльнiк)

Млынар i Хведар (бадай разам)
Благаславi нас, ойча.

Пустэльнiк (пабагаславiўсы)

Чаму ня чуцен грукат жорнаў?
(потым пэўна-уверлiва)
Чаму не мелеш дух людзкое сатаны?
Ёсьць праца нават гэткая.

Млынар (абы адказаць)

Бог вялiкi над iм уладны.

Пустэльнiк (азiрае Хведара)

З табой, млынар, я гутарыць ахвочы,
але з вока на вока.

Млынар (да Хведара)

Iдзеце,
вунь там мая сялiба.
Есьцi там дадуць i адпачыць уладзяць.

Пустэльнiк (па адыходзе Хведара)

Ня жорны круцiш, а ветразi размашыстыя.
Чуў пра гэта — няма завозу...
Ах, як скрыгочуць!
Твая цярплiвасьць не разьдмухваецца
у iхным скрыгаце?
Падмаж iх дзёгцем.

Млынар (зноў абы адказаць)

Грошы не стае купiць дастаткам дзёгцю...
У прызвычаi працы гнацца ветразям
пад ветрам порсткiм цi ледзь дзьмухотным.
Быць не жадаецца анiяк бяз працы.
Асалода ейная знаходзiцца
ў жыцьцi падхiленым працавiка.

Пустэльнiк (у лагодным захопе)

Не наракай! Твае астанкi, ведай,
супакоюцца ў поўным вынасе маiх спакус.
Яны-ж прад гэтым... О, бачу адрасьцяць
нарасьнi на дрэве спрадвечнага быцьця!..
(Млынар неўразумелы)
Ты пачатак мой. Ты будзеш памiж конадняў —
сумятня ўсходаў увосень нават, i вясной.
(i ветлiва)
Бачу позiрк твой марнуецца —
просьвецi шукае памiж мае гамонкi,
а яны iмкненьнi.
Не клапацiся: пазьней убачыш —
яны вяршынi бяз адхонаў — iдзi сабе, iдзi,
Гняздо там скруцяць людзi iншыя,
нябывалыя —
аж да нябёс.
I прокмяць руху кажнага ўсьцеражэ празорлiва
Сам наш Вялiкi Бог,
спаткацца iм iз краём прадонi
Ён не дасьць.
(павучальна)
А хто аднолькавай прыгожасьцяй змучыцца,
адважацца, што iснуе паўзбоч, пазнаць,
глынецца вомiг прорвай, процьмай пекла.
Емiнай ён будзе толькi
агаладаламу чарту...

Млынар (у пытальнай даўцемнасьцi)

Мабыць, пекла, што ёсьць у днях цяперашнiх —
засыпецца няпамяцьцю
чарвячай там,
цi можа iншым акунецца?

Пустэльнiк (уцемлiва)

Спакмечваю, на млыне ты
ў адзiнокасьцi бяздлоннай,
раёў жыцьцёвых асочваеш вылёты.
Працу лепш вазьмi, я дам табе яе.
(азiрна)
Я спадкаемец княскага дабра цяпер,
мо чуў пра гэта ты ўжо?
Я толькi што ад судзьдзяў палавiнных.

Млынар (зналуску)

Дзiвотны дзень мой сяньня:
разумная парада
цi сон незапамятаны
мне зноў прысьнiцца
ўначы?
(дапытлiва)
А можа князь сканаў?
Сканаў? Напэўна, ён памёр?

Пустэльнiк (вельмi асаблiва)

Але! Яго няма, як вясны мiнулае паводкi...
Праз колькi тыдняў, сказалi судзьдзi,
даймо яго запiшуць на мяне,
бо няма насьледнiкаў, а што былi —
даўнотна акалелi.
Там нават у мяне — чаму ня ведаю —
спыталi:
— В познанii какiм Хрыста
вы сь мiра сеяво на пушчу удалiлiся?..
Усё сказаў. Я раб убожаны.
Праз вякенцы ў будане
шмат гадоў
выторкваць Гасподнюю веру,
бы дзiркi затыкваць у бойцы??? — я ня ў сiле.
Дазвольце мне, багаства дайце
праваслаўя чолiць на маёй зямлi.
(разпарадлiва)
... валей чакай,
чароўнасьць казаныя забудзем, —
свой папас табе я абяцаю:
мялi зярно, што некалiсьцi, неўзабаве,
прывязуць табе,
але муку люгашкам дай —
у багну.
Сабе кiнь зьесьцi
й для мяне ашчадзь ня крыху... у дастатак.
Праца ёсьць табе, шукаць яе ня трэба,
i розуму твайму ня будзе часу
глядзець на хiбы разрослыя ў хiбах,
у собiнах жывых сьмярцельнiкаў.
Жорны круцяцца. Круцi млынар у млыне —
рухлiвасьцi штодня ад твае працы.
Уцешным будзь барзьдзiць пачатак дня,
i прымарудзiць канцадзень усяк.

Млынар (для пэўнасьцi)

А насапраўды ты спадак
ад князя забярэш?

Пустэльнiк

Лянуюся гуманiць пра гэта —
яшчэ раз, яўней; але!
Працу даў табе? Даў! Бяры яе...
чакаю твае згоды.

Млынар (прыхiнiў далонь зiрнуць
на воддалькi — замкавыя вежы)
Кляштор сьвяты ў замку
заладзiш думаеш?

Пустэльнiк (адвярнуўшыся)

Якая згледзень!
(а тады)
Нiколi, атрапелы працай!
Там будзе мой кляштор — магiла —
сьвяцейшая за ўсiх сьвятых.

Млынар

Багаславi, Божа! Амiн!

Пустэльнiк (Сабе)

Слова чужацкае — амiн,
маiм прысудам усiм будзе,
хто супроць мяне.

Млынар (сьведама, i забясьпечана)

Я згодны, ойча;
Амiн, — ня думаю абмiнаць.
I вось так ёсьць, пэўню, сяньня —
жорны адкую каменнай гастрынёй
адмалосьць завоз табою абяцаны.

Пустэльнiк

(хрысьцiць Млынара, а ён, бы ў набожным схiле)
Я спадзеваўся на пэўнасьцi твае.
У спадзевах Боскiх
здлон цяжкi i нечаканы,
няхай цябе нястомай цешыць...
(да неба)
Бог дабры спакусу!
Шорах маiх крокаў, абуты словам Боскiм,
хай кажны чуе ад сяньня, назаўсёды:
зьвер у гушчарох,
а чалавек у хаце.
(у рухомасьцi постацi Млынара — зьнявер; Пустюльнiк, адыйшоўшы ад Млынара i ветрака)
... чалавек нiколi не спраўляецца падгадаваць сябе
ўровень свае сiлы.
Ён толькi падгалосак свае роўнi-сiле,
што жыве тайнiцай казачнай
у непадчыненым анiкiм у сьвеце.
(зноў да неба)
Хто пераможа, у спадчыну ўсё
ён возьме,
i буду богам я,
а мне хтосьцi будзе сынам —
напiсана ў шчырасьцях ад Яна Багаслова.
(пераменьлiва)
... а хатка заiмшэлая
ў лесе астанецца,
там промець асьвяцiў мяне
жаданьнем гэтым.
Упэўнена малюся зноў.
Мальба прыгодзiць быць прарокам.
Я стануся анёлам — змагаром
на спавiтай шлюбам
з войнамi бясканечнымi, —
я ўсё зраблю бяз выбухаў i стрэлаў.
Загон крыклiвы на форты й цытадэлi
ня будзе чуцен больш.
Божа, у сьмерцях iхных, iншых,
сьцень майго народжаньня
вылучы: раджаньнi чалавека
без пакут ягоных...
Я крыжам укрыжаваў сябе,
зь якога сходзiць можна.
Дазволь, павер убожанаму,
у снох маiх я чуў Твае дазволы.

——————————————-

Ранiца. Усходзiць сонца. Пустэльнiк у князевым замку, стаiць каля вакна i пазiрае на неба, а тады на вежу. Стуль пачуўся перазвон званоў гадзiньнiка.

Пустэльнiк

Да пячоры ўпрыгожанай
я зналуску прызвычаiўся.
(аглядзеўся навакол)
Iмнасьцяй ягонай я ласьнець магу,
як i ён,
што ўжо пачаў калець
пад сховамi жвiрыстага пяску.
Мо цяпер, у тлёне цiхiм сьмерцi,
спамiнае натрасьць доўга жыць.
У скорасьцi душагубства i злачынства,
у жарлiвасьцi разбойства i звычаяў зрадлiвых,
сваiм людзям... асекся, бо сьмерць.
(наравiста-насьмешлiва)
... закосы будучых iмпэрыяў
закасiлi прывiд уладнасьцяў тваiх.
Ха-ха-а! У прыстанiшчы магiльным
успомiнай бяспомачны:
уразу неспадзеваную —
сваю сьмерць, а не жыцьцё.
Я тору: сьмерць —
сьмерць шчырая падайца!
Зраўняўся, князю, ты
з купiнай вогкай
дзе не заўсёды селiцца нат чарвяк.
Глумiся там!
Я словам не спляту вянок,
вянок найлепшых прыкладаў да раба акалелага
ад раба Боскага i дзеямi жывога.
У Бiблii, якую шмат чытаў,
тварэнцам добрага навучыўся я.
Дай, Божа, мне пажыць,
хiба як найдаўжэй
у гадох падгартаваным,
каб патоп зрабiць вялiкi
не вадою,
а травой,
што Ты пасеяў на лагчынах
сярод купальскiх красак,
бы на разбор.
Мiж красак, дзе мрой дзявочых звой
у дамавiне толькi
пазнаюць зноў,
а мо ўспомняць перад Чортам
у нязбаўным пекле:
— Ах, каб жыць яшчэ!
Я жыла-б ужо, як краска тая...
(азiраецца на дзьверы)
О, ахмянуўся я!
Дамаведка там,
i яна, напэўна, слухае,
або вочыць прэчыны ў сэрцы Евiным.
Каму-ж? Напэўна, мне... Амiн!
(выходзiць, спатыкае перапалоханую Дамаведку)

Дамаведка

А я... а я зьбiралася
будзiць вашэцю.
Здаецца, ойча, з духамi гаманiў?
Кажуць, князева душа ляцела
праз ставок,
ноччу... у навальнiцу.

Пустэльнiк (адмашна рукой)

Амiн! Амiн!
А навальнiцы я ня чуў
нат звонам камара.

Дамаведка

А-а, грэшнiца бывалая,
бяз мальбы надзённай,
сьвятога чалавека спатыкаю я.
(увайсьцi ў ласку)
Сьняданьне смачнае, як для князя,
наварыла я.

Пустэльнiк
(пагладзiў Дамаведку па ўсплеччы i па ключох на яе сьцягне)
Еш сама,
ядой раскленчвай
сваю нястомнасьць,
бо-ж пiлнуеш — вада патрэбна рыбе, —
пiльнуй за гаспадаркай,
а я зноў пайду ў людзi,
й Пустэльнiк дзесь яду
заўсёды прапануюць.
Я пайду. Ужо пара, ад сходу сонца,
сьвет увесь прывучваць да маiх жаданьняў...

Дамаведка (урывiста)

Ойча, на валасы — с кручалiны зiрнi мае,
i твае да iх прыплёснутыя...

Пустэльнiк

О не, не спакушай мяне!
Вочы мае зiхнуць зусiм iншым.
(выходзiць. пад замкавым мурам гурмяцца дваравыя людзi. Спыняецца, азiрае iх)
... сонца толькi на небе аб’явiлася,
а ўсе нiбы ад з-пад цiшка,
сабралiся ўжо да двара майго... ня князевага.
I чаму так рана? Iх не падганяў.
Iз хцiвасьцяй якой каля ваза
сакочуць там?
(падыходзiць)

Голас з гурмы:
ойча, азiрнi ўсё!
Бяз вопраткi — голая! Голая, як дзiцiня!

Пустэльнiк (гурма цiкаўна-вясёлая)
Зло Хрысьцiнскае...
Скуль майстра гэтакi
да нас сюды зьявiўся?

Скульптар (прыветлiва)
Тутэйшы, ойча.
Я чалавек з натхненьням Боскiм,
той, якi злавiць у змозе
людзкой душы намогу
ў самых вобразах яе
дурных i добрых.

Пустэльнiк (аглядае скульптуру)
Здольнасьцяй падобнай,
сыноў Яго ўявы казатлiва-жорсткiя,
асьвечвае толькi чорт,
але нiколi — Бог.

Скульптар
У бязмоўным камянi
мiж склад яго высечаным
якраз кажу пра Бога,
i пра Хрыста — людзей,
да жарсьцi й пакутаў клiчу,
каб было забыцца можна
пра жах наўмераны
людзьмi зямнымi.

Пустэльнiк
Няўжо ты сынам Боскiм
сябе назваць жадаеш?
Ты-ж сатрапеньня праклёнаў мацеры,
або мiзэрнасьцi паўзок
у хаты наскiя,
каб жыць прысутнасьцяй iстоты брыдкай
каля пазбаўленых жыцьця юаэноты.

Скульптар
Нязломны чалавек, прычасны Богу нават,
сюды сьхiлiся i паглядзi:
зраўняй казульку,
якая вось што села,
на грудзi высечаныя iз каменя
жанчыны мной.

Пустэльнiк
Не тлумачся шмат...
Бачу з’аддаля, што яна нiчога.
Казулькi зьвiль-пырхля нiкому непатрэбныя.

Скульптар (у гардлiвым супакоi)
Але нiчога, ойча. Але розуму даступная
чалавечаму.

Скульптар
Утору я за вамi — яна нiчога.
Казулька кажная — часiн усякiх неразборлiвасьць:
сядзе, паляцiць, i ўсе ляценьнi
вядуць пылiнкай стацца ёй.
А мы вядзем. Памяць сваю творым,
шчадзiм,
у вякох для нашых пакаленьняў,
каб жылi яны спатканай красатосьцяй
з прызвычаем першапачатных мрояў
дабра i пешчаў аднальковых
мiж сабой...

Пустэльнiк (асьцерагае гутурку)
Ты жадаеш бляскам быць жыцьця,
цi спароднiкам мiтусьнi крывавай?

Скульптар
Цяпер я толькi — часiнай гэтай,
спакмень жыцьцёвы сярод людзей жывых,
якiя ў зьдзiўленьнi з маiх здабыткаў творнасьцi...
а ў ёй падобнасьць iхная
што ў снох прыгожых, у надзённых дзеях,
не абмiнаецца жыцьця — iльсьнiцамi
ў мiтусьнi пад час патрэбнай.

Пустэльнiк
О, як — патрэбнай мiтусьнёй!
Навошта-ж вось тады
ты высек з каменя Евiну дачку
застыглую ў грэшным пацалунку?

Скульптар
Яна ўся ў iм квiтнее
любовяй аджытой
усiх памерлых тых,
што спадзявалiся яе сярод пакут
у мiтусьнi (але празмерных)
цяплiць каханьне.
Яно чароўнае, ня ведае дзён сканчатку
ў кiваньнi ўскалiсьсяў розных
векавiтнасьцi ўсялякiх будняў.

Пустэльнiк
Крохкi чалавек, ня шукай дарэмнае ў сябе i ў iх.
Ты голас свой у сэрцы iм
не ўкладзеш да скону.
(паказвае на дваравых; некаторыя зь iх у нячутных спрэчках пачалi разыходзiцца)
Ведаюць яны цяпло i сьцюжу,
i цягу песьцяць карцiвых жарсьцяў,
i глядзець... глядзець у строп нябёсаў,
як лужына з вадой бруднай.
Цемiш, што кажу?

Скульптар (бязуразьлiва)
Му самi неба i разам хмары, — так здарылася.
Але ў небе прэрахi для сонца ёсьць:
дзень пачаць i скончыць ноч
расыпным слоем зор йскрыстых.
А прыгаство, бязь iншага прыгаства ўпобач —
не прыгаство,
а скратнае замiраньне, — не ўлiтаваць яго,
што некалiсьцi было,
даступна ў днёх мiнулах...
(Пустэльнiк азiрае скульптуру)

1-шы Голас (ад людзей, што асталiся)
Хай прыгаство сваё паставiць каля замку!

2-гi Голас
Голую?.. Срамятня!
Тут чалавек сьвяты жыве цяпер.

3-цi Голас
Я чуў, ён хоча прадаць яе... Прадаць каму?

Пустэльнiк (супакойвае ўзмахам рукi; ветлiва да Скульптара)
Прадаць жадаеш, гамоняць людзi?..
Прыгоства нарасьцяў люблю на дрэвах я;
дрэвы мiж сабой таксама хваляцца.
Скажы: свой нарасьцень душы прывёз сюды,
каб паказаць умельства, цi то што — прадаць?..
Але, удоваль, скуль сам далёкi будзеш?

Скульптар
Я зь вёскi князевай.

Пустэльнiк
А ён памёр. Князь ужо памёр,
там на магiлiцах,
жыве ў пекле, а можа у раi.
(пабожна)
пара было пачуць навiну гэтую.
Хай памяць знойдзецца пра яго
мiж намi...

Скульптар
Навiну гэтую кадзе пачуў —
сказалi дваравыя,
але ня верыў iм,
бо князi жывуць у замку доўга...
(зваротлiва)
А можа, ойча, купiш ты
працы плён мае?

Пустэльнiк
А я пытаўся, цi можна не?
Што прагнеш ты
за злыдзень зьвальнявечаны?

Скульптар
Толькi ўсяго збожжа мяшок.
Хлеба нестае ў маёй хаце...
Купеце,
удзячны буду вам да самай сьмерцi.

Пустэльнiк
Праца працай ёсьць, не рабаваньне.
Плацiць за працу я ахвотны.
Убожанай ня жыву!

Скульптар (бадай благотлiва)
Не ойча, людзям убожлiвам нясполахна ссказаць:
рабаваньне працай ёсьць,
але лядайка жыць каб потым.

Пустэльнiк (блiжэй да Скульптара, цiхотна)
... асьцюкi ня кiдай у мае вочы.
Я насьледнiк князя.
Думкамi зьбярыся не зняважаць мяне,
пустэльнiка iз пушчы.
Клёпкi ў галаве ты маеш...
(амаль што агадлiва)
бо-ж цярпеньня трацiў iз каменя цвярдога
падабенства людзкое высякчы.
(а тады iдзе да дваравых людзей)
Ужо стане спатканае суседзiць —
вам праца ёсьць, да працы, прэч! Iдзеце!
(адыходзяць. У той час ён сам сабе)
... а дух душы ў можна сьцiснуць,
як мяшок збожжа завязаны.

Скульптар
Я ўдзячны сьвятому чалавеку.
Чуў, дабротны славiш на зямлi
на нашай.
(iпросьлiва)
Тыдняў шмат — ужо лiчыць забыўся —
сям’я жыве бяз хлеба.

Пустэльнiк
Пакуль дзевацца можна.
Бяры, што здарыцца ня заўтра.
Шкадую я цябе.
Ды некалiсьцi з тваiх пакутаў дзённых:
— Хлеба, хлеба як зарабiць удоваль! —
Анёл зямлi зь людзеў???, ёсьць гэткiя,
даць выдзьмуць iншую.
Будуць людзi наступным днём захопленыя,
як ты здаволены аплатай ад мяне.
За здлон мазолiсты
там кажнаму заплоцяць, цемлi:
прадачна i роўна.
Цi ты касьбяр, цi ты араты,
цi ты натхнёны з Богам жыць,
цi ге???нi ты, цi накладач здаровы —
меўзякi званiстыя на пясьць тваю пасыпяцца:
бразь, бразь — лiчы!
Разжытак аж да самай сьмерцi!
А табе цяпер — здарылася,
як спрытней сярэдзiнай зыгнуцца,
падняць мяшкi мукi на воз.
(крыху падумаўшы)
I сьцiхнi.
Не рань душу пакутамi спатканымi.
У такiх выпадках я сьвяты, цi ня сьвяты,
кажу заўсёды,
i дзейнасьцi свае багаслаўлю набожна
развагай пэўнай ды спадзеўнай
вычатанай ў сказах Багаслова...
(адмашна)
Плён рукi тваiх цягнi да млынара,
за яго мукой заплоцiць ён.
(увадальку, адыйшоўшы, аглянуўся; амаль падгойсна)
Пажывi iз полеўкай. Паеш, не паясi удоваль!
Сьвятло табе, сям’i тваёй
смуць развiтальная ад поўнiка.
Ад красак сушаных радасьць не пачуеце,
яны сушылiся маёй рукой.
Да iх дарогаў не шукаць,
трапляюцца усьцюж-усюды.
Хлусьлiва не скажу; людзкiя спадарогi
краскi не ўсе захопна любяць.

————————————————

У Ветраку

(Уваходзiць Пустэльнiк; Млынар iдзе насустрач увесь апылены мукой; прыветлiва, бяз слоў, сьхiнаецца прад iм.)

Пустэльнiк
Заўсёды бачу цябе за працай...
Млынар, мяшок, не два, як абяцаў яму,
з мукой аддай яго тварцу
памерлых вобразаў...
(ляпае па лбу)
Але чакай, — уцем паслушна!
Сьцярожнасьць падсушы тваю,
тады ўвага вохкасьцяй дурнотнай
не размокне.
Хадзi наверх. Ня чуюць — павучу.
(iдуць на паверх над жорнамi. Там Пустэльнiк дае з кiшэнi пучок сухой травы, i цiха-шапотна)
Зельля гэнае сатры млынар, цяпер
з мукой зьмяшай паўнютка —
так трэба блаславiць даймо ад Бога данае.
Хай ён, i кажны зь iх
з намогай клiкаць блiск жыцьця
з панурасьцi,
сiлкуе... сiлкуе зёлкi Боскiя,
з мукою перамешаныя. Мы-ж — добрадайцы!

Млынар (бярэ пучок травы, кладзе за пазуху)
На дол iдзеце, ойча,
тут пыльна i нянатва.
Усё зраблю, як ты сказаў.

Пустэльнiк (зыходзiць; наадоле ўжо Скульптар)
Унось сваё тварэньня, пастаў там у куток.
Хай пастаiць пакуль у млыне.
Толк ёй пагожы прынараджу,
бо-ж я купiў, i заплацiў... нятанна.
(Скульптар люботна ставiць “Жанчына ў пацалунку” ў кутку ветрака; заходзiць Млынар, дае яму мяшок мукi)
Бяры i будзь удзячны.
А другi мяшок мукi
млынар яшчэ не намалоў,
заўтра забярэш.
(Скульптар адыходзiць; да Млынара)
Хай узвалочыць страўнiк
хлебам нашым дайным...
А ты запамятай:
зярнё кажнае разьмялi дашчэнту,
iм не расьцi на нiвах болей.
А для мяне i для сябе
усё ткi сьцеражы ў сьвiрне,
муку дабротную на пiрагi,
а зёрны на насёны (мы самi не памёрлi)
я сам адмеру беражлiва,
не клапацiся нават,
сам размяркую шчыра, каму даць пасеяць.

Млынар
Тваю волю слухаю ўважна
i зраблю, як ты казаў:
муку — ў багну,
а рэшту — да арудаў.

Пустэльнiк (набожна)
Вялей, чакай!
О, як люблю я слова гэтае!
Прад iм заўсёды адступаю
ў зварот пачаты,
пад iм, здаецца, я
ад варагоў схаваны шчыльна,
прабач — ня ты...
(люботна)
Адданы спадарожнiк мой,
я ў радасьцi цяпер дваякай.
Жыцьцё — ня толькi адчуваньне часу,
а ўсьцяж прычаснасьцi для розуму,
у спалуках iснасьцi Узвышняга.
Павер — у замалотай галаве, змароны працай,
ты гэткiх слоў нiколi
не манiўся чуць.
Ты той, што шчасьця ня шукае.
Ты водмiж кiнуты ў днёх штодзённых,
а можа, крыху ў мiнулых.
А мне? Мне карцiць прызнацца:
я цяжкасьцяй ўсёй быцьця ахутаны.
Мушу i манюся сьвет напоўнiць

людзямi iншымi.
А каб зрабiць, хачу я неспакметна
зярно змалоць i расцярушыць на вецер
без астанку...
(загадлiва)
Вось гэтую статую вазьмi
i струшчы на пясочыны —
вярнi яе зямлi усаджанай,
бяз знаку будзе.
А заўтра не забудзь таксама,
другi мяшок з мукой,
аддай яму скарознаму
з травою-зельлем змелены,
бо есьцi ўсiм хочацца, не яму адно,
мо каму прадасьць або пазычыць —
няхай ядуць... пупырацца.

Млынар (у дбайнай згодзе)
Мне толькi працу, i ты даў яе —
я напагатове, ойча.
(мiжчасна, парадкуючы мяхi з збожжам сабе)
Рой злоўлены апаўднi —
у карэнь садзi прыгодны.

Пустэльнiк (надалей заахвочана)
Будзе толк маiм зарукам.
Зарука дапамогi — ты.
Але трымай ты вусны нерастуленымi.
Няведамкай прыкiдвайся. Хавай мне абяцаньне,
i будзь здароў, — наступнае спатканьне,
i будзь здароў, — наступнае спатканьне
навiнай iншай забавiць нас.
Дарогi клiкаюць мяне iсьцi
далей, далей ад гоняў замкавых.
Там скарбы я знайду
маiм iмкненьням i жаданьням.
Мая дарога некароткая.
Бывай! Мялi закрамянелы лёс...
Мяне накормяць там.
Багатыя i бедныя пустэльнiка пазнаюць —
чалавек сьвяты.
Не ўхiляюся, не хаваюся — я чалавек сьвяты!
(ускiдвае на ўзплечча мешкаватую кайстру; адыходзiць)

Млынар (паглядзеўшы ўсьлед; сам)
Iдзi сабе, хадзi сабе —
выцёхквай вышчары языкаватыя.
А мне вядома:
за Полацакам,
за Вiльняй
i чарнiгавам
зямля апанавала, падзялiла
прасьцiнкамi маю Айчыну з суседзiмi, чужацкамi.
(падыходзiць да скульптуры, азiрае)
Мой няведамы сын, тварэц,
у шораху жыцьцёвага цярпеньня,
як вой, спаткаўся я ў чыстым полi —
храпеўя на зямлi наскай,
з гадзюкай,
што выпаўзла з травы пад самым носам.
I я ня ведаю, з кiм цяпер змагацца,
з кiм на старасьць спрабаваць
астанкi шчэ нязмерлай моцы?
(пераступае колькi крокаў; нарсьцiва)
Я жывы! Пераходжу кладкi мiж днём i ноччу!
У пацёмках асьвятлёных сьцiпла,
сьвятлом
з кусочка-сьвечкi нават
сьвятлом незгасным цяплюся сам.
(спагадна)
Якiя лiўнi лiхалецьця
над зямлёй маёй...
(уздымае рукi ў строп ветрака)
Хто будзе мне прыгадваць:
рабi, прыкiдвайся?
Я сам сабе загадваю!..
Пазнаю стварэньнi паўзуча-гiдкiх...
Магу кранацца сьмерцяй сам,
бяз сумленьня,
супраць таго, што да мяне сурова...
(уваходзiць Ганка)

Ганка
З кiм ты гамонiш?
Нават чутна
твая гаворка на дварэ.

Млынар
Яе, дачка, зглушыць ня можа
грукат жорнаў i скрыгат крылаў
ветрака... Глядзi!
(паказвае на скульптуру)

Ганка
Нiбы жывая.

Млынар
Прынесьлi гэта мне здрабiць.

Ганка
Якая прыгажосьць! Навошта разьбiваць?

Млынар (бы да сябе)
Шмат людзей у спокутах багацьцяў
абходзяць радасьць працвiтую
беднякоў.

Ганка
Татка, ты нязнацкiм робiшся...
Даруй, мой Божа, грэх:
напэўна, стома ад дзён даўжэзных
цябе iз сьветам тым гамонiць?..
Палудняваць ужо пара.

Млынар (грэблiва)
А ты ня слухай, дачка мая,
старэчай гамазьнi... але заўсёды,
прашу, астанься з адным прасьцiнкам:
гадуй сiрот, як я цябе, i тых азяблых
ахiнi сваёй апекай,
хто на шляхох жыцьця зьнямог, —
i будзеш ты тады ўся
людзём на радасьць.

Ганка (забаўлiва)
Ты мне казаў пра гэта
ўжо шмат разоў.

Млынар
I лiшка не заўжды ў шкоду...
А потым вiслы-вушкi
прытулi
пад густоту валасоў тваiх, —
ня слухай гутарак маiх
мо з тым магiльным царствам.
У радоўцы сьмерцi апынуся некалiсьцi —
не апрычоны!..
Без дзявочага, скажы, уражаньня:
што Хвёдар робiць там?

Ганка (урымсьлiва)
Усё мяркуе... сьцiнiгаецца.
Крок кажны мерыць спросткi лесу,
i я ня цемлю: навошта, дзеля чаго?
Ды iзь сялянамi зь вёсак побач,
з клапотаю гаворыць, а пра што —
ня ведаю?
I сяньня, тата, ня ты падняў —
iзь сьвiрна наскага
iм шмат аддаў дабра мукой i збожжам...
Чаму ключы ён мае?
Як хутка вы асвойталiся.

Млынар
Баночай працай вабся.
Няхай — не перашкаджай яму.
Ён мой спагаднiк навучоны.
А дабром разданым неўзабаве
мо лепшар падбаем мы.

Ганка
Зноў адкажу: хай будзе гэтак.
Хвёдар, тата, слаўны ўсё ткi.

Млынар (надмераны ў захаваньнi)
Будзь сястрой яму, —
умоль зь любовяй яго прысутнасьць...
А статую вазьмi — няцяжкая —
i занясi да нас, у хату.

Ганка
Пад сiлу, тата.
(памалу выходзiць iз статуяй)

Млынар (сам)
Веецер моцны, непрапушчальна
дзьмухай ветрасьцяй сваёй,
i няпрыпынна круцi жорны,
каб зёрны княскiя змалоць,
каб за працай мне прыдумаць
нешта добрае на расьцяг гадоў.
(азiраецца)
А можа, латва робiць ён?
А можа, я журбой, прадчаснай злосьцяй,
сваiх развагаў пад скрыгат жорнаў
ня сьмецiў ойчу волязнатна?
(задзiцца, паўзбоч напоўнены мяшок)
Лепш пачакаю, каб ня ўпасьцi
у вiр жыцьцёвы з галавой.
(азiрае ў сярэдзiне ветрака)
I прападзе тады ўсё...
А можа, часу кiнуць мне
ўсю турботу неспадзяваную,
каб потым... што?
(пагладзiў патылiцу; устае)
Састарэлы я, — шкада-а...
У каленах косьцi зьвякаюць.
(выходзiць на знадворак; зёлкi, даныя
Пустэльнiкам расхiнае i нюхае)
Гым! Яны-ж атрута:
блёкат, мудраўка i нават чамярыцца.
(кiдае зёлкi на зямля, прытоптавае
нагой; азiрае навакольле i ветрак)
Што было, i здарыцца ў маёй старэчай волi,
назначыць лёс.

———————————————-

(Узьвеiсты вецер. Няводдаль, памiж дрэвамi, прасьвечвае шырыня лугу i сьцежка на iм; у блiзьнi — лясная крынiца, чутка яе бруеньне; Пустэльнiк кладзе кайстру, садзiцца пад сасной; чуецца стамлёным; вопратка крыху захлюпаная брудам.)

Пустэльнiк
Ранiцы здаюцца мне спрадвечнасьцяй.
Ужо якую нат i ня лiчу,
не памятаю,
самi сабой мiнулi ў дыханьнi разьмераным
майго iсьненьня...
(крыху асьцерлiва)
Я ветру ня люблю ўраньнi.
(развалюхна далонiць аблiчча)
Не ў адмен, панурыстай павеi
расхiляюцца ўсяк, прыгожа,
галiн абдымкi iзь лiсьцiнёй
лушчыста-шаснай — iм так патрэбна.
Усё навокал размаўляе хутка,
хутчэй, чым растлумачу языку свайму,
сказаць, што мною ўладае.
Зьнiбiць усехлiвасьцяй, аж да душы,
прылiпшы сьцяранюк: я мушу зьдзейсьнiць.
Стамiўся я, таму i зьнiба. А хто-ж яна?
Яна ўзнога
гнусiцца над мной ўторна.
Уторна, як калiсьцi там,
у тэй сутулай хатцы для пустэльнiка,
дзе мроi абвясьцiлiся усходам сьместным.
Занiба? Ды не! Я ад яе захованы
душой маёй зайздроснай.
Душа асiлкавая пустэльнiка набожнага,
напэўна, не зьбянтэжацца
прад вышыняй вечна Боскай.
Для мёрлых на магiлiцах выпрошваць ня буду
рознiцы грахоў прашчэньням.
Хай зьнiба астанецца з мной
да часiн сьмяротнага акананьня,
каб з пахавальнi фараонавай
глядзець маiмi памерлымi вачыма
на недагон жыцьця пахмельна.
(штурхая рукой, бы адпiхваючы штосьцi)
Бог, унадзь ранейшым парываньням!
Дай мне належнае, што будзе мною створана
паглядзець, нiбы на рэч, на месцы ў будоўлях.
А калi не? Хоць скратна аглянуся:
зьвер зранены ўцёк ад паляўнiчага.
(пазiрае ў неба, просьбна няведама да каго)
... забыўся я пра Ерусалiм.
Як пайсьцi знамённым аж туды ад гэтуль
дарогай простай ад замку княскага?
Там братанiчы жывуць мае (якая непрадгледнасьць!)
як мрояй воддалькай, маёй уласьнiць iх?..
(але потым усьвятна)
Я не падзялiў яшчэ
iмёнаў майго грэху
прад Табою, Божа.
Палымнi мяне, нявiньнiка,
але маёй спакусай.
Пакорнiк я, адданы Тваiм цнотам,
Ты ведаеш даўно, што я
стварыць жадаю пад сiняй сонячнай,
якое — анi ледзь, ня блiжыцца, —
на колькi крокаў аж сюды,
упобач мае постацi,
дзе ўцехамi весяляцца
ў хатах людзi, Табою нараджоныя,
i яны пад сваёй апекай (а можа, i Тваёй?)
iх твораць самi.
(устае; унурыста глядзiць на дол)
Божа, я вой сьвяты напагатове
перад Табой навек спынiцца!
Дапоўнiць спадак Твой нябёсны
вялiкiм дыхам дзён маiх.
Маю данiну шчырую нязроднi зь лятуценьнямi,
вялей сьвяцi ручаём падземным,
скуль вылаўлю аглядна я,
пяршуна тых першых дзён маiх,
прыдуманых пад засеняй сьвятое Бiблii.
(пазiрае ў просьветы памiж хвояў — стуль чуваць нямоцная Купальская песьня)
А я ўсё малюся i прашу
кажнае нябёснае сьвяцiла
даць мне знак, каб зрэнкi заiрдзелiся:
iсьцiна мая Узвышным пацьвярджона.
А яго няма.
Астанкi першыя развалiн на зямлi —
каменьнi
iльсьняцца толькi расой ураньнi.
(упэўнена)
... Уладны нада мной, ёсьць толк уладзе,
усё такi цьвярджу:
як матылёк мiж красак усялякiх
знайшоў любiмы водар я.
(пацягваецца)
Я адпачыў ужо —
iзноў пайсьцi мне час.
(выходзiць на мурожны луг. Там вясковыя дзяўчаты, iх трое)
Сьцеразь Боскай любасьцi,
дзявухi вам!

1-я Дзяўчына
Багаславi нас, ойча!
Зьбiраем краскi —
Купальле надыходзiць. Сьвята.

Пустэльнiк
Пацяшайцеся! Краскамi сьвятое сьцеражэцца.
Краскi на зямлi — усьмехi Бога нашага.
А пасьвянчоных красак я вам дам,
яны сьвятыя, ад сьвятога чалавека.
Адварам зь iх вы напаеце
сваiх жадомых,
i самi выпiце па каўшу паўнюткiм.
(дае пучок сухiх зёлак)

1-я Дзяўчына (бярэ даверлiва)
Каб прываражыцл хлапцоў?

Пустэльнiк
Але. Мiр вам, ахрышчаныя.

2-я Дзяўчына
Здалёку, ойча?

Пустэльнiк
Але. Сутола вам — баржджу... Бывайце!
(сам сабе, адыходзячы)
Далей, напэўна, будзеце, чым я ад вас...
(захопна)
Запалены на выгане агонь Купальскi
ад сьцюжы сьмерцi не адагрэе вас.
Вашы грудзi, неказытаныя
бяззубым роцiкам дзiцяцi,
не дадаткнуцца iх.
Яны згнiюць, як патарчакi,
непазьбiраныя на шырынi бароў...
Амiн! Амiн! Такая воля вызначаная.
(азiраецца, i чуе)

1-я Дзяўчына
Агата, вазьмi пучок травы сьвятой;
ён мне ня трэба. Без чараваньня
шчасьлiвая каханьням я, ты-ж не.
Спрабуй чар Боскi.

2-я Дзяўчына (вясёлiста)
... i я блiзу, як ластаўка, прад выраем —
вясельле хутка.
Няраз свайго прываблiвала —
апаўночы, кажуць, лепш,
варажбой усякай.
Трава сьвятая — моц.

3-я Дзяўчына
Хадзем адгэтуль,
абвянуць краскi хутка.
(адыходзяць; наводдалька сялiба)

Пустэльнiк (глядзiць усьлед; чуе iхную гутарку; памалу iдзе за iмi; гутарна сабе)
У вёсцы сьпяваюць пеўнi —
пагода зьменiцца,
бы накаваньня мне.
Накаваньне? Як бездапаможна,
без супярэчак табе адаўся, Божа, я.
Бытнасьць iснаваньня сьвету, адтады, нясяньня,
сталася ня iсьцiнай мiнаючай,
а даймом, што я зьбiраю для людзей,
чый сьпеў-мальба аднолькавы мiж сьцен сьвятыняў,
чый запал — на гонях бойкi
хлыняй гнеўнай акаймлёны
падзей свабоды прагне:
свабодным закавацца
да самай сьмерцi каля ўзножжаў
Айчынных пакаленьняў...
Ды мiж iмi iншыя адно голас толькi,
нават голас хочуць,
помнiкам вылеплiваць i мяркуюць,
каб нiхто падобным не зрабiўся iм
i ня сеў ў гордасьцi на iх жыцьця-папас...
Я тору гэта гулка самаму сабе.
Вылез iз будана ў лесе, бы тая мыш прыцiшна,
i выгрызаю за кажным часам дзюрку
зла... Цi загiне зло ў зле?
Чаму ўспомнiлася, што даўна да мяне прылiпла,
як лузга да рыбы?
(умеркавана)
Мне адзiнаму асталося
вагу знайсьцi, што скарыстаю важыць
задавольнасьцi наўбожныя... а можа, i мае? —
бо-ж зло хапаецца за плечы зла —
стораж непалохлiвы (ад яго не ўцякуць)
мерыць справядлiвасьць усьцяражчы прычыны,
пачатыя наўмысна злом.
(да куста сярод лугу)
З кiм не пагаманiць — як з кустом лазы?..
Людзi... сустракаў i сустракаю, блiзу сьляды
на чым папала.
(зусiм пэўна)
... днi мае ня зьнiкнуць
у перамежках дня i ночы.
Куст караней на адным месцы!
А племя людзiстае, пераменка зьвельнавечанае,
патокам зла абмытае i радасьцяй ухваляванае весялосьцяў
твой час ня сяньня, а заўтра скончыцца.
Хрысьцiся ў iмя Сьмерцi, (яна была i ёсьць),
i сына яе, прычаснiка, у iмя Нядуха, амiн.
(усьмешна)
А мне?
(атрахвае вопратку)
Калi глядзеў на дзяўчат кадзе,
перад пытаньням апынуўся я,
маўляў, як сенажаць вось гэтая,
сьцелiцца нiца, так ёй надаралася,
пасьля дажджу зелявай прыцiскаць аблонь
i духату вадрыць духмяную,
задаволена спытаўся розум мой:
усё-такi някрохкае ў iмя Бога
цi аб’явiцца?..
(адыходзiць ад куста)
У iмя створанага жыцьця — Бог над iм уладца,
i сына Яго, Хрыста, цi накшае iмя прыдумаць,
i дух сьвяты — пасланьняў перабор, да слоў маiх
падобен...
асьцеражы мяне. Жыцьця падпраўца я.
Здарэньнi для прычын зьявiлiся,
найперш паразмаўляць пра iх язлвiста,
а тады: цi горш, разлiчана пазмагацца
кулаком, ды Бог ня дай да зброi.
(да неба)
Божа, хто я? На тваiх дарогах
мой сьлед утоптаны штосьцi значыць,
i крынiцы, скуль прагна п’ю, ня высахаюць.
Амiн! Амiн!
Вецер — перамена, ты-ж праз краты можаш
усьлед падзьмуць маiх спадзеваў.
(асаблiвiста)
Зноў уторуся:
у будане пустэльнiка ў лесе
ляжма бяспынку Бiблiю чытаючы,
зразумеў, як людзi часта да журбна смутнага
зьвяртаюцца бязглуздым спачываньнем —
шлахцiвая недарэчнасьць слоў:
благасьць яўную ўявай прыпынiць.
(скрыкi дзяцей; бягуць насустрач)
Як закапаць мне iх
бяз шораху пляшчын?
Жасьць маiх жаданьняў, Божа,
не праталела шчэ
перамянiцца крыламi няпэўнасьцi.
(Дзецi ўжо каля яго; хрысьцiць)

1-шы Слапчук (адважна)
Малiцца Богу тата прызвычаiў.
(перахрысьцiўся)

2-гi Хлапчук (трысянуў кiшэнь; дае грош)
Вазьмi сьвяты —
тата грошаў мае шмат.

Пустэльнiк (бярэ грош)
Мой розум шустры!.. Я ня глупец,
што губляе выйгрышы, здаецца, выйграныя:
спраўся адалець спатканую нямоц.
Бо-ж прад мною дзецi... дзецi.
(вынiмае пучкi травы з кайстры; спрабуе даць дзецям; яны ў цiкавасьцi)
Вазьмеце ад сьвятога чалавека.
Бацькi адвараць — iм скажэце: выпiце
i будзеце тады разумныя i вялiкiя.

1-шы Хлапчук
Ня трэба нам сухiя краскi,
самi назьбiраем, на лузе квяцiстыя.
(усе вясёла, падпрыгна бягуць прэч)

Пустэльнiк (сам; малебна)
Няўжо ты, Бог, мяне ня чуеш, i ня бачыш, —
трава твая наўмысна ўзрашчоная,
ня вабiць iх?
Няўжо ў снох у летняй ночы, там у лесе,
Ты не зяўляўся??? да мяне ў воблiку сваiм
плажмой дарованай цiхаты?
Было. Вочы на зару глядзелi потым
зарыстай прыйсьцяй маiх наўмер.
Няўжо калiсьцi там
мой гоман з ручаём у лесе
не заясьнiўся позiркам Тваiм
i мрояй не крануў Цябе?
Я-ж малiўся шчыра!
Агнямi сэрца мальба мая ўся
была ўнятая,
у iх прыгожай iсьцiнай перад Табой гарэў.
(пазiрае на дол)
Я зьбянтэжаны. Цi, можа, не?
Мой дзень пераканальны — надысь гэткi пэўны,
сяньня раптам завiнаецца
разходным кругам неабходжаным.
Але мацуюся, мацуюся ўгледзiнай справеднай:
анёлам быць найлепшым на зямлi.
(iдучы, прыгладжвае вяршкi высокае травы)
О, шапат майго iмкненьня!
Жыцьцё маё ахвярнае — зутулы човен
бязь вёслаў кiнуты на ўзьбярэжжа,
постацяй нямотнай iмчэю ля яго,
бы сьцень зь вякоў, бо той Люцыпар,
гутарка насычаны з таёмнасьцяй.
Цi што? Мальба мая, дзе твой здабытак?
Расшчэпленым клiнам ганiся ты
ў ствол выяўнага жыцьця i сьмерцi,
ён разам зрошчаны дабром i злом.
Цноты??? пераiнакшаныя розумам маiм i сэрцам
знайдзеце сьцiплы злад у сваiм сьвязку.
(крыху ўцвелена)
Да вёскi не пайду. Хай моўкне негаворкай
слоў маiх натхнёных сьвятога чалавека.
(сурова)
А з??? вы праклёныя — падстарнакi дзецi,
куды вы зсунулi мяне цяпер?
(зноў узiраецца на воддаль вёскi)
Хадзiў i зноў пайду ў вёскi, да людзей.
Загон будынкаў пэўны для людскога стстка,
i помнiкам яны па мне пакiнуцца,
як вежа Баблiёнская
ўся ўвысь паказаная, —
так бiблiя ўпамiнае.

————————————————-

(Пустэльнiк вяртаецца да сваiх мясьцiнаў; дзень сонечны, на небакраi шарэюць вежы замку; па дарозе чуе гукi сякер i пiлаванньня — просьцiць туды.)

Пустэльнiк (сам сабе)
Часiну не ўтрачу каб ня думаць
пра ўсе стаўленьнi дня.
Улада правадыра канчаецца
калi зацiшныя куткi палацу
шукаюцца ўтульна, клапатлiва
забясьпечыць вельмi цела жарасьцяй,
i ён тады тапельца —
з багны пахацi нiхто не ратаваў.
(хутка iдзе; водгукi будаўнiцтва)
Мяне падножыць ведаць, што там робiцца...
Падножным смэрдам на прыгаству маёй уявай
вытканай
стаяць ня буду.
З дацятым, нячуваным плёнам
сьлед мудрасьцяў маiх,
што аб’явiлiся,
з скразьнiц журбы зямное, —
(нанята на хлушчу сабе), —
штодзённа распласталiся
праводнымi шляхамi
ў пушчарох лясных асоблiвай сьцярожнасьцяй.
(спыняецца перад росла-нiзкiмi краскамi)
Якi разгон жыцьця? прад кiм разлiчваецеся?
(прытоптвае iх заўзята)
Мужайся!.. I я мужаюся,
шляхi я тыя з радасьцяй неадагнанай,
зь недалугаў жыцьця суровага
ўмасьцiць прыладжваю памостам моцна-будучым.
(уцiхамiраўшыся; ня спыняе хады)
Але яно ў сутнасьцi апрычонай,
паўзе неяк, паўзь мяне штодзень
паўзе смаўжом iз шчыгальцамi растаўленымi,
паўзь таго, хто шчасьце носiць
людзкое ў спадяваньнях.
(устрапяняе постаць)
чаму?
I ад пытаньня ўсё цела
зрабiлася змаганьнем iз душой...
Для гонкi бойкi не знаходжу я,
а што знайшоў, дык багна, мо хутчэй:
далонь прыкладзеная да грудзей,
усунатая ў слой мае душы.
(стоптвае зноў напатканую краску)
... я вартавы! Ня сполахна вартаваць,
што я пакiнуў дома, — дваравыя людзi там.
Дай, Божа, гартнасьць неймаверную, —
я-ж не стары яшчэ! У пушчу не вярнуся —
ўладца замку: ад сяньня i назаўтра я.
(прыпыняецца; узiраецца: некалькi людзей на лясной паляне будуюць немалую будоўлю)
... i вось яно! Яно бядней вянца
вясковай маладухi, або сувяцiзi павуцiньня
на галiнах завiслыя прыцэплiва.
(ледзь узбочна глядзiць на неба; затульна)
Я — ня воўк — iду па сьцежках гушчароў сюды.
Мне люба сьценi вохкiя ў лесе
шмат тоiцца ў iх напеваў iншых
у галiнах выгнутых i густа-звiслых.
А чые? Спытацца не дазволю, — рупна!
Сам спытаўся дый адказваю, упятна:
— Там найбольш мае
iглiцамi й лiсьцiнёй спакволiлiся...
Сам я сьцень, i сьцень мiнаю строга
вырасьцi сьцяблом пад сонцам — раям.
Але ў статак, Божа,
незадаволеных жыцьцём i задаволеных
я не паклiкаю,
каб разам зрэд час атрахаць
пачуцьцi свае слабасьцi.
Агульным буду дзейнiкам мiж iмi:
ўлады абавязак па выбару забясьпечу...
Чую па дарозе, неспадзеўна —
вось нахабства, у маiх мясьцiнах:
гукi зычныя працы цятай. Пагляджу.
(iдзе ў блiзкi будоўлi й будаўнiкоў)
Мiр вам, працавiкi!
Лядайкасьцi ня кемце ў вашай працы!

Голас аднаго з будаўнiкоў
Слава жаданьню шчыраму!

Хведар (выходзiць iз зрубу)
Нас, ойча, блаславi
i працу нашу.

Пустэльнiк (здiўлены; але з дастойнасьцяй)
Не спадзяваўся!
Не спадзяваўся ягамнасьць спаткаць тут!
Што робiш тут?
Зноў узьняўшыся на ўзгорак злыбядаў сваiх,
(ад млынара пра цябе пачуў),
надумаўся парупiцца зьлiць разьлiў
доляў згубленых людзей?
Цi, можа, пэўнены гняценьням сваiх дзеяў,
надумаўся сьвяцотвам сваiх дум
(паказвае на будаўнiкоў)
здушыць прывольля iхнай волi: працай,
каб пралескай церпкай на iх поце
расквецiцца тады пад гоман сьцюж?
(моўкнасьць)
Маўчыш? Гутар. Адкажы — як хочаш.

Хведар
У бласлаўленьнi тваiм, ойча,
i добрасьць, i вясёласьць ёсьць,
i моц сьвятую спакмечваю ўдоваль.
Працы шмат натрапiлася
пабудаваць будынак.
Шмат захапленьня працай
мiж цесьляроў...
Ойча, пабаславi ўторна
працу iхную.

Пустэльнiк (схаваная абуранасьць)
Сваiмi казкамi
ты рук маiх не запражэш...
(азiрае будоўлю; адыходзячы, асьцерлiва — чутна)
Табе перасыпаць жарсьцвяк, пакуль жывы,
i мулiцца на iм, калоцца
аж на тым сьвеце.
Вякоў падмурак — я... Амiн!

Хведар (усьлед)
Пакуль што нятлённы я.
Жыву жыцьцём i працай, ойча.
Не мятляюся знаходзiць штосьцi iншае.
А як памру, у дамаўё прыцiснуць,
або калiсьцi, дзесьцi,
мой прах астыгне,
i расьцярушыцца,
мiж прахаў даўнаакалелых...

Голас з будоўлi:
— Якi бязбожны Хведар...

Хведар (сiгнуў позiркна на рыштаваньнi; нямоцна)
Абдурак хлебам толькi сытны...
Ратунак у бязбожым таксама ёсьць...

Пустэльнiк (зноў азiраецца; адыйшоўшы)
Я-ж пры думках пры сваiх.
Я тору раз ужо якi:
я толькi прагну людзей iншых
нарадзiць пад небам непапраўным.
(падумаўшы)
I гэта мне ўсё знаёма,
як навакольны куст,
як захад i ўсход на небасхiле,
як дрэва ў разгонiстым узросьце,
прыгоства глушыць сваiх нашчадкаў.
(блiзу асудлiва)
Як мне раздумаць?
Я слова з Бiблii знайшоў тлумачанае
асуднасьцяй — справядлiвасьць
маiх дзеяў...
Чаму пазычанае ад самаго сябе
жаданьнi
зьнiблiва глядзяцца ў канчаткi?
Жывога кажнага жаруць жывыя!
А я жыву, каб здарыцца, жыву яшчэ.
Не ўцягну сябе
ў лапы сьмерцi хутка.
(пэўна)
... краскi трэба зноў цiшком зьбiраць.
А шмат iх трэба, шмат — праца лёгкая.
Але чуюся, кагадзе, камяньком мiзэрным,
у цёку шпаркiм ручая ляснога.
(гладзiць далоняй па лобу)
Будоўля... каля замку... недалёка замку.
Хто пачаў?
Да млынара цяпер... да млынара.

————————————————

Сялiба Млынара
(Невялiкi са iз стаўком, за iм пачынаецца лес; навакол сялiбы ўсё агледжана; зьмярканьне летняе, ледзь ветранае.)

Пустэльнiк (уваходзiць у хату, бы ўласная)
Мiр людзям у гэтай хаце,
i Хрыста багаславенства да самай сьмерцi!
(у хаце нiкога няма)
Гы-ху-у-м... Цiхата. Куткi з куткамi размаўляюць,
чакаюць гаспадароў вяртаньня.
(выходзiць; прыслухаўся, у садзе нягучны
жаночы сьпеў)
— Я сьпяю, як апаўночы
краскi п’юць красу зямлi,
як лiсьце восень не дачакаўшы,
ужо на долы аплылi.
Як пастухi ў час даждлiвы
шукаюць сховы пад вярбiнай...
(песьня спыняецца; спатыкаецца з Ганкай, яна iдзе iз саду)
Дзяўчыне млынара, багаславенства!
(Ганка сьхiляецца i хрысьцiцца)
А дзе млынар?

Ганка
Там на ветраку. Заўсёды там.
Яму няма анi спачыну, —
днём i ноччу меле ён
зярнё з арудаў, князявае.
Якраз i вецер ня сьцiхае,
дык час дармо згубiць няможна.

Пустэльнiк (панятлiва)
Ага!.. А ты скажы: той афiцэр,
што з бацькам некалi спаткаўся,
дзе ён жыве?

Ганка
Тут, у нас. Дзе яму дзявацца?
З людзьмi iз вёсак навакольных
у лесе, там, складае ён
будынак велiкаваты.
Людзей знаходзiць, бо-ж па вайне
ўсе пры голадзе, —
хлеб надзённы прагнуць мець.
Войчым плацiць iм няскупа.
Усе здаволены, i нават
яны ў песьнях яго хваляць...
(Ганка спакмечвае няўвагу да ейнай гутаркi; яна вельмi дбалая да хахаваньняў Пустэльнiка)

Пустэльнiк (адыйшоўшы крыху ад Ганкi; у звычаi — да сябе)
Пакуль спраўляюся цярплiва распаўсюджваць
сiлу волi — наумеры жыватворныя:
даць iншае на зямлi жыцьцё,
яны трызьненьнi душы свае, прыгонныя,
наўпрацяжкi, як i раней,
падмураста будуюцца пад мае жаданьнi...
(азiраецца на Ганку)
Збавiцелем iшоў у сьвет,
ды колькi вёрстаў адыйшоўся пэўным?
Колькi дзён я захапляўся ў iх разьмене?
А ўжо сьхiлiлiся нада мной яны,
запавет з грудзей, што дыхаюць яшчэ,
па-свойму зжывiць,
маўляў, пакiнены для iх,
абгрызены я касьцяляк.
(упэўнена, крыху ступiўшы далей)
Мне разгонiстая на сустрач буравея, — а нiшто!
I позiркi сумленьня маiх дзей, — разводзьдзя слоў...
Я вярнуўся да мясьцiн сваiх,
дзе прад Богам усьцяжы моўкнуць,
дзе кожны тут хвалюцца ўзор
пачуцьцям сьмерцi,
i хiлiцца ў церпкую адданасьць
зноў нараджэньня мець, нашчадкаў песьцiць...
(прывычнае, укорнае — глядзiць на неба)
Божа, як сьцергi гэтую нягожасьць i красатосьць для iх
вядома толькi мне,
мне аднаму заўсёды!

Ганка (голасна прапануе)
Ёсьць у нас штодня квасны сядзёр жытнёвы, —
можа, ойча, спрагу наталiць жадае?

Пустэльнiк (iдзе да яе)
Вялiкi коўш, не пашкадуй, —
адзiным магам вып’ю, —
я спрагу асьцюдзяню адразу.
(садзiцца, падыйшоўшы, на ўслон каля хаты; пляскае нямоцна далоняй па шчацэ; Ганка прыносiць вядзёр; з каўшом сядзёру падыходзiць да вакна)
Але-ж, цi гэта можна?
(глядзiць у вакно хаты, бы ў люстэрка, — яму недзiвоцтва; як заўсёды, да самога сабе)
Мроiлася: адзiны я
даткнуўся непапяленьняў бiблiйнай мудрасьцi.
Яна, ачуненая ў розуме маiм,
вучыла, ня любiць пакуты чалавека,
чалавекам прыхiльна даная.
(надалей каля вакна; Ганка прыслухоўваецца, i азiраецца на ветрак)
Але цi можна гэта,
адолець i расьцярушыць яўнасьцяй?..
(адыходзiць ад вакна; бы нiкога каля яго)
... з часiн заўсёдных я лавiць цяпер пачаў
перакананьне зусiм iншае:
свабоду роду кажнаму аддай,
цi падаруй —
хай блукаюць зроднена ў сваiх пасобях.
Свабоды шорах нiколi не палохае
таго, хто думае, раздольна весьцiцца
супрацiўна злу i разбурэньню...

Ганка (хцiвая да гутаркi)
Ойча, сьвятога напiсаньня ня кемлю я,
i вам распытамi ня буду дакучаць.
Але насьцiцца ў грудзёх дзявочых
нянавiсьць раскрыўдная да людзей чужых —
ад iх уся бяда, пакуль свая адна.

Пустэльнiк
О-о, ты разумная!
(скратная далiкатнасьць да Ганкi, таму што ён думае нешта добрае для сябе)
Вераю Гасподняй усё дзiця прынятае,
дай пацалую я цябе сьвятым цалункам.
(ён лосьцiць ёй радасьць для свае задавольнасьцi, але гэтак, каб рознасьць у захаваньнi не заўважалася)
Навошта памiнаць бядоты, —
ты, можа, блага ня жывеш?

Ганка (наўмысна дазваляе пацалунак)
Я пачала палохацца млынара... твайго.

Пустэльнiк (урыўна)
Майго? Зь iк крывёй я незнаёмы,
хоць прорасьць дзеяў памiж намi ёсьць...
Павуцiннай гутаркi ня снуй прад мной,
кажы ўсё, кажы, як ёсьць.

Ганка (з дурнаватай шчырасьцяй)
... ён бацька мне няродны,
ды роднасьць добрую ад яго шаную —
з блуклiвым Хвёдарам раз’юшаныя зрабiлiся.
Ойча, паглядзi, якi палац будуюць,
i чамусьцi нават у пасьпеху...

Пустэльнiк (сьвяточна)
Няхай! Мо там камусьцi трэба зiмаваць...
Ты разумная, i ты ўцемлi:
у маiм жыцьцi ўзнёслыя тварэньнi сiлу маюць,
блiзу iх вызвалiў з цямнiц турэмных.
Дзiця маё люботнае,
дробязямi будзённымi не прыймайся.
Жывi ймгненьням дня, як я...
Не-е! Я крыху ня тое.
Ты чула i не забывайся гэтага,
я-ж князь, бадай, цяпер —
уладца замку i яго абшараў,
i не вяртаюся ў будан лясны я зноў
чытаць царыскiя расказы з Бiблii
ад дня штодзень.

Ганка (абыякава)
Чула, ойча, спадкабёрца ты,
абы пачуць.
Захапляцца нечым у днёх маiх...
Хочацца мне, ойча,
словам называць цябе адным: ойча,
бо-ж каму, тады апавядаць,
мой смутак, а часам i прынуку?

Пустэльнiк (зацiкаўлена)
Ты — прыгожая, нат прынуку церпiш?
(Пустэльнiк — ён божы чалавек, яму так можна паводзiцца — паўкружна ходзiць каля Ганкi; i як заўсёды — сам сабе)
I над ёй прынука?.. Звiнавацiць каго хочаш?
А як з прынукай чорта нада мной?
Няўжо з натоўпу я
азначаным ня выйду?
Вялiкi Божа, ужо даўно-даўнютка,
ганюся за Табой нiчым абдараваны —
хоць раз мяне зьвядзi ўсоблена
з палукаю гарэньняў:
дазволь мне iншае ўзяць i чулiць
ад людзей, што сябе ня любяць.
(адыходзiць ад Ганкi да Млынаровага саду; Ганка несамавiта азiрае Пустэльнiка, а тады садзiцца на парозе ў хату; Пустэльнiк сам сабе)
Учора ледзь забойца быў, а можа, гэткiм стаўся?
Над багацям сьмерцяў багравець жадаў.
А сяньня, Божа, я сьвяты прыцемак,
мальбой зьняможаны жаданых прызначэньняў,
не прашу вянок ускласьцi мне на голаў.
Здагадайся сам! Ты вечнасьць разумееш.
(пярацца позiркна на дрэва ўпобач)
Пакутю я моцай завяршэньня,
а можа, угадзiў, дзе Бiблiя грабе не зграблеўшы?
Але дух сьвяты ўсчолены i няўсчолены,
цябе хвалiць я не забудуся.
(блiзу шапотна)
Божа, нарэшце ахiнуўся ўзлётамi жыцьця:
душа i воля, турботаў надхкасьць,
завiх штодзённы, няўхiльны
абыдзённым трутням ня прымоўкне.
(а тады ўсьмешлiва-прыхабна)
Брыдкiя i скажоныя ў мяне прасiлi помач,
пакуль жыў у пушчы адзiнотным.
Убожнай кармiлi сытнай,
што нават часу не ставала
страўнiк паражнiць надоваль,
i мусiў стаць праз шчылiны ў будане,
бо-ж глядзелi, куды пайшоў, ды прытулiўся.
Ваду зачэрпвалi iз ручая уводаль —
для iх была сьвятая.
(абхлопна далонямi правёў па аблiччы; ён увесь пераменьлiвы)
Праца грэшная не бязглудзiцца —
быць хачу су... су... сужэнцам...
Неспадзеўны дзень —
у самую пару вярнуўся я
да мясьцiн сваiх.
Ухiлiцца нельга прадвесьнi дзён
майго спатканьня.
Гадзiны змушваюць, барздзяць хапацца,
як цда цела болесьць чутная.
Няма нiчога, што мяне стрымае.
Дзяўчына Млынара — прыгожая.
(iдзе да Ганкi — яна няздзiўленая; а ён разумее: сутакацца з неспадзеўкамi яму дазволена — яна нiжэйшая)
Я на каленi не стану прад табой. Ня можна мне.
Але дзявочай нагароды выпрашу:
сардэчных пешчаў i шчаснага жыцьця
мiж намi
да самай сжмерцi.

Ганка (дзiкаватая; нявыселаная пэўнасьць)
Ойча, i ты кахаеш?

Пустэльнiк
Валей ня клiкай iмем гэтым.
(раптам, падумаўшы: аблужаны, кагадзе, сабе сказаныя, цяпер няўтолк)
У пушчах там у хвале Узвышняму
малебна-шопатна,
згiнаўся я аж да зямлi
мецiць легласьць мераную
ўпросiнаў сьвятых да неба.
(нахiльна да Ганкi, ласкава)
Я дзён не перажыў яшчэ сваiх
паўнотай захапленьняў.
Я цепласьць душы мае нiколi
падараваць ня справiўся анiкаму.
(ласкава праводзiць рукой па ўзплеччу Ганкi)
Дык ты... вазьмi мяне.
Я твой цяпер. Я не стары яшчэ.
Шчасьлiва дажывём у нашым замку.
Князямi будзем мы, i Млынару пашана будзе:
я зь iм умову аблямiў веразгодную,
i спытацца зможаш ў мяне,
як доўга жыў я ў будане, у шчызе лесу.

Ганка (задаволена, блiзу жартаўлiва)
Ня мроiлася, нат у снох ня снiлася,
у бязьлiку дзён благотных,
гэткая пачуць, чым бацькi мае
ня жылi нiколi.

Пустэльнiк (любiстай постацяй)
Будзь нагародай ты
за мае кананьнi.
Так, называю я кананьнямi
бывалыя мае цярпеньнi й iмкненьнi.
Сярод iх будзь лагодай неспадзеўнай,
каб забыцца мне на вiхры бывалыя
ў жыцьцi-гульнi.
Там шмат было трывог ўсякiх.
Людзкай кволасьцяй нiколi не гняцiўся,
суровасьцi дарыў жыцьцю свавольна.
Полымям гарэў сваiм нязгасным,
я некалiсьцi скажу табе: якiм.
А цяпер мiнула, толькi памяць тоiць.
(выпрамляецца; позiрна ў неба: так трэба сьвятому чалавеку)
Я хачу ўсё зрабiць дзеля цябе. Усё — павер!
(а тады нахiльна да Ганкi)
Дай рукi мне твае! Зблiзiм нашы жарсьцi.
(бярэ за рукi Ганку; яна не супрацiўная)
О, вокамiг прыгожага iсьненьня!
Як быццам я раней, з табою доўга жыў...
(з усьмешкай адыходзiць ад Ганкi; пашанота да сябе; цiхотна)
Прад дзявухай, служанкай Млынара,
навошта гутарыць пра быўшыя мае наўмеры?
Яна прыгожая... я люблю яе...
(азiраецца на Ганку)
Натруджаны мiнулымi жаданьнямi, — яны спынiлiся,
карцею доляй iншай задаволiць час.

——————————————-

Вечар. Сялiба Млынара. Скраёк лесу каля стаўка.

Ганка (у дастатку самалюбасьцi, размоўна, нягучна)
З кiм я пагутару? Нат дваравых ня ведаю ў замку.
А радасьць, радасьць цябе я сяньня ведаю.
Халопская дзяўчына, а мяне любiць
чалавек сьвяты, багаты...
Над лесам месяцам усходжу,
гляджу мiж iхнымi прагалiнамi
позiркам няжутным сьценям дрэў.
Там захiнаецца мая прынука —
ахвота вырвацца на сьвятло пакроўнае.
Пад iм рдзее дол невыясьнены
майго няжданага каханьня...
Радасьць, я табе даручана,
як сiнi летнiя нябёсаў — жаўруку,
або, як ноч прад самам раньням
аддаецца полымю зары.
У шчыбятаньню-песьнi — разбуджаная птушка,
я неспадзеўная знайсьцi ў змозе,
нават песьню, у паўзуку зьмяi.
Радасьць, радасьць, спрагу стольвае,
з крынiчных ручаёў краса лугоў.
З мае журбы дадзеўна клiкае
трымценьня сэрца соднямi
згода зiхрастная маiм вачам...
Радасьць — я ўхопiна майго каханьня...

Пустэльнiк (iз затулы)
Я чую голас твой.
Ты словы гэтыя засьпявай, надоўга,
усяму наўкольлю,
каб днi вярнуць мае
бадзёрай маладосьцi.

Ганка (самавiта, не азiраючыся, скуль Пустэльнiк)
Навошта цiкаваць дзяўчыну,
што ведае маладосьць сваiх гадоў?
Добра, што прыхоўна, цiшком
паслухаў гутар мой iз воддальку.
Цiшком i адыдзi.
Мае красотнасьць душы
я ня кiну ў загадкi.
Кажны вечар буду, — непагадзь не здарацца,
ахiну цябе дзявочай гутаркай.
Бывай!
Бачыла няродны бацька мой
хадзiў, схiнаўся,
з-пад дрэў вiцiначкi зьбiраў, складаў.
Усьледак часу яго ня стамаўляе...
Ветрак уночы нават мелiць...
Ён штосьцi бязь мяне заўсёды,
iз Хвёдарам шапотнай гамонкай дзелiцца...
Бывай! Разьвiтаньне патаёмнае
хай хутка не канчаецца...

Пустэльнiк (затулена, адыходзячы)
Але пачуць: — Бывай! — пустэча мне.
Я ня прыбуду лiшняй кропелькай
маiх жаданьняў некалiшнiх.
Я пакiнуў iх падзiнёй нясьпелай.
Я некарысна зьмерыў свае сiлы,
дзеля таго ў сьвеце ёсьць
пыхлiвасьць...
Я зайздросны да цябе, бо-ж там?..
А можа, Хвёдар толькi соваецца
ў работу Млынара?..
Пайшла. Iдзi. Не дазволiла ня цябе зiрнуць.
Кранайся доваляй свайго цела...
Цвярджу: з мной ты будзеш схваставаная
мужчынскай жарасьцяй...
Будзь з мной — усклiкнуць я хачу.
Жыцьця часiнаў я не люблю марудзiць,
бо я цяпер кахаю. Кахаю — я!

———————————————


(У хаце ў Млынара. Млынар; заходзiць Хведар зь меркай-аршынам.)

Млынар (раптоўна)
Красуня наша, нешта
вякаць языком расзялухалася.
Я чуў яе, падслухаў каля стаўка,
скуголiць, енчыць, як ваўчыха,
у часе гонаў...
Мо ты сказаў сваё: — Ажэнiмся?

Хведар
Не! Увесь у схопiнах будоўлю скончыць.

Млынар (крыху дзiвоцiць, бы нядаўна даведаўся)
А як будоўля?
Зводдальку гляджу — значацца пад небам...
Ветрак пад ветрам — мялю, мялю, —
ня маю часу да цябе заглянуць.

Хведар
Заўтра будзем, неадклад,
дранiцы слаць на стрэшшы,
i падшалёўку ў вокны ўстаўляць.

Млынар (уiм снадзiцца сваё пра якое толькi ён сам ведае)
Ты маладзец,
скажу табе мужыцкiм словам.

Хведар (адказвае ў сваелюбасьцi)
Дзякую!
(i уцемлiва)
А Пустэльнiка я сустрэў iзноў.

Млынар (похапна)
Вось яно!
Сутакацца хоча, што з Бiблii ня вычытаў?..
Амiн! Гэтае слова не чакаюць доўга,
навучыцца дзецi...
Ня слухай, даражоны Хведар,
слоў яго, як кажа ён: справечныя, сьвятыя.
Iм цяжка цiснуцца ў зьвязкi нашыя.
Хай турзаецца з намерамi сваiмi:
Адамам быць або чымсьцi iм;
хай, — небывалае жыцьцё —
захапленьне выдуманае,
iглычыць яго думкi,
бо яно часiну
нi з кiм не пажывае.
(уладна, шопатна-нарсьцiва)
У гаршчку мной злеплены з глiны нашай,
ён — верашчака посная.
Наўсуперак што — небудзь нам,
цi ў моцы што зрабiць,
або аскелiцца.
Бо-ж добра ведае ўчынкi свайго зла.
Мы ўсьцiхамiрым iмi,
калi ўздумае
наш камень важкi вывернуць
iзь зямлi...
Жыцьцё страшней за сьмерць!
(больш пэўна — пераканаў Хведара)
Ты ведай будаваць i хлеб даваць за працу,
а я на страсьць драбла???ю рукой,
вазьмi прызначаньне быць ваяком.
I потым шчэ ты заўтра мне пагутары
iз Ганкай пра вясельле...
Але пагодзь — загаманiўся я!
У дзень, у самы, навасельля,
зьвянчаю вас таемнасьцяй сужэнства.

Хведар (добраумленна)
З Ганкай?
Згодны, усё напагатове
ад цябе прыняць павiннасьцяй —
паволi забываю, што калiсьцi я
пагарджаў у гордасьцi вялiкомага.
Там быў я сьмерць камусьцi...
А цяпер? Для iншага пакорны й слухмяны.

Млынар (ён больш уладны над Хведарам)
Пра гэта само-сабой забылася —
пугай сьцябнуў па вадзе.
Ад млынароў упэўнiся.
Крайнасьцi ў iх заўсёды ёсьць:
мяшок бы поўнiцца
або ляжыць парожнi.
Мо няраз яшчэ, ты здолiш добрае
сутнасьцяй злiчыць
для людзей сваiх...
(а тады вядомка-шчыра)
Згоду напiсаную з Пустэльнiкам я маю:
мялi зярно з яго абшараў...

Хведар
А хто яно? Папера! Дзеля сябе будошчнасьць
цепрасьцi жыцьця здаволiць...

Млынар (урыўна)
О, не!
Не перакульвай свае магiлы.

Хведар
Буду моўкны.
Я моўкнасьцi перад жальбу i злосьць, i смутак,
каб яна прыдумала адказ прасьцейшы
мне сказаць... А якi — ня ведаю?
Здаецца, я драпежнiкамi загнаны лось
на возера замерзлае.

Млынар (неспадзеўная гутарка; павучальна)
Моўкнасьць не заўсёды
прыносiць нам мужайнасьць,
хоць днямi супакойна будзеш слухаць
дадумцаў iншых павучэньнi.
Прычыны й здарэньнi розум
у рукi аддае,
каб мiж пальцаў не марудзiлiся
патрэбы чуткiя —
дзеi сьцерагчы ў жыцьцi-радоўцы.
(усьмiхнуўшыся)
Рукi за языком заўсёды пасьпяваюць.
Але прымiся з досьведаў мiнуласьцi:
ня моўкнуць грыбаседная,
а словы пырхныя —
касёны хуткаўсходныя
даюць разгон рукам.
На постацi чалавека, рукi дзейныя.
Розуму маўклiваму, бы цiшыня паўзукоў
вужоў — браты й сёстры шчырыя.
А ногi ня прытолак —
розуму запыты негаваркiя, —
iсьцi жадаюць.
Ад розуму нагам прастор!
Здабываць iсьцi. I здабываюць:
прастор i час для будачага наканаваньня.

Хведар (далiкатна; ня крыху разумеючы сваё асабiстае ў напытаным жыцьцi)
Я не згублю спадзеваў
памiж тваiх спадзеваў.
Як iз крынiз лясных,
табе даўно вядомых, —
падарожнiк стомлены валогу п’е,
i хлапчука спатканага павучае ён:
— Глядзi! Буялая красотасьць на нiвах росьцiцца —
збажына багатая,
а заўтра ў млыне на хлеб надзённы зьмелiцца.
Хлеба дайцам радасьць вялiкую прыносяць
а хлебаедца ад працы стомлены, ён ня батрак,
на стале дашчаным — скарб
трапяткiмi пальцамi збiрае крошыны...
Яно было раней, i станецца iзноў у будучынi.

Млынар (яму не жадаецца азначаць iснасьць ягонай думкi)
Што цябе страхоцiць?

Хведар (панятлiвы сабе)
Мяне страхоцiць?
Адкажу цяпер — нiчога!
Мiж развалiнаў сьцяну шукаю абаперцiся...
(азiрае Млынара — нiчога не рызыкуецца)
Ты назiральнiк жыцьцёвых зьяваў,
ты асягнуў дзябёласьць дзеяньняў,
i можнасьць Айчыньня раздзялiў сурова:
усё бывае ў жыцьцi ад прычын-здарэньняў.
А хто я, — служэнiц твой?

Млынар (уздымае руку; зварот бы не да яго — да кагосьцi зь iншых)
Адказаў не пачуеш. Я не звыдзяш!
Пакiнь свае жалобы,
нiбы расчульвасьць ратаваньням будзе.
(звычайна-павучальна i пэўны, што Хвёдару гэта ня будзе новасьцяй)
Я сказаў: рукi запрасi схвацiцца да болесьцi ў жылах
за сваё жыцьцё,
а розум Запамятай тады,
вось гэта ёсьць спакуса:
кускi падкiнуць целу сiлу.

Хведар
Я нiчым не заганарыўся i не ўгневаўся.
Я несьцярпеў табе сказаць:
ты княжыш нада мной...

Млынар (урыўна)
Куды вернеш сонца?
Прыбачлiвасьць навошта?
Якая зайздрасьць цябе апанавала?..
Будзь з мной!

Хведар (таксама парывiста)
Я з табой! Я вочавiдзец тваiх прычанаў!
Боль i смутак спакой мой не губляюць,
калi кранаюся жыцьця iмгненьня.

Млынар (хiтравата i зносьлiва)
Тады з табой уладзiм веру,
што ня верылася табе i не магла:
жывi дзеля сябе...
але карысьць людзям пакiнь.

Хведар (лагодзiць настрой)
Зёрны недаверу да мяне
у пыл млынарны ськiнь...
Я вiдошчым сяньня ўзьневельчаны:
два мужыкi памiж сабою бiлiся,
iм здавалася: я непароўну
даў муку iз твайго сьвiрну...
А кропелька цяплiстай зайздрасьцi,
ад i да тваiх наборных разважаньняў
кропнула наўветна на розум мой
ад самае з табой сустрэчы.

Млынар (бы не пачуць)
Настарожнасьць ня шкодзiць сьцiпласьцi...

———————————————-

(Каля збудованага будынку. Будаўнiкi, яны i госьцi. Падыходзiць Млынар, Хведар, Пустэльнiк i Ганка. Тры старэйшыя з грамады вiтаюць iх.)

— Дабраслаў, Божа,
гаспадара ў хаце!..
— Хлеб пiрагом
усiм у хаце!...
З каптуром асьмiну
сыпнi ў аруды!...
— Дабраслаў работнiкаў
у сваю меру,
яны лепшыя у нашым краю!
(госьцi галосяць)
— Дабраслаў, Божа,
дабраслаў паможна!

Млынар (уздымна рукой)
Уваходзьце. Уваходзьце, людзi наскiя.
(да Пустэльнiка, бы забыўся сказаць)
Ты, ойча, асьвяньцi... багаславi
наш стол iмем Хрыстовым.
(Людзi заходзяць у будынак; Пустэльнiк ахрышчвае сталы iз стравамi, а пасьля гэтага Млынар з галоснай гаманы гасьцей клiча рукой да сябе)
ганка, дачка мая, сюды,
i Хведар, i таксама ойча.
(вясёла-прылебны; бесцырымоўна да гасьцей)
Госьцi добрыя сядайце.
Услоны змайстраваны цяжэй —
стоцьму вытрамаць кожнай постацi.
Частуйцеся —
час гульбе нiколi некароткi!
(вядзе Ганку, Хведара i Пустэльнiка да iншага пакою; там — дзьве жанчыны)
Дачка мая, табе ўжо прызорала
стаць мацерай дзяцей сваiх,
а Хведару — iх бацькам.
Усё прырыхтавана.
Сукенкай убярыся i вянком.
Прысядзь вось тут, на дзежцы; звычай —
жанкi чакаюць.
Выйдзем да гасьцей, каб радасьцяй
ад мёду хмельнага
павесялiць яшчэ цiкавасьцяй
твайго вясельля.

Ганка (пэўна)
Што бацька мой надумаўся?
З дня першага спатканьня
сэрца не хiлiлася дружбай шчырай
да яго, Хведара.

Млынар (неспадзеўна)
Гы-ы-м! Якая шапялявасьць!
Для роду не ахайнасьць!..
Ужо прыцёхкалася каля грудзей сваiх
тулiць прытулак дзявочых сорамаў?
(падыходзiць да Ганкi; асудлiва)
Здзiўлюся тваёй я непакорай.
Ты-ж знойдзеная, бездапаможная
на зямлi, аброшанай крывёй
тваiх братоў i бацькi,
вясёласьць, можа, шчасьця будучага
ты сяньня апаганiла.
(азiрае ганку)

Ганка
Занятнай любасьцяй твае словы слухую.
куды мне ад iх хавацца?

Млынар
Непаслухмянай сталася?
Мой здлон растрачаны ў пяшчоце да цябе
днямi цялюткамi й начамi
не памятаць?.. Не праклiнаю.
Хочацца, каб рупнасьцi быцьця
дзеля цябе
не асталiся, як пакараньне мне.
(нягучна)
Ганьба, ганьба — табе стократная.

Ганка (блiзна да Млынара, ласкава)
Да самай сьмерцi табе ўдзячная.
Мой шчодры, не зьдзiўляйся.
Я жадаю быць, чым бацька май ня быў
i мама.
Упрыгожыць перад табой хачу
гамонкай шчасьця: кахаю я,
нат зусiм натрапялася, нядаўна...
(дзьве жанчыны нясуць сукенку i вянок з палявых i лясных красак; Ганка паказвае на Пустэльнiка)
Ён тут, iз намi, карцiвасьцi мае прывабiў.
Загадзя здарылася ўсё.
Мiнi ўпорастасьць сваю.
Твой запавет: гадуй дзяцей сiрот,
i тых, хто занямог сярод дарог няшчасьця, —
мяне ня цешыць анiяк у днях назаўтрае.
(Жанкi пераглядаюцца; лошчуць сукенку)
Сама сабою мiж iмi сьценягацца буду,
пакутаваць нагодай бачыць тое,
што зьдзекавалася зь мяне калiсьцi,
пакуль ты не ўратаваў мяне?
(вельмi просьбна)
Дазволь мне радасьцi й спадзевы шчасьця,
а ворагам упорыстасьць пакiнь сабе.

Млынар (нахiльна да Ганкi, шапотна)
Ворагам маiм —
словы добрыя, i нядобрыя...
Душа мая благотна-вакаёмна
азуралася... (чутна)
Табе — сваё, а мне — сваё таксама!
(з хiтрошным супакоем да Пустэльнiка)
У сьвет наскi, ойча,
ты вярнуўся зноў?

Пустэльнiк (пашанотна да сябе)
Хай Бог нам досiць
даражона роўнымi астацца.
Скратнага ўва мне ты не шукай.
А калi шукаеш, — дзе там? — уладна
ўсё нам данае тварыць i дасягаць.
(унятна)
... пакiнь яе для ласкi маiх рук.
На ўсё забудуся, што вольна вецiў, —
цяпер адно жадаю:
любовi i супакою ў днёх апошнiх.

Млынар (да жанок)
Усё да кубла — хай пакульлям усё астанецца!
Iдзеце прэч адгэтуль i мучэце
на вачох мужчын сваiх.
(Жанкi адыходзяць. Млынар у поўным супакоi да Пустэльнiка)
Ойча, ты зручнасьць адасобленая!
Бог прызвычаiўся над намi быць судзьдзёй, —
кон жыцьця адчайны i шумлiвы,
якiм збаўленьнем, прыхiнкам якiм жадаеш
яго перавярнуць, зынакшыць?
Ёсьць вечнасьць — Час!
(яшчэ больш дацятлiва)
А iншае ўсё?.. Скажу пра цела наша,
якое некалiсьцi, ужо згнiлое,
прыхiльна спомнiцца i спачувальна.
Журлiвае ад мяне ты слухаеш.
Неўзабаве, знаёмая камусьцi будзе,
яго дагонiм i ацiхнем.
А там? Раздумоўваць ня спыняйся!
У дамавiннай моўкнасьцi — ушчалопак выкапаны,
шкiлет аськелены iртом i скабкамi
ня сьцiсьне рознiцу жыцьця ды сьмерцi.

Пустэльнiк (абыякава; ураўнаважнасьць спадара, але кемiць надароную нераўнавагу)
Свомасьць слова i дзеi ёсьць.
Сваемасьць кажная свае крылы мае...

Млынар (не адказвае Пустэльнiку; у яго задавольнасьць, што сказаў; вясёлы, вельмi лагодна да Ганкi)
Як цябе iнакш пачуць у побач?
Ты-ж дачка, будзь дачкой —
кволая была на маiх улоньнях;
мне дыханьне тваё iмя дае
кажначасiннага жыцьця-iсненьня.
Скарайся, слухай волю
нат бацькi й няроднага...
Бяскрылую птушку я злавiў,
а калi-б здарылася — не злавiў, —
у небе знаку не пакiнула.
(шапотна, бяз увагi на Пустэльнiка)
Пытаюся:
калi ты аправiлася каханьня ўдыхнуць
жаночымi грудзямi, можа, непасьпелымi?
(адступна)
Не адказвай...
Слоў тваiх развой пачую потым.
(Ганка падыходзiць да Пустэльнiка; абое гардлiва адыходзяць ад Млынара, дзе стаiць дзежка; азiраюць, усьмiхаюцца; як перад гэтым гоман гасьцей i так сабе граньня на лiрах i цымбалах; да Хведара)
Ты, Хведар, чаму маўчыш?

Хведар (спакойна)
Што мне?
Зрабiўся лiсьцiнёй, як быў раней — ападаю...
А потым, я ня ведаю, дзе частка ёсьць мяжы
спатканьня каралёў у знанку абвянчаных.
Я зьнiчкам назiраю вашых душаў морак,
яны — як кiненыя на стале нажы.
Iм з ласкай абяцаецца свая зьнямеласьць:
блiшчэць выпадкам кароткага зiхценьня
пакуль лязьво ў руках бывалых
зьнiкне рэзьлiва ў крыку некага...
I тут скажу: жыцьця ўселасьць — мяжа-мяжой
спамiны ўсялякiя,
бо сьмерць была — вяршыцель
упобач iх.

Млынар (урывiста, памаладзецку азiрнуў усiх; уцеўлiва да Хведара — так, каб чулася Пустэльнiку)
Мяжа такая:
сусед з Усходу i Заходу
на горла дыханьня Айчыны нашай
хоча стаць, i стаў;
а з Поўначы — драбяза тэўтонская,
добра ведаеш, — абы даецца
дзяржава вялiчынёй з павет;
а з Поўдня — байструкам татарскiм
помач абяцаюць
за лiшнi сьцязь узгорку, а нават багны на Палесьсi.
Але... ня чуе — нехта, ён, i ты таксама,
шорхнасьць шчырасьцяў карцiвых,
а яно, рэха — з жыцьця-пакутаў рэха,
ад жывога скрыку пачалося — не здаюся я!..
Усiх наслухаўся ўдоваль...
(а тады, з усьмехам, сяброўна да Пустэльнiка)
Дык вып’ем мы за згоду там.
Да людзей хадзем.
Займай там месца, ойча, пашанотнае.

Ганка
Што скажаш, татка, мне?

Млынар (ухмылiста)
Iдзi, iдзi — пагутару з табой пасьля.
(Ганка i Пустэльнiк iдуць да гасьцей; яны перамянiлiся позiркам; да Хведара)
Зайздрошчу, Хведар, я табе...
Але я? ёсьць я!
Мой сяньня розум абдымлены ратункам,
хоць нянавiсьць упобач — не адбаўляй.
Учыся, што кажу табе.
Iз шчырам сэрцам з табою гутару.
(нiдзiць рукой усьлед Пустэльнiка)
А ён? Шматок iз пушчароў лясных
жадае сьвет увесь зрабiць
у памяцi невядомым...
А можа, перамянiўся?

Хведар
Чаму ты пераняўся ягонымi дурнотамi?

Млынар (махнуў рукой)
Ня мрой i ты залатых узьлётаў...
Як шмат я гутару!
Ды я — ёсьць я!
Самахваленьне шмат кiм асуджваецца,
але, павер, зайздросьцiцца...

Хведар
ты ў прылуце табой стваронага...

Млынар (перахопна)
Я хачу ў судзе быць
над табой судзьдзёй...
(бы ня было гутаркi)
... зь мёдахмелем кацi да iх, —
хай шчасьцям пажывуць
у п’янай лосьце.
(Хведар адыходзiць; неўзабаве коцiць кадку з
хмельным мёдам да гасьцей; Млынар нясе глiняны
збанок i стаўляе перад Пустэльнiкам; Ганка i Хведар налiваюць каўшы з кадкi; госьцi барзьдзяць
налiць свае каўшы)
Вам — любасьць i шчасьця, госьцi!
(Млынар сядае памiж Пустэльнiка i Ганкi)
Усе зачэрпнулi мёдахмельнасьць?
(ускрыкi) — Усе!
У любасьць Ярылу — Хрысту нашаму,
за навасельле вып’ем!
(ускрыкi: — П6ем.. Музыкi граюць. Пустэльнiк п’е iз збанка)
П6ем! Вып’ем за сябе — трудлiвы рой
у сотах мёд хмялiсты бражыцца
справеку нам!
(адыходзiць ад Пустэльнiка; праходжваецца каля гасьцей)

ганка (спрытна прыхiнуўшыся да Пустэльнiка)
Ён спагардзiць нам. Ён добры, добры.

Пустэльнiк (калiсьцi нецярплiвасьць меў да людзкiх недастаткаў, а ў гэтай неспадзеўнасьцi ён увесь аддаўся толькi iмем Пустэльнiка; зноў п’е iз збанка)
За тваё здароўе выпiў.
(азiрае залю)
Сьцены новыя смалою пахнуць,
i скульптура, мной асуджаная, стаiць,
усё тут зроблена Млынаром прыгожа,
такога я нiколi не чакаў...
Мы заадно iзь iм.
(прыцiснуўшы далоню да сваiх грудзей; утаропна да Ганкi)
Як хутка запякло... рэзь па ўсiм целе...
(прыкурчваецца; ягоная цiхая гутарка робiцца несамавiтай)
Суровасьцяй памылкi я жыць хачу...
Я-ж бачу веек тваiх мiрганьне...
(Ганка крыху адхiнулася; незразумела ўсьмiхаецца)
Я, Пустэльнiк, пакiнуў смутак пушчы
ачмурэлы гонам сваёй веры...
няўжо заходзiць сонца?.. праменьнi шапацяць...
шчэмiцца шаптаньне маiх... жаданьняў...
(хiстаецца; iдзе да Млынара, той вясёлы, каля гасьцей; пакуль iдзе)
... у грудях хаваецца ўсё бывалае
пакутай спадзяваньня...
... чаму пясок? Пясок жарсьцвяны найпершым шорахам
шасьцiць... чаму шасьцiць
мiж пясьцяў чутка чу-у-тных рук?..
(звальваецца каля ног Млынара. Ускрыкi):
— Замлеў!.. Вады!.. Вады усякай!..
(толькi некалькi гасьцей падыходзяць да яго; падбягае Ганка)

Млынар (прыжмурна азiрае Пустэльнiка)
Як хутка захмялеў наш чалавек сьвяты —
дзiвосы тояцца ў мёдзе хмельным...
(Ганка хоча нешта сказаць, але Млынар iдзе да Хведара; падыйшоўшы, некалькi разоў шоргнуў абуткам па падлозе, а тады нягучна да яго)
Бог значыць час: каму заснуць —
дзеля сябе ўшчэмлены супакой душы.
У снох найлепш прысьнiць грахi свае,
з уздыхамi вiноўнасьцi самаму сабе,
чым чуць iх, ходзячы, ад людзей,
бо ведаюць яны: твае грахi знаёмы iм.
(зiрнуўшы у бок Ганкi; правiцай-пясьцей, бы крыло птушкi пасьля палёту)
Цялiца маладая род насiць жадала
ад злога чалавека,
сьпялiць у жываце сваiм,
у помачах ласкi мацеры...
(Ён ведаее: яму так трэба заховацца; Уверлiва, усьмешна, прыкладае рукi да грудзей)
Усё натужлiва ў жыцьцi.
Само жыцьцё баiцца
што пачало жыцевiць.
Iснасьцi быцьця — шматкi надзённыя,
нас злом шмуляць дасягла-звязана:
зло губiцца знаёмым злом...
(азiрае гасьцей, яны для яго — затулiстая сьцяна, за якой нешта творыцца, адбываецца; зноў зьвятраецца да Хведара)
У чалавека з розумам здаровым
спагада ёсьць, i яна — разборлiвая.
Пасьля жахаў справядлiвасьцi кемiцца:
жахаў нетварэнец быў,
а сьведкам можа, пагардлiвым хадзiў
разямiстай.???

Хведар (таксама цiхотна)
Рознiцы асуднасьцяў тваiх
цяпер ня кемлю я...
(ададзя, кранаецца вопраткi Млынара)
... але чаму ён крыхлiнай раптоўна злёг?

Млынар (наводдаль адыходзiць i зноў вяртаецца да Хведара)
Ачуняе...
Дрыгае нагамi... хрыпiць яшчэ...
(ня вельмi клапотна)
А можа, перадаў атруты?
Я-ж толькi пагнусiцца над iм зьбiраўся
i слоў дзярмо зьвязанае, калючае
прынагодзiў скласьцi
на галаву яго.

Ганка (падыходзiць, датыкаецца грудзей Пустэльнiка)
Ня дыхае ўжо... Ён сканаў...
(думае абняць Пустэльнiка, але адхiнулася; зiркна на Млынара, Хведара i гасьцей)
Ён сканаў... на вуснах пена...

Млынар (да гасьцей, што асталiся каля Пустэльнiка)
Адступецеся, госьцi даражоныя!
Вам месца там — гасьцеце!
Воблiкам сьвятым наш ойча ачуняе.
Гасьцеце люба — сябе не забывайцеся!
(надалей, наўзбоччу Хведара, цiха, ня вельмi ўсхвалявана)
Ты гiбель iншых бачыў
цяпер i гэтае маё,
запамятай бяз асуджэньня.
А калi толькi? — асудзi тайком свае душы.
Ты-ж здраду не таiў да мяне блiжняга...
Здарылася! Пасьпешлiвыя грахi мае няхай
асыпяцца ў грахi сувеяў зь iншымi.
(годна, з чалавечай суровасьцяй)
Мае разам зь iм асвойтвалiся, з Пустэльнiкам.

Ганка (падбягае да музыкаў)
Весялосьць спынеце!
Чалавек сьвяты... наш ойча
памiрае, можа!

Адзiн з музыкаў (раптоўна, ябыякава, але лагодна)
Чуюць вушы — мы ня граем!
Нагода выпiць ёсьць — будаўнiкi гасьцююць.
(Ганка зьбянтэжана адыходзiць ад музыкаў, сядае каля гасьцей; некаторыя пазiраюць на яе; яна частка iхнага жыцьця)

Млынар (руплiва, пачуўшы Ганку)
Госьцi, весялiцеся!
Сьвяты ойча iз замку ап’янеў.
Не ўсё сьвятое сьвятым даецца!
(зноў да Хведара)
А можа, акалеў?
Сьмерць сваю ня выкiнуў iз свайго цела?
(струнглiва, бы ёсьць карысьць паказаць сваю постаць, азiрае хутка прысутных; зноў да Хведара)
З вачэй змываюць сьлёзы i радасьцi, i смутак.
Без вачэй хаўтурнага галашэньня мы
ў вогкасьцi мягкой зямлi, напэўна,
прыгарнём курганам сьвятога чалавека.
Зямля асунецца,
асыпецца з кургана ўзвысь...
Путнiкi стамлёныя — не перашкодзiць iм,
хутчэй убачыць,
што здаўна за курганом жывуць у сёлах людзi...
А я i ты?
Пра iншых потым, мо скажу.
А цi навошта голас кiдаць мой
ды тых, што жызнуць сваёй Айчынай
ад нашых прашчураў?
Не зрабiлiся яны
прыхлебнымi чужакамi.
(пераменьлiва i цнотна)
Ветру промахi ветрак мой зловiць.
Я таксама загадзя сутолiў i злавiў
(сам добра ведаеш)
Пустэльнiка пустэчу дзiкую.
(зноў да гасьцей)
Весялiцеся!
Ад мёду хмельнага ойча наш
апоўначы адыдзе, а мо надранкам.
Сьвяточна-шчыра пабарзьдзiць аддана
мальбу за нас адправiць Богу.
(Млынар пэўнiцца: нiякай схваткi супраць яго дзяньняў ня будзе; зноў да Хведара, бы вяшчун-казальнiк; навогул Млынар i Хведар размаўляюць мiжсобску сьцiшана)
... мы адыйдземся ад яго бяз плачу,
i ваўкi скуголiць ня будуць доўга:
бэбухi-скабелiны адтрапляваць iз нетраў
iм зусiм нялёгка.
(пераканальна)
Сярод пачварства зла майго
ў мяне няма сумленьня.
(Некаторыя госьцi шчыльней падыходзяць, гурмяцца, азiраюць распластанага Пустэльнiка; Млынар абходна, абы сваволiць па iх узьплеччах; а iншыя, бяз увагi, працягваюць гасьцiць; яны вераць Млынару. Мiж iмi чуваць: — Зь людзьмi ўсё бывае... — Напiўся чалавек сьвяты... — Замак мае... — А будан яго мурашкам... — Асьвяцiў сябе.)

Хведар (Млынар зноў каля яго)
Мая суровая адданасьць
да дзей маiх калiсьцi мне вядомая.
Ды не пра гэта казаць хачу.
Пачуй: асьцярожным будзь.
Падозраньнi заўсёды людзi нiчаць,
куды зглядзець, хто праўду веiць
або зло...

Млынар (урыўна-ўраўнаважана)
Мне ўсё дна прыхаць iхная...
Хведар, мне дораг час.
Як песьцiць мне яго
марудлiва, укарадлiва
ў астатку майго жыцьця?
Штодня старэю, Хведар...
Напэўна, Бог i падбожыч — д’ябал???
ужо зайздросьцяць — як адскароцiць
мае быцьця часiны?..
... ды вось узьняты меч у дзьве рукi абхопна
не апушчу, не дазваляе розум.
Не забываюся, што было мiж мной i Пустэльнiкам.
Я судзьдзя (назавi мяне нахабным),
што калiсьцi (удваiх) — iзь iм спаткаўшыся,
нязвольным быў я
асудзiць сябе.
Не зганьблю права iншых,
што быццам кропляй скропвала ад някемнасьцi
ў даўменьня справядлiвасьцi...
(больш прыступлiва)
... Хведар, чаму ня гутарыш? Кажы: — не замiнаю!
Мне страхотна твая цiхiнь.
Кажы, памочнiк мой, не адступайся!..
Дурнымi нават словамi, зьнiшчай сябе:
у iх увецiцца жыцьця бруненьне.

Хведар (унетлiва)
Я гутару.
(усьмешлiва)
Паветрам лiшнiм грудзi ўздыхнуў
сказаць табе:
калi Пустэльнiк будзе жыць або ўскрэсьне,
ажэнiм Ганку зь iм, —
... нам патрэбен замак.

Млынар (адводна рукой)
О, не!.. Замак?
Там бегаюць цяпер зайцы й сарны неперапалоханыя,
i лес пачаў расьцi пад сьцены самыя...
Ахамянёмся, дружа, павучу:
твае патолi зайздрасьцi трымай да Ганкi.
(прыблiжна да Хведара, нават не задаволiць яго ўражаньня)
Здарылася ўжо законнае.
Будзь удзячны маёй кемлiвасьцi.
Нам прыпала
нiваў некалькi, ад замку недалёка,
абсяваць i блажыць
не для мяне, а дзеля цябе i Ганкi.
(спакмечвае Ганку. Млынар сам сабе):
— Не сакатаць, а кудахтаць будзе.

Ганка (развольна рукамi, гэтак ёй не здаралася захоўвацца ў маладым жыцьцi, а наўмелася пад час гасьцяваньня)
Ён сканаў! Гляньце на яго, памёр наш ойча!
(адзiн iз цымбалiстаў наўмысна скiнуў палiцу на цымбалы, ён i сказаў: — Памiраем! Адразу ня ўскросьнем! Млынар i Хведар адыходзяць ад Ганкi)

Млынар (пашанотна схiнаецца да гасьцей; Хведар ледзь адступае ад яго)
Вясёласьць, госьцi, несамавiтая.
Мабыць, ойча наш пакуль прыйшоў да нас гасьцiць,
мёдам хмельным у замку перапiўся.
(паказна-сумна на Пустэльнiка)
Чалавек памёр... а можа, не памёр?
Ведалi раней, i ведаем цяпер,
у сьвеце гэтым мы доўга ня жывём,
чым груда камянёў пад ветраком маiм.
(узьнiмае руку — прымеце яго разважнасьць)
Жыцьцё кароткае самi творым.
(той самы цымбалiст устае, выпiвае з коўшыка; зноў кiдае палiцу на зымбалы, торыць):
— Памiраем! Адразу ня ўскросьнем!..
Хадзем адгэтуль, брацьця,
хоць раз iгрою не стамiлiся,
i госьцi мёду хмельнага не дапiлi...
Хадзем усе адгэтуль!

(Музыкi памалу адыходзяць, а некаторыя госьцi дапiваюць i таксама выходзяць)

Хведар (пакуль усе выходзяць. нагода больш сказаць)
Я палохаюся сябе...
Млынар, толькi iмя для цябе я маю.
Не разгадвай мяне: цi быў табе дарадцам добрым...
Я палохаюся за сябе i за цябе...

Млынар
Спалохаўся? Значыць, будзеш жыць!

Хведар (настойлiва)
Гэткiя i сякiя ўлады ўмешваюцца.
Прагнуць яны знайсьцi данiлу для закону.

Млынар (абы адказаць)
Ты добра падказаў.
А тады?
Наставiм вушы слухаць,
i вочы вытарашчым паглядзець на зьявы.
(неахвотна, але ўпрашальна)
Хведар, ты сяньня нейкi iншы.
Паспрабуй з мною пагаджацца...
Упамiнаю зноў: узаемна марылi, здаецца,
свае радасьцi й дзiкасьцi жыцьця:
скарбамi жадомымi абвесьцiць
для людзей навокал нас.
Бо нам так уявiлася:
яны самi сабе — ня людзi,
а нейкiя прашчылiны ад людскога роду...
(адрыўна; суровы, стрыманы)
Прычыны быць з табой недубаватыя
знайшлiся мне цябе трымацца.
Пра гэта гутарылi й шчыра,
у маёй сьвятлiцы.
I пасьля гутаркi заставалiся —
быў час для нас адзiнай дзеяй — верай:
створым
i стварылi!

Хведар
... а вось цяпер ня ведаю, хто я,
каля цябе, Млынар?
(Госьцi пакiнулi будынак; Млынару прыкрасьцi Хведаравы дапiнаюць)

Млынар
Iмя добрае — Млынар...
Малоць усё ўмее...
Глянь на мяне. Глядзi.
Старыя плечы ахвiцэрскiя!
Сярмягу шый па iх,
каб ня крыпла i ня церлася
пад звахамi ўзплеч маiх.
(свавольна, але даўцянтна)
А ты?
Салдат ты быў, напэўна, добры.
А?.. а ахвiцэр?
Не абражайся: туды-сюды,
цi падвяжы аборкай.
Ня гневайся на мяне, прашу!
(Больш узiрлiва на Хведара)
Ты-ж ваяводзiць быў.
Людзей-салдат змагацца навучаў.
А кадзе?
Уладаў ты баiшся?
На полi бойкi (усёдна дзе бывала)
Дзяржаўная ўлада
за табой ня бегала.
(стрымглiва)
Палохаешся, што я раблю цяпер,
або тое, што ўжо зрабiў,
цябе пагардай пачало кранаць?
Хведар, пад самы падбародыч
я сам сабе ўпэўнены.
прыцiснуўся да сваiх скабак:
— Я ёсьць! I мусiў я тварыць!

Хведар (зiрнуў на Пустэльнiка)
Не захiнай мяне абразай
у тым, што важна для цябе.
(наiўна)
Наш палац насьмешнасьць у воддальку ад замку —
хата тая самая мiж сялiб у весцы.

Млынар (пахопна)
Хведар, Хведар, дзень каторы ты жывеш?
Як цяжка нам у сваiм дародным
сьцярпець свае намеры.
(бярэ Хведара пад руку)
Я сам сабе патомны.
Ветрак ня мроя — працы просiць.
Ветрак знайшоў апору
iз рук маiх,
стаiць, як замак той уводдалi,
завiты падкаменнымi ўзорамi...
Хведар, ад запружанага дурнымi мроямi
Пустэльнiка
я адкупiў няшмат,
дый адкупiў зямлi кавалкi,
ня будзеш наракаць:
зь iх будзе збожжа ветраку малоць.
(непрыязьлiва зiрнуў на Ганку; яна каля Пустэльнiка стаiць, як капец на мяжы)

Ганка (зводдаль; тое самае)
Глядзеце, ён памёр!

Хведар (таксама азiрнуўся на яе i бязкрыўдна)
Млынар — сябёр, я не салдат табе...

Млынар (усьмешлiва; адступае ад Хведара)
Навакол мяне салдаты, бы рыба плавае туды-сюды...
але, даруй, нядаўне??? табе ўшпiлiню.
Праз вакно на iх парады ня гляджу захопна.
Старасьць узяла мяне, а старасьць не далюблiвае
законы маладых.
Ах, добра, каб здарылася!
Iм зухавата, памаладзёнску, шарэнгам iхным
даць загад:
— Змагайцеся, барзьдзiцца да змаганьня!
(пераменьлiва)
Хведар, у мяне сялiба ёсьць, дзе ты жывеш таксама.
З Млынаром жывi, прашу,
не паахвiцэрску табе загадваю.
Мы перахрысьцiлiся ў тэй самай
сьвятой вадзе.
Ты захаваць памог iмя маё
сярод людзей наўкольных
i прад Пустэльнiкам.
Сьлеплiва ня блукалiся ў развагах нашых.
Дзею кажную адчувалi:
ня выплакаць бяду, а зхiтравацiць —
што будзе добра, дабраветна
для Айчыны роднай.

Хведар
Мне страхотлiва, што творыш ты.
I не дзiўлюся я:
страшным быў таксама
за межамi ня мае Айчыны...
(не працягвае гутарку; знадворку чуваць
грукат калёс; уваходзiць Палiчнiк, Сьвятар i Дамаведка iз замку)

Палiчнiк (каля уваходу)
Распоражэнiя iмею.
Пустэльнiка сьвятога iбо шукаю.
Сказалi в замку сюды пайшол папiцца,
пагасьцяваць... а шмат людзей вытруцiл.

Сьвятар (скабэрачна пакiваў пясьцей Палiчнiку)
... не ўнасьцi, Божа, грэшным волю,
бо Госпадзь ёсьць
суд тварыць над грэшнымi й нягрэшнымi.
(паказам аблiчча Палiчнiку)
... не даплiкайся праўды суднай —
твая справа знайсьцi яго.

Млынар (адвольна Палiчнiку)
Вось тут, зiрнi, ляжыць
наш чалавек — сьвяты Пустэльнiк,
перапiўся, кажуць.
(Дамаведка iз замку пазiрквае на Млынара; згаджаецца)

Сьвятар (да Млынара набожна-люба)
... не абражай сьвятога чалавека,
бо жыцьцё тваё iдзе сваёй радоўкай:
прывыклых i адданых Богу жыць
не вiнуй сурова.
Казаць навошта: — Перапiўся?
Ад днёс у кажным грэху
любовi шмат знаходзiцца,
каб грэх мiнаў грахамi... мо грэшных

Млынар (зь нязвыклай ласкай)
Сьвяты Пустэльнiк, можа, не памёр,
адыйзьдзе заўтра ад перапiтага...
(азiрае усiх; памальным уздыхам прамiць сваю постаць; а тады — да Сьвятара)
Дзякуй, ойча! Млынара ты добраму павучыў,
але прарокам я на буду
клiкаць кажнага ў смутку днi патолiць
i страшыць гневам Гасподнiх пакараньняў.
(цi пашанотна, пытальна)
Пустэльнiка сьвятога, напэўна, ойча ведаў?

Сьвятар (не працягвае гутаркi; насурмiстым позiркам на Млынара)
Воля Божая над рабам божацца
рабу божаму... Мы гэткiя ўсе!

Млынар
Тысячнёвая табе пашана, ойча...
(Пустэльнiка выносяць Хведар i Палiчнiк; Сьвятар барзьдзiць за iм — хрысьцiцца ўсьлед; Дамаведка азiраецца на Млынара; на знадворку яшчэ госьцi; Ганка падыходзiць)
Жывеце, вам кажу.
Лёс дабротны будучынi для тых,
хто бачыў i адолеў лiха...
Ганка, ты маладая, як вада, i Хведар нестары.
Бласлаўленьня шчырае ад мяне
над вамi кажнай часiнай будзе.
(азiрае Ганку, ён не дацемлiвае, што ёй сказаць больш; Ганка iдзе на падворак, за ёй — Млынар; Ганка пайшла за калёсамi з Пустэльнiкам)

Млынар (на падворку паглядзеў усьлед Ганкi; Хведар стаiць каля яго)
Я ўцемiў ёй: ты будзеш жыць з Хведарам,
пра сiрот Айчынных каб гадаваць,
нiчога не сказаў.
Я думаю: абое засьцерагалiся
словамi заемнасьцi ў сэрцах у сваiх...
Хведар, нез’ядласьць, што скажу табе:
ты ўцемiў, як справы творацца на зямлi?
Непамерлы мусiць перамянiцца iншым
у жыцьцi.
Хведар, я з табой да сьмерцi.
У сялiбе нашай падумаем асьцяражней
пра раскалечаныя прычыны.
Нядармо яно здарылася выпадкам,
цi мiмаходна разыйшлiся
прад путнiкам мiж сьцежак некалькiх.

Хведар (недакорлiва)
Шчасьлiвыя грашаць ад неспадзеваў iншых.
У нас з табой вядзецца аж штодня:
як? Дык як здарылася?
як дараваць яму пачалавечаму,
як зразумець прычыны раскалечаныя?
Ад цябе паказны знак пададзены.
Не забываюся: дзеi не спынiлiся...
(датыкаецца рукой пляча Млынара i рашуча, неспадзеўна)
Адгэтуль заўтра я пайду.
Ноч цяпер. Пагутарым уволю пра ўсё.
А ранiцай? Бывай!
Ды буду я з табой у думках.

Млынар (пахiльна адступае ад Хведара; глядзiць у прасьцiнку свае старой сялiбы)
Заўтра?.. бо ноч ужо?

——————————————————-
Адхiн у творы
Падчас гутаркi iз Хведарам Млынару ўспомнiўся сон. У сьне ён аглядаў ветрак. Апершыся на паветра рукамi, лётна пераляцеў у гай каля свае сялiбы. Бярозы ў гаi, блiзу ўсе галiны прыгiналiся да долу. Яны шапталi: — Не ляцi так хутка, ты ня вецер. Кроч цярнiстым шляхам у жыцьцi.

Млынар (непазiрлiва да Хведара)
Але! Iдзi-хадзi! Спрачайся дзеля сябе.
Адлегласьць гляне на цябе, адкуль ты пойдзеш...
А я? ёсьць я!
Адзiнотнiк спраўны для свае Айчыны.
1951.