Сцяблінка на лязе
Дарафейчук Ірына
Зямля, што помніць...
♦ ♦ ♦
Там, дзе ўлетку сваволіў з галінкамі ветрык,
Дзе зімой завіруха ўладарыла грозна,
Там, дзе ў маі пад беллю каштанавых кветак
Расстаўляла каханне нябачныя кросны —
Там прамоклая восень сівою лістотай
Шэпча мне, што і я пасівею і звяну...
He стрымаюся і, азірнуўшыся ўпотай,
Назбіраю ў кішэні бліскучых каштанаў,
Ад пакут настальгіі, ад вечных сумненмяў,
Ад нязбытнай, забытай, заблытанай казкі
Адкуплюся дзіцячым каштоўным каменнем,
Адкуплюся вясёлым каштанавым бляскам.
I куды б ні вялі мяне ўлетку дарогі,
I якой бы вясна ні здалася квяцістай —
Гэта восень мне сыпле каштаны пад ногі,
Восень шчодрай рукою вяртае дзяцінства.
♦ ♦ ♦
Зямля, што помніць крокі першыя
Маіх нясмелых босых ног,
К табе душой, дыханнем, вершамі
К табе, на любы той парог,
Якога ўжо няма, да веснічак,
Да вокнаў з відам на лясы,
Да сумнай восеньскае велічы,
Да летняй звонкае расы...
Зямля, што помніць слова кожнае
Прызнанняў, песень, цішыні...
Зямля, што дні на ночы множыла,
I шчасцем поўніліся дні.
Зямля, што праставала сцежкамі
Ад босых ног і — да высноў...
Зямля, што павядзе да вечнасці
I прыме ў вечнасць без умоў.
♦ ♦ ♦
Згвалцілі зямлю маю.
Згвалцілі.
Бруднымі ў душу яе
пальцамі,
Горкімі ў вочы ёй
вуснамі,
.
Джаламі змяінымі...
Вусцішна...
Плакала зямля мая.
Плакала.
Ўсё прасіла нас,
абыякавых:
He сціскайце грудзі мне
рзйкамі,
He цячыце бруднымі
рэчкамі.
Што мне засталося —
балоцечкі:
Трыснягі ды россыпы
лотаці.
Што мне засталося —
прагаліны,
Лес, людскою злобай
апалены.
Ноч без салаўя,
дзень без ластаўкі.
Месяц
па суэор'ях расплясканы.
He шапоча поле
калосссем... І –
Паглядзіце, што
засталося мне...
Вечар апускаецца
покрывам.
Вецер гоніць хмары
над поплавам.
Зноў зямля мая
плача злівамі...
Вы б маглі на ёй
быць шчаслівымі?..
КРЫМСКІ ДЗЁННІК
♦
Цішыня знясільвае і вучыць,
Чайка пачастунак мой дзяўбе...
Я яшчэ паспею надакучыць
Гораду і мору і сабе.
♦
To дождж, то хмары. I вятры, вятры.
I мора непрытульнае дыханне.
Як неласкава ты цалуеш, Крым,
Здаецца, ў вусны, ды няма кахання.
♦
Як экзатычна: расколіны, скалы,
Хоць прыгажосць, а чужая — не грэе.
Раптам — пралеска, знаёмая змала.
Вось i зямля гэта блізкаю стала.
♦
Сюды б вяртацца ад нягод любых —
На усходзе хмары злёгку ружавеюць,
Над сонным горадам вуркочуць галубы
I будзяць сонца, мора i надзею.
♦
Ёй смешна. Над хвалямі горда маячыць.
А мора у шэрым тумане дажджу,
I чайка... Ну што я ёй буду тлумачыць?
"Смяешся, зласліўка, ну смейся..." — скажу.
♦
Яю вятрыска! Вось нагоніць хвалю
I Крым ад Украіны адарве.
А той узніме ветразь ды адчаліць...
Плыві, паўвостраў Крым, плыві, Сусвет.
♦
Мае манеты мора праглыне,
Ды толью ласкавейшае не стане.
Я разумею, што ў яго наўме:
Xiбa грашамі плоцяць за чаканне.
♦
За вокнамі апошнія aгнi.
Я не развітваюся, мора, я вярнуся...
Зялёнай стужкай звязвае цягнік
Сланечнік Крым з валошкай Беларуссю.
♦
А хтосьці на маю зямлю
Глядзіць з-за бруднага акна.
Зямля, якую я люблю...
Якой яна яму відна?
♦ ♦ ♦
Асфальтам, ці па шпалах, ці сцяжынкай,
Куды нi ляжа шлях мой нецярплівы,
Caфiя бела-белаю хусцінкай
Махае ўслед пад сонцам i у злівы.
Асфальтам, цi па шпалах, ці сцяжынкай, —
Адкуль я нi вяртаюся дадому,
Сафіі бела-белая хусцінка
Насустрач узнімаецца знаёма.
♦ ♦ ♦
I суседзям, i сынам сваім чужая —
Гадавала ўсё ж i грэшных, i святых,
Вам не дзіва, што яна яшчэ раджае
I бярозы, i валошкі, i жыты?
Здратаваная, амаль што нежывая,
Паміж праўдаю, надзеяй i хлуснёй.
Вам не дзіва, што яна яшчэ спявае
Звонам траў, птушыным хорам, цішынёй?
Сонца ўзыдзе i paciнкi з павуціння
У вясёлкавыя пацеркі збярэ...
Вам не дзіва, што яна ніяк не скіне
Са сваёй далоні нас, нахабных, прэч?
СПРОБА ПАГАНСТВА
На скрыжаванні ўcix дарог
Ці на купальскім чыстым полі
Сустрэнецца — як абярог—
Задумлівы сівы Сварог,
I ты у яго папросіш долі,
Схіліўшыся да босых ног.
На скрыжаванні ўcix высноў,
Уcix трывог, ycix маленняў
Папросіш волі для сыноў,
А для дачушак — светлых сноў...
Не, ты не станеш на калені,
Але папросіш зноў i зноў.
А шчасце — не заўсёды дым.
I з Богам можна быць сябрамі,
Kaлi стаіце на адным.
Бо ён жывым святлом cвaiм
Гарэў табе — не толькі ў храме,
А ты — не ўкленчваў перад iм.
♦ ♦ ♦
А зямля мая белая не ад снягоў i туманаў...
А зямля мая — белая Плачка ў жалобным уборы.
I галосіць яна не па волатах, не па героях.
Не па тых, каго нішчылі, i катавалі, i гналі.
Сёння плача яна па жывых.
Па жывых, што не помняць
Hi герояў, ні знішчаных, ні закаваных, ні гнаных.
♦ ♦ ♦
Плыве, плыве зямля пад нагамі...
Тваё цяпло — не мне суцяшэнне.
Не мне цябе хваліць альбо ганіць —
Ты лёгкі сон, не маеш наймення.
Ты цixi шэпт, ды бэзавы водар,
Ды цень надзей над явай тужлівай...
Плыве, плыве у вечныя воды
Прыліву боль ды жальба адліву.
А нам з табой сыночка не гушкаць,
Бо лес не п’юць з чужое далоні.
А нам з табой — не песці|ць дачушку...
Не дай нам Бог былое успомніць,
Бо усё у былым самотна i смутна.
Зірну на свет тваімі вачыма:
Наурад ці мне патрэбна быць мудрай,
А быць слабой — наурад ці магчыма.
I вось лячу iмклівa i горда —
3 твaix дарог адкінуты камень —
У белы свет, у вечныя воды...
Плыві, плыві, зямля, пад нагамі...
♦ ♦ ♦
У мінулым сон — крылаты,
дзень—бясконцы, noзipк—чысты.
А ступіць ізноу на неруш —
азіраюся спярша...
Пад развалінамі хаты
пахаванае дзяцінства,
пад pyiнамі даверу
пахаваная душа.
А жыццё, тугія кросны
нацягнуўшы, тчэ заўзята.
Я ж —нi бунту, ні пакоры,
ні спагады не прашу.
I не прыйдзе хтосьці моцны —
будаваць нанова хату,
i не прыйдзе хтосці добры —
ратаваць-лячыць душу.