Куля для прэзыдэнта

Падгол Уладзімір


Бітвы з багамі і кланаваньне другога Хрыстова Прышэсьця

ПЛАНЫ БІТВЫ ЗА БОСКУЮ ПАСАДУ

Пасьля няўдалай апрацоўкі беларускіх душ ў ЧаСе Кашчавай яшчэ больш нясьцерпна карцела авалодаць Лявонам, яго сэрцам. Днём і ўначы трызьніла, як матылькай молі лётае вакол Лявонавай душы і раз пораз сядае ў яе і закладвае ў душу яйкі каханьня да сябе. Потым бачыла, што чарвякі з тых яек прагна точаць Лявонаву душу, распальваючы яе жарсьць і ён, ахоплены любоўным сьвербам, кідаецца да яе ў абдымкі. А яшчэ Кашчавая трызьніла, як цугляе Лявонаву душу, накінуўшы на яе Боскую аброць каханьня, што знайшла ў чароўным куфры Ўсявышняга. Знайшла пасьля таго, як яе гадаванцы захапілі Вышэйшую ўладу.

Раніцой ад тых мрояў страх выціскаў зь яе костак халодны пот. Ёй млосна рабілася ад думкі падступіцца да Бога вось і разважала як сваіх гадаванцаў на захоп боскай улады натхніць, бо разумела, што толькі з Ўсявышняй вяршыні зможа паланіць Лявона каханьнем.

Кашчавую цешыў успамін пра Кулю з беларускіх душаў, што апала ачмураным дажджом на беларускую зямлю і зачаравала яе. Бачыла Сьмерць як зямля адварочвала ступакі тутэйшых ад Бога і скіроўвала іх да прэзыдэнта. «А гэта ўжо вялікая справа… – разважала яна, узгадваючы дыктатараву ноч. – Значыць і Лявонава душа можа пазбавіцца заразнага людзкага каханьня і раскрыцца да мяне… да сапраўднай вечнасьці».

Ад думаньня і мрояў у яе балела галава. Яна звыкла пераводзіць людей з гэтага сьвету на той. Яле ж сваіх гадаванцаў мусіла правесьці да Бога на той сьвет жывымі! А як?

Кашчавая разумела, што прэзыдэнты без упэўненасьці і нахабства ня змогуць падступіцца да Боскай улады ці нават атрымаць хоць маленькі шанс на імгненьне захапіць яе.

Што і як казала Сьмерць прэзыдэнтам, каб натхніць іх на захоп Найвышэйшай улады, невядома. Можа казала ім пра вечнае жыцьцё, можа спакушала бязьмежнасьцю ўлады, можа падпальвала сэрцы мажлівасьцю уладарыць над каханьнем. Станьце на месцы прэзыдэнтаў, каб уявіць, чым магла б Вас штурхнуць на захоп Богавай улады Сьмерць. Можа страхам кары? Пагрозай адабраць жыцьцё зараз жа?

Так ці інакш, але яны пачалі прагнуць Богавай улады і ладзіць планы яе захопу.

ЛУКАПШЫКАВЫ ПЛАНЫ

Лукапшык лічыў, што толькі неадукаваныя навукоўцы і палітыкі лічаць прычынай сучаснасьці -- мінуўшчыну. На самай справе сучаснасьць вызначаецца Будучыняй. Паўсюдзённае жыцьцё вызначаюць нашы мары, мэты і планы.

Каб авалодаць Богавай уладай Лукапшык хацеў згарнуць час у імгненьне, а прастору -- ў кропку. Узяць іх у абцугі. Бог без часу і прасторы не мог кіраваць сьветам. А ён Лукапшык – уладальнік часу і прасторы ствараў бы сьвет па свайму вобразу і падабенству, пашыраючы іх па меры стварэньня.

Лукапшык меў план гнаць час назад і хапаць уладу ў тры этапы:

1. Адкруціць час назад на 3000 год і ліквідаваць нараджэньне Хрыстова.

«А што? – разважаў Лукапшык – Жывуць жа габрэі без Хрыста! І неблага жывуць…» А страціўшы Сына, Бацька страціць частку сваёй сілы, а можа больш уладарыць не захоча, і нават існаваць…

2. Калі ж Бог не прыбярэцца адгэтуль, тады -- адсунуць гісторыю чалавецтва да шасьці дзён утварэньня сьвету, пшыкнуць абдуральным газам у Богаў твар.

«А што? – разважаў Лукапшык, аналізуючы план. – Атруцілі расейцы газам тэрарыстаў разам з сотняй закладнікаў і ўсе задаволены… Прадставім вернікам Бога, як новага Бен-Ладена і правядзем вызваленьне народаў-закладнікаў і анёлаў-рабоў… Ну асыпецца сотня другая анёлавых цел з рая, як клапы са столі, але Бог іх столькі нарабіў, што пара соцен застанецца і можна будзе сказаць, што аперацыя вызвалення анёлаў ад Боскага палону прайшла паспяхова…

Раз-пораз Лукапшыкаву душу сьціскаў жах, што стары Бог можа атруціцца перадазіроўкай газа і нейкі хрысьціянскі гісторык раскапае праўду пра Бога і узрушыць людскія душы марай пра яго ўваскрэшеньне. Але супакойвала думка пра тое, што Бога можна будзе аб’явіць сепаратыстам, які аддзяліўся ад усяго сьвету і не жадаў злучэньня з рэальным жыцьцём, не хацеў усіх людзей пусьціць у рай, для вялікай часткі насельніцтва планаваў жудасныя тэракты з катаваньнямі ягоным Сынам Ісусам і таму згодна ўсенароднаму галасаваньню кара сепаратысту і тэрарысту была справядлівай і гістарычна апраўданай.

3. Пакуль Бог той прадыхаецца, у адмысловай творчай атмасферы хуценька зьляпіць новы свет паводле вобразу і падабенству свайго клона.

А калі Ўсявышні прачухаецца, сьвет ужо будзе новы і Стары Бог не зможа яго дагнаць – застанецца ў мінулым. Ды ў яго на ўсё ёсьць цудоўнае апраўданне: «Усё, што не дзеецца, тое ад Бога…»

У марах пра гэты момант Лукапшык напяваў песню сваіх партыйных продкаў:

Весь мир до основанья мы разрушим…
Мы свой мы новый мир построим…
Кто был никем, тот станет всем

Вучоныя з Акадэміі Лукапшыкавых Навук інтэнсіўна працавалі над прэзыдэнскім плянам: тармазной калодкай для часу, рычагом для яго павароту і паскаральнікам хады часу ў мінулае. Кожны Акадэмік клаў на стол Лукапшыку для зацьверджаньня новыя праекты. Новы кіраўнік Акадэміі добра ведаў справу, бо па традыцыі ад Першага Прэзыдэнта меў вопыт кіраваньня ўсімі сьметнікамі, каналізацыямі і могілкамі – усяго, што застаецца ззаду жыцьця і праз што ўрэшце прыдзецца прайсьці.

Лукапшыкавы творцы зрабілі такі часасос, які, паглынаў яго і пераводзіў яго ў Прэзыдэнскі рэзерв. З гэтага моманту гісторыю можна было мяняць, адныя кавалкі прыбіраць, на іх месца -- устаўляць іншыя кавалакі гісторыі.

Але покуль было немажліва рушыць усёй дзяржавай па часе назад.

І гэта непакоіла. Да таго ж Лукапшык пакутваў ад згубы пульта кіраваньня краінай і падазраваў у крадзежы ўсіх вышэйшых чыноўнікаў. «Рыхтуюць наменклатурны пераварот!» – думаў ён, гледзячы, як народ на вачах разбэшчваецца без звыклай тэлепугі. Чуліся патрабаваньні волі. Ратаваньне было толькі ў адкручваньні часу назад. А коней і прэзыдэнтаў на пераправе не мяняюць.

Лукапшык прысвоіў сабе званьне Уладар Часу і кожны дзень прымаў часовых вынаходнікаў. Адны вучоныя раілі неба завесіць і над краінай падвесіць на трасы лазерныя сонца і месяц і цягаць іх у адваротным кірунку. І тады час для людзей пойдзе назад. Тады іхняя вера і сапраўды пагоніць час.

Нацыяналісты, адданыя прэзыдэнту, нагадвалі яму пра яго ж геніяльную ідэю: прывязаць да шрубалёта Пяруна, падпаліць і кожны дзень праносіць яго над краінай у адваротным кірунку…

Нацыяналісты, адданыя паэтам Купалу і Коласу раілі праносіць над краінай гіганскі партрэт Сталіна, бо, як яны пісалі ў лісьце правадыру: «Ты сонца для нас, што зямлю асвяціла

І ласкай сагрэла палі гарады…»

Сталіністы падтрымлівалі гэтую ідэю.

Псіхолягі раілі падрыхтаваць тысячу гіпнацізёраў-«зампалітаў» і па камандзе адначасова ўнушыць насельніцтву і спыненьне часу і яго хаду назад. А ў тэлескрынях паказаць як хутка зьбягае той час.

Генэтыкі дакладвалі, што адкрылі ген, які дазваляе сталаму чалавеку расьці назад, ператварыцца ў немаўлятка і потым у дзьве клетачкі. Працавалі над праектамі ажыўленьня нябожчыкаў і іхняга далейшага амаладжэньня пераходзячага ў зьнікненьне.

Для бясьпекі вопытаў для сябе і дзяржавы Лукапшык загадаў кланаваць усё насельніцтва і сябе. Адныя людзі з прэзыдэнтам мусілі жыць як звычайна, а другія скіроўваліся ў мінулае.

І тых і другіх вучылі па старых падручніках, што без рызыкі адсоўвала час у мазгах.

Толькі ніхто не мог сказаць, як зрабіць, каб сам час паверыў, што ён спыніўся. Каб час сам захацеў вырваць лейцы з Боскіх рук, каб паляцець назад да гаспадара? А калі паляцеў, то як дамагчыся, каб ляцеў час назад без сумненьня, нідзе не спыняючыся?

Бо не дай Бог час спынецца ў момант вяртаньня людзям іх гістарычнай памяці, калі яны былі вольнымі, тады людзі захочуць прысьпешыць час уперад і што рабіць тады?

Бяда была ў тым, што Час ніхто не бачыў, не ведаў як ён выглядае. Але на яго было створана дасье. Дакладней была тэчка з надпісам “зусім сакрэтна. Асабовая справа Часу”. А ў ёй адны версіі.

Вось таму прапановы па кіраваньню гэтай няўлоўнай асобай ці таямнічай зьявы не мелі межаў фантазіі. Каб не стрымліваць мазгавы штурм, нікога не крытыкавалі. Апантаным дазвалялі праводзіць эксперыменты ў глухіх вёсках і ў вёсках чарнобыльскай зоны з самасёламі. Бо тыя, незважаючы на сьмяротную атамную пагрозу, рваліся ў мінулае. З гэтых самасёлаў у мінулае і былі сфармаваны сьпісы сакрэтных атрадаў, якія б першымі былі кінуты на захоп прастораў мінулага часу.

У асобных регіёнах – у глухіх вёсках праводзілі такі эксперымэнт: Жыхарам па мясцоваму тэлебачанью кожны дзень увечары чыталі Лукапшыкаў указ, каб заўтра яны думалі пра тое, пра што думалі дзень таму, а напрыканцы дня падалі дэкларацыю пра тое, што думалі. Назаўтра яны мусілі думаць пра тое, што два дні таму і гэтак далей. Такім чынам нейкі вынаходнік спрабаваў ськіраваць па часе назад насельнікаў з асобных вёсак.

Лукапшык прысьпешваў загадчыка Цэнтра Кіраваньня Часам, бо даклады сакратара Савета Бясьпекі з кожным разам турбавалі ўсё болей.

Сакратар на гэты конт раіў:

-- Самаспыненьне часу -- вельмі небяспечны момант. З-за яго краіна можа выйсьці з-пад кантролю і рынуцца наперад. Гэты этап трэба пераскочыць.

Лукапшык разважаў:

-- На гэты выпадак усіх трэба імгненна ўсыпіць! Мы мусім да дробязей прадумаць сонную бясьпеку.

-- Ці пьяную. Навошта нам непамерныя расходы? Калі крутанем час назад, столькі віна і гарэлкі зьявіцца, што ў народзе так званая «самасьвядомасьць» не прабьецца. Мы яго як гістарычную яму праскочым. А каб ніхто ад піцьця не адлыньваў, увядзем пьяны падатак. Кожны будзе змушаны плаціць за сто літраў гарэлкі за год. Калі заплоцяць, тады і вып'юць! Менавіта так і было ў Вялікім Княстве Літоўскім…

У гэты момант сакратару Савета Бясьпекі пазванілі і паведамілі сенсацыйную навіну і ён радасна дакладаў Лукапшыку:

-- Унікальныя адкрыцьці Лукштэйна! Новыя законы сувязі руху вашай асобы з прасторай, часам і духам. Чым больш вы на тэлеэкране, тым большай робіцца ваша вага ў галовах выбаршчыкаў і тым меньш робіцца час і прастора. Іх месца запаўняюць мінулыя час і прастора.

Лукапшык зіхацеў ад шчасьця. Адчуў, што Боская ўлада падначальваецца ягонаму духу.

Толькі бракавала грошай. За выніковыя даследаваньні, абсталяваньне, трэба было добра плаціць, а дзе ўзяць грошы?

Дарадцы прыносілі з архіваў дакументы часоў Першага Прэзыдэнта:

«Жаль, сегодня на нашей встрече нет парламентариев. У нас еще есть время принять соответствующий закон, и иностранные деньги будут вообще не затребованы в стране – ни американские, никакие».

Лукапшык Ўказаў заробкі выдаваць у неабмежаванай колькасці валютай з банкаў самых багатых краін сьвету з мінулага часу. Выдаваць усім, хто трапіць у мінулае. Гэта быў геніяльны і просты спосаб выклікаць усенародны парыў у мінулае, каб прымусіць час бегчы назад.

Прыдумаў Лукапшык агітацыю за вяртаньне ў мінулае, што ў любога дэмакрата мову адымала. “Вы панове дэмакраты хочаце заможна пражыць адно жыцьцё, рухаючыся наперад-- казаў Лукапшык па тэлевізары. – А кожны з нас, рухаючы час назад, зможна пражыць некалькі жыцьцяў: па-першае выпраўляць памылкі ў сваім мінулым жыцьці, а па-другое, пражыць новае жыцьцё па-новаму. Раз-пораз паляпшаючы наступнае… А што тычыцца сапраўднай дэмакратыі, то яна будзе не ў вас, а ў нас. Мы пабудуем грамадства сапраўды роўных магчымасьцяў. Кожны з нашых грамадзянаў, дасягнуўшы Боскіх вытокаў жыцьця, будзе мець роўныя правы, каб пачаць будаваць сьвет па свайму вобразу і падабенству. І мы зможам пабудаваць столькі міроў, колькі нас дабярэцца да першапачатку! І кожны будзе мець права выбраць свой лёс!”

Лукапшык зьбіраўся пачаць бітвы з часам і перамогі над ім пад час рэферэндума. Каб усе істоты адкрытым галасаваньнем паднялі рукі і лапы за вяртаньне часу назад. А калі рашэньне ўсенароднае ды прынята «падаўляючай большасцю» - куды часу падзецца? Калі не пабяжыш назад, задавяць!»

Як заўжды падначаленыя канкуравалі ў барацьбе за першынство ў часавай бясьпекі прэзыдэнта. Сакратар Савета Бясьпекі раіў шэфу:

-- Не тлуміце сабе галаву, а проста Указам загадайце часу рухацца ў патрэбным накірунку з пэўнай хуткасьцю. А калі час не паслухаецца, тады пасадзім яго ў турму, ці арганізуем яго зьнікненьне, як зацятага апазыцыянера.

Кіраўніца справамі Прэзыдэнта пярэчыла:

-- Прасьцей купіць час: колькі трэба, столькі й купіць. А калі час будзе набіваць сабе цану, тады купіць іншы час. «Былі б грошы, а час, які хоча прадацца, знойдзецца!» – разважала яна. І пры гэтым мроіла колькі зможа з тых грошаў скрасьці.

Лукапшык думаў. І тут з архіва паступіла вестка:

«Беларусь стала страной, где время остановилось и идет в обратную сторону. Лукашенко почувствовал себя и царем и Богом».

Лукапшык спытаў у хаўрусьнікаў:

- І што, калі Першы Прэзыдэнт хутчэй за яго адкруціць час назад і дабярэцца да Бога? Як яго спаймаць? спыніць?

У адказ цішыня.

Лукапшык узгадаў пра «Пане Каханку», які ў Чарнобыльскім Саркафагу перанёс дыктатараў да яго ў Будучую Беларусь. Лукапшык цудоўна разумеў, што такім жа чынам можна перанесьці ў будучыню кілераў, вярнуць усё насельніцтва… і яго спробы адкруціць час назад стануць марнымі… Першы Прэзыдэнт і Лявон з яго чароўным футаралам ад басэтлі сталі галаўной Лукапшыкавай больлю -- перашкодай да пасады кіраўніка сусьветнай вертыкалі -- Боскай вяршыні.

-- Знайдзіце мне ўсе футаралы ад басэтляў! -- Загадаў Лукапшык. – І злавіце ДуППу!

-- Мы перавыканаем! Зьбярэм і праверым усе футаралы! – адказаў адданы сакратар.

Па краіне пайшла татальная мабілізацыя футаралаў музычных інструмэнтаў. Іх забралі з музычных школак, філармоній і кансэрваторый. Пачалі абшукваць кожную кватэру і звозілі ў кіраўніцтва прэзыдэнскімі справамі. Людзі хавалі футаралы, перапрадавалі на чорным рынку па коштах мэрсэдэсаў бо пайшлі чуткі, што футаралы здольныя пасьля пэўных замоваў кшталту «з рога ўсяго многа» даваць ежу і гарэлку і тыя ж мэрсэдэсы ў неабмяжаванай колькасьці.

ДуППу шукалася цяжэй. Спачатку ўсю армію ськіравалі ў лугі і палі, узброіўшы жаўнераў сачкамі. Кожнаму спайманаму матыльку адразу адрывалі крылы, каб не зьбег, потым пратыкалі іголкамі і слухалі, што ён кажа, ці па-чалавечы… Такога мусілі неадкладна арыштаваць, затачыць у слоік і даставіць на самы верх.

У гарадах усе міліцыянты і прэзыдэнцкі саюз моладзі лавілі мух, адрывалі ім крылы і пакрысе расціскалі, слухаючы што вякае…

Сялянам, як заўжды, было цяжэй. Ім давялі планы па загатоўцы душаў мух, ваднёў і камароў. І як заўжды на дапамогу паслалі студэнтаў і безпрацоўных.

Паляўнічыя мусілі страляць птушак, разразаць і правяраць наяўнасьць ДуППы.

Яшчэ ДуППу шукалі сярод апазыцыянераў. Іх білі дручкамі і нагамі на вуліцах і ў кватэрах. Білі шмат разоў, каб ДуППА нават баялася схавацца ў душы апазыцыянераў.

Міністр аховы здароўя праявіла ініцыятыву і аддала сакрэтны загад: пад час прыёмаў урачамі абавязкова пільна аглядаць азадкі пацыентаў, шукаючы на іх ДуППу, а раптам там схавалася?! Тых хто адмаўляўся, санітары вязалі, распраналі, аглядалі і клізму ўстаўлялі – так ДуППу шукалі.

Лукапшык слухаў страляніну за вакном, хлапкі мухабоек і енкі апазыцыянераў і хворых, як канцэрт арт-сімфанічнага аркестра.

Раптам ён уявіў, што калі ён сягане да пачатку ўтварэньня сьвету і адкіне Бога, і ўздыме рукі, каб утварыць Новы Сьвет, раптам зьявіцца Сьмерць і прыбярэ яго! Нездарма ж яна паводзіць сябе зь імі як гаспадыня… «І што тады рабіць?!» –пытаньне цьвеліла, адбіраючы спакой.

І тады Лукапшык прыдумаў тэлетрансляцыямі відэазапісаў сваіх выступаў перамагчы і Сьмерць. Пад непасрэдным кантролем кіраўніка прэзыдэнцкай тэлекампаніі стваралася сістэма вяшчаньня тэлепшыкаў ў мінулае, асабліва ў краіны Лепшага і Шклоўскага Ідала. Адначасова здымаўся тэлесерыял «Сапраўдная гісторыя -- Лукапшыкаў Шлях». І калі б супернікі пачалі адкручваць час назад, імкнучыся рэалізаваць ягоны план, ён па тэлехвалях усё роўна абагнаў бы канкурэнтаў.

І ўрэшце перад самым захопам Боскай улады Лукапшык хацеў паказаць выбаршчыкам, як памірае Сьмерць! І тым самым абвясьціць людзям пачатак новай эры – эры неўміручасьці.

Такога перадвыбарчага хода ў барацьбе за пасаду Ўсявышняга не мог прапанаваць выбаршчыкам ні чорт, ні д'ябл, ні нават сам Бог!

Мог толькі Богаў сын і гэту праблему Лукапшык зьбіраўся таксама зьняць.

ЛЕПШЫ ПРАЭКТ

Лепшы, ведаючы пра планы супернікаў, лічыў што ён непераможны, бо зьбіраўся перамагчы ў Бітве за Боскую ўладу зброяй свайго асноўнага канкурэнта – чароўнымі словамі. Лепшы верыў у тое, што напачатку былі словы, зь якіх узьнік увесь сьвет. Прэзыдэнт нутром адчуваў, як кожная часьцінка сьвету ўтвараецца са слоў. Бо пад час кожнага свайго выступу перад людзьмі ён утвараў новы сьвет і людзі верылі ў яго існаваньне і кожны раз пачыналі жыцьцё, як бы па-новаму.

Са слоў Лепшы марыў, як з цаглін, зрабіць новы сьвет, а сябе паставіць яго кіраўніком.

«А калі нехта захоча сказаць альтернатыўныя словы, -- разважаў Лепшы, -- дык на таго, калі нават ён і сапраўдны Бог, ёсць кнопка тэлепульта: цісь і няма…».

А тэлепультам з кнопкай не проста валодала моцная Найлепшая рука. Тэлепульт трансплантавалі ў Найлепшую руку і ён ім кіраваў сваёй воляй.

На канчатковым этапе Лепшага плана перамогі ў барацьбе за пасаду Бога праводзіўся адкрыты рэферэндум з пытаньнямі:

Ці хочаце Вы адмены смерці?

Ці згодны Вы аб'яднаць сваю краіну з Боскім царствам?

Ці згодны Вы, каб у Боскім царстве ваша краіна была ў раі?

Ці згодны Вы, каб Вамі Вечна кіраваў Лепшы?

Пра ўмяшальніцтва Сьмерці ў ягонай барацьбе за Боскую ўладу Лепшы думаў са сьмехам. «Ну ці знойдзецца хоць адзін чалавек, які захоча, каб ім у раі кіравала Сьмерць?» -- задаваў ён сабе пытаньне і сам адказваў на яго. -- Нават вар'ят не пагодзіцца». А калі Кашчавая і прыпрэцца, дык народ яе заб'е да Сьмерці!

ІДАЛАВЫ МАРЫ

Шклоўскі Ідал думаў шэльмаваць д'ябла, які займаецца недастаткова сумленна распустай чалавечых душ, ужо палову вечнасьці прамарнаваў. Так нядбайна патурае карупцыі і ў пекле, што яна пакуль яшчэ не ахапіла ўсіх чарцей і грэшнікаў! Лепшыя месцы ў катлах аддае грэшнікам за недастатковы хабар і вылізваньне сваёй смярдзючай сракі і за тое, каб яму азадкі падстаўлялі.

“Сорам! Ганьба! – крычаў грамавым голасам Шклоўскі Ідал перад люстрам на трэніроўцы па чытаньні даклада па карупцыі ў д’яблавай камандзе.

Да Шклоўскага Ідала дайшлі чуткі пра перабудову, якая мусіць прайсьці ва ўсіх куточках сьвету падчас міленіума, што плануюцца выбары ўсіх кіраўнічых пасадаў і ў тым ліку прэзыдэнта Пекла. Вось і задумаў Шклоўскі Ідал напярэдадні выбараў выступіць з антыкарупцыйным дакладам у пекле супраць галоўнага д'ябла, атрымаць давер чарцей і перамагчы ў выбарах.

Для ўпэўненай перамогі Ідал падкупляў чарцей. Паіў іх гарэлкай, абяцаў падвысіць заробкі, павялічыць адпачынкі, а чэрцям-пенсыянерам абяцаў сістэматычна выплочваць пенсіі! А прастытутак, якіх уцягвала з Беларусі ў “Невіданное міру государство”, абяцаў ў катлы не саджаць, а чарцям аддаваць.

Шклоўскі Ідал планаваў, што перамога над чортам больш за ўсіх наблізіць его да Бога – бо дапамог жа ён Усявышняму адсунуць ягонага вечнага суперніка! А тады, набраўшы кампрамату на Бога, і ў яго выйграць выбары за пасаду Ўсявышняга.

Уяўляючы будучую сусветную перадвыбарчую барацьбу з Богам, Шклоўскі Ідал паўтараў: “Ён так спарахнеў, што ўжо не можа ладзіць сьвет! Паглядзіце, што творыць. Па Еўропе і ЗША пракаціў такія буры і ўраганы, а за што тым людзям пакуты? Яны ж у Бога вераць, у храмы ходзяць, дабрачыннасьцю займаюцца… А ён, стары, за гэта нават самалёты, якія падаюць, падхапіць не можа!

А я малады і моцны. Я не толькі падаючыя самалёты буду лавіць, але і хмарачосы! Сваёй галавой буду каметы трушчыць, а грудзьмі метэарыты як арэхі калоць, баронячы Зямную Кулю.

Рыхтаваў ён і адказ на пытаньне, за кошт чаго ён зможа падвысіць узровень жыцьця на зямлі:

«Знайду іншапланецян і заманю іх на зямлю. Інтэграцыю наладзім! Інвестыцыі атрымаем. Злучым перавагі «Невіданного міру государства» з лепшымі іншапланетнымі бакамі і атрымаецца лепш чым у раі!».

Меў Шклоўскі Ідал і план на выпадак паразы ў дэмакратычных выбарах з Богам. Думаў проста скруціць Богу шыю, бо ён жа такі ж самы, як чалавек са студзеня, бо ўтвараў людзей паводле свайго аблічча і падабенства.

Непакоілі Шклоўскага Ідала адмысловыя здольнасьці «Пане Каханку» вандраваць па часе і чытаць у мазгах. Ідал думаў: «А што будзе, калі гэты «Каханку» раскажа Богу пра Ідалавы планы!?»

Смерці Ідал небаяўся. Ведаў, што Ідалы – неўміручыя.

Засынаючы Ідал трызніў, як у кожнай хаце ў куце замест Хрыстовай іконы, людзі ставяць слупкі з яго абліччам: каменныя і са срэбра, залатыя і драўляныя. А замест сьвечак запальваюць кноты яго статуэтак, полымя касмыля жарсьці грэе надзею ў сэрцах. А яшчэ сьніў сябе на дзяржаўным пасту – дзяжурстве на самым вышэзным халме, і жаноцкую чаргу да свайго тырчака, што хавалася за гарызонт. І шчасьлівыя твары дзяўчын і жанчын, што нацягвалі сябе на яго каменны гонар. І вазы з лістамі тых жанчын, якія просяцца прыняць іх без чаргі, по памруць без дзіцяці ад яго… Гэтыя лісты таксама матылямі ляталі вакол яго, ахіналі, лашчылі, паліруючы яго цела, казыталі парфумаю ў носе, прыносячы слодыч сну.

А раніцой даклады службы бясьпекі пераконвалі яго ў добрых шансах на перамогу і ў тым, што ў кожным яго сьне большая частка – праўда-прадбачаньне, бо ў Найлепшай Беларусі ўсе нявесты з жаніхамі ўскладалі кветкі да стодаў і помнікаў. Апазыцыянеры і прыхільнікі ўлады, таксама ля помнікаў мітусіліся: вершы ім чыталі, кляліся ў вернасьці…

І тады Шклоўскі Ідал уяўляў, што для канчатковай перамогі над балбатлівымі супернікамі яму прыйшлося пайсьці на тэледэбаты. Яны балбочуць, а ён маўкліва з гонарам моцна глядзіць проста ў вочы кожнаму тэлегледачу. Ад хлусьлівых слоў яго супернікаў адмахваюцца, як ад сьляпнёў. Я ў яго маўчаньні праўда. І кожны чуе ў цішыні яго позірка сваю праўду і вечную ісьціну…

ЛЯВОНАВА ЗБРОЯ

Усе планы супернікаў па захопу Боскай улады Лявон ведаў і ўяўляў гістарычныя Бітвы. Вось Лукапшык сягнуў у час утварэньня сьвету, падкраўся да Бога, засяроджанага творчасьцю як дзіцяці, і знянацку пшыкнуў яму ў твар. Можа Ўсемагутны і не заўважыць пыхлівай казюркі, але сапсаванае паветра паўплывае на Боскія істоты і што тады будзе за сьвет? Аднаму д'яблу вядома. А што калі Бог, трацячы прытомнасць ад смярдзючасьці, дзьмухне на Лукапшыка сьмяротным подыхам. А ён – Лявон, што будзе побач, станецца на імгненьне адзіным уладаром сусвету. Што рабіць яму? Кінуцца на дапамогу Богу? Хто ж не дапаможа старому? А ці не абразіцца ад гэтага Ўсявышні, саромячыся імгненнай слабасьці? Проста чакаць, калі Бог ачуняе? Але тады д'ябал падхопіць лейцы кіраваньня сусветам і сапсуе ўсё добрае… А можа самому працягнуць Боскую справу? Але як? Засяліць рай беларусамі. Але ж за такое райскае жыцьцё беларусы-вернікі могуць праклясьці, мужыкі пабьюць, бабы пысу падзяруць… Бадай што трэба навучыць гада, каб спакусіў землякоў рабіць з яблык райскае віно ды самагонку…

А калі памяняць месцамі беларусаў і габрэяў? Беларусаў зрабіць богаабраным народам на зямлі, а габрэяў на зорках… Але ж тады арабы захопяць беларускі Ізраіль і беларусы зьнікнуць, растворацца ў арабскай крыві, як сёньня іх мазгі растварыліся ў рускіх мазгах…

Марыў Лявон і думаў: «Наколькі слабы чалавек у жыцьці і наколькі ўсемагутны ў марах!? Нішто не абмяжоўвае яго ўяўленьні… Яле ж гэта не тычыцца сучасных беларусаў… Якая іх мара? У мужыкоў: каб былі чарка, шкварка і сварка. У жанчын: каб да дому даходзіў, і дамоў прыносіў. А калі б марылі па людзку, можа б так і жылі?»

І зноў Лявон уяўляў як змагаецца Бог з захопнікамі яго ўлады. Вось, напрыклад, зьдзейсніліся Лепшыя планы нападу зьнянацку на Бога. Яго схапілі байцы эскадрона сьмерці, кінулі на дно ямы, стрэлілі па традыцыі імем Першага Прэзыдэнта ў патыліцу… Бог вядома ж хоць і стары, але Ўсемагутны і з гумарам. Ён хутчэй за ўсё пад тую кулю замест сябе на дно ямы Лепшага ўкіне. Потым пакажа забойцам, што застрэлілі свайго ўладара, пачнецца бойка паміж імі, зубамі загрызуць адзін аднаго, каб без сьведкаў… Потым страляніна па Мінску пойдзе, бо грошы вялізныя засталіся яшчэ ад Першага Прэзыдэнта. І шмат хто іх хоча… Тут і Дух Першага Прэзыдэнта ў падзеі ўточыцца, а можа і сам ён уцелецца з новым абліччам пасьля пластычнай аперацыі… Енк! Стогн! Ратуйце! Лаві яго! Хапай! Бойкі! Бітвы! Грамадзянская вайна! І выбары… Можа тады самому вылучыцца кандыдатам?

А можа покуль Бог з забойцамі будзе забаўляцца, трапіць у час выбараў Першага Прэзыдэнта і ўсё зьмяніць! Самому ўзначаліць дзяржаву… Але як зменіш людзей? На гэта патрэбен час. Можа некалькі стагодзьдзяў…

Вось! Напрыклад, пачаць з часоў Шклоўскага Ідала. Калі раптам той Ідал і Бог сышліся ў двубоі. Ідал пачаў бы круціць Боскую галаву. Але той, імгненна уцелеўся ў жалеза, выстаяў. Але Бог Ідала наўрадці трушчэліў бы – нецікава! Бог відаць стаў бы нерухома супраць Шклоўскага Ідала і ў вочы таму сваімі вачыма утаропіўся. Ідал імкнуўся б сваім уладарным позіркам паваліць Бога на лапаткі, сьпяпяліць яго нянавісьцю, а можа полымям бязмежнай злосьці ідал захоча выпарыць з Бога ўсю вадкасьць. Ці ў скрайнім выпадку загіпнатызаваць Бога, каб укленчыў перад ім, павярнуўшыся задам да адбітага тырчака, а потым адлупцаваць дубцом Боскую сраку за тое, што падбухторыў людзей скідаць ідалаў у раку!

А Бог хутчэй за ўсё абуджаў бы ў каменных ідалавых зьвілінах зародкі мары, каб кожная часцінка ідалава цела прагла волі і палёту і разляцеўся б каменны істукан на кавалачкі.

«А калі б я апынуўся на Богавым месцы перад Шклоўскім Ідалам? – спытаў сябе Лявон. -- Прыдумаў! Укленчыў бы сракай да Ідала, а калі той дубцом замахнуўся б, ставіў бы на сваё месца па чарзе ўсіх захопнікаў і гвалтаўнікоў краіны, а Шклоўскі Ідал натхнёна лупцаваў бы іх, думаючы, што помсьціць Богу.

А потым увогульле пасьля кожнага Ідалавага замаху імгненна ставіў бы яго на сваё месца і той бы лупцаваў самого сябе.

А калі хрост Уладзіміраў прымусовы за той час адмяніць? Адцягнуць надалей? Каб людзі на зямлі беларускай ідалам пакланяліся да таго моманту, што жанчыны, якія тырчаком ідалавым авалодаць за найвышэйшае шчасьце лічылі, пачалі грэбаваць ім, плявацца. А мужчыны, каб не малілі ідала даць ураджай, дождж, ці бутэльку, а аб рэшткі тырчакоў Ідалавых бутэлькі адкаркоўвалі. Каб дзетак палохалі так: «Ня будзеш слухацца, скамянееш і будзеш нерухома як істукан стаяць, калі ўсе дзеткі гуляюць, і птушкі табе на галаву будуць класьць…» Карацей, каб столькі накланяліся беларусы ідалам, каб перад чарговым прыхадням плечы не толькі не тургаліся ў паклон, а наадварот, яшчэ больш выпростваліся, а паміж лапаткамі крылы адраджаліся.

«А самае першае, што б зрабіў? – спытаў сябе Лявон і адказаў. – Заклаў бы беларусам моўны ген, каб па нараджэньні адразу пачалі гукаць і вымаўляць па-беларуску. Зямлю б ачысьціў ад хімічнага і радыёактыўнага бруду. І дзьве планэты зарэзерваваў бы для нашчадкаў. На адну – райскую планету сяліў бы добрых людзей. На другую, дзе толькі пакутліва можна жыць, сплаўляў бы злыдняў…»

Яшчэ не раз вяртаўся Лявон у марах да сваіх Боскіх планаў, але часу на гэта было ўсё меньш і меньш.

І ён шукаў зброю.

Да таго ж рыхтаваўся да сустрэчы з прэзыдэнтамі, падтрымліваючы кантакт з прафесарам -- дарадцам Лепшага.

Кожны дзень ён укладваў у канверт праекты ўказаў, дэкрэтаў і планы дзеяньняў супернікаў і кідаў той канверт у паштовую скрыню прафесара з псіхушкі. І ў кожным лісьце пісаў: «Да хуткай сустрэчы», а сам пры гэтым думаў аб сустрэчы з Ластаўкай у віртуальным жыцьці і з Лепшым у сапраўднасьці. З кожным днём Лявону ўсё больш карціла ўбачыць яе і яго. Да Лепшага ён мог трапіць і праз басэтлю, але хацеў, каб прэзыдэнт не здагадваўся пра яго чароўныя прылады. Тады меў бы больш шансаў на перамогу.

Паміж сеансамі сканаваньня ён шукаў пакупніка на свой могілкавы камень. Даў абвестку ў газеты аб продажы старажытнага каменя і адказваў на тэлефанаваньні. Урэшце знайшоў заможнага пакупніка, які хацеў усталяваць камень на сваіх родавых могілках, напісаўшы, што пад ім ляжыць яго знакаміты продак.

Жадаючых было шмат, нават з Расеі. Але Лявонаў выбар быў лёгкі. Бізнэсовец фундаваў апазыцыю, выдаваў кнігі беларускіх пісьменьнікаў і марыў пра незалежную краіну.

Лявон дамовіўся аб часе продажу каменя з умовай яго хуткага вывазу. Бізнэсовец за хабар кіраўніцтву могілак вывез камень, і Лявон набыў шмат грошай і здабыў з-пад каменя свой пістоль. Але, калі камень павезьлі, кінуўся за ім. Быццам роднага чалавека назаўжды увозілі.

… Камень зьявіўся на Лявонавым двары за дзень да яго адбыцьця ў спынены час. Была ноч. Яе цішу зламаў сьвіст, цемру разрэзала полымя і дом скалануў выбух, выкінуўшы Лявона з ложка. Сабакавы брэх абудзіў апошніх, хто спаў, і людзі прыбеглі на Лявонаў двор, аточылі чырвоны камень у два чалавечых роста, падобны на асілка. За іх сьпінамі ў цемры гойсала Кашчавая, са страхам пазіраючы на магутную чырвань і паціраючы апаленыя косткі. Хвіліну таму яна стаяла на месцы вогненнага волата, зьбіраючыся прыбраць Лявона да сябе і ледзь пасьпела адскочыць…

З натоўпу гучала:

-- Зоркі паслалі прывітаньне табе, Лявон.

-- Зоркі маглі гэтым прывітаньнем дом панішчыць, а яго паклалі як раз пасярэдзіне стала! Як госць стаў! Яго толькі Боская сіла магла даслаць…

-- Такі падарунак-напамін магла даслаць родная душа з зорак…

-- І сапраўды камень постацьцю Лявонавага бацьку нагадвае…

…Зараз пасьля продажу каменя агаломшаны Лявон крочыў з вакзала па вуліцы Маркса як быццам праданы камень наваліўся на яго душу і тыя словы наноў гучалі ўвушу. У тую ноч папрасіў сяброў: “Калі зьнікну, усталюйце гэты камень мне на магілу!”

Лявон крочыў міма музея са старажытнай гарматай да прэзыдэнцкага палаца, трымаючы пістоль пад пахай. Раптам каля гарматы спыніўся. Уявіў, што Лепшы і яго ахоўнікі, праязжаючы міма, ніколі не зьвярнуць на яе увагі. Пайшоў далей. Палац абыйшоў дзесяткі разоў, а прэзыдэнта ня ўбачыў.

З таго часу Лявон, апрануты ў жоўтую вопратку, кожны дзень завіхаўся каля гарматы, чысьціў яе, праціраў. Да вар’ята прывыклі настолькі, што калі адзін дзень ён не зьявіўся, супрацоўнікі музея занепакоіліся. Лявон больш чым словам верыў зброі. Але, калі даглядаў гармату, думаў пра планы супернікаў і мяркаваў: “А што калі прыдзецца з імі на тэледуэлі словамі біцца? Якімі словамі перамагчы?” І тады, перабраўшы дзесяткі аргументаў, набыўшы досьвед зносінаў з простымі людзьмі, уяўляў, як кажа людзям з тэлеэкрана:

“У нас, у Вялікім Княстве Літоўскім быў залаты век… Кожны чалавек быў абавязаны за год выпіць бочку гарэлкі і бочку віна! Такога планаваньня не мелі жыхары ніводнай краіны зямной кулі! Скажыце, ці дрэннае гэта жыцьцё?

Кожны начальнік – шляхціч па нашаму, мусіў працаваць як просты чалавек. Не на мерсэдэсах гойсалі нашы шляхцічы, а гной з хлявоў выносілі, ў поле вывозілі і растрасалі. І адзінае, што выдзялала шляхціча ад селяніна – гэта шабля, уторкнутая ў кучу гною на возе – сьцяг элітарнасьці!

Хто з Вас не хоча такой роўнасьці? Чую, што ўсе “ЗА” яе!

А сваіх дзетак Князі аддавалі ў сялянскія сем’і на дзядзькаваньне. Каб працу ведалі і патрэбы простага чалавека. А хто сваё дзіцятка дрэнна жыць прымусіць? Гэта сёньня школамі элітнымі дзяцей падзялілі і машынамі замежнымі. Хто за вяртаньне залатой роўнасьці?

Чую, што ўсе, бачу рукі вашы ўзнятыя за вяртаньне залатога часу!”

Уяўляючы пераможныя вынікі тэлерэферэндуму, Лявон цешыўся з адчаю і роспачы супернікаў.

Разам з аргументамі для слоўнай бітвы Лявон паціху назапашваў порах і некалькі гарматавых куль.

Кожны дзень ён шпацыраваў каля рэзыдэнцыі, вывучаючы расклад Лепшага руху, і напружана думаў. Ніяк не мог сам сабе адказаць на пытаньні: “Напрыклад, калі заб’е Лепшага, шуму і гвалту будзе столькі, што Шклоўскі Ідал і Лукапшык такую абарону наладзяць, што іх і гарматны стрэл не возьме.

Тады атрымліваецца, што трэба так падстроіць, каб уся троіца злучылася, і перамагаць іх разам”.

Лявон да гэтага часу набраўся ў газэтах і інтэрнэце пра кланаваньне і пра электарат столькі, што мог чытаць лекцыі, як калісьці Першы Прэзыдэнт, у грададзкім аб’яднаньні Веды..

Таму і непакоіўся з таго, што: “Зьнішчэньне любога з прэзыдэнтаў і нават усіх разам нічога невырашала. Людзі з іх мазгамі праглі б такіх жа ідалаў… Што рабіць з электаратам? Невядома колькі клонаў прыхавала Кашчавая…”

Вось і думаў пра бацькаву басэтлю, што магла чараваць людзей. Не пакідала прадчуваньне, што басэтля знойдзецца.

Па вячарах адказваў на тэлефанаваньні. Ён даў аб’яву ў газеты аб намеры купіць басэтлю. У жадаючых яе прадаць пытаўся калі зроблена, але пошукі басэтлі не давалі плёну.

І даваў грошы тым музыкам, якія гралі на старажытных інструмэнтах і зачароўвалі людзей.

Шукаючы басэтлю, Лявон пакрысе знаёміўся з музыкамі, мастакамі, паэтамі. Бачыў, як чаруюць чытачоў іхныя словы, гукі, вобразы і думаў, што калі сабраць шмат паэтаў і пісьменьнікаў разам, ды наладзіць іх сустрэчы з чытачамі па ўсіх гарадах, тады яны, што тая басэтля ператвораць людскія душы. Падлічыў грошы ад продажу каменя – атрымлівался на дзесяткі паездак. Угаворваць нікога не давялося. Нават хворыя паехалі.

ДУППАВА КАНСЭРВАЦЫЯ ЧАСУ І ДУХУ

ДуППа таксама пільна сачыла за ўсімі супернікамі. А раз'юшылася ДуППа, калі пісьменьніца Аляксіевіч раскрыла прэзыдэнцкі сакрэт: «…власть старается консервировать время, отгородить народ от будущего, потому, что она его боится».

Лявон праз Аляксіевіч даведаўся пра ДуППаў сакрэт і капаў далей да яго прычын. У ДуППу былі закладзены духі старажытных багоў, а таксама продкаў: ваяроў, уладароў і шаманаў. Закладзены, як кансэрвы, да цяжкіх часоў. Калі ўлада слабла, страх імгненна абуджаў у ДуППе дух таго Бога, ці продка, хто лепей мог уладарыць. Прэзыдэнцкія чараўнікі апляталі той дух у словы і сказы, а тэлевізар заносіў той дух у кожную кватэру.

Абуджаныя духі кансэрвавалі Час. Ён марнеў, скукожваўся прыязна заглядваў у ДуППу, і ўрэшце засынаў. І тады ДуППа прасавала Час, шынкавала, скручвала ў сьпіраль і вязала вузламі і хавала ў таемныя сховішчы да горшых часоў. Найлепш захоўваўся Час у страўніку беларусаў, калі ў яго кулялі чарку і ўкідалі шкварку.

Чым больш уладарыла ДуППа, тым больш у ёй праяўлялася здольнасьць не толькі кансэрваваць Час, але разам зь ім кансэрваваць і Дух Часу – так яна павялічвала сваю духоўную спадчыну.

Дух рознага Часу яна ўсмоктвала з кніг, расказаў, парадаў дарадцаў, а асабліва з кінафільмаў і імгненна кансэрвавала яго. ДуППа бязьмежна прымала Дух любога Часу акрамя будучыні.

Калі нехта з суайчыньнікаў абганяў Час, ДуППа высмоктвала з ахвяры дух і кансэрвавала яго ў Часе, як рабіла гэта заўжды, сілкуючыся нават з даўно памерлых дыктатараў! У Саркафагу для яе быў сапраўдны пір! Насмакталася Духам дыктатараў на цэлую вечнасьць! У тым ліку і Лявонавым Духам... Карыстаючыся кансэрвамі Часу, як палівам, ДуППа магла вандраваць па Часе ў любы бок, набываючы розныя абліччы. Але не магла, як Лукапшык, кіраваць Часам, мяняць яго, скіроўваць плынь часу назад…

Калі прыходзілі выбары, ДуППа, адчуваючы чаго хоча народ, праводзіла раскансэрвацыю Часу Духамі і наталяла ўсенародную прагу. Калі жыцьцё пагаршалася, і людзі абураліся, ДуППа выдавала людзям Дух яшчэ больш горшага Часу, і народ сьцішваўся.

Бывалі моманты, калі ДуППа ад удараў кіраўнікоў краіны Вялікай Мудрасьці, упадала ў роспач, хварэла і, здаецца, памірала. Тады Час імкліва рваўся наперад, імкнуўся загарнуць ДуППу ў адзіноту і пакласьці ў Труну Часу. Сьмяротная пагроза небыцьця ўзбуджала. ДуППа імгненна сілкавалася кансэрвамі ўладарнага Духу, як вярблюд з гарбоў. Ёй вярталася жыцьцё і натхненьне. Людзі бачылі, што ДуППа абарочваецца паганскім Богам. І яна сапраўды, сілкуючыся людзкім духам сляпой веры, абагаўлялася.

Калі б Лукапшык, лятучы па часе назад, трапіў у ДуППаву дзяржаву, там бы і ўліп. Дзяржава была гіганцкім сховішчам кансэрваў Часу і Духу, якія хаваліся ў душах насельніцтва. Тыя кансэрвы, як багна, ўсмоктвалі іншы Час і Дух! Ці з мінуўшчыны хто б туды прарваўся, ці з будучыні трапіў -- усіх чакаў адзін лёс -- тапельца ў багне з беларускіх душаў.

Калі ДуППе былі патрэбны грошы, яна гандлявала кансэрвамі Часу і Духу. На Захадзе адкрылі крамы, дзе і прадавалі кансэрвы. Разбэшчаныя безтурботным жыццём, жыхары за вялікія грошы куплялі сурагат, ускрывалі бляшанкі і цешылі душу вострымі пачуцьцямі… ДуППе ўдалося таксама прабіць тунэль у часе і праз яго ў краіну таксама за вялікія грошы траплялі заходнікі. Тут яны па начах пісалі на сьценах апазыцыйныя графіці, клеілі ўлёткі, ездзілі па Чарнобыльскай зоне… А, трапляючы ў пастарунак, кайфавалі ад дыму танных цыгарэт у камеры, ад удараў дручкоў, як ад наркотыка.

Лявон даведаўся пра тое, што ДуППа наладзіла са сваёй пячоры пастаўкі кансэрваў Духу і Часу у Краіну Вялікай Мудрасьці. Па яе акраінах людзі, як наркаманы, настолькі звыклі да сурагатаў Духу і Часу, што прагнулі мець сваім Прэзыдэнтам ДуППу.

Калі Лепшы кансэрваваў Час і Дух, тады ў апазыцыйных душах мара дзеля самазахаваньня шынкавалася і квасілася. Пад час чаркаваньня квашаная мара добра ішла на закусь да гарэлкі. А з цягам часу шынкаваную ды квашаную мару сем'і апазыцыянераў ужывалі ў ежу. Але не ўсе. Шмат у каго тая мара марнела, набывала горыч і яе, сапсаваную, выкідалі на сьметнік часу.

Але да сапраўднай таямніцы Лявону было далёка.

Лявон радаваўся, што павуціньне часу пачалі рваць паэты і пісьменьнікі, а ДуППа злавалася.

НАЙЛЕПШАЯ ПЕРАМОГА НАД ПАЭТАМІ І ІХ ПОМНІКАМІ

Найбяспечны рапартаваў прэзыдэнту:

-- На сёння самы небяспечны накірунак атакі апазыцыі -- паэтычны. «Паэты і пісакі» высадзілі дзесант ва ўсіх гарадах. Тысячы людзей прыходзяць на сустрэчы з імі. Прыходзяць нармальнымі, а ўходзяць хворымі -- нашымі ворагамі. Могуць сарваць адзінагалоснае галасаваньне… Але мы ўмацавалі вашу паэтычную бясьпеку: аднаго рыфмаплёта пасадзілі ў турму, а для кіраваньня іншымі стварылі ГосКомВъездЗапретСкандал. Ён ахоўвае мяжу паміж пісакамі і народам. Выезжаць за дзяржаўную мяжу пісакам можна і пажадана там застацца, а вось наведваць гарады і сустракацца з чытачамі ім забаронена.

Прэзыдэнта адказ незадаволіў:

-- Главнае не то, штобы проців меня не выступалі, а главное, штобы пра меня все сачынялі. Ва врэмя Божэскага рэферэндума должны дажэ не сьціхі звучаць аба мне – паэмы!

Найбяспечны дакладваў:

-- Для гэтага мы з Расіі выклікалі десант пісьменнікаў і адкрылі супраць тутэйшых пісак расійскі паэтычны фронт. Яны едуць па слядах тутэйшых і адраджаюць разбураныя душы.

Прэзыдэнт крыху супакоіўся, але нешта ўсёж турбавала і ён спытаў:

-- А чаму ані часта к памятнікам паэтам ходзят і ім сціхі чытают?

-- У помнікаў яны сілкуюцца натхненьнем.

Ёсць звесткі, што яны рытхтуюць пад час рэферэндуму тэракты тыпу “Каменны госць”. Яны ходзяць да помнікаў і абуджаюць іх, чытаючы ім вершы, прамаўляючы палымяныя прамовы. А напачатку рэферэндуму дадуць знак, каб помнікі сыйшлі са сваіх месцаў, аточылі наш палац і паспрабавалі паціснуць вам руку, каб потым праваліцца скрозь зямлю…

-- Хто так спланіравал?

-- А.С.Пушкін з Расіі

-- Тот, хто гной возле дварца на мой партрэт сваліл?

-- Не. Другі. Арабскі тэрарыст… Прадзед Бен-Ладэна. Араб Пушкін спачатку ў Расеі ў сваіх вершах на цара гной валіл. Да тэрактаў заклікаў: “Цемніцы рухнут! І свобода нас встреціт радосна у входа!”

Вось нашы апазіцыянеры ад безвыходнасці, таму што людзі за імі не ходзяць, рашылі помнікі ўзрушыць. Але гэта неверагодна. Ну калі толькі помнік у якую апазіцыянерку закахаецца, як Міцкевіч у Марылю.

Прэзыдэнт засьмяяўся, а Найбяспечны працягваў:

-- Мы контрмеры прынялі. У музеі Навагрудка сёння адкрываецца экспазіцыя пра Міцкевіча. А паэты Кастусь Цвірка і Міхась Скобла паспрабуюць пад час адкрыцця трапіць у экспазіцыю і схіліць помнік Міцкевіча супраць нас. Цвірка ўвайшоў да Міцкевіча ў давер – пераклаў яго ўсе творы з польскй на беларускую. І Скобла некалькі вершаў пераклаў.

-- І што вы прэдпрынялі?

-- Каля помніка выставілі блок-пасты. Вядзем назіранне за паэтычнымі тэрарыстамі.

І Лявон вёў назіраньне.

А ў салоне машыны Цвірка паказваў Скобле паперу: “Запрашэньне на адкрыцьцё. Хадзем”.

Цвірка, Скобла выйшлі з машыны, а да іх ужо беглі трое ў штацкім. А вакол музея на падыходах да яго і помніка сядзелі на лаўках і хадзілі коратка стрыжаныя хлопцы. Трое ў штацкім, падбегшы да паэтаў, загадалі:

-- Дакументы!

--А навошта? -- Спытаў Скобла

--Тут мы спрашываем!

Прагледзеўшы пашпарты і Цвіркава запрашэньне, сказалі:

-- Скоблу прыказана не пускаць, а пра Вас зараз утачнім.

І яны пабеглі ў музей. Вярнуліся хутка:

-- І вас -- не пускаць. Праз час в доме культуры будзе другое адкрыціе з шырокімі масамі і Цвірке туда можна, а Скобле – не.

Скобла спытаў:

-- Хто гэта рашыў? Хто там загадвае?

-- Там начальнікі города. Яны рашылі, што паэтав ім уже хваціт.

Паэты пакрочылі ў гатэль, зьнялі нумары і выпілі па чарцы за Міцкевіча. Потым накіравалі Цвірку ў дом культуры.

Той моўчкі пакружляў вакол культурнага дома і вярнуўся:

-- Не магу я так. Ты тут сядзіш, а я буду там, быццам нечым лепей за цябе.

У гэты вечар за Міцкевіча было выпіта столькі, колькі за ўсё жыцьцё не выпіў сам Адам.

А тым часам па-Лепшым загадзе помнік паэту зьнялі і на месцы помніку павесілі шыльду “Снят на переучот”, а помнік даставілі ў Лепшы кабінет. Ад улады над помнікам прэзыдэнт млеў. Ён валодаў адначасова паэтам, паэзіяй і сапсаваным настроем паэтаў!

А Скобла і Цвірка ўначы, дапіўшыся да натхненьня, скіравалі свае паэтычныя ступакі да помніка Міцкевічу. Лявон, уявіўшы паэтавы роспач і гора ад пустога пастаменту, не вытрымаў і з дапамогай басэтлі стаў на Міцкевічава месца. Скобла і Цвірка падыйшлі да жывога помніка і прапанавалі яму:

-- Выпей з намі, Адам! За паэзію!

Лявон асьцярожна сеў на пастамент, зьвесіў ногі. Яго сэрца білася ад хваляваньня, бо баяўся, каб ад такога вытрымалі сэрцы паэтаў. А яны ніколькі ні зьдзівіліся. Справа ў тым, што ў тыя Лепшыя часы ўлады не маглі забараніць людзям хадзіць да помнікаў паэтам, як было пры Першым Прэзыдэнце. Тады 25 сакавіка 2002 года арыштавалі грамадзян з кветкамі, якія тыя несьлі помніку Якубу Коласу. Цяпер за забарону наведваньня помніка маглі выключыць з усіх еўраструктур і забараніць прэзыдэнту і яго чыноўнікам мець дазвол на ўезд у Эўрапейскія краіны да тамтэйшых помнікаў. Толькі так яны маглі наведаць Эўропу.

І тады Лепшыя дарадцы прыдумалі супраць апазыцыі зняцьцё помнікаў на пераўлік і рэстаўрацыю. Калі апазіцыянеры зьбіраліся да помніка паэту, яго здымалі, каб сарваць сьвята. І тады на месца помніка станавіўся тагачасны паэт, імітаваў класіка і акцыя ўсё роўна праходзіла. Праўда паэта потым арыштоўвалі за несанкцыянаваны пікет. Вось і зараз Скобла з Цвіркам, калі ўбачылі, што помнік Міцкевічу сеў, налілі дублёру Міцкевіча чарку, мяркуючы, што перад імі мясцовы талент. Лявон кульнуў яе, а паэты на закусь чыталі яму вершы. Потым яны пайшлі абняўшыся ў цэнтр, сьпяваючы песьні. А там іхныя паэтычныя раты заткнулі міліцыянты. Калі складалі пратакол, Лявон на пытаньне: «Ты хто?» з гонарам адказаў: «Помнік Міцкевічу!». Міліцыянты пільна паглядзелі на Лявонаву адмысловую вопратку, пачухалі патыліцы, а калі пачулі, што яшчэ двое – паэты з Мінска і таксама жывая помнікі, прапанавалі: «Мы вас зараз адпусьцім, але праз гадзіну з горада вы зьнікаеце і ні мы вас не бачылі, ні вы нас, а кніжачку з аўтографам падарыце…»

Найбяспечны пасля адбітай атакі паэтаў нацыяналістаў на помнік, бюст і экспазіцыю Адама Міцкевіча далажыў Лепшаму. Той спытаў, што рабіць з паэзіяй і якія вершы даць народу як Лепшыя. Той разгубіўся, але ДуППа падсунула свой твор і Найбяспечны прачытаў:

-- Верш Першага Прэзыдэнта покуль лепшы:

В этот день мы с тобой подружились,
Солнце светило тогда.
Я никогда не забуду
Этого ясного дня.

Лепшы зацьвердзіў узор лепшага верша пра каханьне, але паэтычныя перамогі не доўга радавалі Лепшага. Зняцьцё помнікаў на “пераучот” парадзіла столькі новых лідэраў апазіцыі, так распаліла іх імпэт, што яны, калі хваляваліся, абуджалі народ. Абудзілася і паэтычная струна прэзыдэнтавай душы. Да яго, як да сапраўднага паэта, прыходзілі вобразы: крочылі помнікі паэтаў, каб паціснуць яго руку. Яны станавіліся ў чаргу, але крыху пастаяўшы, пачалі незадаволена грукатаць нагамі па паркеце, потым атачылі яго і пачалі сьціскаць яму хто руку, хто нагу, каменныя пальцы ціснулі за нос, круцілі вушы, абшчапэрвалі галаву і шыю, пхалі каменныя пальцы яму ў вочы…

Калі апрытомнеў, аддаў загад Найбяспечнаму распрацаваць планы умацаваньня прэзыдэнскай бяспекі ад помнікаў і патлумачыў, што трэба:

1. Адмяніць “пераучоты”;

2. Забараніць помнікам зыходзіць са свайго месца і ўвогульле забараніць помнікам хадзіць, збірацца разам;

3. Забараніць падыходзіць вялікім группам людзей да помнікаў, каб іх не скралі.

4. Увесьці зямельны падатак на помнікі;

5. Пры неўплаце падатку прыхільнікамі помніка, помнік здымаць і змяшчаць у спецпрыёмнік-ізалятар часовага ўтрыманьня;

6. За ўтрыманьне помніка ў ізалятары ўвесьці аплату прыхільнікамі помніка;

7. У выпадку неўплаты прыхільнікамі помніка аплаты за яго ўтрыманьне ў ізалятары разам з помнікам сажаць яго прыхільнікаў;

8. Пры адмове прыхільнікаў ад помніка арыштантаў вызваляць, помнік – разбіваць.

9. Забараніць: людзям хадзіць да помнікаў паэтам, паэтам чытаць вершы чытачам, пісьменнікам -- пісаць, чытачам – чытаць.

10. Ім усім паміж сабой забараніць размаўляць

Каля помнікаў усім выбітным асобам пачаліся работы. Людзям казалі, што вакол помнікаў аздабляюць прастору. А па-начах спецвойскі падкопваліся пад фундаменты, ладзілі пад імі глыбокія бетонныя падушкі і замацоўвалі да іх ланцугамі помнікі -- ставілі на якар.

АДЗІНЫ КАНДЫДАТ АД БЕЛАРУСІ НА ПАСАДУ БОГА

Сьмерць сачыла як гадаванцы рыхтуюцца да Бітвы за Боскую пасаду і ўпадала ў роспач. Ім усім яўна не хапала спартовай і разумовай падрыхтоўкі. Тады Кашчавая давяла кожнаму пра пляны супернікаў па фізпадрыхтоўцы і тыя натхніліся.

Быць Богам для ДуППы азначала быць чемпіёнам ва ўсім.

У ДуППавы часы амаль усе паганскія багі беларусаў жылі ў казках, праяўлялі свае здольнасьці на тэлеэкранах ў спартовых душах і асабліва ў душах чемпіёнаў, а адпачывалі ў лясах.

Апазіцыянеры таксама любілі спорт і таму абмяркоўвалі ідэю перамагчы ненавіснага дыктатара ў спорце “па-мужчынску. У выглядзе баксёрскага турніру. Сіла, дык няхай будзе сіла. Хай яна вырашае, каму наступныя гады ўладарыць на Беларусі”.

Апазіцыянеры рабілі разлік на тое, што іх лідэр Сямён Домаш – былы майстар спорту па боксе.

А Найбяспечны пазваніў у ГОС ГОП САМБО і “За ўклад у развіццё самба выканкам Міжнароднай федэрацыі аматарскага самба вырашыў адзначыць А. Лукашэнку сваёй “фірменнай узнагародай – Залатой зоркай”.

Апазіцыянеры заціхлі. ДуППе былі патрэбны грошы. Навошта? Каб набудаваць спартовых залаў і зрабіць усё насельніцтва чемпіёнамі. А чемпіёнам як багам грошы не патрэбны.

Заўхоз падказаў як зарабіць грошы: “Гуляць у шахматы, там мільёны плоцяць! Можам стварыць сваю сусветную шахматную федэрацыю, цябе зробім яе Прэзыдэнтам і будзем грошы зарабляць!»

Ідэя натхніла, і яны пачалі разам трэніравацца гуляць у шахматы, а каб быў стымул, гулялі на “пстрычкі ”. Першая ж гульня скончылася трагічна. Заўхоз зламаў палец, а ДуППа атрымала страсеньне мазгоў.

Мазгі ачунялі праз некалькі дзён. Галава балела. Заўхоза выгнаў. І той, помсьцячы, даў інтэрв'ю, дзе раскрыў ДуППавы сакрэты:

«Почти все пять лет, которые я был рядом с ним, он работал в сутки не более 3-х-4х- часов… первым делом выслушивает службу безопасности, потом встречается с прессой… потом в Дрозды А там тенис, хоккей… Как можно работать, когда через день хоккей в пять часов и через день – тенис?»

Урэшце ДуППа выцягнула спорт на палітычны алімп і Прэзыдэнт пачаў вырашаць пад час спартовых бітваў эканамічныя пытаньні:

“Ельцин со мной на корте не справляется, Коржаков не справляется, Лужков проиграл три раза... В последний раз с Лужковым мы играли на пять тысяч тонн сливочного масла: если я побеждаю, -- Беларусь имеет право поставить их в Москву и продать по своей цене. Мэр все же проиграл. Я говорю: Готовь теперь холодильники”

З таго часу ўся палітыка і эканоміка рабілася ДуППай у спорце:

“По стране больше 5 тысяч тонн масла, которое мы не можем продать… Вот еще будет проблема. Надо будет ехать опять к Лужкову в теннис играть на тысячу или 5 тысяч тонн масла. Вот ты, Долголев, и поедешь сейчас играть, у меня пока нога больная”

Адпаведна ДуППАў Дух быў настолькі гатовы да бітваў за Боскую пасаду, што ніводзін супернік не мог бы яму супрацьстаяць.

Лепшы футбол

Наіўная ДуППа! Яна не ведала, што і пра загартоўку яе спартовага Духа усё вядома супернікам. Яны таксама праводзілі адмысловыя трэніроўкі.

Лепшы трэніраваў свой Дух, гуляючы з апазіцыяй у футбол. Гэта было ўсёроўна, што гуляць з дзьябламі.

… На поле выйшлі па адзінаццаць гульцоў з кожнага боку, а вакол Лепшага паўсталі яшчэ пяць ахоўнікаў. Гульня пачалася, і апазыцыянеры адразу рушылі на вароты ягонай каманды. Дэпутат Юра Беленькі, які калісьці скончыў школу вышэйшага спартыўнага майстэрства па футболе, прабіў з-за лініі штрафной пляцоўкі. Кіраўнік справамі Ціцянкоў нязграбна, як жаба, растапырыў рукі, і мяч сьвіснуў у “дзевятку”. Судзьдзя замахаў рукамі і заявіў, што гол не залічаны. Ён дастаў з кішэні Лепшы дэкрэт і зачытаў, што галы, забітыя з-за штрафной, з гэтага дня не залічваюцца, бо трэба гуляць па-беларуску: чэсна абводзіць гульцоў, уваходзіць у штрафную пляцоўку... Карацей галы мусяць быць працоўнымі, а не халяўнымі.

Новая атака апазіцыі. Сяргей Антончык абвёў палову прэзыдэнцкай каманды, давёў мяч да рысы брамніцкай і прабіў Прэзыдэнту паміж ног! Судзьдзя не залічыў гол, паказаў Антончыку чырвоную картку, выдаліў яго з поля за “унижение чести и достоинства высшего должностного лица государства”. На поле выбегла Найлепшая ахова. Яны, страляючы ў паветра, пакацілі Антончыка на траву, скруцілі яму рукі і панесьлі ў “варанок”. Праз некалькі секунд Антончыка у футбольных трусах і майцы паставілі перад судзьдзёй Вярхоўнага Суда, які прысудзіў:

«За унижение чести и достоинства Президента приговорить Антончика к штрафу в 20 000 долларов США».

... Асноўны час гульні скончыўся ўнічыю – судзьдзя не залічыў галы, якія забілі апазыцыянеры, а прэзыдэнскія гульцы нічога не забілі. І вось пенальці.

Напярэдадні гульні Лявон дамовіўся са Шчукіным, што прыклеіць бараду, парык і выйдзе замест дзеда бараніць браму. Ведаў, што Лепшаму будуць падсуджваць, і патрэбен быў нестандартны брамнік.

І вось у браме Лявон. Лепшы бяжыць да мяча. Лявон замахаў рукамі бы птах. З трыбун над полем ўзьвіліся бел-чырвона-белыя буслы. Лепшы на замаху ўзняў галаву і мяч ад яго нагі дагнаў ніжэйшага бусла. Той у паветры дзёўбнуў нагой па мячы і той упрасаваў Лепшы касмыль жарсьці! Балельшчыкі ўзьвіліся над лаўкамі, вітаючы прыём апазыцыянера.

Судзьдзя адмяніў удар, з-за вонкавай перашкоды і парушэньня закону абаронцам брамы, бо яго вачы адлюстравалі забароненую сімволіку. Лявону надзелі кайданкі, каб больш не размахваў рукамі, што забаронена апошнім дэкрэтам Лепшага. А Лявонавы вочы завязалі, каб не распаўсюджваў забароненую сімволіку і не сьляпіў Лепшага.

Новы прэзыдэнтаў удар. Лявон ўскінутымі рукамі над галавой, узмаліў Бога аб дапамозе, кайданкі звякнулі і мяч трапіў у іх.

Судзьдзя зноў адмяніў удар, зрабіў Лявону папярэджаньне за заўчасны рух, вяк і зьвяк. А паводле Лепшага Дэкрэта да любога ўдару, вякаць і зьвякаць было забаронена. Да таго ж мяч быў адбіты прадметам, які правіламі гульні не прадугледжаны.

На поле выбег судзьдзя з Вярхоўнага Прэзыдэнцкага Суда, зачытаў прыгавор, і судовы выканаўца надзеў на Лявонавы ногі жалезкі за тое, што некалькі месяцаў назад Шчукін крочыў па праезжай частцы вуліцы начале дэманстрацыі. За гэта яго аштрафавалі таксама на 1000 даляраў, а ў сувязі з тым, што ў яго не было ніякай маёмасьці, а пенсію за штрафы арыштавалі на 1000 год наперад зь Лявона зьнялі майку, трусы, шнуркі, красоўкі і гадзіньнік і перадалі ў кіраўніцтва справамі прэзыдэнта. Лепшыя людзі спадзяваліся, што вратар прыкрые сорам рукамі і нагамі, а Лепшы заб'е гол.

Лявон вырашыў пасля сьвістка не варушыцца, і спадзяваўся толькі на свой мужчынскі гонар...

Лепшы пабег да мяча. Лявон не варушыўся, толькі вачыма «стрэліў» па тварах сэксзорак сьвету, якіх Лепшы запрасіў на гульню. Лявонаў фалас паўстаў. Мяч стукнуўся аб яго, прадзіравіўся і засеў! Трыбуны выбухнулі захапленьне. Жанчыны кідалі Лявону паветраныя пацалункі і крычалі “Эрыэл мэн! Сапраўдны мужчына! Сапраўдны беларус!

Судзьдзя ізноў адмяніў удар за тое, што Лявон гуляў небясьпечна востра.

А на поле ірваўся суддзя Вярхоўнага Суда і крычаў: “Ён пашкодзіў дзяржаўную маёмасьць! Прыгавор Вярхоўнага Суда: рэквізаваць сродак злачынства!»

Але яго заглушыў роў.

Гэтым разам Лявонаў фалас прымацавалі трэцьцяй парай наручнікаў да рук, а чацьвёртай – да ног!

Напружаньне на трыбунах дасягнула апагею. Сто тысячаў балельшыкаў крычалі “Шчукін -- Беларусь!”, “Шчукін -- Не здаюсь!”

Лепшыя прапагандысты рыхтавалі публіку да сенсацыйнага удара:

«Президент играет как заправский футболист…азартно, задиристо, со многими филигранными приемами, которые присущи этой жесткой и прекрасной спортивной игре»

Сьвісток. Лепшы тыграм ірвануў да мяча, а Баршчэўскі, які гуляў за апазыцыю, валодаючы 14-ю мовамі, ціха па-афрыканску прамовіў заклён ад змеяў. Лепшы замёр каля мяча ў позе замаху на ўдар, як гіпсавая скульптура ў парку “культуры и отдыха”, а потым, стоячы на адной назе, пачаў, як кобра, круціць тулавам, галавою і задніцай, на галаве гадам паўстаў касмыль жарсьці. Авацыі скаланулі стадыён.

На трыбунах балельшчыкі сьпявалі скакалі, крычалі. Некалькі соцень чалавек выскачылі на поле, падхапілі Лявона на рукі і панесьлі да выхаду, але іх адлупцавалі дубінкамі ахоўнікі Лепшага. Судзьдзя выдаліў Лявона з поля за нелігітымна-інтымную гульню, а Баршчэўскага – за чараўнічы тэрарызм і іх тут жа павезьлі ў Вярхоўны Суд.

На месца брамніка стаў Скразьняк. Ён стаў, паклаўшы рукі на ўяўны столік, як прэзыдэнт ЗША падчас прамовы на лужайцы перад Белым Домам.

Покуль Лепшы адыходзіў каб разбегчыся, Скразьняк мовіў, абвінаваціў і сьпляжыў шэраг апазыцыянераў, як стаўленьнікаў Масквы.

Сьвісток. Лепшы разбегся, глянуў у вочы Скразьняку, скалануўся, наткнуўшыся на востры позірк, ударыў правай нагой па... сваёй левай і паваліўся на траву. Адборныя мацюкі Лепшага паляцелі над трыбунамі. Стадыён дружна зарагатаў.

Судзьдзя адмяніў удар за небяспечную гульню Скразьняка “празмерна вострым позіркам”, што на мяжы злачынства. Зрабіў заўвагу, каб Скразьняк замяніў востры позірк на больш лагодны. І прызначыў пенальці.

Скразьняк зноў стаў у позу амерыканскага Лепшага, Лепшы -- у позу пенальціста. Сьвісток. Лепшы пабег, як бык на карыдзе. Скразьняковы вусны расцягнуліся ў паблажлівай усьмешцы, як бывае ў людзей, якія глядзяць на хворых на галаву. Лепшы убачыў усьмешку Скразьняка і ад зьдзіўленьня магутны удар валасатай нагі выбіў пад мячом яміну, а мяч толькі крыху адкаціўся ўбок. Ахоўнікі зьбілі Скразьняка на зямлю, селі яму на рукі, ногі і пачалі выціскаць вочы і заклейваць рот скотчам.

Судзьдзя адмяніў удар за выкарыстаньне Скразьняком забароненых метадаў гульні. Усьмешкі і сьмех былі даўно забароненыя ў краіне дэкрэтам Лепшага і выконваліся толькі са спецдазволу. З апазыцыі ніхто не мог атрымаць такога дазволу, што давала магчымасьць перыядычна саджаць за краты амаль усіх лідэраў апазіцыі.

Перад новым штрафным Скразьняку, як і Лявону, завязалі вочы. А ў рот уторнулі кляп.

Цяпер Лепшы разбягаўся з сярэдзіны поля. Ён набраў хуткасьць, як шасьцісоты “мерсэдэс”. Калі ад буцы да мяча заставалася трошкі, з-пад зямлі вытаркнуліся рукі, схавалі мяч пад зямлю, а на яго месца стала галава Шклоўскага Ідала, размаляваная пад футбольны мяч. На трыбунах падмены ніхто не заўважыў, а Лепшы з усяе сілы ўдарыў па каменнай галаве. Боль працяў нагу. Ідалава галава засталася на месцы, а Лепшы паляцеў над травой, і ягоны нос араў газон, вусы расцягнуліся як крылы ў кажана і плаўна планерам адарвалі яго ад зямлі.

Ён ляцеў і крычаў: “Глава государства -- это не футбольный мяч, который можно пинать, как кому-то заблагорассудится”.

Заляцеўшы ў вароты, прадраў галавой сетку і завіс у ёй, нібы скуты кашуляй псіхічна хворы.

Судзьдзя закрычаў так, як быццам яму растрэл замянілі на волю. Ён крычаў: “Гол!!!”

Апазіцыйныя балельшчыкі дружна раўлі “Ганьба! Ганьба! Ганьба!”. Чуліся воклічы: «Толькі шалёны можа так лётаць!»

І да яго беглі двое ў белых халатах, трымаючы вялізны шпрыц. Калі санітары садралі з яго трусы і паднеслі шпрыц, ён сутаргава дзёрнуўся ў сетцы варот, уявіў, што калі знойдуць допінг, дадуць пажыцьцёвую прэзыдэнскую нелігітымнасьць. Жах абудзіў яго ў ложку, кашмар зьнік. Асьцярожна прагледзеў апазіцыйныя газеты. Раптам нехта з журналістаў бачыў яго ганьбу і зрабіў рэпартаж!? Але газетчыкі не ведалі пра яго паразу.

Лукапшыкава брама.

Прэзыдэнт Будучай Беларусі рагатаў, чытаючы рапарт Службы Бясьпекі пра спартовую падрыхтоўку супернікаў да Боскіх бітваў. Яго дасягненьні ў спорце мелі касьмічны маштаб і былі засакрэчаны. І да народа Лукапшыкавы рэкорды даводзілі чуткамі.

Тады ў Будучай Беларусі дыспуты і спрэчкі на палітычныя тэмы дазвалялі толькі па зацьверджаных зверху тэмах. Дазвалялася спрачацца пра тое, хто ёсць сапраўдны сын Бога: Лукапшык ці Хрыстос. І ўсе мусілі рабіць правільную выснову... Указ пра дыспуты прадпісваў, што дыспутанты напрыканцы спрэчкі мусяць прывесьці санкцыянаваныя аргументы за тое, што продак Лукапшыка вышэйшы за Хрыста, бо ён мацнейшы за яго і больш дасканалы, бо Хрыстос не гуляў у футбол, хакей і не бегаў на лыжах, а быў звычайным турыстам – хадзіў пешкі. Як доказ на дамах вісеў выраз з Бібліі дзе было сказана пра высокасьць першапродка: “…Что сверх этого, то от лукавого” (Мт.5:37)

А людзям на кожны раток не накінеш платок і шмат хто расказваў, як пад час гульні ў футбол Лукапшык так пнуў мяч, што абаронца варот, у якога мяч трапіў, абляцеў на мячы вакол зямлі. С таго часу ў алімпійскія гульні ўключылі касмічны футбол – чый удар больш разоў абкруціць мяч вакол зямлі, а Лукапшыка зрабілі прэзыдэнтам касьмічнай федэрацыі футбола.

Расказвалі і пра тое, што аднойчы пад час гульні Лукапшык так дзёўбнуў па скураной кулі, што яна лопнула, нага па інэрцыі пхнула зямную кулю і тая сыйшла з арбіты, наблізілася да сонца і ў Беларусі некалькі год запар расьлі пальмы, бананы і какосы, а на мяжы памежнікі замучыліся стрымліваць незаконных эмігрантаў – малп, бо беларускія бананы былі смачнейшыя за ўсе! Тады і пабудавалі вакол краіны вялікую беларускую сьцяну. Аб тых часах расказвалі легенды пра самы смачны вінаград і найлепшае і таньнейшае ў сьвеце віно, якое пілі нават замест вады.

Ды што там віно! Некаторыя найбольш дасьведчаныя ў Боскіх справах шэптам даводзілі, што як раз пад час таго удару Бог і д'ябл гулялі ў футбол. Абодва стаялі на варотах, а іх ангелы і чэрці ганялі па сусьвету кулю, пашытую са скуры дыктатараў. І вось пасля Лукапшыкавага ўдару зямная куля зляцела з арбіты і заляцела ў вароты д'ябла. Той падумаў, што гол зямной куляй зрабіў Ўсявышні, і здаўся. Бог, які ўсё ведаў, пасля таго пачаў лічыць Лукапшыка ў футболе мацней за сябе. І з гэтым немажліва было спрачацца, бо з чуткамі не спрачаюцца, іх толькі падхопліваюць і разносяць.

І калі тыя чуткі данесьлі Прэзыдэнту розныя спецслужбы, ён і сапраўды ўявіў, як выйшаў на гульню супраць аб'яднанай зборнай лідэраў дэмакратычных краін усяго сьвету. Як пасьля асноўнага часу гульні, які скончыўся ўнічыю, білі пенальці. І ўсе дэмакраты залезлі ў вароты так, што туды носа неўточыш, не тое што мяча. І тады ён вытрас усіх з сеткі, як вытрасаюць пыл з анучкі, а потым біў дэмакратаў замест мяча пад сраку, скіроўваючы іх у бок брамы. І так разышоўся, што Бог і Чорт схапілі яго за ногі, каб утаймаваць А ён страсянуў з ног абодвух уладароў у накірунку брамы, і яны паляцелі сашчапіўшыся і куляючыся. Перад яго вачыма -- Кашчавая, каб спыніць, і ёй дзёўбнуў паміж вачніц сваім лбом, яе чэрап трэснуў, адарваўся ад тулава і куляй паляцеў наўздагон за Ўладарамі. Лукапшык маланкаю абагнаў усіх, каго шпульнуў у браму. Стаў брамнікам, растапырыўшы рукі, і узмакрэў ад прадбачаньня звышнапругі. Цела гуло, як высакавольтны дрот. Ён бачыў, як яго душа ўсмоктвае пачуцьці істот з усяго сьвету. Потым заплюшчыў вочы, так заіскрыла цела. Яго нервовая энергія перакінулася на штангі брамы і абярнула футбольную браму ў вароты Ада і Раю. Брама і Ён сталі цэнтрам сусьвету. Да яго імчалі Бог, Чорт і Сьмерць і ён пакутліва думаў каго куды дзець. Пра дэмакратаў сумненьня не было – у пекла. А вось куды Чорта? Ён можна сказать ветэран працы. Колькі год працуе ў гарачым цэху! Можа пара на заслужаны адпачынак – у рай? А кім тады замяніць Чорта? Пакінуць у пекле дэмакратаў без нагляду свайго чалавека? Яны там такі вэрхал уздымуць! Жах! Пачнуць выбары катлавых і драку катламі па галовах, узгадуцюць карупцыю і прададуць усю смалу, катлы і чарцей у заапаркі і ў публічныя дамы для геяў… Відаць галоўным у пекле трэба ставіць свайго чалавека – пракурора!

А куды Бога? Ён ужо стары. Яму належаць павага і прывілеі. Але ў раі яму будзе сумна… Ну не ў пекла ж старога! Дык што ўвогульле не пускаць праз чароўную браму? А можа аддаць яму сваю рэзыдэнцыю, а сабе збудаваць новую…

Адказнасьць за ўсё: на тым сьвеце і гэтым рабіла яго Найвышэйшай істотай сусьвету, цэнтральным брамнікам лёсу кожнага. І гэтая адказансьць і пакутлівы выбар давялі яго да страты прытомнасьці. Нават Бог не даведаўся, куды ськіраваў яго з чортам Прэзыдэнт Будучай Беларусі.

Фінальны матч за статус адзінага кандыдата на пасаду Бога

Усё ішло да таго, што гульня ў футбол паміж гадаванцамі Сьмерці магла стаць вызначэньнем адзінага кандыдата ад беларускіх прэзыдэнтаў на Боскую пасаду, а то і фінальнай гульнёй за лёс зямлі і яе насельнікаў.

Лепшаму не было роўных у прызначэньні судзьдзяў на любую гульню. Ён мог прызначыць судзіць хоць генерала Пасаджаліна, хоць адмірала Засуджаліна.

Шклоўскі Ідал мог пад час гульні імгненна і незаўважна мяняць месцамі мяч і сваю каменную галаву. Прычым, меняючы, імгненна пераафарбоўваў галаву ў клетачку, а мяч – у камень і наадварот.

Лукапшык мог намертва прыклеіць мяч да нагі і ляцець з ім па паветры, кіруючы яго траекторыяй, як манеўровы рухавік ракетай, што залятаў у вароты супернікаў з цэнтра поля і ніводзін з гульцоў не мог нават крануцца таго мяча. Лукапшык мог гуляць адзін супроць не толькі цэлай каманды, а нават супроць гульцоў усёй зямлі!

Здавалася б, што Лукапшыку няма роўных у Боскім футболе?! Але мы забыліся пра ДуППу! Яна, памятаеце? Магла мяняць стаўкі на гульню. Магла вынікам гульні зрабіць права на гандль маслам у самой Маскве! Адпаведна ніхто ў сьвеце не мог ёй перашкодзіць пад час яе пройгрышу таму ж Пшыку заявіць, што пераможца мае прызам не пасаду Ўсявышняга, а Чортаў лёс! О бедны Чорт! О бедны Лукапшык! Абодва шчапіліся б у сьмяротным двубоі за тую пасаду, потым выйшлі на Бога са сваімі апеляцыямі і чортавымі інтрыгамі. Давялі б Старога да інфаркту, а там ДуППа і села б часова выконваць Боскія абавязкі і судзіць усіх чарцей і анёлаў! Вось вам і вынік палітычнага футбола, дзе ўсё для ДуППы як па маслу…

Якія шансы меў бы ў той гульні Лявон? А… ніякіх. Акрамя, бадай што спадзеву на сваю зухаватасьць… Да такіх і дзеўка да сэрца клеіцца і мяч да нагі. Такі і чэмпіёна абвядзе вакол пальца і чорта вакол хваста…

Такі зух, як Лявон, мог і Сьмерць сваім каханьнем амаладзіць і Бога пасьмяшыць. А сваёй гульнёй ў жыцьцё і сьмерць мог Усявышняга пацешыць! А там глядзіш, і магло паўстаць перад Богам пытаньне: «Каго зрабіць сваім нашчадкам: шматпакутнага Хрыста, ці зуха-беларуса? А можа паміж імі падзяліць Боскае царства? Не паверыце, але Лявон пра гэта апошняе нават думаў. І тады прыйшоў да яго такі адказ: «Дзякуй табе Божа за ласку, але зрабі так: няхай будзе Богу Богава, а нам беларусам – беларусава. Будзь ласкавы, адфутболь нам назад, Божа, чалавечую Душу.

Карацей усе беларускія прэзыдэнты былі гатовыя вызначыць адзінага кандыдата на Богаву пасаду па выніках футбольнай Бітвы.

Але рыхтаваліся а да іншых спаборніцтваў. Такіх як гонкі па Часе, праломваньне сьценаў, перацягваньне душ.

А ДуППа ўпарта трэніравалася ў хакей, ганяла на лыжэролерах і на лыжах з гары. Яна добра ведала, што як бы ты высока не забраўся, прыйдзе час спускацца і не проста, я як мага хутчэй – бегчы.

БІТВА СА СЬЦЕНАМІ ЗА ПЕРАМОГУ Ў НОВАЙ ІДЭАЛЁГІІ

Лепшага клапаціў пошук аптымальнай хуткасьці руху дзяржавы па часе. Ён разумеў, што ідэалогія – рухавік хуткасьці гістарычнага руху дзяржавы. Калі ён будзе прысьпешваць час і нават абганяць яго, тады трапіць у Будучую Беларусь. А там Лукапшык яго пераможа. Калі ён -- Лепшы замарудзіць хаду і паверне час назад, тады яго ўладу адбяруць нацыяналісты і паставяць кіраваць свайго нацыяналістычнага Ідала. А калі ён -- Лепшы адкруціць час яшчэ далей у мінуўшчыну, тады ўжо Шклоўскі Ідал возьме верх.

Рухацца ўбакі было бессэнсоўным, бо там былі свае кіраўнікі. У Краіне Вялікай Мудрасьці ўладу аддалі Лепшаму з Лепшых спецслужбаў. І за спробу захапіць там ўладу маглі забіць і пакінуць на зямлі помнікам.

Атрымлівалась, што Лепшага атачылі нябачныя сьцены і ў часе і ў прасторы, што істотна замінала дасягнуць Боскай улады – не было разгону.

Вось пад час такога роздуму прыйшоў з дакладам Найбяспечны і таксама далажыў пра апазыцыйныя сьцены:

-- Яны зьдзекуюцца над адданымі Прэзыдэнту людзьмі, пішучы на сьценах:

ЕСЛІ ТЫ ЗА ЛУКАШЕНКУ, БЕЙСЯ ЛБОМ ОБ ЭТУ СТЕНКУ!

Мы іх арыштоўваем, але колькасьць пішучых не памяньшаецца. Прапаную выставіць каля кожнай сьцяны часавога, і ніводзін надпіс не зьявіцца.

Лепшы спачатку спахмурнеў, потым нешта падлічыў:

-- Дык мы всех часавых каля труб паставілі ад Міронав са сьцягамі ахраняць...

Нейкая думка білася ў Найлепшай галаве аб чэрап з хуткасьцю вышэй за хуткасьць сьвета і Лявонаў сканер не мог яе ўхапіць. Урэшце думка сьцішылася і аформілася. Лепшы загадаў:

-- Выпусціць всех араставаных і сказаць, што за роспісы больш не арэстуюць, а дадуць гранты. І всех нашых прыхільнікаў кінуць на роспісы сьцен «…бейся лбом…»

Праз ноч у краіне кожную сьцяну і плот распісалі заклікамі:

ЕСЛІ ТЫ ЗА ЛУКАШЕНКУ, БЕЙСЯ ЛБОМ ОБ ЭТУ СТЕНКУ!

Раніцой, калі людзі ехалі на працу, каля кожнай сьцяны з надпісам стаялі на каленях людзі: старое і малое, жанчына і дзяўчына, біліся галавой аб сьцяну. Праз гадзіну-дзве ім на зьмену прыходзілі новыя людзі і таксама пачыналі біцца галавой аб сьцяну. Калі-нікалі паміж імі ўзьнікалі бойкі і скандалы за права біцца аб сьцяну – не хапала месца. Ніхто не ведаў, што гэта былі "патрыёты прэзідэнта" з БРСМ” Ніхто не ведаў, што Лепшы выдаў сакрэтны ўказ:

УКАЗ

Самым твердолобым -- выдаваць малако бясплатна для крэпасці касцей.

Тех кто разобьет галаву, прыравнять к вецеранам войны.

На раніцу насельніцтва, калі ехала на працу, бачыла, што пад кожным надпісам-заклікам, дзе ўчора біліся ў істэрыцы, у сьценах зьзяў пралом. У грамадзкім транспарце нейкія людзі крычалі:

-- Как крепка любяць Лепшага! Значыць, он самый лучшы презідзент на земле! У него столько врагов! Надо яго поддзержываць. Ён стараецца! Для Лепшага нічаго не жалка. Даже лоб расшыбіць.

Некаторыя пасажыры спрабавалі жартаваць:

-- Прымусь дурня Богу маліцца, ён і лоб разаб'е! -- і агітатары падхоплівалі:

-- Правільно! Наш Презідзент – как Бог на зямле!

І амаль ніхто не ведаў, што АМАПУ загадалі па начах доўбнямі і ламамі прабіваць дзіркі пад надпісамі. А хто гэта выпадкова бачыў, той зьнікаў.

З таго часу ўсе гарады перайшлі на двухдзённы рытм жыцьця. Адзін дзень па ўсім горадзе біліся аб сьцяну, уначы сьцены ламалі, на другі дзень праломы замуроўвалі. Патрыёты Лепшага ішлі на свой пост з песняй "І вновь начінается бой, і сердце грохочет в груді, Лука-а на-аш такой молодой, і новый іюль впередзі!".

Калі Лепшаму данесьлі, якім посьпехам у народзе карыстаюцца насьценныя бітвы і яго перамогі, ён ашалеў ад шчасьця! Удалося выканаць абавязак кожнага члена роду лукавых – выйграць сваю гістарычную бітву! Бітву насьценную!

Лепшыя дарадцы падказвалі яму распачаць бітву з цэнамі і выйграць яе, ён абачліва пярэчыў словамі Першага Прэзідэнта:

«Вы можете мне сказать – отпустите Вы эти цены, не трогайте Вы их. Они сами урегулируются. Ну если хотите разнести всю страну, то можно это сделать. Я это уже проходил дважды, будучи президентом».

Але нешта ўсё роўна яго турбавала. Ён нервова круціўся ў пакоі і напяваў: "Бейся лбом! Бейся лбом! Бейся лбом аб гэту сценку!". І раптам зразумеў, што не давала яму спакою. Ён кінуўся да сьцяны і пачаў бiцца аб яе галавой. Удар! Яшчэ удар! І, самлеўшы, упаў на падлогу. А перад вачыма зіхацела празрыстая сьцяна. На ёй было напісана:

СЬЦЯНА ДЭМАКРАТЫІ

ОБСЕ -- ЕЎРАЗВЯЗ -- ЕЎРАПАРЛАМЕНТ -- РАДА ЕЎРОПЫ

Потым "сьцяна дэмакратыі" зьнікла, а ў ягоных вачах, як у дзіцячым калейдаскопе, паплылі кругі, у якіх лёталі зорачкi i цаглiны. З iх у Лепшых мазгах пачала складвацца крамлёўская сьцяна. Ён падскочыў з падлогі і зноў пачаў біцца галавой аб сьцяну свайго габiнэта. Лепшы ўяўляў, што сьцяна крамлёўская, і крычаў:

-- Бейся лбом, бейся лбом, бейся лбом об эту стенку!

Выход есть! Моя Москва! Москва – за Меня!

Рыфма не ўдалася, але чорт з ёю, з рыфмаю. Галоўнае, што яго радасьць чулі ўсе ў Краіне Вялікай Мудрасьці, бо ён змог выступіць па маскоўскім телебачаньні. І няважна, што ў перадачы «Вокруг смеха»:

“Эта мая Масква! Эта мая сталица! Эта мой любимый горад!

Первая мая ўстрэча с президзентам Рассии праизашла два с паловинай года таму назад. Я ему сразу сказал, он так меня ўнимацельна, прыстальна рассматрывал маладога президзента, я гавару: вы меня не рассматрывайце так прыстальна! Я прыехал в сваю сталицу! В сваю Маскву! Здесь у меня многае связана с Масквой, паэтаму не нада на меня сматрэць, как на инастранца! Ельцин засмеялся и гаварыт: "Я согласен". Паэтаму эта мая Масква, эта мая сталица!”.

Ён працягваў біцца аб сьцяну кабінэта галавой. Удар! Яшчэ удар! Пасьля самлеў і трызьніў:

Са сьцяны вылезла чырвоная цагліна і ўпала. З дзіркі выляцела празрыстая труна з Леніным. Яна паляцела ўздоўж сьцяны, і з яе выляталі, як коркі з бутэлек, урны з прахам савецкіх ідалаў. Яны пачалі кружыць пад стольлю. За пластыкавай труной ляцелі урны з прахам савецкіх ідалаў. Яны высоўвалі рукі і імітавалі крылы. Раптам Ленін прыўзняўся ў труне, і пацягнуўся да яго: "Что же вы медліте, батенька! Мы заждалісь вас! Помніте, вчера было рано, завтра будет позно! Выбірай! А то проіграешь! Не выберешь нашу дулю, получішь пулю."

Рукі з урнаў з прахам запрошвалі яго да сябе, і галасы ідалаў хорам заспявалі:

"Мы выбралі і выйгралі! Мы выйгралі і выбралі! Вам к Нам! Нам к Вам! Будзем вместе тут і там."

Лепшы адчуў нечалавечую цягу да труны з суперідалам, да урнаў з прахам.

Нейкая патойбочная сіла падняла яго з падлогі, адарвала ад яе, і Лепшы залунаў пад стольлю свайго кабінета, прыстроіўшыся да працэсіі з трунаў. Хуткасьць палёту расла, ён дагнаў апошнюю, дзёўбнуўся ілбом у труну, адштурхнуўшы яе, потым адкінуў другую. Набліжалася ўрна з прахам Сталіна. Толькі намерыўся пратараніць правадыря, як з задней стенцы ўрны, дзе быў намаляваны серп і молат, выпаўзла рука, ухапіла намаляваны молат і дзёўбнула па Лепшаму лбу.

Ён сьпікіраваў у сваё крэсла, перакуліўся ў паветры праз галаву, чмякнуўся тоўстым задам у крэсла і, не прыходзячы да памяці, з заплюшчанымі вачыма трызніў указамі, якія вылоўліваў Лявонаў сканер:

"Саздать спецатрад для правядзення в Москве спецакцый.

Регулярно на кремлевской стене праізвадзіць надпісі:

МОСКВА НАША!

САША.

1. В мавзолей Леніна регулярно подкладываць ляльку Лепшага.

2. На стенах домов і заборах Москвы регулярно пісаць:

"ДУРОПРОВОДУ -- НАРОДНАГА ХОЗЯІНА!"

І сапраўды спецатрады выляцелі ў регіёны Краіны Вялікай Мудрасьці для выкананьня сакрэтнага ўказа.

А думкі пра чарговую бітву і мажлівую перамогу прыводзілі Лепшага ў шаленства, як драпежніка, які чуе кроў.

Упэўненасці ў перамозе за дураправод і кранік да яго дадавала геніяльна выйграная бітва за сьцены. Яго цвердалобыя прыхільнікі так імпэтна завіхаліся ля сьцен, што самыя спрытныя без АМАПА і ламоў за гадзіну лбамі прабівалі сьцяну з цэглы, за дзве – жалезабетонную. Ад біцьця пачаўся землятрус, і Савет бясьпекі ААН прыняў спецыяльную рэзалюцыю аб увядзеньні санкцый супраць Лепшага міжнароднага тэрарыста і адданьні яго ў Гаагскі Міжнародны Суд, бо атамныя станцыі ў Еўропе спыніліся ад пагрозы разваліцца.

З НАТА паляцелі самалёты, каб скінуць на агрэсіўных беларускіх дзеўбакоў бомбы з супакоўваючым.

Але і тут Лепшы перамог НАТА. Пакуль натаўцы даляцелі, усе гарады Ускраіны Краіны Вялікай Мудрасьці ляжалі ў руінах, і дзяўбсьці не было чаго. Толькі сьцены амбасадаў стаялі цалюткімі. Іх не дзяўблі, каб на Захадзе не падумалі, што іх тут любяць. Да таго ж іх цэлыя сьцены сьведчылі, што менавіта Захад апынуўся ў ізаляцыі і самаізаляцыі. Гэтыя дурні – Заходнія дыпламаты не зразумеўшы Найлепшай задумкі не здагадаліся заплаціць апазіцыянерам, каб тыя зрабілі надпісы тыпу:

«У ШТАТАХ ФАЙНА ХОЧАШ ЖЫЦЬ? ТРЭБА СЬЦЕНУ ЛБОМ ПРАБІЦЬ!»,

а потым раздзяўблі б сьцены іх амбасадаў, як доказ любові да іх вобраза жыцьця з боку беларускага народа.

А народу ў гонар перамогі над сьценамі і ізаляцыяй выдалі чарнільца і гарэлачкі і ўся краіна храпла, як пасьля касьбы ці жатвы.

Калі людзі ачунялі, пачалі перасяляцца ў зямлянкі, доты, дзоты і бомбасховішчы, якія ніколі не зьнікалі з зямлі гэтай краіны. Лезлі і на дрэвы, дзе таксама будавалі хаткі, накшталт гіганцкіх шпакоўняў.

Для былых вайскоўцаў рэстаўравалі доты на лініі Сталіна і пасялілі іх туды, як у элітнае жытло.

Былым вяскоўцам дазволілі жыць у былых партызанскіх зямлянках.

На чарговым рэферэндуры людзі, як звычайна, аднадушна прарэферэндзілі за першачарговае накіраваньне бюджэтных сродкаў на абсталяваньне зямлянак дурызатарамі. Чаму? Покуль дзяўблі сьцены, Найлепшая прапаганда даводзіла насельніцтву, што гэта з-за любові да Лепшага. А калі ўсё раздзяўблі, тады прапаганда абвінаваціла апазыцыю, назваўшы яе ўдзельнікаў фашыстамі-натаўцамі, якія рэалізавалі югаслаўскі варыянт разбурэньня краіны.

Спытаеце адкуль бралі грошы на дурызатары? Краіну разам з жыхарамі здалі ў арэнду на 99 год замежным кінастудыям. Тут здымалі фільмы жахаў, фільмы пра таталітарные краіны, пра войны. Большую палову ўзяў галівуд.

На кожным метры ішлі здымкі фільмаў. Людзям за тое, што яны жылі як жылі, кінастудыі плацілі грошы за ўдзел у масоўках. Рэгулярна! А калі б не, тады простые беларусы пабілі б кінакамеры… не, скралі б і прадалі.

Адно непакоіла жыхароў, а некаторых даводзіла да стрэсаў. На руінах здымалі фільмы ўсё больш пра катастрофы, вайну і фашыстаў. Вось і не вытрымлівалі ў нармальных людзей нервы. Лявон чытаў аб гэтым у газетах:

«Расійскі кінарэжысёр Д.Астрахан закончыў гродзенскія здымкі новага фільма «Бабін яр», прысвечанага ваенным падзеям 1941 года. На тры дні старыя вуліцы горада ператварыліся ў разбітыя бомбамі яўрэйскія кварталы. На сценах былі наклееныя ўлёткі на нямецкай мове. Калі здымалі эпізод зачысткі фашыстамі яўрэйскага квартала, з будынка нечакана выбегла пажылая жанчына і закрычала: «Фашысты! Як вы ўжо абрыдлі! Прэч з горада!»

Напачатку кампаніі ўсенароднай дурызацыі некаторыя мясцовыя вертыкальныя дурыкі праявілі дурініцыятыву і пачалі ўсталёўваць дурызатары нават у лесе і на фермах. У лесе людзі пачалі зьбіраць паганкі і патруцілася к чортавай матары, а на фермах здурнелыя даяркі ўявілі, што яны каровы, і падключылі да грудзей адна адной апараты механічнага даеньня... Мужыкі, напіўшыся і надурыўшыся, ўявілі сябе быкамі-асямяняльнікамі. Гэта ж столькі ім усім убівалі ў мазгі, што галоўнае -- бітва за ўраджай, надоі, падважкі і прыплод, што ў гэтым сэнс іхняга жыцьця. Нават песьні ім спявалі "Первым делом, первым делом самолеты, ну а девушкі, а девушкі потом!"

Тут і пачалі нараджацца дзяўчынкі з цыцкамі, як у кароў ,і хлопчыкі з чэлясамі як у быкоў, ды ўсе з рагамі. Яно б і нічога, але ж рогі маглі б быць выкарыстаныя пад час паўстаньня, як зброя. Таму было загадана рогі рэгулярна пілаваць. З іх рабілі айчынныя лекі што моцна стымулявалі патэнцыю. І на сусьветным рынку «лука-рога-сэкс» хутка выціснуў «віагру», ды даў валюту.

Насельніцтва краіны паменьшала ў сто разоў. Яго вопыт перанялі ў Краіне Вялікай Мудрасці, Адтуль перадалі:

«Местная власть разрешает старикам разбирать руины. Кирпичи заменяют деньги. Ими можно латать дыры в стенах и строить дома».

Яшчэ ДуППа прызначыла кіраваць Нацыянальным банкам будаўніка.

Усе перамогі сьведчылі аб галоўнай -- Час удалося спыніць. Першая Перамога над часам дадавала Лепшаму сілы і натхненьня.

Заставаўся толькі адзін клопат: выбар адпаведнай ідэалёгіі для апраўдання адмысловай палітыкі. Ідэёлагі далі яму шмат прапаноў, і ён злаваўся, адкідаючы лісты з вар'яцкімі ідэямі. Яго супакойвала ДуППа:

“Мы несколько раз подходили к выработке национальных ценностей, идей, которые могли бы сплотить наше общество. И я вам в очередной раз говорю – у нас ничего не получилось. Ну, не получилось и все. Национальную идею испоганили, под видом национализма насаждали, нагнетали и хорошее дело загубили”.

На чарговай дакладной быў напісаны дзіўны праект з эпіграфам Гётэ:

Калі імгненню я скажу:
Цудоўнае, спыніся! – панясу
З сабой у вечнасць я тваю красу...

Лепшы, агаломшаны геніяльнасьцю ідэі, мармытаў: “Якія мудрыя гэтыя немцы! А якая цудоўная наша мова! Вось табе і ўся ідэалогія…»

А Кашчавая, назіраючы за сваім кланаваным сынком, таксама паэтычна мармытала: “Спынісь імгненьне! Ты цудоўна!..”

Лепшы трымцеў ад шчасьця, што знайшоў новую ідэалёгію. Рухацца, спыніўшыся. Рухацца ў вечнасьць. «Вось чаму Воланд казаў, што беларусам наканавана лётаць! – Узгадаў Лепшы. --Узлятаць у вечнасьць да боскай вяршыні!

Але хто дапаможа? Па якой лесьвіцы караскацца? На якіх крылах узьлятаць? А можа патрэбна адмысловая сьцяна, па якой можна забрацца на неба? Ці трэба знайсьці сьцяну, праз якую можна трапіць да Бога?»

ПЕРАМОГА НАД БІБЛІЯЙ

Лепшы пільна сачыў за вынікамі падрыхтоўкі да бітвы з Богам. Яму дакладвалі пра супернікаў:

«У 1994-м у вёсцы пад Гародняй адна бабулька адразу пасля выбараў Прэзыдэнта зьняла са сьцяны ікону Хрыста і на тое месца павесіла партрэт Прэзыдэнта. Тое ж самае зрабіла бабуля з Бабруйска.

З-пад Смаленска пісалі «Лукашенко послал нам сам Господь Бог, чтобы все мы, русские, белорусы, украинцы, опомнились и объединились против новых татаро-монгол с Запада. Это вселяет надежду. Наше святое дело -- донести правду о Белоруссии до широких слоёв народа, кого сбивают с толка лживые средства массовой информации. Уверены, что за Лукашенко подписались бы почти все жители нашего Ярцевского района”.

У Віцебску на праязныя талоны ў грамадзкім транспарце слугі Лукашенко нанесьлі выяву герба горада з Хрыстоваю выяваю. І грамадзяне, каб аплаціць праезд, змушаныя былі кампасьціраваць на талонах Хрыстову галаву. У Мінску на талоны нанесьлі Маці Божую з дзіцём, і мінчукі кампосьцерамі прабівалі дзіркі ў выявах галоў сьвятых.

Праваслаўнага Бога ДуППа часова паралізавала заявай пра стварэньне “православного атеізма”. І народ яго падтрымаў. Людзі пачалі біць сябе кулаком у грудзі і ганарліва казаць, што мы, як і Лепшы -- праваслаўныя атэісты.

Газета “Советская Белоруссия” пісала пра дзейнасьць Першага Прэзідэнта:

“Сначала был Хаос, потом поиск и только после этого пусть медленное, осторожное, но планомерное и поступательное движение к построению настоящей государственности». ”

«Во время родительских собраний в средней школе №6 г.Солигорска (директор Т.П.Теряева) учителя настоятельно рекомендовали отцам и матерям проводить дома с детьми политбеседы. Завести тетрадки, выписывать туда цитаты из речей Президента и заучивать их вместе с детьми. Похожие указания звучат и в других школах».

Усё гэта заводзіла Лепшага, і ён паўтараў ДуППавы словы:

“Я сам о себе подумал: слава Богу, что есть Президент, который может сохранить стабильность в обществе”.

ПЕРАМОГА Ў БІТВЕ З БОГАВЫМ ПОГЛЯДАМ… БУДЗЕ!

Крыху непакоіла Лепшага апазіцыя. Найбяспечны далажыў:

-- Яны стварылі «Незалежны погляд», каб назіраць за выбарамі.

-- А мы?

-- На іх «Незалежны пагляд» у нас есць свой власны взгляд, які мы ўзялі ў Першага Прэзыдэнта і працытаваў:

“Власць адна. І таго, хто рассуждает, что он там незавісім, отправляйце туда, гдзе он будзет незавісім навсегда”.

«Министерство юстиции заявляет, что организация по подготовке наблюдателей «Незалежны погляд» не зарегистрирована в республике Беларусь и согласно закону она не вправе осуществлять свою деятельность в Беларуси.».

Але Лепшага незадаволіла заява мінюста Першага Прэзыдэнта:

-- А што вы здзелалі, штоб запрэціць богав взгляд!? Вы же знаеце, што не зра в народзе гаварат, што Бог всё відзіт?

Для нашай пабеды в выбарах за должнасць Бога нам нада рашыць дзве праблемы:

1. Запраціць Богу всё відзець;

3. Нам відзець всё, што дзелает Бог.

ПЕРАМОГА НАД НАДВОР'ЕМ

Калі Лявон уключыў сканер, ў Лепшым кабінеце пачалося экстранае паседжаньне Савета бясьпекі пра правядзеньне самага дэмакратычнага ў сьвеце рэферэндура аб прызнаньні за Лепшым Боскіх паўнамоцтваў. Лепшы пачаў:

-- Мы далжны праверыць усе бакі маёй безапаснасці.

Далажыце пра маю пагодную безапаснасць!

Той пачаў:

“В первой половине мая 1999 года заморозки на почве в отдельных районах Беларуси достигали 12 градусов мороза. В мае 2000 года в Брестской области на осушенных торфяниках морозы достигли 16 градусов. Даже в северных странах, таких как Швеция и Норвегия, ничего подобного не было за последние миллион лет!”

Надвор'е нас турбуе. Мы пакуль не можам уплываць на засуху, дождж, мароз і снег.

-- Хто і што нам замінае? Бог ці Масква? –перапытаў Лепшы і сакратар патлумачыў:

-- Мы вінны бо не разлічылісь за добрае надвор'е за мінулыя гады. На аддалі даўгі Першага Прэзідэнта, хаця кляліся на Канстытуцыі аддаць. І былы міністр сельскай гаспадаркі Васілій Леонаў здрадзіў нашаму клану – адкрыў сакрэты кіраваньня надвор'ем, змагаючыся з Першым Прэзідэнтам. Вось яго ліст, напісаны з турмы і перадрукаваны ў апазіцыйных газетах:

“Вы обманули меня и группу российских физиков на “особо крупную сумму”... Вы помните, как твердо обещали россиянам заплатить за то, что они обеспечивали на Беларуси солнечную сухую погоду в период уборки в 1996 и 1997 годах. Вы ведь лично пообещали Мартынову за чашкой кофе у Вас в кабинете, что вопросов с оплатой такой важной работы не будет. По вашей заявке в те годы была обеспечена благоприятная погода, и Вы не стеснялись говорить: “Я дал Вам нужную погоду”…

По вашему поручению полную оплату должен был провести И. И. Титенков. Однако под надуманным предлогом он отказался это сделать. Обсудить с Вами проблему долгов Вы не позволили – упрятали Леонова в тюрьму. Для сведения эти люди корректировали в Беларуси погоду с 1988 года, с перерывом в 1992--1994 годах. В те годы по указанию Кебича им платили. Заплатите обещанное и Вы, и тогда, возможно, при необходимости они снова помогут Беларуси. Но это не просьба – это напоминание о долгах” (Письмо бывшего министра сельского хозяйства В. С. Леонова из тюрьмы к А. Лукашенко. “Белорусская деловая газета”, 11.06. 1999).

Лепшы сьціснуў кулакі:

-- Немедленна найці і наказаць віновных!

Найбяспечны адрапартаваў:

-- Міністра Леонава зноў пасадзілі: абвінавацілі ў раскрыцьці дзяржаўнай таямніцы. Але ж ад слёз яго родзічаў дождж не пойдзе…

-- Я сам все здзелаю, -- сказаў Лепшы. Палкоўніку Філарэту

перадайце загад маліць Бога і аб ураджае, і аб збіранні хмар.

Нада і с врэменамі года разабрацца і са всемі канкурэнтамі. Как там віцебскі гукальнік весны? Еще не уціхамірылся?

Найбяспечны паказаў паперу:

“4.04.97. в 11-45 гр. Б. Хамайда зноў стаяў на аўтобусным прыпынку па вулiцы Ленiна каля дома № 28 з плакатам "Беларусь! Незалежнасць! Вясна!". Затрыманы, дастаўлены ў мiлiцыю i асуджаны як "рецидівіст" за: "Повторную организацию несанкционированного пикета без разрешения органов власти с плакатом "Беларусь! Незалежнасць! Вясна!”

Тем самым Б. Хамайда допустил нарушение Декрета Президента Республики Беларусь А. Лукашенко № 5, ст. 12."

Судья постановіл Хамайду Б. подвергнуть штрафу в доход государства в размере 22 млн. 500 тыс рублей."

БЛІСКУЧАЯ ПЕРАМОГА НАД ГОЛАДАМ

Нарада працягвалась. Лепшага хвалявала харчовая бясьпека ўсіх выбарцаў:

-- Маі людзі галадаць не будут і ва врэмя рэферэндума на нагах устаят. Бульба у поле і парсючок у хлеве всегда будут. К сільна выпівшым прыставім міліцыю ГАМОН – паддзержыт ізбірацелей на нагах. А вот как скот?

Найбяспечны рапартаваў:

-- Скатовая харчовая бяспека падарвана. Але мы нашлі спосаб абароны ў вопыце Першага Прэзідэнта:

“На Віцебшчыне ўзімку касілі чарот на лёдзе, каб хоць нечым набіць трыбухі каровам”.

Лепшы загадаў словамі ДуППы:

-- «Пусць чыновнікі тот скот, который у ніх остался, ілі скелеты выведут на пастбіще!”

ДУППАВА ПЕРАМОГА Ў БІТВЕ УНІТАЗЫ

ДуППа яшчэ ў целе Першага Прэзыдэнта ведала, што яе чакаюць гістарычныя бітвы. Таму рыхтавалася грунтоўна. Бараніла дзяўчат і жанчын ад продажу за мяжу гвалтаўнікам-рабаўладальнікам. Стварала сіліконавую даліну для вырошчваньня беларускіх геніяў.

Аналіз накірункаў усіх мажлівых атак на прэзыдэнта пад час рэферэндуму, зроблены яго аналітыкамі, паказваў два найбольш небяспечных: адзін -- з боку Прэзыдэнта Краіны Вялікай Мудрасьці, другі -- знізу праз каналізацыю. Глыбокі аналіз прыводзіў да высновы, што гэтыя накірункі могуць зліцца.

-- Як мяне любяць в Расіі? -- Дапытваўся прэзыдэнт у Найбяспечнага.

-- Меньш пасля таго, як Пуцін заявіў:

“Мы будем преследовать террористов, где бы они ни оказались: в аэропорту – так в аэропорту! В туалете – так мы их и в сортире замочим!”

Пасля гэтага каналізацыйна-электаральны рэйтынг Пуціна папоўз уверх вышэй калена, крышкі ўнітаза і нават сліўнога бачка!

-- Да, эта он сільна сказал. Как жэ я не успел аперэдзіць – замачыць?

Раздражнёна мовіла ДуППа. – А што мая аппазіцыя?

Найбяспечны глыбока ўздыхнуў:

-- Яны з Пуціным дзейнічаюць разам. Апазіцыя перашла ў падполле і рыхтуецца да масавых терарыстычных актаў. Плануюць падсыпаць слабіцельнае ў ежу выбаршчыкам, каб у дзень рэферэндума людзі з вуліц і плошчаў пабеглі дамоў у прыбіральні. Мы ж ні воднай грамадскай прыбіральні не пабудавалі, а тыя, што былі, зрабілі платнымі.

-- Чаму не строілі? – Спытала ДуППа.

-- Там народ мог збірацца на несанкцыянавыя сходы і мітынгі…

Вунь у Барысаве апазіцыянеры ўжо правакуюць народны выбух.

Найбяспечны зачытаў газету:

“Активисты незарегистрированного движения «Зубр» снова напомнили городским властям Борисова про отсутствие общественных уборных в городе. Снова как и месяц назад, на ступеньках горисполкома появился унитаз. На нем был прикреплен плакат, где говорилось о том, что унитаз будет появлятся снова и снова, пока власти не начнут строить в городе общественные уборные»

Уяўляеце, што падсыпаўшы парашок, апазіцыянеры выставяць на ўсіх «ганках» вертыкалі ўнітазы і народ пад час галасавання сядзе на іх? Пачнуцца бойкі за месцы. Фото і целерэпартажы з галасуючымі на унітазах зганьбіць нас! Апазіцыя скажа што народ галасаваў сракамі.

Ёсць яшчэ адна унітазная пагроза…

Апазіцыянеры наладзілі масавую вытворчасць баявых комплексаў шматразовага выкарыстоўвання. У яго склад уваходзяць:

1. Вечка і седала для унітаза ў форме дзяржаўнага герба.

2. Шчотка для ўнітаза в форме лялькі, з вашым абліччам і касмылём жарсці.

3. Музычная прыстаўка да сліўнога бачка з уключэнем пад час смыва песні "Товаріщ Презідент" Э. Ханка.

Камплект назвалі: ПРАСРАЎ БЕЛАРУСЬ -- НАМЫЛЬВАЙ ДУППУ!"

Лявон, гледзячы на адкрытые рты зьдзіўленых хаўруснікаў, аж сьвяціўся ад шчасьця! Гэта была яго ідэя.

На самой справе апазіцыянеры нічога не выпусьцілі, але так горача спрачаліся, так доўга абмяркоўвалі рабіць ці не, і калі рабіць то як, што ўсе спецслужбы падалі ДуППе рапарты пра тое, што справа ўжо зроблена.

Сканер паказаў, як за ДуППай ўзьнік Хіхітун і рагатаў, трымаючыся абедзвюма рукамі за жывот, паціраючы рукі.

Найбяспечны працягваў даклад:

-- Прэзідэнты дзэрмакратычных краін іх ужо ўстанавілі. Паслы таксама! Усе члены апазіцыі імі актыўна карыстаюцца. А калекцыянеры ўсяго сьвету ў чарзе стаяць. Апазіцыя плануе здабыць шмат валюты за продаж гербавых унітазаў. А беларусам боекамплекты даюць бесплатна!

Змешаныя пачуцьці -- страх і захапленьне -- змагаліся ў ДуППе:

-- Эта какой геній прыдумал наглядную контрагітацыю?

-- Нашы навукоўцы. Вы ім зрэзалі заробкі, вось яны і прыдумалі. Ды яшчэ гранты на тое атрымалі. Лепшы і сам чуў, што унітазы карысталіся вялікім попытам у жыхароў. Нават яго каханка прасіла паставіць у прыбіральню гербавы ўнітаз, як апоші пшык моды.

Паставіў, а потым жахнуўся ад прадчуваньня перамогі антыдурацкай і дураадводаўскай апазыцыі і суродзіча. Бо так усе сімвалы маглі змыць да Шклоўскага Ідала.

На пасяджэньні паплечнікі ДуППы, якія ўвесь час змагаліся за ўплыў на яго, ледзь не пабіліся. Найбяспечны не хацеў выпускаць ініцыятыву з рук:

-- Трэба правесці па краіне суботнік пільнасці па вобыску прыбірален. Гербавыя ўнітазы канфіскаваць і выставіць на плошчы Незалежнасці. Потым правесці васкрэснік і публічна разбіць ганьбу. Прымусіць біць свае творы саміх апазіцыянераў!

Супраць яго рэзка выступіў прэзыдэнтаў заўхоз:

-- Вам, воякам, только бы біць, крашыць... Не то врэмя на дваре. Атбіраць -- да! Но не разбіваць, а прадаваць. За мяжой чарга стаіць на куплю гербавых унітазав! А у нас валюты нет. Я все гербовые унітазы і іх праізводства заберу себе в управленіе дзеламі Прэзідзента... Валюту ат прадажы -- в презіденскій фонд для рэферэндума!

ДуППа падтрымала:

-- Створым сваё падполле і будзем прадаваць пад відам апазіцыанераў!

Заўхоз, адчыніўшы дзьверы нагой, упэўнена выйшаў з прэзыдэнцкага офіса, трымаючы на жываце бліскучы ўнітаз, а на шыі гербавае седала.

Лепшы, натхнёны прадчуваньнем чарговай перамогі, падскочыў з воклічам:

-- Мы его замочым і перамочым! Здзелаем праграму «Саюзный целевізар»! А футляры для целевізара памесцім в унітаз з сідзеннем із нашего нового герба-ошейніка-нажопніка! Я ўсю Расію замачу, абхамучу і абжоплю ўмесце с пуцінымі-распуцінымі!

Рыхтуйце пробны экзэмпляр і яго прэзынтацыю!

Праз тыдзень Найбяспечны далажыў. Чытаў па газеце:

«З 14 верасня па 1 кастрычніка ў Палацы мастацтваў прайшла 11 Рэспубліканская выстава маладых мастакоў «Новыя імёны». Найбольшую цікавасць наведвальнікаў выставы прыцягваў унітаз з убудаваным у яго і ўвесь час працуючым тэлевізарам. Звычайна былі ўключаны расійскія каналы, але пры жаданні можна было перашчоўкнуцца і на адзіны наш… пабачыць і паслухаць, як вяшчае з «тэлеўнітаза» той, хто болей за ўсіх беларусаў з'яўляецца на экране БТ».

-- Запускайце масава! І туалетную бумагу с маімі партрэтамі і аппазіцыанеры скупят у неагранічанам калічыстве і дзіпламаты, да весь цівілізованный мір для сваіх дзермакратічэскіх нужд скупіт. Вот вам і бюджэт гасударства! Дзеньгі не пахнуць! А кроме, таго бумагу можна іспользаваць с двайным назначэннем -- прадаваць на новый год і мой дзень раждзення как гірлянды. Да ешчо ўключыць факт праізводства і прадажы туалетных комплексаў у аччоты для Савета Европы і ОБСЕ как даказацельства дзермакрацізаціі страны.

ДуППу панесла:

--“Хваціт нам занімацца туалетнай бумагай на уровне прэзідзента!”

Нада мысліць шырэ і комплексна! Нада і вучоных на свой бок вярнуць.

“Вы сегодня обижаетесь на то, что возникло ряд академий в отраслях: Академия аграрных наук, медицинских наук. Какой там? Канализационных нет еще? Будзет уже. Ну, вот видите, даже канализационных наук, Президент говорит, будзет."

З наступнага дня кожны выбаршчык краіны, заходзячы ў прыбіральню, адчуваў сябе вучоным, а некаторыя напрыканцы акта нават -- акадэмікамі. Бо цэлы месяц з ранку да вечара па радыё і тэлевізары перадавалі абяцаньне Першага Прэзыдэнта ўтварыць каналізацыйную Акадэмію і яго загад аб прызначэнні кіраўніком Нацыанальнай Акадэміяй спецыаліста ў гэтых справах доктара М.Мясьніковіча.

ІДАЛАВА ПЕРАМОГА НАД ЧАЛАВЕЧАЙ МУДРАСЬЦЮ

Савет Бясьпекі Шклоўскі Ідал зрабіў пашыраным. На яго ён вынес пытаньне аб усеагульным прызнаньні Ідала мудрэйшым сярод усіх, як перадумовы перамогі ў бітве за Богаву пасаду.

Найбясьпечны далажыў:

-- Апазіцыянеры шукаюць і рыхтуюць адзінага кандыдата на выбарах супроць Прэзідэнта! Нашы людзі скралі ў іх сакрэтны прыбор для выяўлення сапраўднага лідэра.

Ён дастаў з дэсантнай сумкі нешта падобнае да баксёрскага шлема. Ад шлёма цягнуўся дрот да электроннага пульта. Зьверху шлема была дзірка і над ёй месьцілася лыжка. «Мая!» – войкнуў Лявон, гледзячы ў сканер. Ён так расхваляваўся, што ўскочыў з крэсла.

Як Лявон пазнаў лыжку? Калі прадаваў свой могілкавы камень, разам з маладымі кампутаршчыкамі распрацоўваў прыбор для вымярэньня моцы ідэй лідэра, якія могуць узняць выбаршчыкаў і павесьці іх на барацьбу. Прыбор, надзеты на галаву палітыку, які абгучваў кіруючую ідэю, рэагаваў вышынёй узняцьця лыжкі. Вышыня лыжкі фіксавалася з электроннай дакладнасьцю. Чым вышэй уздымалася лыжка, тым мацней была электаральная ідэя.

Дарадца працягваў:

-- Лідэры Вашай апазіцыі толькі па аднаму разу памерылі свае галовы. Усчалі спрэчкі, бойку з-за міліметраў вышыні лыжкі і мы іх затрымалі за парушэньне грамадзкага парадку і прыбор наш. Пад час выпрабаваньняў яны ўключалі шумы, але мы расшыфравалі назву прыбора – Дурамер. Мы спрабуем яго асвоіць. З яго дапамогай можна падбіраць кадры для вертыкалі.

Кіраўнік справаў адчуў, што сакратар выйшаў наперад у спаборніцтве за блізкасьць да шэфа, выхапіў дурамер і надзеў сабе на галаву, кажучы: «Дурамерам можна самага мудрага выбраць! Калі публічна прадэманстраваць доказ Боскага паходжаньня Ідала, мы пераможам».

Заўхоз працягнуў палец да кнопкі "пуск", а Лявон у роспачы закрычаў у сканер: «Дурань! Ты ж наадварот шлем надзеў!»

Але каменны палец тыцнуў у пульт і лыжка пачала рытмічна стукаць па галаве. Пры гэтым на электронным пульце заскакалі лічбы. Прайшла гадзіна і ўвесь гэты час хаўруснікі пазіралі то на галаву заўхоза і на ягоны твар, які праменіў здзіўленьне і захапленьне, то на лічбы прыбора.

Лявон рагатаў. Ідал зайздросьліва спытаў у заўхоза:

-- Ну, што чуствуеш, Ваня?

-- Што я тут самый умный! І главнае, што ні ўдар, то новая мысля...

-- Да не пра мыслю спрашываю, а что чуствуеш!?

-- Саша, я Сеня – сьпікер 13-й! А вы -- мудакі! Я к вам в апазіцыі. А-а-б’являю вас нелігіцімнымі! І забіраю все вашы вклады швей-царскіе себе!

Ідал зароў:

-- У-у! Прадацель! Мяшок з дзермакраціяй!

Ідал падскочыў да заўхоза, замахнуўся і, нешта ўзгадаўшы, прыпыніўся:

-- Ваня! Ты проста геній! Ты атлічный прымер!

Ідал нацягнуў дурамер сабе на галаву, націснуў на кнопку і лыжка дзёўбнула па каменнай галаве і з яе выляцелі іскры. Выцьцё пажарнай сірэны напалохала хаўрусьнікаў, са столі лінулі пена і вада, ўсе мітусіліся па пакоі ў пене, грукаліся ілбамі, крычалі ратуйце… Ахоўнікі выскачылі з ніш у сьценах павалілі ўсіх на падлогу і ўсім начапілі кайданкі. Першы раз Прэзыдэнт апынуўся закаваным, уціснутым тварам у брудную пену. Але Ідал застаўся задаволеным -- ахова не падвяла. Толькі вентыляцыя не спраўлялася, бо ўсе наклалі ў штаны.

Выпрабавальнікі хутка абцерліся, падцерліся і перайшлі ў другі кабінет і ў дурамер прыладзілі залатую лыжку, якая не іскрыла.

Дурамерная лыжка дзёўбнула па Ідалаваму касмылю жарсьці і зьнікла ў ім. Бачнай засталася толькі ручка. Ідал знерухоміў. Асалода расплылася па яго твары. Лыжка, відаць, закранула сьценкі простай звіліны і адтуль выляцеў голас ДуППы: “На меня, так сказать, обвалилась философская мысль! Я просто обязан сейчас быть в цэнтрэ!”

Ідалу паднесьлі габелен, дзе ён быў вытканы вышэй за Папу Рымскага, а пасярэдзіне габелена вытканы Бог.

І ДуППА зноў сказала:

-- «Народ всегда умнее нас с вами, группы людей или же отдельных людей."

Выпрабаваньне дураметра так захапіла хаўруснікаў, што прышлося выклікаць брыгаду ўрачоў. У выніку спаборніцтва, хто больш вытрымае ўдараў, некалькі чалавек атрымалі сатрасеньне мазгоў, аднаму лыжка праламіла чэрап, а ва ўсіх астатніх на галаве тырчэлі гузакі і па шчоках цякла кроў. Але ніхто не жадаў выглядаць дурнейшым за астатніх і раз-пораз паміж хаўрусьнікамі ўзьнікла бойка за выпрабаваньне дурамерам. Гэта цешыла каменнага Ідала.

Вырашылі прапанаваць выкарыстаць Дурамер для пошуку адзінага кандыдата ад беларускіх прэзыдэнтаў для выбараў на пасаду Бога.

ДРУГАЯ БІТВА З ЗОРНЫМ ЧАРНАБЫЛЬНІКАМ

Зорная бясьпека моцна хвалявала прэзыдэнта. Лепшы часта ўздымаў свае вочы да зорак. І зараз спытаў Найбясьпечнага:

-- Как нашчот маей звезданутай безапаснасці? Мне внешняя разведка прынесла фільмы пра звезные войны, звезных тэрарыстав. Ніхто з іх не збіраецца меня звездануць?

-- Звездная безопасность – наше самое слабое место,— спахмурнеўшы, сказаў Найбяспечны і працягваў:

-- Нам не ўдалось заслаць свайго агента да зорных тэрарыстаў у Зорны

Чорнабыльнік. -- Вдруг он расцвецёт ва врэмя галасавання за должнасць Бога? – Захваляваўся Лепшы. -- Есць рашэнне как всегда прастое і геніальнае:

Нада здзелаць так, штоб на дзень галасавання ў Зорны Чарнобыльнік перашлі все нашы людзі. Тагда цветку некага будзет валнаваць на земле! Кроме нас канечна. А пасля выбарав пусць там і астануцца. І власць наша будзет вечнай!

Распахаць і засеяць все чарнобыльскіе паля! Выгнаць каров на чарнобыльскіе луга! І досыта накорміць народ атамамі! А ўсе гуманітарные лекі затрымаць на мытні покуль не сапсуюцца. Людзям сказаць, што з-за мяжы атруту пруць.

І Лявон прачытаў у газэце:

"Франк Нэгель, прадстаўнiк чарнобыльскай iнiцыатывы з нямецкага горада Золiнгена распавёў: "Для шасці дзетак, хворых на рак, авiякампанiя Люфтганза" даставiла прэпараты (на 10 тыс марак), якiя блакуюць утварэнне метастазаў. Замежнiкi падрыхтавалi ўсе неабходныя для мытнi паперы. Але гэтыя лекi трымалi на мяжы больш сямi тыдняў".

Лепшы спытаў:

-- А што еслі в Зорнам Чарнабыльніке саздадут атрад смертнікав і ані пратаранят маю рэзідзенцыю? мой дварэц? Маю машыну?

Найбяспечны супакоіў:

Мы зноў буслоў на дахі пасадзім у кошыкі на… кайданкі. Калі адпусьцім, яны ўтвораць самы надзейны шчыт.

НЕ ЛЁС

Кіраўнік цэнтра паліставаў Лявону на паштовую скрыню, што хутка мусіць адбыцца іх сустрэча з Лепшым, пра астатняе абяцаў расказаць пры сустрэчы.

Лявон зразумеў, што гэтая сустрэча будзе лёсавызначальнай для ўсіх. Прадчуваньне падказвала, што пасля ўжо можа не быць ніякіх сустрэч, акрамя што з Богам. Таму першай думкай, што ўзрушыла яго была: «Паспець развітацца з Ластаўкай!».

І Лявон прыйшоў у псіхушку, а ў сумцы прынёс пістоль.

Прафесар не задаваў пытаньняў. Расказаў, што Лепшы рыхтуецца да нейкай вельмі важнай акцыі, і набліжаныя, адзначаючы звышсакрэтнасьць падзеі, кажуць пра яе сусветную гістарычнасьць. Вось перад акцыяй Лепшы і захацеў параіцца з Лявонам. Рыхтуйся, можа заўтра пойдзеш. Лявонам валодала толькі адно жаданьне – развітацца з Ластаўкай.

Лявон дастаў яго з шуфлядкі і паклаў у кішэню Лукапшыкаў пульт, уключыў кампутар віртульнага жыцьця... У віртуальнасьць трапіў раз’юшаны, лаяў сябе апошнімі словамі… Перад падарожжам, скончыўшы пісаць, выключаў кампутар, рабіў усё машынальна -- ціснуў на кнопкі, а калі праверыў, як захаваў, жахнуўся: выдаліў тэкст сваёй кнігі! Але потым акрыяў: успомніў, што рукапіс аддаў пачытаць Ластаўцы!

Голас Ластаўкі ў трубцы быў радасны і ўсхваляваны:

-- Дзе сустрэнемся!?

-- Захапі маю кнігу! Бо я тэкст з кампутарнай памяці выпадкова выцер…

Яе “Еду!” прагучала неяк здранцьвела, як «я паміраю», але Лявон не звярнуў на гэта ўвагі, бо радасьць заглушала ўсё астатняе.

Як толькі Ластаўка зайшла, ён адразу прачытаў ёй свой верш. Яна ў захапленьнi пацалавала Лявона. Уся праменілася шчасьцем, а вочы плакалi:

-- Сапраўды, на двары самае лета, а ў нашым парку і на душы восень. Ты такі верш напісаў… быццам жывеш у іншым часе.

-- Рукапіс з табой?! – спытаў Лявон.

-- Не… яго забраў муж і сказаў, што, калі хочаш атрымаць сваю кнігу,ты мусіш яму пазваніць, бо інакш не верне.

Лявон кінуўся да тэлефона. Мужаў голас быў чутны ў пакоі, бо Лявон уключыў гучную сувязь:

-- Ну что, козел вонючій, говоріл я тебе, чтоб отстал от моей жены? Говоріл я тебе, что на коленях пріползешь?!

Лявон перапыніў яго:

-- Вярні рукапіс, і скончым балбатню!

-- Нет, будет, как я скажу! Еслі не отстанешь от моей жены і еслі она не вернется ко мне, то твоя кніга сгоріт. Я на ней костер разведу, на шашлыкі! Выбірай! Что тебе дороже -- моя жена ілі твоя кніга? Даю тебе на размышленіе одін день.

І пакой запоўнілі кароткія гудкі, быццам тэлефонны гадзіннік пачаў адлік часу...

Па Лявонавым твары Ластаўка адчула, што страта кнігі забівае Лявона і пачала супакойваць:

-- Ты такі таленавіты, што напішаш яшчэ дзесяць кніг. Навошта так турбавацца?

Але Лявонаў твар яшчэ больш счарнеў:

-- Я мог жыць па-сапраўднаму і кахаць па-Боску толькі ў гэтай кнізе. Нідзе мне больш не было нармальнага жыцьця. Сказаць, як ты, – гэта значыць супакоўваць цябе пасля сьмерці тваёй дачкі, дай Бог ёй доўгага жыцця. Сказать, як ты, усё роўна, што супакойваць цябе, каб ты не турбавалася, бо народзіш яшчэ некалькі дзетак!

Кніга была маім сапраўдным жыцьцём і дзіцём. І яшчэ… я адчуваю, што кніга тая мне не належыць. Я яе пісаў для людзей каб нешта важнае ім перадаць. І не ад сябе толькі, а ад нейкіх вышэйшых сіл. Ластаўка зьніякавела.

Абодва пакрысе набліжаліся да выбару, наканаванага ім лёсам – да растаньня, а гаварылі пра іншае, быццам спаквальля падыходзілі да галоўнага. Ластаўка:

-- Я разумею цябе i кахаю, Лявон! Але жыць так больш не магу. Я быццам з некалькіх частак утвораная. Адна жыве з табою і не можа без цябе. Другая – з мужам пакутуе і дзецьмі, трэцяя ў неба імкнецца, толькі не ведаю да Бога, ці да д'ябла... А тут яшчэ твая кніга.

Яны засмяяліся. Ластаўка, смеючыся сказала:

-- Ведаеш, муж, чытаючы тваю кнігу, рагатаў. Сказаў, што кніга файная. Спадабалася яму. Але тады ён яшчэ не ведаў, што я цябе кахаю… Калі б я ўцякла з гэтага жыцьця... ці мяне прыбраў бы да сябе Бог – а, хутчэй, возьме нячыстая сіла - тады ўсе праблемы разам бы вырашыліся…

Па Ластаўчыных шчоках каціліся слёзы. Яна, усхліпваючы, глытаючы сьлязінкі шаптала:

-- Не вартая я цябе... Дрэнная я. Мне сорамна табе ў вочы глядзець! Але і маўчаць, хаваць ад цябе нічога не магу і не хачу. Я, каб Волечка ў ліцэй паступіла, лягла пад дырэктара ліцэя – аддалася яму... Таму ты мусіш кінуць мяне! Я сама сябе хочу кінуць, але не ведаю як…

Яны крыху памаўчалі, і Ластаўка працягвала:

Волечка паступала, і не хапіла аднаго бала. Мяне сяброўка прывяла да дырэктара -- пазнаёміла. Яна яго крыху ведала, бо ён ім нейкія лекцыі чытаў. Засталіся з дырэктарам, і я прапанавала яму грошы, каб толькі дачку прынялі. Спачатку сказала, што Волечка пераможца розных конкурсаў, што яе вершы ў газетах друкуюцца. Ён жа сказаў, што ўсё гэта не ўплывае на паступленьне. Я некалькі тыдняў хадзіла, думала, што рабіць. А потым вырашыла. Зайшла да яго. І сказала, што ён мне падабаецца ну і гэтак далей. Ён мне шампанскае прапанаваў, каньяк. Я выпіла паболей, каб не так больна было, каб сябе забыць і, галоўнае, цябе, вочы заплюшчыла, спадніцу расшпіліла… Ён убачыў мае ногі і ўсклікнуў: “Вось гэта вышэйшы бал -- прахадны!” ну і...

-- Што з табою лёс робіць!

Абурыўся Лявон:

-- Пад трэнера не легла... З прыгожымі хлопцамі спаць не захацела, а тут...

-- Ты ж ведаеш, што дзеля дачок я на ўсё гатовая…

Ластаўка ўжо не плакала, слёзы высахлі, голас стаў абыякавы:

-- Так што, Лявон, не роўня я табе. Больш таго – здрадніца. Знойдзеш другую, цнатлівую і адданую, а мне відаць наканавана дзецям служыць, дзеля дзяцей жыць, ахвяруючы сабою. Вядома ж калі змагу ў гэтым жыцці ўтрымацца.

Зазваніў тэлефон, і зноў у пакоі загучаў голас мужа:

-- Еслі не отстанешь от моей жены, я ей морду набью і буду насіловать каждый день і ночь і она не пікнет, потому, что она моя жена. І только ты одін будешь в этом віноват!...

У пакоі чуліся кароткія гудкі.

Лявон сказаў:

-- За адзін дзень нармальнага чалавечага жыцця з табою я гатовы аддаць усё сваё жыцьцё.

-- Па-чалавечы ў нас ужо не будзе…

-- Чаму?

-- Таму, што я…-- Ластаўка вагалася сказаць ці не і неўпэўным голасам працягвала, -- я паабяцала спаць з дырэктарам, пакуль дачка будзе там вучыцца, а гэта на некалькі год. Ён пасля таго як авалодаў мной і затрымцеў ад асалоды, сказаў, што твая дачка зараз абавязкова паступіць, а вось ці зможа паспяхова здаваць іспыты, невядома. Але ж калі я буду вось так “паспяхова” здаваць, тады і дачка зможа і скончыць паспяхова… Вось я і паабяцала, што буду выдатніцай… А самой рукі на сябе накласьці хацелася. Толькі дочкі і стрымалі. Дзеля іх і жыву.

Лявон маўчаў, а ў галаве гучалі словы Кашчавай з “Ладдзі роспачы”:

“… няма нікога падлейшага за жанчын… Што Выліваха, не гуляла табою адзіная, каго ты сапраўды жадаў… больш за жыццё?

Подлічала, набівала сабе цану, мучыла тым больш, чым больш ты кахаў. І чым больш ты кахаў – тым меньш паважала. Патрэбнае ёй было тваё бязмернае каханне? Пуга ёй была патрэбная. Пуга і кулак. Пагарда і рабства. Хоць у апошняй прадажнай дрэні, хоць у баязліўца і здрадніка – абы лізаць ногі. І ты яшчэ не хочаш забыцця?”

-- Не, не хачу!-адказаў Лявон, і Ластаўка здзіўлена спытала:

-- Каму ты кажаш? Трызніш?

-- Не,- цвёрда адказаў ён. – Са Смерцьцю размаўляю.

Ластаўка не зразумела сэнсу сказанага і спытала:

-- А калі я папрашу забіць майго мужа? Ты, Лявон, зможаш?

Лявон маўчаў. Ён пакутліва выбіраў, што сказаць. Адразу сказаць праўду пра віртуальную штучнасць іх каханьня, пра несапраўднасьць таго, што адбывалася паміж імі, пра ілюзіі і казачнасьць іх мараў і мрояў.

Ці забыць пра ўмоўнасьці і пражыць з ёй апошнія імгненьні, як сапраўдаму мужчыне. А там нехта за яго, за іх вырашыць лёс.

Гэты быў самы цяжкі выбар за ўсё яго жыцьцё. І, прыняўшы рашэньне, павольна, расцягваючы словы Лявон сказаў:

-- Я гатовы… я заб'ю… заб'ю самога сябе за жыцьцё з табой. Нічога не мае сэнсу, акрамя нас. Кожнае імгненьне, што мы правядзем разам, роўнае цэламу жыцьцю.

Я не буду вяртацца ў сапраўднасьць.

Ён падумаў, што кампутар, які настроены на яго душу, не зможа вярнуць яго ў сапраўднасьць – не пазнае, настолькі ён зьмяніўся. І радасьць ад гэтага нечаканага і простага рашэньня мацнела і рабіла яго шчасьлівым.

А сумненьне пра неабходнасьць барацьбы выціскалася думкаю пра Бога: «Не пакіне!»

Відаць, мелі рацыю тыя з Вас, паважаныя чытачы, хто прадбачыў, як Лявон з-за сваіх каханак прайграе Кашчавай гульню ў рускую рулетку. Ён пакідаў гульню -- змаганьне нават з-за адной каханай, не дачакаўшыся вырашальнага двубою.

Ластаўка, не ўсё разумеючы з пачутага, адчуваючы сябе найшчасьлівейшай у сьвеце жанчынай і пры гэтым прадчуваючы, што хутка страціць Лявона, рашуча заявіла:

-- Усё. Хопіць так жыць! З табою я жыла ў казцы, прыходзіла да цябе, як у віртуальнае жыцьцё, па шчасьце, а там – дома жыла рабыняй і служкаю. Я вырашыла – застаюся з табой у гэтай, як ты кажаш, «шчаслівай віртуальнасьці». У кожнага адно жыцьцё, і хачу пражыць яго з табой.

Кашчавая радавалася нечаканаму падарунку. “Лявон у віртуальным жыцьці бяз ежы і вады пражыве не шмат, -- разважала яна, -- сам ідзе на сьмерць! Значыць, любіць мяне! ”

Ластаўка, што чакала самага горшага – страты каханага, адчуваючы радасьць і ўзьнёслы Лявонаў настрой, супакоілася і растварылася ў ягоных абдымках.

Тэлефонны званок разарваў іх абдымкі. Лявон націснуў кнопку «гучная сувязь», і мужаў голас пагрозліва заканючыў:

-- Последній раз спрашіваю, вы расстаетесь ілі нет?! Я вам пріказываю расстаться! Жена, марш домой! А ты хоть на тот свет отправляйся -- к черту! Немедленно отвечайте і, еслі нет, беру паяльную лампу і іду ў ванну сжігать кнігу!

-- Палі! -- з палёгкай радасна крыкнуў Лявон.

-- Палі! Мы ўжо пішам новую! – падхапіла Ластаўка, і яны засьмяяліся так, як ніколі не сьмяяліся за ўсё сваё жыцьцё. А гучная сувязь данесла шыпеньне паяльнай лямпы і мужаў вокліч:

“Ах вы еще іздеваться надо мной! Так я ее прямо в ванне сожгу! Вместе с твоімі трусамі! А вы слушайте!» Шум паяльнай лампы павялічыўся, і з тэлефоннай трубкі паваліў дым, шыбануў у нос пах тканіны і палаючай паперы. Яны, пярхекаючы, выбеглі ў цемру калідора. Лявон мацаў рукамі, шукаючы дзьверы, але ў пальцы трапляла толькі паветра.

Лявон, як сьляпы, мацаў рукамі галаву, натыкаючыся на халоднае і гладкае. “Шлем!--здагадаўся ён.

ПЕРАМОГА НАД ВІРТУАЛЬНЫМ ЖЫЦЬЦЁМ

Лявон убачыў каля сябе дужых хлопцаў з кораткімі стрыжкамі. Адзін трымаў у руцэ яго кампутарны шлем, другі пхаў яму пад нос вату ад паху якой цягнула на ваніты. «Злодзеі ці спецслужбы?» – вагаўся ў здагадках Лявон. А калі падхапілі яго, як пушынку, і ўзнялі над крэслам і патурылі ў машыну. Калі занесьлі ў доўгі кабінет, ягоныя ногі ледзь краналіся падлогі. Далёка за сталом нехта сядзеў і чытаў. Лявона падцягнулі бліжэй, і ён пазнаў – Лепшы Прэзыдэнт! Лявона пасадзілі ў асобнае, не падобнае да іншых, крэсла і да яго прымацавалі кайданкамі Лявонавы ногі.

Лепшы пачаў:

-- Здрасце, “Пане каханку”, князь Радзівіл. Давно не відзіліся. Как вы пасля Саркафага себя чуствуеце?

-- Крыху лепей за цябе.

-- Аткуда ты знаеш, как я себя чуствую?

Лявон убачыў у куце хакейную клюшку, усміхнуўся:

-- Думаю, што як ў прыбабуньцы:

“Стаю на асфальце ў лыжы абуты,-- ці лыжы не змазаў, ці сам далбануты”.

-- Гы-гы-гы! – зарагатаў Лепшы -- Так эта жа вылітый Ваня!.. Ладно, тагда скажы аткравенна, чэго ты хочэш, хочэш на маё места?

-- Навошта мне яно? Хачу, каб ты пакінуў пасаду, перастаў дурыць народ і каб зажылі беларусы, як усе нармальныя людзі. Ды й ты нармальным можаш стаць.

-- Што я буду с этава мець?

-- Шчасьлівае чалавечае жыцьцё, каханьне жанчыны, любоў дзяцей...

-- Эта невазможна! Я кланаван, да таво ж мне здзеланы пажызненныя прывіўкі садамазахізму! Сваю ўласць магу абменяць толька на тваі арудзія.

-- Адкуль ведаеш пра іх?

-- Мой камп'ютарны цэнтр безапаснасці даўно засёк тваі палёты-пералёты. Так што? Аддаёш мне тваю уласць над прастранствам-врэменем і мазгамі, а я цібе тваю Беларусь і... беларусачку?

-- Якую!? -- з трывогаю спытаў Выліваха.

Лепшы дастаў дасье і пачаў гартаць, цытуючы з яго і паказваючы Лявону фотаздымкі:

-- Вось твая любімая – Настачка. Узнау? А вот она жэ у бальніцы перад аперацыяй посля клінічнай смерці.

Перад Лявонам была дзяўчына, у якой замест твару і галавы было крывавае месіва.

-- А вот ана апасля аперацыі на чэрэпе, – працягваў Прэзідэнт кладучы перад Лявонам чарговы фотаздымак.

На ім твар Настачкі, але ўвесь складзены з кавалачкаў.

-- А вот твая Настачка после пласцічэскай аперацыі, ты ее называл Ластаўкай.

-- Божа літасьцівы! -- усклікнуў Лявон. Неверагодна!

-- Сейчас будзе табе і шчасця, і Насця!

Лепшы націснуў кнопку пілота, і на экране з'явілася Ластаўка ў атачэньні некалькіх ахоўнікаў. Яе ўсьцягвалі на спартовага каня. Пры гэтым ногі і рукі прымацоўвалі кайданкамі да сядла і шыі каня.

Лявон, нічога не разумеючы, пажартаваў:

-- Што, як прэзідэнт алімпійскага камітэта, новы від спорту прыдумаў?

-- Прыдумал... смярцельны номер прыдумал! Спецыальна для цябе… Глядзі, куды твая каханая паскачыт!

Лепшы націснуў кнопку на другім тэлевізары. На ім бачыўся роў з кіслатой, чуўся крык нейкай жывёлы, якая жыўцом растваралася ў рове.

Тэлекамера наехала на бар’ер, які стаяў над ірвом. Потым камера паехала ў глыбіню лесу, паказваючы шлях, на якім былі расстаўленыя розныя перашкоды для пераадольвання на спартыўным кані і ўрэшце паказала Ластаўку.

Лявон усё зразумеў. Яму стала так страшна, як не было ніколі ў жыцці. Нават перад тварам Сьмерці ён ня зьведаў такога страху і бясьсільля. А Лепшы тлумачыў:

-- Тут мой спецназ трэніруецца. Вы меня думалі лечыць ат псіхічэскай балезні, а я цебе сейчас пакажу, как магу вылечываць ат беспамяцтва. Сейчас твая каханая успомніт і сваё настаяшчае імя, і каханне к цібе, і сваю моладасць. Мгнавенна успомніт і такая шчаслівая станет! І с эцім шчасцем іспарыцца. І, можат, на том свеце вы і встрэціцеся. А скарэе нет! Ана жэ у рай пападзёт, а ты...

-- Куды ж я па-твайму патраплю? – зьдзекліва спытаў Лявон.

-- Куды, куды – на кудыкіну гару ў чортаву нару!

Лявонава рука турганулася да патаемнай кішэні, але пальцы намацалі толькі вокладку пінжака.

Лепшы засмяяўся, адсунуў на стале газету і Лявон убачыў свой пістоль. Ён пацягнуўся да яго і, бачучы, што Лепшы не варухнуўся, зразумеў: «Разражаны» і адкінуўся ў крэсле.

Лепшы пагрозліва мовіў:

-- Ты можаш спасці её жызнь, атдаўшы мне сканер і футляр ат кантрабаса. Здзелаеш божаскі паступак – спасёш жызнь за боскія дары. Как на эта пасмотрыт гасподзь? Несагласны!? Што ж… відна, ёй у рай, а цебе в ад. Адно у вас будзет обшчае. Сначала ана у кіслаце растварыцца, а патом ты у кіпяшчай смале! Гы-гы-гы... Ты імееш урэмя падумаць. А хочэш сразу сказаць "нет", так чэго цянуць быка за хвост? Давай сразу адправім тваю каханую ў палёт. Так что, как народ в легендзе сказал, как паэт у баладзе пісал --“Смерць прыйшла – адкрывай варата!”.

Лявон падумаў: «Вось куды дзеліся лідеры апазіцыі, якія зьніклі. Туды ж – у кіслату мажа трапіць Ластаўка». Але жаху чамусьці не было. Інтуіцыя падказвала Лявону, што шанец на выратаваньне сапраўды ёсьць. Падумаў пра Князёўну-папараць.

І тут на экране тэлевізара зьявіліся апазіцыянеры з плакатам “Дзень волі -- Свята смеха”. Слова “воля” заўжды выклікала ў Лепшага прыступы вар'яцтва, і ён, убачыўшы дэманстрантаў, напужана закрычаў:

-- Всех арэставаць і пакусаць! Будуць знаць как мне рэферэндуры срываць!

ПЕРАМОГА НАД АПАЗЫЦЫЙНЫМІ ХВАРОБАМІ

Па вуліцах папаўзлі танкі, вайсковыя машыны і турмы на калёсах. Дэманстранты несьлі плякаты і сярод іх найбольш кідаўся ў вочы надпіс:

ПРЭЗІДЭНТ – ПСІХІЧНА ХВОРЫ ПАЦЫЕНТ!

Вакол плаката на ролікавых каньках з клюшкамі ў руках гойсалі хлопцы ў масках з выяваю Лепшага. За імі ганяліся хлопцы ў белых халатах. Некалькі чалавек сьмяяліся, але бальшыня дэманстрантаў імкнуліся стукнуць хлопцаў у Лепшых масках па касмылю жарсьці.

Вайскоўцы кінуліся на людзей, хапалі ўсіх і запіхвалі ў будкі з кратамі на вокнах. На Лепшым экране Лявон бачыў ланцуг, на якім міліцыянт трымаў сабаку, той скокнуў да дзяўчыны. Па экране сканера беглі цітры:

“Я адчула, што заплечнік, які вісеў у мяне за спіной, адрываецца ад мяне. Калі азірнулася, убачыла морду сабакі, які ўхапіўся зубамі ў заплечнік і пачаў яго грызці” Лепшы задаволена паціраў рукі:

-- Не будут в рюкзаках на демонстрацыі буцерброды насіць!

Ані мне Діагназ паставілі!

А я ім прагноз паставлю – быць вечнай апазіцыяй.

Утачылася ДуППа і натхнёна залямантавала:

“Я кацегарычэскі запрэшчаю всякіе дземанстрацыі, когда кресцьянін в поле, кагда он работает. Всё переносіцца на зіму”.

Вуліца апусцела.

ПЕРАМОГА НАД БОСКІМ ДАВЕРАМ

У кабінэт зайшоў Найбясьпечны і далажыў пра перамогу. Лепшы спытаў:

-- Ані нашлі проців меня едзінага кандзідата?

-- Не. Адны хочуць вылучыць “сумленне нацыі”, другія таго, «хто заўжды казаў праўду і ўсё прадбачыў», ёсць кандыдаты аптымісты, што таллдычаць: “Мы зноў перамаглі”. Хутка падзяруцца.

Лепшы ззяў:

-- А пускай хоць все выдвігаюцца! Моему народу не нужны Богі с совесцю нацыі. Людзі знают, что еслі в адном рукавадзіцеле сабраць совесць всех граждан, то дьявол пакажацца ангелам па-сраўненню с такім едзіным!

А еслі прэдлажыць людзям выбрать «правдалюбца і правідца», так ані падумают: «Нашто? Мы і так всё знаем, а правідзец как начнет расказываць пра то, кто с кем жывёт і с кем інтэгріруется, так все семьі разваляцца…»

-- Не баюся іх совесці і «сумлення». – падсумаваў Лепшы

Главное мая бажэственная безапаснасць! Да, кстаці, а как ана?

Найбяспечны далажыў:

-- Генерал-апазіцыянер, вярбуючы прыхільнікаў заявіў:

«У меня самые хорошие отношения с Богом!»

Былы губернатар прызнаўся, што:

«Я четыре раза прочел Библию от начала до конца».

-- Ну, а у меня что? – спытаў Лепшы. – Пра какіе маі сакрэтные отношенія с Богом ізвесна тваім агентам?

-- У Боскую світу нам покуль не ўдалось укараніць сваіх людзей. Засылалі лепшых спецыялістаў, але ніхто так і не выйшаў на сувязь.

Кіраўніцтва праваслаўнай царквы мусіць дапамагчы. Яны з часоў Першага Прэзыдэнта маюць пачатак традыцыі, якую нам трэба развіць.

Сакратар паклаў перад Лепшым газету, і той пачаў чытаць:

“ГОСПОДЬ НЕ ОСТАВИТ

Рабочие стройтреста № 12 Могилева направили обращение к Митрополиту Минскому и Слуцкому, Патриаршему Экзарху всея Беларуси Филарету. В нем рабочие обращаются к владыке с челобитной, в которой просят ходатайствовать перед Святым Синодом Русской Православной Церкви о прижизненном причислении раба Божьего Александра Лукашенко к лику святых Русской православной церкви.

Рабочие мотивируют свою просьбу тем, что в Беларуси остается только один непогрешимый и порядочный человек – президент, а также его заслугами перед Россией и перед российским народом. В ознаменование предлагаемого ликопричисления рабочие просят поставить памятный чугунный православный крест на месте известного перетаскивания пограничного столба А.Лукашенко и российским премьером В.Черномырдиным” (“БДГ”. 6.10. 1999).

ПЕРАМОГА НАД УЗЬНЯТЫМІ РУКАМІ

Лепшы звярнуўся да Лявона:

-- Давай па-харошаму. Твой Боскі сканер і футляр для кантрабаса вмесце з маей власцю і ты асушчэствіш сваю мечту – Беларусія снова станет цветушчэй страной, как Велікае Княжаства Літовскае.

Пасля гэтых слоў будынак зноў скаланула. Лявон з хваляваньнем зірнуў у акно.

Лепшы супакоіў:

-- Не баісь. Маі людзі началі падгатовку да Богапрадстаулення... Страляют в неба, чтобы рассеяць там вешчэство, што вызывает дождзь.

А тваю Настачку рассеет кіслата, еслі ты не атдаш мне футарал ад басэтлі і сканер для мазгов.

Лявон ведаў, што калі аддасць боскія прылады, тады ў кіслаце ён апынецца разам з Настачкай. А вось калі каханая паляціць з берага, тады ён мае шанец выратаваць яе. І Лявон пачаў цягнуць час, пытаньнямі.

-- А калі Бог не пагодзіцца з тваімі планамі?

-- Я яго перад фактам пастаўлю. Петр Первый полацкага архіепіскапа Зайковскага прама в Сафійскам саборэ зарубіл умесце с пяцью свяшчэннікамі! І не стала уніацтва на Беларусіі... Бог сцярпеў.

Я жэ во што прыдумал: Самый первый в мірэ сверхдземкраціческій целеселектарный рэферендум. Сейчас всех выведуць на уліцы. Паусюду включат целевізары і я абъявлю о явленіі Бога народу. Все начнут хорам зваць его. Еслі он явіцца, то ему тут жэ мая ахрана надзенет наручнікі. І я его объявлю прахадзімцам, а себя - настаяшчым Богам. І сядет у меня всевышній в цюрму! Дзэпутатав сажал за краты, міністры сідзелі, премьер-міністр сідзел, і Бог, еслі заявіцца, сядзет… А патом яго судзіць будзем за злоупатрабленне служэбным палажэннем і халатнасць. Вон сколько людзей пагубіл! Весь мір сматрэць будзет!

Во глядзі як наш род з его людзьмі расправляўся і паказаў Лявону газету часоў Першага Прэзідэнта:

««Міліцыянт сказаў: «Зараз мы вас адвядзем у камеру катаванняў, зашчэмім вам пальцы ў дзверы, вы нам тады ўсё раскажаце». Потым убачыў у мяне на шыі крыж і сказаў: «Ах ты яшчэ веруючы?! Ты яшчэ ў гэтае г…но верыш?!» Стаў зрываць з мяне крыж».

-- Так этат мент у меня генералам стал і Бог сагласілся!

-- А калі Бог не з’явіцца? – Спытаў Лявон.

-- Абъявітца он ілі нет, я на глазах людзей устрою чуда – дам дождзь. Першы Прэзідэнт в 1996 гаду на тэлеселектарнай нарадзе я уже дал дождзь Брэскай обласці. Я дам всей стране! І тут объявлю всем, што Я -- Бог! А после этага папрашу всех прагаласаваць ЗА тое, што Я -- Бог і ЗА прадленне маіх прэзідзенцкіх палнамочый, навечна! І все как адзін паднімут рукі “за”!

Лявон запярэчыў:

-- Як жа людзі паднімуць рукі? Яшчэ ахова Першага Прэзідэнта забараніла выбаршчыкам ўздымаць рукі. Яны ж усіх перастраляюць!

І Лявон працытаваў з газеты:

-- «…людзей абурыў інструктаж, які правялі сярод супрацоўнікаў Беларускага оптыка-механічнага аб'яднання служба аховы Прэзідэнта перад яго прыездам: не рабіць рэзкіх рухаў, не ўставаць загадзя з месца, не трымаць рукі ў кішэнях і не цягнуць іх угору».

Лепшы засьмяяўся:

-- Ты відна у Маскве не быў і не відзел помнік рабочый і сялянка. Стаяць крокам наперад, рукі ў гору і далоні сашчапілі. Вось у гэта позе мае выбарцы стануць. Жаўнер і выбаршчык, міліцыянт і выбаршчыца. Іх рукі кайданкамі замацуем. Хто не захоча ўздымаць, адразу ў пастарунак патурым. Усе ўздымуць.

-- А ваабшчэ вы жэ самі гаварылі, што неважна как галасуюць, важна хто шчытаець! Правільна сказана.

ПЕРАМОГА НАД САКРЭТАМ КАХАНЬНЯ

Памаўчалі. Лявон убачыў на Лепшым твары сумненьне і сказаў:

-- Але ж Бог – гэта любоў. І ягоная вышэйшая ўлада – сяліць у сэрца любоў і каханьне! І колькі б ты ні абвяшчаў сябе Усявышнім, уладу над каханьнем ты ніколі не атрымаеш... А тым больш не зможаш нарадзіць любоў…

-- Ашыбаешся! Бог эта уласць! Уласць абсалютная і толька ана даёт настаяшчую любоў! Глупые людзі всю жізнь занімаюцца самаабманам. Пака вы не ўластны над абстаяцельствамі, ваша любоў -- самаабман. Невазможна аднаўрэменна і падчыняцца неабхадзімасці есць, піць, і... любіць. Невазможна в поце ліца сваего добываць хлеб насушчный і аднаурэменна... любіць. Невазможна сражацца с врагамі, убівая іх, ненавідзець... і любіць. Толька, кагда вся уласць над всемі абстаяцельствамі будзет у цебя, тагда вазможна настаяшчая любоў. Іменна благадара сваему всеўласццю і всесіллю Бог есць высшая любов і толька он спасобен на её.

-- Але ж ты не Бог! Ты проста абвесціш сябе Усявышнім! І ад гэтага не атрымаеш боскай улады.

-- І снова ты ашыбаешся! Что есць ваша жызнь? Она есць то, ва што вы верыце! Ваша жізь састаіт із самненій і веры, із веры і разачараваній, із атчаю і надзежд... і іх краха! А между эцім в ожіданіі вы маецеся і называеце эта – любоў, ці каханне. Вы дажа прыдумалі себе кнігі, спектаклі, фільмы для таго, чтобы не відзець настаяшчэй жызні, убегаць із нее. Для вас кінаакцёры значымей і папулярней, чэм земные героі. Для вас сексідолы более любімы, чэм вашы “каханыя”! Для вас любой маладой прыдурак с талантам акцёра можат внушыць мілліонам людзей седауласых і павідавшіх жызнь, что он “Бацька”... І главнае. Вы выдумалі себе Бога... Бог есць любов для тех, кто верыт ему і верыт в его сущастваванне. Любві у людзей на самам дзеле нет. Ана можат быць толька у сверхчэлавека, каторый владзеет абсалютнай власцью. Ваше раждзеніе -- із обычных белковых клетачак. Жізнь -- вада і абмен прочых вешчэств. Смерць – прах земной. Ты відзел хоць раз душу? Ты слышал хоць раз глас Божый? Ты іспытывал хоць раз то, что называеш “сапраўдным каханьнем”?

-- Так, -- адказаў Лявон

-- Не нада враць! Тваё “каханьне” -- міраж, как і вся твая жызнь, какую ты шчытаеш настаяшчай. Што, нет? Усё твае каханне у эцім гаршке. – Пры гэтым Лепшы пхнуў шлем ад віртуальнага жыцця і ён, як шайба, слізгануў па падлозе і стукнуўся аб камін.

-- Гол! – усклікнуў Лепшы. -- Вот гдзе твае каханне. Адзін ноль у маю пользу. І как ты не тужся, а матч выйграю Я!

Бог на самам дзеле – слабак і трус. Он не смог быць адзін, спугался адзіночаства і саздал мір і людзей, штобы его любілі.

-- Кагда Богу стала скушна, і он напісал сцэнар, в каторам людзі іграют ролі па яго волі, как куклы. Кагда ему надаест сматрэць, Бог меняет сюжет кнігі, меняет сцэнар спектакля, декарацыі і заменяет на сцэне вас – лялек катастрофамі, рэвалюцыямі, войнамі. Это вы называете “Бог опредзеляет нашы судзьбы”. Ваша жызь – проста Божаская кніга, каторую он пішэт і аднаўраменна чытае. Эта спектакль, сцэнарый каторага он меняет па ходу прадстаўлення. І вашэ “каханне” па настаяшчаму Божае – в том смысле, што ано - яго сон! Каханне – фантазія Усявышняга, а вы іграеце ролі “закаханых”. Да ешчо как іграеце! Атэлы і Дэздэмоны… Анны Карэніны, Рамэы і Жульеты, Радзівіллы і Вайжбунавна. Все эта божаскія лялькі. Яго служкі – паэты і пісьменнікі, якіх Бог робіць вар'ятамі, пудрат вам мазгі сваімі кнігамі і фільмамі…

Так вот, я не проста абвешчу себя Богам. Я здзелаю так, что абсалютнае бальшынство людзей паверыт в то, что я Бог. А ані паверат патаму, што я уже напісал кнігу жызні. Па ней жывут міліоны людзей -- верат в то, што па сапраўднаму жывут.

Абсалютнае бальшынство паверыт, что еслі я арэстую Бога і скажу по целевізару, што он машэннік, то маі ізбірацелі паверат! А це, кто не паверыт в эта, абязацельна паверат в то, что я дзьявал! І, даказывая эта, ешчо большэ укрэпят в верэ маіх паклоннікав в маё божэскае паходжаньне .

А залог этаму -- мая унікальная спасобнасць самому верыць і убеждаць в сваей верэ другіх. І еслі я паверу, что Я есць Бог, то так і будзет на самам дзеле. І я смагу па-настаяшчэму любіць! І эта будзет не фантомнае вашэ “каханне”, каторае элементарна уносіт вецерок неўзгод, атсутствіе кварціры, машыны ці недахоп ежы. Эта будзе крэпкая, как крэмень, любов, каторую не унесці, не сдвінуць, не разрушыць! Любов к абсалютнай власці, ашчушчэніе абсалютнай власці і спасобнасць любіць, абсалютна подчынів себе вашэ “чароўнае, загадкавае пачуццё”. Патаму ано для вас “загадкавае”, што не там іскалі его секрэт. Его “секрэт” в сіле і уласці!

Ваша любов раманцічаская. Она - как перац да мяса. Мяса – эта настаяшчая любовь. Так вот, кроме сканера і футляра ад кантрабаса, аддасі мне і Князёўну-папараць. Будзет у меня мяса с перцам і петрушкай! І еслі не аддаш, то ат тваёй каханай не будзет ні мяса, ні душы з каханнем, а толькі крык і пшык, а чортав перац потом вечна тваю душу і цела в аду паліць будзет.

-- А што ты ведаеш пра Князёўну-папараць?

Лепшы задумаўся.

АВАЛОДАНЬНЕ САКРЭТАМ КНЯЗЁЎНЫ-ПАПАРАЦІ

Хутка Найлепшае думаньне скончылася і ён адказаў:

-- А то, што Князёўна папараці – эта валшебная трава, как пятрушка, толькі з цветкамі. І даёт мужчыне сексуальную сілу, толька у тысячу разов больш. І эту мужскую патэнцыю дзелает вечнай! А дажа, кагда пасля вечнасці памрош, тагда у цебя усе равно сіла будзет! Класная у цебя кветка. Цэню такіх как ты зухаватых мужыков, што змаглі яе сарваць.

Гдзе ты ее прачаш? Маўчыш? Зра…

Я саядзіню сваю вечную ідалаву любов і твае Боскае каханне пад патранажам Князёўны-папараці. Прадстаўляеш, што палучыцца ад такой інтэграцыі?!

Да на нас мужыкі всяго міра маліцца будут больш чем за Хрыста!

А все жэншчыны нашы статуэткі с тырчакамі возле пасцелі паставяць і цалаваць іх будуць і вечарам, і утрам, і пасля еды тры раза в дзень!

ПЕРАМОГА НАД ЦЕЛЕ-ЦЕНЯМІ

Лявон пярэчыў:

-- Ты можаш рабіць, што хочаш. Але твае ворагі-супернікі так пакажуць тваё аблічча па тэлевізары, што твае статуэткі жанчыны ў сметнікі пакідаюць.

Лепшы задумаўся. Ён заўжды востра прадчуваў небяспеку. Рашыў даведацца, а што рабіў Першы Прэзідэнт у такіх выпадках і ўключыў відэмагнітафон з стужкамі тых часін:

Журналіст ОРТ Соколов:

“—От тяжелой жизни Президент Беларуси решил выстроить российскую прессу.

Журналістка да Першага Прэзідэнта:

-- Вы говорілі, что после выборов разберетесь с россійскімі СМІ. Это вызвало в Россіі настороженность. Что вы імелі в віду? Вы закроете іх?

Першы Прэзідэнт:

-- Ну я што имел, то и введу! Мы пристально наблюдаем. Согласитесь, что предвыборная кампания –это очень чувствительный период. Более близкого государства чем Беларусь для России сегодня в мире нет…Я считаю, что в этот момент, как это принято в России говорить, мочить своего союзника, где попало и почем попало нецивилизованно и некрасиво. Вы не имеет права так относиться и к народу и к избранному этим народом Президенту. После выборов мы сделаем соответствующие выводы и будем смотреть, кто будет работать у нас в Беларуси и какие каналы будут работать в Беларуси. Вот что я имел ввиду.

“Эту технологию я очень хорошо знаю, четыре года работал журналистом, правда в средствах массовой информации – в газете».

ПЕРАМОГА НАД ЖЫВЁЛЬНАЙ ДЭМАКРАТЫЯЙ

Лепшы ўважліва паглядзеў у Лявонавы вочы і лагодна сказаў:

-- Як у Вас казалі: «Вялікі дзякуй» за савет. Я зусім забыў пра врагов…

І тут жа аддаў загад прывесьці ў баявую гатоўнасьць тэлеабарону краіны. Камітэт Дзяржаўнай Тэлебясьпекі аб'вясьціў баявую гатоўнасьць і тэлепушкі ўзялі на прыцэл кожную тэлехвалю з замежжа. Участковыя міліцыянты абзванілі ўсе кватэры з тэлеталеркамі і загадалі іх зачахліць. У тых хто не чахліў, ці каго не было дома тэлеталеркі дэмантавалі і арыштоўвалі. Па гучнай сувязі ўсё гэта дакладвалі Прэзэдэнту.

Пасля Лепшы ўключыў велізарны, на ўсю сьцяну, тэлевізар і агаломшаны Лявон ад зьдзіўлення так і застаўся стаяць з адкрытым ротам. Ішла тэлепераклічка ўсіх гарадоў краіны. Плошчы і вуліцы былі запоўнены людзьмі і партрэтамі Лепшага. Перад натоўпамі стаяла ўсё чынавенства, дэманструючы людзям рэфлекс гатоўнасьці да тэлеселектарнай нарады.

Асобна ў кабінеце на двух Лепшых тэлеэкранах віднеліся Настачка на кані і роў з кіслатою.

На лугах стаяла і ляжала жывёла дзяржаўнай і недзяржаўнай формы ўласнасьці. Дзяржаўная ляжала, бо яе некалькі месяцаў не кармілі.

Лепшы ўладарна загадаў:

-- І віртуальных коров выводзьце! Нечего іх в папках прятаць. Пусць галасуюць все!

Лявон здзіўлена паглядзеў на Лепшага, а той параіў:

-- А ты у свой сканер пасматры – гэта традыцыя з Першага Прэзідзента.

Лявон зазірнуў:

«ВІРТУАЛЬНЫ СТАТАК НА ПАПЯРОВЫМ ПОЛІ…Камітэт дзяржкантролю па Віцебскай вобласці ў ходзе нядаўніх праверак у чарговы раз паказаў, што віртуальная рэчаіснасць не толькі існуе, але населена жывымі істотамі, напрыклад, буйной рагатай жывёлай… Яны нідзе не пасуцца, ніхто і ніколі іх не доіць. Яны рыкаюць толькі для абласнога начальства».

Лепшы патлумачыў:

А вось зараз яны і рыкнуць «ЗА» тое, што я Бог.

Лявон запярэчыў:

-- Скаціна, шкілеты за цябе не будуць галасаваць. Яны ж не калгаснікі. Яны страўнікам думаюць, а не прапітымі мазгамі.

Лепшы парыраваў:

-- Вот сразу відно, что ты із вечной оппозіціі. Можно сказать, ее родоначальнік. Ні народа не знаеш, ні ската. Скот, что народ, знает жызь скоцкую, пьяную і нікакую, ну то есць скатабойню. І всем абеспечу самый дземакрацічэскій выбар з эціх варыантав. І оні ат шчасця будут мычаць, крычаць, хрюкаць: «ліжба не была бойні» і галасаваць – ЗА-а-а меня!

Чыноўнікі выбеглі перад шэрагам жывёл і сталі як па камандзе зважай.

Лявон падумаў, што Лепшы звар'яцеў, а той, зразумеўшы пра што думае Лявон, патлумачыў:

-- «В 1935 году на конференции в Йене, организованной нацистами, даклатчыца рассказала про эксперымент с говорящей собакой в доме баронессы Фрайтаг Лорингхофен. Баронесса обрацилась к мужу докладчицы:

-- Задайте псу самый трудный вопрос!

Муж спрасил:

-- Кто такой Адольф Гитлер?

С морды пса вышли слова:

-- Мой фюрер!

В этот момент на конференции старый член партии перебил докладчицу:

-- Это все в плохом вкусе. Вы злоупотребляете именем фюрера!

Докладчица, едва сдерживая рыдания заявила:

-- Этот мудрый зверь знает, что что А.Гитлер патрэбавал ввесци закон, запрещающий вивисекцию и еврейский рытуал убийства зверей.

Этат маленький сабачий умок с благодарностью считает Гитлера своим фюрером!»

Лявон раззявіўшы рот глядзеў на Лепшага, потым у сканер і там прачытаў тое ж самае на нямецкай мове з кнігі R.Grunberger. «Historia spoleczna III Rzeszy». А Лепшы, смеючыся, тлумачыў:

-- Кагда Пуціну было 50 год так адна сабака па целевізару тры раза сказала: Во-ва! Во-ва!Во-ва! А у меня все скоты, птіцы, рыбы і насекомые скажут, что Я -- Бог! А вшывые блохі не просто скажут, а заскачут ад шчасця і выпішут траекторыямі скокав тыя словы!

І Лепшы рыкнуў на чынавенства:

--Што стаіце, как істуканы! Партфелі нашто вам выдал!? Партфелямі махайце перад носам скаціны – адганяйце насекомых! А то скот не дажывёт до рэферэндума! І тагда апазіцыя снова на весь мір блеяць будзет: “Фальсі-фі-ка-а-ц-і-і-я!”

І патлумачыў:

-- В 1999-м насекомые взбунтовалісь. Полезлі в рот жівотным, а те началі задыхаться. Начался массовый падеж скота от удушья.

І тут з каровінага чэрапа выляцеў голас ДуППы:

«Хороший руководитель заботится о своих крестьянах. Если Президент просит его убрать усадьбу, он уберет ее вовремя...

Президент должен видеть каждого и давать оценку, направлять, поправлять. Награждать и снимать с работы. Я же вас не заставляю ехать в Таджикистан и договариваться о поставках алюминия. Мы едем с министром промышленности и решаем. Потому, что я вижу, что никто это не решит. Я же вас не заставляю ехать в Россию и обсуждать проблемы Беларуси с новым Президентом России. Поэтому вы на меня так искоса не смотрите, некоторые… я ведь вас нутром чую, каждого…

Некоторые приехали из районов, колхозов и совхозов, давно меня кроме телевизора не видели. Думают, что сейчас мы с Президента спросим. А с меня, мужики, уже нечего спрашивать. Вы меня уже давно выжали и выкрутили на всю катушку. Где только плохо, давай, Президент, поезжай!”

Палкоўнік Залівалін запісаў у Кнігу: «Лепшы даў жывёлам сваёй краіны Найвышэйшую свабоду – палітычную. Жывёлы краіны маглі выбіраць сабе Прэзідэнта на роўных правах з людзьмі. Лепшым скончыў з апошняй дыскрымінацыяй у свеце – па жывёльнай адзнацы. За гэта жывёльны электарат навечна прагаласаваў за абранне жывёльным Прэзідэнтам і Богам Лепшага.

УЗЬЛЁТ НА ПЕРШУЮ БОСКУЮ ВЯРШЫНЮ

Кажуць, што першая аладка -- камяком. Пра гэта ніколечкі не думаў Лепшы, пачынаючы сваю прамову.

Ён распачаў свой гістарычны выступ прэтэндэнта на пасаду Ўсявышняга:

-- Мы давно гатовілісь к самаму дземакрацічнаму рэфэрэндуму в мірэ. Нашы прэдкі правадзілі рэпетыцыі…

-- Уточылася ДуППа:

“Впервые за паследніе дзесяць лет в ноч с 31-го на 1-е абсалютна все мінчане – 2 міліона чэлавек вышлі на уліцы. Я не ажыдал, што 2 міліона будзет на уліцах. Я бы на эта дзіва тожэ прыехал пасматрэць із сваего леса”.

А на плошчах стаялі не толькі тутэйшыя. З Краіны Вялікай Мудрасці панаехала шмат паломнікаў. Найбяспечны аддаў загад і кожнаму выдалі Кнігу «Аб Найцяжэйшых Бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле і яго Бліскучых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях».

Дыктар тэлебачання Слязоўскі, паведамляў: «Гэта Найлепшая Кніга сёння стане вядома на ўсіх кантынентах. У будучыні па гэтай кнізе ўсе цывілізацыі будуць вывучаць гісторыю зямлі. Найлепшая Кніга – Біблія трэццяга тысячагодздзя! Яна сведчыць аб Боскім паходжанні нашага Прэзідэнта».

Тэлепагудчыкі мясцовага тэлебачання з экранаў тэлевізараў пачалі цытаваць тыя месцы з Найлепшай кнігі, дзе апаведалася аб Лепшых справах, што ён здзейсніў.

Па камандзе з гукаўзмацняльнікаў людзі пачалі хорам клікаць: “Бог! Бог! Бог! -- явіся нам! Выратуў нас! Абарані ад ворагаў! Зрабі цуд!” Гэты заклік людзі пракрычалі тры разы.

У адказ стары і ледзь жывы прыхільнік Першага Прэзідэнта ў экстазе залямантаваў:

“Презідент – поразітельная лічность с промыслітельной, актівной, добродетельной харізмой!”

Потым уключылі цэнтральную студыю, Лепшы адкрыў рот, каб працягваць прамову, але зноў утачылася ДуППа:

“Нам завидуют все люди, даже в далеком Таджикистане молятся на Беларусь…!”

“… И учтите: я заигрывать с вами вплоть до президентскх выборов не буду. И приезжать просить вас вплоть до президентских выборов не буду. Ни в коем случае! Чтобы вообще сохранить какую-то независимость главы государства от чиновников! И парламентариев на таком уровне будем избирать. И попробуйте только не избрать!”

Тэлевізары, што былі ўстаноўленыя на ўсіх плошчах краіны, паказалі Лепшага, які выцягнуў рукі наперад, але гучаў голас ДуППы:

“Не верьте, будто Президент настолько занят, что у него нет на вас времени. Если не пить каждый день, время на все найдется. И не слушайте тех, кто винит во всем плохих чиновников, которые все решают за Президента. Я сам там все решаю и сам за все несу ответственность".

Лявон па тварах на тэлеэкране бачыў, што электарат аж трымціць, каб узняць рукі, але покуль вагаецца за каго: за Лепшага ці за ДуППу.

Лявон, намацаўшы ў кішэні Лукапшыкаў пульт, што падабраў у саркафагу, націснуў на кнопку “Невіданное міру государство”.

На тэлеэкранах краіны замест Лепшага з'явілася выява Ерусаліма. Дыктар падобны да пацука і прусака адначасова усхваляваным голасам каментаваў:

«Усе сусветныя інфармагенцтвы вядуць рэпартаж з Ерусаліма. Тут адбываецца незвычайнае. Тры дні назад на месцы драўлянага слупка, што стаяў у храме Гроба Гасподняга, з'явілася каменная істота».

ПАЛКОЎНІК НІЧОГА НЕ ПІША…

Тэлекамеры паказалі фотаздымкі істоты буйным планам і Лепшы жахнуўся, зьбялеў, пазнаўшы Шклоўскага Ідала.

А ў натоўпах Беларусі чуліся воклічы:

-- Дык гэта ж наш Сашка! Толькі паголены…

-- Маладзец Рыгоравіч – стаў як пуп зямлі!

-- Не як пуп, а як слуп!

-- Як вартавы! Ён труну бароніць, каб туды які алкаш не лёг, ці апазіцыянер! Сапраўдны Боскі абаронца!

Дыктар каментаваў: «Знікшы слупок стаяў у храме ў цэнтры зямной кулі і з'яўленне на яго месцы каменнай істоты ўсе прынялі за Боскі знак. Адны казалі, што Бог ператварыў драўляны слупок у каменную істоту, другія прызналі ў ёй Бога і ўкленчылі, цалуючы яе. За некалькі дзён істоту адшліфавалі вуснамі. На трэці дзень адшліфаваны каменны госць апынуўся ў Радзівілавым саркафагу!» На экране тэлевізара паказалі Шклоўскага Ідала ў саркафагу. На яго грудзях ляжала раскрытая кніга, выдадзеная ў часы Першага Прэзідэнта. Тэлекамеры падсунуліся да кнігі і тэлегледачы ўбачылі на старонцы на ўвесь экран выяву Шклоўскага Ідала, а пад ёй подпіс: «Могілевское божіще».

Лепшы забегаў па кабінеце:

-- Не верце людзі! Эта простой, безродный, Шкловскій Ідол! Не было у Хрыста гроба! Хрыстов гроб – это пещера, куды его з креста снявші паклалі!

Але яго ніхто не чуў. Чулі дыктараў, якія расказвалі пра кнігу з якой з’явілася Магілёўскае Божышча -- «Гісторыя Беларусі для 6 класа». І яшчэ з натоўпаў гучалі воклічы:

-- Царскій гроб!

-- По божескі сделан!

-- По гробу відно, что Презідента хоронят…

-- Нашего Сашку лучше всех хоронят!

-- Да! Наш Прэзідзент -- самый лучшый в міры пакойнік!

Лепшы збялеў і знерухоміў. Тэлевізійшчыкі ўключылі дадатковае асвятленне. Прамяні ўпалі на Шклоўскага Ідала. Саркафаг варухнуўся і пакрысе павярнуўся на 180 градусаў, як стрэлка гадзінніка, падстаўляючы Ідала пад шэраг тэлекамер. Затым развярнуўся ў супрацьлеглы бок.

Цішыня апанавала сусвет і толькі Лепшы ў сваім кабінеце мармытаў:

-- Да эта трупаход! Пад нім кратовые лапкі шкрабают, вот он і круціцца!

Але ўсе чулі толькі дыктара:

«Усе чакаюць чым гэта скончыцца. Над Ерусалімам стаіць плач. Шмат хто рыхтуецца да канца сьвету»

Сьмех і воклічы на вуліцах і плошчах Беларусі суцішыліся. Істота ў саркафагу не варушылася, а аднекуль з нутра істоты несьліся гукі:

-- Я Шклоўскі Ідал – новы малады Бог і сапраўдны Хрыстос!

Саркафаг падсунуўся да сьцяны, ускараскаўся на яе да столі і імкліва слізгануў па ёй. Ідал вываліўся з труны і пакуль ляцеў да падлогі, саркафаг імгненна сьлізгануў уніз, падставіўшы Шклоўскаму Ідалу сваё чэрава. Ідал з грукатам дзёўбнуўся аб дно труны і праваліўся. Засталіся толькі дзірка ў Хрыстовай труне, зь якой даляталі жудасны грукат і рыканьне. Слуп пылу, які хутка уздымаўся, рос з правалу ў труне, дасягнуў столі і набыў выяву Шклоўскага Ідала. А той ляцеў у нетры ў Радзівілаўскім саркафагу, грымотным голасам лаючы д'ябла. Па графіку сваёй перадвыбарнай кампаніі ён у пекле зьбіраўся прачытаць даклад па карупцыі ў камандзе Прэзыдэнта пекла і ў палёце пачаў свой выступ. Але ўсе чулі ДуППаў голас які гучаў на ўвесь сьвет немаведама якім чынам. Жахлівыя словы пужалі чарцей, палохалі ангелаў, вабілі беларусаў і палкоўнікаў:

"Пожалуй впервые за время работы в нынешнем Верховном Совете пріходітся мне подніматься на эту высокую трібуну с такой протіворечівой гаммой мыслей, чувств і эмоцій. С такой опустошенностью в душе от творящегося беспредела, с тревогой за судьбы государства і его граждан. Основное чувство, которое я іспытываю, как, я полагаю, і абсолютное большінство соотечественніков: все мы становімся заложнікамі какой-то чудовіщной, безнравственной і беспрінціпной сістемы маніпулірованія і обмана людей. Сістемы, в которой всё продается і покупается, где правят бал корысть, чістоган, жажда нажівы і рвачество..."

Спецслужбы Шклоўскага Ідала адмыслова рыхтавалі аперацыю, разлічыўшы ўсё. На Трупаходах мадэрнізаваных з Радзівілаўскіх саркафагаў пад'ехалі пад гроб Гасподні. Уначы ўлезлі ў яго і над дзіркай усталявалі Радзівілаў саркафаг. А калі Ідал са столі трапіў у Саркафаг, хісткія падпоркі, як планавалася, праваліліся. Але правалілася і задумка ідалавых паліттэхнолагаў уразіць выбаршчыкаў антыкарупцыйнай прамовай. Яны не пралічылі тэрарыстку ДуППу, якая імгненна адчувала лёсавызначальную бітву і зьяўлялася без позвы і дазволу ў любы час, каб змагацца і перамагаць.

Шклоўскі Ідал, пралятаючы на трыбуну ў пекла, пасылаў праклёны д'яблу, а электарат чуў голас ДуППы і вітаў яго:

-- Маладзец Сашка! Ох, і накруціць ён чарцям хвастоў! Вох, і паабламае ім рогі! Знай нашых!

А Лепшы сядзеў аслупянеўшы, добра ўяўляючы, які моцны антыкарупцыйны ход да Боскай пасады праз д'ябальскую робяць яго канкурэнты.

На наступны дзень ўсе інфармагенствы сьвету паведамілі, што прэзыдэнт ЗША заявіў пра пачатак бітвы з карупцыяй. Ён пагражаў сажаць у турму фінансавых махляроў на дзесяць год. Напалоханыя кіраўнікі фірм пачалі раскрываць свае махінацыі, дабраахвотна здавацца паліцыі і аддаваць дзяржаве грошы, схаваныя ад падаткаў.

Прыхільнікі Шклоўскага Ідала шэптам дзяліліся сакрэтам, што нашы спецслужбы правялі геніальную аперацыю і пасля пластычнай аперацыі зрабілі прэзідэнтам ЗША, як калісьці і кіраўніком Ізраіля, нашага чалавека.

А тым часам Шклоўскі Ідал ляцеў праз зямную кулю да д'ябла. Але пасярэдзіне шляха чэрці падставілі Шклоўскаму Ідалу кацёл з гарачай смалой. Той боўтнуўся і страціў зрок.

Лявон у сканеры бачыў, як да Ідалава катла беглі, страляючы па чарцях, вайскоўцы жудаснага выгляду. Яны пасылалі чарцей “к чортовой матері, к чертовой бабушке” і на ўсе члены. Кулі дзінькалі па катлах, высякаючы іскры. Чэрці пахаваліся за катламі і спалохана пазіралі адтуль на тое, як вайскоўцы з замаляванымі д’ябальскімі тварамі выцягнулі Шклоўскага Ідала з катла і кудысь патурылі.

У памяшканьні з белымі сьценамі Ідала паклалі на стол. Некалькі ўрачоў начапілі на Ідалаву галаву электроды, сканіравалі яго мазгі і нешта на іх пісалі.

Другія распаролі яму каменны жывот і адтуль выцягвалі рознакаляровы дрот, нейкія дэталі, а замест іх упіхвалі электронныя платы. Лявон добра чуў рэплікі:

-- Устаревшая модель. С такой начинкой Президентом не станеш… Ничего сейчас модернизируем. Этот пулей вышибет Найлепшего и займет его место.

-- Владимир Владимирович хотел, чтобы новый был гораздо тише Найлепшего… Так что подкрутите ему резистр громкости.

-- Да... и еще, чтобы говорил чисто по-русски…

-- И манеры ему отрегулируйте до отметки – «европейские».

Ідалу разрэзалі жывот і ўклалі туды дзьве скрыні. Кіраўнік распарадзіўся:

-- Контейнер с шальными мухами вмонтируйте -- под левую рукой, а холодильник с котлетами -- под правую. Как сказал наш Президент надо отделить мух от котлет. Когда белорусы взвоют от голода, наш кандидат даст им котлеты. А когда его соперник откроет рот, Идол запустит туда мух и заткнет его.

Потым Шклоўскага Ідала павярнулі на жывот, раскраілі яму сраку і пралыдзілі туды скрыню, з якой тырчэлі соплы труб. На скрыне сьвяціўся знак радыёактыўнасьці. Нехта казаў:

-- Запас топлива -- не далее Смоленска, а если – вверх, до до первой звезды.

-- А каков запас интеллекта?

-- Хватит только до победы над Лепшым. Идол после победы должен получить новые мозги. Там в психушке у Найлепшего кто-то мозги соперников сканирует и проекты указов пишет. Его мозги после инагурации наши медики этому идолу вставят. А может просто вырежем каменное нутро и вставим туда этого психа жывьем. Будет жить в каменном футляре. Он ведь в каменном кресте выжил… В любом случае это будет отличный выстрел в Русской рулетке: одним ударом из двух несовершенных белорусов одного русского сделаем…

А смерть он уже победил. Может воскресать не как Исус, а столько раз сколько нам будет нужно. «Прэзідэнт шматразовага выкарыстання».

Лявон зніякавеў. А ў лабараторыі над Ідалам прагучаў загад: «Покрыть веществом, отражающим лучи радаров!»

Усе выйшлі. Са столі і сьценаў на Ідала пырснулі струмяні вадкасьці і выява на экране сканера зьнікла. Даляцеў толькі голас:

-- І доставьте его в стартовый бункер под метро на Немиге.

Лявон націснуў кнопку тэлепульта -- «Будучая Беларусь» і на тэлеэкранах усяго сьвету зьявілася застаўка:

ТЭЛЕРЭПАРТАЖ З БУДУЧЫНІ: БОГ -- БАЦЬКА АДРАДЖАЕ СЫНА -- ХРЫСТА

СКАЖИ МНЕ КТО ТВОЙ ВРАГ,

И Я СКАЖУ ВСЕ ЛИ У ТЕБЯ ДОМА.

Тэлекамеры паказалі выбухі снарадаў у Ерусаліме і вакол яго. Машыны з чырвонымі крыжамі, у якія грузілі акрываўленых людзей. Страляючых з-за развалін з аўтаматаў і кулямётаў у плямістай вопратцы.

«Ідзе чарговая араба-ізраільская вайна!»—каментаваў дыктар.

І раптам над Іерусалімам узьнікла высачэзная гара. Пад гарою грукатала. Полымя ад выбухаў і дым быццам трымалі гару. На вяршыні гары ўзвышаліся тры крыжы на слупах і палац з калонамі. На яго пляцоўцы ў крэсьле – асоба падобная да Пілата. Перад ім істота падобная да Хрыста. Падобны да Хрыста звярнуўся да падобнага Пілата і яго голас транслявалі ўсе тэлевізары:

-- Вось, як бачыш, я прыйшоў. Настаў час працягнуць нашу размову. Дык ты верыш пра тое, што я казаў табе тры тысячы год таму над гэтым месцам?

Падобны да Пілата пільна ўгледзеўся ў твар істоты, падобнай да Хрыста, і голасам, які не набыў уладарнасьць, і да таго ж чамусьці жаноцкім голасам, адказаў:

-- Я пазнаю цябе, але ці ты гэта на самой справе – не ведаю.

І тут жа іх позіркі ськіраваліся ў бок Мёртвага мора. Тэлеэкраны паказалі істоту, якая ішла па моры. За яе плячыма бачылася партатыўная выбарчая урна. Па яе баках з маленькіх дзірачак круціліся празрыстыя прапелеры, бачныя толькі зблізу. Сьпіну накрывалі складзеныя белыя крылы.

З натоўпаў у Беларусі пачуліся воклічы:

-- Маладзец Сашка! Яму і мора па калена!

А злосны голас зацятага апазыцыянера, кпіў:

-- Во гад! Дык ён яшчэ і плаваць не ўмее!

«Сашка» пераскочыў на вяршыні полымя і дыму і рушыў па іх,

як па прыступках, да пагорка.

-- Лукапшык! -- пазнаў Лепшы.

У натоўпах Беларусі чуліся воклічы:

-- Ніводзін Прэзідзент не можа хадзіць па паветры, толькі наш -- Лепшы!

І тут жа голас апазіцыянера зрэзаў:

-- Во гад! Дык ён яшчэ і лётаць не ўмее!

Падсляпаватыя бабулі з пільнымі позіркамі, абвостранымі рэжымам перманентнай барацьбы, прыгледзеўшыся да крылаў, войкалі:

-- Які цуд! Наш Лепшы аказваецца анёл!

Апазыцыянеры зьдзекваліся :

-- Певень ён! На крылы глядзіце -- Шклоўскі певень! Ды махляр – крыламі дапамагае…

А Лукапшык крочыў і прамаўляў на ўвесь сьвет, звяртаючыся да Пілата:

-- Сёньня, як і тры тысячы год таму ты зацьвердзіш вынікі рэферэндуму толькі зараз -- сусьветнага. Не толькі богаабраны народ будзе галасаваць, але і палестынцы і беларусы... усе людзі.

Араба-ізраільская вайна спынілася. Спыніліся ўсе войны на зямлі. Усе глядзелі на гістарычную тройцу і чакалі канца сьвету. Лепшы з усяе моцы націскаў пераключальнікі каналаў, імкнучыся выключыць ці пераключыць ненавіснага суперніка, але на ўсіх каналах была лазерная Галгофа з Лукапшыкам, Пілатам і Хрыстом. Тады Лепшы схапіў крэсла і заехаў па тэлескрыні. Вунітазны гербавы футарал тэлевізара разваліўся, як арэхавая скарлупа, а кінескоп, зроблены на загніваючым Захадзе, нават драпіны не атрымаў і трансляваў Лукапшыка. Лепшы выхапіў рэвальвер, пацэліў у Лукапшыкаву тэлевыяву і куля, адскочыўшы, шморгнула над Лепшым вухам, падрэзаўшы касмыль жарсьці. Лепшы забыў, што кінескоп зрабілі па яго спецзаказе – куленепрабіваемым. Каб кілер ні Найлепшую выяву на тэлеэкране не мог падстрэліць, ні з тэлескрыні ў Лепшага пульнуць!

А Лукапшык прамаўляў:

-- Людзі ўсяго сьвету! Вы глядзіце другое Хрыстова прышэсьце. Яго арганізаваў Я – Прэзыдэнт Будучай Беларусі! Нас бачаць паўсюль і ўсе. Сёньня я адкрываю народам новую Біблію – Тэлевізійную! (БТ). БТ адначасова могуць глядзець у мінулым, будучым і сапраўдным. Мы з Беларусі пачынаем паказ шматсэрыйнага фільма “Найноўшая гісторыя чалавецтва”.

Першы Прэзыдэнт навёў парадак на Зямлі!

Другі – Лепшы – на Небе!

Я прыступаю да навядзеньня парадку ў Боскім Сьвеце і ў Найноўшай гісторыі чалавецтва – пасьля другога Хрыстова прышэсьця.

Я прадстаўляю Вам Пілата і Хрыста. Я кланаваў іх ў сваім цэнтры па стварэньні навейшай гісторыі чалавецтва. Да гэтага імкнуліся і амерыканцы напачатку 3 тысячанодзьдзя ў часы Першага Прэзыдэнта.

Але, як і ў выпадку з запускам першага касьмічнага карабля з чалавекам, мы «советские беларусы» апярэдзілі амерыканцаў. Другое Хрыстова прышэсьце кланавана ў Беларусі! І гэта мой першы доказ таго, што я сапраўдны Бог -- Бацька.

-- Прайдзісьвет! – роў Лепшы -- Як можна кланаваць, тое, чаго яшчэ не было!?

Лукапшык, быццам чуючы, адказваў:

«Некаторыя ня вераць, што можна кланаваць падзею. Некаторыя скажуць, што нельга кланаваць тое, чаго не было. Але так зробяць праваслаўныя атэісты… Па Бібліі спачатку было слова. Таму апісанае прышэсьце Хрыстова ўжо было! Ён прыходзіць у кожнай Кнізе!»

Я кланаваў, і Богавага сына, і Пілата і іх прышэсьце -- Найноўшую гісторыю чалавецтва!

Кланаваны Хрыстос, агаломшана гледзячы на Лукапшыка, спытаў:

-- З чаго ты наноў утварыў мяне?

-- З тэлехвалі – адказаў Лукапшык -- І ты мусіш вырашыць, ці згодны быць Хрыстом-сынам, а мяне прыняць як твайго Бацьку. Калі не, тады я цябе, як Іван Грозны свайго сына… адпраўлю клонам назад у лабараторыю. І такім чынам зноў дакажу сваё Боскае паходжаньне.

А калі вытрымаеш выпрабаваньні, будзеш мець гонар працаваць у мяне Тэлехрыстом. Будзеш весьці народ туды, куды Я скажу. А да людзей зямной кулі, Лукапшык мовіў:

-- Вернікі і атэісты! Ваша будучыня да гэтага моманту была дасканалым, вытанчаным таталітарызмам. На планэце панавала кланаваная дэмакратыя. Эканомікай кіравала кланаваная валютная тройца: рубель, эўра, даляр РЭД, музыкай -- РЭП, ежаю -- МАК.

Цяпер настаў гістарычны момант -- пачаць сапраўды дэмакратычныя зьмены ў сьвеце. І пачнем мы дэмакратызацыю с самай вяршыні – Боскай Улады. Пара усім нам упершыню за ўсю гісторыю чалавецтва выбраць Бога і свой варыянт другога Хрыстова прышэсьця. Па сёняшні дзень Усявышні панаваў без усялякіх выбараў. А ягоны Сын навязваў нам свой адзіна-правільны шлях свайго другога прышэсьця. І ці можаце Вы сьцвердзіць, што Бог панаваў справядліва? Кіраваў па-Боску? Ці ўсім ён дзяліў пароўну?

Я чую Вашы адказы: «Не! Не! І Не!» Напачатку трэцьцяга тысячагодзьдзя Бог наладзіў патопы ў Эўропе і Азіі. Не спыняў войны, голад, СНІД. І прычына таму – Богава непадуладнасьць нам – выбаршчыкам. Ён ніколі не рабіў справаздачы за свае справы. Ніколі не дзяліўся з намі планамі будаўніцтва сусьвету і не нёс адказнасьці за свае ўчынкі.

На ўсе людскія пытаньні «Чаму?» і «За што?» Богавы адвакаты казалі, што гэта Боскія выпрабаваньні, што гэта кара за грахі. Але за што ён караў немаўлят? Нават тых, якія не нарадзіліся? За што ён караў дзетак, спачатку забіваючы іх бацькоў, а потым, дазваляючы скрасьці іх у сэксуальная рабства?

Давайце скажам разам: «Хопіць панаваць таталітарнай уладзе!»

З усіх кантынентаў неслася па-беларуску: «Хо-піць!»

«Старажытны Бог утварыў сьвет, склаўшы нашых продкаў з пылу. Таму ён уладарыў намі, як хацеў, і дзяліў даброты і каханьне, як пыл.

Сёньня мы створым Бога з пылу электаральнага, дзе пылінкі – галасы выбаршчыкаў. І кожны сваім голасам укладзе ў Новастворанага Бога сваё жаданьне, надзею, мару, волю, моц, натхненьне. І тады дэмакратычна абраны Ўсявышні будзе кожнае імгненьне адчуваць сваю залежнасьць ад ад нас і будзе дзяліць пароўну і шчасьце і гора, і грошы і нястачы, і каханьне… І сапраўдная ласка ахіне кожнага з нас! І сапраўдная заможнасьць прыдзе ў нашы хаты. Бог будзе слугой кожнага з нас, абаронцам і стваральнікам нашага шчасьця …»

Слухаючы Лукапшыкаву прамову, людзі на ўсіх кантынентах ліхаманкава шукалі слоўнікі беларускай мовы, напружана перакладалі кожнае слова, запаміналі чароўнае гучаньне беларускіх сь і гха, вучылі напамяць як вершы, як малітву.

А Лукапшык прамаўляў:

-- Мы правядзем Інтэрнацыянальны Сусветны Усенародны Сход (ІСУС), на якім наладзім рэферэндум па выбарах Бога Айца, Сына і Сьвятога Духа. І вы, лепшыя выбаршчыкі сваіх краін, самаатданыя тэлегледачы, сваімі галасамі, духам сваіх народаў утворыце Найвышэйшы Дух Зямлі – Сьвяты Тэлевізійны Дух! І адорыце ім абранага вамі Бога і дэмакратычна абраны Ўсявышні пароўну падзеліць Дух паміж народамі.

Мы абярэм шлях чалавецтва з Хрыстом пасьля яго другога прышэсьця, выбярэм свой лёс: ці з карамі, вайной пачвар супраць людзей, як у Новым запавеце, ці – стабільны і шчасьлівы, бяз бур і войнаў, але з парадакам на вуліцах і ў галовах, які ствару Вам Я.

Вось пытаньні рэферэндума ІСУСа!

1. Хто за то, што кланаваны ЛукаПШЫКАМ Хрыстос есць Бог-сын?

2. Хто за то, што ЛукаПШЫК ёсць Бог-Бацька?

3. Хто за то, каб адмяніць сьмяротныя кары і людзкія пакуты з другога Хрыстова прышэсьця?

4. Агаломшаны Хрыстос моўчкі апусьціў галаву і мовіў, сказаўшы:

-- Ты сказаў...

Ён стаяў пакрыты вайсковай накідкай балотнага колеру і капюшон цалкам закрываў яго твар.

Лепшы ліхаманкава біў тэлепультам па лысіне міністра сувязі, імкнучыся выключыць другое Хрыстова прышэсьце, але тэлевізар вяшчаў. Тады ён кінуўся да пульта ЦУДа -- дарэмна.

Адданы галоўны рэдактар газэты «Советская Белоруссия». Падсунуў перадавіцу:

«Для того, чтобы убедиться, что у некоторых людей напрочь отсутствуют мозги, не обязательно даже на улицу выходить, достаточно просто телевизор включить».

Газэта разьюшыла Лепшага яшчэ больш:

-- Яны слова такога «мазгі» не знают! Ім чарка і шкварка нужны… і твая газета, каб сраку падцерці!

Галоўны рэдактар мармытаў, што і са сракі таксама трэба ўводзіць ідэалёгію, што так можа эфектыўней для беларусаў, але Лепшы ня чуў. Ён напяў на галаву дурамер, націснуў на кнопку і дубовая лыжка, размаляваная пад жаўна дзёўбнула касмыль жарсьці на Найлепшай галаве, Лепшы зароў: «Эта пра мяня! Я Бацька! Вот даказацельства».

Лыжка выдзяўбла з простай Найлепшай зьвіліны Душу Першага Прэзыдэнта – ДуППу. Лыжкавы удар зрабіў ДуППе сатрасенье мазгоў і натхніў ДуППу да бітвы за ўладу і яна з-пад касмыля жарсьці, ушылася ў тэлескрыню, праз кулянепрабіваемае шкло. Не было ў сьвеце таго тэлешкла праз якое ДуППа не магла б трапіць у тэлескрыні. Для гэтага ДуППа абарочвалася тэлехваляй, кланавалася і чаплялася за ўсе тэлеантэны, як банны ліст да сракі. Праз дрот і трапляла ў тэлескрыні.

Зараз яна абярнулася біятланістам і на лыжэролерах патурылася на вяршыню гары. Калі даехала да Лукапшыкавай хеўры, прамовіла на ўвесь сьвет:

-- Няправільны рэльеф... і ваабшчэ горы не нашы. Трэба сюды горы з пад Мінска – Лагойскія горы перанесьці, а лепей другое прышэсьце Хрыста пад Мінскам правесьці. Тады будзем непераможнымі і цэнтрам хрысьцянства.

А то, што Бацька -- Я, беларускі народ даўно рашыў, што зараз людзі ўсёй зямлі пацьвердзяць.

Лепшы падумаў, што вар’яцее ад бачанага. А Лукапшык усьміхнуўся і спытаў:

-- Ты хто?

ДуППа абярнулася падручнікам па ідэалёгіі, разьвяла рукі-вокладкі і годна мовіла:

-- Я-- голая праўда! Я – народная ідэалёгія! Я – Дух народа і краіны!

"Гуманітарная наука нікагда не станет і не будзет полем для сумасбродства. Эта я вам, ізвініце за прамату, хачу чотка сказаць."

Лукапшык задуменна пачухаў патыліцу і мовіў:

-- Нейкі пабочны эфект выйшаў ад Хрыстова кланаваньня – адмыслова беларускі Сьвяты Дух. Але няхай... так нават цікавей.

-- Я не сьвяты – Я Спартовы Дух! -- Крыкнула ДуППА -- І крэпчэ яго няма!

Лукапшык спытаў:

-- Што гэта?

-- Страсьць пабеждаць! Ва всём! – адказала ДуППа.

Лукапшык усьміхнуўся:

-- Праверым... Ітак, дзея першая СПРЭЧКІ!

Спрэчкі кланаванага Хрыста з Бацькам і ДуППай

Пачынаем усенародны іспыт кланаванага Хрыста. Ты тысячу год не еў. Калі ты сапраўды Боскі сын, зрабі гэтую лазерную груду хлебам. Паеш сам і накармі ўсіх галодных людзей…

Кланаваны Ісус адказаў:

-- «ня хлебам адным будзе жыць чалавек, а ўсякім словам Божым».

-- І гэта правільна! -- Падхапіў Лукапшык.

Але ДуППа запярэчыла:

-- Не хлебам, а бульбай! І я дам усім галодным беларускую ману!

І ДуППа махнула рукамі, як дырыжор перад аркестрам.

З лазернага халма на кантынэнты і краіны пасыпаліся жоўтыя кавалачкі. Беларусы адразу пазналі – смажаная бульба. Яны бачылі на тэлеэкранах, як людзі лавілі іх запіхвалі ў рот, у сумкі… Толькі з беларускага неба нічога не ляцела. Тут, як заўжды, з электронікай не ладзілася. Але шмат хто з беларусаў, глытнуўшы піва “Балтіка” і, жадаючы закусіць, хапаў пальцамі за экран… біў па тэлескрыне кулаком і пад дых... і праз імгненьне бульба паляцела з тэлеэкранаў па ўсёй Беларусі.

Лепшы, шалеючы ад таго, што траціць уладу, ціснуў на ўсе кнопкі, мацюкаў міністра сувязі: “Пазорнік!” але не мог адключыць тэлевізар. А яшчэ палохаўся, што калі раптам адключыць, тады згаладалыя людзі яго зьядуць. Палкоўнік Залівалін па мясцоваму радыё папярэджваў, каб людзі не пускалі сьліну па тэлебульбе, бо яна атручана амерыканскім духам спажывецтва і насамрэч ёсьць не манна, а мана. Але людзі аблізваліся і хрумкалі…

А тэлеэкран ужо паказваў Лукапшыкаў твар. Ён, задаволены разгубленасьцю кланаванага Хрыста, прапаноўваў:

-- Калі ты паклонішся мне, дык усе дзяржавы аддам табе. Мне яны не патрэбны. Мне належыць будучыня і мінулае, а сучаснае бяры!

Кланаваны Ісус адказаў:

-- Адыйдзі ад Мяне сатана; напісана: «Госпаду Богу пакланяйся і Яму аднаму служы».

Лукапшык з жалем у голасе сказаў:

-- Відаць няўдалае кланаваньне… Ты атрымаўся інвалідам па

зроку, з душэўнай сьлепатой, калі не бачыш Бацьку свайго… Бо сказана ў Бібліі, “шануй маці і бацьку сваіх”.

Кланаваны Хрыстос адказаў:

-- Чытай Біблію перад тым як займацца кланаваньнем. Вось што напісана ў Евангельлі ад Мацьвея:

“Калі ж Ён яшчэ казаў да народа, маці і браты Яго стаялі па-за домам, жадаючы размаўляць з ім. І нехта сказаў яму: вось Маці Твая і браты Твае стаяць за домам, жадаючы размаўляць з Табою. Ён жа сказаў у адказ прамаўляўшаму: хто Маці Мая? І хто браты Мае? І указаўшы рукою Сваёю на вучняў Сваіх, мовіў: вось маці Мая і браты Мае, бо той, хто будзе выконваць волю Бацькі майго з Нябёсаў, той мне брат і сястра і маці”.

Кланаваны Ісус памаўчаў і дадаў:

-- А ты хоць і бацька мой, але не зь нябёсаў...

Лукапшык усьміхаючыся сказаў:

-- Ну дай Божа сыну майму хоць мазгі нармальныя і замест зроку -- дар Сьвятога Духа – прадбачаньне. Бо мусіш ведаць, што калі я адкручу час на тысячагодзьдзі назад, тады і Хрыста і цябе, -- кланаванага сына майго таксама не будзе... Але працягнем выпрабаваньні.

Калі Ты Сын Божы, кінься адгэтуль уніз; бо напісана:

«анёлам сваім накажа пра Цябе захаваць Цябе»; і: «на руках панясуць Цябе, каб не спатыкнуўся Ты аб камень нагою Тваёю».

Кланаваны Ісус адказаў:

-- сказана: «не спакушай Госпада Бога Твайго».

Бог гэта не толькі цела, а яшчэ і Сьвяты Дух! Ці зможаш ты Яго кланаваць, калі простую душу не можаш?

Лукапшык імгненна зрэагаваў:

-- Мы адпрасавалі беларускія душы ў Саркафагу ў кулявую салому.

А Сьвяты Дух, які апісаны ў старой Бібліі, сёньня мае іншае аблічча. У часы СССР ён быў «Ум, чесць і совесть» нашай эпохі». А сучасны Сьвяты Дух – гэта Тэлевізійны Дух, які ўсё абдымае, усё ведае, кожнай душой валодае і кожную душу ськіроўвае.

Я валодаю Тэлевізійным Духам на ўсёй зямлі! Мая тэлевізійная куля ахінае зямную і трапляе ў кожную душу, кантралюе пачуцьці і памкненьні нават пацукоў і прусакоў. Аб такім Сьвятым Духу не марыў старажытны Бог! Бо я магу адначасова выклікаць у людзей сьмех ці сьлёзы, рабіць шчасьлівымі ці жалобнымі.

Уточылася ДуППа:

-- Я штампаваў простыя душы сваім радыёфактам пачкамі. Пасьля таго як мы навялі парадак на беларускай зямлі і на небе, быў год навядзеньня парадку ў душах. І мы іх упарадкавалі.

Кланаваны Хрыстос спытаў:

-- Калі ты кланаваў Сьвяты Дух, тады ён дае табе мажлівасьць прыносіць людзям дары. Скажы, якія дары твой кланаваны дух даў людзям?

Бо як сказана ў Бібліі:

«8. аднаму даецца Духам слова мудрасьці, другому слова веданьня, тым самым духам».

Лукапшык адкрыў рот, а ДуППа ўточылася:

“Эта подласць! Я не ум і не чэсць, і не совесць! Хваціт нам этага ума! Наелісь ужо!”

Лукапшык разгубіўся, а прыхільнікі нахвальвалі куміра:

-- Какой скромны наш Прэзідэнт. Он такой как, мы... Он прост, как праўда...

Кланаваны Хрыстос мовіў:

-- У Бібліі сказана, што Духам даецца

«10. іншаму розныя мовы, іншаму тлумачэньне моваў».

Што з гэтага кланаваны табой дух даў людзям?

Лукапшык адкрыў рот, але зноў апярэдзіла ДуППа:

Я дал тлумачэнне мовы!

«Мы что, на белорусском языке будем ізучаць саврэменную фізіку, мацемаціку, эканоміку? На беларускам языке трудно сфармуліраваць паняцця в есцественных науках…»

Лукапшык хацеў запярэчыць, але ДуППа не дала яму сказаць слова:

-- "Найдзіце хоць адну фразу, гдзе я пренебрежыцельна атазвался а беларусскам языке. Найдзіце і пакажыце. Не найдзёце. Я уплачу мілліон долларов! Найдзіце і мне прышліце».

Лукапшык пхнуўся мовіць пра мову, але ДуППа не давала нікому сказаць:

-- “Чыста руская мова вельмі адрозніваецца ад той, на якой мы гаворым. Нехта, ведаеце, здзекуецца: вось там “трасянка”. Але гэты мы стварылі гэтую мову. На базе рускай мовы”.

Я! автар цудамовы і папрашу автарства не красць! І языкамі я не таргую і крэдзытав языкамі не даю!

А затым ДуППа накінулася на Хрыста:

-- А ты, кланаваны Хрыстос, апазіцыанер…

“І кагда так называемая апазіцыя сваімі дзействіямі наносіт врэд народу, ана не імеет права на дзіалог с власцю, каторая высказывает інцересы мілліонав граждан.”

Лукапшык захапіўся пачутым, а кланаваны Хрыстос, выслухаўшы, пра сваё:

-- Даецца “іншаму вера тым самым Духам; іншаму дар гаеньня, тым самым Духам”

ДуППа з жалем сказала:

-- “Я прэзідзент, а не врач, і дыханне не даю... Еслі дзірэктар “Пінскдрева” является цем чалавекам, о котором Вы сказалі, то трецье дыханне ему будзет, это я Вам гаранцірую”.

“Только решение Президента вдохнуло жизнь в это предприятие!”

Кланаваны Хрыстос упарта пытаў прэтэндэнтаў на Бацькоўства, якія яшчэ дары яны далі людзям, прыводзячы прыклады дароў Сьвятога Духа, апісаных у Бібліі:

-- «10. Іншаму цудадзействы, іншаму прароцтва…»

ДуППа мянціла:

-- «Я два нефцеперерабатывающых завода двумя рукамі держу!»

Вот вам «цудадзейства!» І прароцтвы – магу:

«Мужыкі, помніце, на селектарнам совешчаніі я вам абешчал: два дня будет ліць, трі дня погода будет стаяць? Как в будушчэе глядзел!”

Мужыкі па ўсёй краіне гучна пацьвердзілі.

Лукапшык урэшце крыкнуў сваё на трасянцы:

-- Какой дождзь? Пазорнік! Мелачовка? Я такімі даждзямі народ каждый дзень паліваю! Все заводы с іх рабочымі у меня в ізбірацельнай урне!

Але ДуППу немажліва было ўтаймаваць:

-- “Я свой народ два года перед собой как маленького ребенка несу, боясь где-то упасть. Ібо упадзеш --- все разваліцца, на кусочкі разваліцца”.

І эта ешчо не цуд…

«Я все эти годы бережно и с трепетом несу перед собой на своих руках этот светлый, хрустальный сосуд, имя которому — Беларусь. Несу, боясь его уронить, потому что уж очень он хрупкий и уязвимый».

На тэлеэкранах ДуППа абярнулася дзедам марозам з шкляной празрыстаю Куляю ў руках, зь якой ва ўсе бакі з гонарам пазіралі мільёны галоў выбарцаў…

-- І эта не цуд… вяшчаў прэзыдэнт.

Настояшчые «цудадзействы і прароцтва» в том, што я знал пра сцэнар кланіравання другога прышэсця Хрыста:

«Приоткрою вам технологию предвидения. Я имел полную информацию… чего с какой стороны ожидать. Я обладал точными сведениями о движении потоков политинвестиций, вливаемых в оппозицию… Могу портрет любого из них во всех подробностях выписать и механизмы их взаимодействия вычертить. За их кулисами для меня практически нет тайн, и это я считаю нормально, потому, что Глава государства обязан владеть ситуацией.

Однако меня, конечно, больше интересуют настроения людей,

моих избирателей».

Кланаваны з тэлеэкрана пайшоў з казыроў:

Хрыстос зрабіў так, што

«сьляпыя робяцца відушчымі і кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, і глухія чу-

юць, мёртвыя ўваскрасаюць, і ўбогія зьвястуюць і,6. і дабрашчасны той, хто не спакусіцца празь Мяне»

ДуППа працягнула кланаванаму Хрысту газету «Свабода» і загадала:

-- Чытай, чцец, каб усе чулі, як у меня глуханемыя кажуць!

Народ войкнуў, а кланаваны гучна чытаў:

-- "30 траўня 1996 года каля ГУМа мiлiцыянтамi затрыманы навучэнец менскай медвучэльнi 19-гадовы Анатоль Лiсун. На яго складзены пратакол затрымання, дзе сказана, што ён затрыманы за тое, што "крічал, выражался нецензурной бранью, выкріківал антіправітельственные і антіпрезідентскіе лозунгі". За кратамi Анатоль праседзеў 4 сутак пасля чаго яго павялi судзiць. Пад час суду высветлiлася, што Лiсун глуханямы з дзяцiнства -- iнвалiд 2-й групы. На пытанне да мiлiцыiянта-сведкi, як ён мог чуць "крікі" глуханямога мiлiцыянт, нiчога не змог адказаць".

І ДуППа падсумавала:

-- У меня не только немой загаварыт, і глухой услышыт, а гаварашчый анямее і бачный знікне! Как відзішь аппазіція напісала, а она пра меня не врот!

Кланаваны Боскі Сын не здаваўся:

-- Хрыстос ажывіў Лазаря Віннікова!

ДуППа парыравала:

-- А я главу нацбанка Тамару Віннікову ажывіл! Сказал, што ана вазродзіцца і вот – паявілась! Да гдзе?! Прамо в раю – в Англіі! Вон как она лазаря поет в аппазіцыоннай прэссе!

А пра кульгавых, якія ходзяць – гэта для мяне проста!

Лявон націснуў на кнопку тэлепульта.

На тэлеэкране на лазернай Галгофе зьявіўся зал. У ім насупраць Першага Прэзыдэнта сядзела каля сотні журналістаў з Расеі і слухалі журналіста з газеты ”Полярная правда“:

«…вдруг несколько первых ветеранов получают приглашение в представительство Посольства Республики Беларусь и там им вручают белорусские медали по случаю этого юбилея. Вы знаете, какой это был восторг! И даже приходил ко мне руководитель ветеранского совета и говорит: ”Один человек, который долго лежал, поднялся с кровати, рыдал и… встал на ноги“. Я говорю: ”Что, он ходит?“ ”Еще не ходит, но будет ходить“. Вот какая великая сила — дружба, эта работа и добрая душа белоруса».

ДуППа сказала “Спасібо”, і на месцы расейскіх журналістаў апынуліся сьвятары. ДуППа прамовіла да іх:

«В обществе идет дискуссия: есть Бог – нет Бога. А я хочу, чтобы он был, и такой всемогущий, как вы об этом говорите. Хочу, чтобы он всех поставил в мире на место и каждому воздал должное».

Но в нашай стране давно был рэшон вапрос, какой Бог вышэ. Народ рэшыл.

На ўвесь тэлеэкран паказалі фотаздымак бабулек, якія сядзелі ў куточку, а над імі вісела ікона Хрыста, а вышэй -- партрэт Першага Прэзыдэнта.

На Беларусі наступіла цішыня, як у труне, якую парушалі толькі сьпевы птушак.

На месцы сьвятароў апынуліся вышэйшыя чыноўнікі. Пачалася тэлеселектарная нарада -- Бітвы за ўраджай:

Першы Прэзыдэнт казаў:

“-- К сожалению я пока еще не Бог…”

Яму адказаў губернатар Брэскай вобласьці Сумар:

“-- Вы немножно выше!”

ДуППа падхапіла:

-- “Мы пробовалі выработать нацыанальную ідзею. Нічего не получылась. І я прэдлажыл – давайце вернемся к Хрысціанскім ценнасцям. Сам я два раза хажу в цэркавь, паддзержываю ее. Хаця еслі выступаю публічна, прызнаюсь, што атэіст. Меня Мітрапаліт Філарет не раз прасіл: “Вы уж на людзях в атэізме не прызнавайцесь.”

Шмат хто з беларусаў падхапіў: «І я праваславный атеіст! І я! І Я!».

ДуППу, натхнёная ўсенароднай падтрымкай, пешу спусьцілася з лазернй Галгофы на вуліцу Ерусаліма, па ёй дакрочыла да храма Гроба Гасподняга. ДуППа і зайшла ў храм, ськіравалася да галоўнага сьвятара.

Сьвятар падаў руку Лукашэнку для пацалунку, перадаючы Боскае бласлаўленне, а Лукашэнка пацалаваў святара ў шчокі, як бы перадаўшы сваё бласлаўленне Усявышняму.

Электарат аж анямеў ад уладарнасьці свайго куміра. Нават тэлеперадача прыпынілася на пацалунку. Відаць тое ўжо зрабіў Бог, каб больш уважліва разгледзець блюзьнерства. Правареныя вернікі чакалі грукату з нябёсаў, апазіцыянеры прадбачылі, што Лепшы выцягне з крэсла сьвятара і сядзе ў яго, а адданыя Першаму Прэзыдэнту крычалі святару ў тэлеэкран: «Встань, святой отец! Уступі место нашаму Бацьке! Не відішь, как он ловко воскресс!?»

Натхненьне можа ўсё, у ўладарнае натхненьне можа немажлівае. І вось ДуППа ўжо ў праваслаўным храме Мінска. Першы Прэзыдэнт падыходзіў да Філарэта. У таго ў руках на ланцугу вісеў крыж і Філарэт спрытна надзеў яго на прэзыдэнтаву шыю. Дыктар тлумачыў: «Прэзідэнту Беларусі ўручаецца ордэн «Рыцара гроба Гасподняга».

ДуППаў твар скурчыла, ён перасмыкнуў плячыма і, як быццам крыж палаючы, адным рыўком зняў яго з шыі, кажучы: «Этат крэст прынадлежыт всему народу я не магу его адзін насіць!». Да яго падбегла дзяўчына з падносам і прэзыдэнт кінуў на яго крыж, як гада.

Філярэт вынес у сасудзе агонь, працягнуў прэзыдэнту са словамі: “Запалены ў магіле Хрыстовай і мусіць асьвячаць цемру вакол Вас”.

Прэзыдэнт працягнуў рукі і, войкнуўшы, сутаргава адкінуў іх, адхіснуўся, заматляў апаленымі далонямі хаця яны не крануліся вагню.

Лявон націснуў на кнопку тэлепульта.

Лукапшык кіўнуў Пілату і той чамусьці жаноцкім голасам прамовіў:

-- Як Старшыня Сусьветнага Цэнтрвыбаркама прапаную, каб кожны з Вас выступіў з Боскай прамовай, каб я прыняла рашэньне і вынесла яго на зацьверджаньне выбаршчыкам.

-- Дык гэта жанчына! – Узьвіўся кланаваны Хрыстос. – А дзе Пілат? Хто нас будзет судзіць?!

Лукапшык пахлопаў свайго Хрыста па плячы і павольна мовіў:

-- Ціха. Кланаванный Пілат – сапраўды жэншчына. Па маяму пры кланаваньні базавы клон узялі ад Пілата, а клон мазгоў, душы і вонкавасьці -- ат Прэдседацеля Цэнтральнай Выбарчай Камісіі времен Першага Прэзыдэнта Лідзіі Ярмошынай. В нашем тысячагодзьдзі Пілатамі ставяць толькі ейных клонаў. Яны правільна судзят. Так кажу? – зьвярнуўся да ДуППы Лукапшык.

-- Правільна! -- пацьвердзіла ДуППА і спытала, а хто у вас Хрыстом работает?

Лукапшык махнуў рукой і Хрыстос устаў, зьняў накідку і сьвету явіўся тлусты афіцэр у пагонах, брыль фуражкі якога не мог закрыць шчок. Лукапшык прдаставіў:

-- Хрыстос–кланаваны! З Камандзіра СОБРА палкоўніка Павлічэнкі!

З Эўропы і ЗША прагучэў жудасны крык. Кланаванага Хрыста беларускі прэзыдэнт зрабіў з афіцэра міліцыі, якога падазравалі ў забойстве палітыкаў і журналіста.

Хрыстос-кланаваны таксама заенчыў:

-- Бацька! Навошта ж Вы мяне зьляпілі з таго, каго падазраюць у зьнікненьні- забойстве палітыкаў?! А раптам прыйдзе сапраўдны Хрыстос? Ён жа мяне першага ў ад кіне! Самыя жудасныя катаваньні прызначыць!

І цябе замардуе за тое, што саграшыў супраць Сьвятога Духа!

ДуППа моўчкі думала, а Лукапшык ухмыльнуўся і сказаў:

-- Чаму ж «раптам прыйдзе”? Ён зараз і зьявіцца. Мае спецслужбы яго зьяўленне даўно вылічылі. А Хрыстом ты і зоймешся, калі ён зьявіцца. Каб ён зьнік, назаўжды і без сьлядоў… Цябе для гэтага і кланавалі! Ты ж спецыяліст па зьнікненьням!

З адабральнага крыку праваслаўных атэістаў да Лукапшыка ўцелеўся сьвятар.

ДуППа прадставіла яго:

-- Кланаваны Філарэт! Кланаван у чыстам відзе, без всякіх прымесяў, са сваіх цытат!

Філарэт павярнуўся да ДуППы і… далажыў:

-- «Сегодня мы очень кратко рапортуем Вам, глубокоуважаемый Александр Григорьевич, что жизнь Белорусской православной церкви течет нормально. Есть успехи, есть трудности, вполне естественные, которые выдвигает жизнь. Мы благодарим за возможность новой встречи с нашим президентом. Готовясь к ней, мы передали в Администрацию президента ряд вопросов и получили даже предварительную реакцию».

Потым кланаваны Філарэт павярнуўся да Лукапшыка:

-- “Я бы дополнил Программу пунктом о «Духовной безопасности!»

Лукапшык спытаў:

-- Што ты хочаш? Не разумею!

Кланаваны Філарэт дастаў нешта з кішэні, падыйшоў да кланаванага Хрыста, начапіў яму на грудзі нешта бліскучае і сказаў:

-- От православной церкви награждается орденом!

-- За што? – спытаў Лукапшык.

Кланаваны Філарэт указаў на невялікую царкву, што стаяла пад Мінскам на вайсковай базе:

-- Построил. Мучеником был. Его обвиняли в убийстве политиков, журналиста. Их останки искали и не нашли. Если бы он был злодеем, то останки бы под церковь положил. Туда бы солдаты и верующие никогда и никого не пустили. А Бог бы увидел и церковь перенес. Вы же, господин Бог, не переносите церковь?! Значит офицер наш и достоин награды.

Кланаваны Хрыстос падзячыў за ордэн і сказаў Лукапшыку:

-- Разрешите доложить… Говорят в Чарнобыльскай зоне младенец радзился. Должен был згинуць ад хвароб, но выжил. Там животные мрут и птицы, а он выжил. Все его Христом завут… слух о нем летит даже на Западе. Он туда на аздаравленне ездит вместе с другими…

ДуППа абурылася:

-- Ты на што намекаеш?! Мы же не Ирады! Но меры примем…

«Мы должны оздоравливать людей, детей своих внутри страны… Неужели вы не видите, какими дети возвращаются оттуда?! Что нам этот образ жизни дает? У нас ведь и так этот потребительский образ жизни, как в советские времена правильно говорили, захлестнул всю молодежь и страну. А эти детишки, малыши оттуда возвращаются уже потребителями в квадрате. Такое воспитание нам не надо… Этот процесс надо свести не просто к минимуму, а практически к нулю. Своих детей мы должны растить и воспитывать сами».

Кланаваны Хрыстос супакоіў:

-- Бацька, каб даказаць тваё Боскае паходжаньне, трэба наладзіць нешта біблейскае… можа патоп сусьветны арганізаваць? А потым людзей выратаваць…

-- Ужо зрабілі. Мы спачатку ў саркафагу затапілі сьлязьмі дыктатараў з усяго сьвету, а затым і беларускія душы…

Уточылася ДуППа:

-- Мы нават у дзіктатараў іх ізьбірацельные галасы купілі за нашы каменныя фаласы, што нада занесьці ў Біблію!

-- Ну можа выхад габрэяў з Беларусі ў зямлю абетаваную, як у Бібліі, паспрабаваць паўтарыць… паскораны выхад?

-- Я арганізавал ім выхад. Я вам всё врэмя гавару, што самае сільнае аружыя – эта слова! Я масцер этага аружыя. Вот сматрыця!

І ДуППа працытавала любімую кнігу сваіх прыхільнікаў:

--“Народ, проповедующий воровство, мошенничество, убийство, избиение целых народов, -- является по существу преступным. Тем более, их религиозная преступность освящена самим их Богом. Евреи не могут быть равноправными с христианским народом"

Кланаваны Хрыстос спытаў:

-- І габрэі зьехалі?

-- Покуль не… вырашылі пазмагацца – у суд на кнігу падалі. Но мы хітрэй за іх:

“16 мая 2000 года в суде Советского района г. Минска судья Федорова вынесла определение о прекращении производства по иску еврейских организаций и частных лиц к ЗАО “Православная инициатива”… о защите чести, достоинства и деловой репутации и материальном возмещении вреда, связанном с публикацией книги “Война по законам подлости” Решение основано на том, что “по мнению суда, сведения, содержащиеся в книге являются сведениями научного характера”.

-- Цікава! – Ажывіўся Лукапшык – і спытаў у ДуППы:

-- А як з выхадам габрэяў з Расеі?

ДуППа зноў працытавала:

-- “Не от того России плохо, что из нее уехали жиды, России плохо от неуехавших из нее жидов. России плохо от того, что не все жиды из нее уехали”

Эці мыслі сверхнаучный факт, іба прынадлежат Прэдседацелю Каміцета Рассійскай Федераціі па печаці.

Беразовскі зьехал, Гусінскій зьехал, а Хадарковскій сядзіт.

Урок: хто не зьедзет, тот сядзет!

“Это в СССР евреям жілось очень даже хорошо!”

«Я, как глава белорусского государства, первым прішел к Яме, невзірая на разного рода предрассудкі, которые, может быть, бытовалі у часті населенія нашей страны»

«Не так часто мы с вамі встречаемся. Может быть, со многімі больше і не встретімся».

Людзі на зямлі заенчылі, жах ахапіў народы. Кожны, асабліва тыя, хто не верыў Богу, хто грашыў, ўяўлялі пачатак страшнага суду, невыносныя пакуты, нясьцерпны боль. Кланаваны Хрыстос задрыжэў. Страх калатуном біў людзей і ад іх дрыжыкаў затрэслася зямля. А ДуППа паменьшылася да памераў каларадскага жука.

Лукапшык, падняўшы руку, зьвярнуўся да людзей усіх часоў:

-- Людцы добрыя, не трэба панікі! Усё пад кантролем! Мы даўно падрыхтаваліся да Яго прыхода. Ён і войска яго ангелаў разам з драпежнымі зьверамі -- міжнародныя тэрарысты! І супраць кожнага зь іх падрыхтавана антытэрарыстычная аперацыя. Мы будзем дзейнічаць па біблейскаму прынцыпу «хто к нам з мечам прыйдзе, той ад меча і загіне».

Уточылася ДуППа:

-- Хто пылінку ў нашым воку заўважыць, таму бравном в глаз!

Згодны з намі?

-- Згодны! – Загучала з усіх кантынентаў. І Лукапшык працягваў:

-- А зараз –другая дзея кланаваньня другога прышэсьця Хрыста: НАШЭСЬЦЕ!

Пачнем дэманстрацыю дзяў другога прышэсьця Хрыста-тэрмінатара ці, кажучы па-нашаму, па-сучаснаму, кіруемы канфлікт высокай інтэнсыўнасьці.

Лявон узрадваўся. «Нарэшце стану вольным! – Думаў ён. – Бог прыбярэ прэзыдэнтаў, а разам зь імі і Сьмерць прымусіць слугаваць, а не заляцацца! І тады можна будзе сустрэцца з Ластаўкай…

Але другая думка напалохала: «А раптам прыбярэ і яе!? А калі і яго разам зь ёй? Ды яшчэ катаваньні прыдумае для іх адмысловыя? Вунь Саламону Бог дараваў грахі і яго ў сьвятыя залічылі! Можа і зараз так з лукавымі прэзыдэнтамі будзе?»

Гэтыя думкі круціліся адна за адной, не выходзілі з галавы і тут Лукапшык разьвёў рукі, і ад яго лазернай гары над аблокамі распасьцёрся гіганцкі плоскі тэлеэкран, празрысты, кулянепрабіваемы і незгараемы.

Лукапшык саскочыў на экран, патупаў па яму нагой, глянуў уніз, паказаў насельніцтву вялікі палец, што сьведчыла аб трываласьці паверхні, заляцеў на гару і прамовіў:

-- Дык вось, першы анёл, які па Бібліі «затрубіў, і зрабіўся град і вагонь, зьмяшаныя з крывёю, і апалі на зямлю; і траціна ўсіх дрэваў згарэла, і ўся трава зялёная выгарала». (Адкрыццё, 8:7) -- ёсць звычайны падбухторшык да падпалу і зараз будзе нейтралізаваны.

І ўсе ўбачылі, як на шкле зьявілася істота ў анёльскіх строях з хакейным нумарам 1 на сьпіне і ДуППавым тварам. ДуППа узьняла да вуснаў трубу і… перад ёй зьявілася труба агнямёта, зь яе выляцеў струмень полымя і сьпепяліў анёла №1.

А Лукапшык зноў цытуе Біблію:

-- Трэці анёл затрубіў, і ўпала з неба вялікая зорка, палаючы, нібы сьветач, і ўпала на траціну рэк і крыніцы водаў, Імя гэтай зорцы палын; і траціна ўсіх водаў зрабілася палыном, і многія людзі памерлі ад водаў, бо яны прагорклі».

І ўбачылі людзі істоту ў анёльскіх строях з трубою і хакейным нумарам 3 на сьпіне, і пачулі гукі з трубы, і шыпеньне зь неба і зорку ўбачылі, што ляціць на трубныя гукі. І ДуППаў твар жахам перакошаны і зорка проста ў трубу ДуППаву трапіла і праз яе ў чэрава. І ўпала ДуППа. А Лукапшык кажа:

-- Вось і атруціўся атрутчык! Хто к нам з зоркай прыйдзе, той ад зоркі і зыйдзе!

А ДуППа ўзьнялася атрэслася і кажа на ўвесь сьвет:

-- На нас эта звязда ужэ падала, так мы её всенародна па справядлівасьці падзялілі і сьелі. Сколька я правіў, столька і елі. Яна зямлю і ваду атравіла, малако і хлеб. А мы атраву на всех падзялілі і пілі-елі, пілі-елі і імуніцет палучылі ад зоркі атручнай. Пусць хоць каждый дзень па зорцы падае – всё сьядзім! Патаму нашы людзі ад шчасьця больш за ўсіх свецяцца і дзяўчаты-прыгажуні ад сэкса свецяцца. Мы белыя славяне – беларусы!

А на зямлі ропат хрысьціянскі стаіць. Яны крычаць у тэлескрыні:

-- А дзе другі анёл? Не верым прышэсьцю!

Лукапшык спакойненька так адказвае:

-- Будзе вам і другі анёл і яго «гара, вагнём распаленая», што па Бібліі ў мора абвалілася і «вымерла траціна стварэння ў моры, і траціна караблёў загінула» дык вось яго каманда мусіць падужыцца з нумарам «5». І затрубілі ДуППа з нумарам 2 і 5.

На поле з пад зямлі павыторкваліся галовы жалезнай саранчы, як качаны капусты. За-за гарызонта на поле выехалі гіганцкія машыны, падобныя да камбайнаў і танкаў адначасова. Машыны вялізнымі гусеніцамі давілі саранчу, стралялі па іх з гарматаў, а тых конікаў, што траплялі паміж гусеніцамі закручвала гіганцкая жатка. Унутры жатак механічныя пацучыныя галовы, умантаваныя ў стрыжні, алмазнымі зубамі адкусвалі саранчовы галовы і выплёўвалі ў бункер, як зерне.

Лукапшык каментаваў: «Гэта камбайны завода «Гомсельмаш», якія утвораны у будучай Беларусі для бітвы за ўраджай.

Сяляне крычалі Лукапшыку: «Брава! Біс».

У бункеры стаялі мініплавільныя печы, плавілі галовы ў сталёвыя сьліткі і ссыпалі ў самасвалы. Лукапшык тлумачыў: «Мы, калі жалеза канчаецца, клануем з другога Хрыстова прышэсьця конікаў і зьбіраем добры ўраджай сталі… Нам гэта выгодней чым хлеб вырошчваць.

Вядома ж бывае і так, што тэхніка ламаецца тады клануем саранчу і агонь зь неба. Глядзіце…

І ўбачылі людзі, як папёрла саранча, падобная на коней, а зубы, як у львоў і панцыры жалезныя, а ў хвастах джалы. А зь неба вой жудасны --ляціць гара з полымя. Гара тая траціну саранчы спрасавала ў жалезны ліст, утварыўшы гіганскую патэльню. Застаўшыхся дзве траціны саранчы падзялілася на два атрады. Сышліся атрады, сякуць, джаляць і праз імгненьне ўсё поле засыпана саранчовымі трупамі. І Лукапшык прамаўляе:

-- Жалеза беларусам навечна хопіць з кланаваных конікаў.

А знаўцы Бібліі патрабавалі:

-- Зьвяроў давай! Цмокаў!

І яшчэ патрабавальна пыталі:

-- Дзе два светачы, што стаяць перад Богам зямлі? Яны маюць уладу зачыніць неба, каб не падаў дождж на зямлю ў дні прарочання іхняга…»

Лукапшык велічна адказаў:

-- Зьвяроў і цмокаў, як толькі яны выпаўзлі, мы ўсыпілі і завезьлі ў прэзыдэнцкі заапарк. Дзеткам будзем паказваць і Біблію вучыць.

А сьветачаў афармілі на работу ў кіраўніцтва справамі прэзыдэнта для кіраваньня дажджамі. Будуць Дажджбогу дапамагаць…

Карацей навялі поўны парадак на зямлі. Глядзіце:

-- Два волата вышынёй да аблокаў, стоячы абапал галгофы ўхапілі неба і закрылі яго, як закрыты футбольны стадыён. Цемра і жах ахінулі зямлю і толькі вочы сьветачаў пражэктарамі праменілі сьвятло на Галгофу.

Лявон узгадаў, што ён, як адораны Князёўнай папараці, мусіць валодаць Куляй, а там – у будучыні -- Беларусь з пачварамі. «Дык вось пра што ў Бібліі пісана, калі траціна істот загінула!» -- здагадаўсяі Лявон і спытаў Лепшага:

-- Ці не час Лукапшыкавых пацукоў з прусакамі пад хрыстовы кары падставіць?

Лепшы аж усхапіўся:

-- Ляці! Я табе веру… дастаў іх, можа і самога Лукапшыка зьядуць…

Лявон праз басэтлю трапіў Будучую Беларусь. Згарнуў усё насельніцта ў Кулю. Вярнуўся і падклаў кулю – Будучую Беларусь ў цемру пад галгофу да Лукапшыка і націснуў на кнопку Лукапшыкавага пульта «пацучына-прусачыная рэвалюцыя». Куля павялічылася і зь яе ўдарылі два фантаны. З аднаго ляцелі гіганцкія пацукі, з другога – прусакі. Падалі на ногі і беглі да свайго ўладара. Пражэктары сьветачаў патрапілі на пачвараў і Лукапшык зьнерухомеў ад нечаканасьці. Пульта кіраваньня ён не меў, а згаладалыя пачвары на продкавай зямлі яшчэ мацней адчулі асноўны інстынкт. Сьліна, што цягнулася зь пысаў сьведчыла пра згаладаласьць пачвар.

Покуль Лукапшык кланаваў другое Хрыстова прышэсьце ў Будучай Беларусі, парушылася харчовая бясьпека.

Лукапшык, ратуючыся, загадаў шостаму анёлу: “Трубі!”

І ён затрубіў і вызваліў чатырох анёлаў, а тыя на армаду пачавар з Будучай Беларусі рушылі войскам на конях. Галовы коней, як у львоў, а з іх рота выходзіў агонь, дым і серка, а хвасты коней, як зьмеі мелі галовы і таксама забівалі. І панішчылі яны ўсіх пацукоў – траціну насельніцтва Будучай Беларусі.

Адзін пацук ацалеў і прэцца да прэзыдэнта. Хрыстос-Паўлючэнка выскачыў наперад, схапіў пацука за зубы і парваў напалам. Глытнуў з бутэлькі, запалку да рота -- хукнуў агнём на пацука, той і згарэў.

Прусакі ацалелі і пруць на Лукапышка!

Ён загадаў другому анёлу: “Трубі!”

Той затрубіў і вогненая гара абрынулася на море прусакоў і сьпяпяліла іх, забраўшы яшчэ траціну насельніцтва Будучай Беларусі.

Адзін прусак ацалеў і прэць на прэзыдэнта Хрыстос-Паўлючэнкаў выскачыў наперад, схапіў прусака за вусы і парваў напалам. Глытнуў з бутэлькі, запалку да рота паднёс, як хукне агнём на яго, таго і сьпяпяліла.

Першы раз Лявон і Лепшы зірнулі адзін аднаму ў вочы з прыязнасьцю…

Народ на ўсіх кантынэнтах апладзіраваў Лукапшыку, заклікаў, каб і ў іх краінах панішчыў усіх пацукоў і прусакоў.

А Лепшы напалохана спытаў Лявона:

-- А як жа беларусы ў Кулі з будучыні?

-- Пераседзяць ў Кулі і выжывуць. Пад немцамі выжылі, пад расейцамі выжілі, пад палякамі выжылі і жывуць. З прусакамі зжыліся, з пацукамі не пагрызьліся.

Беларусы, нават калі ў чортаву сраку трапяць, прыстасуюцца, агароды на яго гное ўзаруць, бульбу вырасьцяць. А калі чортава срака ад гэтага казытаньня стрэліць полымям, беларусы на яго агні хлеб і бульбу сьпякуць! А пісьменьнікі пра шматпакутны лёс і мужнасьць там жа кніжкі напішуць, чорта ўславяць і ганар у яго вазьмуць!

Так было так і будзе!

Уражаны Лепшы з захапленьнем глядзеў на Лявона і апладзіраваў! А эўрапейцы крычалі:

-- Дзе Хрыстос? Вызвалі Ўсявышняга! Аддай яго нам, каб зноў укрыжаваць! Не дапусьцім хрыстовага тэрарызму!

І людзі на ўсіх кантынентах зьнерухомелі, чакаючы адказу. І Лукапшык адказаў:

-- Ён арыштаваны як міжнародны тэрарыст і каб прыхільнікі людскай кары атрутай, цмокамі і агнём не вызвалілі яго, трымаем арыштанта ў сакрэтным месцы.

Эўрапейцы разьюшыліся, патрабуюць Хрыста.

Тут узьвілася ДуППа ў абліччы і строях жаўнера-памежніка:

-- “Европейцы не просто придут в Беларусь, а приползут и будут просить о сотрудничестве в борьбе с наркотрафиком и нелегальной миграцией”

Еўрапейцы ўкленчылі і заенчылі:

-- Пашкадуй! Не адкрывай мяжу!

ДуППа напяла турэмныя строі:

-- «Так вот, чтобы не мучілісь больше журналісты по поводу вот этіх громкіх дел і преступленій, я хочу заявіть следующее:

Да, я віноват, что это проізошло в стране. Я – потому что я – Презідент, і больше не іщіте віновных. І поэтому я несу за это і другое ответственность в полном объеме. Поэтому еще раз подчерківаю: не пытайтесь найті віновных. Віноват только я. Но судіть меня будут только тогда те, которые на это замахнулісь, когда мне в доверіі откажет народ. І когда они захватят власть. Тогда они все, без суда і следствия, і это вы хорошо знаеце, посадят на кол под одобріцельные воплі западных наставніков дземакраціі.

Судзіть буздет некаму. Поэтому я еще раз падчёрківаю: я віноват, і я несу атветственнасць за всё, что проісходзіт в нашем гасударстве».

ДуППа перавела дух і скончыла заклікам:

-- Беларусы! Прашу учесць маі прызнанні і замяніць мне кол на крыж!

Беларусы радасна загукалі:

-- На крыж яго! Укрыжаваць!

Чуліся і сумневы:

-- Яго што на крыж, што на кол, а яму ўсё роўна, што за стол!

-- Да не! Яго трэба ўзнагародзіць! Крыжом узнагародзіць!

І ДуППа скончыла сваю прамову:

-- «Возможно, у меня і былі некоторые ошібкі нестратегіческого характера, но я бы сказал, что я безгрешен». «Што звыш таго, тое ад Лукавага!»

У гэтым месцы Лявон націснуў на кнопку Лукапшыкавага пульта і тэлетрансляцыя з Будучай Беларусі зьнікла, а замест яе пайшоў тэлеролік з часоў Першага Прэзыдэнта. Лукашэнка разам з Філарэтам шпарка заходзілі ў царкву. Вернікі віталі:

-- Хрыстос воскрес!

Прэзыдэнт, сьхіляючы галаву, пранікнёна дзячыў:

-- Спасібо! Спасібо! Спасібо!

Затым пайшоў рэпартаж з Масквы. Дыктар каментаваў:

“Александру Лукашенко в храме Хріста Спасітеля Мітрополіт вручает премію первоапостольскіх святых Кірілла і Мефодія. Лукашенко не раз заявлял, что он православный атеіст і вот православный атеіст в храме Хріста Спасітеля. Перед алтарем выстроілась вся команда Презідента Беларусі. Все атеісты, но самый православный атеіст среді ніх – Александр Лукашенко!”

(Казіятко. БТ. «Панарама»,1.07. 2000, 21.20).

Потым Найлепшае радыё ўвяло ў мазгі выбаршчыкам праз радыёканал:

«-- Здравствуйте! Я Васюлькевіч Галіна Романовна. Я родам з Гуляй поле. Я очень, очень, очень бы хотела, чтобы вы поехалі в Гуляй поле. Там ні колхозов, ні работы, нічего. Я бы хотела обратіться к людям Беларусі, нашей Беларусі. Я уже жіву здесь 28 лет. Люді, опомнітесь! Голосуйте только за Лукашенко. Это наше спасеніе. Вы не представляете, что на той родной моей Украіне делается! Там люді выжівают… я не знаю как оні там бедные выжівают! Вы понімаете, что есть такіе бедные дома, что зайдешь і кусочек хлеба не найдешь – незашто его купіть.

Чайка:

-- Неужелі это правда? Неужелі это правда!?

-- Я вам клянусь! Я вам клянусь!! Я вам клянусь!!!

Вот теперь клянут, гадят вот этіх коммуністов! Да я за ніх буду Богу моліться! І плачу! Плакать буду!»

(Белорусское радіо. «Разговор по существу» 11.05.2001. 12.30)

Лявон у кішэні націснуў кнопку тэлепульта.

ПЕРАМОГА НАД ЯНАМ ХРЫСЬЦІЦЕЛЕМ, ІВАНАМ КУПАЛАМ І КУПАЛЬЛЕМ.

Лепшы зьвяртаўся да выбарцаў:

-- Народ, ты звал Бога!? Хацел чуда?!

Я прышол і прыказываю: тучы і аблака, дайце людзям дождж!

Звездный Чернобыльнік, прагаласуй гаручымі слязьмі ЗА меня!

Глядзі, Князёўна папараці, как зараз будут любіць меня, глядзі і завідуй маёй сіле!

Усё аціхла. Толькі рэха Лепшых загадаў білася ў вушы. А з неба -- нічога. Лепшы схапіў бізун, сплецены з адмысловай кулявой саломы і вялізарнымі скачкамі панёсся на дах.

На даху Лепшы раскруціў над галавой кулявую пугу так, што сьвіст накрыў сталіцу і праз мікрафоны – усю краіну. У вір, утвораны пугай, уцягваліся камары і мухі, птушкі, аблокі і хмары. Лепшы крычаў:

-- «Всем плакаць! Зорнаму Чарабыльніку -- рыдаць!»

І выцяў вір бізуном. – З хмар -- ні кроплі.

“Во гады!” мармытаў Лепшы бегучы ў кабінет – І тучы – врагі!»

Схапіў за грудкі Найбяспечнага:

-- Гдзе мой дождзь!?! Гдзе самалёты? Гдзе серабро? Даже тучы нас не баяца…

Найбяспечны сумна адказаў:

Самалёты няма каму ўздымаць. Лётчыкі пайшлі на рынкі гандляваць з-за малога заробку. І керасіна няма.

Прэзыдэнт раз'юшыўся:

-- Сам ляці, а не – дык з працы выляцішь

Найбяспечны далажыў:

-- Беларуская чугунка выдзеліла 10 тыс. т. дізельнага паліва!

Лепшы натхніўся, а ДуППа параіла:

«Я вам назвал субъекты, которые должны помочь. Вы іх прыгласіце і скажыце, сколько ані пожертвуют нашему селу. Это будзет іх вклад в мою предвыборную кампанію… Мне деньгі другіе не нужны. Пусть дадут моім ізбірателям, моім крестьянам вот эті объемы топліва. А потом доложіте, кто отказал».

Лепшы дадаў:

-- І Філарэту -- прыказваю: «Маліцца штоб паліло!»

-- На ўсё воля Богава! – адказаў Філарэт.

Лепшы злосна засіпеў:

-- Ту на все мая воля! Гарэлку без налога прадаваць табе па маёй волі можна!?

Не даш дажджу, я і цябе высеку!” –

І Лепшы зноў схапіў бізун з кулявой саломы і замахнуўся на Філарэта.

Бізун прасьвістеў над сьвятаровай галавой, стрэліў і разваліў прастору. Сьцены зьніклі і Лявон з Лепшым апынуліся на пляцоўцы назіральнай вышкі. Яна была абцягнутая калючым дротам. Лепшы абыйшоў вышку па краях, грукаючы абцасамі паляўнічых ботаў, што даходзілі яму да пояса, па-гаспадарску аглядзеў нешта ўнізе, хмыкнуў і пагладзіў адпаліраваную рукаяць бізуна, заторкнутага за рэмень. Бізун з кулявой саломы з шолахам гадам віўся за ім па насьцілу з дошак, адпаліраваных абцасамі.

Агаломшаны Лявон глядзеў на чароўны бізун і думаў: «Ці не звар'яцеў?» Лепшы з усьмешкай прачытаў Лявонавы думкі і адказаў: «У тваёй галаве парадак! Гэта бізун чароўны -- сьплецены з душ, якія кагда-та гарэлі і глазамі маглі мяня спаліць! А потым здаліся… Тут вплецены і душы, што любяць мяня как Бога. А аснова – абыякавыя душы і равнадушныя. Вось гэта пуга і дзеліць прастору з часам і дае уласць над душамі і духам.

Толькі гэтая пуга з беларускіх душаў можа да Мачуліша прывесьці і назад вывесьці. Іншых шляхоў няма.

Глянуў уніз і Лявон. Вышка стаяла ў вадзе. Ад яе хвалі разыходзіліся за гарызонт ва ўсе бакі. За гарызонт сягала і сетка з калючага дроту з дробненькімі дзіркамі, што вісела па-над вадой. На зьдзіўлены Лявонаў позірк Лепшы адказаў: «Каб іх не цягнула ў неба. Ніводная мара не праляціць скрозь яе, ніводная душа не ўзьляціць, калі крылы вырастуць...»

Гарызонт, як і паверхня вады, быў абмяжаваны назіральнымі вышкамі з калючым дротам. На іх стаялі тэлескрыні зь якіх паказвалі галоўную вышку з гаспадаром.

Пад вышкай у вадзе плаваў кош. У ім на паверхні вады і сьценках сядзелі смаўжы з чалавечымі вачыма і з пад дамкоў пільна глядзелі на Лепшага. «Чыноўнічыі душы» -- патлумачыў Лепшы.

Некаторыя смаўжы паварочваліся, паказваючы сракі. Тады Лепшы сьцябаў па сраках бізуном, вяртаючы позіркі да сябе.

Да каша з усіх бакоў былі прывязаны парамі сьцябліны й бадылі са шматлікімі кветкамі. Сьцябліны і бадылі ўглыбіні разыходзіліся. «Як сноп кулявой саломы, -- падумаў Лявон, -- толькі пад вадой». Па лісточках Лявон пазнаў лён і канаплю. Канапля чаравала гнуткі лён, той віўся вакол канаплі і яны нічога не бачылі акрамя адзін аднаго.

Лявона зьдзівілі на лёне і канапле незвычайныя кветачкі. Ён разгледзеў, што яны ёсьць маленькія сьлімакі.

«Душы людзей. -- Патлумачыў уладар – Я по кропле выціскаю зь іх раба і вось што атрымліваецца…» Усьміхнуўся, гледзячы на агаломшанага Лявона і спытаў: -- Ну што? Відзіш? Твой дружок Хрыс-Воланд трындзеў: «Кулю апраменіць! Нужон жэбенцяй! Храніцель агня!» Відзіш гдзе твая куля? Мокне!

Вы думалі, што з Кулі ЧаСа душы агенчыкамі вернуцца гаспадарам?

Не! Пшыкнулі тыя агенчыкі ў сьлёзах і абярнуліся сьлімакамі з бяздоннай памяцьцю, якая страх усіх продкаў усмактала са сьлёзаў і захоўвае, іх пакорлівасць і рахманасць.

Цяпэр наша Куля в слязах мокнуць будзет, пака всё іх гарачае беларускае нутро не згніёт. Беларусы не проста людзі. Класік пачці правільна пісаў, што яны людзі на балоце. А іх душы: у адных - ў мачулішчах, у другіх ужо няма душы -- прагніла, а мы ее высушылі, выбілі і вытраслі.

Вон сколька наплакалі прэдкі ад уладароў…

-- Лепшы абвёў пугай рысу гарызонту -- А кагда озеро сьлёз смярдзючым балотам станет, тагда душы за ушы на бераг выташчым і прасушым. У каго чалавечыя рэфлексы застануцца, таму дадзім барматуху, няхай знутры мочаць. Там будзе гарэць і сьвярьбіць, а яны будуць думаць, што душа гаварыць.

«Вось дзе кансервуюць душы!» – падумаў Лявон.

З сярэдзіны Кулі на паверхню ўзьнялася ў бурбалцы ДуППа, і распалася на словы:

«На селе процветают безответственность, разгільдяйство, пьянство…».

Лепшаму фокус спадабаўся і ён працягваў:

А вы эці душы «апраменіць» зьбіралісь…жебенцяі! Такое толька в казке бывае.

-- І у саркафагу сярод зорак было! – пярэчыў Лявон.

-- І больш не будзе! – парыраваў Лепшы. --Я іх вымачу і згнаю.

Перагнівшыя душы у каго вытрасу, у каго выбью…-- тады на беларусах і ездзіць можна, і пугі віць, і кашулі рабіць і да сэрца прыкладаць і пад сраку сцяліць! Праўда бадыль ад канаплі толькі на грубую мешкавіну і гадзіцца, да на посьцілку, штоб ногі аб іх выціраць…

Лявон узгадаў, што менавіта так робяць з лёнам і канаплёй: “Падсушаць на пячы і гнілую сэрцавіну вытрасуць. Вось тады лён гнуткі”.

І не вытрымаў Лявон:

-- Нядоўга людзі такі зьдзек трываць будуць!

-- Вечна! Насматрэлісь вы у ЧаСе на феерверк з саломенных душ і тут пнецесь падпаліць! Та Куля была не для вас, а для сільных людзей. Душы в Куле загарэлісь нянавісцю да вас дзермакратав, апазіцыянерав, што парушылі парадак в мірэ.

А эта Куля з беларускіх душ в мачулішчах са слёз можэт паджэч толька роспач вашай душы і згарат вашы надзежды і мары на светлае будушчае без ценей. І самі сюда скокнеце…

Апазіцыя – бегает вакруг этай кулі, суёт в нее паходні. Оні гаснут і шыпят. В лучшам случае палыхнет над слязьмі гніласны воздух.

Вспомні, Лявон, как ты хлебал в дзермакрэсце?! Вот так жа каждая беларуская душа в сваёй абалочке гніёт і захлебываецца в своём гаўне і мараць толькі аб адным – каб суседу было тое ж!

І Европа нам памагает – бережот балота. Да і мы падліваем і на апазіцыанерав віну валім…

Лявон раптам уцяміў, што салёных слёзах, душа не згніе… А ўслых сказаў:

-- І не брыдка табе канцлагерам кіраваць, наглядчыкам служыць? І з-за цябе колькі гора людзі зьведалі і дзеці сьлёз пралілі… А мог бы стаць Прэзыдэнтам дэмакратычнай эўрапейскай рэспублікі!

-- С кем? С гнілымі душамі?! Паутараю для такіх как ты дуракоу: ім сталецця нада, штоб рабскія душы сгнілі. Потым выбіць нутро. А, што людскае з іх унукаў і выйдзе тады, калі ў нутро чалавечыя душы ўпіхнуць. Дя як впіхнуць, калі весь час бьюць!?

Кінь мараль чытаць, давай вмесце кіраваць – па очарадзі. Слез уменьшыш, шчасця пабольшыш.

А все прылады рукавадзяшчые сложым… І тваі чароўныя і маі народныя, но тожа валшэбные.

З гэтымі словамі Лепшы паказаў уніз на кошык па стенках якога паўзлі смаўжамі чыноўнічыі душы. Яны імкнуліся пакінуць кош. Найбяспечны падхватнікам спаймаў некалькі і ўкінуў іх у акварыум, што стаяў пад насьцілам. Лепшы сьцябануў па вачах аднаму чыноўніку пугай, яна выцяла і паверхню сьлёзаў, з пад якіх вынырнула бурбалкай ДуППа і распалася на словы:

“В Беларусі толька адзін паліцік! Это Я!”

-- І эта правільна! – Сказаў Лепшы. – Вон Лукапшык захацеў быць едзіным кандзідатам на Бога ад нас – беларускіх прэзідзентав. Задумал врэмя назад адкруціць да сатварэнія міра. Круці, браток, адкручвай, всё равно тут акажэшся – в мачулішчах.

І, звярнуўшыся да Лявона, патлумачыў:

Лукапшык врэмям хоча правіць, а я ўжо магу -- прасторай… толькі ён сунецца па врэмені назад, сюда засажу. Былі ў меня сапернічкі, хацелі врэмя вперод пагнаць, а меня ззадзі історыі кінуць. Зніклі! Тут яны. У слёзах сваіх радных…Навечна…

Пуга мая з беларускіх душ робіць пасткі ў прасторы. Калі ёй па майстэрску сьцябаць чыноўніч'і душы, тады людзі ўсёй душой любяць моцную руку. І гэтая любоў не толькі спыняе час. Яна імгненна адкідвае час на тысячагоддзі! І ніхто і нішто тады не здольны парушыць сувязь народа з уладаром. А ўсе хто набліжаецца да іх, трапляюць у тую пастку. А чыноўнікаў для лупцоўкі я спецыяльна вырошчваю.

Лепшы адкрыў у насьціле люк над акварыумам, пасыпаў туды крыху корму і, назіраючы, як чыноўніцкія раты хапаюць корм, спытаў у Лявона:

-- Ну што? Абагульнім сваі прылады? Ты можаш вандраваць па часе ў любы бок. А я магу свой народ адправіць у вандроўку па часе на тысячы год назад!

Ты можаш чытаць мазгі ўладароў. А я магу пісаць ў мазгах людзей! І чуства ім в душу впісаць і історыю новую! Но не магу пісаць у мазгах маіх врагов.

Калі маі здольнасці і кулявую пугу злучыць з тваімі прыладамі, мы станем вышэй Бога! І цябе таксама ўзвышу… поруч з сабой пастаўлю.

Лявон спакойна сказаў:

-- Калі я табе дам чароўны футарал ад басэтлі, ты не зможаш у ім рухацца па часе ўперад. Бо ты знаеш толькі мелодыю руху назад…

Калі дам табе сканер, які чытае мазгі ідалаў, ты там убачыш толькі свае мазгі.

Тады навошта табе мае прылады?

-- Ты маладзец! Умны ты, Лявон... Давай са мной вмэсце правіць! Служыць мне будзеш… Вазіць меня, как шафёр, па часе вперод, і мазгі врагов чытаць, как правідзец…

Лявон паказаў Лепшаму дулю і той ляснуў бізуном па Лявонавай руцэ і скінуў яго ў акварыум. А наўздагон крыкнуў:

-- Ты не зразумеў, што перад табой і Ян Хрысціцель і Іван Купала? Не ўцяміў, што пуга з беларускіх душаў чароўная? Яна можа выцяць супернікаў і ў мінулым і ў будучыні. Зірні ў свой сканер!

Когда у 1994-м наш прэдак прібліжался к пасту Прэзідэнта, нацыяналісты былі проців і хацелі праздніка сваего бога -- гатовілі Купалле. І вот што палучылі. Чытай!

Лявон зірнуў на цыферблат сканера і прачытаў:

“…фестіваль этот проходіт с 1994 года. Первый блін был комом – разразілась гроза, помешавшая настроіть аппаратуру»

-- А у 1997 пасля пабеды на Референдуме, когда народ дал перваму Прэзідзенту всю власть, нацыяналісты выступалі проців і снова хацелі прызвать сваяго бога. І вот чытай:

“…1997 год собралось прімерно 5 тыс. человек. Выступленіе “Крамы” сорвала невесть откуда прілетевшая буря”

В 2001-м в Бялынычах перад выбарамі Прэзідэнта на дварэ хацелі пець хлопцы с «Палаца», но тагда палкоўнік міліцыі ім запрэціл. Сказал, што пець можна у хаце. І яны скарыліся.

Уражаны супадзеньнем, Лявон чытаў, перачытваў і не мог зразумець, як такое дзееца. А Лепшы мовіў:

-- Ты мусіш паразумнець. Для гэтага прымі маё хрышчэньне. У ім і амавеньне Яна Хрысьціцеля, і купальле-купаньне з беларусачкамі, і соль са сьлёзаў на твае душэўныя раны і вянкі табе будуць ад Івана Купалы.

-- Добры корм з цябе! Тых хлебам не кармі, а дай нацыяналіста зжэрці!

Лявон апынуўся сярод смаўжоў. Вочы на склізкіх азадках, паўзлі па Лявонавай шыі, сьлізгалі па патыліцы, падступалі да горла, пёрліся ў рот, а нос закаркоўваў смурод, як быццам зноў апынуўся ў каменным крыжы, толькі цяпер захлынаўся чужым.

Зірнуў на сваю выяву ў сьлёзнае люстра і анямеў – на яго глядзеў лён! «Чароўнае мачулішча… -- падумаў ён. І бізун не просты … Няўжо страляючы пугай з кулявой саломы Лепшы выйграе і ў «Рускую рулетку»?!»

У адчаі Лявон сутаргава скідаў сьлімакоў, але іх толькі большала. Яны па шчоках падбіраліся да вачэй, запаўзаючы адзін на аднаго, закрывалі сьвятло. І Лявон, як калісьці ў крыжы развітваўся з жыцьцём. Але ён не мог прайграваць. Мог загінуць, памерці, але толькі не пацярпець паразу ад Лепшага. І ён не мог пайсьці з жыцьця на адорыўшы пацалункам каханую.

БОЙКА З КНЯЗЁЎНАЙ ПАПАРАЦІ

Калі два жаданьні: выйграць і пацалаваць злучыліся ў Лявонавай душы і апанавалі ўсю яго істоту, перад ім проста з паветра ўзьнік збор зёлак. Зь яго зьвісалі парасткі папараці, і сягалі ўвысь палыновыя і крапіўныя сьцябліны. Паміж карункамі іх лістоў дрыжэлі палыновыя кветачкі.

Лісты папараці падхапілі Лявона і ўзьнеслі ўсярэдзіну збора. Палыноў пах шыбануў у нос і ўзбадзёрыў. Крапіўныя лісты кранаючы сьлімакоў, паскідалі іх.

Лявон убачыў, як пад аціхаючае рэха бізуновага стрэлу чыноўніцкія вочы пакрысе паварочваюцца ўглыбь багны, пазіраючы азадкамі на Лепшага і неба. З глыбіні мачулішча чыноўнікаў вабіла нейкая постаць, вельмі знаёмая Лявону. Пазнаў -- «Шклоўскі Ідал!»

Лепшы таксама разгледзеў суперніка і аж зьбялеў ад злосьці і на нейкі момант зьнямеў. Чуўся толькі шэпт чыноўнікаў: «Вось яна сапраўдная моцная рука! А наш толькі балбоча…Балбатун!».

Сьцябліны беларускіх душаў і бадылі адвязваліся ад Лепшага каша і таксама скіроўваліся ўглыбіню мачулішча, пакідаючы Лепшым вачам развітальныя бліскавіцы азадкаў.

Лявон і Лепшы пераводзілі свае позіркі з Ідала на збор зёлак. Прэзыдэнтаў позірк праменіў страх, як быццам хацеў сьпяпяліць Ідала і зёлкі. Лявон зьдзіўлена усьміхаўся разглядваючы немаведама адкуль зьявіўшыйся збор і Ідала.

Куля з душаў абярнулася ўніз галавой, а карані яе сьцяблін і бадылёў разышліся далёка ад каша назіральнай вышкі, пакінуўшы Лепшага ў адзіноце.

Лявон бачыў, як карані зёлак працялі сцябло беларускіх душаў, выштурхоўваючы гнілое нутро.

Папаратныя парасткі, павольна апускаліся і ўздымаліся, быццам крылы гіганцкага чароўнага матыля. Сетка з калючага дроту не замінала ім. Уверсе крылы сягалі да зорак, там ахіналі беларускія душы, што калісьці адляцелі ў пошуках сапраўднага каханьня. Сілкуючыся ад іх пачуцьцямі, лісты апускаліся, праз душы Зорнага Чорнабыльніка. Тыя жывілі парасткі папараці сілаю любові і яны апускаліся ў слёзы, на зямныя душы беларусаў.

Парасткі папараці, абдымалі сцябліны-душы, лашчылі іх і выціскалі перагнілае нутро. Калі ўверх цягнуліся рукі, да іх апускаліся парасткі і сьціскалі працягнутыя далоні так, як сьцісквае далоні бацька свайму немаўляці, сілкуючы яго сваёй сілай.

Некаторыя вочы абыякава глядзелі на сьвет праз вузенькія шчылінкі тлушчу, рот чмякаў і ў яго траплялі галінкі палыну. Рот шырока адкрываўся ад горычы і зьдзіўленьня.

Шмат у каго вочы былі заплюшчаны і да такіх палыновы ліст падсоўваўся пад самы нос. Галава ўздрыгвала, вочы імгненна расплюшчваліся, як ад нашатыра, і ў іх узьнікала цікавасьць да жыцьця.

Углыбіні парасткі папараці падхоплівалі верх Кулі і цягнулі да паверхні, а яна высклізвала, імкнучыся на дно.

«Вот маладзец! Правільна дзелает! – пахваліў Князёўну Лепшы і дадаў – Мне такая памошніца очэнь нужна!»

«Бож-дзерава!?» -- услых зьдзівіўся Лявон.

Лепшы запярэчыў:

-- Эта «сухалом» і «чернобай». З него вяжут венікі, абкладывают стогі сена проців мышей. А с этага гіганта мы столька венікав наламаем, што усю Явропу і Амерыку завалім – за валюту. А лісцямі палыні все граніцы абкладзем і Лукапшыкавых крыс с тараканамі в страну не пусцім.

-- Кветка – чароўная, кожны ў ёй бачыць сваё, -- падумаў Лявон.

Ён радаваўся, бачучы, што ў вачах беларусаў зьнікалі страхі, жахі і пагарда да саміх сябе. Але некаторыя вочы запаўняла абыякавасьць і яны пагружаліся на дно, на іх месцы ўсплывалі азадкі. Да іх са збора сьхілялася крапіва і прадбачлівыя беларускія сракі хаваліся, пераварочваліся, выплывалі хітрыя ільняныя ды канапляныя вочкі і крапіва выпроствалася.

Лепшы аж затрымцеў:

-- Важнае управленчэскае срэдства! Мне его Бог перадает как сімвал беларускай власці! Как жэзл істарычэскі!

І да Лявона:

-- Злазь! Не тваё! У маім мачулішчы вырасла, мне і належыць!

І Лепшы бізун ляснуў паветра ля Лявона, што сядзеў на лісту папараці. Але не зачапіў ніводзін ліст.

-- Аддаш сканер, футляр от кантрабаса і зёлкі, ці выбіць?

Зароў Лепшы і зноў замахнуўся кулявой пугай.

Адзін з крапіўных лістоў збора жігануў Найлепшую руку, і яна расціснула пугу. Лепшы падхапіў пугу другой рукой, сьцябануў і той прасьвісьцеў пад Лявонавым азадкам.

І тут Лявон здагадаўся чаму прэзыдэнт так ненавідзіць пісьменьніка Васіля Быкава.

Менавіта так, як Лепшы лупцаваў аблокі, вочы, сракі душы, так у Быкаўскай «Аблаве» сьцябаў дубцом па багне камсамолец і раённы чыноўнік -- сын Хведара, шукаючы ў балоце бацькаву галаву. Загадваў бацьку вылезьці, каб арыштаваць, дапытаць…

«Чароўнае дрэва! – дзівіўся Лявон. -- Можа дрэва памяці?»

Лявонавы ўспаміны прыпыніў Лепшы голас:

-- А яшчо ее называют Дождж-дзяроўе! Праверым. А ну ка, дрэва бажае, дай людзям дождь! Папоўні мачулішча…

І Лепшы замахнуўся на расьліну кулявым бізуном. Тут Лявон успомніў фрагменты Быкаўскай «Аблавы»:

…Просты селянін Хведар быў шчасьлівы. Меў сына, дачку, жонку і зямлю і любіў працаваць. П'янтос сусед пазычыў грошы ў Хведара, а каб не аддаваць, напісаў на яго данос.

Сям'ю Хведара выслалі ў Сібір. Загінулі жонка і дачка, толькі сын застаўся, яго не высылалі, бо быў камсамольцам, з таварышамі выкідваў з хат Хрыстовы іконы! Калі Хведар зьбег з Сібіры і прыйшоў у родную вёску, баяўся сустрэцца з землякамі. Як зацкаваны звер, хаваўся ў лесе, у роспачы сядзеў на могілках і марыў аб адным -- памерці і быць пахаваным побач з бацькамі. Але ж і гэтага не мог, бо самагубцаў на могілках не хаваюць...

На яго наладзілі аблаву, загналі ў багну. Хведар схаваўся па шыю ў балоце, трымаўся за корань. А на беразе сын, любімы сын. Менавіта ён -- раённы начальнік узначальваў паляваньне на бацьку. Сын б'е дубцом па вадзе – шукаючы бацькаву галаву, гукае, заклікае вылезьці…

Галінка папараці з дрэва ўспамінаў у Лявонавых руках стала галінкай балотнага куста, цела ў багне, каля рота балотная жыжа, а у галаве запульсавалі Хведаравы пачуцці і думкі з Быкаўскай «Аблавы»:

"Божа, ніколі ў яго не было думкі забіць сябе, заўжды ён апантана змагаўся за жыццё. А тут во мусіць...

Аднак, можа ён хоць перад канцом згледзіць сына? Бедны Міколка: што ён перажывае цяпер? Пэўна ж, то не па сваёй волі -- ён змушаны! Можа, яму загадалі? Які вышэйшы начальнік. Бо, мабыць жа, ёсць і над ім начальнік. І паслалі яго лавіць у лесе бацьку, якога ён выракся. Калі выракся, дык, мабыць, можна і лавіць… Але калі такое магчыма, тады як жа жыць? Можа, яму яшчэ загадаюць, злавіўшы, учыніць допыт над бацькам? І сын змушаны яго катаваць? Божа, нашто ты стварыў тады белы свет!"

І Лепшы узгадаў -- сваё дзяцінства, як лупцаваў бізуном крапіву. І падсек пугай зёлкі пад корань так, каб ссекчы ці абкруціць яго і выдраць. Бізун, не сустрэўшы апоры выцяў Найлепшую сьпіну.

«Ты са мной жартаваць? Пта-матць! – зароў Лепшы. – А ну сама хадзіце да мяне покуль не пасек ды ў сьлёзы не скінуў!»

Галінкі збора атрэсьлі пад Лепшыя ногі некалькі дробненькіх палыновых куль. Той, злосна тупаючы ботамі, раструшчэліў іх, брудна вылаяўся і выгнуўся, замахнуўшыся на збор зёлак. З пад яго ботаў узняўся палыноў пылок. Лепшы раз'юшана ўдыхнуў, сьцябануў і, калі рука пралятала над галавой, сутаргава керхнуў. Рука тузанула бізун з кулявой саломы ўніз, той абвіў вязьмом Найлепшую шыю, а Хіхітун за сьпінай Лепшага падхапіў канец бізуна і зацянуў яго. Лепшы захрыпеў. Перадсьмяротны хрып замкнуў прастору і яны апынуліся ў кабінеце. Найбяспечны керхаў. Лепшы ляжаў на падлозе і хрыпеў. Целаахоўнікі павыскоквалі са сьценаў, дзе сядзелі ў нішах. Адны павалілі Лявона на падлогу, другія расьцягвалі вязьмо, паслабляючы яго ціск, трэція спрабавалі разрэцаць вязьмо, але яно не паддавалася і ўсё мацней сьціскала шыю і замест хрыпа з Лепшага рота неслася сіпеньне.

Лявон ледзь стрымліваў рогат. Ён узгадаў, што калі быў маленькім і хацеў разам з сябрамі трапіць да дарослых, якія танчылі, а яму не дазвалялі прысутнічаць, тады яны падкідвалі пад ногі танцорам сухія кветачкі палыну. Танцоры падэшвамі трушчэлілі тыя кветачкі, ад іх уздымаўся пылок, лез у рот і нос, усе разам кашлялі, керхалі і танцы заўчасна прыпыняліся. Лявон глядзеў праз вакно на збор і радаваўся яго кемлівасьці.

А збор паменьшыўся, яго папаратныя парасткі прылеглі, утварыўшы жаноцкія сьцёгны. Зь іх сягалі ў гору крапіўныя сьцябліны і лістамі пакрывалі плечы і грудзі. Палыновыя лісьцікі кудзеркамі рассыпаліся паміж крапіўных і жаноцкая галава прыўзнялася. Дзьве палыновыя кветачкі бождзерава пашырыліся, ўтварыўшы вочы. Крапіўныя кветачкі зіхацелі ў валасах. Лявон падалося, што перад ім Ластаўка. У жаночкіх валасах ад кветачкі да кветачкі лётала матылька. Яна завісала над душой кветачкі, сьхіляла галоўку, прыслухоўваючыся да голаса яе душы і на крылцах матылькі нябачныя пёры пісалі споведзі.

«Князёўна папараці!?» -- усклікнуў Лявон, а яна загадкава ўсміхнулася Лявону. І, калі Лепшы захрыпеў і высалапіў вочы, яна кранула вязьмо і яно аслабла.

Князёўна празрыстым воблакам і застыла ў блакіце неба, а Лявон пацягнуўся за ёй, ускінуў рукі, як быццам хацеў утрымаць чараўніцу. Яго вочы праменілі зьдзіўленне і прагу, а ў іх Князёўніна постаць бачылася… басэтляй! Яе мелодыя нараджала моцны мужчынскі поцяг .

Лявон узгадаў, што ў ноч на Купалу дрэвы могуць хадзіць і лётаць. І трымцеў ад здагадкі, што Князёўна папараці адначасова і ёсць чароўная басэтля, якая прадвызначыла бацькаў лёс.

Лявон прыгадаў, што Князёўну папараці Бог дае таму, хто перад тварам Сьмерці, не спалохаўся, а закахаўся ў дзяўчыну, бо з жыцьця хацеў пайсьці толькі з каханьнем. Але не ведаў Лявон каму з’яўляецца Князёўна папараці.

Калі надзею на перамогу трацяць тыя, хто з апошніх сіл падтрымліваў надзею іншым.

Калі мара пра перамогу гасьне ў тых, хто апошнім агнём сваёй душы запальваў мару іншым.

Калі вера аддаецца роспачы нават у тых, хто сваёй верай выціскаў роспач у сэрцах абязьверыўшыхся.

Да такіх прыходзіць Князёўна папараці. Калі толькі не страціў прагу перамогі, каго мацней за сьмерць палохае ганьба паразы і хто, страціўшы амаль усё, захаваў каханьне.

ГІСТАРЫЧНАЯ ПЕРАМОГА НАД ПІСЬМЕНЬНІКАМ І ГІСТОРЫЯЙ

І Лявон і Лепшы пакутвалі аднолькава. Лепшы трымцеў ад жаданьня абрынуць на беларусаў даждж. А Лявон прагнуў вырваць іх душы з мачулішча і ўзьнесьці за аблокі да сонейка, каб прасохлі ад сьлёзаў. І Князёўна папараці, што парыла над аблокамі ў абліччы збора зёлак сьведчыла пра мажлівасьць узняцца туды ж простым лёну і канаплі.

Толькі мажлівасьці ў іх былі розныя. Лявон сядзеў палонным і немог нават устаць і зрабіць хаця б крок, а Лепшы – ўладаром краіны, дзе ўсё яму падпарадкоўвалася.

Найбяспечны далажыў:

-- Салярка собрана!

-- Ну слава Богу! – узрадваўся Лепшы. -- На взлёт!

-- На этай салярке самолеты не летают, только трактора …

-- Так трактара запускай -- хай ляцяць!

У гэты момант па тэлебачаньні перадалі пра складанасьці з рухам аўтобусаў. Лепшы толькі адкрыў рот, каб аддаць распараджэньне, а ў гэты момант па па тэлевізару як раз чыталі старонкі гісторыі:

«Лукашенко по поводу сложности открытия новых автобусных маршрутов заявил, что не надо говорить, что не хватает бензина. Пусть используют ракетное топливо!»

-- Ён б яшчэ жыжаю параіў аўтобусы заправіць!

Кпіў Лявон, а Лепшы вычварыўся:

-- Ненавіжу вас, беларускамоўных за тое, што вы, у самы цяжкі час кпіце, працінаючы сэрца!

Потым пабег па кабінеце ўздоўж сьцен, пытаючыся:

-- Так как жа нам распыліць серабро!? Как? Как? Как?

Вот. Прыдумал! Заражайце все пушкі серебром і как толькі я ідалу пугай дам, страляйце!

-- Немажліва, -- адказаў Найбяспечны, -- усе гарматы арабам за валюту прадалі.

Лявон пажартаваў:

-- На ганку гістарычнага музея стаіць адна.

Лепшы ўважліва паглядзеў на Лявона і загадаў:

-- Цяніце яе сюда! Еслі “стрэлам з гарматы” выбьем с аблаков дождь, тагда за меня і націаналісты прагаласуют і камуністы. Для ніх эта будет как в 1917-м выстрэл авроры.

Найбяспечны сумна сказаў:

-- Немажліва. Насупраць жыве пісьменнік Арлоў. Ён кватэру тут купіў, каб гармату ахоўваць. Як толькі мы яе пацягнем, ён адразу хай падыме. Пікеты наладзяць, як было пад час закрыцця ліцэя. А жонка па радыё «Свабода» паведаміць на ўвесць свет, што зброю Іраку прадаем…і сарвуць нам 100% галасаванне.

-- А што у нас на яго есць?

-- Кнігі піша крыважэрныя. Пра тое як маскалі нашых продкаў рэзалі, як мядзьведзі машку з'елі...

І Найбяспечны працягнуў Лепшаму фотаздымак барадатага пісьменніка.

Той узрадаваўся:

-- Выліты цыган! Скажыце па ўсім СМІ, што прэсечана спроба пакушэння чачэна Арлова на Прэзідэнта. Хацеў з гарматы стрэліць, раз пад Лёзна куляй не папал.

І Указ агласіце :

Для прэсечення тэрактав, аховы гістарыі і ўзвялічвання яе помнікаў паставіць гармату на дах палаца.

Найбяспечны папярэдзіў:

-- Гармата старая, можа не стрэліць.

-- Пальне, калі яе навесці на рэч з яе часу… Хто там у музеі яшчэ стаіць?

-- Шклоўскі Ідал.

-- На шчасце! Адным стрэлам двух «зайцаў»… Врага і дождзь! А Арлова пусць па тэлевізару знішчаць…

Покуль гармату цягнулі да палаца тэледыктар Слязоўскі казаў:

«Орлов хотел затащить «гармату» к себе в квартиру, «згвалціць» ее и «куляй» со своей спермы выстрелить в лицо Президенту…

На ўвесь экран паказалі фотаздымак Уладзіміра Арлова. Ён барадаты стаяў у вайсковай плямістай спецвопратцы і ў лапцях. Адно вока завязанае чорнай стужкай, лоб– бел-чырвона-белай.

Слізоўскі працягваў:

-- Спецслужбы давно следили за Орловым и фиксировали все его связи со Шкловским Ідолом. Ідол рассказывал Орлову о событиях, свидетелем которых он был, а Орлов записывал в свои книги пра 10 веков белорусской истории, выдавая идоловы бредни за результат своего таланта. Заметим, криминального таланта.

Ведь еще А.С.Пушкин писал, что «Никакая власть, никакое правление, не может устоять против всеразрушительного действия типографического снаряда"

Пасля гэтых кадраў на даху ўключылі тэлекамеры.

Лепшы тыцнуў ручкаю пугі паміж Ідалавых вачэй:

-- Вот этат паследній Враг Народа срывал маі Указы паставак даждзя небам, Зорным Чарнабыльнікам. Эта – прэдак нашых аппазіцыанеров, ставшый в апазіцыю Хрысту. Прабіл час расплаты. Сейчас он отдаст свой долг народу – пральёт сваі слезы вмесце с даждзём.

Лепшы схапіў музейнага Шклоўскага Ідала і торкнуў лысінай ў гармату. Той не ўваходзіў. Тады, раз’юшаны Лепшы, паставіў ідала, адскочыў ад яго і замахнуўшыя кулявым бізуном, як сякерай, сьцебануў па Ідалавай лысіне. Той разваліўся на дзве часткі. Лепшы склаў яго, і зноў рубануў бізуном па ідалавай лысіне, разваліўшы палавінкі напалам. (Ідал ужо быў папярэдне распілаваны і склеены і Лепшы таленавіта гуляў сцэну рассячэньня)

Слугі Найбяспечнага заторкнулі у гармату кавалкі музейнага экспанату, насыпалі срэбра, паднеслі кнот і грымнула. Кавалкі стода разам са срэбрам трапілі ў неба і там загрукатала.

Тым часам сапраўдны Шклоўскі Ідал сядзеў у стартавым бункеры пад Нямігай, чакаючы свайго гістарычнага часу і ў тэлевізары глядзеў на зьдзекі са сваёй музейнай копіі, поўнячыся нянавісьцю і рашучасьцю.

ПЕРАМОГА НАД ПАМЯЦЬЦЮ

А Лявон сачыў толькі за экранам, на якім была Настачка. Каня, на якім яна сядзела, адпусьцілі і ён паімчаў да ірва з кіслатой. Як толькі конь рвануў, Прэзідэнцкі палац скаланула так, што ягоны гаспадар зваліўся разам з крэслам на падлогу. Лявон па сканеры ўбачыў, што Настачка ляціць над ірвом на кані са шчаслівым тварам. Ляціць і не падае, быццам конь з крыламі. і вокліч ірвецца з яе грудзей:

-- Я ўспомніла! Я ўсё ўспомніла! Я кахаю цябе, Лявон!!! Я люблю цябе Выліваха!!! Дзякуй табе Божа!

Кіслата ў ірве зьнікла. Знік і сам роў. Каня і Настачку прынялі галінкі Князёўны папараці.

ПЕРАМОГА НАД ІКОНАМІ І НЕБАМ

У гэты час у падземным бункеры дзе знаходзіўся Першы Прэзыдэнт здарылася аварыя. Скончылася зарадка акумулятараў кампутарнага цэнтра, які мадэляваў вайну «Напад НАТА на Беларусь».

Вайсковыя вучэньні Першы Прэзыдэнт пачаў напярэдадні рэферэндума аб наданьні яму пажыцьцёвых прэзыдэнскіх паўнамоцтваў. Усіх жыхароў апранулі ў вайсковыя строі: мужчын мабілізавалі ў партызаны, жанчын -- у санітаркі, кухаркі і снайпершы. Дзеці замянілі бацькоў на заводах… Таму ў школах даўно ўвялі дадатковыя прадметы з рабочымі спецыяльнасьцямі. Пад час вучэньняў усе мусілі прагаласаваць строем і зь песьняй.

Напярэдадні вученьняў прыйшлі зьвесткі аб ўзбуджэньні Гаагскім трыбуналам крымінальнай справы супроць прэзыдэнта і яго хаўрусьнікаў і аб прывядзеньні войскаў НАТА ў поўную боегатоўнасьць.

Ён разам з набліжанымі выехаў за Мінск. Спусьціўся ў падземны камандны цэнтр, што месьціўся ў былой ракетнай шахце і пачаў ваяваць.

Хвалёны расейска-беларускі кампутар СКІФ далў збой і абвясьціў пачатак сапраўднай вайны НАТА супроць Першага Прэзыдэнта. А можа то была спецыяльная закладка расейцаў, бо Пуцін ненавідзеў Лукашэнку, ня ведаў як ад яго пазбавіцца і вось ФСБ усталявала ў кампутар чып, што абвясьціў вайну.

Першы Прэзыдэнт адразу паверыў у сапраўднасьць нападу, а і тым хто сумняваўся, таксама прыйшлося паверыць, бо пагражаў растрэл за здраду. З гэтага моманту Першы Прэзыдэнт і яго набліжаныя бачылі на маніторах кампутараў зьнішчальнікі НАТА, выбухі ракет, руіны сваіх гарадоў.

А жаўнеры НАТА тым часам пілі піва і лашчылі дзяўчат.

Першы Прэзыдэнт аддаваў загады сваім войскам, тыя контратакавалі, зьбівалі, наступалі, адступалі, што паказвалі кампутары… Некалькі генералаў памерлі ад інфарктаў, пасля таго як Першы зрываў з іх пагоны за паразы… Некалькі сядзелі тут жа ў бункеры за кратамі… А праз некалькі месяцаў Першы і падначаленыя ўбачылі, што НАТАўцы захапілі Мінск і аб'вясьцілі пошук Першага Прэзыдэнта і яго каманды, распаўсюдзіўшы калоду карт з іх выявамі. Так яны ваявалі ў бункеры некалькі дзесяцігодзьдзяў, кіруючы партызанскім супраціўленьнем, выбуховымі актамі народных мсьціўцаў, роспісамі сьценаў супраць натаўскіх захопнікаў. І ніхто не ведаў дзе яны знаходзяцца, бо маскіроўка была ідэальнай, наверсе бункер бачыўся узарванымі жалезабетоннымі плітамі, а выйсьці не даваў Цэнтр Бясьпекі Кампутарнай Вайны.

Падземны горад быў злучаны мятро па ўсёй лініі Сталіна, якую сакрэтна адрэстаўравалі ў 2005-м годзе і таксама ўсталявалі кампутары і наглуха задраілі.

Тых, хто паміраў клалі ў лядоўні падземнага морга.

Прэзыдэнта было не пазнаць. Ён набыў новую душу сапраўднага адважнага ваяра, які будзе ці да перамогі, ці да сьмерці змагацца з захопінкамі. А его цывільная Душа – ДуППа пакінула прэзыдэнтава цела і вяла змаганьне за ўладу наверсе.

І вось раптам адключыўся акумулятар цэнтра і кампутар паказаў, што вайна скончылася перамогай.

Першы Прэзыдэнт па сістэме реальнага назіраньня ўбачыў, што робіцца ва ўсіх куточках Беларусі. Яго вайсковая душа адляцела ў патаемнае сховішча бункера, а цывільная душа вярнулася да гаспадара.

Адначасова аўтаматыка адключыла ўсё тэлевяшчанне краіны і падключыла простую трансляцыю с бункера.

Усе ўбачылі на тэлеэкране Першага Прэзыдэнта ў вайсковай форме. Ён даваў інтэрвью Бібліі Тэлевізійнай (БТ):

Журналісты разам спыталі:

-- Дзе вы цяпер знаходзіцеся? –

Ён глыбокадумна разважаў:

-- “Мы находзімся в каком-та пераходнам, гаварат, на каком-та пераходнам, я, правда, не знаю, ат чаго к чаму, но на в каком-та пераходнам перыадзе, ілі этапе, чорт яго знает, здзесь ізвініце меня за выражэніе. І кагда очэнь цяжэло, кагда ідзёт вот эта перастройка бурная, гавара нашым савецкім языком, э-э, должен быць чалавек, который всё-такі обшэство должон весці за собой. І паэтаму вездзе лічный прымер – это савсем даже неплохо”.

Журналісты ад'ехалі, а Першы Прэзыдэнт рупліва нешта шукаў у бункеры і запытальна крычаў:

-- Дзе яны? Хто відзел? Дзе маі лыжы!?

ДуППа, што прыляцела з Бітвы за Боскую Уладу абурылася на свайго гаспадара:

-- Якія лыжы?! Бітва за боскую ўладу ў разгары! Можам спазніцца і вечна застранем у беларускай багне.

Але тут затрубілі трубы, заклікаючы народ на Мінскую лыжню. З часоў Першага Прэзыдэнта спаборніцтвы на лыжне праводзілі і ў летку і зімой і сталі рэфлексам кіраўнікоў горада.

Пачуўшы заклік трубы, Першы Прэзыдэнт трапіў у экстаз:

-- «Для меня спорт – это жизнь!» «Хоккей – часть моей жизни. В детстве меня ставили на ворота. Наденут валенки до колен, чтобы не убили, шапку на голову и в бой!»

“Я очень люблю спорт – это самое лучшее мое качество. Вчера играл в хоккей, позавчера в – в теннис, еще раньше -- в футбол. До этого в волейбол. Баскетбол. Это самое мое большое достоинство, которое дает возможность сохранять нормальную форму и высокую работоспособность”.

ДуППа аж зайшлася:

-- Калі станеш Богам, вечна на лыжах зможаш катацца! Кожны дзень надвор'е мяняць зможаш і тады дзень на роллерах па цвітушай краіне будзеш катацца, а дзень на лыжах па сьнезе!

-- А я січас хачу!

-- Чорт с табой! – Раўкнула ДуППа. – Зьдзяцініўся на гэтай вайне… Катайся! А калі захочаш мець сапраўдную ўладарную Душу і Богаву пасаду, зьявішся!

Першы Прэзыдэнт знайшоў свае лыжы ў ствале гарматы і паімчаў на лыжню, а яго ДуППа паляцела змагацца за Боскую ўладу.

Во што робіць працяглая разлука чалавека са сваёй Душой!

ДуППа аддала загад і памочнік Філарэта Ярчак зачытаў народу па радыё главу з Найлепшай Кнігі“ГОСПОДЬ ЗА ПРЕЗИДЕНТА»:

«Сильный Президент на Беларуси – это, безусловно, воля Божья. Этот вывод вытекает из самой истории явления миру иконы Державной Богородицы. Она появилась чудесным образом в день отречения последнего российского императора от престола. И сие было истолковано как знак, что Богородица берет на “хранение” царскую власть, которой лишилась Россия.

И вот спустя почти 80 лет на Беларуси начал мироточить список с необыкновенной иконы… Что это, если не желание небес вернуть народу Белой Руси взятую на хранение сильную власть? В России ведь множество державных икон Богородицы, но ни одна из них “не плачет”.

Усе іконы з выявай Багародзіцы як па камандзе заплакалі буйнымі слязьмі. Але камандзіры ікон загадалі ім: «Цярпець!»

Іконы зьбіралі па ўсіх рэгіёнах Краіны Вялікай Мудрасьці. У Кіраўніцтве справамі Прэзыдэнта наладзілі вытворчасьць сьлязлівых ікон, і прызначалі камандзіра атрада, па камандзе якога іконы пускалі сьлёзы. І вось зараз з падземнага аэрадрома каля бункера да кожнага горада паляцелі самалёты, напханыя іконамі з падагрэвам.

ДуППа аддала загад пачынаць выбарчую кампанію. Самалёты ўзьляцелі, іконам загадалі плакаць і на выбаршчыкаў паліліся сьвятыя сьлёзы – цёплыя!

ДуППа радасна крычала:

«Народ! "Ты трі раза жаловался на засуху! Я тебе дождь дал!"

А людзі пабеглі дамоў. Плошчы апусьцелі. Назад людзі бегалі з тазікамі вёдрамі, пластыкавымі бутэлькамі, і на бягу намыльваліся. Гарачай вады ў краіне не было некалькі год. Лепшы вёў энергетычную бітву з Краінай Вялікай Мудрасьці і таму кожную калорыю эканомілі, як апошнюю кулю.

А ўсё пачалося яшчэ пры кіраваньні Першага Прэзыдэнта. У 2005-м студэнтам мінскага дзяржэканомколеджа давалі гарачую ваду толькі раніцой і ўвечары, а душ -- толькі раз на тыдзень. Краіна стаяла на мяжы дэрмавенераалогічнай эпідэміі, але беларусы як заўжды прыстасаваліся: пакрыліся каростай, як панцырам, і выжылі.

І вось ДуППа, абярнуўшыся баншчыкам, гучна вяшчала:

«Проста дождзь я давал стране в сваёй прэзыдэнцкай маладосьці! А вось цёплую ваду кожнаму нават Бог не зможа даць, а я даў! І калі абярэце мяне Богам, будзеце раз на тыдзень мыцца цёплым зь неба! Дару вам Всенародны банны дзень! Мы станем самай чыстай нацыяй у сьвеце!»

ДуППа абярнулася сьвятаром і працягвала:

«Гэты дождж – чароўны! Змые з кожнага ўсе грахі! Мы станем самай сьвятой нацыяй у сьвеце!»

Вокліч захапленьня накрыў краіну.

На тэлеэкран апроч ДуППы мог прабіцца толькі ўсемагутны Лукапшык з будучыні:

-- Дажджу ня будзе! – уладарна вяшчаў ён. – Гэты цыган вас дурыць!

Я Ўладар Сусвету Прэзыдент Будучай Беларусі -- Лукапшык! Выбірайце Богам мяне!

Над краінай у блакітным небе імкліва расьлі хмары. Яны зьліваліся, набліжаліся да зямлі. Цемра ахінула ўсё. Шэрае неба дыхнула холадам і голасам прыезджых мудрацоў, якія разам дэкламавалі:

"Тем нужнее сегодня те, кто стремится подарить людям солнце.

Важно, что Христос остаётся с нами". Это о вас, Александр Григорьевич!

Мы верим в вас! Верим и поддержим вас! Только бы вы не надломились, не сдали своих позиций! Здоровья вам!"

І на выбаршчыкаў зь неба замест цёплага сьлёзнага дажджу пасыпаўся сьнег. Разам войкнулі людзі, зароў скот, заціўкалі птушкі, зазудзелі мухі і камары закрумкалі жабы і балоты выйшлі з берагоў. З вакон пасыпалася шкло і людзі ад болю затыкалі вушы. А на іх галовы падаў шэры, брудны сьнег -- леташні сьнег!

Панавалі разгубленасьць і страх, войканьне і енк.. Адны плакалі ад роспачы, другія, каб сваімі сьлязьмі змыць мыла. Шмат хто накрываўся тазікам, як парасонам. Сьнегам улетку беларуса не напалохаеш. Надзею людзям даваў голас. Людзі чулі ад кожнай сьняжынкі ДуППавы словы:

-- «У нас ешчо не наступіла та дзікая канкурэнтная сітуацыя і срэда пры якой бы мы началі жэстока думаць а том как же нам выжыць А она ідзёт, мужыкі, ідзёт сюда і с Запада і с Вастока Ана ужэ вот стучыца, не проста стучыцца в двер, а уже адной нагой здзесь. Еслі это вы не відзіце, то это я віжу і чуствую, я это ашчушчаю. А чэрез год і вы пачуствуеце. І не толька патаму, што я этат прэс перенесу на вас, а потому, што сама жызь і меня і вас заставіт жыць в этой стране».

Голас заварожваў надзеяй. Асабліва спадзяваліся вяскоўцы, бо ім не плацілі заробак ужо некалькі год і цяпер далі столькі, што хапіла толькі на бутэльку і хацелася каму закусіць, а каму і проста пад'есці. Таму яны цярпліва чакалі, што пасьля гарачай вады, сьнега ўрэшце палятуць гарэлка і бутэрброды… Чуткі пра такія здольнасьці Першага Прэзыдэнта хадзілі з тае пары, як ён зьнік.

А ДуППа вяшчала:

«Мы станем самай закалённай нацыяй у сьвеце! А значыць самай здаровай і самай красівай!»

А нябачны Лада насіўся над галовамі людзей, лавіў сьняжынкі, сьціскваючы іх далонямі да кропелек дажджу. Ён не мог дапусьціць парушэння парадку ў прыродзе, але сняжынак была безьліч, а пальцы ад холаду ў хуткім часе скручыліся. Лада сеў, закрыўшы галаву рукамі, сьцішыўся, пакутліва думаючы, як усталяваць парадак. Яго засыпала сьнегам з галавой і малыя дзеці радасна гойсалі па беларускаму Богу на азадках.

Лявон не верыў сваім вачам, але сканер паказваў:

“У ноч на 21 чэрвеня на поўначы Беларусі, у Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці, адбылося рэзкае падзенне тэмпературы паветра. На вышыні 2 см над глебай адзначаліся замаразкі да –3 градусаў па Цэльсію… адмоўныя начныя тэмпературы паветра былі зарэгістраваныя і ў іншых раёнах вобласці. У грэбені антыцыклону тэмпература паветра апускалася да 0 градусаў…

У калгасе “Расія” Ганцавіцкага раёна слупок тэрмометра апускаўся да 6 градусаў ніжэй нуля.

У Лунінецкім раёне тэмпература таксама была ніжэй нуля”.

Сьнег пайшоў невыпадкова. Лукапшык уважліва сачыў за падзеямі ў сучаснай Беларусі. Ён не мог дапусьціць, каб Боская ўлада перайшла суперніку, і адкруціў час назад. Брудны сьнег табе не сітнічак. Лукапшык спадзяваўся, што абхляпаныя халодным брудам людзі не павераць у боскае паходжаньне Лепшага і ськінуць яго. Але, ведаючы здольнасьць Лепшага знаходзіць выйсьце з любой сытуацыі, калі на тэлеэкране няма супернікаў, Лукапшык вырашыў зьявіцца сам. Прадбачыў, што Лепшы зваліць зьяву сьнега на Захад, ці на апазыцыю, а калі народу спадабаецца, -- сабе прыпіша цудадзейства.

Тое, што Лукапшык спыніў час і адкруціў яго назад, уцяміла і ДуППа. Ёй так моцна захацелася вярнуць тыя часы, калі яна уладарыла ў дзяржаве і мела Боскія паўнамоцтвы, кіруючы не толькі людзьмі, але і надвор'ем, і Філарэтам, і іконамі, што яна інстынктыўна ў абліччы Першага Прэзыдэнта правяла прэсканферэнцыю. На старонках газэты «Советская Белоруссия» пра яе традыцыйна напісалі:

«…вчера вечером время в Минске отсчитывали не часами и минутами, а вопросами и ответами, звучавшими в ходе пресс-конференции, в которой принял участие Александр Лукашенко”.

ДуППа прачытала ляснула сабе па срацы і закрычала:

“Эта жа так проста! –. – Атвечай на вапросы і врэмя пацячот назад! А еслі вапросы задаюць не цябе, усёраўно атвечай і -- назад! Как дал атвет, так дня і нет! А еслі малчат, тагда сам сабе вапросы задавай і сам атвечай! Ну, а кагда вапросам врэмя цягнуць вперод – не бяда. Атветам перацягні час назад!

А калі ззаду табе стала няўтульна, адкажы хоць на сто год наперад і час скокне туды!»

Так у ДуППы пад час самай галоўнай Бітвы абудзіліся здольнасьці па кіраваньню часам.

Мудры галоўны рэдактар Павал Якубовіч з часоў Першага Прэзыдэнта выпускаў газэту з чароўнымі, магічнымі тэкстамі. Адны тэксты маглі прысьпешваць час наперад, і чытачы тых артыкулаў звалі газэту «Беларусь сегодня», другія тэксты пры чытаньні адкручвалі час назад і называлі газэту «Советская Белоруссія». Былі і такія тэксты, што спынялі час і чытач бег да прыбіральні з газетаю і воклічам: «Усруся я…»

І толькі праз трыццаць год да ДуППы дайшло якую круцёлку часам яна мела і ў свой час не скарыстала. Але лепей пазьней, чым ніколі… І толькі зараз да ДуППы пачало даходзіць, што цытаты гаспадара – магічныя і могуць уплываць на час.

Журналісты з усяго сьвету трымцелі ад прадчування сенсацыяў.

І сапраўды час, які адкручвалі прэсавыя канфэрэнцыі ДуППы, пабег назад, як пас шайбай з-за варот суперніка пад удар партнёра.

А цытаты Першага Прэзыдэнта кідалі яго наперад, як мячык.

Вось перад журналістамі паўстала ДуППа ў абліччы хакеіста ў чырвонай хакейнай форме з нумарам «99» і з клюшкай у руцэ, праз некалькі хвілінаў гульня з маладымі гульцамі зборнай Славакіі. Кіраўнік прэзыдэнцкай аховы зайшоў да славакаў і сказаў:

-- «Да прэзыдэнта пад час гульні не набліжацца! Будзем страляць!»

З гэтага моманту ўсе супернікі ДуППы ў бітве за Боскую пасаду баяліся наблізіцца да яе, каб не прыстрэлілі.

ДуППа хуценька адшпіліла канькі, надзела лыжэроллеры і шпарка паімчала праз завіруху па прасьпекце, як калісьці пад час выбараў у 2001 годзе. Тады Беларускае тэлебачанне транслявала кожны лыжны крок.

Потым ДуППа начапіла ролікавыя канькі і трусы і зноў паімчала па прасьпекце пад падбадзёрваючыя воклічы выбаршчыкаў.

Пасля кожнага штуршка палкамі ДуППа мовіла:

«Сегодня наіболее сільнаму разрушэнію падвергнуто православное славянство…

После развала гасударства былі унічтожены ідзеалы, аплёвана мечта чалавечэства о брацтве і дружбе. Пусць і утапічэская, но она сплачывала людзей”.

“На Беларусь смотрат как на спасіцеля славянскай цывілізацыі, і мы далжны эту цывілізацыю спасці!”

Людзі ўбачылі мару “брацтве і дружбе» ў выглядзе дзвух белых аблокаў, якія плылі з Захаду. Зь іх сьцякалі пляўкі і народ абураўся.

Так выбаршчыкі і прызвычаіліся да сьнегу, бо няма таго да чаго беларус не змог бы прызвычаіцца. І каб сагрэцца усе тупалі нагамі ад чаго зямля пачала вібраваць.

Але ж вядома, што электарат заўжды нечага патрабуе. З натоўпу несьліся патрабавальныя воклічы:

“Дай!-Дай! 100 далярав! Дай!-Дай! 100 далярав !! Дай!-Дай-Дай!”

ДуППа зіхацела ад шчасьця, бо менавіта столькі патрабавалі беларусы пад час першага тэрміна ўладараньня Першага Прэзыдэнта. Значыць цытата адкруціла час назад!

ПЕРАМОГА БАЯВЫХ ВАЙСКОВЫХ ТРУСОЎ НАД СТРЫНГАМІ

ДуППа, стоячы у трусах на ролікавых каньках, загадала:

“Рыдаць, станаць, плакаць сегодня запрашчано! Вы прышлі не за дзеньгамі. Все дзеньгі, каторые вы прасілі, вам далі… паэтаму нікакіх дапалніцельных вліваній в сельское хазяйство не будзет… Дзенег нет!”

І з гэтымі словамі вывернула кішэні спартовых трусоў.

Сьмех сьцішыўся. Людзі паверылі што ў іх кішэні трапілі грошы з кішэні ДуППы.

І толькі апазыцыянеры кпілі з натоўпу:

-- Во жмот! У яго не толька зарплаты, а і леташняга сьнегу не дапросішся…

ДуППа зазначыла:

-- «Сегодня празнік праходзіт без пастаяннага союзніка… даждзя!»

Лепшы на такія заўвагі меў ідэальны слых і імгненную рэакцыю:

-- Па прозьбам трудзящыхся замест дажджу я даю народу марожанае! Да і на што нам летам дождж! Хваціт этага даждзя – наелісь ужо. А снег -- дзецям на радасць замест марожанага…Даю каждаму па десяць! Нет – па сто марожаных.

І загадаў міністру гандлю пасыпаць сьнег цукрам.

-- Сахар скончыўся! – Далажыў міністр, і Лепшы тут жа адправіў яго ў адстаўку, загадаўшы Найбяспечнаму пасыпаць цукрам сьнег. Людзі ў пагонах імгненна выканалі загад: абшукалі ўсе кватэры, апазыцыянераў, рэквізавалі іх цукар і цукар міністра гандлю і пасыпалі сьнег.

Голыя людзі ў мыльнай пене ўкленчылі і, зграбаючы снег пад сябе, запіхвалі яго ў кішэні, у кашулі, штаны. Чуліся воклічы: “ Снег выпарым і цукру на закатку хопіць і вады на мыцьцё!” Адны абводзілі вакол сабе на снезе кругі—паказваючы астатнім, што унутры круга сьнег з цукрам належыць ім. Другія трымалі на павадках сваіх сабак і тыя кругамі насіліся вакол гаспадароў, спыняліся каб узьняць лапку, цыркнуць і гаўкнуць на чужых. Цёткі накладвалі салодкі сьнег у трусы і бюзгалтэры, трамбавалі яго, прыгаворваючы: “Ай какой харошый Прэзідэнт! Забоціцца а людзях как Бог!”

ДуППа лётала ў сьнезе і сьпявала:

«Я летаю над вамі, летаю, летаю, летаю… І все для таго, штоб накарміць всех вас».

Маладыя дзеўкі стаялі ў стрынгах -- трусах з цясьмы, што ўпіваецца паміж ног. На нагах былі такія ж чаравічкі з вузенькіх стужак скуры. Яны пагардліва глядзелі на Прэзыдэнта, бо ім былі патрэбныя грошы, а не сьнег з балбатнёй. Стрынгершам з вёскі, карціла нагрэбсьці цукру, і яны ўздымалі вочы да нябёсаў, каб меньш пакутваць ад зайздрасьці. Цёткі зласьліва пазіралі на дзяўчат і, хапаючы цукровы сьнег, кпілі: “Начапілі вяроўкі замест трусоў і думалі, што імі мужыкоў да сваёй сракі прывяжуць. І прашчыталісь! Тымі стрынгамі нават на чай цукру не зьбярэш, не тое што на самагонку… А нашаму мужыку што нада? Гарэлка ды не попка, апярэзаная цясьмой, ён туды спьяну не трапіць… Патрэбны грунтоўны зад-апірышча, каб было за што трымацца ў жыцьці…

На белым сьнезе выдзеляліся бабулькі ў чорным і малады сьвятар з даўжэзнай барадой. Яны, укленчыўшы, клалі крыжы на абліччы дзяўчат і кленічы: “Защити Божа их душы!”, “Изгони дзъіявола”…

Сьвятароў позірк гарэў, упіваўся пад кожную стрынгу, імкнучыся сьпяпяліць нябачнага дьябла! а вусны мармыталі: “Зацугляў чорт сракі! І душы… Бачу, як кіруе стрынгамі, як лейцамі, і ськіроўвае іх да граху…” Бабулькам сказаў: “Вы грабіце сьнег, зьбірайце цукар, а я за ўсіх вас буду чорта гнаць!” І яшчэ большы агонь палыхнуў зь яго вачэй да нябачнага чорта, што хаваўся пад цясьмой…

Раптам адна з прыгажуняў ськіравала свой азадак да папа. Відаць чорт прыняў выклік! Яна спынілася перад яго носам и ўзмалілася: “Помогите! Святой отец!” Спасите мою душу! Чорт папутал! Грех замучил…”

Бацюшкавы рукі віхураю насіліся вакол грэшніцы, абкладаючы фігуру грэшніцы крыжамі аж у дзьве рукі! Ён узьняўся да яе грудзей, каб разгледзець паміж іх чорта і сьпяпяліў его позіркам… Задаволены выгнаньнем, зноў укленчыў, чмокнуў у пярэднюю цясьму, сказаўшы: “Его нет! Возрадуйтесь! Воздайте хвалу Богу и приходите на службу…”

“Вось гэта рэферэндум! – усклікнуў Лявон, -- вось гэта перамога!” Лявон не адзін бачыў выгнаньне нячысціка.

Першы Прэзыдэнт заехаў на танку на плошчу імя Чаканьня Рэвалюцыі Андрэя Клімава. Стаяў на бране ў форме лыжніка з палкамі ў руках і таксама ледзь стрымліваў поцяг да зацугляных чортам срак, бо яны маглі даць яму вялікую колькасьць галасоў. Але пяпяліць чорта позіркам ня мог, разумеў, што апазыцыянеры прыпішуць яму сэксуальныя грахі Біла Клінтана. І тады зрабіў па іншаму. Праз мегафон прасіпеў:

-- Покуль мяне не было, покуль я змагаўся за Радзіму і народ зашчышчал, Лепшы давёў да нішчэты прыгажунь: у вяроўках замест трусікаў ходзяць! Ганьба! Жабрачакі-прыгажуні, каб выжыць, змушаны прадавацца сэксрабаўнікам на Захад…

“Мы не пазволім прадаваць нашых дзевушек у сэксуальнае рабства! Мы іх всем на родзіне далжны абясьпечыць”.

Прыказываю міністру абароны, выдаць жабрачкам салдацкія трусы і боты! Вайну с НАТА мы выйгралі! Пабедзім в Бітве с сэксбаронамі за нашых бедных прыгажунь! Каму трусы будут велікаваты – падкароцяць. Яны все масцерыцы ”

На ўсе галоўныя плошчы Рэспублікі імя Чаканьня Рэвалюцыі Андрэя Клімава заехалі армейскія грузавікі і з іх жаўнеры пачалі кідаць салдацкія трусы і боты. Калі ўсё скінулі і не хапіла, жаўнеры з вёскі зьнялі свае трусы і кінулі прыгажуням, што стаялі ў адных вяроўках. Але ўсё перахопвалі жанчыны сталага ўзросту і тут жа граблі ў трусы і боты цукровы сьнег. А дзяўчаткі, каму трапілі гіганцкія трусы, надзявалі іх на галовы, баронячы прычоскі.

ДуППа, што абярнуўшыся стрынгамі лашчыла азадак найпрыгажэйшай, куляй выляцела да гаспадара, напялася яму на галаву, як на каня аброць, і зашаптала на вуха:

-- Дурань! Зрабі загад:

«Салдатам сагрэць стрынгерш».

Тады ўсе за цябе прагаласуюць і тыя хто будзе грэцца і грэць, і тыя хто –

глядзець.

Покуль прэзыдэнт думаў, як гэта будзе выглядаць, жаўнеры анёламі зьляцелі

з машын да дзяўчат і ДуППа заскавытала ў адчаі:

-- Салдафон! Такі шанец страціў!

Першы Прэзыдэнт толькі і мовіў:

«-- У Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці нарэшце прыдумалі, як ліквідаваць хранічную запазычанасць па зарплаце, якая ўтварылася на канец 1996 года. Раённае кіраўніцтва спусціла саўгасам і калгасам цыркуляр: "Выдаць заробак збожжам будучага ўраджаю з разліку 3 тыс. руб. за 1 кг."

Людзям вельмі захацелася зноў атрымаць заробак з будучага ўраджая, бо ўлады абвясьцілі, што ён будзе рэкордным. І час ад жаданьня беларусаў скочыў наперад.

ПЛОШЧА ЧАКАНЬНЯ РЭВАЛЮЦЫІ АНДРЭЯ КЛІМАВА

А мы з Вамі вернемся назад, каб даведацца пра чароўную і магічную назву плошчы. Калісьці цэнтральную плошчу Менска называлі Кастрычніцкая, бо ў кастрычніку 1917 года ў Краіне Вялікай Мудрасьці адбылася рэвалюцыя, бальшавікі захапілі ўладу і ў Менску і далі назву плошчы. Але з 25 сакавіка 2005 года плошча набыла назоў плошчы Чаканьня Рэвалюцыі Андрэя Клімава. Ён цягам з поўгода абвяшчаў на плошчы Дзень Волі і Рэвалюцыю супроць Першага Прэзыдэнта. Андрэй 25 сакавіка выйшаў з турмы, дзе адседзеў чатыры гады і вырашыў кожны год адзначаць свой Дзень Волі. Усе паверылі ў яго Рэвалюцыю і, ўдзячныя за новую веру, перайменавалі плошчу.

Зараз плошча магла набыць новую назву. Адны хацелі назваць яе плошчай “Вольных Стрынгерш”. Другія – “Армейскіх Трусоў”. Адныя вернікі настойвалі на назове ці плошчы “Іконаў плачу”, другія -- “Боскай благадаці”. Яшчэ хацелі яе назваць снегавая, цукровая, прэзыдэнцкая…

Узаемные спрэчкі не далі плёну і плошча засталася са стара-новым назовам “Чаканьня рывалюцыі Андрэя Клімава”.

Чаму ў назове плошчы перамагла рэвалюцыя?

На плошчы і пад ёй: на перакрыжаваньні ліній мятро, закаханыя прызначалі спатканьні. Дзяўчаты традыцыйна спазьняліся. А калі хлопец спрабаваў абурыцца, яна пытала:

-- Ты рэвалюцыю на гэтым месцы чакаеш?

-- Так! – З гонарам адказваў хлапец, каб паказаць сваю храбрасьць, імкненьне да волі і заможнасьці.

-- Колькі? – Пытала дзяўчына.

У залежнасьці ад часу быў адказ:

-- Тры месяцы…тры гады… трыццаць год…

-- А мяне 30 хвілін пачакаць цяжка?

Канфлікт здымаўся. Напруга спадала. І такім чынам Чаканьне Рэвалюцыі, абвешчанай Андрэям Клімавым, стала, як той бусел, што прыносіць немаўлят, сімвалам ладу і згоды ў душах закаханых.

Бо бывала дзяўчына пыталася ў любага:

-- Калі ўжо ты пачнеш добра зарабляць? Калі зажывем, як людзі?

Хлопец, які не мог хлусіць ці прыстасоўвацца, адказваў:

-- Адразу пасьля Рэвалюцыі Андрэя Клімава.

І дзяўчыне, якая сваё спазьненьне толькі што сьпісала на чаканьне рэвалюцыі Клімава, не было чым крыць.

Хутка ўсе плошчы імя Леніна і Кастрычніцкай рывалюцыі займелі назву Чаканьня Рэвалюцыі Андрэя Клімава. Бо чаканьне шчасьця заўжды лепей чым шчасьце, наступ якога абвясьціў Прэзыдэнт ці ён Першы, ці Апошні.

Улады змагаліся з народным назовам плошчаў. У СМІ ні слова, ні поўслова не казалі пра рэвалюцыю Клімава. Потым прэзыдэнскім указам словы пра рэвалюцыю назвалі тэрарыстычнымі і забаранілі іх ужываць пад пагрозай зьняволеньня. А калі не дапамагло, пачуцьцё – чаканьне вызначылі, як крымінальнае, і забаранілі.

Пачалося ўсё з Першага Прэзыдэнта, які ў інтервью амерыканцу на пытаньні «Пра што вы марыце? Якую Беларусь чакаеце?» Адказаў: «Пра тую што ёсць, дынамічную, развіваючуюся, квітнеючую!»

Пасьля гэтых слоў марыць пра іншую Беларусь і чакаць рэвалюцыйных зьменаў і, ўвогульле, чагосьці чакаць стала небясьпечна. Паліцыя Госком-Мы-Чу пад розным выглядам лавіла злачынцаў. Але беларусаў не спаймаеш… Вось паліцэйка пад выглядам журналісткі з мікрафонам пытаецца ў цяжарнай жанчыны: «Каго вы чакаеце?» А ў адказ: «Нікога! Я ўжо свайго дачакалася. Усё жыцьцё марыла быць цяжарнай! І вось паліцэйскі падыйшоў да маладзёна, што чакае дзяўчыну: «Вы каго…?» – «А нікога! Днём тут праехаў прэзыдэнт і я стаю пад уражаньнем, баюся страціць любімы вобраз імклівага праезду!»

Вось і зараз на плошчы народ, рабіў выгляд, што абыякавы да прэзыдэнцкіх фокусаў, а насамрэч чакаў Рэвалюцыі Андрэя Клімава, якая зьмяце ўсю гэтую набрыдзь, як вясновае сонца сьнег.

А Андрэя зноў пасадзілі ў турму, каб не ўзбуджаў у людзей чаканьні рэвалюцыі.

ХРЫСТОС ПОКУЛЬ ЛЕПШЫ

Тым часам Першы Прэзыдэнт, набыўшы здольнасьці сваімі цытатамі кіраваць часам, мовіў да выбарцаў, каб адкруцціць час у свае часы:

«Нікагда не рэшыш праблему выплаты зарплаты, еслі сам глава государства не возьмет этот вопрос под контроль. Два года назад я жесточайшім образом взял эту проблему под контроль. Я требовал выплаты зарплаты впервые к началу учебного года (надо было купіть деткам все), потом к 8 марта)».

«А сегодня мне не надо денег на ізбірательную кампанію – у меня достаточно адміністратівного ресурса, чтобы провесті выборы».

Людзі адчулі, што калі прэзыдэнту «не нада дзенег» значыць ім можа дадацца грошай і надзея пасунула час наперад.

Лукапшык адчуў пагрозу паразы і зьвярнуўся да выбаршчыкаў:

-- Хрыстос ваду зрабіў віном, а я цёплы дождж -- снегам! Вось сапраўдны доказ моёй Боскасьці!

Тут па ўсёй краіне выбухнула абурэньне:

-- Дурань!!! Лепш бы ты ўвесь дождж зрабіў віном, а снег -- гарэлкай!!!

Усе падскочылі з марозіва і раз’юшана крычалі:

-- Мы б цябе за віно с даждзю за сына прызналі Богавага! За гарэлку са снега за Бацьку-Бога.

А снег с цёплага даждзю ды замест віна – гэта здзек! Горш за фашыстаў зрабіў! Як чорт які!

Апазіцыянеры крычалі:

-- Дай не проста віна, а спачатку дай белага нямецкага пад рыбу і рыбы людзям дай, як Хрыстос, потым -- чырвонага францускага пад мяса і мяса да віна дай, ды сыра! Тады і мы цябе прызнаем!

Першы Прэзыдэнт люта ненавідзеў апазіцыянераў

“Нам такая дземакрація с гвалтом не нада. Нам дземакрація нада, кагда чалавек работает, палучает хоць какую-та зарплату, штобы і хлебушка купіць, малачка, сметаны, тваражку, інагда кусочэк мяса, штобы накарміць ребёнка… Ну, с мясам уж давайце летам многа есць не будзем”.

Лявон націснуў на Лукапшыкавым пульце кнопку з надпісам «смех» і ўсе беларусы зарагаталі.

Выбух рогату скалануў краіну. Адны рагаталі над апазіцыянерамі, другія – над Першым Прэзыдэнтам, трэцьція крычалі:

-- Нам, простым людзям, не нада «белае» і «краснае» віно і с мясам пацярпець можам, а вось снег зрабі віном і манну з нябёсаў бульбяным пюрэ!

І новы выбух рогату скалануў краіну.

Сьмех шмат у каго перайшоў у вой і скавытаньне. Людзі адвыклі сьмяяцца і ад рогату іх сківіцы зводзіла сутаргай, выклікаючы нясьцерпны боль. Завылі сірэны хуткай дапамогі.

Лепшы торкаў пальцам у бок апазыцыянераў і пракуроскім тонам вяшчаў: «Эці врагі даже в святой для всех нас дзень давялі людзей да бальніцы, а кагда, не дай Бог, прыдуць да уласці, всех в гроб загоняць!»

Тым часам па загаду Лепшага на вінзаводах цістэрны ўсіх палівальных машын запраўлялі віном, а газавыя балоны адзекалонам.

Лукапшык скіраваў у Малдову ўсе свае пажарныя самалёты за віном.

А Першы Прэзыдэнт націскаў на дэмакратыю:

-- «Представіцелі сельсаветав прыходзят на работу в 12. Пьют самагон і лежат пад заборам.

Но у нас дземакрацічэскае гасударство, каждый можэт лежаць гдзе хочэт»

Людзкія воклічы радасна віталі паветра волі. Пасьля таго, як усіх закатавала Найлепшае Госком-Мы-Чу за недазволены сьмех, усе ўявілі, што змогуць дзе і калі заўгодна сьмяяцца і валяцца. І пьяныя ад волі паваліліся, дзе стаялі і рагаталі, рагаталі, рагаталі…

Час зноў гойснуў назад да ўладараньня Першага Прэзыдэнта.

Рэха несла рогат па вуліцах, грукаючы ў шкло вокан, сьцябала па сьценах, палохала птушак. Рагаталі чыноўнікі калгасьнікі і каровы. Сьмех мацнеў, і неўзабаве пад нагамі завібравала зямля.

У кватэрах на сьценах гойдаліся карціны і гадзіньнікі, трымцелі шклянкі і шкло ў вокнах… Лявон бачыў як вібруюць ад сьмеху аблокі і танчаць нават зоркі!

Усе рагаталі, скакалі і войкалі да болю ў жыватах. Разам з беларусамі, рагатала, трэслася і стагнала ад рогату зямная куля. А яе пупок, што знаходзіўся як раз пад прэзыдэнскім палацам, ад натугі быў гатовы лопнуць…

Першы Прэзыдэнт абнадзейваў народ:

«Мы находзімся в цэнтрэ Еўропы! Нам Богам дано эта места! І ніхто нас атсюда не здзвінет!»

Час зноў адскочыў назад, калі Беларусь была ў цэнтры Эўропы, што незаўважылі Лепшы і Лукапшык. Яны рагаталі з Першага Прэзыдэнта разам з выбаршчыкамі. Упершыню ў жыцьці не проста хіхікаў, а рагатаў Хіхітун.

А Першы Прэзыдэнт замацоўваў час у сваім уладарстве:

«Нынешні прэзідзент – это всерьез і надолго! Помніце, што, как там в народзе гаварат, власць – ат Бога. А Бога нада уважаць!»

«А апазіцыю как внешнюю так і внутреннюю так зажаць, што б камня на камне от нее не аставіць!»

З гэтымі словамі ДуППа пакінула гаспадара, віхураю закруцілася над натоўпам, і рэха, адбіваючыся ад сьцен, сьцябала па вушах выбаршчыкаў:

«…жаць! …жаць! …жаць!»

КАНСЭНСУС НАРОДА І АПАЗЫЦЫІ

А з натоўпу палітыкаў лідар Маладога Фронту чытаў Біблію:

“Не рабеце сабе кумiраў i выяваў, i слупоў ня стаўце ў сябе, i камянёў з выявамi не кладзеце ў зямлi вашай, каб кланяцца перад iмi, бо Я Гасподзь, Бог ваш..

Калi вы будзеце рабiць паводле статутаў Маiх i запаведзi Мае будзеце шанаваць i выконваць iх, дык Я дам вам дажджы ў свой час, i зямля дасьць парасьлiны сваёй, i дрэвы польныя дадуць плод свой; … Калi ж не паслухаецеся Мяне… загiнеце сярод народаў, i зжарэ вас зямля ворагаў вашых; а астаткi вашыя счэзнуць за свае беззаконьнi ў землях ворагаў вашых i за беззаконьнi бацькоў сваiх счэзнуць; тады прызнаюцца яны ў беззаконьнi сваiм i ў беззаконьнi бацькоў сваiх... i тады як яны будуць у зямлi ворагаў iхнiх,-- Я не пагляджу на iх i не пагрэбую iмi настолькi, каб зьнiшчыць iх, каб разбурыць запавет Мой зь iмi.

Але рогат быў такі моцны, што словы з Бібліі ніхто не чуў, людзі нават не адчувалі як разам з імі рагоча, вібруючы, зямля. Зямная Куля давілася ад сьмеху, бо баялася, што калі засьмяецца па-сапраўднаму, тады лопне. Жывот Зямной Кулі быў як раз зямлёй Беларусі. Ён калаціўся ад сьмеху, так і пачаўся землятрус.

А Лявон бачыў у гэтым суцэльным сьмеху, як сутаргава спрабуюць абудзіцца людзкія душы беларусаў.

Першы Прэзыдэнт, спадзяючыся выйграць выбары ў Бога і супернікаў, талдычыў:

"У меня нікагда не было сваей собственнай жызні, толька жызнь эціх людзей!"

Беларусы, якія стагодзьдзямі енчылі і стагналі, цяпер сьмяяліся і рагаталі:

-- Во даў дык даў!

-- Першы кіраўнік, які насмяшыў увесь народ! Сапраўдны Ўладар сьмеху – Беларускі Бог! Хахатун!

Хіхітун спахмурнеў ад пачутага, а людзі выказваліся:

-- Грошай і дастатку ў нас ніколі не было, толькі гора заўжды цераз край. А наш Прэзыдэнт хоць усім сьмеху даў, што аж жывот баліць! Насьмяемся, што на ўсё жыццё хопіць, ды нашчадкам у спадчыну застанецца.

Пры гэтым кожны меў наўвазе свайго абраньніка, але ўсе разам крычалі:

-- Набудзем свайго Бога! Хопіць, каб нам звонку багоў навязвалі!

-- Галасуем за Лепшага!

-- З ім заўжды было добра!

-- Абіраем свайго Бога!

-- Даеш Лукапшыка!

-- Вернем Першага Прэзыдэнта!

Нечакана для прэзыдэнтаў іх падтрымалі і галасы апазыцыянераў:

-- Хай лепш Багамі працуюць, ад іх беларусам усё роўна ніколі дапамогі не было, а там хоць перашкаджаць не будуць…

-- Ды і балбатаць на гэткай пасадзе іншыя народы не дадуць! Хутка перавыхаваюць…

-- Да чорт з імі! Няхай беларуская тройца Багамі будзе, можа тады па люцку зажывем!

-- Калі скавырнуць не атрымалася, няхай усе ідуць на павышэньне! Тады вызваляць прэзыдэнскую пасаду і мы абярэм нармальнага чалавека… А Бог зь імі хутка разьбярэцца!

ДуППа мовіла:

“Такой апазіцыі грошы плаціць нада!”

І некаторым лідэрам апазыцыі вельмі захацелася ў мінулае.

А выбаршчыкі як заўжды, не зразумелі апазыцыянераў і казалі:

-- Як гэта тры Багі? Не па людску гэта. Ну калі адзін – Бацька – гэта зразумела, а як гэта тры Бацькі?

Іншая справа, калі адзін – Пярун, другі -- Дажджбог, трецьці – Лада.

ЗАЦЬМЕНЬНЕ СОНЦА ПА-БЕЛАРУСКУ

Ад шуму абудзіліся буслы, якіх усыпілі снатворным. Яны ўзьняліся, цягнучы за сабой кашы і падхопліваючы ў іх з паветра сьнег.

Настала ноч і ўсё ахінула цемра. То буслы закрылі сонца. Яны разам з кашамі ўзьнялі з дахаў рубероід. Бізнесоўцы, што займаліся рамонтам дахаў, калі ўбачылі як першы раз з дахаў паляцелі буслы з кашамі, на гэты раз, калі буслоў зноў пасадзілі на дахі, парупіліся і прымацавалі да кашоў рубероід. Яго і патурылі буслы разам з кашамі і закрылі сонца. чорным. Бізнэсоўцы сэканомілі на зьняцьці рубероіда, а Лукапшык у рубероіднай цемры зьнянацку высадзіў свой дэсант. Ад сьмеху беларусаў іхны час зморшчыўся, як гафрыраваны шланг, і пакрыўся шчылінамі. Праз іх і даставіў Лукапшык сваіх пачвараў.

Калі буслы зьляцелі, паветра ачысьцілася ад сьнегу, стала сьветла і сьмех сьціх. Людзі ўбачылі, што паміж імі ланцугамі стаяць гіганскія пацукі і прусакі і пагрозьлівымі позіркамі сьвярдзёляць іх патыліцы. Цішыню ламалі толькі клацаньне зубоў, посьвіст вусоў і хвастоў. Калі над пачаварамі праляталі птушкі пацукі елі іх на ляту іх клацаючы зубамі, а прусакі зьбівалі вусамі.

Даўжэзныя прусачыныя вусы круціліся над людзкімі галовамі, а над іх шыямі навісьлі пацучыныя пашчы.

Лукапшыкаў голас рэкамендаваў: “Новыя пароды будучых беларусаў – агнеўпорныя”.

Лепшы дрыжачым голасам спытаў: “Хто за тое, каб лічыць свайго Прэзыдэнта Богам? Праву руку -- ў гару!”

Уверх няўпэўнена пацягнуліся правыя рукі. Пацучыныя хвасты абвілі рукі, апусьцілі іх і прыціснулі да ног выбаршчыкаў.

Лепшы разгубіўся. Але хутка ачуняў і гукнуў: “Левыя рукі ўздымайце!”

Людзі пакорліва ўзьнялі левыя рукі, а па іх сьцябанулі прусачыныя вусы, абвілі і таксама зьдзёрнулі долу да ног.

Лукапшыкаў голас упэўнена давёў:

-- У вас будзе толькі адзін Прэзыдэнт, толькі адзін Бог, толькі адзін Бацька!

Першы Прэзыдэнт закрычаў на ўсю краіну:

-- Па майму Ўказу Бацькай магу быць толька Я!

-- Такія ў вар’ятне жывуць! – рубануў Лукапшык.

Пацук і Прусак схапілі Першага Беларускага Бацьку, абвязалі вусамі і хвастамі, ўторкнулі ў каналізацыю і закрылі вечка люка.

Першы Прэзыдэнт плаваў па вушы ў народных фекаліях і думкі маланкамі праціналі мазгі: “Дурань! Чаму не загадаў заварыць люкі?! Хто здрадзіў? Няўжо Мясьніковіч за тое, што прызначыў яго глаўным акадэмікам і адабраў прыбыльны ігорны бізнэс? Ці вучоные з “Акадэміі каналізацыйных навук” мсцят за нізкія зарплаты?!”

ДуППа круцілася над вечкам і ў роспачы далдоніла:

“Просто мурашки бегут по спине, когда задумаешься, насколько мы погрязли и лезем глубже в это дерьмо”.

І толькі адна думка супакойвала гаспадара ДуППы:

“Відаць, каб стаць народным Богам трэба нахлябацца народным гаўном…”

Праз люк данеслася:

«Лукашенко нам Богом послан! Лукашенко руководітель от Бога!»

Гэта прыдало сілы для прыстасаваньня і выратавала ад пагібелі.

А змагацца за Боскую ўладу засталася ўсюдыісная ДуППа без гаспадара.

Лепшыя вочы бліснулі маланкамі і загадам генералу Паўліченкі. Той рыкнуў, і за сьпінамі пачвар паўсталі жаўнеры, прыклалі да галоў пачвар рукі і зь іх з громам ударылі маланкі. Пачвары скапыціліся.

Людзі загукалі: “Пярун! Пярун! Збаўца!”

Лепшы вытрымаў паўзу і мовіў: “Беларускія электрашокеры! Для апазыцыі і міжнародных назіральнікаў…”

БЕЛАРУСКІ, КАМЕННЫ ГОСЬЦЬ

Вось тут Шклоўскаму Ідалу працерлі твар і вочы ды выпхнулі праз метро на Нямізе. А на вуха шапнулі, што ў прэзыдэнцкім палацы яго чакае Боская ўлада, толькі трэба крыху пазмагацца.

Ён крочыў, а да яго кінуліся гіганцкія пацукі і прусакі, хапалі за рукі і ногі, кусалі, а Ідал трушчэліў іх як чалавек звычайнага прусака. Пацучыныя зубы крашыліся, а сківіцы ламаліся ад каменных Ідалавых рук.

Брудны сьнег заляпіў тэлекамеры, што былі ўсталяваны на вуліцах для назіраньня за дэманстрантамі і Найбяспечны не бачыў, хто ідзе. Каб не пераменьшыць небясьпеку для Прэзыдэнта, дакладаў яму, што ідзе Бог!

Шклоўскі Ідал крочыў скрозь сьнежную віхуру, зьбіраючы на сабе сьнег, а народ вадзіў вакол яго карагоды. Усе думалі, што пачаўся карнавал. І толькі некаторыя бабулькі хрысьціліся, спалохана гледзячы на адбітак капыта ззаду на белым балахоне.

Натоўп з дзесяткаў тысячаў журналістаў з усяго сьвету атачыў палац. Усе чакалі цуда – беларускай рэвалюцыі. Яе чакалі некалькі дзесяцігодзьдзяў і зараз было падобна, што яна адбудзецца. Буйнейшыя тэлекампаніі сьвету замовілі рэпартажы аб беларускай рэвалюцыі за вялізныя грошы.

Сярод журналістаў вакол палаца стаялі купкі людзей з кветкамі. Адныя трымалі ў руках валошкі, і на шыі валошкавыя шалікі. Другія трымалі ў руках шыпшыну і на шыі пацеркі з шыпшынавых шыпоў. Яны раздавалі плады шыпшыны ўсім навокал.

Трэцьція высока над галавой трымалі кніжкі Андрэя Клімава з назовам «Восстание 2005-2035». Сам Андрэй стаяў у турэмнай клетцы, што стаяла побач з палацам, і праз краты даваў аўтографы. Яго прывезьлі па загаду Лепшага, каб астатнія рэвалюцыянеры бачылі сваю будучыню.

Але Клімаўскія прыхільнікі на гэты раз падрыхтавалі сваю рэвалюцыю.

Яшчэ адна купка людзей стаяла з дзьвух частак: мужчыны трымалі ў руках кошыкі з бульбай, жанчыны – бульбоўнік з кветкамі. Яны раз-пораз уздымалі кашы і бульбоўнік над галавоў і крычалі: «Бульбяная! Бульбяная!…»

Былі ў натоўпе і рамонкі. Ух уладальнікі мелі на галаве рамонкавыя капялюшы і вянкі. Усе носьбіты кветак і гародніны былі прадстаўнікамі рэліктавай апазыцыі.

У іхных лідэраў бралі інтэрвью. Лідэр бульбянай рэвалюцыі казаў, што сябры яго партыі праводзяць бульбяную рэвалюцыю на палетках, убіраючы ўраджай, а сюды даслалі дэлегатаў… Кожны з лідэраў кветкавых рэвалюцый цьвердзіў, што тысячы сябраў ягонай партыі зьбіраюць кветкі на палях і ў лясах, каб засыпаць сталіцу, адорыць кожную жанчыну і выклікаць супольны парыў душаў на рэвалюцыю.

Усе спрачаліся наконт асобы, якая ўпэўнена набліжалася да палаца.. Адныя сьцвярджалі, што гэта Шчукін пераапрануўся і пайшоў пужаць Прэзыдэнта, другія -- захапляліся беларускім мастаком Пушкіным за незвычайны перформанс. Рабіліся стаўкі на тое, хто крочыць: робат ці кібарг.

Шклоўскі Ідал прайшоў праз гэты кветнік, як нож скрозь масла і зухі пасьпелі яму на галаву начапіць вянкі з валошак, рамонак, бульбоўніка, шыпшыны і ў адну руку ўсунулі кошык з бульбай, а ў другую кулёк з шыпшынай. Але каменны ўладар не адчуў нават казытаньня.

Пушкініст Фядута, стаяўшы асобна па-над натоўпам на слупку са сваіх кніжак, ментарскім тонам павучаў журналістаў і дыпламатаў: “Уважаемые. Вспомните, как каменный гость пожал руку Дон Жуану и оба провалились сквозь землю. Надо читать Пушкина и будете прогнозировать все политические ситуации”, -- настаўляў Фядута. Ён, прадчуваючы свой літаратурна-палітычны шанец, памкнуўся да Шклоўскага Ідала з працягнутай рукой, прагнучы адчуць поціск каменнай далоні для напісаньня артыкулаў і доктарскай дысэртацыі. Але Шклоўскі Ідал, падумаўшы, што Фядута – Лепшы ахоўнік палаца і хоча яго затрымаць, тыцнуў яму ў пысу каменнай рукой з кошыкам бульбы і Фядута пакаціўся з прыступак па бульбінах.

Простыя выбаршчыкі хваляваліся. Адны талдычылі:

-- Зараз наш Усявышні патрушчэліць гэтага Істукана!

-- Раз мы абралі нашага Богам, ніякі Ідал яму не супернік!

Другія палюбілі Ідала і пярэчылі:

-- Ён маўчун – сапраўдны мужык! Не тое што гэтыя балбатуны… І датаго ж – моцная рука. Скруціць Найлепшую шыю…

Фядута, седзячы на зямлі, ні на кога не зьвяртаў ўвагі і хуценька пісаў сваю дысэртацыю «Аб паэзіі Наймацнейшай рукі» Пісаў і мармытаў сабе пад нос:

«Это была по-божески творческая рука. Все к чему прикасалась «Сильная рука» чудесным образом преображалось.

Небо, которое высекла «Сильная рука», отзывалось дождем. Дождь мановением его руки превращался в снег, а солнце по велению «Моцной руки», дышало заморозками.

И даже могучая попа, после подтирания чудотворной рукой, благозвучно отзывалась возвышенной поэтичностью и совершеннейшей класической рифмой!»

АТАКА МАМАНТАЎ

Калі да ганка палаца Шклоўскаму Ідалу заставался зрабіць некалькі крокаў, з плошчы Чаканьня рэвалюцыі Андрэя Клімава вылецела хмара пылу. Перад гэтым хмара заляцела да КДБ, адтуль па традыцыі выйшаў кіраўнік, расчыніў вароты і запрасіў хмару на двор папіць чаю, але пылінкі хмары загукалі «На рэвалюцыю! Зверы перамогуць!» і хмара панеслася да палаца прэзыдэнта.

Ля ганка палаца хмара дагнала Шклоўскага Ідала, закрыла яго і спынілася. З яе пачуўся вокліч:

-- Ну!!! Ці не маманты мы?!

-- Маманты! Маманты!… – загукалі з пылу маладзенькія галасы. Галасы наклаліся і журналісты пачулі:

-- Мутанты! Мутанты!…

-- І ці не годныя мы нашчадкі магутных палітычных зуброў?

-- Роў!Роў! Роў– загукалі хлапечыя і дзявочыя галасы.

Мясцовыя журналісты-скептыкі каментавалі:

-- Гэта наша пылаапазіцыя, зараз сама рассеіцца…

Спачатку пыл асеў наводдаль ад палаца. Сталі бачны сталёвыя клеткі, што паўсталі колам вакол гмаха. У клетках сядзелі хлопцы ў паласатых турэмных робах. Нябачнымі былі дзяўчаты, якія хаваліся ў натоўпе насупроць клетак і трымалі ў руках пудзілы прэзыдэнтаў і яго хаўрусьнікаў.

Па камандзе яны планавалі паланіць ахоўнікаў Клімаўскай клеткі, вызваліць Андрэя і на яго месца пасадзіць пудзіла прэзыдэнта. З астатніх клетак хлопцы бы выйшлі на волю і пасадзілі б замест сябе пудзілы прэзыдэнтавых хаўрусьнікаў.

І прэзыдэнт і лідэры апазыцыі ведалі пра гэты плян і лічылі Клімава варьятам. Таму прэзыдэнт і дазволіў каля свайго палаца зьявіцца клеткам і свайму пудзілу.

Толькі Андрэй ведаў, што пудзіла было магічным. Клімаў змог дастаць клеткі прэзыдэнтавага цела ад урачоў, што амалоджвалі яму мазгі, вывез іх у ЗША. Там з клетак вырасьцілі кулю сфармавалі зь яе копію прэзыдэнтавай галавы і перавезьлі ў рэспубліку з выставаю васковых фігур. Куля зь біямасы рэагавала на ўсё, што навокал у мільён разоў мацней чым прэзыдэнтавы мазгі і пасылала ў матчыны клеткі сыгналы аб небясьпецы і болю. Матчыны мазгавы боль і страх зьнішчыў бы гаспадара.

Так плянавалася ў альтэрнатыву кветкавай -- клеткавая рэвалюцыя Андрэя Клімава.

Калі пыл асеў і каля гмаха, ўсе ўбачылі на ганку прэзыдэнскага палаца зьлева вунітаз, а справа біяпрыбіральню. Дзяўчына-маманціха пасярод натоўпа журналістаў давала інтэрвію:

-- У горадзе каля кожнага тэлефоннага аўтамата мусіць стаяць туалет з душам, каб можна было адначасова размаўляць і пісаць, а пасля абавязкова прыняць душ. Барацьба за правы жадаючых аправіцца – працяг традыцыі, пакладзенай барысаўскімі зубрамі часоў Першага Прэзыдэнта. Яны тады выставілі на ганку выканкама вунітаз, а мы дабраліся да прэзыдэнскага ганку!

Ідал стаяў паміж унітазам і біяпрыбіральняй і пераводзіў позірк зьлева направа.

Усе гадалі, што зробіць моцная рука: сядзе, ці пойдзе? Калі пойдзе, то проста ў дзьверы? Ці налева? Альбо направа?

Ідал прысеў, усе заціхлі, зь яго сракі шуганула… полымя і роў рухавікоў. Ідал узмыў уверх уздоўж сьцяны Лепшага палаца і пагрозьліва крычаў:

«Я Президент! Не человек – машина!».

У яго на карку сядзела нябачная ДуППа і на вуха Ідалу шаптала:

“Я часто вам гавару, што я тры года вас на плечах несу!” .

БЕЛАРУСКАЯ Х…ЁВАЯ РЭВАЛЮЦЫЯ

Ад рухавікоў вібравала паветра і шкло. Жах паралізаваў чыноўнікаў і іхныя прычандалы, што вібравалі і жалобна пазвоньвалі.

Чыноўнікі, як загіпнатызаваныя, нерухома чакалі хто пераможа, не ведаючы каго падтрымаць. Некаторыя нават прынюхваліся, спрабуючы па паху адчуць пераможцу і ахвяру… Упершыню не спрацаваў чынавенскі інстынкт выяўленьня будучага ўладара.

Перад апошнім паверхам Ідал завіс насупраць акна Лепшага габінэта.

Ідалавы прыхільнікі скандзіравалі:

-- Бел-Бэт-Ман! Бел-Бэт-Ман!

-- Вось гэта наш Прэзыдэнт! Лётаючы! Сапраўдны беларус – касманаўт з ракетай у срацы! І Летуценнік зь вялікай літары!

Ім пярэчылі лідэры КХП-БНФ:

-- Гэта Масква сваю замену прыслала Лепшаму! Па МІГаўскім рухавікам у срацы бачна … А вы яго падтрымліваеце! Здраднікі!

Рухавік перавёў Шклоўскага Ідала ў гарызантальнае становішча, зароў, адвёў яго назад і тарпедаю дзёўбнуў кібарга ў браніраванае шкло.

Кавалкі шкла градам засыпалі падлогу, за імі ў габінэт уляцеў Ідал з ДуППай на карку, што мовіла:

"Мы можам праламіць любую сцяну, еслі будзем вмесце!".

Гэтыя словы і Ідал бразнуліся на шкло.

Калі Шклоўскі Ідал з ДуППаю на карку стаў на ногі і ўзьняў галаву, яго ногі падкасіліся:

Перад імі стаяў вялізны ложак з балдахінам, на якім сядзела галубка. У ложку спалі: пасярэдзіне Першы Прэзыдэнт, з аднаго боку – Лукапшык, абняўшы Першага Прэзыдэнта за шыю, з другога – Лепшы, абняўшы Першага Прэзыдэнта за плечы.

На балдахіне, коўдры, падлозе паўсюль ляжалі валошкі.

З ратоў тройцы тырчэлі мяшэчкі з суслам і дзяцюкі пасмоктвалі іх як немаўляці цыцку. Каля прэзыдэнцкіх вушэй муркаталі коцікі.

За-за балдахіна хітра пазіралі Хіхітун, Пярун, Дажджбог і Хапун і пасьміхаліся. Яны натхніліся на помсту, аздобілі прэзыдэнцкі габінэт пад сэксадром, даставілі і ўсыпілі хаўрусьнікаў, дастаўшы Першага Прэзыдэнта з каналізацыі. Каб сон быў мацнейшы, ўторкнулі ў іх раты мяшэчкі з макавым суслам, над галовамі паклалі катоў-мурлыкаў… Лявона вынесьлі і паставілі перад журналістамі, што выклікала шок, бо Лявон апусьціўся зьверху, як анёл.

І наладзілі простую тэлетрансляцыю на ўсю краіну з прэзыдэнскага сэксадрома. Тэлевядучая мовіла:

“Зараз мы вядзем прамую трансляцыю з чарговага паседжаньня “Усенароднай кааліцыі 5+”. Яе ўдзельнікі – пяць беларускіх прэзыдэнтаў будуць абіраць адзінага кандыдата на пасаду народнага Бога”.

Тэлекамеры паказалі буйным плянам тройцу, куты ложка, дзе тырчэлі каменныя фаласы, што трымалі балдахін. Перад ложкам сядзелі на задніх лапах, як сабакі, нерухомыя гіганцкія пацук і прусак. Іх вочы, як шкляныя, глядзелі на Ідала і ДуППу.

Цела і твар Першага Прэзыдэнта аздабляла ўся наменклатура Менскай каналізацыі. Тэлекамеры паказалі буйным плянам за вушамі -- гандоны, на грудзі --тампэксы, на рамежнасьці -- пампэрс.

Тэлекамеры наехалі на вусны, якія нешта шапталі, гук узмацніўся і ўсе ў краіне пачулі:

“Ты давел меня да ізнемажэнія. Я начамі не сплю, глатаю жменямі таблеткі. А ты капаеш, капаеш пад меня! Бросце іскаць Зазаренка і Ганчара.Вам што, нужно, штобы апазіцыя насіла грабы с іх целамі па Мінску?"

Пры гэтым левай рукой Першы Прэзыдэнт спрабаваў ськінуць абдымкі Лукапшыка і Лепшага.

А правая валасатая рука Першага Прэзыдэнта ляжала на бялюткай коўдры, што пакрывала Лукапшыкаў зад і трымала… Ідал аж працёр вочы… трымала тырчма ягоны каменны тырчак, адбіты Лявонавымі продкамі! Ён ведаў на ім кожную драпінку, кожную ямінку…ўсе адценьні паліроўкі, старажытнымі ліцьвінкамі. Ведаў таму, што калі жанчыны ўходзілі з племям на паляваньне, яму прыходзілася самому задавольваць свой мужчынскі поцяг-рэфлекс, усталяваны стагодзьдзямі …

Дыктарка мовіла:

“У выбарах адзінага лідэра з “5+” галоўным вызначальнікам у выбарах будзе

“Плюс”-тырчак.

ДуППа, гледзячы на гаспадара, аж зайшлася:

-- Ах вы шлюндры! Палюбоўнікі хренавы!

ДуППу заўжды катавала зайздрасьць да любога мужыка з целам. Бо сама бясьцялесная, як і Сьмерць не магла зьведаць шчасьця чалавечага сэкса… Таму і вар’яцела ад відовішча і заходзілася ад крыку:

-- “.. повылазілі із своіх бомжатніков і сегодня готовы рінуться в борьбу за власть! … шчитают, что Беларусь сазрела для некоей оранжевой ілі.. страшно сказаць… голубой какой-то ілі васільковой, что одно і то же революці. Нам голубятни еще этой не хватало!"

ДуППаў сьпіч зьняў тырчаковае ачмурэньне, што знерухоміла Ідала. Яго рухавікі зараўлі, як бычыная глотка, якую зьбіраюцца прырэзаць, і паднесьлі Ідала да ложка. Тройца прачнулася.

Ідал пацягнуўся да свайго члена, кажучы: Я просто хочу побыть человеком!»

Першы Прэзыдэнт кінуў у Ідала ягоным фаласам, прамазаў і тырчак выляцеў у разьбітае вакно. Міма яго мільганула Душа Буша і падправіла траекторыю тырчака словамі:

«Па-за ўсялякім сумненьнем, грамадзяне Беларусі у адзін цудоўны дзень з гонарам будуць жыць у дэмакратычнай краіне»

Ідал дзёўбнуў сваім браніраваным касмылём жарсьці ў лоб Першага Прэзыдэнта і Ідалава галава… адламілася. Першы Прэзыдэнт меў другі тытанавы чэрап – бронекамізэльку для галавы, якая цягнулася праз шыю да грудзей, закрываючы сэрца. Яна была абцягнута скурай і зроблена пад час 30-гадовай кампутарнай вайны з НАТА на падземным заводзе па аднаўленьні кібаргаў. Ніводная куля не магла прабіць чэрапны бронежылет і шклонепрабіваемыя вочы.

Ідалал згубіў галаву, але не боездольнась, бо кампутарнае начыньне было ў яго жываце.

Першы Прэзыдэнт страціў прытомнасьць, але ня баяздольнасьць. У непрытомным стане ён набываў хватку сабакі, скокнуў на Ідала ззаду, абшчаперыўшы яго за каменную шыю…

Ад сатрасеньня мазгоў Першага Прэзыдэнта зараўло яго пудзіла і завялі кветкі разам з душамі лідэраў кветкавай рэвалюцыі. Яны, напалоханыя, адбеглі ад палаца.

ДуППа, не ведаючы на каго зараз зрабіць стаўку, адзначыла:

“А канкурэнцыя – это сіла. Это главная сіла в рынке, каторую я уважаю”.

Ідал без галавы крутануўся і Першым Прэзыдэнтам, што вісеў на шыі зьбіў кутовыя пэнісы і балдахін накрыў тройцу.

З вуліцы несьліся воклічы гледачоў:

-- Адкрой завесу! нам трэба адкрытае грамацтва! Хочам знаць усю праўду!

-- Адарві ім касмылі жарсьці!

-- Пэнісы ім адарві!

-- Во якую рэвалюцыю робіць Масква праз засланца – Маскоўскую сраку…

Гэтыя словы вывелі Лепшага са ступару. Ён выкараскаўся з пад балдахіна і кінуўся праз патаенныя дзьверы бегчы да лесьвіцы, чорнага хода.

За ім партатыўная урна несла Лукапшыка.

А прыляпіўшыся да выбарчай урны, як банны ліст да сракі, ляцела ДуППа.

Наўздагон за імі турыўся безгаловы Шклоўскі Ідал з Першым Прэзыдэнтам на карку.

Кабінет Лепшага знаходзіўся на апошнім паверсе прэзыдэнскага палаца, але гэты паверх быў толькі сярэдзінай будынка. Калі прэзыдэнты ўтваралі адзіную саюзную дзяржаву, Лепшы ў аднабаковым парадку надбудаваў над сваім палацам яшчэ дзесяць паверхаў. Тлумачыў, што робіць гэта для адміністрацыі новых дзяржаў, што будуць далучацца да Саюзнай дзяржавы, а на пытаньне «Чаму не ў асобным будынку?» Лепшы адказваў, што зрабіў гэта дзеля большай трываласьці Саюза і больш цеснага ўзаемадзеяньня яго кіраўніцтва.

У перспэктыве гмах мусіў сягнуць за аблокі, стаць вышэйшым у сьвеце.

Цяпер, ратуючыся ад Ідала, імкнучыся на дах, ён мусіў прабегчы гэтыя 10 паверхаў Саюзнай дзяржавы. «І навошта будаваў? Дурань!» – дакараў сябе Лепшы.

А ДуППа пярэчыла: “Я не исключаю, что этот Союз в будущем присоединит к себе наших соседей, в том числе и Югославию”.

Лепшы бег на дах, і ягоны касмыль жарсьці падскокваў на лысіне, стукаўся аб яе. Відаць, нехта спрабаваў адчыніць дзірку, а нехта – зачыніць. Урэшце касмыль жарсьці стаў дыбарам, нібы цуцыкаў хвост. Дзірка прагна ўсмоктвала паветра. Нешта моцна бабахнула, як рэактыўны самалёт, і Лявон на сканеры ўбачыў, як у дзірку праскочыў Лукапшык разам з ДуППай.

Лепшы бег і яго сьцябаў металічны голас з рэпрадуктара: «Внимание! Срочная эвакуация! Всем покинуть помещения!…»

У кароткіх паўзах паміж паведамленьнямі Лепшы пачуў гукі адлятаючых верталётаў. “А меня!? – Сіпеў ён ледзь дыхаючы. -- Не взялі! Бросілі на растерзаніе! Вот она ісцінная душа рассіян! А ДуППа паддаквала: «А ведь в наших жылах течот палавина русской крови!»

Чым менш заставалася Лепшаму да даху, тым марудней ён рухаўся. Ужо нават не бег, а амаль перапаўзаў па прыступках, ледзь-ледзь перастаўляючы ногі, бо цяжарам налівалася ягонае цела. Ад страху і людзкага сьмеху ён камянеў. Гэта была натуральная абарончая ідалава рэакцыя.

Калі ж да даху засталося некалькі прыступак, цяжар цела спыніў ногі. Ён пахіснуўся назад і ледзь не зваліўся уніз. Абапёрся на лесьвічныя парэнчы, але яны, дубовыя, не вытрымалі і з трэскам праваліліся, і Прэзыдэнт завіс над лесьвіцай. Толькі страх утрымаў яго ад падзеньня. Спалохалася і Сьмерць. Яна замітусілася, шукаючы выйсьця, падхапіла тэнісную ракетку ды пугу і ўклала ў рукі камянеючага Прэзыдэнта, як кулі-мыліцы. Той абапёрся на кулі, і стрэл здрыгануў паветра – ракетка і пуга зламаліся. Усё прэзыдэнтава нутро распадалася ад страху. Ягоны зацьвярдзелы жывот ужо не мог распінацца. Газы і розная брыдота зьбіраліся, як тое паліва ў ракеце, і калі, здавалася, яны разнясуць Лепшага на кавалкі, нечалавечы страх запаліў сьціснуты ў жываце газ. Лукапшык з ДуППай таксама натужыліся.

І тут Шклоўскі Ідал дагнаў Лепшага, схапіў яго ззаду за штаны. Лепшы бразнуўся пысай аб прыступкі, а зьверху на яго сьпіну насеў Шклоўскі Ідал з Першым Прэзыдэнтам.

З “Советской Белоруссии» Вікторія ПОПОВА і Анна ШАДРІНА каментавалі:

-- «Политическая харизма Александра Лукашенко, на мой взгляд, это как

"боинг шестьсот второй.

- Или прямо как "летающая крепость". Или даже как если две "летающие крепости" одну на другую поставить и пару небоскребов сверху».

З Найлепшай дзіркі ў галаве вылятаў голас ДуППы:

«Я давления не баюсь, если только те кто будет давить это будут проблемы тех, кто будет давить. Но не мои проблемы. Давить уже поздно и как вы знаете на меня очень очень сложно давить и тем более надавить-раздавить. Это невозможно!»

З Найлепшай сракі грымнуў выбух і ракетай вынес яго на дах. Шклоўскага Ідала адкінула назад.

Па тэлевізары Прэзыдэнт Краіны Вялікай Мудрасьці бадзёрыў сваіх падначаленых:

«Вы все ракетоносители. Вы все на своих плечах тянете страну».

Знізу лідэры КХП-БНФ крычалі:

-- Мы казалі, што гэта срака Масквы! Яны тут паўсюль…

Лепшы выбух знёс нагавіцы з прэзыдэнтавага зада. З нутра хлынулі нечысьць і смурод, разам з нечыстотамі вертыкальшчыкаў яны залілі ўсе паверхі палаца.

Такім быў апошні Лепшы развітальны электаральны стрэл у пысу суперніку.

Шклоўскі Ідал разам з Першым Прэзыдэнтам на шыі пакаціўся куляй па прыступках лесьвіцы. Яго электроніка ад удараў заблакавалася. І Ідал трапіў у рукі Лепшых ахоўнікаў. Тыя на хуткасным ліфце спусьцілі ідала ў сутарэньні палаца, дзе на мінус дзесятым паверсе было пабудавана сховішча абдуральнага газа. Лепшаму было вельмі зручна: і абдуральны кранік пад рукой і сховішча для супернікаў надзейнае

Першы Прэзыдэнт мармытаў:

«Меня волнует параллельно - я думаю, Генеральный прокурор и Министр внутренних дел и Председатель КГБ… расскажут, сколько сегодня завезено взрывчатки и оружия в нашу страну. Вы поставьте себя, и я тоже вот вместе с вами на место оппозиции, Рейтинг нулевой. Мириться они дальше не могут с нынешней властью, вы видите их злобу. Что тогда следует? Победить они демократическим образом, то есть через народ не могут.

Что тогда? Почему я не должен просматривать крайние варианты с их стороны? Почему я не должен этому противостоять? Кто за это вообще потом будет отвечать?»

Лявон стаяў на адзіным вольным месцы перад тэлекамерамі журналістаў з усяго сьвету. Ён падняў руку, пацэліў Лукапшыкавым пультам на прэзыдэнскі палац. Яго рука з пультам буйным планам трапіла на тэлеэкраны ўсяго сьвету і адтуль на экраны землякоў. Усе бачылі, як Лявонава рука націснула кнопку на пульце з надпісам “Невіданное міру государство».

Менавіта ў гэты момант забойцы эскадрона сьмерці дзейнічалі строга па інструкцыі нейтралізацыі Бога айца і сына: ўкінулі безгаловага Ідала ў газасховішча разам з Першым Прэзыдэнтам і ад яго імя стрэлілі абодвум у патыліцу. Ад стрэлу Першы Прэзыдэнт ачуняў і спрацавала ахоўная сістэма атамнага рухавіка Ідала. Падземны выбух разнёс яго на кавалачкі, Ідала раструшчэліў у пясок, які пераплавіў у шкло, выпарыў эскадрон сьмерці і Першага Прэзыдэнта, прыўзняў палац на пару паверхаў. Пад палацам разышлася глеба, і ўсе ўбачылі, як з пад яго забулькатала вада, і з крыкам адбеглі далей. Палац апынуўся пасярэдзіне багны.

З натоўпу крычалі:

--Вось хто сапраўдная моцная рука!

-- І Цудадзей!

-- І Асілак!

-- І Волат!

-- Сапраўдны Цудатворац!

Абраць яго Прэзідэнтам !

А палкоўнік Залівалін з рэзэрву гучна чытаў з Кнігі «Аб Найцяжэйшых бітвах Лепшага, яго Наймагутнейшай Сіле і яго Бліскучых Перамогах і Найвышэйшых Дасягненнях»:

«Он встал в самом центре катастрофы, разорвавшей великое государство, и один, беззащитный, попытался удержать эти разлетающиеся, подорванные предателями куски. Ему не удалось это сделать. Но его героическая попытка была замечена народом. И когда народу дали слово, он снова выбрал Лукашенко Президентом».