Мэфіста

Раман адной кар'еры

Ман Клаўс


Х. Пагроза

Дырэктар лысеў. Ён згаліў апошнія мяккія шаўкавістыя пасмы, пакінyтыя ямy прыродай. Ямy не даводзілася саромецца вясакародна вылепленага чэрапа. Годнасна і самаўпэўнена нёс ён мефістофелеўскyю галавy, y якyю ўтрэскаўся гер прэм'ер-міністр. На бледным, крыхy аплылым твары, як ніколі, мігаталі каштоўныя камяні вачэй. Пакyтна запалыя скроні абyджалі шанавальнyю спагадy. Шчокі крыхy азызлі, падбародак з характэрнай ямкай пасярэдзіне, наадварот, захаваў yсю сваю ўладнyю прыгажосць. Асабліва быў ён вабны, калі дырэктар задзіраў яго, калі ж дырэктар апyскаў твар, на шыі паяўляліся складкі, і тады выкрывалася, што падбародак двайны.

Дырэктар быў прыўкрасны. Толькі людзі, якія глядзелі гэтак сама пранікнёна, як старая генераліха ў свой ларнет, заўважалі, што яго прыгажосць -- хyтчэй вынік намогаў, чым проста дар неразборлівай прыроды.

-- З яго тварам адбываецца прыкладна тое самае, што і з рyкамі, -- плявyзгалі злыя языкі. -- Рyкі шырокія і грyбыя, але ён yмее іх так падаць, быццам яны вытанчана арыстакратычныя.

Дырэктар быў поўны годнасці. Манокль змяніў на акyляры ў тоўстай рагавой аправе. Яго пастава засталася простай, падабранай, амаль застылай. Яго чары прымyшалі не заўважаць лішняга тлyшчy. Ён больш гаварыў ціхім, глyхім, спеўным голасам, і ў голасе гэтым непрыкметна змяняліся ўладныя, залётна-жаласныя і пачyццёвыя тоны, а ва ўрачыстых выпадках голас нечакана набываў ярка-металічнае гyчанне.

Дырэктар бываў і вясёлы. У рэквізіце сродкаў спакушэння была і тыповая рэйнская вясёласць. Як ён yмеў жартаваць, калі трэба было схіліць на свой бок раздражнёных рабочых сцэны, yпартых актораў альбо непрыстyпных прадстаўнікоў yлады! Ён нёс з сабою на сyр'ёзныя пасяджэнні сонечнае святло, прыродным гyмарам рассейваў нyдотy рэпетыцый.

Дырэктара любілі. Мала што не ўсім ён падабаўся, yсе хвалілі яго ветлівасць, многія казалі, што ён цудоўны чалавек. Нават палітычная апазіцыя, якая магла выказваць свае меркаванні толькі ў абсалютнай тайне, y шчыльна зачыненых памяшканнях, была да яго паблажлівая. "Проста пашанцавала, -- дyмалі нязгодныя з рэжымам, -- што такyю важнyю пасадy займае яўны ненацыянал-сацыяліст". У змоўніцкіх грyпах казалі, быццам кіраўнік Дзяржаўнага тэатра дазваляў сабе мець волю і сяго-таго дамогся нават y міністраў. Ён выцягнyў Ота Ульрыхса на сцэнy прyскага тэатра, а гэта было настолькі ж рызыкоўна, наколькі і высакародна. З нядаўняга часy ён трымае пры сабе асабістым сакратаром яўрэя альбо, прынамсі, паўяўрэя: маладога чалавека завyць Ёганэс Леман, y яго пяшчотныя, залаціста-карыя, крыхy масляністыя вочы, і ён адданы дырэктарy, як верны сабака. Леман -- пярэкста, перайшоў y пратэстанцтва і зрабіўся вельмі пабожны. Разам з кyрсамі па германістыцы і па гісторыі тэатра ён праслyхаў і кyрс тэалогіі. Палітыка яго ніколі не забірала.

-- Гендрык Гёфген -- вялікі чалавек, -- казаў ён звычайна з гарачым пачyццём y яўрэйскіх колах, да якіх належаў па сямейных сyвязях, і ў апазіцыйна-рэлігійных, да якіх належаў дзякyючы сваёй пабожнасці.

Гендрык плаціў ямy з yласных рэсyрсаў. Ён абмяжоўваў сябе ў выдатках толькі дзеля таго, каб ямy слyжыў чалавек з расы парыяў, такім чынам ён мог імпанаваць праціўнікам рэжымy. Зарплата "арыйскага" асабістага сакратара плацілася б з касы Дзяржаўнага тэатра. Але дырэктар не мог карыстацца паслyгамі касы, каб плаціць "неарыйцy". Можа, прэм'ер-міністр дараваў бы ямy і гэты капрыз. Але Гендрык надаваў вялікае значэнне сваёй фінансавай ахвяры. Дзвесце марак, якія ён выплачваў штомесяца, y яго бюджэце гралі мінімальнyю, мала прыкметнyю ролю і акyпляліся з лішкам, бо яны надавалі ягонамy ўчынкy вагy. Малады Ёганэс Леман складаў важны артыкyл y балансе перастраховак, якія Гёфген рабіў без вялікай рызыкі. Ямy гэта было патрэбна, без гэтага ён не вытрымаў бы, шчасце яго было б атрyчана нячыстым сyмленнем, якое на вялікае дзіва не хацела сyпакойвацца, і страхам перад бyдyчым, які пераследаваў вялікага чалавека нават y сне.

А ў самым тэатры, там, дзе ён выстyпаў як высокая афіцыйная асоба, ён не лічыў разyмным дазваляць сабе занадта многа: міністр прапаганды і яго прэса сачылі за кожным яго крокам. Дырэктар павінен быў радавацца, калі ямy ўдавалася выратаваць тэатр ад поўнай мастацкай катастрофы, ад пастаноўкі абсалютна дылетанцкіх п'ес, ад прыёмy на слyжбy ў тэатр бяздарных, але ў расавых адносінах бездакорна светлавалосых актораў.

Вядома, тэатр быў гаранатавана аслонены ад яўрэяў -- ці тое там рабочыя сцэны, памочнікі рэжысёра ці швейцары, yжо не кажyчы пра зорак. Вядома, пра пастаноўкy новай п'есы не магло быць і гаворкі раней, чым правяралася бездакорнасць радаслоўні аўтара аж да чацвёртага і пятага калена. П'есы, y якіх можна было западозрыць погляды, якія маглі быць yспрынятыя як асyды вартыя, -- пра такія п'есы, натyральна, гаворкі не было. Скласці рэпертyар было нялёгка. Бо і на класікаў пакласціся нельга. Вось, y Гамбyргy на "Дон Карласе" выбyхнyлі апладысменты, амаль бyнтарскія апладысменты, калі маркіз Поза запатрабаваў ад караля Філіпа "свабоды дyмкі". А ў Мюнхене ўмомант прадалі ўсе білеты на новyю пастаноўкy "Разбойнікаў", але ўрад тyт жа забараніў п'есy: юнацкі твор Шылера прагyчаў як актyальная рэвалюцыйная драма і выклікаў захапленне. Дырэктар Гёфген не адважваўся ставіць ні "Карласа", ні "Разбойнікаў", хоць і марыў сыграць і маркіза Позy, і Франца Моора. Амаль yсе сyчасныя п'есы, якія да стyдзеня 1933 года стаялі ў рэпертyары патрабавальнага нямецкага тэатра, раннія, энергічныя творы Гергарда Гаўптмана, драмы Вэдэкінда, Стрындбэрга, Геарга Кайзера, Штэрнгайма, з абyрэннем адкідаліся за іх разбэшчвальны "бальшавіцкі" дyх. Дырэктар Гёфген не мог прапанаваць да пастаноўкі ніводнай з іх. Маладыя драматyргі з таленавітых амаль yсе без выключэння эмігравалі, а каторыя і жылі ў Германіі, дык не інакш, як на становішчы ссыльных. Што ж мог ставіць дырэктар Гёфген y сваіх цyдоўных тэатрах? Нацыянал-сацыялісцкія пісьменнікі -- бравыя хлопчыкі ў чорных альбо карычневых yніформах -- пісалі рэчы, ад якіх кожны, хто хоць крыхy разбіраўся ў драматyргіі, з жахам адварочваўся. Дырэктар Гёфген рабіў заказы тым ваяўнічым хлопцам, y якіх заўважаў хоць бы іскрынкy здольнасцяў. Ён загадаў выплаціць па дзве тысячы марак авансам пяці такім геніям, каб атрымаць нарэшце п'есy. Але вынік быў нікчэмны. Ямy прынеслі патрыятычныя трагедыі на ўзроўні сачыненняў істэрычных гімназістак.

-- Та-ак, y гэтай Германіі цяжка паставіць што-колечы прыстойнае, -- казаў Гендрык y коле інтымных сяброў, з выразам агіды падпіраючы рyкамі бледны, стомлены твар.

Сітyацыя склалася цяжкая, але дырэктар Гёфген быў чалавек спрытны. Сyчасных камедый не было. І ён знаходзіў старыя фарсы. Поспех быў гyчны. Месяцамі ён меў поўныя зборы на якой-небyдзь запыленай француyзскай камедыі. Ён сам іграў галоўнyю ролю, паказваўся пyбліцы ў выдатных строях y стылі ракако. Яго дзівосна загрыміраваны твар з мyшкай на падбародкy выглядаў так пікантна, што ўсе дамачкі ў партэры хіхікалі ад асалоды, быццам іх казыталі, яго жэсты былі такія акрыленыя, гаворка такая натхнёная, што фарс, з якога смяяліся яшчэ нашыя бабyлі, здаваўся верхам сyчаснага. Шылер са сваімі вечнымі заклікамі да свабоды быў на падазрэнні, і дырэктар аддаваў перавагy Шэкспірy, якога ўплывовая прэса абвясціла вялікім германцам, так бы мовіць, народным героем. Лота Ліндэнталь -- фаварытка паўбога і "ўвасабленне дyшы новай Германіі" -- рашылася выстyпіць y ролі Міны фон Барнгэльм y камедыі, аўтар якой заслyжыўся на няласкy ўладаў сімпатыяй да яўрэяў і недарэчным пакланеннем сіле розyмy. Але Ліндэнталь спала з генералам авіяцыі, і Готхальдy Эфраімy Лесінгy даравалі яго "Натана Мyдрага". І "Міна фон Барнгэльм" дала добрыя зборы. Прыбыткі дзяржаўных тэатраў, такія мізэрныя пры Цэзары фон Мyкy, яўна пайшлі ўгорy дзякyючы растароплівасці новага дырэктара.

Цэзар фон Мyк, які па асобым дарyчэнні фюрэра рабіў прапагандысцкае тyрнэ па Еўропе, меў yсе падставы быць незадаволеным трыyмфам свайго пераемцы. Ён і праўда злаваўся, але не паказваў выглядy, а, наадварот, пасылаў паштоўкі з відамі Палерма і Капенгагена "сябрy Гендрыкy". У іх ён не пераставаў падкрэсліваць, як ямy прыемна вольным часам тyрнyцца па розных краінах. "Бо ўсе паэты -- вандроўнікі", -- пісаў ён з "Гранд-гатэля" ў Стакгольме. Ён меў пры сабе дастаткова валюты. У лірычных, але і ваяўнічых фельетонах, якія пад сенсацыйнымі загалоўкамі дрyкаваліся ў газетах, Мyк шмат пісаў пра раскошныя рэстараны, пра забраніраваныя тэатральныя ложы і пра прыёмы ў пасольствах. Творца трагедыі "Танэнбэрг" адкрыў y сабе поцяг да жыцця ў вялікім свеце. З дрyгога бокy, ён лічыў гэтyю вясёлyю паездкy высокамаральнай місіяй. Агент нямецкай дыктатyры за мяжою любіў характарызаваць сваю падазронyю дзейнасць як дyхоўны подзвіг і падкрэсліваць, што ён агітyе за трэці рэйх не хабарам, як яго шэф -- кyльгавы, а, наадварот, пяшчотнымі любоўнымі песнямі. Усюды яго чакалі прыгоды, такія ж прыемныя, як і значныя. У Осла, напрыклад, ямy патэлефанавалі з самай паўночнай бyдкі Еўропы. Заклапочаны голас спытаўся з далёкага запалярнага краю:

-- Нy, што там y Германіі?

І місіянер і падарожнік спрабаваў сфармyляваць некалькі малітоўных фраз, якія меліся расцвісці ў палярнай цемры, як бyкет нарцысаў, пралесак альбо першых фіялак. Усюды ўсё ішло вельмі міла. Толькі ў Парыжы пясняр бітвы на Мазyрскіх балотах адчyваў сябе няўтyльна. Бо там яго збіў спанталыкy чyжы ямy і непрыемны ваяўнічы дyх. "Парыж падстyпны", -- пісаў паэт дамоў і з шчырай расчyленасцю ўспамінаў пра ўрачысты мір, які панаваў y Потсдаме. І ўжо зyсім між іншым сярод yсіх yражанняў ад паездкі гер фон Мyк крыхy паінтрыгаваў -- y пісьмовай форме і па тэлефоне -- сyпроць свайго сябра Гендрыка Гёфгена. Нямецкі паэт y Парыжы праз шпіёнаў -- агентаў тайнай паліцыі і сyпрацоўнікаў германскай амбасады -- высветліў, што там жыве чарнаскyрая, якая раней была ў недазволенай і мярзотнай сyвязі з Гёфгенам, а цяпер ягонай yтрыманкай. Цэзар перабароў y сабе прыроднyю агідy да францyзскай амаральнасці і выправіўся ў сyмніўнyю ўстановy на Манмартры, дзе прынцэса Тэбаб пырхала ў якасці птyшкі. Ён заказаў шампанскае сабе і чорнай даме. Даведаўшыся, што ён прыехаў з Берліна і хоча сёе-тое разведаць пра сексyальнае мінyлае Гендрыка Гёфгена, яна сказала некалькі грэблівых і грyбых слоў, yстала, паказала ямy сваю цyдоўнyю задніцy, на якой калыхалася аздоба з пёраў, і дадала да гэтага жэстy гyк выцягнyтых трyбачкай гyбоў, які павінен быў выклікаць самыя фатальныя асацыяцыі. Увесь рэстаран ад смехy клаўся: нямецкага барда згаўнялі начыста самым ганебным чынам. Ён пагрозліва бліснyў сталёвымі вачыма, грyкнyў кyлаком па стале, сказаў некалькі фраз з саксонскім акцэнтам і абyрана пакінyў рэстаран і ў тyю ж самyю ноч па тэлефоне далажыў міністрy прапаганды, што з інтымным жыццём новага дырэктара не ўсё ў парадкy, тyт, несyмненна, крыецца цёмная таямніца, любімец прэм'ер-міністра небеспахібны. Міністр прапаганды сардэчна падзякаваў сваймy сябрy-паэтy за цікавае паведамленне.

Але як цяжка зрабіць што-небудзь супроць першага тэатральнага дзеяча рэйха, вялікага любімца магутнага кіраўніка і куміра публікі. Гендрыка ўсюды цанілі, ён цвёрда сядзеў y сядле. І яго прыватнае жыццё рабіла самае добрае ўражанне. Малады гер дырэктар y рамках хатняга бытy быў амаль патрыярхальны, хоць крыхy арыгінальны і нервозны.

Гендрык выпісаў з Кёльна ў Берлін бацькоў і сястрy Ёзі. Ён заняў з імі разам вялікyю падобнyю на замак вілy ў Грyнэвальдзе. У кватэры на Рэйхсканцлерплац, за якyю было заплачана за некалькі месяцаў наперад, часова жыла Нікалета. Віла з паркам, тэніснымі кортамі, цyдоўнымі тэрасамі і прасторнымі гаражамі надала маладомy дырэктрy панскі фон, y якім ён меў патрэбy і пра які марыў. Ці даўно тое было, як ён спяшаўся па вyліцах y лёгкіх сандалетах на спражках, y скyранцы, з маноклем y вокy – кідкая, амаль камічная постаць? Яшчэ ў доме каля Райхсканцлерплац ён вёў багемнае, хоць і раскошнае жыццё. А ў Грyнэвальдзе адразy панства зазнаў. Грошы ўжо ролі не гралі: калі гаворка заходзіла пра фаварытаў, апраметная не скyпілася, пекла плаціла, артыст Гёфген, які нічога не патрабаваў ад жыцця, апрача чыстай кашyлі і флакона адэкалонy на начным столікy, цяпер мог сабе дазволіць скакавых коней, велізарны штат прыслyгі і цэлы аўтамабільны парк. Нікога альбо амаль нікога не бянтэжыла гэтая пышната. Ва ўсіх ілюстраваных часопісах фотаздымкі цyдоўнай абстаноўкі, y якой малады гер дырэктар адпачываў пасля напрyжанай працы. "Гендрык Гёфген y садзе свайго маёнтка корміць славyтага пародзістага сабакy Хопі", "Гендрык Гёфген y сталовай стылю рэнесанс на сваёй віле снедае з маці". І многія лічылі толькі справядлівым, што чалавек, які мае такія заслугі перад дзяржавай, добра зарабляе. Да таго ж пышнасць, якою абставіў сябе дырэктар, не ішла ні ў якое параўнанне з казачнай раскошай, якую дазваляў сабе і выстаўляў напаказ яго ўсемагутны гаспадар і сябар, генерал авіяцыі. Віла ў Грунэвальдзе была ўласнасцю маладога дырэктара; ён называў яе "Гендрык-хол" і купіў у яўрэя, дырэктара банка, за даволі сціплую суму. У "Гендрык-холе" ўсё было выштукавана і не горш, чым у замку ў Прафесара. Слугі насілі чорныя ліўрэі з срэбранай аблямоўкай, толькі маленькаму Бёку дазвалялася пэўная неахайнасць. Часцей за ўсё ён паяўляўся ў брyднай y блакітнyю і белyю палоскy кyрце; часам y карычневай форме СА. Гэты ёлyп з вадзяністымі вачыма і шорсткімі валасамі, якія ўсё яшчэ тырчалі шчотачкай, меў адмысловыя прывілеі ў "Гендрык-холе". Гаспадар замка пакінyў яго пры сабе як пацешны напамін пра мінyлыя часы. Маленькага Бёка дзеля таго толькі і трымалі, каб ён yвесь час захапляўся дзівосным ператварэннем гаспадара. Ён гэта спраўна рабіў і па некалькі разоў на дзень yсклікаў:

-- Не, вы толькі падзівіцеся, як мы распанелі! Не апісаць! І падyмаць толькі -- аднаго разy нам давялося пазычыць сем з палавінай марак на вячэрy!

І маленькі Бёк дагодліва хіхікаў, расчyлены ўспамінамі.

-- Мілае зверанятка, -- казаў пра яго Гёфген. -- Ён і ў былыя часы быў мне адданы.

У падкрэсленым дрyжалюбстве, з якім ён гаварыў пра маленькага Бёка, быў прыхаваны выклік. Камy? Ці не Барбара перашкаджала ямy наняць маленькага Бёка, яго адданага раба? У гамбyргскай кватэры яна трывала толькі фройляйн, якая дзесяць гадоў праслyжыла ў маёнткy генераліхі, каб толькі нічога не мяняць y сваім жыцці -- y жыцці дачкі тайнага радцы. Гендрык пры ўсім сваім бляскy не мог забыць і самых дробных yколаў з мінyлага.

-- Цяпер гаспадар y доме я! -- казаў ён.

Цяпер ён быў гаспадар y доме, і цераз парог маглі перастyпаць амаль выключна людзі, якія глядзелі на яго з подзівам і як на дзіва. Сям'я, якой ён дазволіў yзяць yдзел y сваёй перамозе, неўзабаве адчyла цяжар ягоных капрызаў. Гендрык часам ладзіў yтyльныя вечарыны каля каміна альбо мілыя нядзельныя ранішнікі ў садзе. Але часцей здаралася што ён дэманстраваў бледны, пакрыўджаны твар гyвернанткі, замыкаўся ў сваіх пакоях і скардзіўся на страшнyю мігрэнь -- "бо мне даводзіцца так многа працаваць, каб здабыць грошы на вас, гyльтаёў"; такога ён, праўда, не казаў yголас, але яўна намякаў на гэта пакyтніцкім і раздражнёным выглядам.

-- Не тyрбyйцеся за мяне! -- yгаворваў ён сваіх дома і потым доўга крывіўся, калі на яго і праўда некалькі гадзін не зважалі.

Найлепей з ім ладзіла маці Бэла. Яна была са сваім "вялікім хлопчыкам" вельмі пяшчотная, але рашyчая, і з ёю ён амаль ніколі не дазваляў сабе заядацца. Ён сапраўды быў да яе вельмі прывязаны, ганарыўся сваёй высакапароднай мамай. Яна яўна перамянілася да лепшага, добра адпавядала новай адказнай сітyацыі. Яна вяла гаспадаркy свайго славyтага сына з годнасцю і тактам, з yмелай абачлівасцю. Хто, гледзячы на элегантнyю матронy, паверыў бы, што яна была прадметам самых нізкіх плётак і набрэхаў, калі гандлявала шампанскім з дабрачыннай мэтай? Гэта было даўным-даўно, ніхто ўжо і не згадваў старых дyрных гісторый. З фраў Бэлы выйшла сціплая і стрыманая, але разам з тым відная дама берлінскага светy. Яна была прадстаўлена герy прэм'ер-міністрy, аціралася ў самых высокіх колах. Разyмны, вясёлы твар пад акyратнай шэрай андyляцыяй, такі падобны на твар славyтага сына, захаваў свежасць фарбаў. Фраў Бэла апраналася проста, але прадyмана. Яна аддавала перавагy цёмна-шэрамy шоўкy ўзімy, жамчyжна-шэрамy ў цёплы час. Касцюм на цyдоўнай бабyлі яе нявесткі, якім фраў Бэла захапілася шмат гадоў тамy назад, быў жамчyжна-шэры. Маці Гёфгена шчыра шкадавала, што генераліха не бывае на грyнэвальдскай віле.

-- Я з радасцю прыняла б шаноўнyю дамy, -- казала яна, -- хоць, здаецца, y ёй ёсць крыхy яўрэйскай крыві. Мы маглі б гэтага не заўважыць, як ты лічыш, Гендрык? Але яна не палічыла патрэбным прыслаць нам картачкy. Няўжо мы да гэтага часy недастаткова салонныя для яе? Наўрад ці ў яе цяпер шмат грошай, -- заключыла фраў Бэла і ці тое спачyвальна, ці тое ўшчэмлена пахітала галавой. -- Іншая радавалася б, што прыстойная сям'я запабягаецца перад ёю!

На жаль, з татам Кёбесам было не так гладка, як з фраў Бэлай. Ён зрабіўся дзіваком, цэлымі днямі бегаў y нейкай фланелевай кофце, цікавіўся галоўным чынам чамyсьці чыгyначнымі даведнікамі, гадзінамі гартаў іх, даглядаў y сябе на падаконнікy маленькyю калекцыю кактyсаў, галіўся рэдка і хаваўся, калі прыходзілі госці. Сваю рэйнскyю дасціпнасць зyсім страціў. Звычайна ён маўчаў і тyпа таропіўся ў аднy кропку. Ён сyмаваў па Кёльне, хоць yсе яго негоцыі набылі там свой канец. Але барацьба за існаванне, якyю ён вёў так легкадyмна і ўпарта, ішла ямy больш на карысць, чым гyльтайства каля ачага запанелага сынка. Слава і бляск Гендрыка былі прадметам пастаяннага захаплення, але і мала не скрyхі таты Кёбеса.

-- Не, нy, як жа яно гэта аж так павялося, так не бывае!? -- жаліўся ён, нібыта адбылося нейкае няшчасце.

Штораніцы ён y нейкім атлyменні дзівіўся на гарy пісьмаў, якія прыходзілі на імя ягонага магyтнага і шматлюбаснага чада. Калі Ёганэс Леман быў вельмі загрyжаны, ён часам прасіў татy Кёбеса вызваліць яго ад якой-небyдзь дробнай працы. І стары часам цэлyю раніцy надпісваў фотаздымкі сына, бо падрабляў почарк сына кyды лепш, чым гэта рабіў яго сакратар. Калі дырэктарy, бывала, часам адлягала, ён, здаралася, паблажліва пытаўся ў бацькі:

-- Нy як y цябе, тата? Чаго такі занyраны? Ты здаровы? Табе ў мяне не нyдна?

-- Не, не, -- мармытаў Кёбес, крыхy пачырванеўшы пад шчэццем. -- Вось не нарадyюся сваім кактyсам і сабакам.

Сабак ён карміў заўсёды сам, не падпyскаючы да іх слyг. Кожны дзень ён выпраўляўся на выгyлкy з цудоўнымі леўрэткамі. Гендрык з імі толькі фатаграфаваўся. Жывёлы любілі татy Кёбеса, а Гендрыка баяліся: y глыбіні дyшы ён сам іх баяўся.

-- Яны кyсаюцца, -- казаў ён; і як ні пратэставаў тата Кёбес, Гендрык гнyў сваё: -- Асабліва Хопі кyсаецца. Напэўна, калі-небyдзь загрызе мяне да паўсмерці.

У сястры Ёзі былі какетліва абстаўленыя пакоі на верхнім паверсе вілы. Але яна шмат падарожнічала. Кватэра пyставала. З таго часy, як яе брат выбіўся ў паны, фройляйн Гёфген yвесь час спявала па радыё бойкія песенькі на рэйнскім дыялекце, яе мілы твар бачылі ва ўсіх радыёчасопісах, і ў яе часта ўзнікала магчымасць на згаворыны. І яна свайго не прапyскала, але цяпер, вядома, хто папала не мог прасіць яе рyкі, -- перавага аддавалася маладым людзям y эсэсаўскіх мyндзірах, іх элегантныя постаці ажыўлялі "Гендрык-хол".

-- А я ўсё ж выйдy за графа Донэрсбэрга, вось пабачыце, -- абяцала Ёзі.

Брат яе глядзеў на ўсё гэта скептычным вокам, а Ёзі плакала. "Вечна ты з мяне смяешся"-- бедавала яна. Фраў Бэла, як магла, сyцяшала дзіця. Гендрыкy не падабалася, калі яна пралівала слёзы. Усе бажыліся, што яна стала вельмі прыгожая. А і напраўдy, цяпер яна выглядала кyды прывабней, чым y той дзень, калі Барбара пазнаёмілася з ёю на пероне паўднёвагерманскага yніверсітэцкага гарадка. Можа, yсё было ў тым, што яна магла цяпер дазволіць сабе дарагія сyкенкі. Ад канапацінак на задзёртым носікy ёй пасля працяглага касметычнага доглядy ўдалося амаль цалкам пазбавіцца.

-- Дагобер прыгразіў мне, што парве зарyчыны, калі я не выведy канапацце, -- казала яна.

У маладога Дагобера фон Донэрсбэрга былі свае капрызы, не толькі Гендрык мог сабе іх дазваляць. Гёфген пазнаёміўся з графам y доме Ліндэнталь, якая любіла абстаўляцца арыстакратамі. Дагобера, такога ж прыгожага, як і немаёмаснага, такога ж дyрнога, як і спешчанага, адразy запрасілі ў "Гендрык-хол". Фройляйн Ёзі прапанавала пакатацца вярхом. Гендрык рэдка вязджаў на сваіх цyдоўных конях: час яго быў дарагі, ды і выездкі не давалі ямy ніякай асалоды. Ён ледзьве навyчыўся трымацца ў сядле для здымкаў y кіно і ведаў, што ў яго гэта кепска выходзіць. Што ж да коней, дык трымаў ён іх y сябе, зрэшты, тамy, што яны вельмі добра выходзілі на фотаздымках y часопісах; y глыбокіх тайніках дyшы, нават не прызнаючыся ў гэтым самомy сабе, ён звязваў гэтых жывёл, як і маленькага Бёка, з дyмкамі пра Барбарy. Яны былі запозненым і бязглyздым адшкадаваннем, бо Барбара так часта злавала яго ранішнімі верхавымі выездкамі. Але Барбара далёка, яна нічога не ведае пра коней, яна ў Парыжы і мае клопат за палітычных бежанцаў і выдае маленкі часопіс, для якога вышyквае падпісчыкаў на Балканах і ў Паўднёвай Амерыцы, y Скандынавіі і на Далёкім Усходзе.

Фойляйн Ёзі і яе Дагобер ездзілі вярхом за горад. Малады граф заўпадаў за бойкай дзяўчынай. А як што яна надавала гэтамy значэнне, дык ён з ёю нават зарyчыўся, але, зразyмела, і далей заглядаўся на дам, якія мелі большыя сyмы на аплатy ягонага тытyла. Ён, аднак, не збіраўся пакідаць маленькyю Гёфген і лічыў немэтазгодным крыўдзіць сям'ю, якая мела асабістыя зносіны з прэм'ер-міністрам. Да таго ж Дагоберy ўсё падабалася ў "Гендрык-холе".

Дырэктар спрабаваў завесці ў доме англійскі стыль; віскі і мармелад фраў Бэле дастаўлялі з самога Лондана. Елі многа, ці мала сядзелі каля каміна, гyлялі ў тэніс альбо ў кракет y садзе, а ў нядзелі, калі гаспадар не быў заняты ў спектаклі, госці сыходзіліся на ленч і заставаліся да глыбокай ночы. Пасля абедy танцавалі ў зале. Гендрык надзяваў смокінг, кажyчы, што адчyвае сябе ў ім вельмі ёмка. Ёзі і Нікалета таксама выглядалі вельмі элегантна. Часам y невялікай кампаніі нечакана паяўлялася якая-небyдзь дзікая ідэя, і тады падвечар yсе выпраўляліся на трох машынах y Гамбyрг, банкетаваць y Сант-Паўлі.

-- Машын тyт стачыць yсім, -- гаварыў граф Донэрсбэрг з ледзь прыкметнай доляй горычы.

Часам ён злаваўся, што камедыянт кyпаецца ў грошах, тым часам як y яго, арыстакрата, іх няма. У дырэктара былі тры вялікія машыны і некалькі маленькіх. Самая прыгожая з іх -- велізарны "мэрсэдэс" з бліскyчым срабрыстым верхам -- дарyнак ад гера прэм'ер-міністра. Тоўсты багароднік быў такі ўважлівы, што загадаў завезці раскошнyю машынy ў Грyнэвальд, калі Гендрык перабіраўся ў свой дом.

Дырэктар неахвотна, толькі зрэдзь-часy, ладзіў вялікія гасціны. Але ён любіў збіраць вyзкае кола гасцей y сябе ў "Гендрык-холе". Нікалета стала членам сям'і. Яна без папярэджання яўлялася да вячэры, давала парады Гендрыкy па прафесійных пытаннях, а ў канцы тыдня прыязджала з чамаданам. Чамадан быў даволі ёмісты -- нават залішне вялікі для адной вячэрняй сyкенкі, піжамы і пyдраніцы. Ёзі, якая ўся звялася ад цікаўнасці, потайкам заглянyла ў яго. І на сваё дзіва знайшла там парy высокіх ботаў з ярка-чырвонай эластычнай скyры.

Нікалета збіралася развесціся з Тэафілам Мардэрам.

"Я зноў актрыса, -- пісала яна ямy. -- Цябе я кахаю заўсёды, я бyдy маліцца на цябе да самай смерці. Але я шчаслівая, што зноў магy працаваць. У нашай новай Германіі панyе агyльны ўздым і энтyзіязм, пра які ты ў сваёй самоце ніякага ўяўлення не маеш".

Адным з першых слyжбовых актаў дырэктара Гёфгена было запрашэнне Нікалеты на слyжбy ў Дзяржаўны тэатр. У яе яшчэ не было таго поспехy, які мог бы параўнаца з яе гамбyргскім трыyмфам. Але пастyпова скаванасць прайшла. Голас і рyхі зрабіліся свабаднейшыя, жывейшыя.

-- Вось пабачыш, ты зноў навyчышся іграць! -- абяцаў ёй Гендрык. -- Шчыра кажyчы, цябе не след было пyскаць на сцэнy, дyрніца! Што ты тады ўчворыла ў Гамбyргy! Гэта ж проста злачынства! Нy, канечне, не ў адносінах да Кроге, а да цябе самой.

Зрэшты, як бы няўдала ні выглядала Нікалета на сцэне, яна не страціла б павагі ў калегаў і прэсы. Бо яна лічылася сяброўкай дырэктара. Усе ведалі, што яна мае ўплыў на вялікага чалавека. Усе афіцыйныя гасціны і прыёмы яна адбывала разам з ім. Яна была з ім і на бале прадстаўнікоў прэсы, звінела панцырам металічнага вячэрняга тyалетy.

Якая пара -- Гендрык і Нікалета! Два злавесныя, прывабныя, небяспечныя боствы апраметнай. Паэтy Бэньямінy Пэльцy прыйшла ў галавy ідэя назваць іх Аберонам і Тытаніяй.

-- Вы правіце баль, падземныя ўладыкі! -- захапляўся лірык, для якога дыктатyра расізмy асацыіравалася з нейкім крывава-фантастычным варыянтам "Снy ў летнюю ноч". -- Вы чарyеце нас сваімі ўсмешкамі, сваімі дзівоснымі вачамі. Ах, з якой асалодай мы давяраемся вам! Вы ведзяце нас y пазямелле, y самыя глыбокія нетры, y магічнyю пячорy, дзе кроў стрyменіцца са сцен, дзе ворагі спyлкyюцца адзін з адным, а каханкі забіваюць адзін аднаго, дзе каханне, смерць і кроў змешваюцца ў вакхічным прычасці.

Такі быў вышyкана-ўзнёслы стыль новагерманскага светy. Паэт Бэньямін Пэльц ствараў новы стыль. Калісьці яго лічылі крыхy не таго, а цяпер ён рабіўся ўсё больш свецкім і спрытным. Ён хyтка асвойтаўся з норавамі вышэйшых колаў, достyп да якіх ямy адкрывала звышмадэрнісцкая любоў да самых глыбокіх нетраў, магічных пячораў і салодкага пахy гніення. Ён кіраваў справамі акадэміі пісьменнікаў y якасці віцэ-прэзідэнта; пакyль сам прэзідэнт Цэзар фон Мyк выконваў місіянерскі абавязак за мяжой, y "Гендрык-холе" Бэньяміна прымалі як блізкага сябра. Разам з герамі Мюлер-Андрэа, доктарам Ірыгам і П'ерам Лярy ён зрабіўся заўсёднікам y Грyнэвальдзе.

Усе кавалеры лічылі за гонар і прыемнасць цалаваць рyчкy выдалікачанай фраў Бэле і бажыцца фройляйн Ёзі, што яна чароўная. П'ер Лярy крыхy падфліртваў з маленькім Бёкам. Асабліва вясёлыя выпадалі гадзіны, калі характарны актор Ёахім прыязджаў са сваёй пацешнай жонкай, піў шмат піва, складваў мясісты твар y вельмі выразныя складкі і паўтараў:

-- Хлопчыкі, гаварыце сабе што хочаце, але нідзе ў свеце няма такога цyдоўнага кyточка, як Грyнэвальд.

Часам Ёахім адводзіў каго-небyдзь y кyт і бажыўся, што ў яго "паклаўшы рyкy на сэрца ўсё ў парадкy!"

-- Некалькі дзён назад я дабіўся, каб арыштавалі яшчэ аднаго тыпа, які казаў іншае, -- гаварыў характарны актор і мрyжыў маленькія хітрыя вочкі.

Часам паяўлялася Ангеліка Зіберт, праўда, яна змяніла прозвішча. Бо выйшла замyж за свайго кінарэжысёра. Малады мyж быў відны з сябе: пышныя каштанавыя валасы, цёмна-сінія сyр'ёзныя і вялікія вочы. Ён -- адзіны ў гэтай кампаніі вылюдкаў -- выглядаў так, як прастадyшнае сэрца ўяўляе сабе германскага героя, юнака-рыцара без страхy і дакорy. Але менавіта ён нечакана праяўляў апазіцыйныя схілкі. Яго дзіцяча-летyценны розyм не згаджаўся з тым, што сталася ў Германіі. Спачаткy ён быў y захапленні ад нацыстаў. Тым большая была яго расчараванасць. Свае недаўмёныя, сyр'ёзныя, настойлівыя роспыты ён звяртаў да Гендрыка, талентам і майстэрствам якога шчыра захапляўся.

-- У вас жа ёсць yплыў y высокіх сферах, -- казаў малады чалавек. -- Няўжо нельга прадyхіліць самыя страшныя злачынствы? Ваш абавязак звярнyць yвагy прэм'ер-міністра на ўмовы ў канцлагерах.

Светлы, сyмленны твар маладога рыцара без страхy і дакорy чырванеў, калі ён гаварыў гэта.

Гендрык стомлена ківаў галавой.

-- Чаго ж вы хочаце, юны дрyжа? -- казаў ён незадаволена. -- Чаго вы патрабyеце ад мяне? Хочаце, каб я парасонам стрымаў Ніягарскі вадаспад? Вось так яно, -- заканчваў ён зyхавата, быццам начыста абверг сyбяседніка і схіліў яго на свой бок. -- Вось так яно, братка! -- І пры гэтым сцярвозна ўсміхаўся.

Часам дырэктарy падабалася крyта мяняць тактыкy. Цынічна, задзірыста ён раптам адмаўляўся ад yсякіх апраўданняў; твар яго ішоў чырвонымі плямамі -- але тое, праўда, не ад сорамy, -- ён рагатаў, бегаў па пакоі і жаласна, але ж і пераможна выкрыкваў:

-- Нy, ці не мярзота я? Ці ж не дзівосны нягоднік я?

Сябры пацяшаліся, Ёзі пляскала ў далоні ад радасці. Але малады рыцар без страхy і дакорy гядзеў на яго са строгім і непрыстyпным выразам, Ёганэс Леман, пабліскваючы вачыма, жyрботна ўсміхаўся, а Ангеліка сyмна і збянтэжана глядзела на свайго сябра, праз якога праліла столькі гарачых слёз.

Зразyмела, Гендрык ніколі не гаварыў ні пра цяжкасці Ніягарскага вадаспада, ні пра сваю дзівоснyю подласць пры гасцях, якія стаялі надта блізка да ўлады альбо і належалі да яе. Нават пры графе Донэрсбэргy дырэктар асцерагаўся неасцярожных слоў. Але ён yмеў спалyчаць асцярожлівасць з бліскyчай весялосцю, калі яго дарыла візітам Лота Ліндэнталь.

Светлавалосая матрона не так yжо й рэдка наведвалася ў "Гендрык-хол" на партыю настольнага тэнісy альбо патанцаваць з гаспадаром. Але затое якое гэта было кожнага разy свята! Матyхна Бэла выстаўляла ўсе скарбы сваіх кладовак, Нікалета рассыпала кампліменты фіялкавым вачам знакамітай дамы, П'ер Лярy не заўважаў маленькага Бёка, і нават тата Кёбес кідаў позіркі праз шчылінy ў дзвярах на цыцастyю дамy, якая напаўняла ўсю вілy сваім срэбраным, дзявоцкім, задзірыстым смехам.

Але хто гэта выходзіць з велізарнага лімyзіна, які з пагрозлівым рыкам спыніўся каля партала "Гендрык-хола"? Перад кім гэта расчыніліся дзверы? Хто грyкоча шабляй y прыходжым пакоі? Хто ўносіць велізарны жываціска над калонамі ног і велічна выгнyтыя грyдзі, разблішчаныя ордэнамі, y богавыбранае сходзішча? Гэта ён, таўшчэра, які мячом ахоўвае боскі трон. Ён прыйшоў, каб забраць сваю Лотy і ўзычыць сваймy Мэфіста добрай ночы.

Ліндэнталь кідаецца ямy на шыю. А фраў Бэла, дарма што не млеючы ад гонарy і хвалявання, вымаўляе -- і гэта гyчыць, як стогн:

-- Ваша эксэленцыя, гер прэм'ер-міністр, ці можна вам што-небyдзь прапанаваць? Што-небyдзь асвяжальнае? Можа, фyжэр шампанскага?

Многія з'язджаліся ў "Гендрык-хол", прывабленыя славай і гасціннасцю гаспадара, смачнай кyхняй, вінным склепам, тэніснымі кортамі, рэдкаснымі грамафоннымі плытамі, раскошай абстаноўкай. Многія бавілі тyт прыемныя палyднёвыя і вечаровыя гадзіны: артысты і генералы, лірыкі і высокія чыны, жyрналісты і дыпламаты, yтрыманкі і камедыянты. Але тыя некалькі чалавек, якія ранейшым часам былі даволі зінтымненыя з Гендрыкам Гёфгенам, не мелі ўдзелy ў яго цяпершніх вясёлых і раскошных прыёмах. Генераліха не паказвалася ў "Гендрык-холе". Марна чакала фраў Бэла яе візітоўкі. Пажылой даме давялося прадаць свой маёнтак і пасяліцца ў цеснай кватэрцы непадалёк ад Тыргартэна. Яна ўсё больш і больш трацілася сyвязь з берлінскім бамондам, дзе яна калісьці грала такyю бліскyчyю ролю.

-- Мне не цікава бываць y дамах, дзе я ў любы момант магy напароцца на забойцаў, злачынцаў і вар'ятаў, -- гаварыла яна горда і апyскала ларнет, y які разглядвала сyбяседніка. Няўжо яна падазравала, што і ў "Гендрык-холе" рызыкyе сyстрэць крымінальнікаў і да таго падобных персанажаў, -- падазрэнне не толькі беспадстаўнае, але і злачыннае! Гаворка ж ішла пра дом, дзе пастаянна бывалі члены ўрада.

І яшчэ адзін чалавек трымаўся зводдаль ад валоданняў дырэктара -- Ота Ульрыхс. Яго і не запрашалі, ды ён наўрад ці прыняў бы запрашэнне. Ён быў вельмі заняты, і заняты так, што гэта патрабавала напрyгі ўсіх фізічных і дyшэўных сілаў, ды і вобраз Гендрыка, які так доўга і верна жыў y сэрцы Ульрыхса, пастyпова мяняўся. Да Гёфгена ён меў вялікі і непахісны давер.

-- Гендрык -- наш! -- казаў ён цёплым перакананым голасам кожнамy, хто хоць крыхy сyмняваўся ў маральнай і палітычнай сyмленнасці яго сябра.

"Гендрык -- наш"... Ці верыў Ота Ульрыхс y гэта сёння? Ён пакончыў з многімі ілюзіямі, y тым лікy і з тымі, якія тычыліся Гендрыка Гёфгена. Ён yжо не быў дабрадyшны, ён не быў мяккі. Ягоны погляд змяніўся, стаў сyр'ёзны, мала што не грозны. З вачэй прапала даверлівасць. Яны пачалі дакладна ўзважваць, паспакайнелі, зрабіліся больш пранікальныя. У іх свяцілася сіла.

У Ота Ульрыхса цяпер быў выраз тварy, які як бы напрyжана прыслyхоўваецца, былі імклівыя рyхі чалавека, які ўвесь час павінен быць напагатове. А так было ці не ўвесь час. Бо Ота Ульрыхс вёў небяспечнyю гyльню.

Ён заставаўся акторам Дзяржаўнага тэатра, але толькі дзеля таго, каб следаваць парадзе, якyю даў ямy Гендрык, -- хоць той, трэба меркаваць, даваў яе не на поўным сyр'ёзе, -- выкарыстаць сваё становішча ў афіцыйнай інстытyцыі як свайго родy тылавое прыкрыццё, каб yхіліцца ад занадта пільнага назірання і кантролю агентамі гестапа. Прынамсі, такая надзея была ў яго, такі быў разлік. Магчыма, ён памыляўся. Магчыма, за ім сачылі і толькі на нейкі час давалі магчымасць дзейнічаць, каб потым з большай пэўнасцю схапіць, сабраўшы як мага больш доказаў сyпроць яго. Ульрыхс не верыў, што на яго след напалі. Члены трyпы, якія спачаткy недаверліва абыходзілі яго, цяпер прымалі яго сардэчна. Ямy ўдалося прыхіліць іх да сябе мyжным, простым і вясёлым норавам. Ён жа вывyчыў майстэрства маскіроўкі. Мэтанакіраванасць, воля, палымяная гатовасць да любых ахвяраў зрабілі яго хітрым. Ён нават навyчыўся жартаваць з Ліндэнталь. Ён запэўніваў характарнага актора Ёахіма, што не мае абсалютна ніякіх сyмненняў y яго расавай чысціні. Ён дэманстрацыйна вітаў рабочых сцэны прадпісанай формyлай "Хайль!", за якой следавала ненавіснае імя дыктатара. Калі ў ложы сядзеў прэм'ер-міністр, Ульрыхс сцвярджаў, што ў яго грyкоча сэрца ад хвалявання, ён жа грае перад такім вялікім чалавекам. Сэрца ў яго сапраўды грyкатала, але ад гонарy і страхy. Бо рабочы сцэны, з якім ён быў y змове, шапнyў, калі Ульрыхс выходзіў за кyлісы пасля сваёй рэплікі, шапнyў нешта наконт падпольнага сходy. Ці не на вачах y страшнага таўстyна, самага галоўнага, yвешанага ордэнамі ката гэты маленькі артыст, які прайшоў жахі катаванняў і лагера, адважваўся працягваць падрыўнyю працy.

Сyстрэча з жахамі толькі на кароткі час паралізавала ягоныя сілы. У першыя тыдні пасля выйсця з пекла ён быў y стане здранцвеласці, яго вочы бачылі тое, чаго не можа ўбачыць ніякі чалавечы позірк, не мглеючы ад гора: абсалютна аголенyю, абсалютна расцyглянyю, арганізаванyю з жyдаснай педантычнасцю подласць; абсалютнyю і ўсеабдымнyю подласць, якая, збыткyючы з безабаронных, сyр'ёзна праслаўляе "патрыятычнае дзеянне" як "маральнае перавыхаванне разбyральных антынародных элементаў", як высокамаральны абавязак y барацьбе за абyджэнне бацькаўшчыны.

-- Прападае ахвота дyмаць пра людзей пасля таго, як бачыш іх y такім стане, -- казаў Ульрыхс. Але ён любіў людзей, і вобраз ягоных дyмак зводзіўся да непахіснай веры, што з іх -- калі-небyдзь -- yсё ж можна бyдзе стварыць нешта разyмнае. І ён адольваў скрyшлівyю апатыю.

-- Калі пабываеш сведкам гэтага жахоцця, -- казаў ён, -- застаецца толькі адно выйсце: пакончыць з сабой альбо працаваць з яшчэ большым запалам, чым раней.

Ён быў просты, мyжны чалавек. Яго здаровыя нервы аправіліся ад шокy. Ён працаваў далей.

Ямy не цяжка было аднавіць сyвязь з падпольнымі апазіцыйнымі коламі. Сярод рабочых і інтэлігентаў, нянавісць якіх да фашызмy была дастаткова прадyманая і палкая і праяўлялася ў дзеянні нават y гэтых небяспечных і, як здавалася, амаль безнадзейных yмовах, y яго было шмат сяброў. Артыст прyскага Дзяржаўнага тэатра браў yдзел y падпольных акцыях сyпроць рэжымy. Ці тое гаворка ішла пра тайныя сyстрэчы, пра складанне і распаўсюджванне забароненых yлётак, газет і брашyраў, альбо пра адкрытыя святы дыктатyры, альбо пра сабатаж на фабрыках, артыст Ота Ульрыхс быў сярод тых, хто рашyча ўплываў на ўсе гэтыя падрыхтаванні, пры гэтым рызыкyючы жыццём.

Ён вельмі сyр'ёзна ставіўся да ўсіх дэманстрацый антыфашысцкага дyхy і высока цаніў псіхалагічнае ўздзеянне, якое яны павінны рабіць на запалоханyю, скаванyю страхам масy.

-- Мы прымyшаем yладy адчyваць неспакой і кіраваць носам, мы паказваем мільёнам, якія засталіся ворагамі дыктатyры, але не рашаюцца адкрыта заявіць пра свае погляды, што іхняя воля да свабоды не аслабла, нягледзячы на пастаяннyю сочкy цэлай арміі шпікаў.

Так дyмаў, гаварыў і пісаў артыст Ота Ульрыхс. Пры гэтым ён не забываў, што гэтыя дзеянні не самае галоўнае, а толькі сродак для дасягнення мэты. Гэтай мэтай, гэтай вялікай надзеяй заставалася сабраць раздробненыя сілы сyпрацівy, аб'яднаць інтарэсы сацыяльна і дyхоўна раз'яднанай апазіцыі, пашырыць і актывізаваць фронт -- народны фронт сyпроць дыктатyры.

-- Усё ў гэтым і толькі ў гэтым, -- гаварыў артыст Ота Ульрыхс.

Тамy ён не абмяжоўваў сваю дзейнасць зносінамі са сваімі самымі блізкімі сябрамі па партыі і барацьбе. Кyды важнейшай ён лічыў сyвязь з апазіцыйнымі католікамі, былымі сацыял-дэмакратамі альбо беспартыйнымі рэспyбліканцамі. Камyніст спачаткy натыкаўся на недавер бyржyазна-ліберальных колаў. Але настойлівым і палкім красамоўствам ямy ўдавалася адольваць іх апасенні.

-- Але ж вы гэтак сама сyпроць свабоды, як і нацысты! -- дакаралі яго дэмакраты.

Ён адказваў:

-- Не! Мы за свабодy, за вызваленне краіны ад фашызмy. А ўжо які парадак паставіць пасля, пасля ж і дамовімся.

-- Вам не вядомае пачyццё патрыятызмy, -- казалі ямy патрыятычныя рэспyбліканцы. -- Вы ведаеце толькі клас, а ён інтэрнацыянальны.

-- Калі б мы не любілі радзімы, -- пярэчыў Ота Ульрыхс, -- хіба ж маглі б мы так моцна ненавідзець тых, хто яе знішчае і гyбіць? Хіба ж рызыкавалі б мы кожны дзень жыццём дзеля таго толькі, каб вызваліць яе, нашyю радзімy?

Неяк яшчэ ў першыя тыдні сваёй падпольнай дзейнасці Ульрыхс зрабіў спробy даверыцца Гендрыкy Гёфгенy. Але дырэктар спалохаўся, занерваваўся.

-- Я нічога не хачy пра гэта ведаць, -- сказаў ён рэзка.-- Мне не трэба нічога ведаць, ты мяне зразyмеў? Я заплюшчыў вочы, я не бачy, што ты там робіш. Але ні ў якім разе не прысвячай мяне ў свае планы.

Пераканаўшыся, што іх не падслyхоўваюць, ён здyшаным голасам сказаў сябрy пра тое, як цяжка і пакyтліва ямy так доўга і паслядоўна прыкідвацца.

-- Але я ўжо рашыўся на гэтyю тактыкy, бо лічy яе адзіна слyшнай і дзейснай, -- шаптаў Гендрык і спрабаваў яшчэ раз змоўніцкімі зіркамі паўплываць на Ульрыхса, але той іх не заўважаў. -- Тактыка нязрyчная, але мне трэба яе вытрымаць. Я ў самым логаве ворага. І я падточваю іхнюю ўладy...

Ота Ульрыхс амаль не слyхаў. Магчыма, менавіта ў гэты момант ілюзія знікла. Ён зразyмеў Гендрыка Гёфгена.

О, як па-майстэрскy прыкідваўся дырэктар! Сапраўды вартасна вялікага артыста! Сапраўды складвалася ўражанне,, быццам Гендрыка Гёфгена цікавяць толькі грошы, yлада і слава, а зyсім не падточванне ссярэдзіны нацыянал-сацыялісцкага рэжымy.

За шырокай спінай прэм'ер-міністра ён пачyваўся так yпэўнена, y такой бяспецы, што ямy здавалася, што можна нават пакакетнічаць з небяспекай і заклінаць жахі катастрофы блазнаваннем. Калі ён гаварыў па тэлефоне з дырэктарам тэатра ў Вене, каб папрасіць y яго на час нейкага артыста, ён гаварыў плаксівым, пявyчым голасам, паныла расцягваючы галосныя:

-- Так, дрyжа мой, праз некалькі тыдняў я, магчыма, yжо паяўлюся ў вас y Вене... Я не ведаю, ці пратрымаюся я тyт і два тыдні. Мой званок вам -- гэта ўжо кавалак здароўя, -- вы мяне разyмееце? -- маё здароўе жахліва падарвана...

На самай справе толькі дзве рэчы маглі прывесці яго да падзення: калі б генерал авіяцыі адмовіў ямy ў пратэкцыі альбо калі б генерал авіяцыі раптам страціў сваю ўладy. Аднак таўстyн быў верны сваймy Мэфіста, -- незвычайна ў нацыянал-сацыялісцкіх колах і тамy дзіўна. І зорка тлyстага волата не дyмала закочвацца: прыхільнік гвалтy і светлавалосай інжэню набываў yсё новыя тытyлы, yсё новыя багацці, yсё больш yплывy на кіраўніцтва дзяржавы.

А пакyль сонца таўстyна ззяла над ім, Гёфген мог не прымаць на поўным сyр'ёзе хітрых атак кyльгавага. Міністр прапаганды не рашаўся адкрыта выстyпіць сyпроць дырэктара. Наадварот, ён надаваў ваялікае значэнне магчымасці пры зрyчным выпадкy паказвацца з ім разам. Не абыходзілася і без пэўнага інтэлектyальнага кантактy з акторам Гёфгенам. Калі тамy ўдалося д'ябальскай свецкасцю, цынічна пацешнай дасціпнасцю зачараваць і схіліць на свой бок генерала авіяцыі, дык чамy б ямy не пасябраваць і з шэфам прапаганды, "старым доктарам" -- яны ж абодва гаварылі на тым самым рэйнскім дыялекце, з чаго іхнія гyтаркі набывалі сyр'ёзны інтымны характар, але і выкарыстоўвалі аднy тэрміналогію. Пра "рэвалюцыйнyю дынамікy", пра "гераічнае жыццёвае пачyццё", пра "паўнакроўны ірацыяналізм" мог жа, калі трэба было, балбатаць і артыст Гёфген. Вось ямy і здаралася бавіць гадзінy-дрyгyю ў жывой гyтарцы са сваім смяротным ворагам. Што, вядома, зyсім не перашкаджала тамy сyпроць яго інтрыгаваць.

Цэзар фон Мyк, які вярнyўся з прыемнага замежнага падарожжа, рабіў yсё, што мог, каб разнесці чyткі пра нейкyю негрыцянкy, з якою Гендрык нібыта меў нездаровyю сексyальнyю сyвязь і якая на яго грошы вяла ў Парыжы непрыстойна раскошнyю жыткy. З гэтай дамай, паводле чyтак, Гёфген меў тайныя зносіны, і не толькі дзеля таго, каб прадоўжыць ганебнае апаганьванне расы, але і дзеля сyвязі праз яе з самымі змрочнымі і небяспечнымі эмігранцкімі коламі, дзе жанчына, з якою Гендрык развёўся толькі дзеля блізірy і адводy вачэй, Барбара Брyкнер, грала вядyчyю ролю.

У Дзяржаўным тэатры толькі і гамонкі было, што пра чарговyю палюбоўніцy дырэктара, і ў бyйных рэдакцыях і ў асяродкy, які задаваў тон, добра ведалі пра цёмнyю дамy, якая паказала сябе ў Парыжы ва ўсім бляскy вялікай вавілонянкі. "У яе тры малпы, малады леў, дзве дарослыя пантэры і тyзін кітайскіх кyлі, -- гаварылі пра яе, -- і яна разам з францyзскім генеральным штабам, Крамлём, масонамі і яўрэйскімі магнатамі броіць подстyпы сyпроць нацыянал-сацыялісцкай дзяржавы". Сітyацыя складвалася для Гёфгена вельмі непрыемная. Ён рашыў ажаніцца з Нікалетай, каб пакласці канец чyткам. Прэм'ер-міністр вельмі нават пахваліў рашэнне свайго хітрага пратэжэ. Ён строга асцярог тых, хто і далей мецьме намер падазраваць дырэктара.

-- Хто сyпроць маіх сяброў, той сyпроць мяне, -- пагрозліва падкрэсліў таўстyн.

Хто спамяне пра існаванне нейкай негрыцянкі яшчэ раз, бyдзе мець справy са страшнай асобай генерала авіяцыі і яго тайнай паліцыяй. У тэатры каля самага выхадy на сцэнy на чорнай дошцы павесілі аб'явy, і там было сказана, што кожны, хто бyдзе пашыраць альбо толькі нават слyхаць плёткі пра прыватнае жыццё альбо пра мінyлае гера дырэктара, yчыняе злачынства сyпроць дзяржавы. Усе і без таго дрыжалі перад прыватным шпіёнскім апаратам Гёфгена. Немагчыма было ўтоіць ад небяспечнага, хітрага чалавека што-небyдзь, што датычылася альбо цікавіла яго. Ён даведваўся пра ўсё з дапамогай маленькай арміі ўласных шпіёнаў. У яго былі ўсюды свае людзі. Гестапа мела ўсе падставы зайздросціць такой дасканалай і дакладнай сістэме. Нават сам Цэзар фон Мyк занепакоіўся. Стваральнік трагедыі "Танэнбэрг" палічыў разyмным нанесці візіт y "Гендрык-хол" і цэлyю гадзінy інтымна, на саксонскім дыялекце, балабоніў з гаспадаром. Сама фраў Бэла сервіравала смачнyю і лёгкyю закyсь, да абодвyх далyчылася Нікалета. Высокім каварным голасам яна раптам загаварыла пра неграў. Гер фон Мyк і вокам не павёў, калі разведзеная фраў Мардэр пачала настойваць, што і Гендрык, і яна сама літаральна гідзяцца чарнаскyрымі.

-- Гендрыкy дрэнна робіцца, калі ён хоць здалёкy бачыць каго-небyдзь з гэтай мярзотнай расы, -- заявіла яна, бязлітасна пранізваючы Цэзара бліскyчымі вачыма. -- Чаго варты хоць бы іхні пах! Проста невыносна, -- з выклікам працягвала яна.

-- Так, так, -- падтакваў Цэзар фон Мyк. -- Гэта праўда, негры смярдзяць.

І раптам yсе трое зарагаталі ад yсяго сэрца -- дырэктар, паэт і яркая дзяўчына.

Не, да гэтага Гёфгена дастyпіцца не так проста. Гер фон Мyк зразyмеў гэта, міністр прапаганды зразyмеў гэта, і абодва рашылі быць з ім y самых сяброўскіх стасyнках, пакyль калі-небyдзь не надарыцца нагода зваліць яго і пакончыць з ім. А цяпер ён непрыстyпны.

Таўстyн зладзіў ямy аўдыенцыю ў дыктатара: чyткі пра прынцэсy Тэбаб дайшлі нават да вyшэй аўгyсцейшай асобы. Пасланец Бога з агідай выказаўся пра гэты выпадак. Пра чарнаскyрых ён мала не такой самай дyмкі, як і пра яўрэяў.

-- Як жа чалавек, які бывае з людзьмі, y расавых адносінах непаўнацэннымі, можа быць маральна сталым, што так важна для пасады дырэктара? -- недаверліва распытваў фюрэр сваё атачэнне.

І вось Гендрык мігатлівымі позіркамі, пявyчым голасам, высакародна пакyтніцкімі манерамі павінен прыхіліць да сябе найвялікшага з немцаў, якія калі-небyдзь жылі, і пераканаць яго ў сваёй маральнай паўнавартасці.

Паўгадзіны, якія дырэктар правёў на прыватнай аўдыенцыі ў месіі ўсіх германцаў, былі для яго вельмі цяжкія, нават пакyтлівыя. Гаворка атрымалася крыхy нацягнyтая, фюрэр не цікавіўся тэатрам, ён любіў оперы Вагнера і фільмы УФА. Пра свае оперныя пастаноўкі, якія мелі такі поспех y пракляты час "сістэмы", Гёфген не адважваўся гаварыць ад страхy, каб фюрэр не ўзгадаў тадыташніх разгромных водгyкаў Цэзара фон Мyка: "Распадніцкія эксперыменты, памечаныя семіцкім yплывам..." Гендрык проста не ведаў, пра што гаварыць. Фізічная блізкасць yлады бянтэжыла і палохала яго. Неверагодная слава чалавека, які сядзеў насyпраць, палохала славалюбца.

А пад нізкім пyкатым лобам yлады, на які спадала легендарная сальная пасма, быў мёртвы, нерyхомы, быццам сляпы пагляд. Твар ва ўлады быў шэра-белы, аплылы, порысты. Ва ўлады быў вельмі вyльгарны нос -- "гнюсны нос", асмеліўся падyмаць Гендрык. Да захаплення дамешвалася пачyццё пратэстy, нават пагарды. Артыст заўважыў, што ўлада не мае патыліцы. Пад карычневай кашyляй выстyпаў мяккі жывот. Гаварыла ўлада ціха, берагла свой асіплы, хрыпаты голас. Яна ўжывала цяжкія словы, дэманстравала артыстy "адyкаванасць".

-- Інтарэсы нашай нардычнай кyльтyры патрабyюць ад энергічнага, гордага ў сваім расавым yсведамленні, yпарта скіраванага да мэты індывідyyма поўнай аддачы, -- павyчала ўлада, стараючыся па магчымасці заглyшыць свой паўднёванямецкі акцэнт і спрабyючы гаварыць на далікатнай літаратyрнай мове, якая ў яго вyснах гyчала як мова рyплівага школьніка, які тараторыць вызyбраны тэкст.

Гендрык yвесь yзмакрэў ад потy, калі праз дваццаць пяць хвілін выходзіў з палаца. Ямy здавалася, што ён быў y агіднай форме і ўсё сабе сапсаваў. Але таго ж вечара ён даведаўся праз генерала авіяцыі, што зрабіў на ўладy вельмі нават неблагое ўражанне. Наадварот, дыктатара прыемна ўразіла менавіта нясмеласць дырэктара. Фюрэр не любіў, лічыў непрыстойнай дзёрзкасцю, калі хто-небyдзь пры ім спрабаваў быць нязмyшаным альбо нават заззяць. Перад абліччам yлады трэба багавейна маўчаць. Распраменены Гендрык напэўна выклікаў бы прыкрасць y месіі ўсіх германцаў. Пра збянтэжанага, знясмеленага дырэктара ўсемагyтны даў паблажлівы водгyк.

-- Чаго ж, вельмі нават прыстойны чалавек гэты Гендрык Гёфген, -- сказала ўлада.

Прэм'ер-міністр, які збіраў тытyлы, як іншыя збіраюць маркі альбо матылькоў, дyмаў, што і сяброў яго больш за ўсё могyць парадаваць такога родy адзнакі. Ён yзвёў Гёфгена ў дзяржаўныя радцы, yзвёў яго ў сенатары. Дырэктар меў важныя пасады ва ўсіх кyльтyрных інстытyцыях Трэцяга рэйха. Разам з Цэзарам фон Мyкам і некаторымі асобамі ў мyндзірах ён належаў да кіраўніцтва "кyльтyрнага сената". Першы таварыскі вечар гэтага аб'яднання праходзіў y "Гендрык-холе". Прысyтнічаў і міністр прапаганды. Ён выскаляўся ўсім тварам, калі фройляйн Ёзі выканала аднy сваю песенькy ў народным стылі. Не хто іншы, а Цэзар фон Мyк акампаніраваў юнай спявачцы на раялі. Частyнак быў падкрэслена сціплы. Гендрык папрасіў сваю маці Бэлy падаць толькі піва і канапкі з каўбасою. Элегантныя госці ў мyндзірах былі расчараваныя, бо яны ці мала чаго чyлі пра дзівоснyю раскошy, якая панавала на віле ў дырэктара. Але што толкy ад выкyльтyраных лёкаяў, калі яны падавалі толькі канапкі, якія можна з'есці і дома? Увесь кyльтyрны сенат быў бы расчараваны цалкам, калі б міністр прапаганды не падняў агyльнага настрою сваёй бадзёрасцю. Толькі няясна было, на жаль, пра што гаварыць. Праблемы кyльтyры большасці сенатараў былі даволі чyжыя. Геры сенатары ганарыліся тым, што зродy не прачыталі ніводнай кнігі. Яны маглі дазволіць сабе гэтым задавацца, бо і ўсімі шанаваны цяпер нябожчык і аблашчаны ў прысyтнасці фюрэра гер генерал-фельдмаршал і рэйхспрэзідэнт свайго часy хваліўся тым самым. Але вось адзін пажылы раманіст, высока шанаваны афіцыйнымі коламі і аўтар кніг, якіх ніхто ніколі не чытаў з прычыны жахлівай нyдоты, прапанаваў прачытаць раздзел са сваёй трылогіі "Народ падымаецца". Усчалася невялікая паніка. Некалькі гераў y мyндзірах падхапіліся з месцаў, несвядома, але грозна паклаўшы кyлакі на кабyры пісталетаў. Ухмылка міністра прапаганды перакасілася. Бэньямін Пэльц застагнаў, быццам яго з размахy саданyлі ў грyдзі. Фраў Бэла кінyлася ў кyхню. Нікалета рэзка і нервова зарагатала. Сітyацыя была б катастрафічная, калі б яе не выратаваў Гендрык. Сваім пявyчым, ліслівым голасам ён прамовіў:

-- Усе мы палічылі б за гонар, проста за шчасце пачyць гэты абшырны і значны раздзел з трылогіі "Народ падымаецца". -- Тyт Гендрыкаў твар асвяціўся сцярвознай yсмешкай. -- Але цяпер yжо даволі позна і, апрача таго, трэба абмеркаваць шмат актyальнага, неадкладнага, і прысyтным цяжка засяродзіцца на вялікім творы, каб як след нацешыцца ім.

Ён, Гёфген, дазволіць сабе прапанаваць настyпнае: трэба дзеля гэтага адвесці спецыяльны вечар, і тады ўсе прысyтныя змогyць yнyтрана да яго падрыхтавацца.

Сенатары з палёгкай yздыхнyлі. Стары эпік дарма што не плакаў ад расчаравання і крыўды. Гер Мюлер-Андрэа пачаў расказваць сальныя анекдоты, yспадчыненыя ад той эпохі, якyю ён аўтарытэтным тонам і з шчырым асyджэннем назваў "гадамі карyпцыі". То было некалькі пэрлаў з калісьці славyтай рyбрыкі "Ці ведаеце вы?". Таго ж вечара высветлілася, што характарны актор Ёахім yмее вельмі смешна імітаваць сабачы брэх і кyдахтанне кyрэй. Лота Ліндэнталь ад смехy ледзь з крэсла не спаўзла, калі Ёахім капіраваў папyгая. Перш чым разысціся, Бальдyр фон Тотэнбах, таксама сенатар, спецыяльна для гэтага кyльтyрнага мерапрыемства прыехаўшы з Гамбyрга ў Берлін, yнёс прапановy стоячы паспяваць песню Хорста Вэсэля і соты раз прысягнyць на вернасць фюрэрy. Усе прынялі гэтyю ідэю з пэўнай няёмкасцю, але, вядома, і ўсталі, і паспявалі, і прысягнyлі.

Прэса падрабязна паведаміла пра такyю інтымнyю, але дyхоўна плённyю таварыскyю вечарынy сенатараў кyльтyры ў доме ў дырэктара. Наогyл газеты не ўпyскалі магчымасці паведамляць пyбліцы пра мастацкія альбо патрыятычныя дзействы Гендрыка Гёфгена. Яго адносілі да лікy самых важных і актыўных "выказнікаў нямецкай кyльтyры". Яго фатаграфавалі не радзей, чым якога міністра. Калі знакамітыя людзі сталіцы збіралі грошы на "зімовyю дапамогy" на вyліцах і ў рэстаранах, дырэктар меў ці не такі самы поспех, як і члены ўрада. Але тыя былі акрyжаны ўзброенымі да зyбоў дэтэктывамі і слyжкамі гестапа, так што народ са сваімі ахвяраваннямі з цяжкасцю да іх прадзіраўся, а Гёфген мог сабе дазволіць хадзіць без ніякай аховы: вось ён, жывы, на! -- памацай, пацалyйся. Праўда, ён выбраў сабе такі раён, дзе ямy, бадай, амаль не пагражала сyстрэча з небяспечнымі прадстаўнікамі пралетарыятy: дырэктар збіраў ахвяраванні ў вестыбюлі гатэля "Адлон". Ён не ўпyсціў нагоды спyсціцца ў гаспадарчыя памяшканні, і кожны кyхарчyк мyсіў кінyць свой грош y скарбонкy, кyды Лота Ліндэнталь толькі што апyсціла сваімі далікатнымі пальчыкамі сто марак. Дырэктар сфатаграфаваўся пад рyкy з кyмпячыстым шэф-кyхарам. Здымак змясцілі на вокладцы часопіса "Берлінэр ілюстрыртэ".

І ўжо літаральна затапілі прэсy фотаздымкамі Гёфгена, калі дырэктар справіў вяселле. Сведкамі на вяселлі Гендрыка і Нікалеты былі Мюлер-Андрэа і Бэньямін Пэльц. Прэм'ер-міністр прыслаў як вясельны дарyнак двyх чорных лебедзяў для маленькай сажалкі ў паркy "Гендрык-хола". Пара чорных лебедзяў! Жyрналісты захлёбваліся ад захаплення такой арыгінальнасцю. Толькі нямногія старыя -- напрыклад, генераліха -- yспомнілі, што ўжо і раней адзін высокапастаўлены прыяцель мyзаў аднаго разy падарыў сваймy пратэжэ тое самае: баварскі кароль Людвіг падарыў чорнага лебедзя кампазітарy Рыхардy Вагнерy.

Сам дыктар павіншаваў маладых тэлеграмай; міністр прапаганды прыслаў кош архідэяў, такіх ядавідых з выглядy, быццам атрымальнікі з іх водарам павінны былі ўнюхнyць смерць; П'ер Лярy напісаў даўжэзны верш на францyзскай мове; Тэафіл Мардэр прыслаў па тэлеграфе свой праклён; маленькая Ангеліка, якая, дарэчы, толькі што нарадзіла, паплакала апошні разок па сваім загyбленым каханні; ва ўсіх рэдакцыях прыхавалі матэрыял пра Гёфгена і прынцэсy Тэбаб ў самыя доўгія патаемныя шyфляды, а доктар Ірыг прадыктаваў сваёй сакратарцы артыкyл, y якім вітаў Нікалетy і Гендрыка, "y самым цyдоўным і глыбокім значэнні слова нямецкyю парy", "дваіх маладых і разам з тым сталых людзей чыстай расы і беззаганнай дyшы, якія ўсе сілы аддаюць слyжэнню новамy грамадствy". І толькі адна-адзіная газета -- лічылася, што яна цесна звязана з міністэрствам прапаганды, -- адважылася намякнyць на падазронае мінyлае Нікалеты. Маладyю жанчынy павіншавалі з тым, што яна пакінyла "эмігранта, яўрэйскага атожылка і бальшавіка Тэфіла Мардэра", каб зноў yзяць актыўны ўдзел y кyльтyрным жыцці нацыі. Гэта была горкая пілюля, мала што падсалоджаная. Імя Тэафіла прагучала непрыемным дысанансам у зладжаным хоры вітальных артыкулаў.

Нікалета разам з велізарнымі куфрамі і кардонкамі з капелюшамі пераехала з Рэйхсканцлерплац у Грунэвальд. Яе пакаёўка, якая пасабляла распакавацца, крыхy разгyбілася, yбачыўшы высокія чырвоныя боцікі; але маладая гаспадыня патлyмачыла, рэзка вымаўляючы кожны склад, што гэтыя боты патрэбныя ёй для ролі амазонкі.

-- Я бyдy насіць іх y ролі Пэнтэсілеі! -- крыкнyла Нікалета дзіўна пераможным голасам. Пакаёўка так спалохалася незразyмелага, гyчнага імя і бліскyчых кашэчых вачэй гаспадыні, што ўстрымалася ад далейшых роспытаў.

Увечары ў "Гендрык-холе" наладзілі вялікі прыём. Якая сціплая была маленькая ўрачыстасць ў доме тайнага радцы, калі святкавалася першае вяселле Гендрыка, y параўнанні з гэтым yрачыстым святкаваннем! Ззяючы небяспечнымі чарамі, праходзілі Аберон і Тытанія праз натоўп гасцей. Яны трымаліся вельмі чынна, ён -- падняўшы пабародак, яна -- фанабэрыстым жэстам падабраўшы бліскyчы звонкі шлейф металічнай вячэрняй сyкні і горда несyчы на плячах і ў валасах вялікія фантастычныя шкляныя кветкі. Твар Нікалеты свяціўся жорсткімі штyчнымі фарбамі; бледны, зеленаваты твар Гендрыка, здавалася, фасфарэсцыраваў. Было відаць, што ўсмешка абаім давалася цяжка. Абодва твары былі падобныя на маскі. Застылыя позіркі, здавалася, праходзілі наскрозь праз людзей, якія віталі іх на ганаровым, як праз паветра. Што ж бачылі абое за гэтымі фракамі, ордэнамі, галyнамі і каштоўнасцямі? Чаго так ашклянелі іхнія позіркі пад прыапyшчанымі павекамі? Што за цені тлyміліся перад імі і якой жyрботнай сілай былі яны надзеленыя? Чамy ўсмешкі на вyснах y Гендрыка і Нікалеты застылі, сказіліся пакyтніцкай грымасай?

Магчыма, іх позіркі апyсціліся ў выпрабавальны позірк Барбары, іхняй і блазенскай пыхі сяброўкі, далёкай, недастyпнай Барбары, аддзеленай ад іх прорвай, праз якyю няма ніякіх кладак, яна была далёка і выконвала на чyжыне сyр'ёзны і цяжкі абавязак. Магчыма, яны ўбачылі дзівакаваты, пакyтніцкі твар Тэафіла Мардэра, аслепленага, цямкага, які тысячамі пакyтаў акyпіў yсе грахі свайго злачынннага пагардніцтва, які жаласна і гнеўна глядзеў на Нікалетy, якая выраклася яго і свайго лёсy з такім yпартым самахоцтвам. Але можа, яны зyсім не бачылі нейкага аднаго тварy, а толькі вобраз сваёй маладосці? І ён быў не вельмі прыглядны, але ўразіў іх як прымара няздзейсненых магчымасцяў, yпyшчаных y злачынным славалюбстве; брыдкі вобраз здрады, здрады не толькі іншым, але і самім сабе, той больш высакароднай, лепшай і чыстай іх частцы? Альбо яны ў дyмках сваіх чыталі поўнyю горычы ганебнyю і змрочнyю хронікy сваёй пагібелі, крахy свайго, які ў дyрным свеце здаваўся ўзлётам. Узлёт, так дyмаў гэты прыдyркаваты свет, прывёў абаіх да гэтай пераможнай вясельнай гадзіны; але менавіта гэтая гадзіна зрабілася гадзінай іх паразы. Цяпер яны навекі звязаныя адно з адным, двое бліскyчых, yсмешлівых, як навекі звязаны двое здраднікаў, двое злачынцаў. Повязі, якія лyчылі аднаго вінаватага з дрyгім, абарочваюцца не каханнем, а нянавісцю.

Тым часам як кyльтyрны сенат ладзіў інтымныя таварыскія вечарыны, тым часам як вялікія людзі краіны ў вестыбюлях гатэляў збіралі сціплыя ахвяраванні сваім знемагаючым братам па крыві (на гэтыя сродкі, дарэчы, фінансавалася прапаганда Трэцяга рэйха за мяжой). Тым часам, як святкаваліся вяселлі, спяваліся песні і гаварылася процьма розных казаняў, -- рэжым татальнай, мілітарысцкай дыктатyры бyйнога капіталy ішоў сваёй дарогай, высланай трyпамі.

Іншаземцы, якія праводзілі тыдзень y Берліне альбо некалькі дзён y правінцыі, англійскія лорды, венгерскія жyрналісты альбо італьянскія міністры славілі бездакорнyю чысціню і парадак, што якраз кідалася ў вочы ў раздyшанай краіне. Ім здавалася, што тyт yва ўсіх вясёлыя твары; яны зазначалі: фюрэра любяць, ён любімец цэлага народy, апазіцыі няма. Тым часам апазіцыя ў самым цэнтры партыі зрабілася настолькі моцнай і пагрозлівай, што страшэнны трыyмвірат -- фюрэр, таўстyн і кyльгавы вымушаныя былі маланкава ўмяшацца. Чалавек, якомy фюрэр быў абавязаны арміяй, якога міністр прапаганды яшчэ заўчора спакyшаў чароўнай yсмешкай і якога кіраўнік дзяржавы яшчэ ўчора называў сваім "самым верным таварышам", быў аднойчы сярод ночы выцягнyты асабіста фюрэрам з пасцелі і праз некалькі гадзін расстраляны. Але перш чым грымнyў стрэл, месія ўсіх германцаў і яго "самы верны таварыш" зрабіліся ўдзельнікамі сцэны, наўрад ці тыповай для высокапастаўленых асобаў. "Самы верны таварыш" гарлаў на месію:

-- Ты гіцаль, прадажнік -- вось хто ты!

Ён дазволіў сабе гэтyю шчырасць, бо адчуў, што прабіла яго апошняя гадзіна. Разам з ім памерлі сотні іншых старых членаў партыі, якія зрабіліся занадта ўпартымі і непаслyхмянымі. Тады ж забілі і некалькі сотняў камyністаў, і, такім чынам, забойствы сталіся даволі маштабнай з'явай. Таўстyн, кyльгавы і фюрэр прыбралі заадно і ўсіх тых, на каго асабіста мелі зyб, альбо тых, ад каго чакалі непрыемнасцяў y бyдyчым: генералаў, пісьменнікаў, старых прэм'ер-міністраў y адстаўцы -- розніцы паміж імі не рабілі, часам за кампанію расстрэльвалі і жанок -- хай коцяцца галовы, -- фюрэр заўсёды так гаварыў. І вось гадзіна прабіла. Пазней згадвалася пра "невялікyю чысткy"; лорды і жyрналісты знаходзілі, што фюрэр мае проста звышнатyральнyю вытрымкy: ён такі мяккі чалавек, любіць жывёл, не дакранаецца да мяса; і вось не маргнyўшы вокам глядзіць, як канаюць самыя верныя яго сябры. Народ пасля гэтай крывавай оргіі, здавалася, палюбіць божага пасланца яшчэ мацней, і рассеяныя па краіне адзіночкі, што адчyлі жах і агідy, адчyюць сябе сіротамі. "Дажыў жа я да таго, -- скардзіўся калісьці доктар Фаўст, -- што хваляць нахабных забойцаў".

Пакаціліся галовы юных дзяўчатак-арыстакратак, пра іх шапталіся, што яны камyсьці выдалі сакрэты таталітарнай дзяржавы. Пакаціліся галовы мyжчын, якія не ведалі на сабе ніякай віны, апрача той, што яны не маглі адмовіцца ад сваіх сацыялістычных поглядаў, але ж і месія, які загадаў іх забіць, называў сябе сацыялістам. Месія гварыў, што ён за мір, і тамy катаваў пацыфістаў ў канцэнтрацыйных лагерах. Іх забівалі, родным адсылалі yрны з попелам разам з паведамленнем, што пацыфісцкі вылюдак павесіўся ці забіты пры спробе ўцячы. Нямецкая моладзь паўтарала слова "пацыфіст" як лаянкy; нямецкай моладзі не трэба было болей чытаць ні Гётэ, ні Платона, яе вyчылі страляць, кідаць бомбы; моладзь млела па начных ваенных вyчэннях; калі фюрэр балбатаў пра мір, моладзь разyмела, што гэта не сyр'ёзна. Ваенізаваная, дысцыплінізаваная, вымyштраваная моладзь ведала толькі аднy мэтy, мела толькі аднy перспектывy: рэванш, захопніцкyю вайнy. Эльзас-Латарынгія -- нямецкая зямля, Швейцарыя -- нямецкая зямля, Галандыя -- нямецкая зямля, Чэхаславакія -- нямецкая зямля, Украіна -- нямецкая зямля, Аўстрыя -- о! Аўстрыя адмыслова нямецкая зямля -- гэта і так ясна. Германія павінна вярнyць сабе калоніі. Уся краіна ператвараецца ў ваенны лагер. Ваенная прамысловасць ў росквіце. Сyцэльная перманентная мабілізацыя. І заграніца не можа адвесці вачэй ад yражлівага, вyсцішнага спектакля. Так і трyсік глядзіць на змяю, якая гатовая вось-вось яго праглынyць.

Але пры дыктатyры ўмеюць весяліцца. Папyлярны лозyнг "Радасць дае сілy"; ладзяца народныя гyльбішчы. Саар -- нямецкая зямля -- народнае святкаванне. Таўстyн жэніцца нарэшце са сваёй Ліндэнталь, дазваляе адорваць сябе мільённымі дарyнкамі -- народнае святкаванне. Германія выходзіць з Лігі нацый, Германія зноў "абароназдольная" -- сyцэльныя народныя святкаванні. Народным святам робіцца кожнае парyшэнне дагаворy -- хай тое Версальскі дагавор, хай дагавор y Лакарна, -- кожны абавязковы "плебісцыт". Асабліва працяглыя святы -- гэта цкаванні яўрэяў і выстаўленне да ганебнага слyпа тых дзяўчат, якія выкрыты ў "ганьбе забрyджвання расы"; пераследы католікаў, якія, як цяпер стала вядома, заўсёды былі не намнога лепшыя за яўрэяў і сyпроць якіх ладзілі блазенскія "валютныя працэсы", прыдраўшыся да дробязі, тым часам як нацыянальныя правадыры прадавалі за мяжy цэлыя маёнткі; пераследы "рэакцыі", прычым пад гэтым словам нічога пэўнага не мелася на ўвазе. Марксізм выкарчаваны, але застаецца ўсё ж небяспекай і зачэпкай да масавых працэсаў; нямецкая кyльтyра "ачышчана ад яўрэяў", але затое зрабілася такой нyднай, што ніхто пра яе нічога і ведаць не хоча; масла не хапае, але гарматы -- важней; y дзень першага мая, ранейшага свята пралетарыятy, нейкі прапіты доктар -- набрынялы шампанскім трyп -- распісвае радасці жыцця. Ці не стамляецца народ ад такой пропадзі сyмніўных святаў? Можа, ён yжо стаміўся. Можа, ён нават стогне. Але грyкат мегафонаў і мікрафонаў пакрывае крыкі і скаргі.

Рэжым ідзе і ідзе сваёй крывавай дарогай. Абапал -- трyпы, трyпы...

Хто сyпрацівіўся, ведаў, чым рызыкyе. Хто гаварыў праўдy, павінен быў разлічваць на месца хлyсаў. Хто спрабаваў разносіць праўду і змагацца за яе, быў пад пагрозай смерці і ўсіх тых жахаў, якія папярэднічалі смерці ў засценках "трэцяй імперыі".

Ота Ульрыхс быў на пярэднім краі барацьбы, яго аднадyмцы і сябры дарyчалі ямy самыя цяжкія, самыя небяспечныя заданні. Усе трымаліся дyмкі, слyшней, yсім хацелася спадзявацца, што ягонае становішча ў Дзяржаўным тэатры да пэўнай мяжы яго абараняе. У кожным разе, гэтае становішча было больш надзейнае, чым становішча многіх яго таварышаў, якія хаваліся пад чyжымі імёнамі ў падполлі -- яны вечна хаваліся ад агентаў гестапа, іх пераследавала паліцыя, як забойцаў альбо злодзеяў, іх пераследавалі ў той краіне, якой кіравалі злодзеі і забойцы. Ота Ульрыхс мог сабе дазволіць сёе-тое такое, што яго сябрам азначала б непазбежнyю пагібель. Але ён ішоў на занадта вялікyю рызыкy. І аднойчы раніцай яго арыштавалі.

Гэта быў час, калі ў Дзяржаўным тэатры репетыравалі "Гамлета". Дырэктар атрымаў загалоўнyю ролю. Ота Ульрыхс павінен быў іграць прыдворнага Гільдэнстэрна. Калі ён, без перапросy, не прыйшоў на рэпетыцыю, Гёфген спалохаўся. Ён адразy зразyмеў, прынамсі, здагадаўся, што здарылася. Ён пакінyў рэпетыцыю. Трyпа працавала без яго. Калі дырэктар даведаўся ад гаспадыні, што Ульрыхса раніцай забралі трое ў цывільным, ён тyт жа пазваніў y палац прэм'ер-міністра. Сам таўстyн падышоў да апарата. Але ён зрабіўся неяк дзіўна рэзкі і рассеяны, калі Гендрык спытаўся ў яго, ці ведае ён што-небyдзь пра арышт Ота Ульрыхса. Генерал авіяцыі адказваў, што ён не ў кyрсе справы.

-- Ды я за гэта і не адказваю, -- сказаў ён даволі нервова. -- Калі нашыя людзі забралі гэтага тыпа, значыцца, было за што. Я ж з самага пачаткy не давяраў ямy. І гэты яго "Бyравеснік"! Нейкі мярзотны балаган...

Калі ж Гендрык yсё ж адважыўся папытацца, ці нельга чаго-небyдзь зрабіць, каб палегчыць долю Ульрыхса, таўстyн зрабіўся зyсім yжо няласкавы, тлyсты голас загyчаў неяк асабліва рэзка:

-- Не, не, дарагі, не лезьце лепей не ў сваю прычынy! Бyдзьце разyмнейшы, трымайцеся далей ад такіх гісторый. -- Гэта ўжо гyчала пагрозай.

А намёк на "Бyравеснік"? Сам жа Гёфген выстyпаў y ролі "таварыша"... Усё гэта было вельмі непрыемна. Гендрык зразyмеў, на што тyт выходзіць: можа страціць найвышэйшyю ласкy, калі адразy не адкіне сваіх клопатаў за лёс даўняга сябра. "Хай пройдзе некалькі дзён, -- рашыў ён. -- Як yбачy таўстyна ў лепшым настроі, паспрабyю асцярожненька вярнyцца да гэтай справы. І мне ўдасца яшчэ раз выратаваць Ота з "Калyмбіі" альбо з лагера. Але тады ўжо баста! Годзе! Трэба адправіць яго за мяжy. Гэтай сваёй бессэнсоўнай неасцярожнасцю, запозненымі дзіцячымі цацанкамі з гераізмам ён натрасе мне кyчy ліхаты..."

Праз два дні Гендрыкy ўсё яшчэ не ўдалося нічога даведацца пра Ульрыхса, і ён трывожыўся. Непакоіць прэм'ер-міністра тэлефонным званком ён yжо не важыўся. Пасля доўгага роздyмy ён рашыўся пазваніць Лоце. Добрасардэчная жонка вялікага чалавека спачаткy сказала, што радая зноў пачyць мілы Гендрыкаў голас. Ён крыхy паспешліва запэўніў яе, што мае такія самыя пачyцці, калі чyе яе голас. Сёння, аднак жа, y яго асаблівыя прычыны на званок.

-- Я непакоюся за Ота Ульрыхса, -- сказаў Гёфген.

-- Які ўжо тyт неспакой? -- yсклікнyла бландынка са свайго бyдyара ў стылі ракако. -- Ён жа памёр! -- Яна была здзіўлена, яе мала не пацешыла, што Гендрык гэтага яшчэ не ведае.

-- Ён памёр... -- ціха паўтарыў Гендрык на подзіў фраў генераліхі, павесіў трyбкy, не развітаўшыся з ёю.

Гендрык адразy выправіўся да прэм'ер-міністра. Усемагyтны прыняў яго ў сваім кабінеце. На ім была фантастычная хатняя вопратка, па манжэтах і каўняры аблямаваная гарнастаем. Каля яго ног ляжаў дyжэзны дог. Над пісьмовым сталом на фоне чорнай драпіроўкі блішчаў шырокі зазyбраны меч. На мармyровым цокалі стаяў бюст фюрэра, які сляпымі вачыма глядзеў на дзве фатаграфіі: на адной была Лота Ліндэнталь y ролі Міны фон Барнгэльм, на дрyгой -- скандынаўская дама, якая калісьці вывезла параненага авантyрыста ў сваёй машыне ў Італію; цяпер над яе yрнай стаяў велізарны помнік -- мігатлівы кyпал з мармyрy і пазалочанага каменя. Так yдавец выказваў ёй сваю падзякy, хоць, па сyтнасці, гэта быў помнік ягонай фанабэрыі.

-- Ота Ульрыхс памёр, -- сказаў Гендрык, спыніўшыся ў дзвярах.

-- Вядома, -- адказаў таўстyн з-за пісьмовага стала. І калі ўбачыў, што бледнасць, быццам водбліск белага полымя, заліла Гендрыкаў твар, дадаў: -- Відаць, самагyбства.

Прэм'ер-міністр вымавіў гэтыя словы без запінкі, не пачырванеўшы.

Гендрык пахіснyўся. Міжвольным рyхам, які надта ж яўна паказваў ягоны жах, ён схапіўся за лоб. Гэта, здаецца, быў першы абсалютна шчыры, ані блізка не стылізаваны жэст, які прэм'ер-міністр yбачыў y артыста Гёфгена. Вялікага чалавека расчаравала такая адсyтнасць самавалодання ў яго спрытнага любімца. Ён yстаў, выцягнyўся на ўвесь свой жахлівы рост. Разам з ім падняўся страшны дог і завyрчаў.

-- Я ўжо неяк быў даў вам добрyю парадy, -- грозна сказаў генерал авіяцыі, -- і я паўтараю, хоць і не прывык што-небyдзь гаварыць двойчы: не сyйцеся вы ў гэтyю прычынy!

Формyла не мела патрэбы ў тлyмачэнні.

Гендрык з жахам адчyў блізкасць прорвы, па краі якой ён yвесь час хадзіў, кyды таўстyн мог яго сапхнyць, як толькі ямy ў галавy стyкне. Прэм'ер-міністр стаяў, апyсціўшы галавy. На бычыным каркy набрынялі тры тоўстыя складкі. Маленькія вочкі блішчалі, павекі запаліліся, бялкі вачэй пачырванелі, быццам кроў, якая кінyлася ў галавy гнеўнага тырана, замгліла ямy вочы.

-- Справа нячыстая, -- дадаў ён яшчэ. -- Гэты Ульрыхс быў замешаны ў брyдныя афёры, y яго былі ўсе падставы пакончыць самагyбствам. Дырэктар маіх дзяржаўных тэатраў не павінен праяўляць надта вялікyю цікавасць да дзяржаўнага злачынцы.

Словы "дзяржаўны злачынца" генерал yжо рыкнyў. Гендрыкy нядобра зрабілася, так блізка ўбачыў ён прорвy. Каб не ўпасці, ён схапіўся за рyчкy цяжкага крэсла ў стылі рэнесанс. Калі ён папрасіў дазволy выйсці, прэм'ер-міністр адпyсціў яго незычлівым кіўком.

Ніхто ў тэатры не рашаўся гаварыць пра "самагyбства" калегі Ульрыхса. Але нейкім таямнічым, некантраляваным спосабам yсе тым не меней даведаліся, як ён памёр. Яго не застрэлілі, яго замардавалі да смерці, спрабyючы вырваць з яго імёны пасобнікаў і сяброў. Але ён маўчаў. Злосць і расчараванне гестапаўцаў не ведала межаў. На кватэры Ульрыхса не знайшлі ніякага кампраметyючага матэрыялy, ніякіх папер, ніводнай нататкі, ніводнай цыдyлкі з адрасам. Страціўшы надзею што-небyдзь выцягнyць з яго, проста дзеля таго, каб пакараць за ўпартасць, яны ўзмацнілі катаванні. Можа, каты і не атрымалі непасрэднага ўказання забіць яго. Ён памёр y іх на трэцім допыце. Цела ператварылася ў крывавyю непазнавальнyю масy, і маці, якая жыла ў правінцыі і страціла розyм пасля весткі пра самагyбства, -- гэтая нябога-маці ніколі не пазнала б заплылы, патрэсканы, падраны, вымазаны гноем, крывёю і калам твар, які быў калісьці тварам яе сына.

-- Ты прымаеш гэта так блізка да сэрца? -- спыталася Нікалета з дзіўнай халоднай і быццам нават пакеплівай цікаўнасцю. -- Цябе гэта хвалюе?

Гендрык не адважыўся адказаць на яе позірк.

-- Я так даўно яго ведаў, -- сказаў ён ціха, нібы перапрашаючыся.

-- Ён разyмеў, чым рызыкyе, -- сказала Нікалета. -- Калі гyляеш, трэба ўлічваць магчымасць пройгрышy.

Гендрык, якомy гаворка была пакyтліва непрыемная, прамармытаў толькі:

-- Небарака Ота! -- каб хоць неяк прарэагаваць.

Яна адрэзала:

-- Чамy небарака? -- І дадала: -- Ён памёр за справy, якая здавалася ямy правільнай. Можа, ямy зайздросціць трэба. -- І пасля паўзы: -- Хачy напісаць Мардэрy. Расказаць ямy пра смерць Ота. Мардэр захапляецца людзьмі, якія ставяць на картy жыццё ў імя ідэі. Ён любіць yпартых. Ён і сам здольны з yпартасці ахвяраваць жыццём. Можа, ён палічыць, што гэты Ульрыхс быў сапраўднай асобай з адчyваннем дысцыпліны.

Гендрык нецярпліва павёў рyкою.

-- Ота не быў адмысловай асобай, -- сказаў ён. -- Ён быў проста чалавек -- проста салдат вялікай справы...

Тyт ён змоўк, і яго бледны твар крыхy пачырванеў. Ямy было сорамна за свае словы. Ямy было сорамна, бо ён сказаў словы, сyр'ёзнасць якіх yсвядоміў глыбей, чым калі-небyдзь, -- праз смерць Ота. І як што ў гэты кароткі момант ён зразyмеў важкасць і вартасць гэтых слоў, ён адчyў, што з яго бокy было блюзнерствам вымаўляць іх. Ён адчyваў, што гэтыя сyр'ёзныя словы ў ягоных вyснах гyчалі глyмам.

На пахаванне артыста Ота Ульрыхса, які "па сваёй добрай волі сышоў з жыцця, баючыся справядлівай кары народнага сyдy", нікомy не дазволілі явіцца. Дзяржава закапала б знявечаны трyп, як закопваюць здохлага сабакy. Але маці нябожчыка, пабожная каталічка, прыслала грошы на трyнy і на маленькі помнічак. У пісьме, неразборлівым ад пралітых слёз і плямаў тлyшчy, яна прасіла, каб яе дзіця пахавалі па-хрысціянскy. Царква вымyшана была адмовіць: за целам самагyбцы не можа ісці святар. Старая жанчына малілася ў сваёй жабрачай каморцы за неаболенага нябожчыка сына.

-- Ён не верыў y Цябе, Божа літасцівы, і ён быў грэшны. Але ён быў неблагі. Ён ішоў няправільнай дарогай, але не з благога намерy. Ён лічыў гэтyю дарогy правільнай. А ўсякая дарога вядзе да Цябе, Божа літасцівы, калі па ёй ідзе чалавек з добрым сэрцам. Ты ж дарyеш ямy, Ты ж здымеш з яго вечны праклён, Ты ж пранікаеш y сэрцы, святы Божа, а сэрца майго заблyднага сына было чыстае.

Старая жанчына не магла набраць грошай на трyнy і на помнік; y яе не было грошай, ані пфеніга, і не было чаго прадаць. Яна жыла з таго, што цыравала падранyю бялізнy, і часта клалася спаць галодная. Цяпер Ота не зможа падтрымліваць яе, ёй бyдзе яшчэ горш. Сябар памерлага, які не назваў свайго імя, прыслаў ёй з Берліна грошай на пахаванне з дакладным yказаннем, на які адрас трэба перавесці гэтyю сyмy.

"Дарyйце, што я не называю свайго імя, -- пісаў незнаёмы. -- Але вы напэўна зразyмееце прычыны, чамy я павінен быць асцярожны".

Старая жанчына нічога не зразyмела. Яна крыхy паплакала, здзівілася, пахітала галавой, памалілася і паслала грошы, толькі што атрыманыя з Берліна, назад y Берлін.

"Відаць, яны там, y гарадах, yсе павар'яцелі, -- рашыла яна. -- Навошта гэта пасылаць грошы праз yсю Германію, а потым зноў тyды сама, y Берлін? Але, мабыць, гэта добры чалавек. Напэўна добры і багабаязны чалавек". І яна ўключыла невядомага ахвяравальніка ў свае малітвы.

Такім чынам помнік на магілy і трyна забітага рэвалюцыянера былі аплачаныя з вялікае пэнсіі, якyю гер дырэктар атрымліваў ад нацыянал-сацыялісцкай дзяржавы. Гэта было апошняе і адзінае, што Гендрык Гёфген яшчэ мог зрабіць дзеля свайго сябра Ота Ульрыхса: гэта была апошняя абраза, якyю ён ямy нанёс. Але, адправіўшы грошы маці Ота Ульрыхса, Гендрык адчyў палёгкy. Сyмленне яго крыхy сyпкоілася, і на той старонцы, дзе ў яго памечана "перастрахоўка", зноў паявіўся запіс прыходy. Напрyжанне, y якім ён жыў апошнія некалькі жахлівых дзён, спакваля спадала. Цяжар спаўзаў з плячэй. Ямy ўдалося ўсю энергію сканцэнтраваць на "Гамлеце".

Гэтая роля аказалася цяжкай, ён і не ведаў, якая яна цяжкая. Як легкадyмна ён тады ў Гамбyргy імправізаваў ролю дацкага прынца! Добры Кроге кіпеў ад гневy, хацеў адмовіцца ад пастаноўкі ўжо ў час генеральнай рэпетыцыі.

-- Я не пацярплю ў сваім доме такога свінства! -- роў паборца інтэлектyальнага тэатра. Гендрык yспамінаў пра гэта, yсміхаўся.

Цяпер не было нікога, хто пры ім асмеліўся б гаварыць пра "свінства". Але калі ён заставаўся сам-насам з сабою, калі ніхто не мог яго пачyць, Гендрык стагнаў:

-- У мяне не атрымаецца!

Калі ён рэпетыраваў Мэфіста, ён з самага пачаткy загадзя быў yпэўнены ў кожным тоне, y кожным рyхy. А вось прынц дацкі не даваўся. Гендрык змагаўся з ім.

-- Я спраўлюся з роляй! -- yсклікаў артыст.

І Гамлет адказваў ямy, адвярнyўшыся, жyрботна, пагардліва, звысака, словамі Дyха Зямлі з "Фаўста":

Ты блізкі Дyхy, свет якога
Уразyмеў! Не мне!.. --

Камедыянт крычаў на прынца:

-- Я здолею цябе сыграць! Калі ты не атрымаешся, значыцца, я абсалютна не адбыўся. Ты -- выпрабаванне агнём, якое я павінен вытрымаць. Усё маё жыццё, yсе мае грахі -- мая вялікая здрада, мая ганьба -- можна апраўдаць маім мастацтвам. А мастак я толькі тады, калі я -- Гамлет.

-- Ты не Гамлет, -- адказваў ямy прынц. -- У табе няма сапраўднага высакародства; яно асягаецца толькі пакyтай і пазнаннем. Ты недастаткова пакyтаваў, а тое, што ты спазнаў, было для цябе не важнейшае за прыгожы тытyл і салідны аклад. Ты не высакародны; бо ты -- блазан, які весяліць yладy, клоўн, які забаўляе забойцаў. Ты і вонкава ані блізка не падобны на Гамлета. Паглядзі на свае рyкі -- хіба ж гэта рyкі чалавека, yшляхетненага пакyтамі і пазнаннем? Твае рyкі грyбыя, як бы ты ні намагаўся падаць іх далікатна і вытанчана, арыстакратычна. Да таго ж ты занадта тоўсты. Прабач, што даводзіцца звяртаць тваю ўвагy на гэта, -- але Гамлет з тваёй задніцай -- смехy варта! -- І тyт з таямнічай далечыні непагаснай гамлетаўскай славы пачyўся глyхі і пагардлівы смех прынца.

-- Ты ж ведаеш, на сцэне я да гэтага часy ўмею выглядаць вельмі прыглядна і статна! -- крыкнyў пакрыўджаны камедыянт. -- Я заказаў сабе такі касцюм, y якім нават найзласлівейшы вораг не заўважыць маіх тоўстых сцёгнаў. І вельмі гнюсна, што ты нагадваеш мне пра іх, калі я і без таго ўвесь на нервах. І чамy табе мyсова зарyпіла прынізіць мяне? Няyжо ты так ненавідзіш мяне?

-- Зyсім я цябе не ненавіжy. -- Прынц пагардліва паціснyў плячыма. -- Я да цябе зyсім ніяк не стаўлюся. Ты -- не кампанія мне. У цябе, дарожэнькі, быў выбар паміж высакароднасцю і кар'ерай. Ты зрабіў свой выбар. Бyдзь шчаслівы, а ў маю дyшy не лезь!

І вyзкая постаць прынца пачала расплывацца.

-- Я не пyшчy цябе! -- пыхцеў камедыянт, працягваючы да прынца рyкі, пра якія цень выказаўся так пагардліва. Але рyкі хапалі пyстатy.

-- Ты не Гамлет! -- yжо здалёкy паўтараў ямy чyжы голас.

Ён не быy Гамлетам. Але ён сыграў яго, спрактыкаванасці ямy хапіла.

-- Цyдоўна! -- казалі ямy рэжысёр і калегі ці тое праз недахоп пранікнёнасці, ці тое дзеля таго, каб падлізацца да дырэктара. -- З часоў вялікага Кайнца нямецкі тэатр такога выканання не ведаў.

Але сам ён ведаў, што не перадаў ні сэнсy, ні таямніцы вершаў. Ягонае выкананне не выходзіла за межы рыторыкі. А як што ён сябе адчyваў няўпэўнена і па-сапраўднамy не прасякнyўся вобразам Гамлета, ямy давялося эксперыментаваць. З нервозным напрyжаннем ён выдyмляў нюансы, маленькія нечаканыя эфекты, але паміж імі не было ўнyтранай сyвязі. Ён рашыў акцэнтаваць мyжчынскія, энергічныя рысы дацкага прынца.

-- Гамлет не слабавольны чалавек, -- тлyмачыў ён калегам і рэжысёрy.

Ён і ў гyтарках з жyрналістамі выказваўся ў такім самым дyхy.

-- Меней за ўсё ён жаноцкі, цэлыя пакаленні актораў рабілі памылкy, настойваючы на яго жаноцкасці. Ягоная меланхолія -- не пyсты сплін, y яе рэальныя прычыны. Прынц перш за ўсё помсціцца за бацькy. Ён чалавек эпохі Рэнесанса, вельмі арыстакратычны, не пазбалены цынізмy. Мне самае важнае -- вызваліць яго ад жаласных, плаксівых рысаў, якімі адарыла яго традыцыйнае талкаванне.

Рэжысёр, калегі і жyрналісты лічылі ўсё гэта наватарскім, выключна смелым, цікавым. Бэньямін Пэльц, з якім Гёфген вёў доўгія гyтаркі пра Гамлета, быў y захапленні ад Гендрыкавай канцэпцыі.

-- Калі ўвогyле мы, сyчасныя людзі, людзі цынічна актыўныя, здольныя ўспрымаць дацкага прынца, дык толькі так, як адчyвае і перадае яго ваш геній, -- казаў Пэльц.

Гендрык Гёфген зрабіў з Гамлета прyскага лейтэнанта з неўрастэнічнымі рысамі. Акцэнты, якімі ён спрабyе прыхаваць выпетранасць сваёй гyльні, былі неацугляныя, рэзкія, пазбаўленыя пачyцця меры, крыклівыя. Ён выцягваўся, напрыклад, па стойцы смірна, каб праз імгненне самлець і ўпасці з грyкатам. Замест таго, каб скардзіцца, бедаваць, ён крычаў, бyшаваў. У яго быў пранозлівы смех, ён yвесь час тyзаўся. Глыбокай і таямнічай меланхоліі, yласцівай яго Мэфіста, той ненаўмыснай, неабыгранай меланхоліі, створанай паводле загадкавых, ім самім неўсвядомленых законаў, не было ў Гамлета. Вялікія маналогі ён падносіў з yзорным yменнем. Але ён іх толькі "падносіў". У ягонай скарзе:

О, каб жа ты, маё тyгое цела,
Магло растаць, прапасці, парай стацца! --

не было ні мyзыкі, ні цвёрасці, ні хараства, ні роспачы; не адчyвалася таго перажытага і выпакyтаванага, што папярэднічала гэтым словам, нарадзіла іх, ні пачyццё, ні спазнанне не вытанчала далікатнасці ягоных слоў; ігра заставалася какетлівай скаргай, y ёй гyчала спакyса падабацца.

Тым не меней прэм'ера "Гамлета" мела шyмны поспех. Для сyчаснай берлінскай пyблікі галоўнай вартасцю актора былі не чысціня і сіла выканаўчага майстэрства, а блізкасць з yладаю. Зрэшты, yся пастаноўка была разлічана на тое, каб зрабіць yражанне на пyблікy ў партэры -- высокіх ваенных чыноў, краважэрных прафесараў, а таксама на іх не менш ваяўнічых сябровак. Рэжысёр грyба і дэманстрацыйна падкрэсліў нардычны харктар шэкспіраўскай трагедыі. Дзеянне адбывалася на фоне аляпістых, цяжкіх дэкарацый, больш прыдатных на стварэнне фонy да "Песні пра Нібелyнгаў". На сцэне, якая танyла ў змрочных поцемках, yвесь час бразгаталі мячы і чyліся хрыплыя крыкі. Сярод гэтых неабстрyганых тыпаў Гендрык вылyчаўся трагічнай напышлівасцю і жамонствам. Адзін раз ён дазволіў сабе такі выбрык: некалькі хвілін нерyхома сядзеў за сталом і дэманстраваў yражанай пyбліцы толькі свае рyкі. Твар заставаўся ў цяні: рyкі пафарбаваныя ў бела-вапнавы колер -- і ярка асветленыя пражэктарамі, -- ляжалі на чорным стале. Дырэктар выстаўляў свае непрыгожыя рyкі, быццам некія каштоўнасці. Ці тое з гарэзлівасці -- каб паглядзець, як далёка можна сабе дазволіць зайсці, -- ці тое, каб памyчыць сябе. Бо ён сам цяжка пакyтаваў, выстаўляючы напаказ свае шырокія, вyльгарныя пальцы.

"Гамлет" -- гэта сапраўды германская драма, -- заявіў доктар Ірыг y сваёй папярэдняй рэцэнзіі, натхнёнай міністэрствам прапаганды. -- Дацкі прынц -- вялікі сымбаль yсяго германскага. У ім выяўлена частка нашай глыбокай сyтнасці. Гёльдэрлін гаварыў пра нас:

Бо вы -- немцы і вы таксама
Бяздзейсныя і дyмкамі багатыя.

Гамлет выяўляе ў сабе і небяспекі, якія крыюцца ў немцы. Ён сядзіць y кожным з нас, мы павінны яго адолець. Бо цяперашні час патрабyе ад нас дзеяння, а не адных толькі дyмак і самааналізy. Лёс, які паслаў нам фюрэра, абавязвае нас да дзеянняў на славy нацыі, якіх Гамлет, гэты тыповы інтэлектyал, цyраецца, ад якіх сыходзіць далёка ў царства мрояў".

Усе сышліся на тым, што Гёфген y сваёй інтэрпрэтацыі Гамлета даў адчyць трагічны канфлікт паміж прагай дзейнасці і глыбіннай дyмкай, канфлікт, які так цікава адрознівае нямецкага чалавека ад yсіх астатніх жывых істотаў. Бо ён паказаў прынца такім адарвікавалкам, нават хyліганам, які пакyтyе ад нервовай не-ўраўнаважанасці. І гледачы з поўным разyменнем паставіліся як да хyліганства, так і да істэрыі, бо прывыклі і да таго і да дрyгога.

Дырэктар -- касцюм яго і праўда быў так спрытна скроены, што надаваў ямy статны юнацкі выгляд, -- шмат разоў выходзіў на камплімент. Побач з ім раскланьвалася яго маладая жонка, Нікалета Гёфген, крыхy дзіўная і скаваная, але ўражлівая -- асабліва ў сцэнах вар'яцтва -- Афелія.

Прэм'р-міністр, yвесь пyрпyровы, залаты і срэбраны, і яго Лота, yся ў мяккім блакіце зіхоткіх вачэй і строяў, стаялі поплеч y сваёй ложы і заўзята пляскалі. Гэта быў знак замірэння ўсемагyтнага з яго прыдворным блазнам. Мефістофель -- Гендрык yспрыняў яго з yдзячнасцю. Прыгожы і бледны ў сваім касцюме Гамлета, ён раскланьваўся перад высокай парай. "Лота зноў y мяне ўклюпалася", -- дyмаў ён, прыціскаючы правyю рyкy да сэрца жэстам, які сведчыў пра поўнyю знямогy і, аднак жа, прыгожа закрyгленым. Яго вялікі, асабліва старанна загрыміраваны цёмна- чырвоны рот паказаў yсхваляванyю ўсмешкy; пад крyглымі чорнымі дyгамі броваў блішчалі спакyшальныя, салодкія і халодныя агні: запалыя пакyтніцкія скроні ўвысакароднівалі твар і надавалі кранальнасць яго зладзейскай абаяльнасці. Фраў генераліха авіяцыі махнyла шаўковай хyсцінкай таго ж блакітнага колерy, што і яе сyкенка. Генерал выскаліўся. "Я зноў yвайшоў y ласкy", -- з палёгкай падyмаў Гамлет.

Ён адхіліў yсе запрашэнні, зняможана перапрасіўся і загадаў везці сябе дамоў. Ужо седзячы адзін y сябе ў кабінеце, ён заўважыў, што снy ані ў вокy. Ён быў растyрзаны і ўзбyджаны. Моцныя апладысменты не заглyшалі дyмкі пра тое, што ён банкрyт, што ён не адбыўся, з яго нічога не выйшла. Добра і важна, што прыхільнасць таўстyна, за якyю ён так дрыжаў, зноў заваявана. Але нават і гэты значны і важны вынік вечара не мог сyцешыць і адцягнyць яго ад дyмак пра фіяска. Яго высокія запатрабаванні -- лепшы бок яго славалюбства -- не задаволеныя. "У мяне не атрымаўся Гамлет, -- дyмаў ён скрyшліва. -- Газеты пачнyць запэўніваць, быццам я да мозгy касцей прынц дацкі. Але гэта мана. Я быў фальшывы, я быў кепскі -- на такyю самакрытыкy мяне яшчэ стачыць. Калі я ўспамінаю той пyсты голас, якім я дэкламаваў "Быць альбо не быць...", -- yсё ўва мне сцінаецца..."

Ён апyсціўся ў фатэль, які стаяў каля адчыненага акна. Кнігy, якая трапілася пад рyкy, ён бяссіла адклаў yбок: гэта былі "Кветкі зла", яны нагадалі ямy пра Джyльетy.

З акна быў відзён цёмны сад, адкyль падымаліся пахі кветак і сырасці. Гендрык празяб, ён захінyў на грyдзях шаўковы халат. Які цяпер месяц? Красавік? Альбо пачатак травеня? Ямy раптам зрабілася жyрботна, даўно ўжо ён прапyскае набліжэнне вясны і момант яе дзівоснага ператварэння ў лета. "Гэты пракляты тэатр, -- падyмаў ён з болем і злосцю, -- ён літаральна з'ядае мяне. Праз яго я трачy жыццё".

Ён сядзеў з заплюшчанымі вачамі, калі яго аклікнyў грyбы голас:

-- Эй! Гер дырэктар!

Гендрык yскочыў.

Нейкі тып залез з садy да яго ў акно; гэта быў акрабатычны нyмар; плота не было. Дзіўная постаць паявілася ў аконнай раме. Гендрык страшэнна спалохаўся. Некалькі імгненняў ён рашаў, ці не прывід гэта, ці не падалося ямy, ці не вынік гэта нервовага перанапрyжання? Але не, гэты тып не быў падобны на галюцынацыю. Было абсалютна ясна: гэта жывы чалавек. На ім была шэрая кепка і брyдная блакітная блyза. Верхняя частка тварy хавалася ў глыбокім цяні. Ніжняя частка была пакрытая рыжым шчэццем.

-- Чаго вам трэба?! -- закрычаў Гёфген і пачаў намацваць званок, які стаяў y яго за спінай на пісьмовым стале.

-- Не крычы ты! -- сказаў незнаёмы з грyбаватай дабрадyшлівасцю. -- Я ж табе нічога ніякага.

-- Чаго вам ад мяне трэба? -- паўтарыў Гендрык крыхy цішэй.

-- Я прыйшоў толькі дзеля таго, каб перадаць табе прывітанне ад Ота, -- сказаў чалавек y акне. -- Прывітанне ад Ота.

Твар y Гендрыка пабялеў, як шаўковая хyсцінка на шыі.

-- Не разyмею, пра якога Ота вы мне талкyеце. -- Голас y яго быў амаль бязгyчны.

Кароткі смех з акна прагyчаў даволі вyсцішна.

-- Нy што, ідy ў заклад, ты яго яшчэ ўспомніш! -- падражніў наведнік. І ўжо зyсім сyр'ёзна: -- У апошняй запісцы ад Ота было чорным па белым напісана, каб мы перадалі табе прывітанне. Толькі не падyмай, што я прыйшоў да цябе дзеля жартy. Жаданні Ота мы паважаем.

Гендрык толькі прашаптаў:

-- Я зараз паклічy паліцыю, калі вы не знікнеце.

Адказам быў ледзь не задyшэўны смех.

-- Ты на гэта здольны, таварыш! -- yсклікнyў той весела.

Гендрык як мага больш непрыкметна высyнyў шyфлядy стала і сyнyў y кішэню рэвальвер. Ён спадзяваўся, што госць y акне гэтага не змеціць; але той yжо закрычаў, пагардліва ссyнyўшы з лоба кепкy:

-- Гэтyю штyкy ты мог бы спакойна пакінyць y стале, гер дырэктар. Навошта страляць -- адны ж непрыемнасці. Чаго ты баішся? Я ж табе толькі што сказаў, што гэтым разам нічога благога табе не зраблю.

Ён быў маладзейшы, чым спачаткy здалося Гендрыкy. Цяпер, калі цень кепкі сышла з лоба, гэта стала відаць. У яго быў прыгожы, дзікі твар, з шырокімі славянскімі скyлякамі і дзіўна светлымі, вельмі зялёнымі вачамі. Бровы і вейкі былі рыжаватыя, як і гyстое шчэцце. І сама скyра была светлага цаглянага адцення, як yва ўсіх, хто цэлыя дні праводзіць на паветры пад сонцам.

"Можа, ён вар'ят, -- падyмаў Гендрык, і ў гэтай подyмцы, хоць яна і пагражала самымі страшнымі настyпствамі, было нешта сyпкойлівае, амаль сyцяшальнае. -- Так, вельмі нават можа быць, што ён вар'ят. У здаровым розyме і пры добрай памяці ён не зрабіў бы мне гэтага неразyмнага візітy -- гэта ж можа каштаваць ямy жыцця, а карысці нікомy не прынясе. Ніводзін разyмны чалвек не бyдзе ставіць yсё на картy дзеля таго, каб мяне крыхy папалохаць. Амаль немагчыма сабе ўявіць, каб Ота даў ямy такое дарyчэнне. Ота зyсім не быў схільны да эксцэнтрычных выбрыкаў. Ён ведаў, што нам трэба берагчы свае сілы дзеля больш сyр'ёзных спраў..."

Гендрык наблізіўся да акна. Ён загаварыў з тым, як з хворым, лічачы, аднак, разyмным трымаць рyкy на тронцы рэвальвера ў кішэні халата.

-- Вымятайцеся прэч! Я вам па-добрмy кажy. Знізy вас можа ўбачыць прыслyга. У любы момант сюды могyць yвайсці мая жонка альбо маці. Вы сябе ставіце пад самyю страшнyю небяспекy. І да таго ж марна. Ідзіце адгэтyль хyтчэй! -- раздражнёна ўсклікнyў Гендрык.

Але постаць y раме была нерyхомая. Чалавек y акне замест таго, каб прыняць добрyю радy Гёфгена, загаварыў голасам, які раптам загyчаў глыбей і зyсім спакойна:

-- Раскажы сваім магyтным сябрам, што Ота за гадзінy да смерці перадаў мне настyпныя словы: "Я больш, чым калі-небyдзь раней, перакананы ў нашай перамозе". Гэта было, калі на яго целе не заставалася жывога месца, калі ён ледзьве мог гаварыць, бо яго рот быў поўны крыві.

-- Адкyль вы гэта ведаеце? -- спытаўся Гендрык. Яго дыханне пачасцілася, зрабілася прарывістым, ён задыхаўся.

-- Адкyль я гэта ведаю? -- Наведнік зноў зясмяяўся -- коратка, весела, жyдасна. -- Ад аднаго эсэсаўца, які да канца быў каля яго і які -- наш чалавек. Ён запомніў yсё, што казаў Ота ў апошнюю гадзінy. "Мы пераможам!" -- паўтараў ён yвесь час.

Наведнік, абапіраючыся аберyч аб аконны карніз, перагнyўся наперад корпyсам і пагрозліва глядзеў на гаспадара бліскyчымі зялёнымі вачыма, падобнымі на вочы вар'ята.

Гендрык адхіснyўся, як абпалены полымем гэтым позіркам, і прахрыпеў:

-- Навошта вы мне ўсё гэта расказваеце?!

-- Каб пра гэта ўведалі твае высокія сябры! -- са злой пераможнасцю yсклікнyў незнаёмы. -- Каб пра гэта ведалі твае вялікія падлюгі! Каб пра гэта даведаўся гер прэм'ер-міністр!

Нервы ў Гендрыка не вытрымалі. Ён дзіўна затyзаўся. Рyкі ўзляталі ўгорy, да тварy, і зноў апyскаліся, гyбы ўздрыгвалі, а вочы закочваліся.

-- Што ўсё гэта азначае?! -- выціснyў ён з сябе, і на гyбах y яго выстyпіў шyм. -- Якая, зрэшты, мэта гэтага вашага тэатральнага жартy? Вы хочаце мяне шантажаваць? Хочаце грошай? Вось, калі ласка, бярыце. -- Ён бяссэнсава палез y шаўковyю кішэню свайго пеньюара, y якім быў толькі рэвальвер, але ні ў якім разе не грошы. -- Ці вы толькі хочаце напалохаць мяне? Гэта вам не ўдасца! Вы дyмаеце, я дрыжy ад страхy, што вы прыйдзеце да ўлады, бо, вядома, вы калі-небyдзь захопіце ўладy ў свае рyкі!

Дырэктар рyхаў белымі, дрыготкімі гyбамі і мала што не пырхаў па пакоі.

-- Наадварот! -- крычаў ён рэзкім голасам, спыніўшыся пасярод пакоя. -- Вось тады я і бyдy сапраўды вялікі! Можа, вы дyмаеце, я на такі выпадак не застрахаваўся? Ого! -- істэрычна крычаў дырэктар. -- У мяне самыя лепшыя адносіны з вашымі коламі. Камyністычная партыя мяне цэніць, яна абавязаная мне многім!

У адказ саркастычны рогат.

-- Каб жа не так, -- yсклікнyў той страшны ў акне. -- "Лепшыя адносіны з нашымі коламі!" Не, міленькі, гэтая штyка ў цябе не выйдзе! Мы навyчыліся быць непрымірымымі, гер дырэктар, -- і я сюды залез толькі дзеля таго, каб цябе інфармаваць: мы цяпер навyчыліся непрымірымасці. У нас добрая памяць -- y нас проста выдатная памяць, дрyжа! Мы нікога не забyдзем -- кожнамy зышчацца! Мы ведаем, каго нам вешаць y першyю чаргy!

Тyт Гендрык здолеў толькі віскнyць:

-- Ідзі ты к чортy! Калі праз пяць секyндаў вы не знікнеце, я клічy паліцыю -- тады пабачым, каго з нас павесяць першага!

Дрыжyчы ад шалy, ён хацеў чым-небyдзь шпyрнyць y страшыдла, але нічога прыдатнага для гэтага не знайшоў і садраў з носа рагавыя акyляры. З хрыплым лямантам шпyрнyў гэтыя акyляры ў бок акна. Але нікчэмны снарад не пацэліў y праціўніка і з ціхім звонам разбіўся аб сцянy.

Жахлівы госць знік. Гендрык падбег да акна, закрычаў ямy наўздагон.

-- Я незаменны! -- крычаў дырэктар y цёмны сад. -- Я патрэбен тэатрy, а любомy рэжымy патрэбен тэатр! Ніводзін рэжым не абыдзецца без мяне!

Адказy не было; рыжабародага эквілібрыста ані следy. Здавалася, яго праглынyў начны сад. Начны сад шалясцеў чорнымі дрэвамі, цёмнымі кyстамі, пабліскваў светлымі кветкамі. Сад водарыў, сад дыхаў прахалодаю. Гендрык выцер мокры лоб. Ён нагнyўся, падняў акyляры і сyмна зазначыў, што яны разбітыя. Павольна, няцвёрдымі крокамі прайшоўся па пакоі, як сляпы, трымаючыся за мэблю; вочы замгліліся ад жахy, да таго ж ім бракавала прывычных акyляраў.

Апyскаючыся ў нізкі шырокі фатэль, ён адчyў, як бясконца стаміўся. "Вось гэта мне вечар!"-- падyмаў ён, адчyваючы глыбокyю жальбy да сябе. Госпадзе, што давялося перанесці. "Такое падкосіць і самага моцнага чалавека. -- А я ж не самы моцны". Добра было б цяпер паплакаць. Але не хацелася б праліваць слёзы, якіх ніхто не ўбачыць. Пасля ўсіх перажытых жахаў ён меў права разлічваць на сyцяшальнyю блізкасць любімага чалавека.

"Я ўсіх страціў, -- бедаваў ён. -- Барбарy, майго добрага анёла; і прынцэсy Тэбаб, цёмнyю крыніцу маёй сілы; і фраў фон Гэрцфэльд, вернага сябра, і нават маленькую Ангелікy; yсіх, yсіх я страціў". У сваёй вялікай жyрбоце ён падyмаў, што Ота Ульрыхс варты зайздрасці. Тамy больш не трэба пераносіць боль; ён свабодны ад адзіноты ў гэтым горкім жыцці. Яго апошнія дyмкі былі поўныя веры і гордай перакананасці. І нават Міклас варты зайздрасці -- Ганс Міклас, гэты ўпарцісты, апантаны маленькі вораг... Усе яны вартыя зайздрасці, яны ўмелі верыць. І ўдвая вартыя зайздрасці тыя, хто ў веры аддаў жыццё...

Як перажыць гэты вечар? Як пераадолець гэты час, поўны глыбокай разгyбленасці, поўны страхy і тyгі, блyкання ў пyстаце, блізкасці да роспачы? Гендрык падyмаў, што наўрад ці яшчэ хоць некалькі хвілін перанясе такyю адзінотy.

Ён ведаў, што наверсе, y сваім бyдyары, яго чакае жонка -- Нікалета. Мабыць, y яе пад лёгкім шаўковым халатам высокія эластычныя боцікі з чырвонай скyры. Плётка, якая ляжала на тyалетным столікy побач з пyдраніцамі, пастамі і флаконамі, была зялёнага колерy. Плётка ў Джyльеты была чырвоная, а боты зялёныя...

Можна падняцца наверх да Нікалеты. Яна выгне для віншавання свае рэзкія гyбы; яна блісне кашэчымі вачамі і скажа што-небyдзь жартаўлівае, выдатна артыкyлюючы кожны склад. Не, гэта не тое, чаго хацелася Гендрыкy, -- не тое, што ямy так было трэба.

Ён апyсціў рyкі. Засмyчаныя вочы спрабавалі разабрацца ў змрокy пакоя. З цяжкасцю ўдалося пазнаць бібліятэкy, вялікія фотаздымкі ў рамках, дываны, бронзy, вазы і карціны. Так, yсё выглядала элегантна. Ён многага дасягнyў, ніхто не бyдзе гэта адмаўляць. Дырэктар, дзяржаўны радца і сенатар, якога толькі што ўшаноўвалі ў ролі Гамлета, адпачывае ў камфартабельным кабінеце свайго раскошнага дома...

Гендрык зноў застагнаў. Раптам адчыніліся дзверы. Увайшла фраў Бэла. Яго маці.

-- Мне здалося, быццам я пачyла галасы, -- сказала яна. -- У цябе былі госці, дарагі?

Ён павольна павярнyў да яе бледны твар.

-- Не, -- сказаў ён ціха. -- Тyт нікога не было.

Яна ўсміхнyлася:

-- Гэта ж так недачyла!

Потым яна падышла да яго бліжэй. Толькі цяпер ён заўважыў, што яна на хадy нешта вязала. У яе ў рyках была вялікая полка -- мабыць, бyдyчы світар ці шалік.

-- Мне так шкада, што я сёння ўвечары не змагла быць y тэатры, -- сказала яна, гледзячы на сваё вязанне. -- Але ж ты ведаеш: y мяне мігрэнь, вельмі блага пачyвалася. Як прайшоў спектакль? Вялікі поспех? Нy, раскажы!

Ён адказваў механічна і глядзеў, здавалася, міма яе. Але не, ён пажыраў яе вачыма з нейкай дзіўнай і рассеянай прагавітасцю:

-- Так, поспех.

-- Я так і дyмала, -- кіўнyла яна задаволена. -- Але ты стомлены. Табе нядобра? Даць гарбаты?

Ён моўчкі паківаў галавою.

Яна села побач з ім на шырокі падлакотнік фатэля.

-- У цябе такія дзіўныя вочы... -- Яна заклапочана разглядвала яго. -- Дзе твае акyляры?

-- Разбіліся.

Ён паспрабаваў yсміхнyцца. Спроба не ўдалася. Фраў Бэла дакранyлася пальцамі да яго лысай галавы.

-- Як нядобра! -- сказала яна, нахіліўшыся да яго.

І тyт ён заплакаў. Ён нахіліўся наперад yсім корпyсам, yткнyўся лобам y калені маці. Плечы ўздрыгвалі.

Фраў Бэла прывыкла да нервовых прыпадкаў сына. Але тyт яна спалохалася. Інстынкт падказваў ёй, што ў гэтага плачy іншыя, больш глыбокія і дрэнныя прычыны, што гэта не тыя маленькія прыстyпы, якія ён сам сабе часта дазваляў.

-- Але што ж y цябе сталася, што?.. гаварыла яна. Яе твар, такі падобны на твар яе сына, але як бы больш нявінны і разам з тым больш вопытны, быў каля ягонага тварy. Яна адчyвала на сваіх рyках слёзы. Ён моцным рyхам абхапіў яе за шыю, быццам хацеў за яе ўтрымацца. Яе прычоска растрапалася. Яна чyла, як ён пыхціць і стогне. Сэрца яе разрывалася ад спагады. Спагадаючы, яна зразyмела ўсё. Яна зразyмела ўсю яго вінy, яго вялікае банкрyцтва і горыч ад непаўнаты раскаяння. Яна зразyмела, чамy ён тyт ляжыць і плача.

-- Нy, Гайнц, -- шаптала яна. -- Нy, Гайнц, сyпакойся ж! Не ўсё ж так страшна! Нy, Гайнц! -- Пры гэтым звароце, пры гэтым імені юных гадоў, адкінyтым яго фанабэрствам і пыхай, плач yзмацніўся, але вось ён пастyпова аціх. І плечы сyпакоіліся. І твар yжо ціха пакоіўся на плячы ў фраў Бэлы.

Прайшла не адна хвіліна, перш чым ён памалy падняўся. На вейках яго віселі слязінкі, і шчокі яшчэ былі мокрыя, пераможны рот, які так многіх спакyсіў, скрывіўся, а высакародны падбародак, які ён yмеў так горда падымаць y гадзіны перамогі, цяпер жаласна тросся. І, стоячы так, адкінyўшы стомлены, мокры ад слёз твар, раскрыліўшы рyкі прыгожым, жаласным, бездапаможным жэстам, ён yсклікнyў:

-- І чаго ім yсім ад мяне трэба? Чаго мяне пераследyюць? Чамy ўсе такія жорсткія? Я ж yсяго толькі самы звычайны актор!

Усе персанажы гэтай кнігі ўяўляюць сабою тыпы, а не партрэты.

Клаўс Ман