Гульня бяз картаў

Творы на музыку Яна Давіда Голанда


Кантата

Аўтар тэксту нявядомы

(Soprano)

Дужы, моцны Карл Магутны
слабне ў моцы ў часе згубным,-
служыць змучанай Айчыне.
Заклікае род арліны,
дзе гняздо яго і дзеці.
Сьмелы ў лёце дух раскуты,
сеткі рве ён, нішчыць путы
за свабоду і за права.
Кліча і ў трывозе кажа:
Дзе, палякі, моц і наша
мужнасьць і да шчасьця прага!
Хай улада край мацуе,
згоду, моц урад гартуе,
хай узвысіць нас адвага,
хай узвысіць нас адвага!
Княжа, княжа,
за Айчыну, край каханы
клаў здароўе, носіш раны,
Клаў здароўе, носіш раны,
за Айчыну маеш раны.
Люд імя тваё шануе,
сэрцам любіць, ганаруе,
ганаруе,
за крывавыя заслугі,
за крывавыя заслугі.
І зьнямоглы ад чаканьня,
пад гул радасных вітаньняў
радуйся ў краіне любай,
радуйся ў краіне любай.
І зьнямоглы ад чаканьня,
пад гул радасных вітаньняў
радуйся ў краіне любай,
радуйся ў краіне любай,
сэрцу любай.