Дзмітры Шатыловіч, Хвалі часу, Бібліятэчка Беларускага літаратурага аб’яднання “Белавежа“, Кніга трыццаць першая, Беласток 2000
Прыгожая, паэтычная назва вёскі – Чаромха. Пэўна, вясною патанае яна ў пенна-духмянай квецені ды млее ў сардэчным салаўіным пошчаку. Ці мроіліся хлопчыку з падляскай Чаромхі дзівосы, раскіданыя па ўсім белым свеце, ці вабілі, хвалявалі невядомыя шляхі? Парыж, Стамбул, Літахарон, Тэрмапілы, Дэльфы...
На пачатку дзевяностых гадоў пабачылі свет два паэтычныя зборнікі Дзмітрыя Шатыловіча: “Эцюды падарожжа” і “Маё Падляшша”. Назвы гэтыя, думаецца, невыпадковыя, бо і ключом яны да саміх кніг і вобразнай маніфестацыяй праз іх сутнаснага ў самім аўтару – любові да айчыннага лапіка зямлі і прыхільнай зацікаў-ленасці вялікім светам з яго сённяшнім і мінулым. Пэўна, менавіта гэтыя дзве дамінанты і вызначаюць творчую індывідуальнасць Дз. Шатыловіча. Якая з іх галоўная? Усё ж бясспрэчна, што творча-эмацыянальна прыняць экзатычныя краявіды, каларыт далёкіх і блізкіх краін здольны чалавек, цалкам прасякнуты, паглынуты сваім родным абсягам. І ўбачанае, перажытае на розных шыротах арганізуецца ў асобе ва ўстойлівае, увідавочанае ўражанне якраз узроўнем спаконным, які выконвае ролю своеасаблівага пазнаваўчага, маральна-этычнага фільтра. Шчырае захапленне выклікае вернасць Дз. Шатыловіча беларускаму слову і паэзіі. Ён, інжынер па адукацыі, прафесійна не звязаны з гуманістычнай сферай, усё жыццё, нягледзячы на асяроддзе, якое, мабыць, ніякім чынам не заахвочвала яго да творчай працы, тым больш не беларускай мове, піша. Здзяйсняецца сваёй душою ў рыфмах, рытмах.
Новая кніга Дз. Шатыловіча “Хвалі часу” – сведчанне таго, што паэт паслядоўны ў творчым, светапог-лядным самавыяўленні. Разважаючы пра Яго Вялікасць Час у аднайменным вершы, Дз. Шатыловіч якраз, між іншым, зазначае: “Аднак заўсёды я знаходзіў сілы,// Каб паглядзець здалёку на Парнас”. У сталага ўзросту ёсць свае нібыта хібы, бо бурлівая маладосць “як свяча дзесь згарэла”, але і – магутныя перавагі. Далёка не кожнаму ўдаецца годна асіліць доўгую часавую дыстанцыю ды напоўніцу выкарыстаць свой патэнцыял. З гадамі ж напрацоўваюцца ці не найваж-нейшыя чалавечыя вартасці – вопытнасць, мудрасць, усёдараваль-насць, цярплівасць, пра што прагавор-ваюць і вершы Дз. Шатыловіча. Нязменна баліць паэту боль радзімы: “О, Беларусь, няшчасная мая,// Пакрытая магільнікам, як лесам,// Пабітая снарадамі ў баях,// Засыпаная попелам АЭСа”. Незагойнаю ранаю яму: “Па-варварску папаленыя вёскі –Залешаны, Шпакі, Чыжы і Райск – // І ўсе злачынствы ў Вульцы Выга-ноўскай”.
У паэзіі, як у жыцці, суіснуюць побач супрацьлеглыя полюсы, пачаткі, люстрацца адно ў другім і ўплываюць часта на самую рэчаіснасць. Варта было ў XIX стагоддзі Фёдару Дастаеўскаму, між іншым, атожылку беларускага Палесся, сказаць, як падагульніць, што прыгажосць выратуе свет, і чалавецтва задумалася, заспрачалася над ягоным выслоўем. Дз. Шатыловіч таксама ўпэўнены, што менавіта любоў да хараства вывела чалавека з царства флоры і фаўны: “Краса захоплівае толькі чалавека. Любоў да хараства жыве ў ім, быццам кроў”.
І, зразумела, значнае месца займаюць у “Хвалях часу” вершы паэта-пілігрыма, уражлівага падарож-ніка. Па некалькі гадоў правёў Дз. Шатыловіч службова ў Югаславіі і Індыі. Выдае таксама, што акрамя таго ён шмат вандраваў, прынамсі, па Еўропе.У беларускім прыгожым пісьменстве жанр паломніцкай літаратуры запачаткаваны яшчэ Хаджэннямі ігумена Данііла, Ігнація Смаляніна, працягнуты Перагры-нацыяй Мікалая Радзівіла Сіроткі... Рашуча паўплываў на яго эвалюцыю навукова-тэхнічны прагрэс, у выніку якога зямля як бы паменшылася, стала шырока даступнай. І блізкае мінулае стагоддзе пакінула па сабе ў беларускай літаратуры дастаткова шмат дарожных нататак, празаічных і паэтычных апісанняў. Аднак унёсак Дз. Шатыловіча ў гэты тэматычны пласт уяўляецца па-свойму важкім. Вершы, прысвечаныя Індыі, склада-юць цікавы паэтычны цыкл. Хвалю-юць, абуджаюць фантазію ўжо самі іх экзатычныя для нашага вуха назвы: “Гая”, “Бодхгая”, “Райджы”, “Налан-да”, “На рацэ ў Варанасі”. Паэт разгортвае перад чытачом маляўнічыя краявіды краіны, з прадаўнінай якой звязаны ж і наш кантынент. Апісальнасць жа тут бачыцца вартасцю твораў, бо маем той выпадак, калі насычанасць дакладнай, але адухоўленай вякамі інфармацыяй успрымаецца ўжо як факт паэзіі. Тым больш, што фактаграфія напоўніцу асвоена лірычным героем-апавя-дальнікам і працуе на стварэнне настрою:
Нас кляштар бірманскі праводзіць у ГаюУ гэтым годзе ў Дз. Шатыловіча – чарговы юбілей. Хочацца, каб паэтавым падарункам самому сабе і, пэўна ж, чытачу сталіся новыя вершы – пра красу роднага атачэння і вандроўныя далягляды.
Тэрмапілы. Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс N* 4-5 / 2001 г.