![]() |
![]() |
У зборнік увайшлі песні беларускіх кампазітараў пра Радзіму, родную Беларусь. Але нягледзячы на тое, што ўсе песні прысвечаныя адной тэме, яны вызначаюцца разнастайнасцю настрояў і прадугледжваюць розны склад выканаўцаў. Болей »
Творчасць Якуба Коласа складае адну з самых бліскучых і цікавых старонак у гісторыі беларускай літаратуры, а імя паэта ставіцца ў адзін рад з імёнамі найбольш выдатных майстроў мастацкага слова іншых народаў. Літаратурная і грамадская дзейнасць славутага песняра беларускага народа прыпадае на вельмі важны перыяд гістарычнага развіцця грамадства — перыяд падрыхтоўкі і ажыццяўлення Кастрычніцкай рэвалюцыі і будаўніцтва сацыялізма ў нашай ... Болей »
Іван Навуменка вядомы сваімі кнігамі апавяданняў, аповесцей, раманаў, а таксама літаратуразнаўчымі працамі «З глыбінь жыцця», «Янка Купала», «Пісьменнікі-дэмакраты». У новай літаратуразнаўчай кнізе «Якуб Колас. Духоўны воблік героя» ён працягвае пачатае кнігай «Янка Купала» даследаванне важнай і надзеннай для нашага літаратуразнаўства праблемы паказу чалавека, духоўнага вобліку літаратурнага героя. Кніга напісана добрай мовай. Спадзяёмс... Болей »
Інстытут для Вывучэньня Гісторыі й Культуры СССР быў зарганізаваны ў М’юнхэне 8 ліпеня 1950 году. Ён зьяўляецца свабоднай карпарацыяй вучоных, што пакінулі Савецкі Саюз і працуюць цяпер мад навуковым дасьледваньнем СССР. Мэтай іхнай працы зьяўлягэцца падаваньне праўды дэмакратычнамі сьвету, каб такім чынам разьвеяць няведаньне, якое існуе ў дачыненьнях да Савецкага Саюзу. Кажны навуковы працаўнік ці дасьледнік можа стацца супрацоўніком ... Болей »
Імя Якуба Коласа блізкае і дарагое кожнаму савецкаму чалавеку. З творамі пісьменніка мы ўступаем у жыццё, пазнаём свет, па іх вучымся жыць, змагацца, працаваць. Нас да глыбіні душы кранаюць простыя, праўдзівыя радкі вершаў, навекі ў памяці застаецца «Новая зямля»; нам блізкі летуценнік Сымон-музыка. Мы заўсёды разам з героямі «Рыбаковай хаты»; з Андрэем Лабановічам перажываем нягоды і радасці паляшуцкага быту; з Аленкай і Сцёпкам выходз... Болей »
Ян Чачот (1796-1847) - паэт, публіцыст, фалькларыст, краязнаўца, сябра легендарнага Таварыства філаматаў, адным з першых пачаў руйнаваць міф пра "беднасць і немілагучнасць" беларускай мовы. Ягоная прага да асветніцтва, адстойванне ідэі незалежнасці роднага краю, справядлівасці і роўнасці правоў для ўсіх людзей могуць служыць годным прыкладам для сучаснікаў. Думкі, выказаныя Чачотам амаль два стагоддзі таму, актуальныя і ў нашы дні. Болей »
ЯНКА БРЫЛЬ... Гэта імя ў разгуканым бары беларускай літаратуры карэніцца глыбока, і ў песні, якую шуміць выносны бор, далёка чуцён чысты голас летапісца сённяшняга Панямоння. Летам сорак пятага ў газеце «Літаратура і мастацтва» Валянцін Таўлай змясціў артыкул «Янка Брыль», Паэт-рэвалюцыянер, вопытны літаратар глядзеў як празорца, адчуваючы будучыню маладога празаіка, хоць у Брыля на той час меліся зусім нязначныя публікацыі; апавяданне ... Болей »
«Янка Купала» — першая на Беларусі персанальная энцыклапедыя. Асвятляе асноўныя моманты жыцця і творчасці народнага паэта Беларусі. У ёй змешчана 3095 артыкулаў. Гэта артыкулы, прысвечаныя творам паэта, праблемныя артыкулы пра творчасць Я. Купалы, лірыку, драматургію, публіцыстыку, паасобныя жанры, вобразы, пра сувязі паэта з рускай літаратурай, літаратурамі народаў СССР і замежных краін, пра ўвасабленне купалаўскай тэмы ў выяўленчым ма... Болей »
Аўтар гэтае кнігі сваёй галоўнай мэтай паставіў належна адзначыць 100-ыя ўгодкі ад нараджэньня найвялікшага беларускага нацыянальнага паэта Янкі Купалы шляхам дакумэнтальнага зьняпраўджаньня ўсіх хвальшаваньняў Купалавае творчасьці, робленых у Савецкім Саюзе, ды выявіць Купалаў еупраціў і супрацьдзеяньні гэтай саветызацыі. Апрача гэтага, ня менш важным сваім заданьнем аўтар уважаў паказаць, як пасьля трагічнае Купалавае сьмерці ў 1942 г... Болей »
Літаратуразнавец і крытык Дзмітрый Палітыка (1915—1965) вядомы як аўтар прац па беларускай і рускай літаратурах. У прадстаўленай манаграфіі аўтар раскрывае асаблівасці перакладчыцкага майстэрства Янкі Купалы, даследуе сувязі беларускай літаратуры з літаратурамі братніх славянскіх народаў. Болей »