![]() |
![]() |
Чарговы, апошні па часе альманах Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа” распачынаецца творамі яго заснавальнікаў, а заканчваецца вершамі зусім маладых сяброў арганізацыі, пра якіх можна сказаць, што яны з пакалення іхніх унукаў. У 2013 годзе пісьменніцкая арганізацыя беларусаў у Польшчы адзначае свой ужо пяцідзесяціпяцігадовы юбілей. У пасляслоўі да кнігі “Шлях па прамой часу”, своеасаблівай гісторыі арганізацыі, складзенай да ... Болей »
Асноўны тон новай паэтычнай кнігі Ірыны Багдановіч — камэрнасьць і інтымнасьць. Нават тады, калі пэрсанажамі і суразмоўцамі ў яе вершах становяцца такія знакамітыя постаці, як Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Янка Купала, Уладзімір Дубоўка ды іншыя дзеячы нацыянальнай культуры мінуласьці і сучаснасьці. Ключавой ідэяй кнігі стала думка з дзёньнікаў Уладзіміра Караткевіча аб сэнсе пісьменьніка, які «ня толькі за Цэ... Болей »
У працы даследуюцца праблемы гісторыі гарадскога самакіраі ання ў беларускіх гарадах Вялікага княства Літоўскага ў канцы XIV - канцы XVIII стаголдзяў. Алалізуюцца асноўныя рысы прававой базы самакіравання, заснаванага на нямецкш правс. Зроблены дэталевы аналіз і сістэматызацыя грамат на самакіраванне, разіледжаіш пытанні гарадскога самакіравання ў працах Б. Граіцкага і П. Шчэрбіча, гарадсі:іг вількеры. Даследаванне разлічана на выкладч... Болей »
Раскрыцьцё невядомых старонак беларускай гісторыі пасьля першай сусьветнай вайны і ліхалецьця пачатку 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя. Выданьне зьяўляецца не толькі займальным расповедам “прыгодаў амэрыканцаў у Беларусі”, але і дае штуршок да далейшага пошуку нашай гісторыі – забытай, забароненай, запоўненай хлусьнёй. Аўтар выданьня нечакана для сябе адкрыў, што ў першыя гады пасьля вайны ў Беларусі дзякуючы амэрыканскай дабрачыннай арг... Болей »
Мышка нарадзілася ў Мінску, у мураваным шматпавярховым доме па вулі-цы Волаха, недалёка ад хаты, дзе жыў вялікі сябраўсіх дзецей, таксама і „Зор-чыных", дзед паэт Сяргей Новік-Пяюн. Можа, ведалі яе яшчэ раней і Валян-ціна Коўтун, і Васіль Зуёнак, пісьменнікі, якія раней жылі ў гэтай кватэры. Ды, мабыць, не кожнаму яна паказвалася. Трэба было толькі яе рассакрэціць. А выйшла мышка са свайго схову, калі пасялілася тут сям'я Шніпаў-Рублеў-... Болей »
Гаворкі Беласточчыны знаходзяцца ў межах т.зв. кантактнай зоны, якая ўтварылася ў выніку ўзаемадзеяння дыялектных масіваў усходнеславянскіх і заходнеславянскіх моў. У гэтым плане ім характэрны інавацыйныя працэсы, цэнтры зараджэння якіх лакалізуюцца па-за межамі кантактнай зоны. Разам з тым, у самой кантактнай зоне шматмоўная сітуацыя стварае ўмовы для ўзнікнення лакальных інавацый, якія звычайна не выходзяць за межы кантактнай зоны. А... Болей »
Ігнат Грынявіцкі- беларус-нарадаволец, што забіў Аляксандра ІІ, доўгі час у гістарыяграфіі прадстаўляўся як сацыялістычны рэвалюцыянер, што замагаўся супраць капіталістычнай несправядлівасьці. Знакаміты беларускі пісьменьнік Уладзімер Арлоў адкрывае нам імя слыннага беларуса, што сваім учынкай павярнуў хаду гісторыі. Ігнат Грынявіцкі стаіць у адным шэрагу з Тадэвушам Касьцюшкам, Кастусём Каліноўскім, Людвігам Зьвяждоўскі. Малады нарадав... Болей »
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэр... Болей »
У гэтым альбоме вы знойдзеце працы пераможцаў трэцяга конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш як 2500 конкурсных здымкаў за 2011 год ад 90 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Фатаграфіі ацэньваліся ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі». Конкурс прэс-фатаграфіі паўстаў у 2009 годзе. Аргані... Болей »
Гэты альбом стаўся вынікам другога конкурсу «Прэс-фота Беларусі». Мы атрымалі больш за 2000 конкурсных здымкаў за 2010 год ад 72 айчынных фотажурналістаў, супрацоўнікаў дзяржаўных і недзяржаўных медыяў. Пад гэтай вокладкай вы знойдзеце фатаграфіі пераможцаў і некаторых фіналістаў конкурсу ў 8-мі намінацыях: «Навіны», «Людзі ў навінах», «Штодзённае жыццё», «Спорт», «Партрэт», «Мастацтва і забавы», «Прырода» і «Народныя традыцыі» (апошняя... Болей »