Звальненне дактароў за «пазіцыю»: хто больш ад гэтага пацерпіць?
2021-07-22 22:22
Аднаму з найлепшых спецыялістаў у сваёй галіне доктару-гінеколагу Станіславу Салаўю не працягнулі кантракт. І ён стаў далёка не першым лекарам, які за сваю грамадзянскую пазіцыю паплаціўся такім чынам — стратай працы. Гэта пры тым, што ў айчынных медычных установах крытычна не хапае дактароў.
Што канкрэтна стала нагодай для адмовы працягваць з ім кантракт? Ці стала гэта для яго нечаканасцю і што плануе рабіць далей? У якой сітуацыі апынулася сёння беларуская медыцына?
Пра гэта ды шмат што іншае гаворым з доктарам-гінеколагам
Станіславам Салаўём.