Юлію Чарняўскую вызвалілі з-пад хатняга арышту
2022-01-13 14:10
Радыё Свабода атрымала пацьверджаньне гэтай інфармацыі ад сваіх крыніц.Дэталі вызваленьня
Юліі Чарняўскай з-пад хатняга арышту пакуль невядомыя.
Пры гэтым, паводле папярэдняй інфармацыі, яна па-ранейшаму праходзіць падазраванай у крымінальнай справе аб ухіленьні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (частка 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу).
Дачка Юліі Чарняўскай Яўгенія зьмясьціла фота і
напісала ў Фэйсбуку:
«Я ўбачыла Юлія Чарняўская першы раз за 8 месяцаў!!!
МАМААААААААААА! Я проста выла, гарлапаніла, плакала, не магла дыхаць. Для мяне гэта зусім раптоўна, без якіх-небудзь перадумоў, тлумачэньняў і ідэй, чаму менавіта цяпер. Проста гэта здарылася. Матуля зараз можа выходзіць з дому і стала даступная для кантакту! На жаль, яна не можа пракамэнтаваць і адказваць на юрыдычныя пытаньні».
Удаву заснавальніка Tut.by Юрыя Зісера Юлію Чарняўскую затрымалі разам зь іншымі супрацоўнікамі парталу 18 траўня 2021 году. Пазьней яе перавялі пад хатні арышт.