Сяргей Жадан атрымаў Прэмію міра
2022-06-27 16:45
Der Friedenspreis des Deutschen Buchhandels - міжнародная ўзнагарода дзеячам літаратуры, навукі і мастацтва за іх унёсак у развіццё міру і ўзаемаразумення паміж народамі.
Прэмія, якую штогод уручае
Нямецкая асацыяцыя выдаўцоў і кнігагандляроў, была арганізавана ў 1949 годзе і штогод уручаецца падчас Франкфурцкага кніжнага кірмаша. У 2013 годзе Прэмію атрымала
Святлана Алексіевіч.
«Дзякуй нямецкім кнігавыдаўцам і кнігараспаўсюднікам за сёлетнюю Прэмію міра. Вельмі важна, каб Украіна прысутнічала ў нямецкай інфармацыйнай прасторы. Важна, каб восенню на Франкфурцкім кніжным кірмашы, дзе гэтая прэмія ўручаецца, Украіна была прадметам абмеркавання. Нам патрэбна зброя, але гэтак жа нам патрэбна і інфармацыйная падтрымка. Мы павінны перамагчы ў гэтай вайне, мы павінны абараніць нашу будучыню. Таму зараз кожная праява падтрымкі украінскай культуры працуе на нашу перамогу. Вялізарны дзякуй усім за салідарнасць!» —
напісаў Сяргей на сваёй старонцы ў Facebook.