Конкурс рукапісаў «Шуфлядка» ад PRADMOVA
2022-12-05 14:44
PRADMOVA анансавала конкурс рукапісаў «Шуфлядка» .
Мэты конкурса:✔падвысіць цікавасць чытачоў і аўтараў да масавых жанраў;
✔падтрымаць аўтараў, як маладых, гэтак і тых, хто даўно і плённа піша;
✔каб рукапісы рабіліся кнігамі
Конкурс мае адбыцца ў трох намінацыях:
дзіцячая і падлеткавая літаратура;
нон-фікш, гістарычная і дакументальная проза;
масавыя жанры – дэтэктыў, фэнтэзі, фантастыка, прыгоды.
Ніякіх абмежаванняў па ўзросту, гендеру, месцу пражывання аўтараў няма; але рукапіс мусіць быць пададзены на беларускай мове Прыз пераможцам у намінацыях: дапамога ў выданні кнігі праз выдавецтва.
Больш дакладная інфармацыя пра этапы, а таксама Статут конкурсу будуць апублічаныя на пачатку студзеня. Збор заявак будзе арганізаваны праз гугл-форму і электронную пошту
shuflyadych@gmail.com.
Сачыць за навінамі можна ў сацсетках
PRADMOVA (
@pradmova)