Віктар Якубаў: Мы павінны ганарыцца цвёрдасцю беларусаў
2022-12-06 10:05
Ужо ў бліжэйшую суботу ў Осла адбудзецца ўрачыстае ўручэнне Нобелеўскай прэміі міру, лаўрэатам якой сёлета стаў Алесь Бяляцкі, заснавальнік праваабарончага цэнтру „Вясна”. Ён знаходзіцца ў СІЗА амаль паўтары гады. Следчы камітэт Беларусі абяцае ў хуткім часе накіраваць справу “Вясны” у суд.
Пра постаць заснавальніка „Вясны” кажа гісторык Віктар Якубаў:
– Шмат хто ламаўся ў больш мяккіх сітуацыях, чым тыя, праз якія прайшоў спадар Алесь. Мы павінны ганарыцца цвёрдасцю беларусаў і тым, што яго заслугі прызнаныя міжнароднай супольнасцю. Для беларусаў вельмі важна бачыць гісторыю пэўнага міжнароднага поспеху. Хоць ён і знаходзіцца ў турме, але маральная перамога бясспрэчна за ім.
Калі пачнецца суд па справе
„Вясны” – дагэтуль невядома. Разам з
Алесем Бяляцкім будуць судзіць праваабаронцаў
Валянціна Стэфановіча і
Уладзя Лабковіча.
Беларускае Радыё Рацыя