Ваш голас можа дапамагчы абараніць правы беларусаў, якія пражываюць за мяжой
2022-12-07 22:17
У 2022 годзе была створана Кантактная група па супрацоўніцтве Рады Еўропы з Беларуссю. У яе склад увайшлі прадстаўнікі дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці нашай краіны.
Сваю дзейнасць Кантактная група будзе будаваць на прынцыпах празрыстасці ва ўзаемадзеянні з шырокім колам грамадскіх ініцыятываў Беларусі.
Сярод магчымых тэмаў супрацоўніцтва – абарона правоў беларусаў, якія пражываюць за мяжой (
п. 2.9).
У вас ёсць магчымасць ацаніць актуальнасць гэтай ды іншых тэмаў, а таксама прапанаваць канкрэтныя дзеянні і дадатковыя тэмы, якія вам падаюцца важнымі.