Юрэвіч Лявон

Лявон Юрэвіч нарадзіўся 30 чэрвеня 1965 г. у Менску. Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1990), вучыўся ў асьпірантуры Інстытуту літаратуры Акадэміі навук Беларусі (1990—1993). З 1993 г. жыве ў ЗША. Працуе ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы. Мае навуковыя ступені магістра філялёгіі і магістра бібліятэчнай справы. Сябра Беларускага Інстытуту Навукі й Мастацтва ў Нью-Ёрку, а так сама рэдакцыйнай калегіі часопісу «Запісы БІНІМ» і кніжнай сэрыі «Беларуская Мэмуарная Бібліятэка». Радны БНР.

Л. Юрэвіч дасьледуе беларускую культуру й літаратуру на эміграцыі.

Саўкладальнік бібліяграфіі «Францішак Скарына: жыцьцё і дзейнасць» (Менск, 1995), падрыхтаваў да выдання кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан ( Канада); Нью-Ёрк, 1996; Менск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Менск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Менск, 2006), а таксама зборы працаў Уладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Менск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998); Юркі Віцьбіча «Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003). Браў удзел у працы над выданьнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945-1984» (Мінск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006).

Аўтар кніг: «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997); «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Камэнтары: Літаратуразнаўчыя артыкулы» (Менск, 1999), «Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мэмуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў «Бацькаўшчына» й «Беларус» (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Менск, 2012), суаўтар кнігі «Вяртання маўклівая споведзь» (Менск, 1994).

Аўтар артыкулаў у амэрыканскіх энцыкляпэдыях.

 

Юрэвіч Лявон :: Выданьні

pdf
Юрэвіч Лявон, Камэнтары

Камэнтары

Літаратуразнаўчыя артыкулы

Юрэвіч Лявон

У сваім разьвіцьці гістарычныя жанры жывяцца матар’яламі зь міталёгіі, гістарычных кронікаў, летапісаў, мэмуараў, навуковых досьледаў. Пакуль грамадзкія па­трэбы задавальняюцца выключна паэтычнымі жанрамі — паданьні, легенды застаюцца дастатковаю крыніцай тэмаў, калізій, характараў. Празаічныя жанры патрабуюць больш канкрэтнага гістарычнага матар’ялу, чым паэтыч­ныя. І хаця міталёгія па-ранейшаму застаецца істотнай крыніцай для малых пр... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Літаратурны рух на эміграцыі

Літаратурны рух на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Агульнавядома, што беларуская культура (асабліва на выгнанні) найперш знаходзіла свой выраз, сваё адлюстраванне ў слове – слове чытаным, пісаным, друкаваным. Дзе б чалавек ні жыў – у сябе на Радзіме, ці на далёкай чужыне, апрача надзённага ён мае патрэбу выказаць свае думкі, свае пачуці, свае перажыванні. Кніга Лявона Юрэвіча “Літаратурны рух на эміграцыі” – яскравае таму пацверджанне. Выдадзеная ў 2004 годзе на 240-старонках, яна дае п... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Архіўная кніга

Архіўная кніга

Юрэвіч Лявон

„Архіўная кніга”, створаная Лявонам Юрэвічам, складаецца як-бы з трох частак: адна -- гэта малаведамыя старонкі жыцьця пісьменьніка, раскрытыя аўтарам артыкулаў пра Ўладзімера Дудзіцкага, Хведара Ільляшэвіча, Уладзімера Клішэвіча, Уладзімера Сядуру-Глыбіннага, Міколу Вярбу, Юрку Віцьбіча на багатым архіўным матар’яле: афіцыйных дакумэнтах, манускрыптах -- пэрсанальных нататках, успамінах, ліставаньні, дзе найбольш поўна адлюстраваліся п... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Беларуская мэмуарыстыка на эміграцыі

Юрэвіч Лявон

Існаванне мемуарнай літаратуры - сведчанне багацця і трываласці культурных сувязяў паміж пакаленнямі. Hазнастайнасць мемуарнай спадчыны Беларусі немагчыма без твораў эміграцыйных пісьменнікаў. На жаль, можна канстатаваць, што палітычнымі мігрантамі мінулага стагоддзя сталі лепшыя і найбольш здольныя Беларусы. На Радзіме для іх не было месца. Але менавіта іх ўспаміны цяпер найбольш важныя і грунтоўныя, бо напоўнены не толькі досведам, ал... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Вырваныя бачыны

Вырваныя бачыны

Да гісторыі Саюзу Беларускай Моладзі

Юрэвіч Лявон

Беларускія дзеячы, якія сталі супрацоўнічаць зь немцамі пасьля чэрвеня 1941 году, дзяліліся як найменш на дзьве катэгорыі: адныя (меншыня) шчыра верылі, што немцы паспрыяюць беларусам здабыць незалежнасьць; другія (бальшыня) вельмі хутка пераканаліся ў прапагандысцкім характары нямецкіх дэклярацыяў і таму імкнуліся найбольш эфэктыўна скарыстаць дзейнасьць пад акупацыяй дзеля беларускай справы, ськіроўваючы свае намаганьні найперш на раз... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Мэмуары на эміграцыі

Мэмуары на эміграцыі

Крыніцазнаўчае дасьледаваньне

Юрэвіч Лявон

Дасьледаваньне зьяўляецца лягічным працягам папярэдніх працаў Л.Юрэвіча, а найперш "Беларускай мэмуарыстыкі на эміграцыі", што пабачыла сьвет у 1999 г. у Нью-Ёрку. У кнізе ўпершыню ўводзіцца ў навукова-дасьледчы зварот агромністае нявыкарыстанае багацьце беларускіх эміграцыйных мэмуараў, якое можа стаць і стымулам, і асноваю новых грунтоўных дасьледаваньняў. Поўнымі тэкстамі ў гэтым томе друкуюцца два аўтары — Уладзімер Дудзіцкі й Вольг... Болей »


Юрэвіч Лявон, Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага

Гісторыя газэтаў "Бацькаўшчына" й "Беларус" (1947—2000)

Юрэвіч Лявон

Манагарафія “Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага” – восьмая ў серыі “Бібліятэка Бацькаўшчыны” ды першая ў сумесным выданні Міжнароднага Грамадскага Аб’яднання “Згуртаваньне Беларусаў Сьвету “Бацькаўшчына” і Беларускага Інстытуту Навукі і Мастацтва (ЗША). Кніга, аснованая на архіўных дакументах, распавядае гісторыю газетаў “Бацькаўшчына” і “Беларус” на працягу 1947 - 2000 гадоў. Апрача гісторыі аўтар пільна прасочвае лёсы сяброў ... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жыцьцё пад агнём

Жыцьцё пад агнём

Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі

Юрэвіч Лявон

Кніга пра аднаго з найбольш выбітных беларускіх вайскоўцаў Барыса Рагулю раскрывае цікавыя і вызначальныя моманты з жыцьця кіраўніка Наваградзкага Эскадрону часоў Другой Сусьветнай вайны. Але гэта кніга ня толькі пра Барыса Рагулю, але і пра час у які ён жыў і змагаўся. Аўтар выданьня, дасьледчык беларускай эмігарцыі Лявон Юрэвіч спрабуе паказаць без ўпрыгожваньня увесь трагізм лёсу чалавека ў тых умовах у якіх ён апынуўся. Нямецкі пал... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Шматгалосы эпісталярыум

Шматгалосы эпісталярыум

гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні

Юрэвіч Лявон

Кніга беларускага эміграцыйнага даследчыка Лявона Юрэвіча «Шматгалосы эпісталярыум» (20-я кніга серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца зборам матэрыялаў, прысвечаных эпісталярнай спадчыне паваеннай эміграцыі. Аўтар робіць спробу асэнсавання спецыфікі эпісталярыяў як гістарычнай крыніцы. Шматлікія і разнастайныя лісты беларусаў з розных краінаў, знойдзеныя, апрацаваныя і змешчаныя ў кнізе, дазваляюць прадставіць не толькі адметнасці... Болей »


pdf
Юрэвіч Лявон, Жанры

Жанры

Юрэвіч Лявон

Кніга архівіста з ЗША Лявона Юрэвіча «Жанры» (21-я ў серыі «Бібліятэка Бацькаўшчыны») з’яўляецца своеасаблівым працягам яго папарэдніх даследаванняў, прысвечаных эміграцыйнай літаратуры. У новым выданні сабраныя тэксты (як друкаваныя раней у розных перыёдыках, гэтак і непублікаваныя), якія раскрываюць асаблівасці некаторых літаратурных жанраў. Тут прадстаўлены травелогі, біяграфіі, пераклады, гумарыстычна-сатырычныя творы, літаратурная ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-4]   Наступная   Апошняя