Логвінаў

Логвінаў


Выдае кнігі беларускага літаратурнага андэрграўнду.

Ужо выйшлі зборнікі твораў маладых беларускіх літаратараў у сэрыі SCHMERZWERK: Зьміцер Вішнёў "Тамбурны маскіт", Ільля Сін "Нуль", Андрэй Бурсаў "Дзівін", Альгерд Бахарэвіч "Практычны дапаможнік па руйнаваньні гарадоў".

Чыстым мэцэнацтвам выдавецтва не займаецца, гэта ўсё ж такі камэрцыйны праект.

Калі ідзе падтрымка маладога аўтара – гэта з пэрспэктывай на будучыню, што аўтар будзе раскручвацца, і ягоныя кнігі ў пэрспэктыве будуць акупляцца. Хаця сапраўды часам Ігар Логвінаў падтрымлівае такіх аўтараў, кнігі якіх, відавочна, будуць прадавацца не настолькі добра, наколькі хацелася б. Частка кніжак ідзе за кошт розных фундатараў, за кошт аўтараў. А частка кніжак – за кошт выдавецтва. З кожным аўтарам рашэнне прымаецца індывідуальна. Трэба, каб аўтар прыйшоў у выдавецтва, прынёс рукапіс, і тады будзе весьціся канкрэтная размова.

Нават калі ў чалавека ёсьць сродкі выдаць сваю першую кніжку, сур’ёзнае выдавецтва найперш ацэньвае літаратурную вартасьць твораў. У выдавецтве “Логвінаў” ёсьць рэдкалегія з аўтарытэтных літаратараў, якая вырашае лёс кнігі.

Логвінаў :: Выданьні

Касцюкевіч Павал, План Бабарозы

План Бабарозы

Сямейная сага

Касцюкевіч Павал

Гэта мілосны шасцікутнік, дзе менскі псіхатэрапеўт выбірае паміж каханай жанчынай і любай прабабуляй, і дзе фігуруюць яшчэ тры пацыенткі, якім былі выратаваныя жыцці. Гэта сямейная сага з моцным чухонска-галіцыйскім акцэнтам, дзе чатыры пакаленні прыбышоў усё жыццё навылёт заўзята аспрэчваюць мэтазгоднасць свайго перабывання ў Менску. Гэта найноўшая гісторыя Беларусі на прыкладзе адной мандражнай радзіны. Болей »


pdf
Глобус Адам, Гісторыі пра Мінск і ваколіцы

Гісторыі пра Мінск і ваколіцы

Глобус Адам

Кнігу складаюць гісторыі, дзеянне якіх адбываецца ў сталічным і беларускім Мінску. Героі кнігі — надзвычайныя і, можна сказаць без усялякага перабольшвання, казачныя. Глобусаўскія “Гісторыі пра Мінск і яго ваколіцы” маюць чатыры часткі: пра людзей, пра рэчы і з’явы, пра горад і пра жывёл. Кожная частка напоўненая кароткімі, але вельмі насычанымі тэкстамі. Сюжэты разгортваюцца імкліва, а заканчваюцца зазвычай самым неверагодным чынам. Ёс... Болей »


pdf
Травень Кастусь, Дзень, калі загінуў Апалон

Дзень, калі загінуў Апалон

аповесць, апавяданні, артыкулы

Травень Кастусь

У кніжцы творы можна падзяліць на тры часткі. Адна прысвечана кіно, тэхналогіі кіназдымкаў, творчаму працэсу напісання кінасцэнароў і працы кінарэжысёраў. Пісьменнік Фёдар Уладзіміравіч, каб выканаць заказ па стварэнні кінасцэнара, вымушаны ажывіць свае ўласныя ўспаміны і вярнуцца на мяжу жыцця-смерці, дзе ён ізноў балансуе на тонкай ніці быцця над безданню роспачы. У аповесці «Дзень, калі загінуў Апалон» аўтар паказвае пісьменніка, стр... Болей »


Акудовіч Валянцін, Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Прачнуцца ранкам у сваёй краіне

Збор тэкстаў

Акудовіч Валянцін

Гэта не кніга. Гэта збор тэкстаў, які хацеў бы стаць кнігай, але… Залішне рознымі былі тыя часы і эпохі, калі яны пісаліся. Як,адпаведна, моцна розніўся сам ад сябе аўтар. Таму мы не лішне перабольшым, калі скажам, што ў гэтага зборніку не адзін, а цэлый хаўрс аўтараў, якія толькі паводле даўняй завядзёнкі пазначаныя агульным прозвішчам Валянцін Акудовіч. Болей »


pdf
Бацкель Аляксандар І., Яблыневы Маёнтак

Яблыневы Маёнтак

Бацкель Аляксандар І.

Другая кніга пра жыцьцё на сялібе, падалей ад цывілізацыі, пра наўмысную ізаляцыю дзеля творчасьці, чыстага подыху, яскравага бачаньня. Кніга пра містыку, вусьціш, фобіі, даўгавалосых дзяўчат, пра цела і пра сьвет вакол адной асобы. Болей »


pdf
Азёрная школа паэзіі

Азёрная школа паэзіі

творы фіналістаў літаратурнага конкурсу імя Максіма Танка

Андрэй Хадановіч. Азёрная школа паэзіі І было возера, канцавы прыпынак гарадской чыгункі. І было неба, канцавы прыпынак яго легкадумных мрояў, шэсць дзён падарожжа праз дождж. І было сонца на сёмы дзень. І пабачыў ён, што шэсць папярэдніх было горай. І былі ветразі, параходы й буйкі з папярэджаннем “не заплываць”. І было іх двое на цэлым свеце, калі не лічыць вадаплаўных – чаек і весляроў-акадэмістаў. І была яна топлес, у модных шортах,... Болей »


pdf
Глобус Адам, Апавяданні розных гадоў

Апавяданні розных гадоў

Глобус Адам

Кнігу прозы Адама Глобуса склалі апавяданні пра самыя розныя настроі і пачуцці. Чытачы знойдуць шмат лёгкай іроніі і вясёлых эпізодаў на старонках гэтага зборніка. Беларускі Мінск і каталунская Барселона паслужылі аўтару выдатнымі дэкарацыямі для дзевяці гісторый. “…Жыццё пісьменніка вымяраецца кнігамі. Сапраўдны прафесійны пісьменнік штогод павінен выдаваць кніжку" (сам Глобус выдаў ужо 29 кніг.). Пра новую кнігу ён гаворыць, што гэта... Болей »


Анемпадыстаў Міхал, Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы

Глыбока-глыбока, на дне філіжанкі кавы

Анемпадыстаў Міхал

“…У зборніку “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” сабраныя як тэксты песень, так і цалкам самастойныя вершы, а таксама пераклады з польскай рок-лірыкі, якія патрэбныя тут, хутчэй, канцэптуальна. Кожнае слова ў гэтай кніжцы — дакумент эпохі, што сышла разам са з'яўленнем сацыяльных сетак ды файлаабменных сэрвісаў, эпохі магнітаальбомаў ды ручной вёрсткі. Да зборніка “Глыбока-глыбока на дне філіжанкі кавы” хочацца падысці як да рок-ант... Болей »


pdf
Календа Сяргей, Усё ўлічана

Усё ўлічана

All inclusive

Календа Сяргей

Перад вамі кніга, створаная за кошт доўгіх назіраньняў і дасьледаваньняў размаітага гатэльнага жыцьця сталіцы. Першая частка “Кантынэнтальны сьняданак” пабачыла сьвет у 2012-ым, але падалася аўтару няскончанай, і цяпер, калі мінула два гады і зьявілася другая частка “Швэдзкі стол”, можна лічыць, што тэма гатэлю ў беларускай літаратуры агучана, і ўлічана ўсё, альбо амаль усё, бо да канца ніводная гісторыя ў гэтым сьвеце яшчэ не была напі... Болей »


pdf
epub
Квяткоўскі Севярын, Як стаць беларусам

Як стаць беларусам

Сто гісторый

Квяткоўскі Севярын

"Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- новая кніга Севярына Квяткоўскага. Зборнік маналогаў у жанры дакументальна-мастацкай прозы стаўся вынікам праекту, рэалізаванага на сайтах Budzma.org i Tut.by. "Як стаць беларусам. Сто гісторый" -- гэта збор аповедаў людзей, якія ў розны час адкрылі адзін з бакоў свайго "я". Праз праз пошук схаванага, праз любоў, праз пратэст, праз логіку і містыку, праз пачуццё справядлівасці і прагу хараства яны п... Болей »