Сіўчыкаў Уладзімір

Сіўчыкаў Уладзімір, нарадзіўся 03.05.1958 г. у горадзе Жодзіна Менскай вобласці ў сям'і служачых.

Скончыў педагагічнае аддзяленне Менскай мастацкай навучальні (1977). Працаваў настаўнікам малявання і чарчэння ў Траянаўскай сярэдняй школе Барысаўскага раёна. Служыў у Савецкай Арміі (1977-1979). Быў мастаком-афарміцелем у Менскім палацы культуры і спорту чыгуначнікаў (1979-1983). У 1981 г. паступіў на філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад час вучобы праходзіў стажыроўку ў Тбіліскім дзяржаўным універсітэце, дзе вывучаў грузінскую мову і літаратуру). Пасля заканчэння ўніверсітэта (1986) - рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, у 1989-1990 гг. - адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1990 г. - прэзідэнт Беларускай асацыяцыі дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана. Сябра СП СССР з 1990 г.

У друку выступае з 1982 г. Аўтар кнігі вершаў «Адліга» (калектыўны зборнік «Лагодны прамень раніцы», 1988), адзін з аўтараў зборніка апавяданняў «Жнівеньскі праспект» (1988).

Працуе таксама ў галіне перакладу. У яго перакладзе з грузінскай мовы на беларускую апублікаваны раман Н.Думбадзе «Закон вечнасці» (1988), шэраг вершаў і паэм у «Анталогіі грузінскай паэзіі» ў 2 тамах (1989).

 

Сіўчыкаў Уладзімір :: Выданьні

Сіўчыкаў Уладзімір, Высакосны год

Высакосны год

Хоку і танка

Сіўчыкаў Уладзімір

Ёсць яна, ёсць (!) — прастора маральнай устойлівасці, у якой жывуць малюнкі разважлівых эмоцый і нараджаюцца адпаведныя гэтым малюнкам словы, і ў выніку з’яўляюцца запісы, пазбаўленыя непатрэбнага зместу. Менавіта з прасторы маральнай устойлівасці прыйшло да нас нацыянальнае хараство, і прыйшлі тыя творцы, для якіх непарушны закон: спачатку неабходна стаць чалавекам, а потым ужо паэтам, пісьменнікам... Палоннік гэтае прасторы, Уладзімір... Болей »


pdf
Сіўчыкаў Уладзімір, Лісты да брата

Лісты да брата

Проза

Сіўчыкаў Уладзімір

Як нястомны выдавец, рупны кніжнік, Уладзімір Сіўчыкаў ведае розьніцу паміж „складаньнем кніг” і складаньнем кнігі. Той адзінай, якая ня збор твораў, ня зборнік, не „Выбранае”, не анталёгія, але гэта твая кніга, чытаць якую ня стомяцца ані твой брат, ані твой рэдактар, ані ты сам. Якую можна падараваць жонцы, брату, сябру або самому сабе ў дзень Анёла. Тут давядзецца ахвяраваць, хочаш ня хочаш, асобнымі тэкстамі, прытым якаснымі. Асобны... Болей »


Сіўчыкаў Уладзімір, Бюв@р

Бюв@р

Маналогі і дыялогі

Сіўчыкаў Уладзімір

У гэтай кнізе, як у бювары - папцы для захоўваньня паштовай паперы, канвертаў і карэспандэнцыі, сабраны эсэ, гутаркі і падарожныя нататкі. Але куды б ні прыводзілі ўспаміны і вандроўныя дарогі — пра ўсё празаік умее сказаць сьвежа і ўдумліва, ствараючы тонкі псіхалагічны малюнак сітуацыі. Адрасуецца аматарам прыгожага пісьменства, а найперш прыхільнікам «літаратуры факту». Болей »


Сіўчыкаў Уладзімір - укладаньне і прадмова, Рыцары Пагоні і Арла

Рыцары Пагоні і Арла

Сіўчыкаў Уладзімір - укладаньне і прадмова

Аснову кнігі склалі выявы славутых дзеячаў найперш беларускай і польскай гісторыі, якія стварыў знаны мастак Алесь МаRа. Выданьне адрасуецца ўсім, хто цікавіцца пытаньнямі айчыннай і еўрапейскай гісторыі і культуры. Болей »


pdf
Тутэйшыя

Тутэйшыя

Творчасць сяброў таварыства

Зборнік «Тутэйшыя» прадстаўляе творчасць сябраў аднайменнага незалежнага аб'яднання маладых літаратараў-нонканфармістаў. Аб'яднанне «Тутэйшыя» было заснавана ў 1987 г., праз некалькі гадоў спалучала больш за шэсць дзесяткаў літаратараў з усяе Беларусі. Гэта было не толькі і не столькі літаратурнае, колькі грамадска-палітычнае аб'яднанне. Што да літаратуры, то даследчык айчыннага літаратурнага працэсу Максім Шчур сярод галоўных заслуга... Болей »


pdf
Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Ігнат Дамейка — светач сусветнай цывілізацыі

Матэрыялы VI Карэліцкіх чытанняў (г. п. Мір, 12 вер. 2002 г.)

Гісторыя набывае асаблівае значэнне, калі разам з вывучэннем мінулых падзей, высвятленнем гістарычнай праўды сацыяльны вопыт дапамагае будаваць сучаснасць, праектаваць перспектыву на будучыню. У чым прыклад і ўзор нам, сённяшнім, — сусветна вядомая постаць Ігната Дамейкі ? У чым актуальнасць ягонай спадчыны? Безумоўна, Ігнат Дамейка — чалавек рэнесанснага тыпу, пра якіх кажуць“тытан па сіле думкі, страсці і характару, па шматбаковасці... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 02

Дзеяслоў

02

* Аўтары нумару * Слова ад Дзеяслова * АНДРУХОВІЧ ЮРЫ, "...Трэба дастуквацца да людзей, трэба актыўней іх заахвочваць...". Інтэрвію * Астравец Сяргей, Каўтун. Неверагоднае апавяданьне * Базылёва Вольга, Сьляпое сонца * Барадулін Рыгор, Бога і маму ў душы нашу. Вершы * Васючэнка Пятро, Бэзавая аблачынка ІІ * Вярцінскі Анатоль, Тром грацыям * Галубовіч Леанід, Недавершаная Беларусь * Геніюш Лар... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 07

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

07

* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец * Гілевіч Ніл, Мае шляхетныя калегі * Дашына Ярына, Мне нестае Айчыны... * КАЛЯДА ЮГАСЯ, Добрай раніцы, планета * Карамазаў В... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6-7

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

6-7

Падарожжы Алеся Адамовіча Хто быў блізка знаёмы з ім, той добра ведаў, які гэта быў маторны чалавек. Ні хвіліны без працы, не працы — то ідэі працы, ідэі часцей за ўсё нечаканай, ні на што не падобнай, магчыма, нават практычна нерэальнай, але заўсёды прыцягальнай, узрыўной, эфектнай. І прыцягальнасць і ўзрыўны зарад ішлі перш за ўсё ад самога аўтара ідэі, ягонай душы — неспакойнай, актыўнай, вечна «ненаежнай». Ён быў чалавек стыхійны, і... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 30

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

30

* «Жоўты колер белага сьнегу». Размова пра кнігу Алеся Асташонка * Аблажэй Алег, Аптыпесімізм * Аўчыньнікава Ганна, Песьні каханьня * Бабкова Вольга, Дом на пярэсьпе * БЕЛЬСКАЯ Ірына, Каб адагрэць сваю душу * Быкаў Васіль, У тую вясну... Няскончаны рукапіс апавяданьня * Гарэцкі Гаўрыла, «У імя сьветлых вобразаў». З лістоў да родных * Гілевіч Ніл, Шчасьлівая студня * Дранько-Майсюк Леанід, Трасца ... Болей »


Першая   Папярэдняя   [1-5]   Наступная   Апошняя