be

Ткачоў Васіль

Ткачоў Васіль

На творчым рахунку Васіля Ткачова на сённяшні дзень некалькі кніг для дзяцей і дарослых, упэўнена адчувае ён сябе ў галіне сатыры і гумару, публіцыстыкі. А ячшэ добра вядомы як драматург, спектаклі па асобных п’есах яго ставіліся нават за межамі Беларусі. Зборнік апавяданняў «Незвычайны дыктант» - гэта творы, адрасаваныя, перадусім, маладому чытачу, аднак таксама цікава іх будзе пачытаць і дарослым. Аўтар – тонкі псіхолаг, які ўмее паказаць багацце ўнутранага свету сваіх герояў, іх перажыванні, настроі душы. Апавяданні поўныя гумару і маральнай чысціні вельмі пасуюць да хатняга сямейнага чытання і спрыяюць разважанням над далейшымі лёсамі герояў, іх захаваннямі, прымушаюць задумацца над тым як бы паступіў чытач, трапіўшы на месца персанажа таго ці іншага апавядання.

Ткачоў Васіль. Выданьні

Мішэнь
pdf

Мішэнь

аповесці, апавяданні, п’еса
Ткачоў Васіль

У новую кнігу пісьменніка Васіля Ткачова ўвайшлі аповесці «Скачы ад печы, жэўжык!» і «Вятрак — птушка вольная», у аснову якіх пакладзены суровыя падзеі Вялікай Айчыннай вайны і першых дзён пасля вызвалення беларускай вёскі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У гэты няпросты час духоўную падрыхтаванасць... Болей »

Характары
pdf

Характары

П’есы
Ткачоў Васіль

Драматычныя творы лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі пісьменніка Васіля Ткачова шырока вядомы не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Спектаклі па ягоных творах ставяць прафесійныя і самадзейныя тэатры. У апошні час сцэнічнае жыццё набылі п’есы “Без Ягора будзе гора”, “Белы... Болей »

Высокі страх
pdf epub

Высокі страх

Апавяданні для малодшага школьнага ўзросту
Ткачоў Васіль

Каму спатрэбіліся цёплыя абноўкі халоднай зімою? Што такое высокі страх? Хто выпіў ваду? Пра ўсё гэтае і шмат што іншае даведаюцца юныя чытачы, калі пазнаёмяцца з новай кнігай пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Васіля Ткачова. Героі яго твораў самі робяць добрыя справы і вучаць... Болей »

Последний
pdf

Последний

пьесы
Ткачоў Васіль

Василь Ткачёв родился 1.1.1948 г. в д. Гута Рогачевского района Гомельской области. Член Союза писателей Беларуси (1998) и Союза театральных деятелей (2006). Работал в печати, долгое время возглавлял Гомельскую областную писательскую организацию. Лауреат премии Федерации профсоюзов в области литературы... Болей »

Варона
pdf epub

Варона

Кніга прозы
Ткачоў Васіль

Новую кнігу вядомага беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, прэміі імя Васіля Віткі і расійскай прэміі імя Баяна Васіля Ткачова склалі аповесці “Скачы ад печы, жэўжык!”, “Мішэнь”, а таксама апавяданні, жыццёвінкі і гумарэскі, напісаныя ў апошні час. Лёгкі стыль пісьма... Болей »

Так і жывём, брат
pdf epub

Так і жывём, брат

Аповесці, Апавяданні
Ткачоў Васіль

Васіль Юр’евіч Ткачоў нарадзіўся 1.1.1948 г. у вёсцы Гута Рагачоўскага раёна. З першага па восьмы клас вучыўся ў Ісканскай васьмігадовай школе Быхаўскага раёна. Пасля заканчэння Ільічоўскай СШ Рагачоўскага раёна (1966) працаваў у раённых газетах (г.Івацэвічы, г.п. Карма). У 1967 г. прызваны ў Савецкую... Болей »

Жыла-была Ёлачка
pdf

Жыла-была Ёлачка

п’есы-казкі
Ткачоў Васіль

Ці задумваліся вы калі, што бывае з той ёлачкай, якой пашчасціла стаць навагодняй прыгажуняй, пасля таго, як яна парадавала дзяцей і дарослых? Не? Тады звярніцеся да п’есы-казкі вядомага беларускага драматурга Васіля Ткачова “Жыла-была Ёлачка” і вы атрымаеце адказ на гэтае пытанне. У кнігу ўвайшлі таксама... Болей »

Под городом Горьким
pdf epub

Под городом Горьким

Книга прозы
Ткачоў Васіль

Любителям литературы хорошо знаком самобытный голос гомельского писателя Василя Ткачева. Он – автор многих книг для детей и взрослых, его произведения постоянно печатаются на страницах республиканских газет и журналов. Новую книгу писателя в переводе на русский язык составили лучшие рассказы из ранее... Болей »

Булочка
pdf epub

Булочка

Кніга гумару на трох мовах
Ткачоў Васіль

Кнігу склалі лепшыя гумарэскі пісьменніка на трох мовах – беларускай, рускай і украінскай. Як і належыць вясёламу чалавеку, Васіль Ткачоў сам смяецца і пацяшае іншых. Героі ягоных твораў –простыя людзі, якія жывуць сярод нас і трапляюць іншы раз у самыя недарэчныя сітуацыі ці па сваёй волі, ці па віне... Болей »

Цветы и тайная любовь Макизара
pdf

Цветы и тайная любовь Макизара

П'есы
Ткачоў Васіль

Щелчок затвора, и на заднике вспыхивает снимок, на котором все, кого только что запечатлел Дачник. Почему-то и он умудрился оказаться рядом... И строка вверху фотокарточки: «Приглашаем вас к себе в Синичкино! Добро пожаловать, Матильда и Амели!» Вот так и закончилась эта сказка о цветах и тайной любви... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org