be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Адкусі галаву вароне
pdf epub mobi fb2

Адкусі галаву вароне

эсэ
Арлоў Уладзімер

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі эсэ апошніх гадоў. Аўтар, у жылах якога беларуская кроў зьмяшалася з цыганскай, працягвае вандраваць па сьвеце й часе.... Болей »

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)
pdf epub mobi fb2

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)

Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
Арлоў Уладзімер, Сагановіч Генадзь

Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак... Болей »

Сны імператара
fb2 pdf epub mobi

Сны імператара

Апавяданні, аповесці,эсэ
Арлоў Уладзімер

Кніга апавяданьняў пісьменьніка і гістрыка Уладзімера Арлова Сны імпэратара была надрукаваная у выдавецтве Мастацкая літаратура ў 2001 годзе. На сторонках выданьня аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будаваць нашу будучыню. У выданьні сабраныя апавяданьні, аповесьці... Болей »

Десять веков белорусской истории (862-1918)

Десять веков белорусской истории (862-1918)

События. Даты. Иллюстрации
Орлов Владимир, Саганович Геннадий

Шмат хто кажа, што гісторыя ня можа быць цікавай, але толькі калі яе не распавядаюць выдатны гісторык Генадзь Сагановіч і ня менш выдатны гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў. На стронках адмысловага выданьня перад намі пралятае больш чым дзесяцівяковая гісторыя Беларусі ад першай ўзгадкі пра Полацак... Болей »

Requiem dla piły motorowej
fb2 mobi epub html

Requiem dla piły motorowej


Arłou Uładzimier

Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто ведае пра Уладзімера Арлова, адна з першых асацыяцыяў з аўтарам зьвязаная з яго любімым Полацкам. І не выпадкова, бо мала хто так здолеў перадаць... Болей »

Таямніцы Полацкай гісторыі

Таямніцы Полацкай гісторыі


Арлоў Уладзімір

Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі —- крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падзеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і... Болей »

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)

Дзесяць вякоў беларускай гісторыі (862—1918)

Падзеі. Даты. Ілюстрацыі.
Арлоў Уладзімер, Сагановіч Генадзь

Аўтары займальна і даетупна расказваюць пра найбольш значпыя падзеі дзесяці стагодзьдзяў, якія Беларусь прайшла з часоў легендарных Рагнеды і Рагвалода. Гэтая своеасаблівая кропіка пачынаецца ад 862 году, пад якім летапісы ўпершыню згадваюць Полацак, і заканчваецца 25 сакавіка 1918 году, калі была абвешчаная... Болей »

Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны
pdf

Жыватворны сімвал Бацькаўшчыны


Арлоў Уладзімер

Сьвятая Еўфрасіньня Польцкая – апякунка Беларусі, першая жанчына, далучаная да ліку сьвятых на ўсходнеславянскіх землях. Менавіта ёй Ўладзімер Арлоў прысьвяціў выданьне, бо як сама Еўрасіньня гэтак і яе справы сталі сапраўдным сымьалем Беларусі. Праз Еўфрасіньню Беларусь далучылася да хрысьціянскага... Болей »

Рэквіем для бензапілы
pdf epub mobi fb2

Рэквіем для бензапілы

Аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў шырокавядомы у Беларусі і па-за яе межамі пісьменьнік. Зборнік аповесьцяў і эсэ аўтара – ўвайшлі ў спадчыну беларускай літаратуры. Зьмест выданьня падабраны адмыслова - асэнсаваньне самога сябе і перажытага сабой – тое што аўтар выносіць на старонкі выданьня. Напэўна, для кожнага, хто... Болей »

Божая кароўка зь пятай Авэню
pdf

Божая кароўка зь пятай Авэню

Эсэ
Арлоў Уладзімер

Кнігу складаюць эсэ, напісаныя пасьля вандровак па трох кантынэнтах. У Лёндане і Лепелі, у Гановэры, Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Карфагену аўтар нязьменна шукае беларусаў і Беларусь. За сваё некароткае літаратурнае жыцьцё, адзначанае мноствам самых розных кніг, публічных выступаў... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org