be

Арлоў Уладзімер

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў нарадзіўся ў найстаражытнейшым беларускім горадзе Полацку ў год Зьмяі паводле ўсходняга календара і ў год сьмерці Сталіна паводле календара савецкага.

У дзяцінстве марыў стаць дзяўчынкай, потым — вадалазам, патолягаанатамам, журналістам, шпіёнам.

Вучыўся на гістарычным факультэце БДУ, якому ўдзячны не за атрыманыя веды зь беларускай мінуўшчыны, а за разуменьне таго, што якраз гэтых ведаў студэнтам там і не давалі.

Першыя творы надрукаваў у студэнцкіх самвыдавецкіх альманахах „Блакітны ліхтар” і „Мілавіца”, пасьля чаго мусіў пазнаёміцца зь літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам выдавецтва „Мастацкая літаратура”, адкуль у 1997 годзе быў звольнены „за выпуск исторической и другой сомнительной литературы”.

Дэбютны празаічны зборнік „Добры дзень, мая Шыпшына” выдаў у 1986 годзе, пасьля чаго выйшлі яшчэ многія кнігі прозы, эсэістыкі й паэзіі, у тым ліку „Таямніцы полацкай гісторыі”, „Адкуль наш род”, „Ордэн Белай Мышы”, „Час чумы”, „Каханак яе вялікасьці”, „Сланы Ганібала”, „Адкусі галаву вароне”, „Фаўна сноў”, „Краіна Беларусь”, „Паром празь Ля-Манш”, „Айчына” ці „Танцы над горадам ”.

„Таямніцы полацкай гісторыі” і „Дзесяць вякоў беларускай гісторыі” (у суаўтарстве з Генадзем Сагановічам) увайшлі ў сьпіс 100 найбольш папулярных беларускіх кніг ХХ стагодзьдзя, складзены на падставе чытацкіх лістоў газэтай „Наша Ніва”.

Ляўрэат некалькіх літаратурных прэміяў, у тым ліку выдавецкай прэміі імя Уладзімера Караткевіча, прэміі імя Францішка Багушэвіча Беларускага ПЭН-цэнтру, прэміі „Гліняны Вялес” Таварыства вольных літаратараў. У 1990 узнагароджаны мэдалём імя Францішка Скарыны. У 2010 за кнігу вершаў „Паром праз Ла-Манш” атрымаў заснаваную муніцыпалітэтам польскага горада Гданьск прэмію „Еўрапейскі паэт свабоды”. У. Арлоў таксама ляўрэат прэміі часопіса „Дзеяслоў” „Залаты апостраф” (2015) ды Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу „Танцы над горадам” (2018).

Марыць, каб ягонае эсэ „Незалежнасьць — гэта...”, напісанае ў 1990 годзе і перакладзенае больш чым на дваццаць моваў, нарэшце страціла актуальнасьць.

Арлоў Уладзімер. Выданьні

Ордэн Белай Мышы
epub

Ордэн Белай Мышы

Апавяданне
Арлоў Уладзімер

У адной невялiкай паводле еўрапейскiх сумераў канстытуцыйнай манархii насельнiцтва складалася з аднаго караля, аднаго прэм’ера, аднаго шэфа службы бяспекi, аднаго мiнiстра палiцыi, аднаго пракурора… У гэтай краiне быў адзiн крымiнальнiк, адзiн палiтвязень i адзiн палiтуцякач. Адзiн генерал камандаваў... Болей »

Сны імператара
epub

Сны імператара

Аповесць
Арлоў Уладзімер

Агні, агні... Шматкалёрна-святочныя, хмельныя, як маладое віно. Цёплы вецер пагойдвае іх і на фіялетавым аксаміце неба, і на цёмна-срэбным люстры завані. А можа, і не вецер, а тысячагалосае «Vive l’empereur!». Портафэраё ззяе ілюмінацыяй. Увесь горад на беразе, а ён стаіць на пірсе. Стаіць, падняўшы... Болей »

Час чумы
epub

Час чумы

Аповесць
Арлоў Уладзімер

— Гэта праўда, што вы нарадзіліся ў самым сэрцы варварства? Жанчына хацела здавацца абыякавай, але ў трошкі прымружаных агатавых вачах пад негустымі цёмнымі бровамі свіцілася цікаўнасць. Вясновы вецер варушыў празрыстыя запавесы, раз-пораз напаўняючы іх і робячы падобнымі да ветразяў. Са спічастага прачыненага... Болей »

Каханак яе вялікасці
fb2 mobi epub pdf

Каханак яе вялікасці

Гістарычныя апавяданні, эсэ
Арлоў Уладзімер

Апавяданьні і эсэ вядатнага пісьменьніка і гісторыка нашай сучаснасьці Уладзімера Арлова – гэта багатая спадчына, якая ствараецца аўтарам і паводле якой нашчадкі без сумненьня будуць асацыяваць наш час. Зборнік апавяданьняў і эсэ Арлова праводзяць нас праз усесь складаны і пакручасты шлях беларускаг... Болей »

Кроніка Лаўрына Баршчэўскага
epub

Кроніка Лаўрына Баршчэўскага

Апавяданне
Арлоў Уладзімер

Я, бакаляр у навуках вызваленых Лаўрын Баршчэўскі, пачынаю кроніку сваю лета ад нараджэння Сына Божага 1439 месяца жніўня ў дзень святога Варфаламея, маючы ў сэрцы сваім надзею, што пачуюць слабы голас мой у славутым месце Віцебскім над Дзвіною, дзе я ўроджаны і ўскормлены есмь. А пішу я не дзеля славы... Болей »

Маналог святога Пётры
epub

Маналог святога Пётры

Апавяданне
Арлоў Уладзімер

Ачхі! Ачхі! Выбачайце, шаноўныя. Ачхі! Вось так і ачынаешся кожнае раніцы. Каб ён пражыўся ў апраметнай з самымі зацятымі грэшнікамі! Гэта я пра катар. Ачхі! У якім жа гэта годзе прыстаў ён да мяне, не раўнуючы як святая доказная інквізіцыя да бязвіннае душы? Ачхі! Праклятая чыхаўка вытрасла з маёй гарапашнай... Болей »

Пішу вам у Масковію
epub

Пішу вам у Масковію

Апавяданне
Арлоў Уладзімер

Паклон вам нізкі, ласкавыя мае бацюхна і матухна, ад сына вашага, якога ўжо колькі летаў вы перад вачыма сваімі не бачылі і які кожнага вечара за вас і за цябе, брат мой малодшы Глеб, моліцца, дом бацькоўскі ўспамінаючы, і ліпы нашыя, і як Глебушка малы з кацянятамі гуляў, і тое нават, як наш Малахвей... Болей »

Краіна Беларусь

Краіна Беларусь

ілюстраваная гісторыя
Арлоў Уладзімер

Займальная і даступная для чытача любога ўзросту, гэтая кніга ўводзіць у свет нашай мінуўшчыны ад найстаражытнейшых часоў да пачатку XX стагоддзя. На яе старонках вы сустрэнецеся з выдатнымі гістарычнымі асобамі, даведаецеся пра жыццё і побыт, вайсковыя перамогі і культурныя дасягненні беларусаў у розныя... Болей »

Адкуль наш род
pdf fb2 mobi epub

Адкуль наш род

Апавяданні з гісторыі Беларусі для малодшых школьнікаў
Арлоў Уладзімер

Дарагі сябар! З гэтае кнігі ты даведаешся пра мінулае Беларусі, пачынаючы ад тых часоў, калі на нашй зямлі з`явіліся першыя людзі. ты прачытаеш, як жылі твае продкі, як яны будавалі гарады і баранілі Бацькаўшчыну ад ворагаў. Кніга раскажа табе пра бітвы, у якіх прадзеды атрымалі выдатныя перамогі, пра... Болей »

Ордэн Белай Мышы
epub fb2 mobi pdf

Ордэн Белай Мышы

Аповесці, апавяданні
Арлоў Уладзімер

Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка... Болей »

Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org